азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
|
Галосныя гукі адрозніваліся не толькі паводле артыкуляцыі, месца і спосабу ўтварэння (па якасці), але і паводле даўжыні гучання (па колькасці) | доўгія – [*ā], [*ō], [*ē], [*ū], [*ī] кароткія – [*ă], [*ŏ], [*ĕ], [*ŭ], [*ĭ] |
Існавалі дыфтонгі: першы элемент – складаўтваральныя доўгія і кароткія гукі [*a], [*o], [*e] і толькі кароткі [*u], другі – нескладовыя [*] і [*] | *ā, *ō, *ē, *ŭ, *ă, *ŏ, *ĕ, *ā, *ō, *ē, *ă, *ŏ, *ĕ |
Існавалі дыфтангічныя спалучэнні: першы элемент – доўгія і кароткія галосныя, другі – насавыя зычныя m, n і плаўныя r, l | *ām, *ōm, *ēm, *īm, *ūm, *ăm, *ŏm, *ĕm, *ĭm, *ŭm, *ān, *ōn, *ēn, *īn, *ūn, *ăn, *ŏn, *ĕn, *ĭn, *ŭn, *ār, *ōr, *ēr, *īr, *ūr, *ăr, *ŏr, *ĕr, *ĭr, *ŭr, *āl, *ōl, *ēl, *īl, *ūl, *ăl, *ŏl, *ĕl, *ĭl, *ŭl |
Складаўтваральныя санорныя | [*r], [*l] |
Развітая сістэма выбухных зычных | непалатальныя (цвёрдыя) [*b], [*p], [*d], [*t], [*g], [*k], палатальныя (мяккія) [*g’], [*k’], прыдыхальныя[*dh], [*ph], [*th], [*gh], [*kh], [*g’h], [*k’h], лабіялізаваныя [*gu], [*ku] |
Фрыкатыўныя зычныя | [*s], [*z], [*j] і [*v], нескладовыя галосныя [*] і [*], [*j] і [*v] |
Адсутнасць шыпячых і афрыкат | |
Санорныя | насавыя [*m], [*n] і плаўныя [*r], [*l] |
Спалучэнне зычных і галосных гукаў у складзе не абмяжоўвалася |
Фанетычныя змены ў сістэме індаеўрапейскай мовы абумоўлены дзеяннем у праславянскай мове дзвюх асноўных тэндэнцый – тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада і тэндэнцыі да гармоніі склада.
Паводле тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада гукі ў складзе размяшчаліся ад менш гучнага да больш гучнага і абавязкова заканчваліся складаўтваральнымі гукамі. Максімальная колькасць гукаў у складзе раўнялася пяці, таму формулу склада можна абазначыць як STRVA, дзе
S – фрыкатыўныя s,z (акрамя ch);
T – выбухныя p, t, k, d, b, g і фрыкатыўны ch;
R – санорныя няплаўныяj, w, m,n;
V – санорныя плаўныяr, l;
A – галосныя a, e, o, i, e і інш.
Рэалізацыя тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада ў стараславянскай мове атрымала назву «закону адкрытага склада»: о-стро-въ, врh-м#, за-ко-нь-ни-ко-мъ, при-и-мъ.
Тэндэнцыя да гармоніі склада ў стараславянскай мове вядомая пад назвай «законускладовагасінгарманізму»: у складзепавінныспалучаццагукіаднароднайартыкуляцыіцвёрды зычны + непярэдні галосны, няцвёрды зычны + пярэдні галосны: по-лъ, же-шти, хы-тръ, дроу-жь-но, р@-кы, цh-на, вра-¾и, на-ч#-ло.
Сістэмагалосныхгукаў стараславянскай мовы налічвала 11 гукаў:
рад пад’ём | пярэдні | непярэдні | ||
нелабіялізаваныя | лабіялізаваныя | |||
верхні | [и] (н, і, v) | [ы] (ы, ъы) | [у] (оу, u) | |
сярэдні | насавыя | [ę] (#) | | [Q] (@) |
ненасавыя | [е] (tte) [ь] (ь) | [ъ] (ъ) | [о] (о, w) | |
ніжні | [ě] (h) | [а] (а) | |
Заўвагі:
1. Гукі адрозніваліся паводле працягласці гучання, у адпаведнасці з чым размяжоўваюць галосныя поўнага ўтварэння: доўгія ([и], [ы], [у], [ě], [Q], [ę], [а]) і кароткія ([е], [о];) і галосныя няпоўнага ўтварэння: [ь] і [ъ]. Гук [ь] вымаўляўся, як гук блізкі да [е], але з рэдукцыяй; галосны [ъ] вымаўляўся, як гук блізкі да [о], але з рэдукцыяй. У спецыяльнай літаратуры гукі [ъ] і [ь] называюць рэдукаванымі.
