азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
Новая беларуская літаратурная моваНовая беларуская літаратурная мова непасрэдна не звязана са старабеларускай літаратурнай мовай, развіццё якой было спынена ў канцы ХVII ст.; яна складвалася на аснове жывой народнай гаворкі і апрацоўвалася намаганнямі майстроў мастацкай літаратуры. Таму пры вывучэнні гэтага этапа развіцця беларускай літаратурнай мовы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на такія пытанні, як сацыяльна-гістарычныя і культурна-палітычныя ўмовы станаўлення і ўдасканалення новай беларускай літаратурнай мовы, асаблівасці выпрацоўкі яе выяўленчых сродкаў, этапы правапісна-граматычнай нармалізацыі, роля пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадскіх дзеячаў ва ўзбагачэнні сродкаў і прыёмаў літаратурнага выказвання, узаемадзеянне новай беларускай літаратурнай мовы з тэрытарыяльнымі дыялектамі і іншымі мовамі. Асвятленне названых пытанняў патрабуе аналізу адпаведных крыніц, падчас якога важна выявіць, наколькі дакладна рысы жывой мовы перадаюцца сродкамі тагачаснай графікі, у якой меры адлюстраваны агульнапашыраныя і вузкамясцовыя моўныя рысы, наколькі паслядоўна аўтар (выдавец) здолеў перадаць на пісьме асобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы, наколькі строга ён падыходзіў да адбору моўна-выяўленчых сродкаў. Большасць беларускіх выданняў ХІХ ст. надрукавана лацінкай. Для перадачы зычных гукаў, як правіла, ужываліся лацінскія літары ў іх агульнапрынятым значэнні: [б] – b, [д] – d, [т] – t, [р] – r і інш.; своеасабліва выкарыстоўваліся толькі наступныя літары:
Доўгі час у і ў на пісьме не адрозніваліся і перадаваліся літарай u, у творах В. Дуніна-Марцінкевіча гук ў перадаваўся літарай u, набранай курсівам. Мяккасць зычнага перад наступным зычным або на канцы слова пазначалася спецыяльным значком: brać, dźmu, iści, а перад галосным гукам праз напісанне літары і перад адпаведным галосным: niama, nieba. Заўсёды адзначаўся і зычны j: myj (мый), hulaju (гуляю). У канцы ХІХ ст. лацінку паступова пачынае выцясняць грамадзянскі шрыфт – графіка, якая выкарыстоўвалася ў рускім кнігадрукаванні, адпаведна выданні адлюстроўвалі многія асаблівасці рускага правапісу: літара и абазначала адпаведны гук у пачатку слова і пасля зычнага, а літара і – перад галоснымі і зычнымі ў, й: ими, синій; выкарыстоўваліся літары h, ъ, щ: лhта, столъ, щасце. Пад уплывам рускага правапісу часта не перадаваліся на пісьме аканне, дзеканне і цеканне, зацвярдзенне шыпячых і р. Прыметнікі адзіночнага ліку ў мужчынскім родзе ўжываліся з канчаткам -ый/ -ій, а ў множным ліку – з канчаткам -іе/-ые: новый, новые. Разгортванне кнігавыдавецкай справы і пашырэнне легальных перыядычных выданняў у першае дзесяцігоддзе ХХ ст. паспрыяла станаўленню беларускай графічнай сістэмы, уніфікацыі беларускага правапісу, далейшаму развіццю і ўдасканаленню прыёмаў літаратурнага выражэння. Новы этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачынаецца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Планавае ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі, пашырэнне грамадскіх функцый беларускай літаратурнай мовы патрабавала неадкладнай ліквідацыі разнабою ў вусным і