Главная страница

канспект лекцый. Змест


Скачать 0.78 Mb.
НазваниеЗмест
Анкорканспект лекцый.doc
Дата26.03.2018
Размер0.78 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаканспект лекцый.doc
ТипДокументы
#17218
страница12 из 32
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   32

Арфаэпічныя нормы





1

Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: там, сяло, мэта, цёмна.

2

На месцы [о], [э], [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных не пад націскам вымаўляецца [а]: ногі – нага, рэкі – рака.

* у іншамоўных словах гук [э] захоўваецца: дэкада, тэарэма, гіпатэнуза, рэформа.

* у некаторых словах са спалучэннямі ро, ло, рэ не пад націскам вымаўляецца [ы]: гром грымець, глоткаглытаць, хрэстхрысціць.

3

На месцы [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам вымаўляецца [а] (на пісьме абазначаецца літарай я): несці – нясу, дзеліць – падзяліць, сёлы – сяло.

Ва ўсіх астатніх (перад- і паслянаціскных складах) гэтыя гукі вымаўляюцца як [э]: зеленаваты, медзведзяня.

* у іншамоўных словах гук [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам захоўваецца: перон, сезон, секунда, Бетховен.

4

Вымаўленне [і], [ы]:

- пасля галоснага, пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ра[йі]цца, вераб[йі];

- у пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] вымаўляецца [й] ці [йі]: сястра [й] брат, дарога на [Йі]вацэвічы;

- пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х) на стыку кораня і прыстаўкі, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] вымаўляецца [ы]: пед[ы]нстытут, сын [ы] брат

* пасля г, к, х – [і]: смех [і] грэх, Мінск [і] Віцебск.

5

Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] – зацвярдзелыя (заўсёды вымаўляюцца цвёрда): жыта, сяджу, чорны, шаптаць, рукзак, цэп.

6

Звонкія зычныя на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад глухімі аглушаюцца: сад - [сат], лодка - [лотка].

Глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: просьба – [проз’ба], малацьба - [маладз’ба].

7

Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’в’ін’эц’], [с’н’эх], [дз’в’э], [ц’в’орды].

* перад г, к, х – цвёрда: [сх’эма], [м’інск’і], [зг’інуц’].

8

Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: у бочцы – [у боццы], на дошцы – [на досцы]. Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: сшытак – [шшытак], грузчык – [грушчык].

9

Спалучэнні [сч], [сшч], [зч] вымаўляюцца як [шч]: падпісчык - [патп’ішчык], расказчык - [раскашчык].

10

Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі зычнымі пры раздзельным вымаўленні і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: [бйэ], [пйэ], голу[п], вер[ф], се[м].

11

Гукі [в], [л] пасля галоснага перад зычным і на канцы слоў пераходзяць у [ў]: певень – пе[ў]нік, хадзіла – хадзі[ў].

12

Гукі [з], [с], [дз], [ц], [ж], [ш], [ч], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана (на пісьме яны перадаюцца падвойным напісаннем адпаведнай літары): рыззё –[ры’о], калоссе – [кало’э].

13

Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца як [ч], а перад [ц] як [ц]: перакладчык – [п’эраклаык], лётчык – [л’оык], у лодцы – [у лоы], у хатцы – [у хаы].

14

Спалучэнні [дск], [зск] вымаўляюцца як [цк], [ск]: гарадскі – [гарацк’і], каўказскі – [каўкаск’і].

15

Спалучэнні [жс], [шс], [зс] вымаўляюцца як [с]: нясвіжскі – [н’ас’в’іск’і], добрушскі – [добруск’і], французскі – [француск’і].

16

Спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: сталічны – [стал’ічны], яечня – [йайэчн’а].
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   32


написать администратору сайта