азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
ДзеяслоўУ агульнаславянскай, а затым і ў старабеларускай мове дзеяслоў вылучаўся складанай сістэмай граматычных катэгорый (трывання, ладу, часу, ліку і інш.) і форм – простых (цяперашняга часу, аорыста, імперфекта і інш.) і складаных (будучага складанага часу І і ІІ, перфекта, плюсквамперфекта і інш.). Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова паводле паходжання лічыўся іменнай, нязменнай формай назоўніка з дзеяслоўнай асновай. Інфінітыў заканчваўся на -ти і перажыў значныя фанетычныя змены. Супін як другая нязменная форма дзеяслова ўжываўся ў спалучэнні з дзеясловамі руху і абазначаў мэту дзеяння. Ён заканчваўся на -ть: иду ловить рыбу. Яшчэ ў старажытнасці супін быў выцеснены інфінітывам. Спрагальныя формы падзяляліся на класы паводле асноў цяперашняга часу і паводле асноў інфінітыва. Ад асноў цяперашняга часу ўтвараліся формы цяперашняга часу, загаднага ладу, дзеепрыметнікі цяперашняга часу. Ад асновы інфінітыва ўтвараліся формы аорыста, імперфекта, дзеепрыметнікі прошлага часу. Спрагальныя формы мелі катэгорыю ладу. Дзеясловы абвеснага ладу мелі тры формы часу: цяперашняга, прошлага і будучага. Дзеясловы цяперашняга часу падзяляліся на два тыпы спражэння ў залежнасці ад таго, ці далучаецца пры змене па асобах і ліках канчатак да асновы (кораня) непасрэдна або з дапамогай галоснага е, и (тэмы). Дзеясловы тэматычнага спражэння ў цяперашнім часе спрагаліся наступным чынам:
Дзеясловы нетэматычнага спражэння ў цяперашнім часе спрагаліся так:
З усіх нетэматычных дзеясловаў захаваліся як часта ўжывальныя толькі два – есці, даць. Дзеясловы прошлага часу мелі чатыры формы: дзве простыя (аорыст, імперфект) і дзве складаныя (перфект, плюсквамперфект). Аорыст абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і працягвалася нядоўгі час. Ён утвараўся ад асновы інфінітыва пры дапамозе элемента -хъ і тэматычнага галоснага -о- або без яго, калі аснова дзеяслова заканчвалася на галосны: ид-о-хъ, вед-о-хъ, бы-хъ. Аорыст у пісьмовых тэкстах ужываўся прыкладна да ХІV ст. і спрагаўся так:
У сучаснай беларускай мове захавалася толькі былая форма 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку аорыста дзеяслова быти – бы. Імперфект абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і працягвалася доўгі час. Ён утвараўся ад асновы дзеяслова цяперашняга часу пры дапамозе элемента -хъ і тэматычнага галоснага я-, які звязваў згаданы элемент з асновай: ид-я-хъ, вед-я-хъ, бя-хъ. Імперфект існаваў таксама прыблізна да ХІV ст. і быў выцеснены перфектам. Асабовыя формы спрагаліся так:
У сучаснай беларускай мове не захавалася ні адной формы імперфекта. Перфект абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і вынікі якога былі наяўныя ў момант гутаркі пра гэта дзеянне. Як складаная форма прошлага часу ён уключаў два кампаненты: дапаможны дзеяслоўбыти ў цяперашнім часе і нескланяльны дзеепрыметнік на -л- спрагальнага дзеяслова: есмь велъ (-а, -о). Дадзеныя дзеясловы спрагаліся так:
Выцесніўшы аорыст і імперфект, перфект стаў простай формай, паколькі перастаў ужывацца дапаможны дзеяслоў, а былы дзеепрыметнік набыў форму таго прошлага часу, які ўжываецца і зараз. Плюсквамперфект абазначаў даўно мінулае дзеянне. Першая форма, якая зараз не захавалася, мела ў складзе дзеепрыметнік на -л- спрагальнага дзеяслова і імперфект або аорыст дапаможнага дзеяслова быти і спрагалася так:
