канспект лекцый. Змест
Скачать 0.78 Mb.
|
Тэкст як адзінка маўленняТэкст – звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое характарызуецца камунікатыўнай прызначанасцю і звычайна складаецца з групы сказаў, аб’яднаных сэнсам і граматычна. Тэкст з’яўляецца вынікам мысліцельнай і маўленчай дзейнасці чалавека. Тэкст характарызуецца наступнымі прыкметамі: сэнсавай цэласнасцю, тэматычным адзінствам, звязнасцю, разгорнутасцю, паслядоўнасцю і завершанасцю. Кампазіцыя (будова) тэксту залежыць ад таго, які тып (від) маўлення ляжыць у яго аснове: апавяданне, апісанне ці разважанне. Апавяданне – тып маўлення, у якім расказваецца пра падзеі, дзеянні, што адбываюцца ў часе ў пэўнай паслядоўнасці. Структура апавядання:
Апісанне – тып маўлення, калі характарызуецца прадмет маўлення, пералічваюцца яго прыметы, уласцівасці. Звычайна ў апісанні гаворыцца пра такія прыметы, якія можна ўбачыць адразу, усе разам. Структура апавядання:
Разважанне – тып маўлення, у якім раскрываюцца прычыны чаго-небудзь, абгрунтоўваецца пэўная думка, тлумачыцца што-небудзь і г.д. Разважанне патрабуе лагічнай, дакладнай сістэмы доказаў, аргументаў, якія павінны быць пераканаўчыя. Структура разважання:
Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовыНа сённяшні дзень існуюць дзве канцэпцыі паходжання беларускай мовы.
Няма адзінага погляду і на час фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Адна версія – беларуская літаратурная мова сфарміравалася к сярэдзіне ХV ст. Другая – ХІІІ – ХV стст., а трэцяя – пачатак ХVІ стст. Перыядызацыя беларускай мовыЗ улікам наяўнасці пісьмовых помнікаў, што створаны на нашай зямлі, гісторыю беларускай літаратурнай мовы можна падзяліць на тры выразныя перыяды яе развіцця. І перыяд – 10-13 стст. (агульнаўсходнеславянскі перыяд) ІІ перыяд – 14-18 стст. (старабеларускі перыяд) ІІІ перыяд – 19 ст. – па наш час (новы перыяд) У межах выдзеленых перыядаў робіцца часам падрабязнейшае чляненне беларускай літаратурнай мовы на падперыяды, аднак значная ўвага пры гэтым надаецца знешнім фактарам існавання нашай мовы, а не фанетычным і граматычным крытэрыям. Беларуская мова сярод іншых моў свету.Падабенства і адрозненнеПа падліках вучоных усяго ў свеце існуе каля 5 тысяч моў. З іх прыкладна дзве трэці моў не маюць пісьменнасці. Па колькасці носьбітаў адной мовы на першым месцы знаходзіцца Кітай (больш за 1 мільярд), а па колькасці моў у межах адной дзяржавы – Індыя (845 моў). Да прыкладу, у Інданезіі налічваецца каля 200 моў, у Дагестане – каля 30, у Швейцарыі 4 мовы – нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская. Усе мовы свету ў залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рысаў падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. У сваю чаргу роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў вялікія групы, або сем'і, моў. Ёсць мовы, якія з прычыны свайго гістарычнага развіцця не ўваходзяць у склад сем'яў ці груп. Да іх належаць японская, карэйская і інш. Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, якая налічвае 16 моўных груп: германская (нямецкая, англійская, нідэрландская, або галандская, дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, ідыш, або новаяўрэйская, і інш. мовы); раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская, "мёртвая" лацінская і інш. мовы); балцкая (літоўская, латышская, а таксама "мёртвыя" мовы: пруская і яцвяжская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, або пушту; асецінская, "мёртвая" скіфская і іншыя мовы); індыйская (пенджабі, бенгалі, урду, хіндзі, цыганская мова і інш., а таксама "мёртвыя" мовы – ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. Славяне вылучыліся з індаеўрапейскага