1. Літаратура як від дух дзейнасці чалавека. Функцыі літаратуры. Літаратура сістэме мастацтва
Скачать 221 Kb.
|
19. Свет драмы. Слова ў драме: дыялог, маналог, рэпліка; рэмарка, устаўны тэкст. Д р а м а (у перакладзе з грэчаскай — дзеянне) спалучае ў сабе паказ знешніх падзей і фактаў з раскрыццём унутранага свету персанажаў. Аўтар у драме не мае іншай магчымасці, акрамя рэмарак (аўтарскае тлумачэнне ў драматычным творы), гаварыць «ад сябе», таму ўвесь цяжар пераносіць на ўзнаўлення дзеяння, робіць гледача (ці чытача) жывым сведкам таго, што адбываецца. Драматычныя жанры адрозніваюцца характарам узноўленага ў творы матэрыялу і адносін аўтара да яго. З эпасам драма звязана тым, што ў ёй жыццё паказана праз свае знешнія праявы. На драматычныя дыялогі ўскладаецца вял. задача. Праз іх мы павінны зразумець сутнасць канфлікта. Драматычны твор не можа існаваць без вострага канфлікту, але канфлікт абмежаваны ў прасторы і часе. Як правіла, у драматычным творы ёсць інтрыга, герояў нямнога. Драме ўласціва маст. эканомія і асаблівыя адносіны да значэння слорва (кожнае слова павінна быць напоўнена максімальна важным сэнсам, зместам). Спецыфікай драмы як літ. роду з’яўл. тое, што ў ёй да мінімума зведзена спецыфіка адлюстраванага слова. Лір. адступленні, пейзажы амаль адсутнічаюць. Аўтарскія рэмаркі выступаюць у ролі адлюстраванага слова. Усё, што адбываецца ў драме, - умоўнасць. Драма падкрэслівае жэставую прыроду мастацтва. Зрошчанасць слова з сюжэтам, г.зн., асноўнным рухальным імпульсам з’яўл. формы існавання ў драме. Такімі формамі выступаюць дыялог, маналог, рэпліка. Найбольш актыўным фактарам з’яўл. дыялог, які складаецца з рэплік. Маналог у драме выступае ў функцыі самарэфлексіі, самахарактарыстыкі героя або характарыстыкі вонкавых умоў існавання героя. Асн. віды маналогу: 1) псіхалагічны (самараскрыццё героя); 2) аднаскіраваны (падразумеваецца суразмоўца – тэлефон); 3) аўтар-камунікатыўны (гаворка сам-насам); 4) маналог-зварот (адрасаваны да публікі). Рэпліка – кароткі маналог. Ад уласнаманалагічнага маўлення рэпліка адрозніваецца эліптыўнасцю (пропуск) – вонкава не матываваная, а маналог – кантэкстуальны. Пазасюжэтныя элементы: 1) Рэмарка – адзіны від адлюстравання, які належыць кампетэнцыі аўтара – удакладніць дадзеныя, выкарыстаць пры адлюстраванні месца дзеяння. 2) Устаўны тэкст – тэкст у тэсце, з якім знаёмяцца персанажы. Драматычны герой заўсёды ўказвае на выбар драматурга пэўнай назіральнай пазіцыі. Драматычны герой – герой канфлікту. Бесканфліктных герояў не бывае, бо аснова драмы – канфлікт. Канфлікт замяшчае фабулу ці выступае ў ролі фабулярнага элементу. Кожная сцэна, акт, дзея скіраваны да найхутчэйшага развіцця канфлікту. Драматургічны герой – характаралагічны. Яму ўласціва павышаная характарнасць. Усю драму можна звесці да 3 тыпаў п’ес: 1) п’есы дзеяння (канфлікт рэалізуецца праз сутыкненне характараў і павышаную актыўнасць імітацыі фабулы); 2) п’есы настрояў (канфлікт псіхалагічны, г.