Главная страница
Навигация по странице:

  • 13. Прасторава-часавыя адносіны ў творы. Паняцце хранатопу.

  • 14. Тэма, праблема, ідэя маст. твора, сістэма персанажаў і аўтарская пазіцыя.

  • 15. Паэтыка кампазіцыі. Кампазіцыя лір. формаў.

  • 16. Эпіка. Праблема эпічнага героя. Структура эпічнага твора.

  • 17. Раман як эпічны жанр. Гіст. мадыфікацыя эпічнай жанравай сістэмы: навела, апавяданне, аповесць.

  • 18. Паняцце жанравага канону і ўнутранай меры ў жанрава-эпічных формах.

  • 1. Літаратура як від дух дзейнасці чалавека. Функцыі літаратуры. Літаратура сістэме мастацтва


    Скачать 221 Kb.
    Название1. Літаратура як від дух дзейнасці чалавека. Функцыі літаратуры. Літаратура сістэме мастацтва
    Анкорadkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
    Дата16.06.2018
    Размер221 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаadkazy_na_ehkzamenacyinyja_pytanni.doc
    ТипДокументы
    #20384
    страница3 из 5
    1   2   3   4   5

    12. Інтэрсуб’ектныя адносіны ў маст. творы. Паняцце дыялагічнасці слова: слова аўтара і “чужое” слова ў прозе.

    Сістэма ўзаемаадносін паміж рознымі формамі аўтара – апавядальніка, адлюстраванага героя і агульнай рэакцыі на іх чытача – складае сутнасць інтэрсуб’ектных адносін у маст.творы. Цэласнасць маст.успрымання твораў і залежыць ад узаемнай рэакцыі гэтых суб’етаў, г.зн., што герой як адлюстраваны суб’ект нам падаецца не адасоблена (рафініравана), а ў пэўнай рэакцыі аўтара.

    У эпіцы стылістыка фармуецца як рэакцыя аднага слова на другое. Утвараецца дыялог слова. Паняцце дыялагічнасці слова ўвёў Бахцін. Унутраная дыялагічнасць азначае, што слова ў эпічным творы адначасова заключае ў сабе адлюстраванне розных пунктаў гледжання, розных светапоглядных арыентацый, розных ідэйных, эпічных, філасофскіх пазіцый героя. Слова дапускае існаванне як мінімум двух свядомасцяў.

    Усякае маст.слова актуалізуе сэнсы толькі ў літ-ным маст. кантэксце. І ўсякі эпічны тэкст складаецца з рознага тыпу выказванняў. Асн. носьбітам выказвання з’яўл. аўтар. Яму належыць прамое аўтарскае выказванне. Але поруч з гэтым выказваннем мы сустракаемся з выказваннямі, якія належаць іншым носьбітам свядомасці (літ.персанажам). Гэтыя выказванні адлюстроўваюць свядомасныя арыентацыі літ.герояў. Аформлены яны ў тэксце не ў выглядзе простай мовы, а з’яўл. працягам аўтарскай манеры выказвання і выконваюць функцыю чужога слова. Такія ўзаемаадносіны, якія ўзнікаюць паміж прамым аўтарскім словам і словам чужым (героевай свядомасці) і складаюць феномен унутранай дыялагічнасці.
    13. Прасторава-часавыя адносіны ў творы. Паняцце хранатопу.

    Усякі сюжэт у маст. творы мае свае прастор.-час. характарыстыкі, г.зн., што падзеі адбываюцца ў пэўным часе і ў пэўнай маст. прасторы. Маст. час і маст. прастора ўтвараюць адзінства. Іх цэласнасць – хранатоп.

    Азначэнне упершыню было прапанавана Бахціным. “Приметы времени раскр-ся в пр-ве, и пр-во осмысл-ся и измеряется временем».

    Формы эстэт. і маральна-філас. асэнсавання катэгорыі часу:

    1. Адбываецца супастаўленне аб’ект. часу і часу суб’ектыўна перажываемага героем (Быкаў “Жураўліны крык”: аб’ектыўны час – з вечара да паўдня наступнага дня; суб’ектыўны час – гісторыя Свіста, час Пшанічнага і яго гіст. перажыванне, час Карпенкі, вечны час Глечыка). Вобразы, маральныя каштоўнасці раскрываюцца ў часе.

