Главная страница
Навигация по странице:

  • Моўныя рысы, якія адрозніваюць старажытнарускую і царкоўна­славянскую мовы

  • Заўвага

  • -уч-, (-юч-)

  • азарка прав 05_03_09. Гiсторыя


    Скачать 1.64 Mb.
    НазваниеГiсторыя
    Анкоразарка прав 05_03_09.doc
    Дата06.09.2018
    Размер1.64 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаазарка прав 05_03_09.doc
    ТипДокументы
    #24166
    страница2 из 17
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

    Старажытнаруская літаратурная
    мова


    Старажытнаруская літаратурная мова – літаратурная мова Стара­­жытнай Русі, агульная пісьмовая мова ўсходніх славян ХІ – канца ХІІІ ст. Перыяд функцыянавання гэтай мовы прынята раз­глядаць як зыходны этап у гісторыі кожнай з усходнеславянскіх літаратурных моў.

    Па сённяшні дзень застаецца дыскусійным пытанне пра ўзнік­ненне і развіццё пісьменнасці на ўсходнеславянскіх землях. Лінг­вісты ХІХ ст. (А.Х. Вастокаў, Ф.І. Буслаеў) лічылі, што пісьмо на землі Старажытнай Русі было прынесена з Балгарыі ў канцы Х ст. (988 г.) падчас афіцыйнага хрышчэння (гэты працэс атрымаў назву «першы паўднёваславянскі ўплыў»). У ХХ ст. такі пункт гледжання быў аспрэчаны. Так, С.П. Абнорскі сцвярджае, што пісьменства на Русі ўзнікла ў VI–VII стст. На думку прафесара Л.П. Якубінскага, той факт, што ўсе славяне ўжываюць агульныя па паходжанні дзеясловы са значэннем ‘пісаць’ і ‘чытаць’, пацвярджае наяўнасць у іх пісьма яшчэ ў агульнаславянскі перыяд.

    Многія даследчыкі, гаворачы пра існаванне арыгінальнай пісьменнасці ва ўсходніх славян у пачатку Х ст., спасылаюцца на «Сказанне чарнарызца Храбра», «Жыціе Канстанціна Філосафа», згадкі арабскіх пісьменнікаў Ахмед ібн-Фадлана і Ібн-Якуб эль-Недзіма і арабскага географа Аль-Масудзі, апісанне ў «Аповесці мінулых гадоў» падзей ІХ ст., упамінанне ў гэтым жа летапісе дагавораў з Візантыяй 907, 911, 944 і 971 гадоў, археалагічныя знаходкі (Гнёздаўскі надпіс).

    Найбольш жа старажытныя ўсходнеславянскія пісьмовыя пом­ні­кі, якія дайшлі да нашага часу, датуюцца толькі ХІ ст.: Астра­мі­рава евангелле, Тмутараканскі надпіс 1061 г., зборнікі Святаслава 1073 і 1076 гг., подпіс Ганны Яраславаўны 1063 г., надпісы на сценах Сафійскага Сабора ў Ноўгарадзе, на мармуровай грабніцы Яра­слава Мудрага, шматлікія клеймы з імёнамі рамес­нікаў, нане­се­ныя на будаўнічыя пліты, цагліны, сапожныя калодкі, зброю, прасліцы. У ХІІ ст. былі створаны «Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Сказанне пра Барыса і Глеба», «Слова аб законе і боскай ласцы» мітрапаліта Іларыёна, «Хаджэнне ігумена Данііла», «Аповесць мінулых гадоў», «Павучанне Уладзіміра Манамаха», «Руская праў­да», «Слова пра паход Ігаравы» і інш.

    Вызначэнне генетычных каранёў старажытнарускай мовы з’яўляецца неадназначным, найбольшае развіццё атрымалі кан­цэпцыі:

    паўднёваславянскай (стараславянскай) асновы старажытна­рускай літаратурнай мовы (А.А. Шахматаў);

    самабытнага характару старажытнарускай літаратурнай мовы (Я.Ф. Карскі, С.П. Абнорскі);

    змешанай прыроды старажытнарускай літаратурнай мовы (Б.А. Ларын, Р.В. Вінакур, М.А. Мяшчэрскі).

    З праблемай паходжання старажытнарускай літаратурнай мо­вы цесна звязана пытанне аб культурна-моўнай сітуацыі ў Стара­жытнай Русі.

    В.У. Вінаградаў сцвярджаў, што ў выніку ўзаемадзеяння царкоўнаславянскай і жывой моў усходніх славян утварыліся два тыпы старажытнарускай літаратурнай мовы – кніжна-славянскі і народна-літаратурны.