моўнага адзінства прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. Доўгі час яны жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі. Гэты перыяд у гісторыі славян прынята лічыць агульнаславянскім, яго мову называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова-аснова сфармавалася да сярэдзіны I ст. да н. э. Пацверджаннем агульнага перыяду ў гісторыі славян з'яўляецца той факт, што ва ўсіх сучасных славянскіх мовах існуе вялікі пласт слоў, зразумелых кожнаму славяніну. Большая частка сучасных гісторыкаў і мовазнаўцаў лічыць, што ўжо ў I ст. н.э. славяне займалі тэрыторыю паміж 50 і 55 градусамі паўночнай шырыні, паміж рэкамі Дняпром і Одэрам. Такое засяленне славянамі велізарных абшараў натуральна прывяло да паслаблення сувязей паміж славянскімі групамі, а нарэшце і да распаду агульнаславянскага адзінства, які адбыўся не пазней як у VI ст. н.э. У выніку чаго і склаліся тры славянскія моўныя групы –усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская. Усходнеславянская група (руская, беларуская, украінская мовы) – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (болей за 200 млн. чалавек). Заходнеславянскую групу складаюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая), а таксама "мёртвая" палабская мова. Да паўднёваславянскай моўнай групы належаць балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая і "мёртвая" стараславянская мова. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца пастаяннымі кантактамі. Аднак кожная асобная славянская мова мае свае ўнутраныя адметныя ўласцівасці, што вынікаюць з працяглага самастойнага жыцця славянскага племені, умоў іх эканамічнага і палітычнага існавання, характару і глыбіні сувязяў з іншымі няроднаснымі этнічнымі групамі насельніцтва. Усе усходнеславянскія мовы маюць роднасць як генетычную, так і тыпалагічную. Але ў беларускай мове маюцца і свае адрозненні. У сферы лексікі роднасць беларускай мовы з усімі астатнімі славянскімі мовамі праяўляецца найперш наяўнасцю агульных слоў, якія абазначаюць важнейшыя знешнія рэаліі, паняцці аб жыцці і дзейнасці славян. Назвы арганізоўваюцца ў агульныя прадметна-лагічныя тэмы:
З агульнай лексічнай спадчыны ў сучасных славянскіх мовах налічваецца каля 2000 тысяч розных слоў. Падабенства стварае перадумовы для ўзаемапаразумення славян пры зносінах, спрыяе працэсу вывучэння розных славянскіх моў. Тым не менш у галіне паўсядзённай лексікі для беларускай мовы ва ўсіх тэматычных групах слоў адзначаюцца свае адметныя лексічныя адзінкі:
Асобную даволі вялікую колькасць адметных слоў у беларускай мове складае так званая безэквівалентная лексіка, якая перакладаецца на рускую мову і іншыя славянскія мовы або словазлучэннем, або апісальнымі канструкцыямі. Напрыклад: Брама – главный вход во двор, город, усадьбу и др. в виде двухстворчатых крытых сверху ворот. Зацірка – мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке. Капа – узорчатое полотняное покрывало на кровать. Дзядзінец– огороженный двор вокруг какого-либо строения. Цвінтар – огороженное место около церкви, церковный двор. Гарбарня – кожевенный завод, мастерская по переработке кожи. Такім чынам, беларуская мова мае не толькі адрозненне сярод славянскіх моў, так і падабенства. Мы можам адзначыць, што яна – адна з самых развітых і багатых моў свету. Гэта мова беларускага народа: паводле статыстычных дадзеных, у нашай краіне 83,7% складаюць беларусы (перапіс 2009 г.), з іх 53,22% назвалі беларускую мову сваёй роднай, акрамя таго яшчэ 13,49% этнічных беларусаў вызначылі беларускую мову ў якасці другой мовы, якой свабодна валодаюць. Беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях развіцця, зведала часы росквіту і заняпаду. |