азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
ПрыслоўеПрыслоўе – адна са старажытных часцін мовы, якая ўжывалася для абазначэння прыметы дзеяння, прадмета ці прыметы. Гэта часціна мовы была цесна звязана па паходжанні з іншымі часцінамі мовы і гістарычна папаўнялася назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі ці без іх (въслѣдъ, кромѣ, ночью), кароткімі і поўнымі прыметнікамі з прыназоўнікамі ці без іх (выше, добрѣ, сънова, отдалеча), лічэбнікамі (дъвашьды, тришьды), займеннікамі з корнямі къ, тъ, сь, вьсь, да якіх далучаліся суфіксы -уд-, -юд-, мо- (вьсюду, покуда) ці прыстаўкі от-, до-, по- (отъкуда, доколѣ). Практыкаванні 1. Са сказаў выпісаць прыслоўі, вызначыць іх разрад па значэнні: Другаго дня велми рано кровавыя зори свѣть повѣдають (Слова пра паход Ігаравы. ХІІ ст.). Ижъ бы вкротце повѣдѣлъ (Хроніка Бельскага. ХVІІ ст.). Брат с братом, сестра з сестрою, муж з жоною, тыми словы мовили силне слезно горко (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.). 2. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый сучасным прыслоўям: Аднойчы, вельмі, глыбока, густа, дадому, далёка, заадно, замуж, зараней, зверху, калісьці, моцна, наперадзе, напярэдадні, нідзе, ноччу, паасобку, па-воўчы, па-твойму, потым, прыгожа, сёння, смела, уверсе, увечары, угару, удвух, узамен, упрысядкі, ціха. Узор: ноччу – сучаснае акалічнаснае прыслоўе часу; у старабеларускай мове – форма творнага склону адзіночнага ліку назоўніка ночь былога чацвёртага тыпу скланення. Службовыя словы. ВыклічнікіУ старабеларускай мове службовыя словы выражалі адносіны паміж словамі, словазлучэннямі і сказамі. Прыназоўнікі дзяліліся на першасныя (въ, за, на, отъ, по, при, съ) і другасныя (близъ, кромѣ, между). Выдзяляліся злучнікі невытворныя (а, ды, и, ибо) і вытворныя (зато, нежели, чтобы); складаныя (зато, нежели, чтобы) і састаўныя (а именно, потому что). Часціцы, як і іншыя службовыя словы, зарадзіліся яшчэ ў агульнаславянскую эпоху і падзяляліся на ўзмацняльныя (же, ни), адмоўныя (не, ни), сцвярджальныя (да), пытальныя (ли). З часам да іх далучылася форма 2–3-й асобы аорыста дзеяслова быти бы. Са старабеларускай у сучасную беларускую мову перайшлі пераважна першасныя прыназоўнікі, невытворныя злучнікі і адмоўныя часціцы. Выклічнікі ўжываліся параўнальна рэдка: Она яго познала. Ай боже! Почалися велми цаловати (Аповесць аб Баве. ХVІ ст.). Огосподи збав нас который еси на высокости (Пакуты Хрыста. ХV ст.). Практыкаванні 1. Са сказаў выпісаць службовыя словы і ўказаць, да якой часціны мовы яны адносяцца: Я самъ коли по домовому уберусь, то еи мосць пани мстиславска малжонка моя натѣшыться и посмотѣть на меня не можеть (Прамова Івана Мялешкі. ХVІ ст.). Бурмистры и радцы безъ войта або безъ лент – войта ни одного сказанья вдѣлати не мають (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.). 2. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый наступным сучасным службовым часцінам мовы: Аб, абапал, ад, акрамя, амаль, без, бо, быццам, вось, гэта, да, давай, дык, дзякуючы, за выключэннем, затое, і, каб, няўжо, няхай, па-над, так, таму што, толькі, у адпаведнасці з, у той час як, хіба, хоць, ці, што за. Узор: вот – сучасная сэнсавая ўказальная невытворная простая часціца. Старабеларускае вотъ – часціца. Некаторыя асаблівасці сінтаксісу старабеларускай мовыМногія сінтаксічныя канструкцыі старабеларускай мовы захаваліся да сённяшняга дня. У тагачасных тэкстах ужываліся сказы як простыя, так і складаныя. Сярод простых пераважалі сказы апавядальныя, няклічныя, двухсастаўныя, развітыя, поўныя, ускладненыя аднароднымі членамі сказа. Напрыклад: Онъ иде къ Ростову, а сынъ оставивъ въ Новѣгородѣ (Грамата князя Гердэня. 1264 г.). Сярод складаных сказаў былі пашыраны складаназлучаныя і складаназалежныя, часткі якіх звязваліся пераважна простымі невытворнымі злучнікамі: Ты ми еси сынъ, а азъ тебѣ отець (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.). Аднак вылучаліся наступныя асаблівасці, якія ў сучаснай беларускай мове адсутнічаюць: 1) пры дзейніку, выражаным формай адзіночнага ліку, мог ужывацца выказнік множнага ліку: Народ ушли (народ пайшоў); 2) шырока ўжываліся беспрыназоўнікавыя канстукцыі: Къняжилъ Кыевѣ (княжыў у Кіеве); 3) ужываўся пераважна просты дзеяслоўны выказнік: Кривичи же сѣдять на верхъ Волги (крывічы сядзяць на версе Волгі). Практыкаванні 1. У сказах выдзеліць галоўныя і даданыя члены сказа, вызначыць, якімі часцінамі мовы яны выражаны: Тогда князь велики Витовть поиде со всими силами по городу Смоленску (Супрасльскі спіс летапісу.1519 г.). Все рицери александрови идучи до Александрѣи ревно плакали (Службовыя мінеі за май. ХІІІ ст.). В Литве от великаго морозу на поли в колосьи жито посохло (Баркалабаўскі летапіс. ХVІІ ст.). 2. Вызначыць разнавіднасці (віды) складаных сказаў з Граматы князя Гердэня (1264 г.): И въпросихъ ся, гдѣ есть человекъ. Они паказають на товарные деньги, которые товары продають у архангельского города. Зѣмля готова, надобъ сѣмена. Когды едеши по корову, вези три гривьнь. 3. Прачытаць і перакласці на сучасную беларускую мову ўрывак са «Слова пра паход Ігаравы»: Не лѣпо ли ны бяшеть, братие, начяти старыми словесы трудныхъ повѣстий о пълку Игоревѣ, Игоря Святъславлича! Начати же ся тъй пѣсни по былинамъ сего времени, а не по замышлению Бояню. Боянъ бо вѣщий, аще кому хотяше пѣснь творити, то растѣкашется мыслию по древу, сѣрымъ вълкомъ по зѣмли, шизымъ орломъ подъ облакы. Помняшеть бо речь първыхъ временъ усобицѣ. Тогда пущаеть и соколовъ на стадо лебедѣй, который дотечаще, та преди пѣсь пояше, старому Ярославу, храброму Мстиславу, иже зарѣза Редедю предъ пълкы Касожы-скыми, красному Романови Святъславличю. 4. Ахарактарызаваць найбольш тыповыя сінтаксічныя асаблівасці ўрыўка, прыведзенага ў практыкаванні 3; выпісаць простыя сказы, назваць у іх галоўныя і даданыя члены сказа і спосабы іх выражэння; знайсці складаныя сказы і вызначыць іх від (тып), а таксама сродкі сувязі паміж часткамі. Узор: У тои скрынцѣ были речы матки моее. – У той скрынцы былі рэчы маёй маці. – Сказ просты, сцвярджальны, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны, няўскладнены. Вылучаюцца дзейнік рэчы, выражаны назоўнікам, і просты дзеяслоўны выказнік были; а таксама акалічнасць месца у скрынцѣ, выражаная назоўнікам з прыназоўнікам, недапасаванае азначэнне матки і дапасаваныя азначэнні тои, моее, выражаныя займеннікамі. Да ліку сінтаксічных асаблівасцей старабеларускай мовы варта аднесці адваротны (інверсійны) парадак кампанентаў Кантрольная работа Частка 1. Марфалогія 1.1. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый кожнага з 15–20 слоў выбранага Вамі тэксту сучаснай беларускай мовы. 1.2. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый кожнага слова і зрабіць сінтаксічны аналіз сказаў са «Слова пра паход Ігаравы»: Варыянт 1. Другаго дни велми рано кровавыя зори свѣтъ повѣдають; чръныя тучя съ моря идуть, хотятъ прикрыти сонца: а въ нихъ трепещуть синии млънии, быти грому великому, идти дождю стрѣлами съ Дону великаго. Варыянт 2. Тогда въступи Игорь князь въ стремень злать и поѣха по полю чистому. Сонца ему тъмою путь заступаше; нощь стонущи ему грозою птичь убуди; свистъ звѣринъ въ стазби. Варыянт 3. Тогда великий Святславъ изрони слово злато слезами смѣшено и рече: о моя сыновчя Игорю и Всеволоде! Рано еста начала Половецкую землю мечи цвѣлити, а себѣ славы искати. ЗВарыянт 4. Ярославнынъ гласъ слышитъ: зегзицею незнаемъ, рано крычеть: полечю, рече, зегзицею по Дунаеви; омочю рукавъ бебрянъ в Каялѣ рѣцѣ, утру Князю его раны крывавыя на жестоцѣмь его тѣлѣ. Варыянт 5. На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцѣ животъ кладутъ, вѣютъ душу отъ тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не боголомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми Рускихъ сыновъ. 1.3. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый кожнай сучаснай словаформы: Варыянт 1: гатова, дваццаць, заледзянелага, замест, краіне, крокамі, крычаць, пішы, сем, сказаў, строгага, трыста, удвая, у доме, у яго, чытаючы. Варыянт 2: адзінаццаць, ажно, была прыйшла, восемсот, дрэвы, займацца, зямлі, на дубе, назаўтра, пасеяныя, пяць, рада, убачыўшы, хацеў бы, ціхага, яе. Варыянт 3: два, вярнейшая, вясёлага, зверху, напісаў быў, паверыць, пажоўклае, перад ёй, пятнаццаць, рацэ, сёламі, сорак, сустрэўшы, у лесе, упустую, чытайце. Варыянт 4: адзін, дзвесце, выпісаўшы, заадно, зжатае, з імі, лепшы, мужнага, на кані, на нагах, нёс, рэчцы, сачы, трынаццаць, уніз, хвалявацца. Варыянт 5: беднага, васямнаццаць, дзевяць, думайце, імёны, іх, кнізе, малюючы, нібы, пёк, пісаць, прыйшоўшы, углыб, у страху, цяплейшае, шаснаццаць. Частка 2. Фанетыка 2.1. Растлумачыць гістарычныя чаргаванні гукаў як вынік фанетычных змен дапісьмовай эпохі: Варыянт 1: казаць – кажу, карміць – кармлю, мост – машчу, рука – руцэ, сухі - суша. Варыянт 2: глухі – глуш, касіць – кашу, любіць – люблю, пусціць – пушчу, снег – (на) снезе. Варыянт 3: купіць – куплю, лазіць – лажу, рог – ражок, рост – вырашчу, страха – страсе. Варыянт 4: бераг – беражок, піск – пішчу, рэзаць – рэжу, сыпаць – сыплю. Варыянт 5: жонка – жонцы, лавіць – лаўлю, мех – мяшок, паласкаць – палашчу, пісаць – пішу. 2.2. Узнавіць гісторыю поўнагалосся ў наступных словах: Варыянт 1: горад, золата. Варыянт 2: барада, галава. Варыянт 3: бераг, палон. Варыянт 4: малако, серада. Варыянт 5: вораг, галоўны. 2.3. Выпісаць з урыўка са «Слова пра паход Ігаравы» (гл. заданне 1.2) словы, у якіх назіраюцца фанетычныя змены пісьмовай эпохі, звязаныя з падзеннем рэдукаваных. 2.4. Выпісаць з урыўка са «Слова пра паход Ігаравы» (гл. заданне 1.2) словы, у якіх назіраюцца фанетычныя змены пісьмовай эпохі, не звязаныя з падзеннем рэдукаваных. ЛітаратураАсноўная