    2. Розныя час. пласты асэнсоўваюцца з аднаго назіральн. пункту, з адной апавядальнай вышыні (Быкаў “Воўчая зграя”: кім стаў Віктар Платонаў, за якога было пакладзена некалькі чал. жыццяў? – адкры-ты фінал – суаднясенне розных час. пластоў з пазіцый сучаснасці).

    Прасторавыя ўяўленні ў маст. творы фармуюцца шляхам пабудовы 3 тыпаў маст. прасторы: 1. экстэнсіўная прастора – прастора дынамічная, увесь час мае тэндэнцыі да пашырэння. Такі від хар-ны для буйных жанравых эпічных твораў, заснаваных на хранікальным тыпе сюжэту (хронікі, гіст. раман, эпапея).

    2. інтэнсіўная (лакальная) прастора – прастора абмежаванняў. Усе творчыя сілы скіраваны ўнутр прасторы. Хар-на для эксперым. тыпу маст. твораў. Найчасцей карысталіся пісьменнікі-экзістэнц. Дазваляе прыгле-дзецца да кожнага персанажа, да кожн. дзейнай асобы з асабл. увагай.

    Быкаў: месцы дзеяння – акоп, пераезд. Пісьменнік ставіць эксперымент на чалавечнасць, як будзе сябе паводзіць у складаных умовах чалавек. Напр., у “Сотнікаве” – звужэнне, лакалізацыя прасторы. Быкаў не проста сціскае прастору, а пульсуючы сціскае прастору, аж да апошняга крайняга моманту.

    3. медыятыўная (памежная) прастора. Гэты від яшчэ больш эксперыментальны, паколькі маст. сутнасць катэгорыі мяжы закл. ў абвастрэнні ўсіх сюжэтных ходаў, падзей, руху сэнсаў і маст. абагульненняў, супярэчнасцяў. Формы памежнай прасторы – парог (“Парог” Дударава – чалавек на мяжы нармальнага і алкагольнага існавання), акно, лесвіца, студня (“Тарас на Парнасе”).

    У часе і прасторы адбываюцца пэўныя падзеі.
    14. Тэма, праблема, ідэя маст. твора, сістэма персанажаў і аўтарская пазіцыя.

    Тэма – гр. з’ява або кола гр. з’яў, якія вылучае творчая думка пісьменніка з усёй мнагастайнасці жыцця і якія складаюць аснову зместа твора.

    Тэма літ. твора вызначаецца:

    1) гіст. эпохай, жыццём народа;

    2) светпоглядам пісьменніка.

    Выялікія творы літаратуры вызначаюцца шматтэмнасцю і шматпраблемнасцю. Гэта тлумачыцца тым, што само жыццё складанае, а літаратура адлюстроўвае яго сінтэтычна, цэласна. Але ў такім выпадку ў творы ёсць заўсёды гал. тэма, у адносінах да якой усе астатнія маюць дапаможнае значэнне.

    Часта сустракаецца і паняцце “праблема”, якое вельмі блізка да паняцця тэмы. Праблема – гэта вострае гр. пытанне, якое зацікавіла аўтара і падштурхнула яго да адлюстравання пэўнай з’явы.

    Асэнсаванне аўтарам разнастайных жыццёвых з’яў з пазіцыі ўласных ідэалаў ёсць ідэйны змест твора, яго ідэя. У маст. творы ідэя не гучыць адкрыта.

    Тэма і ідэя ў творы арганічна зліты, аднак больш важная роля належыць ідэі, ідэйнаму зместу. У розных літ. творах тэмы могуць супадаць, а ідэі разыходзіцца.

    Аўтар выражае свае адносіны да пазіцыі,каштоўнаснай арыентацыі свайго персанажа.Пры гэтым вобраз персанажа ўяўл-ца як воплощение аўтар.канцэпцыі,ідэі.Пры засвойванні персанажнай сферы твора чытач пранікае і ў дух.свет аўтара:у вобразах герояў бачыць творчую волю пісьм-ка.