Другая форма плюсквамперфекта была трохчленная: яна ўключала дзеепрыметнік на -л- дзеяслова і перфект дзеяслова быти. Паказчыкам асобы з’яўляўся дапаможны дзеяслоў быти ў цяперашнім часе:
Разгледжаная форма спрасцілася – стала двухчленнай (тыпу быў узяўся, была ўзялася, былі ўзяліся) і ўжываецца ў літаратурнай і дыялектнай мове. Будучы час дзеясловаў у старажытнасці быў прадстаўлены трыма формамі: адной простай, якая супадае з адпаведнай сучаснай формай (скажу, скажаш, скажа і г. д.) і дзвюх складаных. Першая з іх абазначала будучае незакончанае дзеянне і складалася з інфінітыва і асабовай формы дзеяслова быти ў цяперашнім часе (буду казати, буду читати). Гэта форма дайшла і да нашых дзён. Другая складаная форма будучага часу абазначала будучае дзеянне, папярэдняе да другога будучага. Яна ўтваралася шляхам далучэння да дапаможнага дзеяслова бытицяперашняга часу дзеепрыметніка на -л- спрагальнага дзеяслова. Паступова форма другога будучага часу была выцеснена простай формай тыпу прачытаю, якая абазначала будучае закончанае дзеянне. У старажытнасці шырока ўжываліся і дзеясловы ўмоўнага ладу. Гэты лад (складаная форма) выражаўся дзеепрыметнікам на -л- спрагальнага дзеяслова і аорыстам дзеяслова быти, які з’яўляўся паказчыкам асобы.
Дзеясловы загаднага ладу спрагаліся наступным чынам:
Зараз захаваліся толькі формы другой асобы адзіночнага і множнага ліку. Са старажытнасці да нас дайшлі і зваротныя дзеясловы – складаныя па сваім паходжанні словы: да дзеяслова далучалася энклітычная форма займенніка сябе ў вінавальным склоне -ся. Чацвёртай, іменнай, формай дзеяслова ў старажытнасці стаў дзеепрыметнік, які меў катэгорыі стану, часу, трывання (агульныя з дзеясловам), ліку, роду ў адзіночным ліку, склону, а таксама поўную і кароткую формы (агульныя з прыметнікам). Кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараліся ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-). Скланяліся дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, як назоўнікі мяккай разнавіднасці: мужчынскага і ніякага роду – як былога другога тыпу скланення, жаночага – як былога першага:
Кароткія дзеепрыметнікі спачатку ўжываліся і ў ролі азначэння, і ў ролі выказніка. Яны дапасоўваліся да назоўнікаў у ліку, родзе, склоне. Але паступова такія дзеепрыметнікі страчваюць згаданыя здольнасці, і кароткія дзеепрыметнікі жаночага роду склалі групу нязменных слоў – сучасных дзеепрыслоўяў. Былыя ж кароткія дзеепрыметнікі мужчынскага і ніякага роду не захаваліся ў сучаснай беларускай мове, акрамя выразаў як мага, нехаця, загадзя. Кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу жаночага роду ўтвараліся ад асновы інфінітываў пры дапамозе суфіксаў -ъш-, -въш-: чита-ти + ъш-и – читавъши;нес-ти + ъш-и – несъши. Дзеепрыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку суфікса не мелі: нес-ъ, чита-л-ъ. Яны скланяліся наступным чынам:
