канспект лекцый. Змест
Скачать 0.78 Mb.
|
Акцэнталагічныя нормыНаціск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў. У беларускай мове націск разнамесны (свабодны), ён не толькі надае фанетычную акрэсленасць словаформе (глядзе'ць на ваду', прачыта'ны ру'капіс), але і сам па сабе можа служыць сродкам адрознення сэнсу: адсы'паць – адсыпа'ць, ва'раны – вараны'. Разнамесны націск беларускай мовы можа быць рухомым (дво'р – на двары', рука' – ру'кі) і нерухомым (ле'та – ле'там – ле'тні – ле'цейка). У тых выпадках, калі норма дапускае два націскі, а сэнс слова не мяняецца, узнікаюць акцэнталагічныя дублеты (варыянты): галлё' – го'лле, насланнё' – насла'нне, ра'ніцай – раніцо'й, наво'кал – навако'л. Па-за іх межамі знаходзяцца словы, дзе адзін з варыянтаў з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай мовы: зна'хар (замест знаха'р), до'гавар (замест дагаво'р). Адной з прычын ненарматыўнай настаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы. Веданне акцэнталагічнай нормы – істотны элемент культуры маўлення ў цэлым. Некаторыя акцэнталагічныя асаблівасці беларускай і рускай моў
|