    Адносіны аўтара да героя могуць быць або отчужденными,або роднаснымі,але не нейтральнымі.У літ.тв.ёсць дыстанцыя паміж персанажам і аўтарам,нават у аўтабіягр.жанры.Аўтар можа глядзець на свайго героя як бы знізу ўверх(жыція святых),зверху ўніз(сатыр.характар твора).Але найб.у літаратуры засведч.сітуацыя роўнасці пісьм-ка і персанажа.Пры падобнай унутр.роўнасці можа ўзнікаць дыялагічныя адносіны пісьм-ка да вымышл.асобы.

    Літ.персанажы,аднак,спасобны аддзяляцца ад твораў і жыць у свяд-сці грам-ва самаст-ным жыццём,не падуласным аўтарскай волт.Героі стан-ца сімваламі нейкага рода адносін і паводзін,захоўвая сваю непаўтор-сць(Гамлет,Дон Кіхот,Тарцюф,Фауст).
    15. Паэтыка кампазіцыі. Кампазіцыя лір. формаў.

    Кампазіцыя – гэта пабудова, якая выяўляецца ў знешнім афармленні і ўнутранай арганізацыі маст. твора і служыць больш дакладнаму ўвасабленню тэмы і ідэі.

    Элементы кампазіцыі:

    • групіроўка вобразаў;

    • лір. адступленні;

    • пазасюжэтныя элементы;

    • уводныя эпізоды;

    • супастаўленне аналагічных падзей.

    Групіроўка вобразаў – пісьменнік вырашае, які герой, з кім сустрэнецца, у які момант.

    Лір. адступленне – непасрэднае выражэнне аўтарам сваіх думак і пачуццяў у эпічным творы. Гэта патрэбна для таго, каб сфарміраваць правільнае чытацкае ўспрыняцце герояў, іх адносінаў да жыцця, падзей; сфарміраваць дакладнае разуменне тэмы і ідэі твора.

    Уводны эпізод, або гісторыя ў гісторыі, - патрэбны, каб падмацаваць разуменне тэмы і ідэі.

    Кампазіцыі па сваёй будове бываюць розныя:

    • ланцужковая, ці паслядоўная;

    • інверсійная;

    • кальцавая;

    • “вяршынная” (Я.Купала “Тутэйшыя”).


    Кампазіцыя (ад лац. Composition- складанне, злучэнне, упарадкаванне) - уся складовая будова літ. твора, размяшчэнне і спалучэнне асобных частак, састаўных элементаў сюжэт, вобразаў-характараў,сцэн, эпізодаў, карцін, дыялогаў і маналогаў, падзел на часткі, раздзелы, строфы. Кампазіцыя вызначаецца замыслам твора, жыццёвым матэрыялам, адносінамі пісьменніка да адлюстроўваемых з’яў.

    Часам адозніваюць знешнюю будову, або архітэктоніку, і ўнутраную будову. Да архітэктонікі адносяць сі-му вонкавай арганізацыі твора (наяўнасць і размяшчэнне асобных раздзелаў, актаў, сцэн, страфічных форм), да ўнутранай жа будовы- характар раскрыцця зместу, размяшчэння слоўна-вобразнага матэрыялу ўнутры архітэктанічных форм.

    Ліра-эпічныя,эпічныя і драматычныя творы маюць кампазіцыю больш складаную, чым лір. вершы. У іх ёсць разгорнуты сюжэт з усімі яго кампанентамі (завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, пралог і эпілог), цэлая галерэя вобразаў -персанажаў, асобныя пазасюжэтныя элементы (лір. адступленні, аўтарскія развагі, пейзажныя малюнкі, партрэтная характарыстыка).

