азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
|
Паўднёваславянскія мовы | Заходнеславянскія мовы | Усходнеславянскія мовы |
перастаноўка гукаў з падаўжэннем галоснага *trōt, *tlōt, *trēt, *tlēt (няпоўнагалоссе паўд-нёваславянскага тыпу) | перастаноўка гукаў без падаўжэння галоснага *trоt, *tlоt, *trеt, *tlеt (няпоўнагалоссе заходнеславянскага тыпу) | з’яўленне поўнагалосных спалучэнняў -оро-, -оло-, -ере, -ело- (-оло-) |
праслав. *bergъ,старасл. брhгъ, чэшск. breh,польск. brzeg,бел. бераг,рус. берег |
У пачатку слова
пры ўзыходнай інтанацыі | ||
змяніліся на пачатковыя rа- (ра-), lа- (ла-): праслав. *olkom ‘смачны’,літ. alkti ‘быць галодным’,старасл. лакомь,сербск. лàком,чэшск. lakati,польск. łakomy,рус. лакать | ||
пры сыходнай інтанацыі | ||
паўднёваславянскія мовы | заходнеславянскія мовы | усходнеславянскія мовы |
rа- (ра-), lа- (ла-) | rо- (ро-), lо- (ло-) | |
праслав. *olkъtь, старасл. лакъть, балг. лакът, польск. łokieć, чэшск. loket, бел. локаць |
Спалучэнні плаўных з рэдукаванымі. Адрозніваюцца два тыпы спалучэнняў *trъt, *trьt, *tlъt, *tlьt. У першым склад утвараў рэдукаваны: праслав. *brъvь, старасл. бръвь. У такіх спалучэннях у слабой пазіцыі рэдукаваныя пераўтварыліся ў галосныя поўнага ўтварэння:рус. бровь, а ў беларускай мове – супалі з ы(і):бел. брыво.
У другім тыпе спалучэнняў плаўных з рэдукаванымі склад утвараў плаўны: праслав. *gъrdlo, старасл. гръло; праслав. *pьlnъ, старасл. плънъ. Ва усходнеславянскіх мовах гэтыя спалучэнні змянішіся ў търт, тьрт, тълт, тьлт: гърло (горло),пълнъ (полнъ).
Спрашчэнне груп зычных
Папярэдняя асіміляцыя | *ds | *s [с] | *dad- + s +-i → *dadsi →*datsi → *dassi → *dasi, старасл. даси ‘ты даеш’ |
*ts | *s [с] | *čit- + s + -ъ → *čitsъ → *čissъ → *čisъ, старасл. чисъ ‘я прачытаў (прачытала)’ | |
*bs | *s [с] | *greb- + s + -ъ → *grebsъ → *grepsъ → *gressъ → *gresъ, старасл. грhсъ ‘я пахаваў (пахавала)’ | |
*ks | *h (*s) [х] ([с]) | *rek- + s + -ъ → *reksъ → *rekhъ → *rehhъ → *rehъ, старасл. рhхъ ‘я сказаў (сказала)’ | |
*bv | *b [б] | об#зати (праслав. *obvęzati ← *obvenzati), облако (праслав. *obvlako ← *obvolko). | |
Без папярэдняй асіміляцыі | *ps | *s [с] | праслав. *оpsа, старасл. оса (параўн. літ. vapsà ‘авадзень’, бел. аса, рус. оса, польск. osa) |
*ss | *s [с] | *nes- + s + -ъ → *nessъ → *nesъ, старасл. нhсъ ‘я нёс (несла)’ | |
*bn, *pn *dn *tn | *n [н] | съпати – оусън@ти (праслав. *usъpnQti) оув#дати – в#н@ти ‘вянуць’ (праслав. *vędnQti); свhтъ – освьн@ти ‘убачыць світанак, рана ўстаць’ (праслав. *osvьtnQti) | |
*bt *pt | *t [т] | длато (праслав. *dlъbto) (параўн. длъбити) погрhти ‘пахаваць’ (праслав. *pogrebti) (параўн. греб@ ‘я хаваю’) | |
*dm *tm | *m [м] | вhд#тъ ‘ведаюць’ – вhмь ‘я ведаю’ (праслав. *vedmь) врьтhти – врhм# (праслав. *vertmę) | |
*skn *kst | *sn [сн] *st [ст] | блесн@ти (праслав. *blesknQti) (параўн. блескъ), рhсте ‘вы сказалі’ (аорыст, 2-я асоба мн. л.) (праслав. *rekste) | |
*dl *tl | *l [л] | праслав. *vedQ – *vedlъ, старасл. вед@ – велъ, бел. вяду – вёў, рус. веду – вел праслав. *mydlo, старасл. мыло, бел. мыла, рус. мыло | |
Дысіміляцыя | *dt *tt | *st [ст] | *metti → *mesti, старасл. мести (параўн. мет@ ‘мяту’); *čьttis → * čьstь, старасл. чьсть (параўн. почитати) *dt → *tt → *st ([ст]) *vedti → *vetti → *vesti, старасл. вести (параўн. вед@ ‘вяду’); *voldtis → *volttis → *vlastь, старасл. власть (параўн. владhти) |
Найбольш значнымі змяненнямі ў канцы слова былі наступныя.
