Главная страница
Навигация по странице:

  • Адзіночны лік Множны лік Парны лік

  • Неасабовыя займеннікі

  • Адзіночны лік Множны лік М. р.

  • Парны лік М. р. Н. р.

  • 2. Пракаменціраваць формы сучасных займеннікаў з пункту гледжання іх утварэння і гістарычных змяненняў

  • азарка прав 05_03_09. Гiсторыя


    Скачать 1.64 Mb.
    НазваниеГiсторыя
    Анкоразарка прав 05_03_09.doc
    Дата06.09.2018
    Размер1.64 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаазарка прав 05_03_09.doc
    ТипДокументы
    #24166
    страница13 из 17
    1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

    Займеннік


    У залежнасці ад граматычных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі займеннікі падзяляліся на асабовыя і неасабовыя. Аса­бо­выя займеннікі я (азъ, язъ), ты, мы, вы ўжываліся ў сказе ў ролі дзейніка ці дапаўнення і вызначаліся своеасаблівымі марфалагіч­нымі прыметамі: не мелі катэгорыі роду, але змяняліся па ліках і склонах (акрамя клічнага):




    Адзіночны лік

    Множны лік

    Парны лік

    Н.

    язъ

    ты

    мы

    вы

    вѣ

    ва

    Р.

    мене

    тебе

    насъ

    васъ

    наю

    ваю

    Д.

    мънѣ, ми

    тобѣ, тебѣ, ти

    нам, ны

    вамъ, вы

    нама

    вама

    В.

    мене, мя

    тебе, тя

    насъ, ны

    васъ, вы

    на

    ва

    Т.

    мъною

    тобою

    нами

    вами

    нама

    вама

    М.

    мънѣ

    тобѣ, тебѣ

    насъ

    васъ

    наю

    ваю

    У сучаснай беларускай мове не захаваліся энклітычныя формы ми, мя, ти, тя, ны, вы, а з форм займенніка ты ў давальным склоне адзіночнага ліку захавалася толькі форма тобѣ (табе). Такая ж форма замацавалася і ў месным склоне адзіночнага ліку.

    Блізкім да асабовых займеннікаў па граматычных асабліва­сцях і сінтаксічнай функцыі быў займеннік сябе, які зараз адносіц­ца да зваротных. Ён не меў катэгорый роду, ліку і назоўнага склону, але скланяўся па аналогіі з займеннікамі язъ (азъ), ты. Займеннік сябе страціў энклітычную форму си, а форма ся стала постфіксам у зваротных дзеясловах. У давальным і месным скло­нах замацавалася форма собѣ (сабе), якая перажыла толькі фанетычныя змены.

    Неасабовыя займеннікі ўжываліся пераважна ў ролі азначэння. Яны падзяляліся на тры групы.

    Да займеннікаў мяккай разнавіднасці (з асновай на мяккі зычны) адносіліся займеннікі и (я, е), мои (моя, мое), твои (твоя, твое), свои (своя, свое), чьи (чья, чье), нашь (наша, наше), вашь (ваша, ваше), къи (кая, кое),чьто, сь (ся, се) і інш. Яны змяняліся па родах, ліках і склонах:




    Адзіночны лік

    Множны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.

    и (jь)

    е (jэ)

    я (jа)

    и

    я

    ѣ

    Р.

    его

    ѣ

    ихъ

    Д.

    ему

    еи

    имъ

    В.

    и, нь, его

    е

    ю, еѣ

    ихъ

    я

    ѣ

    Т.

    имь

    ею

    ими

    М.

    емь

    еи

    ихъ

    Парны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.-В.

    я

    и

    и

    Р.-М.

    ю

    Д.-Т.

    има

    Займеннікі и (jь), е (jэ), я (jа) пазней былі заменены словамі онъ, оно, она з прыстаўным [j].

    У назоўным склоне множнага ліку ў выніку ўніфікацыі замацавалася толькі адна форма – былая форма назоўнага склону жаночага роду оны (яны). У вінавальным склоне множнага ліку для ўсіх трох родаў запанавала форма роднага склону множнага ліку – ихъ (іх).

    Такія ж асаблівасціскланення мелі і астатнія займеннікі мяккай разнавіднасці:




    Адзіночны лік

    Множны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.

    мои

    мое

    моя

    мои

    моя

    моѣ

    Р.

    моего

    моеѣ

    моихъ

    Д.

    моему

    моеи

    моимъ

    В.

    мои

    мое

    мою

    моѣ

    моя

    моѣ

    Т.

    моимь

    моею

    моими

    М.

    моемь

    моеи

    моихъ

    Парны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.-В.

    моя

    мои

    мои

    Р.-М.

    моею

    Д.-Т.

