Главная страница
Навигация по странице:

  • Колькасны

  • Адзіночны лік Множны лік Парны лік

  • Практыкаванні

  • 2. Запісаць па-старабеларуску і растлумачыць паходжанне сучасных лічэбнікаў

  • азарка прав 05_03_09. Гiсторыя


    Скачать 1.64 Mb.
    НазваниеГiсторыя
    Анкоразарка прав 05_03_09.doc
    Дата06.09.2018
    Размер1.64 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаазарка прав 05_03_09.doc
    ТипДокументы
    #24166
    страница15 из 17
    1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

    Лічэбнік


    Як асобная часціна мовы лічэбнік у старажытнасці не існаваў. Але шырока ўжываліся словы з лікавым значэннем, якія набліжаліся да назоўнікаў ці прыметнікаў.

    Колькасны лічэбнік адзіну старажытнасці меў тры родавыя формы одинъ, одьна, одьно і скланяўся так, як займеннікі цвёрдай разнавіднасці.

    Колькасныя лічэбнікі два, дзве ў спалучэнні з назоўнікамі і іншымі словамі выражалі катэгорыю парнасці. Яны скланяліся толькі ў парным ліку наступным чынам:

    Н.-В.

    дъва(мужчынскі род)

    дъвѣ (жаночы і ніякі род)

    Р.-М.

    дъвою

    дъву

    Д.-Т.

    дъвома

    дъвѣма

    У сучаснай беларускай мове з назоўнікамі ніякага роду стала спалучацца форма мужчынскага роду два (два вядры).

    Лічэбнікі абодва, абедзве, якія таксама маюць родавыя адрозненні, па сваім паходжанні складаныя: оба+дъва – абодва; обѣ+дъвѣ – абедзве.

    Лічэбнікі тры, чатыры скланяліся толькі ў множным ліку:

    Н.

    трие, четыре (мужчынскі род)

    три, четыри (жаночы і ніякі род)

    Р.

    трии, трьхъ, четыръ, четырьхъ

    Д.

    трьмъ, четырьмъ

    В.

    три, четыри

    Т.

    трьми, четырьми

    М.

    (у) трьхъ, четырьхъ

    У сучаснай беларускай мове захавалася толькі былая форма жаночага і ніякага роду з пэўнымі фанетычнымі зменамі. У творным склоне форма на -ма развілася пад уплывам формы былога парнага ліку лічэбніка два (дзве).

    Лічэбнікі ад пяці да дзевяці скланяліся, як назоўнікі былога чацвёртага тыпу скланення (напрыклад, кость) у адзіночным ліку:

    Н.

    пять

    В.

    пять

    Р.

    пяти

    Т.

    пятью(-ию)

    Д.

    пяти

    М.

    пяти

    Яны цалкам захавалі склонавыя канчаткі ў сучаснай бела­рускай мове. Лічэбнік дзесяць не мае катэгорыі ліку, а раней змяняўся ў адзіночным, множным і парным ліках, як назоўнікі былога пятага тыпу скланення (напрыклад, камень, ячмень):




    Адзіночны лік

    Множны лік

    Парны лік

    Н.

    десять

    десяте(-и)

    десяти

    Р.

    десяте(-и)

    десять

    десяту

    Д.

    десяти

    десятьмъ

    десятьма

    В.

    десять

    десяти

    десяти

    Т.

    десятью(-ию)

    десятьми

    десятьма

    М.

    (на) десяте

    десятьхъ

    десяту

    Лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці складаныя. Яны ўтварыліся ад назваў адзінак, прыназоўніка на і лічэбніка дзесяць у месным склоне адзіночнага (множнага) ліку: одинъ+на+десяте (месны склон адзіночнага ліку), дъва+на+десяте і г. д. Яны захавалі асаблівасці скланення лічэбнікаў ад пяці да дзесяці.

    Лічэбнікі дваццаць, трыццаць таксама складаныя, толькі першы з іх паходзіць са спалучэння дъва (былая форма парнага ліку) + десяти (былая форма назоўнага склону парнага ліку), а другі – са спалучэння три (былая форма жаночага і ніякага роду назоўнага склону) + десяте (былая форма назоўнага склону множнага ліку). Лічэбнікі дваццаць, трыццаць скланяюцца, як лічэбнікі ад пяці да дзесяці.