Паступова дзеепрыметнікі жаночага роду страцілі катэгорыі ліку, роду, склону і склалі групу дзеепрыслоўяў. Дзеепрыметнікі ж мужчынскага і ніякага роду тыпу несъ выступаюць зараз як асабовыя формы дзеясловаў прошлага часу. Поўныя формы дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу ўтвараліся ад кароткіх пры дапамозе займеннікаў и, я, е. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараліся ад асновы цяперашняга часу з дапамогай суфікса -м-: нес-о + м-ъ (мужчынскі род), нес-о + м-а (жаночы род), нес-о + м-о (ніякі род). Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараліся ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфіксаў -н-, -т-: принес-е-н-ъ (-а, -о), би-т-ъ(-а, -о). Кароткія дзеепрыметнікі скланяліся, як назоўнікі. Паступова яны былі выцеснены поўнай формай, утворанай пры дапамозе займеннікаўи, я, е: принесены, принесеная, принесеное.Яны скланяліся, як поўныя прыметнікі, і перажылі такія ж змены ў склонавых канчатках. Практыкаванні 1. Са сказаў выпісаць дзеясловы, вызначыць іх форму і граматычныя асаблівасці. Конь умьрлъ есть а язъ жив (Літоўская метрыка). Въ сей книзе вси лекарства душевные и телесные знаидете (Прадмова да выданняў Ф. Скарыны. 1519 г.). Продалъ есми тыи свои сѣножати пану петру кухмистру собе вѣчно и непорушно (Грамата Янкі Багдановіча аб продажы сенажаці. 1498 г.). Ажо привѣзеть не чистый товаръ, а нелюбъ будеть поехати ему назад со своимъ товаромъ (Грамата полацкага епіскапа Якава. Каля 1300 г.). 2. Запісаць прыведзеныя дзеясловы па нормах ХІ–ХІІІ стст., вызначыць іх форму, клас, варыянт і спражэнне: Быць, везці, вырашаць, выслаць, глядзець, забыцца, загарэць, занемагчы, звязаць, змагацца, іржавець, квітнець, класці, легчы, напісаць, нараджацца, памыць, пачаць, піхаць, размаўляць, садзіць, сказаць, смажыць, спячы, спяшацца, стагнаць, стаць, фарбаваць, шыць, узяць. Узор: любіць – старабел. любити, інфінітыў, 4 клас, тэма -и-, ІІ спражэнне. 3. Утварыць ад названых у практыкаванні 2 дзеясловаў старабеларускія формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу цяперашняга (будучага простага) часу і загаднага ладу. Узор: любіць – любишь, любите (абвесны лад), люби, любите (загадны лад). 4. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый сучасным формам дзеяслова: Бегае, выньце, гуляю, дадуць, дайце, залезем, зальём, збіраеш, ем, еш, крычы, лаўлю, ляж, малюе, малюй, махай, махайце, мокніце, носім, піхніце, пішуць, рашаеш, рэж, сеюць, сохну, хаваеце, хварэе, хістаюць, цісну, шэпча. Узор: сцеражыце – старабел. форма стерезѣте загаднага ладу 2-й асобы множнага ліку; сучасная форма ўтварылася ў выніку фанетычных змяненняў (пераходу ѣ у ы, цекання, зацвярдзення і чаргавання зычных). 5. Растлумачыць паходжанне сучасных граматычных форм: (Вы) абулі, вырашылі, далі, знайшлі, клікнулі б. (Ён) змоўк, пісаў, сціх, чакаў, шаптаў бы. (Мы) ішлі, казалі, леглі, маўчалі б, неслі. (Ты) плаваў бы, сказаў, сустрэла б, усміхалася, цалаваў. (Я) згроб, чытаў, фантазіраваў, хісталася, цікавілася б. (Яны) злезлі б, спяшаліся, стукнулі, ткалі, чакалі. Узор: (я) памог – старабел. помоглъ есмь, перфект, звязка есмь (паказвае на 1-ю асобу адзіночнага ліку) страцілася, страціўся і суфікс -л- у форме дзеепрыметніка мужчынскага роду ў выніку распаду рэдукаваных. 6. Праспрагаць ў цяперашнім часе дзеясловы hсти, просити, читати. 7. Ахарактарызаваць старабеларускія формы дзеепрыметнікаў: Знавъши, знавъшимъ, знаючи, зная, любивъши, любимо, любичема, любичи, мочёный, мочучимъ, несуча, несучею, несучь, обувъшею, обутъ, соленого, соливъшего, хваленъ, хваля, хвалячу, читавъшемъ, читаема, читаючу. Узор: плачучи – у старабеларускай мове кароткі дзеепрыметнік незалежнага стану цяперашняга часу, адзіночнага ліку, жаночага роду, назоўнага склону; у сучаснай беларускай мове – плачучая (рэдкаўжывальны). |