    моима

    Да займеннікаў цвёрдай разнавіднасці (з асновай на цвёрды зычны) адносіліся займеннікі тъ (та, то), онъ (она, оно), которъ (котора, которо), самъ (сама, само), якъ (якая, яко), какъ (кака, како), вьсякъ (вьсяка, вьсяко), сикъ (сика, сико), инъ (ина, ино), къто і інш. Тыповым для іх было скланенне займенніка тъ (та, то):




    Адзіночны лік

    Множны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.

    тъ

    то

    та

    ти

    та

    ты

    Р.

    того

    тоѣ

    тѣхъ

    Д.

    тому

    тои

    тѣмъ

    В.

    тъ, тъи, тътъ, того

    то

    ту

    ты

    та

    ты

    Т.

    тѣмь

    тою

    тѣми

    М.

    томь

    тои

    тѣхъ

    Парны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.-В.

    та

    тѣ

    тѣ

    Р.-М.

    тою

    Д.-Т.

    тѣма

    У сучаснай беларускай мове замацаваліся поўныя формы: та + я – тая; то + е – тое. Форма мужчынскага роду той утваралася па схеме тъ + и (тъjь), прычым рэдукаваны ъ праясніўся перад j у гук ы – тый. Узнікненне ж формы той звязана з уплывам на яе займеннікаў мой, твой, свой.

    Да займеннікаў змешанай разнавіднасці адносіліся займеннікі вьсь (вьсе, вься). Яны скланяліся наступным чынам:




    Адзіночны лік

    Множны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.

    вьсь

    вьсе

    вься

    вьси

    вься

    вьсѣ

    Р.

    вьсего

    вьсеѣ

    вьсѣхъ

    Д.

    вьсему

    вьсеи

    вьсѣмъ

    В.

    вьсь

    вьсе

    вьсю

    вьсѣ

    вься

    вьсѣ

    Т.

    вьсѣмъ

    вьсею

    вьсѣми

    М.

    вьсемь

    вьсеи

    вьсѣхъ

    Парны лік




    М. р.

    Н. р.

    Ж. р.

    Н.-В.

    вься

    вьсѣ

    вьсѣ

    Р.-М.

    вьсею

    Д.-Т.

    вьсѣма

    Сучасныя формы адзіночнага ліку мужчынскага роду з пачатковым в засталіся толькі ў назоўным і вінавальным склонах, астатнія формы назоўнага і ўскосных склонаў сталі пачынацца з у(ў), у які перайшоў в. Пад уплывам шматлікіх склонавых форм і ў назоўным, вінавальным склонах мужчынскага роду з’явіўся як прыстаўны у (ў): весь – увесь (ўвесь).

    З родавых форм назоўнага склону множнага ліку запанавала фанетычна змененая форма жаночага роду вьсѣ – усе (аналагічна моѣ – мае).

    Займеннікі хто, што перажылі фанетычныя змяненні: къто – кто – хто; чьто – что – што. Яны скланяліся наступным чынам:

    Н.

    къто

    чьто

    В.

    кого

    чьто

    Р.

    кого

    чего

    Т.

    цѣмь

    чимь

    Д.

    кому

    чему

    М.

    комь

    чемь

    Займеннік къто ў творным склонемеў форму цьмь, дзе гук [к] перад ѣ змяняўся на [ц]. Пад уплывам форм каго, каму замест гука [ц] стаў ужывацца [к]; з другога боку, пад уплывам займеннікаў мяккай разнавіднасці на месцы -ѣмь узнік канчатак -ім (як і маім, тваім).

    Практыкаванні

    1. З урыўкаў са старажытнарускіх тэкстаў выпісаць займеннікі, вызначыць іх склон, а таксама лік і род (калі ёсць) і разрад па значэнні:

    Се азъ мьстиславлъ володимирь сынъ дьржа русьскую землю въ свое княжение повелѣлъ есмь сыну своему всеволоду; а се я всеволодъ дал есмь блюдо серебрьно (Грамата вялікага князя Уладзіміравіча і яго сына Усевалада. Каля 1130 г.). Святыи же моляше я да и поимуть въ слѣдъ себе и съпутьника и съ творяти и съ собою (Жыціе Феадосія Пячэрскага).

    2. Пракаменціраваць формы сучасных займеннікаў з пункту гледжання іх утварэння і гістарычных змяненняў:

    (Аб) табе, вас, ён, (за) яго, ім, кім, маім, мяне, (на) іх, нас, наш, ні (ў) якім (выпадку), сабе, саму, свайму, тваё, той (дзяўчыны), той (чалавек), тым, увесь, (у) ім, усякі, хто, чаго, чым, што, я, яго (ручка), яго (убачыць).

    Узор: сябе – сучасны займеннік зваротны, не мае роду і ліку, ужываецца ў родным склоне. Старабеларускі займеннік себе мае аналагічныя характарыстыкі.
    1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17


    написать администратору сайта