азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, А.Г. Міхалевіч ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Вучэбна-метадычны дапаможнік Мінск 2010 УДК 811.161.3(075.8) ББК 81.2(4Беи)–923 А351 Друкуецца па рашэнні рэдакцыйна-выдавецкага савета БДПУ, рэкамендавана секцыяй гуманітарных навук (пратакол № 3 ад 27.05.08) Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ М.М. Круталевіч; кандыдат філалагічных навук, в. а. загадчыка аддзела гісторыі беларускай мовы ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» НАН Рэспублікі Беларусь Н.В. Паляшчук Азарка, В.У. А351 Гісторыя беларускай мовы : вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, А.Г. Міхалевіч. – Мінск : БДПУ, 2010. – 100 с. ISBN 978-985-501-650-3. У дапаможніку прадстаўлены тэарэтычны матэрыял, заданні і практыкаванні па дысцыплінах гісторыка-лінгвістычнага цыкла – гісторыі беларускай літаратурнай мовы, стараславянскай мове, гістарычнай граматыцы беларускай мовы. Адрасуецца студэнтам дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі з дадатковай спецыяльнасцю «Беларуская мова і літаратура», выкладчыкам, магістрантам і аспірантам. УДК 811.161.3(075.8) ББК 81.2(4Беи)–923_ © Азарка В.У., Васілеўская А.С., Міхалевіч А.Г., 2009 ISBN 978-985-501-650-3 © БДПУ, 2009 ПрадмоваАвалоданне сістэмай гісторыка-лінгвістычных ведаў з’яўлялася і з’яўляецца важнай умовай прафесійнай падрыхтоўкі мовазнаўцы, які атрымлівае ўніверсітэцкую адукацыю. Вывучэнне дысцыплін гісторыка-лінгвістычнага цыкла дазваляе растлумачыць многія фанетычныя, марфалагічныя, стылістычныя з’явы, убачыць мову ў яе гістарычным развіцці, зразумець асаблівасці сучаснага стану мовы. У дапаможніку «Гісторыя беларускай мовы» падаюцца сістэматычныя звесткі па трох цесна звязаных дысцыплінах – «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы», «Стараславянскай мове», «Гістарычнай граматыцы беларускай мовы». Падача матэрыялу з улікам міжпрадметных сувязей дазваляе ўбачыць непарыўнасць гістарычнага развіцця мовы, пазбегнуць паўтораў, зразумець пераемнасць традыцый. У дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па адзначаных курсах, да кожнай тэмы падаюцца практыкаванні і заданні з узорам іх выканання. Сістэма практыкаванняў пабудавана ў адпаведнасці з сучаснымі праграмамі па названых курсах. Для аналізу прапануюцца ўрыўкі з пісьмовых помнікаў, што дае магчымасць з найбольшай паўнатой раскрыць працэсы, якія характарызавалі развіццё сродкаў і прыёмаў літаратурнага выказвання ў пэўныя гістарычныя перыяды. Праверыць узровень засваення матэрыялу дазволяць кантрольныя работы, змешчаныя пасля кожнага раздзела. У распрацоўцы дапаможніка прымалі ўдзел дацэнты кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдаты філалагічных навук В.У. Азарка (раздзел І «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы»), А.С. Васілеўская (раздзел ІІ «Стараславянская мова») і А.Г. Міхалевіч (раздзел ІІІ «Гістарычная граматыка беларускай мовы»). І. Гісторыя беларускай |