Главная страница
Навигация по странице:

  • Sonne

  • канспект лекцый. Змест


    Скачать 0.78 Mb.
    НазваниеЗмест
    Анкорканспект лекцый.doc
    Дата26.03.2018
    Размер0.78 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект лекцый.doc
    ТипДокументы
    #17218
    страница6 из 32
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   32

    Разнавіднасці лексікі

    Лексіка паводле паходжання


    Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў. Зараз мы карыстаемся словамі, гісторыя якіх налічвае тысячагоддзі, і словамі, што ўзніклі ў апошнія гады. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і словы, занесеныя да нас з іншых, блізкіх і далекіх моў.


    Спрадвечна беларускія словы

    Запазычаныя словы

    індаеўрапейскія

    словы

    агульнаславянскія

    словы

    усходнеславянскія

    словы

    уласнабеларускія

    словы

    са славянскіх

    моў

    з неславянскіх

    моў

    да IV тыс. да н.э.

    IV тыс. да н.э. –VI ст.н.э.

    VI - XII ст.н.э.

    з XIV ст.н.э.

    з рускай

    з польскай

    з украінскай

    са старасла-вянскай

    з нямецкай

    з англійскай

    з французскай

    з лацінскай

    са старажыт-

    нагрэчаскай

    Час індаеўрапейскай агульнасці

    Перыяд існавання славянскага адзінства

    Час падзелу славян на заходнюю, усходнюю і паўднёвую групы

    Беларуская мова існуе як самастойная славянская мова

    маці, нос, сын, ноч, два, брат, сястра, сонца, снег, тры

    2000 слоў

    рука, зуб, нага, вока, неба, лес, заяц, бяроза, дуб, ісці, піць, добры, жывы, воля

    дзядзька, сям’я пляменнік, куст, вяроўка, галка, снягір, ластаўка, сорак гуляць

    асілак, дрыгва змрок, свята, палетак, золак вясёлка, журавіны

    падобна гучаць і пішуцца ва ўсіх еўрапейскіх мовах

    падобна гучаць і пішуцца ва ўсіх славянскіх мовах

    падобна гучаць і пішуцца ў рускай, беларускай і ўкра-

    інскай мовах

    існуюць толькі ў беларускай мове


    Аснова нашай мовы – гэта словы спрадвечна беларускія. У іх адлюстравана гісторыя станаўлення беларускага народа і яго продкаў.

    Індаеўрапейскія словы найбольш старажытныя, дайшлі да нас з часоў індаеўрапейскай агульнасці (да IV тысячагоддзя да н.э.): маці, нос, сын, брат, сястра, сонца, два, ноч, снег, тры. Яны захоўваюць аддаленае падабенства гучання і напісання ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах – беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, літоўскай, грэчаскай і г.д. Напрыклад: бел. маці, рус. мать, англ. mother, нем. DieMutter, исп. lamadre, фр. lamere; бел. сонца, рус. солнце, англ. sun, нем. DieSonne, исп. elsol, фр. lesoleil; бел. ноч, рус. ночь, англ. night, нем. DieNacht, исп. lanoche, фр. lanuit; бел. тры, рус. три, англ. three, нем. drei, исп. tres, фр. trios.

    Агульнаславянская лексіка фарміравалася ў перыяд існавання славянскага адзінства (IV тыс. да н.э.–VI ст.н.э.), калі славяне вылучыліся з індаеўрапейскай супольнасці, але яшчэ не падзяліліся на асобныя групы. Агульнаславянскія словы з некаторымі фанетычнымі адрозненнямі ўжываюцца ва ўсіх славянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, сербска-харвацкай і інш.: бел. хлеб, рус. хлеб, укр. хліб, польск. сhleb, чэшск. сhleb, балг. хляб; бел. рука, рус. рука, укр. рука, польск. reka, чэшск. ruka, балг. ръка; бел. жыць, рус. жить, укр. жити, польск. zуc, чэшск. zуti, балг. живея.