зн. героя з самім сабой і з навакольным светам); 3) п’есы-дыспуты (сутыкненне маральна-этычных пазіцый, ідэалаў). Драма- род літ-ры, у аснове якога-паказ напружанага, скразнога дзеянне,вырашэнне канфліктнай сітуацыі. У адрозненні ад лірыкі і эпасу ў драме аўтар не выяўляе сябе,калі не лічыць некаторых аўторскіх тлумачэнняў, заўваг, рэмарак, разлічаных найперш на стваральнікаў спектакля на драматычным творы-п’есе. П’еса пішацца у форме размовы двух (дыялог) ці некалькіх (палілог) персанажаў-дзейных асоб. Часам выказв. адзін персанаж (маналог), прычым гэта выказванне можа выяўляць ход яго ўнутраных разваг (так званы ўнутраны маналог). Свае думкі і пачуцці аўтар перадае дзейсн.асобам. Хар-ры выяўляюцца толькі праз мову і ўяўленні, дзеянне. 20. Лірыка. Суб’ектная структура лір. твора: аўтар, лір. суб’ект, лір. герой, герой “ролевай” лірыкі. Л і р ы к а (у перакладзе з грэчаскай— музычны інструмент, пад гукі якога выконваліся песні) паказвае суб’ектыўнае, эмацыянальнае, пачуццёвае існаванне індывідуума: раскрывае ўнутраны свет асобы, падзеі рэчаіснасці ў лір. творы паўстаюць «адбітымі» ў свядомасці аўтара, уяўляюць сабой змену пачуццяў, настрояў, асацыяцый. Лірыка
Катэгорыя роду выражае найбольш агульныя прынцыпы і спосабы адлюстравання рэчаіснасці. Лірыка - адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара. Калі суб’ектны свет эпічнага твора складаецца з мноства геройных свядомасцей і з гэтай прычыны ўтвараецца як рэакцыя розных галасоў адно на другое (унутраная дыялагічнасць слова), то суб’ектны свет лірыкі ўтвораны адной творчай свядомасцю. Таму лір. слова – маналагічнае слова. Вонкавы свет лір. героя мае некалькі суб’ектаў выражэння. Да суб’ектаў лір. выражэння адносяцца: 1) лір. “я” (форма выражэння індывідуальнага перажывання; 2) лір. герой (не толькі ўнутранае перажыванне, але і ўнутраны вобраз свету; большая ступень тыпізацыі адчування; гэта стан носьбіта свядомасці, які дазваляе бачыць гэтага носьбіта як другога); 3) суб’ект-апавядальнік (калі ён не названы, выказванне вядзецца ад 3-яй асобы); 4) герой ролевай лірыкі (выконвае ролю ў лір. перажыванні). 22. Кананічныя (“цвёрдыя”) і некананічныя жанры ў лірыцы. Паняцце верлібрызацыі. Цвёрдыя формы верша – віды верша, якія ўзніклі пераважна ў сярэдневяковай класічнай паэзіі, набылі інтэрнац. бытаванне і вызначаюцца пастаянствам вершаванага памеру, рыфмоўкі, колькасці і размяшчэння вершаваных радкоў. Сюды адносяцца санет, трыялет, секстына, тэрцыны, актава, рандо, рандэль, анегінская страфа, хоку, танку і інш. Адносіны да ЦФВ у розныя перыяды былі розныя. Праціўнікі асобных ЦФВ (у прыватнасц, санета) сустракаліся і шмат пазней. Аднак час паказаў памылковасць такіх поглядаў. Бел.паэзія ў выніку гіст.умоў свайго развіцця (афіцыйнае непрызнанне царскім ўрадам бел.мовы, забарона – ажно да рэвалюцыі 1905-07г – бел. Друку і г.д.) багацце ЦФВ авалодала толькі ў 20 ст. Актава – васьмірадковы верш, радкі якога часцей за ўсё пішуцца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуюцца па схеме АБАБАБВВ. Санет – від верша, які складаецца з 14 радкоў пяці-, радзей чатырох- ці шасцістопнага ямба. Аб’ядноўвае 2 чатырохрадкоўі і 2 трохрадкоўі. Дзве рыфмы спалучаюць катрэны (АББА АББА ці АБАБ АБАБ), тры рыфмы тэрцэтаў размяшчаюцца ў залежнасці ад характару папярэдняй рыфмоўкі: ВВГ ДГД ці ВВГ ДДГ. У катрэнах падаецца развіццё тэмы. У тэрцэтах – кульмінацыя і развязка. Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, нават на апошні радок тэрцэта. Апошняе слова павінна быць своеасаблівым вобразным “ключом” усяго твора. Ніводнае слова, выключаючы хіба службовыя, не павінна паўтарацца. Танка – манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах па 5 складоў, у астатніх – па 7. лаканічнасць у многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Хар-на шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне маст. дэталі. Трыялет – від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацверты радкі аднолькавыя. Мае 2 рыфмы. Паўторы вершаваных радкоў павінны матывавацца натуральным развіццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асн. думцы. Тэрцына – від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцуговай кампазіцыяй. Звычайны памер – пяцістопны ямб. Сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай: АБА БВБ ВГВ … Заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Хоку, або хайку, - манастрафічны трохрадковы верш у японскай паэзіі. Адсутнічае рыфма, але строга захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у першым і трэцім – 5, у другім – 7. ёмістасць зместу, вобразная лаканічнасць і дакладнасць паэт. выказвання. Рандо – верш з 8, 13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Своеасаблівасць: словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго.Зрэдку сустракаецца т.зв. дасканалае рандо на 25 радкоў з дзвюма рыфмамі. Гімн – урачыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Хар-ны ўзвышанасць і эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытарычных фігур і г.д. Ода – урачысты паэтычны верш у гонар нейкай гіст. падзеі або выдатнай асобы. Раманс – адзін з жанраў песні; невял. лір. верш (пераважна пра каханне) напеўнага характару Элегія – верш, у якім вяяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гр. несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора. Эпіграма – лаканічны (звычайна ад 2 да 8 радкоў) сатырычны верш з вострай і часта нечаканай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці гр. загана. Верлібр (свабодны верш) – адна з разнавіднасцей танічнага верша. Характарызуецца адвольнай колькасцю і свабодным размяшчэннем націскных і ненаціскных складоў у вершаваных радках, не прытрымліваецца строгай строфікі, можа не мець рыфмы. Верлібр будуецца на інтанацыйна-сінтаксічным прынцыпе, г.зн., у аснову меры радкоў кладуцца аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі з пэўнай інтанацыйя. Важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне міжрадковых паўз. Іншыя асаблівасці: - схільнасць да філас. асэнсавання тэмы; - вобразная стр-ра насычана нечакан. асацыяцыямі, супастаўленнямі; - як пр., спакойна-разважлівы, хоць унутрана напружаны. 23. Катэгорыя маст. пафасу. Віды і функцыя пафасу ў маст. творы. Маст. пафас – эмацыйна-пачуццёвая настраёвасць твора, у рэчышчы якой вырашаецца ідэйна-змястоўнае заданне твора. Катэгорыя пафасу вядома са старажытнасці. Вылучаюцца 3: - трагічны (утвараецца шляхам распаду героікі, герой уваходзіць у супярэчнасці з аўтарытэтным ідэалам і імкнецца яго пераадолець); - гераічны (гармонія паміж гуманістычным ідэалам і аўтарыт. ідэалам); - сатырычны (герой не бачыць, што ён меншы за тыя патрабаванні, якія патрабуе рэальнасць). У аснову іх класіфікацыі пакладзены прынцып суаднесенасці аўтарытэтнага ідэалу, які ўвасабляецца ў ролі вышэйшых боскіх сіл, і гуманістычнага, які ўвасабляецца ў функцыі маст. персанажа. У новай літаратуры (18 ст.) ідэалы мяняюцца месцамі. На першым месцы гуманістычны ідэал, чалавек і яго ўласцівасці. З’яўл. маладыя віды пафасу: - драма (аўтарытэтны ідэал большы за гуманістычны ідэал); - ідылія (няма супярэчнасцей міжасабовага плана); - гумар (гуманістычны ідэал большы за аўтарытэтны ідэал). 