    У лір. творах назіраецца свая логіка,своеасаблівасць ў разгортванні лір. перажывання.Часам у тканіну верша ўплятаюцца радкі ці выразы з іншых твораў (аплікацыя), выяўленне паэтычнай думкі запавольваецца (рэтардацыя), матэрыял кампануецца паводле прынцыпу супрацьпастаўлення (антытэза ). Асобныя творы ўступаюць у пэўную ўзаемасувязь, утвараючы структурна-кампазіцыйныя комплексы. Гэта могуць быць трыпціх (тры вершаваныя творы на адну тэму), нізка,або цыкл (шэраг лір. твораў, аб’яднаных адной тэмай, або нейкай вядучай думкай), зборнік (кніга вершаў або апавяданняў аднаго ці некалькіх пісьменнікаў, цэласная і завершаная па сваёй задуме і размяшчэнні твораў у ёй): альманах (кніга, якую складаюць творы пісьменнікаў-сучаснікаў пэўнай мясцовасці ці літ. напрамку ці нацыі).
    16. Эпіка. Праблема эпічнага героя. Структура эпічнага твора.

    Роды літаратуры — самыя агульныя асаблівасці зместу і формы маст. твораў, якія вынікаюць са спосабаў узнаўлення жыцця. Кожны род па-рознаму адлюстроўвае жыццё. Для кожнага свае сродкі і патрабаванні.

    Э п а с (у перакдадзе з грэчаскай — слова, апавяданне) адлюстроўвае аб’ектыўную рэчаіснасць ва ўсіх яе падрабязнасцях, нясе у сабе абмалёўку і тлумачэнне характараў, знешніх падзей, фактаў, прычым аўгар выступае (нават калі ён быццам непасрэдна ўдзельнічае ў падзеях) як апавядальнік.

    Эпас

    • аб’ём ад самага малога да самага вял.

    • паказвае знешнія праявы жыцця

    • эпічны твор апісальны, ёсць канкр. сюжэтныя лініі

    • мова свабодна арганізавана

    • не часта ўжываюцца маст. сродкі

    • паступовае знаёмства з абставінамі, з героямі твора, з іх жыццём, іх учынкамі і г.д.

    • патрабуе засяроджанасці, разважлівасці, самастойнай ацэнкі ўсяго, пра што расказваецца.


    Эпічныя жанры:

    1. кананічныя (эпапея);

    2. некананічныя.

    Адрозненне.

    Для кананічных жанраў хар-на:

    - стылістычная аднамернасць (слова як паданне);

    - абсалютнае эпічнае мінулае, якое было аддаленым, завершаным цалкам;

    - абсалютная эпічная дыстанцыя аўтара ад героя, чытача ад аўтара.

    Для некананічных жанраў хар-на:

    - стылістычная трохмернасць – рэакцыя слова на слова (адлюстраванае, адлюстравальнае і інтэнцыйнае аўтарскае слова) – філасофскія разважанні і назіранні;

    - спецыфіка хранатопу: хар-ны хранатоп незавершанай сучаснасці (дзеянне нібы закончана, але яно застаецца адкрытым, незавершаным);

    - абсалютная дыстанцыя замяняецца на зону кантакта аўтара і чытача, герой становіцца другім маім “я”.

    Эпічны герой будуецца на спалучэнні стылістычнай трохмернасці. Ён – вынік узаемадзеяння гэтых 3 стыхій.

    Эпічны герой – вынік рэактыўных момантаў. Рэакцыя аўтара на свайго героя – не толькі ідэйны змест (ацэнка), але і ступень дасведчанасці героя, ступень бачання героя. Аўтар можа свой кругагляд перадаваць герою, усвядомлена звужаць, абмяжоўваць яго. Так разгортваецца інтрыга.

    Эпічны герой заўсёды хранатапічны. Час і прастора фарміруюць складаны рух душэўных перажыванняў. Хранатоп эпічнага героя азначае перажыванне часу. Эпічны час суаднесены з катэгорыяй вечнасці, таму хранатоп эпічнага героя азначае перажыванне вечных каштоўнасцей.

    Маст. персанажы раскрываюцца праз маст. эпізоды. А самі маст. эпізоды – прычыны адноснай свабоды прасторы і часу.

    У адрозненне ад драмы ў эпасе ўсё рухомае.
    17. Раман як эпічны жанр. Гіст. мадыфікацыя эпічнай жанравай сістэмы: навела, апавяданне, аповесць.