пісьмовым маўленні, замацавання граматыка-правапісных норм. Асновай для выпрацоўкі літаратурных норм сталі сярэднебеларускія гаворкі. У гэты ж час адбыліся істотныя змены ў сістэме стыляў літаратурнай мовы: асаблівага росквіту дасягнуў стыль мастацкай літаратуры, пачалі актыўна развівацца афіцыйна-справавы, навуковы і публіцыстычны стылі. У канцы 30-х гг. і ў пасляваенны час пачало паступова складвацца становішча вымушанага двухмоўя: руская мова замацоўвалася ў якасці адзінай афіцыйнай мовы ў Беларусі, асноўнымі ж сферамі выкарыстання беларускай мовы сталі адукацыя, культура, гуманітарныя навукі, мастацкая літаратура і публіцыстыка. Нягледзячы на актывізацыю навуковага даследавання нацыянальнай мовы і культуры, у 60–80-х гг. жывая беларуская мова ўсё больш і больш страчвала свае пазіцыі. Сітуацыя палепшылася ў канцы 80 – пачатку 90 гг. ХХ ст., калі ў краіне абудзілася цікавасць да роднай гісторыі, культуры і мовы. У гэты час у Беларусі была распрацавана рэспубліканская праграма «Родная мова», створана Таварыства беларускай мовы (1989 г.), прыняты закон «Аб мовах у Беларускай ССР», у адпаведнасці з якім беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай мовы. К пачатку ХХІ ст. у Рэспубліцы Беларусь склалася моўная сітуацыя, якая можа быць вызначана як блізкароднаснае двухмоўе. Аднак заканадаўчы статус роўнасці дзвюх дзяржаўных моў – рускай і беларускай – практычна не рэалізуецца, сферы выкарыстання беларускай мовы абмежаваны. Заданні 1. Прачытаць тэкст. Прааналізаваць мову ўрыўка: назваць асаблівасці графікі, прынцыпы перадачы гукаў беларускай мовы на пісьме, паслядоўнасць перадачы асобных фанетычных і граматычных з’яў беларускай мовы, выявіць вузкамясцовыя моўныя рысы, адзначыць іншамоўныя ўплывы; ахаракта-рызаваць семантычныя пласты лексікі. Тэкст 1.
Тэкст 2. Szmat byłо takich narodaǔ, szto stracili napiersz mowu swaju, tak jak toj czaławiek prad skananiem, katoramu mowu zajmie, a potym i zusim zamiorli. Nia pakidajcież mowy naszaj biełaruskaj, kab nia umiorli! Paznajuć ludziej ci pa haworce ci pa adieży, chto jakuju nosie; otoż haworka, jazyk i jość adieża duszy (Maciej Buraczok). Тэкст 3. Ти знау зъ васъ, браццы, хто Тараса, Што у палясоущикахъ ёнъ быу? На путявищи ли Парнаса Ёнъ тамъ ли лазни близка жиу. Што-жъ, чалавhкъ ёнъ быу рахманый, Гарhлки у зубы ёнъ ня брау, За то у ласцы быу у пана: Панъ яго дужа шановау; Любила то-жъ Тараса паня, И войтъ ня разу ня взбряхнуу, За то Тарасъ балота зрання До цhльной ночи пильнавау. Чуть золакъ – ёнъ стрhльбу за плечи, Заткнець сякиру за поясъ, Заусягды хадзiу ёнъ боръ стеречи, И птушекъ биу зъ ружжа Тарасъ (Тарас на Парнасе). 2. Запоўніць табліцу:
3. Скласці тэзісны план адказу на пытанне «Вывучэнне беларускай мовы ў ХІХ ст.». Літаратура 1. Тамашэвіч Т.І. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1991. 2. Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1995. 