24. Стыль у маст. творы. Марфалогія і тыпалогія маст. стыляў. Стыль – асн. заканамернасці ўстановак і іх індывідуальнасць у адначассе. Тыпалогія – больш агульныя, прынцыповыя ўстаноўкі. Марфалогія адлюстроўвае тэндэнцыю індівідуальнага ўвасаблення літ. задачы. Паводле тыпалогіі стылі: 1. рацыянальныя – грунтуюцца на аб’ектывізаваным светаўспрыманні: рэалізм (старажытны, рэалізм 19 ст., магічны), класіцызм, сентыменталізм; 2. ірацыянальныя – на суб’ектывізаваным светаўспрыманні: рамантызм, мадэрнізм, постмадэрнізм. Марфалогія стыляў скіравана на канцэнтрацыю індывідуальна-творчых установак пісьменніка. Асн.: - тэматыка твора; - эйдалагічныя (вобраз) прыкметы стылю; - сістэма персанажаў, якая фарміруецца па прынцыпах ступені ўлючанасці ў сюжэтна-фабульны бок твора, паводле яе ідэйна-маст. задачы пры вырашэнні філасофскіх, маральна-этычных праблем, ступені набліжанасці персанажаў да аўтара. Характар дэталізацыі: - дэталі побыту; - партрэта; - псіхалагічныя; - сімвалічныя. Стыль ахоплівае сістэму светапоглядных каштоўнасцей пісьменніка, уяўляецца як пэўная структура адлюстравальнага слова, вызначае моўную рэальнасць тэксту. Сам тэрмін грэчаскага паходжання, ст.гр.stilos – прылада для пісання. Стыль убірае ў сябе і асн. эстэт. прыёмы афармлення маст. матэрыялу, спецыфіку выкарыстання маст. тропаў, сам характар вобраза творчасці, асаблівае маст. светаўспрыняцце рэчаіснасці пісьменніка. Паняцце стыль мае нек.значэнняў: 1) стыль эпохі (убірае найбольш агульныя правілы і прыёмы, грунтуецца на дамінантных прынцыпах эстэт.-філасоф. успрыняцця рэчаіснасці.) 2) стыль літ. напрамку (рам-тызм – ідэя кантрасту) 3) стыль пісьменніка (сукупнасць прыёмаў і спосабаў абагульнення жыцця, якія падкр-ць значымыя ўласцівасці маст. твора) Катэгорыя маст. стылю праяўляецца праз: 1. жанравую прыроду маст.твора, кожны жанр стварае сваю устойлівую сістэму маст.прыёмаў. 2. вобразнасць, эйдалагічныя прыкметы стылю, звязаны з тэмат-праблемн. зместам маст. твора. 3.маст.сітуацыя – пэўны спосаб растаноўкі персанажаў вакол пэўнага тыпу канфлікту. 4. дэталізуючы слой – дэталі склад-ць мікравобразы свету (па сваіх фармал. Прыкметах дэталі могуць быць:рэчыўныя,пейзажу,партрэту і інш.) 5. моўная рэальнасць тэксту. 25. Рэалістычная сістэма ў развіцці літаратуры. Рэалізм як маст. кірунак у гісторыі еўрапейскіх літаратур сфармаваўся ў адказ на рамантызм, у супрацьлегласць рамантычнаму разуменню мастацтва як свяшчэннадзейства творцы. У рэалізме на першы план выходзіць узнаўленне жыццёвай праўды, сацыяльна-гіст. і нацыянальна-псіхалагічная адпаведнасць маст. вобраза праўдзе жыцця. Адсюль у літ. творы з’яўл. дакладнасць апісання маст. дэталяў. Рэалізм вымагае высокай ступені маст. абагульнення, тыповых характараў у тыповых абставінах. Праз адзінкавае ў рэалістычным вобразе раскрываецца агульнае, найбольш істотнае, вызначальнае, але пры гэтым не губляецца непаўторнасць, самабытнасць, асабліва ў характары