    Раман (з фр. — твор на раманскай мове) — вял. эпічная форма, якая паказвае жыццё чалавека ў шырокіх сувязях з гр-вам. Раман х-ца значнай гр.-сац. з’явай, некалькімі сюжэтнымі лініямі, групай герояў, некалькімі гал. героямі. Як правіла, літ. героі падаюцца ў развіцці. Узнік раман у антычнай літаратуры («Дафніс і Хлоя» Лонга). Першымі бел. раманамі з’яўл. «Золата» Ядвігіна Ш. (твор застаўся незакончаным), «Сокі цаліны» Ц. Гартнага, «Сцежкі-дарожкі» М. Зарэцкага.

    Раманы могуць утвараць цыклы – дылогія, трылогія (“На ростанях”), тэтралогія, пенталогія (“Трывожнае шчасце”). Буйныя раманы, якія вызначаюцца панарамнасцю адлюстравання жыцця, маштабнасцю, называюцца эпапеямі (“Векапомныя дні” Лынькова).

    У залежнасці ад зместу і формы вылучаюць:

    - гіст. раман («Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча);

    - сацыяльна-бытавы («Сасна пры дарозе» I. Навуменкі);

    - філасофскі («Пошукі будучыні» К. Чорнага);

    - сатырычны («Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя);

    - авантурна-прыгодніцкі («…прызямліўся ў Гародні»);

    - дэтэктыўны («Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча);

    - раман-хроніку («Палеская хроніка» І. Мележа);

    - раман у вершах («Родныя дзеці» Н. Гілевіча) і інш.

    Дасканалы раман утрымлівае некалькі гэтых мадыфікацый.
    Шматлікасць гал. і пабочных сюжэтных ліній, якія існуюць паралельна і перакрыжоўваюцца, неабмежаванасць у часе і прасторы, вял. колькасць дзейных асоб рознага кшталту (станоўчых і адмоўных), наяўнасць пазасюжэтных элементаў (аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, пейзажы) - усё гэта дае магчымасць Р.стаць самым ёмістым, сінтэтычным відам суч. літаратуры ўвогуле.

    Для рамана хар-ны:

    1)хранатоп незавершанага цяперашняга - хар-ца абсалютнасцю мінулага.Прошласць –уласцівасць эпічнага літ.роду.

    2)стылістычная трохмернасць-сучасны твор фарміруецца некалькімі відамі маст.слова.Словам як прамой аўтарскай накіраванасцю,словам як аб*ектам адлюстравання(адлюстраваным словам),словам адлюстравання ці адлюстравальным словам.

    3)спецыфічнай зонай пабудовы вобразаў- кананічны эпічны жанр хар-ца абсалютнай дыстанцыяй паміж вобразам і аўтарам з аднаго боку і аўтарам і чытачом з другога.Паміж імі існавала дыстанцыя.Аўтар не мог умяшацца у дзеянне свайго героя,ён толькі канстатуе факты.У некаторых эпічных творах абсалютная дыстанцыя ліквідавалася.Герой атрымлівае падтрымку ад аўтара,уступае з імі ва ўзаемадзеянне

    Навела- кароткае апавяданне,якое расказвае пра незвычайны выпадак,здарэнне,эпізод з жыцця героя і мае нечаканую развязку.Звычана хар-ца вострым сэжэтам,напружанасцю,драматызмам дзеяння,якое,аднак,развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.Як жанр Н.узнікла ў эпоху Адраджэння.Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы.У бел.літ-ры з*яўл.ў канцы 19-п.20ст у тв-ці Багушэвіча,Коласа,Ядвігіна Ш.,З.Бядулі.

    Апавяданне-жанр эпічнай літ-ры,звычайна празаічны,хаця сустракаецц і ў паэзіі. А.называюць малой эпічнай формай. У адрозненне ад аповесці мае больш простую кампазіцыю,асноўваецца звычайна на адным эпізодзе,асобнай падзеі або здарэнні з жыцця героя.Першыя А.з*явіліся ў к.19 ст.(Ф.Багушэвіч).У пач.20 ст.ужо меліся значныя набыткі ў гэтым жанры- апавяданні Я.Коласа,Ядвігіна Ш.,З.Бядулі,Гарэцкага і інш.

