азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
ПрыметнікПершапачаткова прыметнікі ўжываліся ў кароткай форме. Яны скланяліся ў мужчынскім і ніякім родзе як назоўнікі з асновай на -ŏ (-jŏ), у жаночым родзе – як назоўнікі з асновай на -ā (-jā). У агульнаславянскую эпоху ўзніклі поўныя якасныя прыметнікі. Яны ўтварыліся шляхам далучэння да кароткай формы пэўнага роду ўказальных займеннікаў и (м. р.), я (ж. р.), е (н. р.): Н. новъ + и(jь) – новъи (новъjь); ново + е (jе) – новое (новоjе); нова + я (jа) – новая; Р. нова + его – новаего (новаjего) – мужчынскі і ніякі род; новы + еѣ – новыеѣ – жаночы род; Д. нову + ему – новуему (новуjему) – мужчынскі і ніякі род, новѣ + еи – новѣи – жаночы род і г. д. Формы новаего, новуему, новыеѣ і падобныя да іх перажылі змены, звязаныя са стратай у аснове займенніка гука [j], прыпадабненнем суседніх галосных і зліццём (сцяжэннем) іх у адзін гук: новаjего – новаего – новааго – новаго, новуjему – новуему – новууму – новуму. Скланяліся поўныя прыметнікі наступным чынам:
Беларуская мова ў асноўным захавала агульнаславянскую сістэму скланення. Змены, што адбыліся, носяць фанетычны характар. Прыметнікі множнага ліку ў назоўным і вінавальным склонах незалежна ад катэгорыі роду маюць адну форму тыпу добрыя, якая развілася з формы былога жаночага роду.
Якасныя прыметнікі маглі ўтвараць ступені параўнання, прычым першапачаткова была толькі вышэйшая ступень параўнання. Яны была кароткай формай, мела родавыя адрозненні і скланялася наступным чынам:
У беларускай мове пашырылася ўжыванне поўнай формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з суфіксамі -ейш- (-эйш-) (разумнейшы, мудрэйшы), што абумоўлена пашырэннем поўных і выцясненнем кароткіх прыметнікаў у старабеларускай мове. Існавалі і прыналежныя прыметнікі, якія першапачаткова ўжываліся толькі ў кароткай форме, а зараз маюць кароткую (назоўны, вінавальны склоны) і поўную форму. Практыкаванні 1. Са сказаў выпісаць прыметнікі, вызначыць іх склон, лік, а таксама род (калі ёсць) і разрад па значэнні: Володимеръ же възвратися въ Кыевъ с побѣдою и съ славою великою (Лаўрэнцьеўскі летапіс. ХІІ ст.). А еще юна еси возрастом, не можеши понести тяготы мнишескаго жития (Жыціе Ефрасінні Полацкай. Спіс ХV ст.). Шуба кунья адамашкаю чорною крыта с пугвицами (Літоўская метрыка). 2. Запісаць старабеларускую форму сучасных прыметнікаў: Алегаў, блізкай, бярозавыя, вільготнаму, вінавата, віннай, вузкіх, гатовы, гатоў, гнілых, горшы, дзіўнага, добрае, дубовым, калючыя, кепскім, лютымі, мудрая, навейшага, новага, павінен, разумнае, ранішні, смелых, таварыскім, худыя, цэлай, чэснага, шчодраму. Узор: позняга – сучасная поўная форма якаснага прыметніка адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду, роднага склону; паходзіць ад старабеларускага поздъного (поўная форма роднага склону, адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду). Апошняя ўтворана шляхам далучэння да кароткай формы прыметніка ў родным склоне поздъна неасабовага займенніка мяккай разнавіднасці его (адзіночнага ліку, мужчынскага (ніякага) роду, роднага склону): поздъна + его. 3. Вызначыць спосабы ўтварэння і значэнне ступеняў параўнання прыметнікаў у старабеларускай мове: Велми великий зверь, велми грозный громъ, лепъшый пѣкарь, милшой и зычливошый учитель, наибольшае королевство, наменъшая служебница. Узор: наиближейший (друг) – сучасная форма найбліжэйшы (сябар); простая форма найвышэйшай ступені параўнання якаснага прыметніка близкий, абазначае гранічную (самую высокую) ступень праяўлення якасці. 4. Растлумачыць паходжанне назваў Быхаў, Мсціслаў, Петрыкаў. 5. Праскланяць у адзіночным і множным ліку старабеларускія прыметнікі бацькаў, матчына, сястрын. |