4. Акрэсліць ролю кнігавыдаўцоў і рэдакцый газет у стабілізацыі норм беларускай літаратурнай мовы. 5. Раскрыць ролю пісьменнікаў-нашаніўцаў (Ядвігіна Ш., Цёткі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага) ва ўзбагачэнні і ўдасканаленні беларускай літаратурнай мовы. 6. На аснове аналізу тэкстаў сфармуляваць вывад аб граматычна-правапісных асаблівасцях беларускіх выданняў пачатку ХХ ст. Тэкст 1. Зорка Вэнэра ўзыйшла над зямлёю Сьветлыя згадкі с сабой прывела… Помніш, калі я спаткаўся с табою, Зорка Вэнэра ўзыйшла. З гэтай пары я пачаў угледацца Ў неба начное і зорку шукаў. Ціхім каханьнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але разстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая ў нас. Моцна кахаў я цябе, дарогая, Але разтацца нам час (Максім Багдановіч). Тэкст 2. Сівые хмары неспакойна забегалі па небе, як воґеры па вадзе. Падняўся вецер, густа і працяжна зашумеў стары лес на ўсе галасы. А хмары бягуць, сьцелюцца ніжэй, гладчэй, раўней і аблегаюць усё неба. Пасыпаўся сьнег мільёнамі камячкоў дробнаго, мягкаго пуху. Залёталі, закружыліся яны халодным пылам. А вецер крэпчае, ўздзірае сьнег знізу ў полі, падымае яго ў гору, круціць стаўбамі, і белы віхар сьнежнаго пылу далёка прамчыцца па полю (Якуб Колас). 7. Ахарактарызаваць кожны з этапаў станаўлення і развіцця беларускай арфаграфіі: І – пачатковы (да 1906 г.); ІІ – падрыхтоўчы (1900–1917); ІІІ –дарэформенны (1918–1933); IV – паслярэформенны (1934–1959); V – сучасны (1959 – 2010); VІ – з 2010 года. 8. Падрыхтаваць тэзісны план адказу на пытанне «Беларускія пісьменнікі аб культуры роднай мовы». Літаратура
9. Ахарактарызаваць этналінгвістычную сітуацыю на Беларусі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст. (акрэсліць сферы ўжывання беларускай мовы; назваць унутраныя і знешнія прычыны абмежаванага выкарыстання беларускай мовы). Літаратура 1. Конан У.М. Святло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы. Мінск, 1989. 2. Лукашанец А. Моўныя праблемы жыцця сучаснага беларускага грамадства // Роднае слова. 2008. № 1. 3. Плотнікаў Б.А. Агульная рэтраспектыва і перспектыва беларускай мовы // Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум. Мінск, 2003. 4. Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. Мінск, 1982. 10. Растлумачыць значэнне тэрмінаў тарашкевіца, наркамаўка, моўная інтэрферэнцыя, трасянка. 11. Вызначыць месца беларускай мовы сярод іншых індаеўрапейскіх моў, расказаць пра яе прадстаўленасць у свеце. 12. Ахарактарызаваць змены слоўнікавага складу беларускай мовы: а) у 20–30-х гг. ХХ ст.; б) 2-й палове ХХ ст., в) канцы ХХ – пач. ХХІ ст. Літаратура 1. Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. Мінск, 1982. 2. Лексікалогія сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1994. 13. Расказаць аб лексікаграфічнай працы ў ХХ – пачатку ХХІ ст. 14. Акрэсліць ролю граматык у працэсе нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. 15. Ахарактарызаваць стылявую сістэму сучаснай беларускай літаратурнай мовы. 16. Назваць унутраныя і знешнія законы развіцця мовы. Літаратура Языкознание: большой энциклопедический словарь. М., 1998. Кантрольная работа Варыянт 1 1. Параўнаць паняцці «беларуская мова», «беларуская літаратурная мова», «мова мастацкай літаратуры». 