вобразаў і персанажаў. Рамантызм: герой паралельны свету. Рэалізм: герой роўны свету. Філасофскай асновай рэалізму стала філасофія пазітывізму. Пачынальнікам гэтай філасофскай плыні з’яўл. немец конт. Бачылі выхад з цяжкай сітуацыі ў адукацыі і навуцы. Основные черты позитивизма: 1) сциентизм – вера в науку как двигатель общ. прогресса; 2) материальный монизм (материя – единственная форма существования мира); 3) частичный агностицизм; 4) утилитаризм (практический характер этой философии); 5) эволюционизм (Герберт Спенсер объявил себя учеником Дарвина; смотрели на общество как на организм, который развивается по определенным законам). Иполит Тэн «Философия искусства» (1868). Ядром философии искусства является теория детерменизма (обусловленности). Тэн считал, что художник и его произведение детерменированы. В числе важнейших детерминант выступают: 1) раса (наследственность); 2) среда (территория, климат, класс, деревня или город); 3) исторический момент. Реализм – это специф. отражение действ-сти и исследование влияния обстановки на чалавека. Чалавек – сумма мира. Чалавек социально, псих-ски, исторически мотивирован. Мир и чалавек как единство. Реализм предполагает правдивое, критическое изображение современной общественной жизни в социально-типических лицах и обстоятельствах + историческая конкретность. Осн. проблема в реализме: проблема личности в ее взаимоотношениях с обществом во всей сложности и во всем многообразии. Худ. принципы реализма (принципы отбора материала для произведения): 1. правдивость, т.е. воспроизведение действительности в формах самой действительности; возникает проблема соотношения правдоподобия и художественной правды; 2. принцип детерменизма – основополагающий принцип реализма. Понимается влияние обстановки, обстоятельств, окружения на судьбу героя. 3. беспристрастное объективное изображение жизни; 4. принциип психологизма. Реализм расширил возможности этого принципа – качественно новое мастерство психологического анализа. Новаторские приемы раскрытия внутреннего мира, душевного состояния, диалектики души: - внутренний диалог; - жесты, мимика; - не собственно прямая речь (комментарий к эмоциям героя, передача эмоционального состояния); - мастерство психологического портрета. 5. принцип историзма. Реалисты исследовали современную действительность. Исторический раман считали искажением действительности. Принцип историзма у реалистов актуализируется. Обращаются к ближайшей исторической эпохе и ищут ответ на вопрос, как она повлияла на современность. Вальтер Скотт ввел понятие «локальный калорит». У реалистов герои формируются определенной исторической эпохой, своим временем, являются героями своего времени, и поэтому они историчны, конкретны. 6. принцип типичности. В романтизме типично мироощущение героя. У реалистов этот принцип реализуется по-разному. Тип, по Бальзаку, - распространенная черта. У Флобера типичность – это распространенность, повторяемость героя. 