Страта канцавых зычных [s], [r], [d], [t]: старасл. домъ – лац. domus; старасл. дъшти –гоцк. dauhtar; старасл. то – лац. istud, ст.-інд. tad. Страціўся канцавы зычны [n] у дыфтангічных спалучэннях *in, *um, *on, у якіх галосныя былі кароткімі: старасл. ношть (В. скл. адз. л.) – ст.-пруск. naktin, старасл. сынъ – ст. пруск. sunun, старасл. влькъ (В. скл. адз. л.) – грэч. [lukon].
Узмацненне лабіялізацыі галоснага [о] у канцавых спалучэннях *on i *os з пераходам яго ў галосны [у] і наступнай зменай у агульнаславянскай мове (*ō / *ŏ → *ū / *ŭ → [ы] / [ъ]): старасл. камы – грэч. [akmon]; старасл. влъкъ – грэч. [lukos].
Страта зычнага [t], [ts] і манафтангізацыя дыфтангічных спалучэнняў *on, *іn у канцавых спалучэннях *ont, *іnts: пад@ (з *padont), хвал# (з *chvalints).
Рэдукцыя канцавых доўгіх галосных.
Практыкаванні
1. Запішыце стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы:
а) *bergъ, *borna, *dervo, *golva, *gorhъ, *kolsъ, *korva, *kortъkъ, *melko, *morzъ, *moltъ, *pelnъ, *porhъ (пыл), *sormъ, *smordъ, *storžь, *vorta.
б) *oldьjь, *olkati, *olkъtь, *olnĭs, *orbota, *orstъ, *ordlo, *orvъnъ, *orz, *ormo.
в) *gъrbъ, *gъrdlo, *krъvъ, *krъha, *pьrstъ, *slъza, *tъrgъ.
2.Напісаць словы ў тым выглядзе, у якім яны былі ў праславянскай мове:
брhза (бяроза), вранъ (воран), врагú, врhдъ, врhтено (верацяно), гласъ, гладъ (голад), градú, злато, клада (калода), клати (калоць), младъ, млhти (малоць), нравъ, сладъкъ, слама (салома), срhда, страна, трhти (церці), хладъ.
3. Вызначыць, у якіх словах спалучэнні плаўных з рэдукаванымі абазначаюць складаўтваральныя плаўныя:
блъха, брьвьно, врьба, влъкъ, влъна, врьтьпъ, врьхъ, гръло, длъгъ, дрьзость, жльтъ, жрьдь, жьрьць, зрьно, крьстъ, кръвь, кръмити, млънии, плъть, прьстъ, прьвъ, скрьжьтъ, скръбь, сльза, срьдьце, съмрьть, тврьдь, тръсти, хлъмъ, чрьнъ.
4. Запісаць стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы. Ахарактарызаваць змяненні:
*brĕdti, *dŭbnŏd, *klādti, *mŭdlŏd, *obrĕtti, *obvelkati, *plĕdmen, *plĕsknQti, *pŏgrĕbti, *sŭpnŏs, *tēsknŏ, *vędnQti, *vĕdtĭs, *vĕrtmę, *zavidtĭs.
5. Растлумачыць, спрашчэнне якіх груп зычных праславянскай мовы адлюстроўваюць наступныя прыклады:
Бліснуць – бляск; воблака – абвалакваць – валачыць – навалачка; вобласць – воласць; вяду – весці; долата – даўбіць; жыву – жыць; кінуць – кідаць; крыло; кануць – капаць; мяту – мёў; месці – змятаць; мыла; скрести (рус.) – скрэбці (бел.); сяло – аседлы; шыла.
6. Растлумачыць чаргаванні галосных і зычных гукаў у каранях слоў:
Ведетъ – велъ – вождь – вести; пр#детъ – пр#жда – пр#сти – пр#лъ; сладъкъ – наслаждни – сластити; сhдhти – сhсти – сhлъ – сажда; ходъ – /хождни – шьстви – шьдъ – шhдъшии; "сти – "дъ – мь – лъ.
Фанетычныя змяненні, не звязаныя з падзеннем рэдукаваных, якія захаваліся ў сучаснай беларускай мове
Змяненне | Умова | Прыклад |
Чаргаванне э // о (е // ё) | пераход э ў о назіраецца ў пазіцыі пад націскам пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым; у словах, дзе э (е) развіўся з h, пераход не адбыўся | несці – нёс, вяселле – вясёлы, шэсць – шосты, бярэзнік – бяроза лепшы, дзед, лета, сена |
Змяненне канцавога э (е) на о (ё) | пасля спрадвечна мяккіх зычных | жыццё (жить), галлё (галь), тваё (тво) |
Страта канцавога і | у інфінітывах, аснова якіх заканчвалася на галосны, у дзеясловах загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку пры націску на аснове | казаць (казати), маўчаць (мълчати), рабіць (робити) стань (стани), глянь (гляни), будзь (буди) |
Страта канцавога j (й) | у прыметніках, парадкавых лічэбніках, асобных займенніках, дзеепрыметніках, дзеясловах загаднага ладу | залаты, молад, першы, шосты, гэтакі, пасівелы |
Змяненне гы, кы, хы на гі, кі, хі Узнікненне спалучэнняў ге, ке, хе ў памяншальных формах | хітры, сухі, гінуць мякенькі, лёгенькі |