канспект лекцый. Змест
Скачать 0.78 Mb.
|
Лексічныя сродкі мовыАмонімы (грэч. homos – аднолькавы і onyma – імя) – словы, якія аднолькава гучаць, але маюць розныя значэнні. Бокс: 1. від спорту; 2. мужчынская стрыжка; 3. агароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага. Аўсянка: 1. аўсяная каша; 2. пеўчая птушка. Аманімія – з’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе слоў. Амонімы нельга блытаць з мнагазначнымі словамі, у якіх паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства (агульнае значэнне). Амонімы – словы з зусім рознымі значэннямі, паміж якімі няма сэнсавай сувязі. Віды амонімаў: Лексічныя амонімы (амалексы) – гэта словы адной часціны мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем ва ўсіх (ці большасці) граматычных формах: ісці па праспекце (шырокай вуліцы ў горадзе) – шукаць у праспекце (падрабязным плане чаго-небудзь). Марфалагічныя амонімы (амаформы) – гэта словы, як правіла, розных часцін мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем толькі ў асобных граматычных формах: палю вецце – палю грады, я мыю шыю – шыю сукенку, верасень ідзе за летам – прыехаў летам. Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму: кот – код, грып – грыб, мох – мог, каска – казка. Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы – словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца націскам: вя'ла – вяла', ка'са – каса', ва'раны – вараны'. Iснуюць таксама міжмоўныя беларуска-рускія амонімы – словы, што аднолькава гучаць і ў рускай, і ў беларускай мовах, але маюць абсалютна розныя значэнні (дыван - диван, нядзеля - неделя, адказ - отказ). Сінонімы (грэч. synonimos – аднаіменны) – словы адной часціны мовы, якія па-рознаму гучаць, але маюць аднолькавае ці падобнае значэнне: яда, ежа, харч, харчаванне, страва, прадукты, ласунак, наедак, падмацунак; малы, невялікі, мізэрны, мініяцюрны, партатыўны. У сказе сінонімы могуць узаемазамяняцца. Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называецца сінанімічным радам: шлях, дарога, гасцінец, пуцявіна. У ім выдзяляецца слова (дамінанта), якое найбольш яскрава перадае агульнае значэнне рада і з’яўляецца стылістычна-нейтральным: блішчаць, ззяць, зіхацець, ірдзець, зырчэць. Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання сінонімы падзяляюцца:
Сінонімы – важны лексічны сродак для больш поўнага, ўсебаковага апісання прадметаў, паняццяў, з’яў. Дазваляюць разнастаіць мову, пазбегнуць паўтору слоў, робяць мову больш выразнай, эмацыянальнай. Антонімы (гр. anti – супраць, onima – імя) – гэта пары слоў з супрацьлеглым значэннем: купіць – прадаць, працавіты – лянівы. Антонімы абазначаюць:
Антомімы могуць быць аднакарэннымі і рознакарэннымі. У аднакарэнных супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці – выйсці, жывы – нежывы, згода – нязгода. У рознакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць – шкода, даць – забраць. Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем, вузкаспецыяльныя тэрміны: лакмус, аловак, афікс і г.д. Антонімы – сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супрацьпастаўленняў. Паронімы (грэч. para – каля і onyma – імя) – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем. Паронімы – словы адной часціны мовы, маюць аднолькавыя граматычныя прыметы, супадаюць паводле структуры: карыслівы – карысны, абанент – абанемент, дыпламат – дыпламант, генеральны – генеральскі, эфектны – эфектыўны. Кожны паронім – самастойнае слова, можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі. |