Главная страница

канспект лекцый. Змест


Скачать 0.78 Mb.
НазваниеЗмест
Анкорканспект лекцый.doc
Дата26.03.2018
Размер0.78 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаканспект лекцый.doc
ТипДокументы
#17218
страница10 из 32
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   32

Навуковы стыль


Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Навуковы стыль – паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб'ядноўвае неаднародныя па форме віды літаратуры. Тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення.

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з'яўляюцца аб'ектыўнасць, дакладнасць, лагічнасць і абстрактнасць выкладання. Лексічныя-фразеалагічныя асаблівасці навуковага стылю наступныя:

  • шырокае ўжыванне нейтральных слоў;

  • пашыранае выкарыстанне агульнанавуковых слоў;

  • вялікая колькасць тэрмінаў – слоў і словазлучэнняў, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы;

  • фразеалагізмы абмежаваныя ва ўласных рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях, часцей за ўсё ў навуковым стылі прадстаўлены тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу: дзяржаўнае права, крымінальны працэс, судовы іск, судовая прамова, грамадскае ўздзеянне і інш.

Адметнасць навуковага стылю праяўляецца і ў частотнасці выкарыстання пэўных часцін мовы, іх формаў, асаблівасцях іх функцыянавання:

  • перавага ва ўжыванні назоўнікаў і прыметнікаў над дзеясловамі;

  • шырокае выкарыстанне назоўнікаў ніякага роду з абстракным значэннем: мысленне, выпраменьванне, адлюстраванне і інш.;

  • формы роднага склону назоўнікаў у ролі азначэнняў: тэмпература кіпення, закон Ома;

  • не выкарыстоўваецца займеннік «я» і дзеясловы ў форме 1-й асобы адзіночнага ліку;

  • дзеясловы-выказнікі ўжываюцца звычайна ў форме 3-й асобы цяперашняга часу.

Спецыфічныя асаблівасці мае і сінтаксіс навуковага маўлення:

  • сказы поўныя;

  • шырока выкарыстоўваюцца сказы з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняючымі словамі;

  • часта ўжываюцца складаныя сказы, даволі разнастайныя па сваёй будове;

  • амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы.

Названыя вышэй асаблівасці навуковага стылю даюць падставу многім сцвярджаць аб пэўнай яго «сухасці», «недаступнасці», «халоднасці». Аднак, як паказвае практыка, усё залежыць ад індывідуальных здольнасцей аўтараў навуковых артыкулаў і манаграфій, ад іх магчымасцей даходліва, цікава і нават з пэўным захапленнем выкласці даволі складаныя моманты ў той ці іншай галіне, надаць свайму даследаванню пэўны эмацыянальны «тонус», карыстаючыся пры гэтым спецыяльнай тэрміналогіяй. Усё гэта ні ў якім разе не зніжае навуковай вартасці працы.

Як вядома, навука складаецца з розных галін ведаў. Яны адрозніваюцца прадметам даследавання, выкарыстаннем спецыфічных тэрмінаў і катэгорый, метадамі даследавання і аргументацыяй. У сувязі з гэтым у межах навуковага стылю можна вылучыць некалькі разнавіднасцей або падстыляў:

акадэмічны (уласна навуковы);

навукова-справавы;

навукова- папулярны;

вучэбна-навуковы;

навукова-інфармацыйны;

навукова-публіцыстычны і іншыя.

Кожны з гэтых падстыляў мае свае спецыфічныя асаблівасці, але не настолькі істотныя, каб казаць пра кожны з падстыляў як пра самастойны стыль.

Публіцыстычны стыль


Публіцыстычны стыль – спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая прызначана абслугоўваць шырокую сферу грамадска-палітычных зносін. Найбольш яскрава асаблівасці і адметнасці публіцыстычнага стылю адлюстраваны ў сродках масавай інфармацыі: газетах, грамадска-палітычных часопісах, у інфармацыйных выпусках радыё і тэлебачання, таму гэты стыль інакш называюць газетна-публіцыстычным.

Кожнае публіцыстычнае выданне накіравана на фармаванне светапогляду чытача. Як вядома, асноўная задача публіцыстыкі – несці інфармацыю, даводзіць да шырокіх колаў насельніцтва паведамленні пра найбольш важныя і актуальныя падзеі, з'явы і праблемы сучаснасці, уплываць на свядомасць людзей, фармаваць грамадскую думку. Спецыфічныя абставіны з'яўляюцца катэгорыяй агульнамоўнай, у публіцыстыцы яна праяўляецца найбольш выразна і ўсебакова. Разглядаемую з'яву ці падзею «высвечваюць» з розных бакоў, адсюль рэзкае размежаванне станоўчага і адмоўнага, адпаведна і дзяленне моўных сродкаў на станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя. Уздзеянне публіцыстычнага твора накіравана на абуджэнне грамадзянскіх якасцей асобы. Відавочна, што публіцыстычнае маўленне звернута да шматлікай і разнастайнай аўдыторыі, яно павінна быць агульнапрынятым і агульназразумелым. У першую чаргу публіцыстычнае маўленне павінна адпавядаць нормам беларускай літаратурнай мовы, таму характэрныя асаблівасці яго наступныя:

  • правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і дарэчнасць маўлення;

  • выкарыстанне элементаў гутарковай лексікі, шырокае ўжыванне высокіх кніжных слоў, выкарыстанне архаізмаў, спецыяльнай лексікі;

  • актыўнае выкарыстанне разнастайных словаўтваральных і граматычных сродкаў з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай;

  • выкарыстанне шматлікіх сінтаксічных канструкцый (рытарычны зварот, рытарычнае пытанне, антытэза, інверсія, анафара, паралелізм).

Падсумоўваючы сказанае, адзначым, што спецыфіка сістэмы моўных сродкаў публіцыстычнага стылю звязана з яго функцыянальнымі асаблівасцямі: сродкамі публіцыстычнага маўлення перадаецца актуальнасць інфармацыі і разам з тым паралельна ідзе ўздзеянне на чытача, слухача, гледача, на фармаванне яго светапогляду. Відавочна, што значная роля тут адведзена пазіцыі аўтара, яго ацэнцы, вобразным сродкам, іх умеламу і дакладнаму выкарыстанню.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   32


написать администратору сайта