канспект лекцый. Змест
Скачать 0.78 Mb.
|
Паняцце тэрмінаТэрмін –гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое існуе (створанае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад: міжнародны маркетынг – маркетынгавая дзейнасць фірмы на рынку замежных краін; тактыка маркетынгу – уяўляе сабою пэўныя дзеянні, выкананыя з мэтай рэалізацыі зададзенай маркетынгавай стратэгіі. Тэрмінамі называюцца спецыяльныя паняцці, якія ўзнікаюць у пэўнай галіне навукі. Можна сказаць, што тэрмін – гэта імя паняцця. Асаблівасці тэрмінаўТэрмін адрозніваецца ад літаратурнага слова цэлым радам асаблівасцей, і перш за ўсё – функцыянальна. Нават у слоўніках тэрмін не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне. Тэрміны патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, зацмаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодання тэрмінамі. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцей. 1. Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. 2. Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Можна прывесці безліч тэрмінаў, якія ўтвораны ў выніку пераносу па рознага роду асацыяцыях і выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў. Пры ўстанаўленні паходжання тэрміна можна рэдка выявіць выражэнне экспрэсіі і эмоцыі. 3. Сістэмнасць. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны, хоць яны вельмі спецыфічныя. Утварэнне тэрмінаўАсноўнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца: 1. Сінтаксічны (спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў слоў). Тэрміны такой групы могуць утварацца па мадэлях – «прыметнік + назоўнік»; «назоўнік + назоўнік»; «назоўнік + прыназоўнік + назоўнік» і інш.: кіраўніцкі апарат, дзяржаўнае кіраванне, вышыня гука, фаза ў тэрмадынаміцы. Досыць значная колькасць тэрмінаў складаецца з трох і больш кампанентаў. 2. Суфіксальны (утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса). Больш за ўсё суфіксальным спосабам утвараюцца тэрміны ад асноў уласных і агульных імён, уласных і іншамоўных слоў пры дапамозе суфіксаў -ізм, -ызм, -ыянств, -янств, -іянств, -іт, -ав, -еўск, -нн, -енн, -к, -іст, -фікацыя, -аж, -цы-я: электрыфікацыя, дрэнаж, наладка, градацыя, дэбіторскі, арбітражны, дарвінізм. 3. Прэфіксальны (утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса). Сярод прэфіксаў можна заўважыць і ўласныя, і запазычаныя (без-, анты-, экс-, ультра-, звыш-, экстра-, рэ- і інш.): рэструктарызацыя, безнаяўны (разлік), субарэнда. 4. Прэфіксальна-суфіксальны (адначасовае далучэнне прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы): нарукаўнікі, падаходны, супрацоўнік. 5. Аснова- і словаскладанне. (тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і запазычаных частак (авія-, аўта-, тэле-, электра- і інш.)): тэлекампанія, тэлекамунікацыя, электрашчыт, авіякампанія. 6. Складана-суфіксальны (складанне асноў з адначасовым далучэннем суфікса): аднагалосны, высокааплатны. 7. Бяссуфіксны спосаб (утварэнне слоў шляхам адсячэння суфіксаў): абмерваць – абмер, абвальваць – абвал. 8. Абрэвіяцыя. Новыя тэрміны ўтвараюцца: а) складаннем назваў першых літар некалькіх слоў: АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства); б) складаннем назваў першых гукаў некалькіх слоў: ПЭУ (планава-эканамічнае ўпраўленне); в) спалучэннем часткі слова і цэлага: дзяржбанк (дзяржаўны банк), зарплата (заработная плата); г) спалучэннем назваў першых гукаў слоў ці іх частак і цэлага апошняга слова: ДАСТ (дзяржаўны агульнасаюзны стандарт); д) спалучэннем звязанай асновы ці цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў: мікраЭВМ. 9. Лексіка-семантычны (тэрміналагізацыя значэнняў агульналітаратурных слоў: парог «ніжняя частка дзвярнога праёму; мяжа чаго-небудзь» і парог (рэнтабельнасці). |