7. индивидуализация героя – то, что помогает типу стать конкретным героем: портретизация, окружение, обстановка, социальная деятельность, поступки, речь. 26. Рамантызм і яго напрамкі ў гісторыі літаратуры. У процілегласць класіцызму з яго нарматыўнай эстэтыкай рамантызм сцвярджаў творчую свабоду мастака, прыярытэт натхнення і маст. інтуіцыі, ігнараваў жанравую нарматыўнасць. Схільнасць да шырокага выкарыстання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. Імкненне паэтызаваць народны побыт, звычаі, традыцыі. Перавага аддаецца сімволіка-метафарычнай выразнасці, рытмічнай экспрэсіі радка. Карціна свету ў рамантыкаў уражвае маштабнасцю падзей, кантраснасцю, палярызацыяй дабра і зла, святла і цемры. Рамантычны герой – носьбіт вял. пачуццяў, незвычайнай сілы духу і высакародства або наадварот слабасці, нікчэмнасці. Ён велічны, прыгожы і адзінокі. Калі гаварыць пра канцэпцыю свету і героя, то ў літаратуры рамантызму герой паралельны свету і змагаецца з ім. рамантычны герой – гэта надзвычайная асоба ў надзвычайнай сітуацыі. Рамантыкі адкрылі прыгажосць і вартасць нац. дух. каштоўнасцей. Яны спасціглі нац. гісторыю як найважнейшую крыніцу сілы і самапавагі народа. Гэтыя асаблівасці найбольш уласцівы славянскім літаратурам, паколькі гісторыя славянскіх народаў у большасці выпадкаў была гісторыяй барацьбы за незалежнасць. І таму невыпадкова рамантызм у славянскіх літаратурах сцвярджаецца ў эпохі нацыянальна-вызваленчых бітваў. Склаўся спачатку ў Германіі і Францыі, а потым распаўсюдзіўся на іншыя эўрапейскія краіны. Упершыню тэрмін «Р.» пачаў выкарыстоўваць нямецкі пісьменнік Э.Т.А.Гофман. Асветніцкаму рацыяналізму і культу ведаў Р. супрацьпаставіў вышэйшую каштоўнасць дух. жыцця свабоднай асобы, якая жыве не розумам, а найперш моцнымі пачуццямі, страсцямі, фантазіяй і інтуіцыяй. Рамантыкі былі незадаволены рэальным светам, імкнуліся адмежавацца ад яго, таму шукалі выйсце ў вяртанні да старажытных вытокаў, міфалогіі, экзатычнага і загадкавага Ўсходу. У творчасці прадстаўнікоў Р. знайшлі адлюстраванне дух. сіла і прыгажосць чалавека, індывідуалістычны бунт супраць мяшчанства, цікавасць да фантастычных сюжэтаў, імкненне да маст. асэнсавання і ідэалізацыі папярэдніх эпох. У галіне эстэтыкі Р. супрацьпаставіў ідэі «пераймання прыроды», якая культывавалася класіцызмам, прынцып пераўтварэння свету. Творы рамантычнага стылю звычайна мелі арыгінальную, наватарскую форму, нярэдка былі напоўнены шчымлівай настальгіяй па лепшых часах, а таксама пачуццём «сусветнага смутку». У галіне літаратуры найбольш яркімі фігурамі Р. з'яўляліся Дж.Г.Байран, В.Гюго, Э.Гофман і інш., музыкі - Р.Шуман, Р.Вагнер, выяўленчага мастацтва - Т.Жэрыко, Э.Дэлакруа і інш. Рамантызм – своеасаблівы кірунак, дзе ілюзорны свет цесна пераплецены з рэальным. Этапы бел. рамантызму: - ранні (Чачот, Баршчэўскі, Міцкевіч, Сыракомля); - нашаніўскі (Цётка, Купала, Багдановіч); - маладнякоўскі (Трус, Дубоўка, Бядуля); - рамантызм эпохі Караткевіча. Неарамантызм. Зварот купалы да містычных вобразаў – праява бунтарскай прыроды рамантызму пісьменніка. Падкрэсліваецца абсурднасць і драматызм быцця, пачуццё адзіноты ў змаганніза “долю людскую”. Фантасмагарычны ўсюдыісны воблік сусветнага зла (вершы 10-х гг. – “Станогае ліха”, “У ночным царстве”, “Ваўкалак” і інш.). праблема пошуку праведнасці, Справядлівага Суда, абсурднасць, катастрафічнасць, трагізм быцця ў купалаўскай творчасці (вершы “Цару неба і зямлі”, “Паязджане”, сімвалічныя і драматычныя паэмы і інш.). атмасфера алагічнасці жыцця і адначасова звычайнасці існавання дэманічных сіл (Купала і Кафка). |