канспект лекцый. Змест
Скачать 0.78 Mb.
|
Лексіка паводле ступені ўжывання
Да актыўнай лексікі адносяцца ўсе агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці, нi адцення навізны. Такімі словамі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы незалежна ад прафесіі, занятку, а таксама месца ix пражывання: брат, сястра, Бацькаўшчына, вавёрка, возера, вуліца, год, настаўнік, мова, рунь, пушча, чыгунка, чырвоны, светлы, араць, будавацъ, марыць, спяваць, улетку, прыгожа, Беларусь, БелАЗ, ААН i інш. Пасiўную лексіку складаюць словы, пераважна зразумелыя, але непрывычныя, не ўжывальныя штодзённа, яны маюць або адценне ўстарэласці, або адценне навізны. Сюды ўваходзяць устарэлыя словы i неалагізмы. Устарэлыя словы – гэта словы, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі i ўжываюцца ў сучаснай мове зрэдку: аршын, фунт, баярын, прыгон, паншчына, цівун, батрак, шляхта, стражнік, губернатар, нарком, чада, веча, вакацыі, саха, камбед, нэп i інш. Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: феадал, фабрыкант, батрак, прыгонны, парабак, лёкай, губернатор, стражнік, ураднік, жандар, земства, прыстаў, сотнік, рэкрут, ротмістр, пушкар, мушкет, самопал, каганец, кабрыялет, саха, каптур, армяк, грыўня, пенязь, талер, дукат, асьміна, пядзь, аршын, вярста, дзесяціна, сажань i iнш. Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы сучасных рэчаў і з’яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі.: npacвema–acвema, абставы – абставіны, дзейца – дзеяч, земляробны – земляробчы, лятун – лётчык, матацыклет – матацыкл, прыродніцкі – прыродаведчы, атрамант – чарніла, лемантар – буквар, раме – плечы, чало – лоб, чада – дзіця, nepci– грудзі, скрыжалі – закон, тлумач – перакладчык, кордон – граніца і інш. Неалагізмы – гэта словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Яны ўзнікаюць у мове для назвы новых прадметаў і з’яў або для замены іх старых назваў: aвiямaкci, акваград, акванаўт, вададром, аэро6yc, таксобус, газамабіль. Аўтарскія неалагізмы (аказіяналізмы) – словы, якія ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі, грамадскімі дзеячамі, і маюць адценне навізны толькі ў кантэксце: Мае добрыя людзі, суайчыннікі, сузямельнікі... (Н.М.). Блукаюць грыбазбіры... (Панч.). Напейзажвацца ў запас... (Б.). Ад’юбілеіш – памаладзееш... (В.). Некаторыя аказіяналізмы, створаныя пісьменнікамі па законах беларускай мовы, з часам трывала ўвайшлі ў склад беларускай літаратурнай мовы: адлюстроўваць, мілагучны, мэтазгодны, дабрабыт, ажыццяўленне (У. Дубоўка), светапогляд (Я. Колас) i інш. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, якія ужываюцца ў розных сферах усімі, незалежна ад месца жыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Яны агульназразумелыя: жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д. Лексіка абмежаванага ўжытку ўключае словы, якімі карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную. Дыялектная лексіка абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак: гулы (рэха), вецер (буй), дождж (рось). З цягам часу асобныя дыялектызмы могуць пераходзіць у літаратурную мову і замацоўвацца ў ёй (акрыяць, бруіцца, весніцы, плённы і г.д.) Спецыяльная лексіка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасці і падзяляецца на прафесіяналізмы і тэрміны. Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій: клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацярынская плата). Тэрміны – гэта афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. (марфема, выказнік, сінонім, займеннік, флексія, фармант – тэрміны мовазнаўства, сінус, косінус, лагарыфм, катэт, гіпатэнуза – матэматычныя тэрміны). Жаргонная лексіка ўжываецца асобнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, прывычкамі, бытавымі ўмовамі, характарам дзейнасці. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. Напрыклад, у мове школьнікаў, студэнтаў сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: зубрылка, батанік, пара, кол, хвост, засыпацца, шпора, здуць, лаба, шасцёрка і г.д. Выкарыстанне жаргонных слоў – своеасаблівая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання, вульгарызацыі. |