    Аповесць- жанр эпічнай літ-ры.Па сваіх памерах знаходзіцца паміж раманам і апавяданнем,таму называюць сярэдняй эпічнай формай. У адрозненне ад рамана мае менш складаны сюжэт,развівае звычайна адну сюжэтную лінію,звязаную з гал. героем,які паказўаны ва ўзаемадзеянні з іншымі персанажамі на працягу пэўнага,нярэдка даволі працяглага часу. Ад рамана і апавядання адрозніваецца не толькі аб*ёмам і хар-рам кампазіцыі,але і своеасаблівай,больш спакойнай манерай апавядання. У бел.літ-ры вельмі пашыраны жанр. Да яго часта звярталіся Я.Колас,К.Чорны,З.Бядуля,Я.Брыль,В.Быкаў.

    У аснове падзелу на жанры ляжыць дамінантныя пр-пы.Асн. з*яўляецца- закон 3-х дзеясловаў.Асн. жанры эпікі-раман,аповесць,апавяданне рэалізуюць сябе і маст. заданне праз:1) ілюстрацыю супярэчнасцей; 2)даследаванне супярэчнасцей; 3)выяўленне прычынны-выніковых сувязей паміж супярэчнасцямі.

    Жанр – ілюструе(апавяданне,навела); даследуе(аповесць);выяўляе(раман).
    18. Паняцце жанравага канону і ўнутранай меры ў жанрава-эпічных формах.

    Жанр – гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып маст. формы. Жанр – сукупнасць твораў, якія складаюцца ў маст. практыцы літаратуры на працягу яе гіст. развіцця: гіст. жанр, авартурны, псіхалагічны. Існуе яшчэ адно азначэнне. Жанртыповыя ўласцівасці маст. завершпнасці ў цэласную, аднатыпную структуру (аб’ём твора, стылёвая танальнасць: лір. паэзія будзе адрознівацца ад грамадзянскай, устойлівасць тэматыкі і кампазіцыі).

    Жанр у адносінах да рода выступае як канкрэтызуючая з’ява. Гісторыю літаратуры складалі не проста пісьменнікі, якія твораць, а рух жанраў. “Вочы” жанру дазваляюць успрымаць рэчаіснасць у поўным ракурсе. Самі жанры маюць унутраную супярэчнасць. Жанр павінен утрымліваць у сабе структурны ўзор, а з другога боку па-за літ. рэальнасці ўплываюць на змест, а змест цесна звязаны са структурай.

    Канон жанра і ўнутраная мера жанра – праз гэтыя паняцці рэалізуюцца супярэчнасці жанра.

    Канон – узнаўленне некаторага ўзору, якое ў сваю чаргу служыць узорам наступнай творчасці, а ў некаторых выпадках і крытэрыем маст. ацэнкі. Канон патрабуе абавязковай паўторнай структуры. У рацэсе гіст. развіцця ўзнаўляюцца варыяцыі ўзору, у выніку чаго ствараецца пэўная накіраванасць гэтага відазмянення. Гэта і называецца ўнутранай мерай жанра. Іменна яна не дазваляе жанру прайсці шлях самаразбурэння Напр., Наталі Сарот стварае новы раман на 30 старонках, але ўнутраны воблік рамана не змяніўся.

    У аснове падзелу на жанры ляжаць дамінантныя прынцыпы. Адзін з іх з’яўл. закон 3-ох дзеясловаў: асн. жанры эпікі – раман, аповесць і апавяданне – рэалізуюць сябе і сваё маст. заданне праз:

    - Ілюстрацыю супярэчнасцей (апавяданне, навэлла);

    - Даследаванне супярэчнасцей (аповесці);

    - Выяўленне прычынна-выніковых сувязей паміж супярэчнасцямі (раман).
    Канон жанру – “пэўная сістэма ўстойлівых і цвёрдых жанравых прыкмет” (Бахцін). Слова канон – ст.- грэч. – правіла.

    Спачатку каноны фарміраваліся стыхійна на аснове абрадаў і рытуалаў. Пазней некаторыя жанравыя каноны набылі канкр. палажэнні, пастулаты.
    1   2   3   4   5


    написать администратору сайта