азарка прав 05_03_09. Гiсторыя
Скачать 1.64 Mb.
|
ІІІ. Гістарычная граматыка беларускай мовыКурс гістарычнай граматыкі беларускай мовы вывучае станаўленне і развіццё фанетыкі, графікі, арфаграфіі, лексікалогіі, а таксама граматычнага ладу (марфалогіі і сінтаксісу) беларускай мовы. У старабеларускай мове існавала аналагічная сучаснай беларускай мове сістэма часцін мовы. НазоўнікЯк самастойная часціна мовы назоўнік меў катэгорыі роду, ліку і склону. Катэгорыя роду асаблівых змяненняў у параўнанні з сучасным станам не перажыла. Катэгорыя ліку была прадстаўлена трыма формамі: адзіночным (одинъ столъ), множным (три столи) і парным, які называў два, звычайна парныя, прадметы (дъва стола) і паступова зліўся з множным лікам. Катэгорыя склону ўключала, акрамя сучасных шасці, і сёмы – клічны склон, якім выражаўся зварот да асобы ці неадушаўлёнага прадмета (О вѣтре!), тады як формай назоўнага склону выражаліся дзейнікі. Паступова клічны склон супаў з назоўным. У старажытную пару налічвалася шэсць тыпаў скланення назоўнікаў у залежнасці ад характару асноў, якія істотна адрозніваліся ад асноў сучасных. Так, у словах тыпу жонка (*gепа), трава аснова заканчвалася на галосны -ā, стол (*stolos), конь – на галосны -ŏ, сын (*sunus) – на галосны -ŭ (у кароткае), дань (*дапіs), мыш, госць – на галосны -ĭ. Да першага тыпу скланення з асновай на -ā(-jā) у старабеларускай мове адносіліся назоўнікі жаночага і мужчынскага роду. Яны мелі тры разнавіднасці (варыянты) асновы: цвёрдую (рыба, трава), мяккую (земля, судья) і на заднеязычны (рука, нога):
Згаданыя назоўнікі жаночага роду перайшлі ў сучаснае першае скланенне, мужчынскага роду – у рознаскланяльныя. Да другога тыпу скланення адносіліся назоўнікі мужчынскага і ніякага роду з асновай на -ŏ(-jŏ). Яны мелі таксама тры разнавіднасці, скланяліся наступным чынам:
Да трэцяга тыпу скланення адносіліся назоўнікі мужчынскага роду з асновай на -ŭ (у кароткае). Дадзены тып быў малапрадуктыўны і меў наступныя склонавыя канчаткі:
Назоўнікі другога і трэцяга тыпаў скланення аб’ядналіся ў сучаснае другое скланенне. Менавіта таму ў родным склоне адзіночнага ліку яны маюць канчаткі -а (-я) або -у (-ю): стала, каня; бою, голаду, дроту, жаху, лесу, лёну, снегу. Да чацвёртага тыпу скланення адносіліся назоўнікі жаночага і мужчынскага роду з асновай на -ĭ (і кароткае). Яны скланяліся так:
Назоўнікі мужчынскага роду адносяцца зараз да другога скланення, жаночага роду – да трэцяга. Да пятага тыпу скланення адносіліся назоўнікі з асновай на зычны: 1) мужчынскага роду на -н (n’), прычым дадзены элемент адсутнічаў у назоўным склоне адзіночнага ліку (Н. камы – сучасны варыянт камень, Р. камене); 2) жаночага роду на -ер (er) (Н. дъчи – сучасн. дачка, Р. дъчере); 3) ніякага роду на -мен (men) (Н. имя, Р. имене); 4) ніякага роду на -ес (es) (Н. слово, Р. словесе); 5) ніякага роду на -ят (*ent) (Н. ягня, Р. ягняте). Яны скланяліся наступным чынам:
Назоўнікі з асновай на зычны (пяты тып скланення) зараз уліліся ў адзін з сучасных трох скланенняў, некаторыя з назоўнікаў сталі рознаскланяльнымі. Да шостага тыпу скланення адносіліся назоўнікі жаночага роду з асновай на -ū (у доўгае), які пераходзіў у -ъв-. Яны скланяліся так:
Некаторыя назоўнікі (напрыклад, морква) уліліся ў першае скланенне з выраўноўваннем асновы назоўнага склону на ўзор ускосных склонаў:Н. морква, Р. морквы, Д. моркве і г. д. Слова свекры дайшло да нас у народных гаворках у трох варыянтах: свякроў (назоўнік трэцяга скланення), свякруха, свекрыва (назоўнікі першага скланення). Змены ў скланенні назоўнікаў множнага ліку адбываліся па шляху уніфікацыі канчаткаў. У назоўным склоне выпрацаваўся адзіны канчатак -ы (-і) або -е: фарбы, песні, сяляне. Асаблівая роля ў замацаванні склонавых форм множнага ліку належала былому першаму тыпу скланення назоўнікаў з асновай на -ā(-jā). Практыкаванні 1. Вызначыць род, лік, склон назоўнікаў, ужытых ва ўрыўку са «Слова пра паход Ігаравы»: Ярославна рано плачеть Путивлю городу на заборолѣ, рѣкучи: О Днѣпре словутицю! Ты пробилъ еси каменныя горы сквозѣ землю Половецкую. Ты лелѣялъ еси на себѣ Святославли посады до плъку Кобякова: възлелѣй господине мою ладу къ мнѣ, а быхъ не слала къ нему слезъ на море рано. 2. Запісаць назоўнікі па нормах ХІ–ХІІІ стст., вызначыць іх род і тып скланення: Агонь, акно, арэх, боль, вол, ганец, гусь, дзень, дзіця, кацяня, ключ, косць, краіна, мёд, мора, нож, ноч, пень, печ, птушка, пярсцёнак, рака, рыба, свякроў, святыня, сірата, скура, трава, хмара, ягня. Узор: сын – старабел. сынъ, мужчынскі род, трэці тып скланення (цвёрдая разнавіднасць). 3. З ліку прапанаваных назоўнікаў выпісаць спачатку назоўнікі, якія захавалі старабеларускі тып скланення; затым – назоўнікі, якія змянілі ў скланенні сваю парадыгму: Акно, бор, ваявода, верх, голад, гонар, горад, госць, грэбень, дзядзька, дом, дробязь, жарабя, звер, камень, кроў, локаць, мёд, морква, мост, надзея, полымя, слова, суддзя, таварыш, царква, цела, цесць, цяля, чарга. Узор: 1 група – ручэй (сучаснае 2-е скланенне); ручеи (старабеларускі 2-і тып скланення з асновай на -ŏ (-jŏ)). 2 група – зяць (сучаснае 2-е скланенне); зять (старабеларускі 4-ы тып скланення з асновай на -ĭ). 4. Узнавіць і запісаць старабеларускі канчатак назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку. Растлумачыць пры несупадзенні ўмовы замены ранейшага канчатка: (Без) дажджу, маку, моху, сярпа, цукру, чаю. (Да) вопыту, горада, ліку, снегу, чалавека, упаду. (З) воза, дому, лесу, ліста, розуму, туману. (Са) зла, святла, слыху, сну, стала, страху. (Шмат) вопыту, клопату, крыку, народу, пяску, часу. Узор: (ад) сына – назоўнік, п. ф. сын, канкрэтны, адушаўлёны, 2-е скланенне, родны склон, канчатак -а. Старабел. (отъ) сыну – п. ф. сынъ, 3-ці тып скланення з асновай на -ŭ (у кароткае), родны склон, канчатак -у. Сучасны канчатак замацаваўся пры пераходзе назоўніка з трэцяга ў другое скланенне. 5. Узнавіць і запісаць старабеларускі канчатак назоўнікаў мужчынскага роду ў месным склоне адзіночнага ліку: (Аб) герою, сабаку, хлебе, чалавеку. (На) ветры, вяку, возе, даху, дубе, духу, кані, лбе, мітынгу, стале, суку. (У) гаі, голасе, двары, доме, жаху, зобе, канцы, лесе, мёдзе, паходзе, Полацку, поце, соку, стозе. Узор: (у) горадзе – назоўнік, п. ф. горад, неадушаўлёны, з асновай на цвёрды зычны, месны склон, канчатак -е. Старабел. (въ) городѣ – п. ф. городъ, 2-і тып скланення з асновай на -ŏ(-jŏ), родны склон, канчатак фанетычна змяніўся ў -е. 6. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый наступным сучасным граматычным формам: Акну, (без) агню, брывей, войнамі, вучні, дня, дочкамі, дружа, (з) перапуду, казляня, камней, карове, клеццю, крэслы, марозу, морквы, мужчынам, назе, (на) печы, плямёны, полымем, пяску, (са) страху, сынку, туману, (у) госці, (у) душы, (у) раі, (у) соку, ягнят. Узор: рукі – старабеларуская форма рукы назоўнага склону множнага ліку былога 1-га тыпу скланення з асновай на -ā (-jā), цвёрдая разнавіднасць. У назоўным склоне множнага ліку атрымаў сучасны канчатак -і ў выніку фанетычных змяненняў складоў гы, кы, хы ў гі, кі, хі. |