    Б.А. Успенскі вызначае моўную сітуацыю першага гістарыч­нага перыяду як царкоўнаславянска-старажытнарускую дыгласію. На думку даследчыка, у той час суіснавала кніжная моўная сістэма, звязаная з пісьмовай традыцыяй, і някніжная сістэма, звязаная з паўсядзённым жыццём.

    Большасць сучасных даследчыкаў пагаджаецца з тым, што ў Старажытнай Русі функцыянавалі дзве літаратурныя мовы:

    1) царкоўнаславянская літаратурная мова двух тыпаў:

    а) уласна царкоўнаславянская мова – мова богаслужэбнай літаратуры, арыгінальных і перакладных рэлігійных твораў, якія перапісваліся на Русі з паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх пратографаў;

    б) славяна-руская мова – мова ўсходнеславянскіх арыгіналь­ных твораў;

    2) старажытнаруская літаратурная мова таксама двух тыпаў:

    а) мова мастацка-апавядальнай літаратуры;

    б) мова справавога пісьменства.

    У Старажытнай Русі існавала разгалінаваная сістэма функцыя­нальна-стылявых і жанравых разнавіднасцей пісьмовай мовы. Найчасцей помнікі старажытнарускага пісьменства падзяляюць на тры групы – царкоўна-кніжныя, свецкія і справавыя.

    Да найбольш яркіх рыс помнікаў царкоўна-кніжнага ха­рак­тару (кананічнай, жыційнай, паломніцкай, рэлігійна-павучальнай літаратуры) адносяцца: перавага царкоўнаславянскіх элементаў у фанетыцы і марфалогіі; шырокае выкарыстанне рэлігійнай лексікі; ужыванне канкрэтнай лексікі ў сімвалічным і метафарычным значэннях; распаўсюджанасць прыёмаў рытарычнага апавядання (параўнанняў, сімвалічнага паралелізму, ампліфікацый, скразных антытэз, разнастайных сінанімічных і антанімічных радоў слоў); разнастайнасць сінтаксічных канструкцый (удакладняльныя зваро­ты, простыя і складаныя – злучнікавыя і бяззлучнікавыя – сказы).

    Для тэкстаў помнікаў свецкай пісьменнасці характэрна су­існа­ванне царкоўнаславянскіх і ўсходнеславянскіх рыс у фане­ты­цы і марфалогіі; выкарыстанне разнастайных груп лексікі з канкрэт­ным значэннем; сувязь апавядання з адлюстраваннем рэальнага побыту Старажытнай Русі; выкарыстанне эпітэтаў народна-паэтыч­нага характару, параўнанняў і метафар да з’яў побытавага жыцця, супастаўленняў са светам жывой і нежывой прыроды, бліз­кіх да народнай паэзіі; ужыванне паняццяў, якія адлюстроўваюць як новыя, хрысціянскія, так і старыя, язычніцкія, погляды славян; пашыранасць простых сказаў, канструкцый з аднароднымі членамі, а таксама складаназлучаных і складаных бяззлучнікавых сказаў.

    У помніках справавой пісьменнасці пераважалі ўсходне­сла­вян­скія рысы ў фанетыцы і марфалогіі; шырока ўжывалася тэр­міна­лагічная і побытавая лексіка, якая абслугоўвала розныя сферы жыцця; часта нанізваліся аднатыпныя канструкцыі; былі распаў­сю­джа­ны інфінітыўныя сказы, складаназалежныя сказы з даданымі ўмовы, складаныя бяззлучнікавыя сказы; выкарыстоў­валіся тра­дыцыйныя формулы справавога маўлення і ўстойлівыя спалучэнні.