2. Літары # (юс малы) і @ (юс вялікі) абазначалі насавыя галосныя – е насавы і о насавы. Пры ўтварэнні насавых галосных паветра часткова праходзіць праз насавую поласць.
3. Гук [ě] (е адкрыты) абазначаўся літарай h (яць) і вымаўляўся як шырокі, вельмі адкрыты гук [е], блізкі да [‘а].
Адзначаная сістэма сфарміравалася ў выніку пераўтварэння колькасных адрозненняў індаеўрапейскіх галосных у якасныя і дзеяння тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада.
Тэндэнцыя да пераўтварэння колькасных адрозненняў індаеўрапейскіх галосных у якасныя абумовіла ўзнікненне ў праславянскай мове 6 галосных гукаў: [а], [о], [е], [ы], [ь], [ъ] (галосныя манафтангічнага паходжання):
[а] | *ā | старасл. братръ, лац. frāter, бел. брат | Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах |
*ō | старасл. дати, лац. dōno, бел. даць | ||
[о] | *ă | старасл. мор, лац. măre, бел. мора | Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах. У польскай і ўкраінскай змяніўся на [і] і [у] (бел. вол, укр. віл, польск. wόl [вул]) |
*ŏ | старасл. домъ, лац. dŏmŭs, бел. дом | ||
[е] | *ĕ | старасл. небо, лац. nĕbula ‘туман’, бел. неба | Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах |
jо (у некаторых канчатках) | пол (з полjo), мор (з морjo) | ||
[ы] | *ū | старасл. дымъ, лац. fūmus, бел. дым | Ужываецца ў беларускай, рускай, польскай і некаторых іншых мовах. У асобных славянскіх мовах супаў з [і]: бел. мыш, славен. mìš, балг. мишка ‘мыш’ |
*ŏ (у некаторых канчатках) | *kamōn → *kamūn → камы ‘камень’ | ||
[ь] | *ĭ | старасл. гость, лац. hostĭs, бел. госць | Сустракаюцца толькі ў балгарскай мове: бел. мох, польск. mech, балг. мъх |
[ъ] | *ŭ | старасл. дъва, лац. dŭvā, бел. два |
Дзеянне тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада прывяло да змянення дыфтонгаў *ā, *ă, *ā, *ă і пад., дыфтангічных спалучэнняў *ām, *ăm, *ān, *ăn і пад. у адпаведныя славянскія галосныя.
Дыфтонгі і дыфтангічныя спалучэнні змяняліся перад зычным і на канцы слова: спачатку скараціліся складовыя доўгія галосныя; далей дыфтонгі і дыфтангічныя спалучэнні галоснага і насавога зычнага манафтангізаваліся, а ў дыфтангічных спалучэннях галоснага і плаўнага адбылася перастаноўка гукаў з падаўжэннем або без падаўжэння галоснага.