    Усходнеславянская лексіка захавалася з часоў гістарычнага падзелу славян на тры групы – усходнюю, заходнюю і паўднёвую (VI–XII ст.н.э.). Да ўсходняй групы адносіліся продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў, таму ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца агульнымі для гэтых трох моў: дзядзька, пляменнік, сям’я, куст, вяроўка, галка, снягір, жаваранак, ластаўка, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы.

    Уласнабеларускія словы ўзніклі тады, калі беларуская мова ўжо існавала ў якасці самастойнай славянскай мовы (з XIV ст. н.э.). Гэтыя словы адсутнічаюць у іншых мовах і выяўляюць нацыянальную адметнасць мовы беларускага народа: асілак, волат, дрыгва, каліва, журавіны, вусень, змрок, жаданне, касавіца, палетак, хмызняк, вясёлка, золак, мілагучны, шурпаты і г.д.

    Запазычаныя словы трапілі ў беларускую мову ў выніку эканамічных, палітычных, гандлевых, культурных сувязей, якія існуюць паміж народамі.

    У сучаснай беларускай мове існуюць запазычанні

    - са славянскіх моў (рускай: подзвіг, буквар, вопыт, вобыск, бальшавік, ветфельчар, вінтоўка, вяшчанне, мясарубка, чарцёж, частотнасць, ураўненне і інш.; украінскай: бадзёры, боршч, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына, прыгадаць, лунаць, чубаты і інш.; польскай: моц, скарб, гузік, скарга, палац, хцівы, блакітны, агрэст, бяспечны, братэрскі, відэлец, вяндліна, вільгаць, дранцвець, зброя, здрада, кабета, літасць, лямант, маёнтак, млын, тлусты, халява, цалкам і інш.; са стараславянскай (словы, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанні): воблака, неба, дрэва, малітва, улада, храм, храбры, шлем і інш.)

    - з неславянскіх моў (англійскай: байкот, бар, баскетбол, біфштэкс, блакада, боінг, бокс, вульгарны, долар, джэм, імпарт, снайпер, спорт, старт, танк, трап, матч, трэнер, хакей, тэніс, чэк, клуб, фільм, джаз, трамвай, бізнес і інш.; нямецкай: жабрак, маляр, майстар, слесар, фурман, швагер, варта, вахта, куля, рота, штурм, бухгалтар, вага, кошт, крама, рахунак, пуд, ланцуг, лямпа, труна, фура, шафа, шуфляда, шыба, бровар, дах, кухня, фальварак, крэйда, цукар, цэгла, цыбуля, футра, фартух і інш.; французскай: абажур, абсурд, авангард, адэкалон, акварэль, акрабат, апарат, ас, асамблея, атэлье, афіцыянт, афіша, бардзюр, берэт, вадэвіль, вестыбюль, ветэран, вітраж, ваза, парасон, пісталет, эгаіст і інш.; літоўскай: азярод, свіран, гірса, намітка, рэзгіны, капшук і інш.; лацінскай: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, камісар, прафесар, гумар, сатыра, нота, тэрмін, цэнтр, канстытуцыя, камісія, сесія, акт, аркуш, метрыка, атэстат і інш.; грэчаскай: акадэмія, алегорыя, геаметрыя, дыялектыка, кафедра, камедыя, космас, логіка, матэматыка, педагогіка, стыхія, фантазія, храналогія, бібліятэка, дыялект, параграф, арфаграфія і інш.; цюркскай: аркан, дыван, капкан, тапчан, торба, атаман, кандалы, каравул, гарбуз, качан, баран, барсук, бугай, таракан, кафтан, сярмяга, халат, шапка, буланы, буран, туман і інш.

    Іншамоўнымі словамі нельга злоўжываць. Няма ніякай патрэбы запазычваць словы, калі ёсць свае для назвы пэўных прадметаў ці з'яў.

    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   32


    написать администратору сайта