    Лічэбнік сорак – былы назоўнік другога тыпу скланення з асновай на (-jŏ), які скланяўся ў адзіночным, множным і парным ліках. Зараз лічэбнік ужываецца толькі ў дзвюх формах:сорак, сарака. Гэта ж уласціва і лічэбніку сто.

    Лічэбнікі ад пяцідзесяці да васьмідзесяці таксама складаныя. Яны складаюцца з назваў адзінак і слова дзесяць у форме роднага склону множнага ліку: пять + десятъ – пяцьдзясят, шесть + де­сятъ – шэсцьдзясят і г. д. Згаданыя лічэбнікі не маюць роду і ліку, яны скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення ў адзіночным ліку.

    Лічэбнік дзевяноста, як лічаць некаторыя даследчыкі мовы, – змененае спалучэнне девять десятъ. У сучаснай беларускай мове ён не скланяецца.

    Лічэбнік дзвесце паходзіць са спалучэння дъвѣ сътѣ.

    Лічэбнікі трыста, чатырыста складаныя; яны паходзяць са спалучэнняў, першая частка якіх тры, чатыры (назоўны склон) раней спалучалася з назоўнікамі множнага ліку: три съта, четыри съта, дзе съта – форма назоўнага склону множнага ліку.

    Складаныя лічэбнікі пяцьсот – дзевяцьсот структурна не адрозніваюцца ад лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці. Частка -сот у іх – форма роднага склону множнага ліку слова сто: пять сътъ – пяцьсот, осмь сътъ – восемсот і г. д.

    Лічэбнікі паўтара, паўтары паходзяць са спалучэнняў пол + вътора (родны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду слова въторъ), пол + въторы (родны склон адзіночнага ліку жаночага роду слова въторъ).

    Параўнальна рэдкія ў старабеларускай мове парадкавыя лічэбнікі ўтварыліся ад адпаведных ім колькасных. Выключэнне складаюць лічэбнікі першы, другі, утвораныя не ад лічэбнікаў адзін, два. Парадкавы лічэбнік першы паходзіць ад былога прыметніка вышэйшай ступені параўнання пьрвьшьjь. У агульна­славянскай мове са значэннем другі існавалі словы другъ (кароткая форма) і другъjь (поўная форма), въторъ і вторъи. У сучаснай беларускай мове замацавалася форма другі, у рускай – второй.

    Такім чынам, старажытныя словы з лікавым значэннем істотна адрозніваліся ад сучасных лічэбнікаў як лексічным значэннем, так і граматычнымі асаблівасцямі.

    Практыкаванні

    1. Са сказаў выпісаць лічэбнікі, вызначыць іх склон, лік, род (калі ёсць), разрад па значэнні і структуры:

    Овса дей копъ сто двадцать, гречки копъ двадцать, гороху дей копъ деветнадцать (Акты Віцебскага земскага суда. ХVІ–ХVІІ стст.). А с корчомъ хаживало платы по сороку грошей. Сто копъ широкихъ грошей в мешку черленого отласу девеносто золотых черъмныхъ. На тыхъ волокахъ дымовъ шестьдесять или шестьдесять пять (Літоўская метрыка).

    2. Запісаць па-старабеларуску і растлумачыць паходжанне сучасных лічэбнікаў:

    Адзін, адна, адзінаццаць, васямнаццаць, два, дванаццаць, дваццаць, дзве, дзвесце, дзевяноста, дзесяць, паўтара, паўтары, першы, пятнаццаць, пяць, пяцьдзясят, сем, сорак, соты, сто, тры, трынаццаць, трыста, тысяча, чатырнаццаць, чатыры, чатырыста, шэсцьсот.

    Узор: дзевятнаццаць – лічэбнік складаны, старабеларускі девятнадцать, утвораны складаннем лічэбнікаў девять і десять у форме меснага склону множнага ліку: девять + на + десяте.
    1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17


    написать администратору сайта