У выніку манафтангізацыі дыфтонгаў і дыфтангічных спалучэнняў у праславянскай мове з’явіліся доўгія галосныя гукі: [у] (q), [ę] (#), [Q] (@) (галосныя дыфтангічнага паходжання):
[у] | *о ← *ā, *ă, *ō, *ŏ | старасл. оухо, лац. auris, бел. вуха; старасл. соухъ, літ. sausãs, бел. сухі | Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах |
*e ← *ē, *ĕ | старасл. любъ, ст.-інд. leubhoh, бел. любы; старасл. блюдо, ст.-інд. beudhoh, бел. блюда | ||
[ę] (#) | *en (em) ← *ēn, *ēm, *ĕn, *ĕm, *ĭn, *ĭm | старасл. дес#ть літ. dësimt, бел. дзесяць; старасл. кън#зь, ст.-ням. Kuning, бел. князь | Захаваліся толькі ў польскай мове; ва ўсходнеславянскіх мовах галосны [ę] (#) супаў з [‘а] (я), галосны [Q] (@) – з [у] |
*ēns (← ons) (у некаторых канчатках) | *konjons → *konjēns → *kon’ę→ кон> | ||
[Q] (@) | *on (om) ← *ōn, *ōm, *ŏn, *ŏm, *ān, *ām, *ăn, *ăm, *ŭn, *ŭm | старасл. р@ка, літ. ranka, бел. рука; старасл. @зъкъ, лац. angustus. бел. вузкі |
У становішчы перад галоснымі змяняўся складападзел: дыфтонгі і дыфтангічныя спалучэнні распадаліся на два гукі. Складаўтваральны элемент адыходзіў да папярэдняга склада, другі элемент пачынаў наступны склад. Нескладовыя кампаненты [] і [] перад галоснымі змяніліся адпаведна ў зычныя [j] і [в]. У славянскіх мовах гэта зафіксавана ў выглядзе спалучэнняў ов / ав (з індаеўрапейскіх *ō, *ŏ, *ā, *ă) і ев (з індаеўрапейскіх *ē *ĕ): соу-н@-ти (з *sononti) і со-ва-ти (з *soati); коу-ти (з *koti) і ко-ва-ти(з *koati); чаргаванняў [ę] (#) // [ин], [ę] (#) // [ен], [ę] (#) // [им] і пад.: и-м#(з *imen) і и-ме-на(з *imena).
Славянскія доўгія галосныя [и] і [ě] (h) узніклі ў выніку пераўтварэння колькасных адрозненняў індаеўрапейскіх галосных у якасныя і ў выніку дзеяння тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада (галосныя дваякага – манафтангічнага і дыфтангічнага – паходжання):
[и] | *ī | старасл. живъ, лац. vīvŭs, бел. жывы | Захаваўся ва ўсіх славянскіх мовах |
*е ←*ē, *ĕ | старасл. кривъ, літ. kreĩvas, бел. крывы | ||
*о (у некаторых канчатках) ← *ō, *ŏ, *ā, *ă | старасл. бери (адз. л. заг. лад), прасл. *berois,бел. бяры | ||
[ě] (h) | *ē | старасл. вhра, лац. vērus, бел. вера | Змяніўся і супаў з галоснымі [э] (у беларускай мове), [’а], [і] (ва ўкраінскай мове) |
*о ← *ō, *ŏ, *ā, *ă | старасл. вhньць, літ. vaìnikas, бел. вянец; старасл. цhсарь, ням. Kaisar, бел. цар |
Сістэмазычныхгукаў стараславянскай мовы:
месца ўтварэння спосаб утварэння | губныя | язычныя | акустычная характарыстыка | ||||||
пярэднеязычныя | сярэднеязычныя | заднеязычныя | |||||||
зубныя | паднябенна-зубныя | пярэдне-паднябенныя | |||||||
фрыкатыўныя | [в] | [з] | [з’] | [ж’] | [j] | | звонкія | шумныя | |
| [с] | [с’] | [ш’] | | [х] | глухія | |||
змычныя | выбухныя | [б] | [д] | | | | [г] | звонкія | |
[п] | [т] | | | | [к] | глухія | |||
афрыкаты | | | [д’з’] | | | | звонкія | ||
| | [ц’] | [ч’] | | | глухія | |||
складаныя | | | | [ж’д’] | | | звонкія | ||
| | | [ш’т’] | | | глухія | |||
праходна-змычныя | [м] | [н], [л] | | [н’], [л’] | | | санорныя | ||
дрыжачыя | | | | [р], [р’] | | |
Заўвагі:
1. Цвёрдасць і мяккасць не залежала ад пазіцыі і была сталай якасцю гукаў стараславянскай мовы. Цвёрдыя зычныя перад галоснымі пярэдняга рада набывалі памякчонасць (пазіцыйны варыянт цвёрдага гука).
2. Мяккія зычныя [ж’], [ч’], [ш’], [ц’], [ж’д’], [ш’т’], [j] былі мяккімі незалежна ад свайго становішча ў слове: жажд@, чародhица, чаша, с@штоу.
3. Заднеязычныя гукі [г], [к], [х] ніколі не спалучаліся ў славянскіх паводле паходжання словах з галоснымі пярэдняга рада: кънигы, кыпhти, хытрость.
