канспект лекцый. Змест
Скачать 0.78 Mb.
|
Арфаграфічныя нормыАрфаграфiя (грэч. orthos – правільны і grapho – пішу), або правапiс, – гэта сукупнасць правілаў, якія вызначаюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак. Па сутнасцi, гэта сацыяльны дагавор, з’ява ўмоўная, але ўведзеная ў ранг закона. Арфаграфiчныя правiлы выконваюць важную грамадскую функцыю: забяспечваюць адзiнства пiсьмовай мовы, узаемаразуменне людзей пэўнага моўнага калектыву. Паколькi правапiсам карыстаюцца мiльёны людзей, вялiкае значэнне набывае стабiльнасць i даступнасць арфаграфiчных правiл, iх строгасць i мiнiмальная варыянтнасць. Грунтуючыся ў значнай ступенi на гiсторыка-культурных трыдыцыях, арфаграфiя можа паступова змяняцца, рэфармавацца, але ўсе змены ў ёй псiхалагiчна няпроста ўспрымаюцца носьбiтамi мовы i адбываюцца найперш у часы iстотных грамадскiх зрухаў. Неабходнасць арфаграфii як сукупнасцi правiл узорнага напiсання абумоўлена тым, што графiка як сукупнасць пiсьмовых сродкаў дапускае некалькi варыянтаў перадачы вуснай мовы на пiсьме. Месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напiсанняў, прынята называць арфаграмай. Iнакш кажучы, арфаграма – гэта правiльнае (адпаведнае правiлам) напiсанне, якое выбiраецца з шэрагу магчымых. Арфаграмай можа быць лiтара, спалучэнне лiтар, злiтнасць, паўзлiтнасць цi раздзельнасць напiсання, характар скарачэння або пераносу слова. Напiсаннi, якiя не патрабуюць прымянення арфаграфiчных правiл, называюцца апорнымi напiсаннямi. З iх дапамогай правяраюцца арфаграмы. Прынцыпы беларускага правапiсуПрынцып арфаграфii – гэта асноўная iдэя, заканамернасць, на якой будуюцца i аб’ядноўваюцца ў группы канкрэтныя правiлы напiсання. Беларускі правапіс грунтуецца пераважна на двух прынцыпах – фанетычным i марфалагiчным. Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме лiтаратурнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў у словах. Ён зблiжае пiсьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфiчныя асаблiвасцi фанетычнага ладу беларускай лiтаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных i г.д. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
Заўвага: выключэнні з правіл не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу напісання. Марфалагiчны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў iх вымаўленні. Ён дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова. На марфалагiчным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
Апрача фанетычных і марфалагічных напісанняў, ёсць традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйныя (гiстарычныя) напiсаннi перадаюцца па традыцыi i не адпавядаюць сучасным нормам пiсьма (напісанне з вялікай літары кожнага слова ў назвах міжнародных арганізацый, кожнага новага радка верша і г.д.). Дыферэнцыраваныя напiсаннi адрознiваюць сугучныя словы або iх формы, якiя супадаюць у вымаўленнi. Так, напрыклад, размяжоўваюцца канчаткi творнага склону ў аднолькавых прозвiшчах і геаграфiчных назвах: з Iванавым i пад Iванавам; а таксама ўжыванне вялiкай i малой лiтары пры напiсаннi ўласных i агульных назоўнiкаў: Цётка (паэтэса) i цётка, М.Чарот (пісьменнік ) i чарот. |