Дадатковая
ЗместПрадмова 5 І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы 6 Заданні 6 Старажытнаруская літаратурная мова 7 Пісьмовыя помнікі ХІ–ХІІІ стст., створаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі 13 Заданні 14 Старабеларуская пісьмовая мова 18 Заданні 22 Новая беларуская літаратурная мова 28 Заданні 30 Кантрольная работа 34 ІІ. Стараславянская мова 37 Паходжанне стараславянскай мовы 37 Заданні 37 Славянскія азбукі 38 Практыкаванні 41 Гукавая сістэма стараславянскай мовы. Паходжанне гукаў 42 Практыкаванні 50 Паходжанне мяккіх зычных гукаў 52 Практыкаванні 53 Пазіцыйныя змены галосных 55 Практыкаванні 59 Спалучэнне плаўных з галоснымі 61 Спрашчэнне груп зычных 62 Практыкаванні 63 Марфалогія стараславянскай мовы 65 Практыкаванні 66 Кантрольная работа 71 ІІІ. Гістарычная граматыка беларускай мовы 74 Назоўнік 74 Практыкаванні 78 Займеннік 80 Практыкаванні 83 Прыметнік 84 Практыкаванні 86 Лічэбнік 87 Практыкаванні 90 Дзеяслоў 91 Практыкаванні 98 Прыслоўе 100 Практыкаванні 100 Службовыя словы. Выклічнікі 101 Практыкаванні 102 Некаторыя асаблівасці сінтаксісу старабеларускай мовы 102 Практыкаванні 103 Кантрольная работа 104 Літаратура 107 Змест 108 Вучэбнае выданне Азарка Вольга Уладзіміраўна Васілеўская Алена Станіславаўна Міхалевіч Алена Генадзьеўна ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Вучэбна-метадычны дапаможнік Карэктар В.У. Юхнавец Тэхнічнае рэдагаванне А.А. Пакалы Камп’ютэрная вёрстка С.У. Кузьміч Падпісана ў друк 16.02.09. Фармат 60х84 1/16. Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Друк Riso. Ум. друк. арк. 5,81. Ул.-выд. арк. 6,03. Тыраж 150 экз. Заказ Выдавец і паліграфічнае выкананне: Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». ЛИ № 02330/0133496 ад 01.04.04. ЛП № 02330/0131508 ад 30.04.04. 220050, Мінск, Савецкая, 18. Падрабязна фанетычныя асаблівасці царкоўнаславянскай мовы ахарактарызаваны ў раздзеле ІІ. У дужках пазначаны нумар крыніц са спісу літаратуры, да якіх трэба звярнуцца пры выкананні задання. У дужках падаюцца літары, якія абазначалі адзначаныя гукі. Індаеўрапейскі *ū так змяняўся перад зычным або на канцы слова. Перад галосным *ū выступаў як спалучэнне *ŭŭ, першы з якіх пераўтвараўся ў [ъ], другі – у [v] (в), адсюль – [ъv] (ъв): *rūti → рыти→ рыць і *rūati → *rŭŭati → *rъvati → ръвати→ ірваць. У беларускай мове ёсць група слоў, у якіх h супаў з і: Мінск, усміхацца, цвісці, расцвітаць, світаць і інш. Пра змены ў канцы слова гл. у адпаведным параграфе. 1 Вынікі трэцяй палаталізацыі ў беларускай мове захаваліся ў назвах ягад: суніцы, чарніцы і інш. і ў словах тыпу касец, карэц, маладзіца і інш. 2 Асобныя пытанні марфалогіі і сінтаксісу стараславянскай мовы разглядаюцца ў раздзеле ІІІ. Паколькі многія графічныя і фанетычныя асаблівасці старабеларускай мовы сфарміраваліся яшчэ ў агульнаславянскі перыяд, яны разглядаюцца ў раздзеле ІІ дапаможніка. |