4. Цвёрдымі і мяккімі маглі быць зычныя [р] – [р’], [л] – [л’], [н] – [н’], [з] – [з’], [с] – [с’], аднак яны не складалі адпаведных пар паводле цвёрдасці-мяккасці.
5. Большасць шумных зычных утварала адпаведныя пары па глухасці-звонкасці [б] – [п], [д] – [т], [з] – [с], [з’] – [с’], [д’з’] – [ц’], [ж’] – [ш’], [г] – [к], [ж’д’] – [ш’т’], аднак пазіцыйных чаргаванняў звонкіх і глухіх не было.
6. У стараславянскай мове выкарыстоўваліся складаўтваральныя плаўныя [р] і [л], якія перадаваліся праз спалучэнне плаўных зычных з рэдукаванымі [ь] і [ъ] у становішчы паміж галоснымі. Каб адрозніць складовыя рэдукаваныя ад складовых плаўных, трэба супаставіць слова з сучасным: кръвь – кроў (парадак гукаў супадае, значыць, склад утвараў рэдукаваны галосны [ъ]), врьхъ – верх (парадак гукаў не супадае, значыць, склад утвараў зычны [р]).
7. Гук [j] перадаваўся пры дапамозе ётаваных літар , ", ю, \, > ў пачатку слова і пасля галосных.
Пераважная большасць зычных гукаў стараславянскай мовы характэрная для ўсіх сучасных славянскіх моў: старасл. црькы, мати, бел. царква, маці, польск. cerkiew ‘будынак’, matka, чэшск. cirkev, matka, балг. църква (черква), майка. Некаторыя зычныя гукі змяніліся ці ўвогуле перасталі ўжывацца. Так, у беларускай мове з’явіліся пары паводле цвёрдасці-мяккасці (стол – на стале (л – л’), трава – на траве (в – в’)), зацвярдзелі [р], [ц], усе шыпячыя і [дж] (жыццё, прывесці, цытата, джаліць, дождж). Гук [д’з’] (¾) супаў з гукам [з’], але ў польскай мове ўжываецца і цяпер (noga – nodze, stóg – stódze). У большасці сучасных славянскіх моў (акрамя чэшскай, сербскай, славенскай і славацкай) не выкарыстоўваюцца складаўтваральныя плаўныя [р] і [л]: старасл. влъкъ, врьба, бел. воўк, вярба, чэшск. vk, vba, сербск. вук, врба.
Фарміраванне славянскай сістэмы зычных гукаў звязана са зменамі індаеўрапейскай і праславянскай сістэм зычных.
Паходжанне славянскіх цвёрдых зычных гукаў
спрасцілася сістэма выбухных зычных | [б] ← [*b], [*bh]; [п] ← [*p], [*ph]; [д] ← [*d], [*dh]; [т] ← [*t], [*th]; [г] ← [*g], [*gu], [*gh]; [к] ← [*k], [*ku] | старасл. плов@, бел. плыву, ст.-інд. plávatē; старасл. дымъ,бел. дым,ст.-інд. dhūmāh |
цвёрдыя санорныя гукі адпавядаюць аналагічным індаеўрапейскім зычным | [м] ← [*m]; [н] ← [*n]; [р] ← [*r]; [л] ← [*l] | старасл. домъ,бел. дом,ст.-інд. damah; старасл. знати, рус. знать, ст.-інд. jānāti; старасл. бер@, бел. бяру,ст.-інд. bhárāmi; старасл. плав@, бел. плыву, ст.-інд. рavatē |
цвёрдыя фрыкатыўныя зычныя [з] і [с] у некаторых словах з’яўляюцца спадчынай індаеўрапейскай мовы, у іншых – узнікаюць на месцы іншых індаеўрапейскіх гукаў | [с] ← [*s], [*k’]; [з] ← [*z], [*g’], [*g’h] | старасл. самъ, бел. сам,ст.-інд. samáh; старасл. дес#ть, бел. дзесяць, грэч. [dĕka], лац. decem; старасл. знати, руск. знать, грэч. [gignōsko], лац. gnōseō; старасл. зима, бел. зіма, грэч. [xeimōn], лац. hiems; старасл. мозгъ, бел. мозг, ст.-ір. мazga |
фрыкатыўны цвёрды [х] з’явіўся на месцы: прыдыхальнага [*kh]; індаеўрапейскага [*s]; позняга індаеўрапейскага або ранняга праславянскага [*ch] (х) | [х] ← [*kh] ← [*s] ← [*ch] | старасл. храбръ, бел. храбры, ст.-інд. kharah ‘цвёрды’ старасл. оухо, бел. вуха, літ. ausìs знахъ, быхъ, бьрахъ, рhхъ, женахъ, сынъхъ |
губны фрыкатыўны цвёрды [в] узнік на месцы індаеўрапейскага нескладовага [*] у становішчы перад галоснымі | [в] ← [*] | ковати (← *kouati), совати (← *souati) |
Практыкаванні
1. Падзяліць словы на склады, указаць складаўтваральныя гукі:
Богатьство, вьсь, гл@бина, грhшьникъ, двьрь, добръ, зрьно, кл#тва, коньць, лакъмъ, нед@жьнъ, область, по\ти, прьсть, старьць, сh"ти, т#жькь, хрьвътъ, >чьмень, @гль.