2. Ахарактарызаваць асноўныя погляды на моўную сітуацыю Старажытнай Русі. 3. Перакласці тэкст на сучасную беларускую літаратурную мову. Пісьмова прааналізаваць мову ўрыўка: Видечи такъ великихъ княжатъ, такихъ пановъ значныхъ, такъ много детокъ невинныхъ• мужовъ з жонами• в такомъ зацномъ рускомъ, а злаща передъ тымъ довстипномъ учономъ народе• езыка своего славнаго занедбане, а просто възгарду. С которое за покаранемъ панскимъ оная ясная ихъ, в слове божьемъ мудрость• а которая имъ была праве яко врожоная, гды от нихъ отишла, на ее мhстьце на тыхъ мhстъ, такая оплаканная, неумеетность пришла• же вжо некоторие и писмомъ се своимъ а злаща в слове божемъ, встыдають. А на остатокъ што можеть бытии жалоснейшая, што шкарадша• иж и тые што се межи ними зовуть духовными, и учители, смhле мовлю, намней его не вмеють, намней его вырозуменя не знають, ани се в немъ цвичать• але и ани школы ку науце его, нигде не мають… (Васіль Цяпінскі). 4. Вызначыць час напісання тэксту. Абгрунтаваць сваё меркаванне: Ідучы па вуліцы, Міхась, семігадовы хлопчык, часта затрымываўся каля аднаго дома ў сяле. Гэты дом не падобны ні на адну хату ў сяле. Ён быў шмат большы і высшы за нізенькіе мужыцкіе домікі і быў накрыты не саломаю, як усе будынкі, а гонтамі. Высокі ганак, на таўстых круглых слупох, значна выступаў ад даху і такжэ быў накрыты гонтамі. Вялікіе сьветлые вокны з белаю шалёўкаю і такімі жэ вакеніцамі прыветна глядзелі на вуліцу. А над вокнамі, чуць не каля самаго даху, была прыбіта невялікая дошка з некім малюнкам не то са зьверам, не то с птушкаю з дзьвюмя галавамі. На дошцы стаялі некіе значкі роўненькім радочкам. Што то былі за значкі, Міхась ня ведаў. Казалі, што гэта – літэры, каторые можэ разбіраць толькі той, хто будзе хадзіць у гэты дом, а дом той завецца школаю, і што літэры гэтые азначаюць цэлае слова. Варыянт 2 1. Параўнаць паняцці «старабеларуская літаратурная мова», «новая беларуская літаратурная мова», «сучасная беларуская літаратурная мова». 2. Ахарактарызаваць моўную сітуацыю ў Вялікім княстве Літоўскім. 3. Перакласці тэкст на сучасную беларускую літаратурную мову. Пісьмова прааналізаваць мову ўрыўка: Князь Гердень кланяеться всемь темь, кто видить сую грамоту. Тие люди, што ныне живи суть, а темь, кто на после приидуть, тhмь вhдомо буди, какъ миръ есмы створили промежи местеря и с ратьманы Рижьскыми и с Полочаны и Видьбляны. Тако како грамота написано, тако имъ надо всею землею отступити, што есть Лотыгольская земля, какъ не въступати ся на тую землю, што князь Костянтинъ далъ местерю съ своею братьею, съ своею грамотою и съ печатью, како боле на ту землю не поискывати. Верху того про ту пакость, што ся в розмирьи створило, какъ имъ отъ обою сторону отступити, што Русская земля словеть Полочъкая; отъ тое земли местерю и братьи его отступити с всею правдою верху того Немечькому гостю в Полочьскую волно ехати и торговати, купити и продати, такоже Полочаномъ и Видиблянину волно гостити в Ригу и на Готьскы берегъ. 4. Вызначыць час напісання тэксту. Абгрунтаваць сваё меркаванне: У 1924 годзе ў часопісе «Беларускі піонер» была надрукавана аповесць «Чалавек ідзе», падпісаная простым, але арыгінальным псеўдонімам: Янка Маўр. Некаторыя з вас, рэбяты, можа нават і не ведаюць, што сапраўднае імя Янкі Маўра – Іван Міхайлавіч Фёдараў. Творы Янкі Маўра, на якую-б тэму яны не былі напісаны, выхоўваюць у дзяцей пачуцці палымянага совецкага патрыятызму, глыбокую адданасць Комуністычнай партыі і Совецкаму ўраду. |