    Моўныя рысы, якія адрозніваюць старажытнарускую
    і царкоўна­славянскую мовы


    Старажытнаруская мова

    Царкоўнаславянская мова

    1. Адрозненні ў гукавым (фанетычным) абліччы слоў

    1. Поўнагалоссе: городъ, берегъ

    1. Няпоўнагалоссе: градъ, плhнъ, брhгъ

    2. Пачатковыя спалучэнні ро, ло: ровныи, лодья, локъть

    2. Пачатковыя спалучэнні ра, ла: равьныи, ладии, лакътъ

    3. Спалучэнні ър, ъл, ьр, ьл: гърло, вьрхъ, вълкъ, жьлтъ

    3. Спалучэнні ръ, лъ, рь, ль: гръло, врьхъ, влъкъ, жлътъ

    4. Гук ч на месцы спалучэнняў *tj, *ktj: ночь, печь, хочу

    4. Шт (m) у адпаведных выпадках: ношть, пешть, хошт@

    5. Гук ж на месцы спалучэння *dj: межа, сажа

    5. Жд у адпаведных выпадках: межда, сажда

    6. Пачатковы о на месцы спалучэння *je: одинú, озеро, осень, оже

    6. Пачатковы ў адпаведных выпадках: динú, зеро, сень, же

    7. Пачатковы я: язъ, (я), ягня, яко

    7. Пачатковы а: азъ, (я), агньць, ако

    8. Пачатковы у (оу): оугъ, оудоль, оуноша, оутро, оуродъ, оульяна

    8. Пачатковае спалучэнне jу (ю): югъ, юдоль, юноша, ютро, юродивыи, юлиана

    2. Адрозненні ў галіне граматыкі

    1. Канчатак -h ў мяккім варыянце скланення :

    – у родным склоне адзіночнага ліку і ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку назоўнікаў жаночага роду (доушh, землh);

    – у вінавальным склоне множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду (конh, кънязh)

    1. Канчатак -# ў адпаведных склонавых формах:


    доуш<, земл#,

    кон#, къняз#

    2. Канцавы h ў займенніках і займен­ні­ка­вых (поўных) прыметніках 
    – жано­ча­га роду ў родным склоне адзіночнага ліку: еh, вьсеh, тоh; доброh (добрыh), синеh (синиh)

    – у назоўным і вінавальным склоне множ­нага ліку h, вьсh, добрыh, сінhh

    Канцавы > (<) у адпаведных формах:

    е>, вьсе>, то>, добры>, син>>
    >, вьс>, добры>, син>>

    Заўвага: ва ўсходнеславянскіх помніках мог перадавацца як -я: ея, вьсея

    3. Канчаткі займеннікавых (поўных) прыметнікаў

    а) у родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду

    -ого: доброго
    -его: синего

    -аго, -ааго, -аго: добраго, добрааго, добраго

    -яго, -яаго, -яго: синяго, синяаго, синяго

    б) у давальным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду:

    -ому: доброму

    -ему: сінему

    - уму, -уму: доброму, добруму

    - юму, -юму: сінюму, сінюму

    в) у давальным і месным склонах адзіночнага ліку жаночага роду

    -ои: доброи

    -еи: синеи

    -hи: добрhи

    -ии: синии

    г) у месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду

    -омь: добромь

    -емь: синемь

    -hмь, -hмь: добрhмь, добрhмь

    -иимь, -имь: синиимь, синимь

    д) у родным і месным склонах парнага ліку ўсіх родаў

    -ою: доброю

    -ею: синею

    -ую: доброю

    -юю: синюю

    4. Канчаткі 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў цяперашняга часу

    - ть: несеть, несуть

    ú: несетú, несутú

    5. Сцягнутыя формы імперфекта: несяхú

    Нясцягнутыя формы імперфекта: несhахъ

    6. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу

    а) з суфіксамі -уч-, (-юч-): несучи, знаючи

    а) з суфіксамі -@шт- (-\шт-): нес@шти, зна\шти

    б) з канчаткамі назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду

    - а: неса

    : несы

    7. Злучэнне складаных сказаў пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў

    аже, оже, аче, если, когда, тогда

    аще, егда, внегда, доньдеже, зане

    8. Некаторыя словаўтваральныя сродкі

    а) прыстаўкі:

    вы-: выгнати, выдати, вынести;

    въз- (въс-): възрадоватися, въспомнити, въсходы;

    роз-: розлити, розумъ;

    съ-: събирати, съкрушити


    из-: изгнати, издати, изнести;

    воз- (вос-): возрадоватися, воспоминание, восходъ;

    раз-: разлити, разумъ;

    со-: собирати, сокрушити

    б) суфіксы:

    -ье, -нье, -ька: житье, чтенье, чистька


    -ие, -ание, -ение, -ние, -знь, -ость, /-есть, -ьство, -ьствие, -тель, -ыни: житие, воздержание, разумение, жизнь, сущность, схожесть, божьство, царьствие, дhятель, учитель, грúдыни




    Славянізмамі з’яўляюцца многія складаныя словы, найперш з адцягненым кніжным значэннем: благодать, благоволити, благоприятьнъ, братолюбие, вьсемилостивыи, милосердие, страстотерпьць

    Пры аналізе мовы таго ці іншага помніка нярэдка ўзнікаюць цяжкасці, звязаныя з тым, што пратографы большасці помнікаў старажытнай усходнеславянскай літаратуры да нашага часу не за­хаваліся; копіі ж нярэдка рабіліся з прамежкавых спісаў і адпа­ведна адлюстроўваюць моўныя асаблівасці розных гістарычных эпох.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


    написать администратору сайта