Узор: ор@жи – о-р@-жи-, у слове чатыры склады, 1 склад – галосны гук, наступныя склады пабудаваны па мадэлі зычны + галосны. Складаўтваральнымі з’яўляюцца галосныя гукі.
2. Затранскрыбіраваць словы, ахарактарызаваць галосныя і зычныя гукі:
Вол", врhм#, дрqгъ, дьнь, зв@къ, кън#зь, любл\, мор, мъхъ, м@жь, нач#ти, qхо, п#ть, пиm", ръпътати, с@сhдъ, ютро, "ко, >зыкъ, жажда.
Узор: @гль: @ – галосны поўнага ўтварэння, доўгі, непярэдняга рада, сярэдняга пад’ёму, насавы, лабіялізаваны; г – зычны, заднеязычны, змычны, выбухны, звонкі, цвёрды; л – зычны, пярэднеязыяны, змычны, праходна-змычны, памякчоны, санорны; ь – галосны, няпоўнага ўтварэння, рэдукаваны, пярэдняга рада, сярэдняга пад’ёму, нелабіялізаваны, ненасавы.
3. Знайсці корань слова. Растлумачыць у ім чаргаванні галосных гукаў:
а) гонити – ган"ти, родити – раждати, гребетъ – погрhбати, седло – сhдhти, засыпати – съпати, замъкъ – замъкн@ти – замыкати, зьдати – съзидати, везти – возъ, велhти – вол", блhскъ – бльсн@ти, рыти – ровъ, въложити – вълагати – лежати – ложе, възоръ – зазьрhти – прозирати – зазирати, бер@ – cъборъ – бьрати – събирати, вити – вhньць – ви\ – повои, стел\ – столъ – стьлати – подъстилати, тек@ – притhкати – токъ – тьци.
б) ковати – коу\, слоути – слава, сhм# – сhмене, врhм# - врhмена, сън#ти – сънимати – сънемл\, ж#ти – пожимати – жьм@, звонъ – зв@къ – звьнhти – зв#цати, начинати – нач#ло – нач#ти, пам#ть – поминати – помьни\ – пам#товите, роуно – ръвати – порывати, вън#ти – вънимати – вънемл\, плыти – плоути – плавати – пловьць, >ти – въз#ти – възимати – възьм@, расп#ти – распинати - распьн@, над@ти – надъменъ.
Узор: зовъ – зъвати – созывати: у корані слоў чаргуюцца галосныя о // ъ ////// ы. Галосныя ў корані ўзыходзяць да праславянскіх галосных ŏ (*zŏv-) – ŭ (*zŭv-) – ū (*zūv-).
4. Запісаць стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы. Ахарактарызаваць змяненні.
*bĭrati, *blŭsā, *dōrŏs, *gŏstĭs, *krĭstŏs, *krŭsa, *posūlati, *plŏdŏs, *plŭtĭs, *rūbā, *skōkati, *sŭpati, *sūnŭs, *svĕkrŭis, *tĭstĭs, vĭrsŭs.
Узор: *stŏlŏs – столъ, ŏ у першым складзе пераходзіць у о, ŏ ў другім складзе пераходзіць спачатку ў ŭ, на месцы якога ўзнікае ъ.