Мой маб. 375291280678 Паважаныя студэнты!
Скачать 111.06 Kb.
|
Газета «Наша Ніва» выдавалася ў Вільні ад 10 лістапада 1906 да 7 жніўня 1915 года дзвюма графічнымі сістэмамі – лацініцай і кірыліцай. Газета адразу стала надзвычай папулярнай. Яе выпісвалі цэлымі вёскамі (адзін экзэмпляр на ўсіх жыхароў). Фінансавую падтрымку газеты ажыццяўлялі браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Магдалена Радзівіл, Зыгмунт Нагродскі і інш. Для беларусаў гэта выданне служыла асноўнай культурна-асветніцкай крыніцай, сімвалам нацыі. Ад самага пачатку аўтары і выдаўцы імкнуліся абудзіць свядомасць беларусаў, вярнуць ім духоўныя, гуманістычныя ідэалы, узняць прэстыж роднай мовы. Менавіта на старонках гэтай газеты беларуская мова ўзнялася да ўзроўню літаратурнай, выпрацаваліся асноўныя прынцыпы перадачы на пісьме яе фанетыка-марфалагічных і лексічных асаблівасцей. У 20-я гг. ХХ ст. беларуская мова і культура перажывалі небывалы ўздым. Маладой дзяржаве тэрмінова стала патрэбнай выпрацаваная адзіная літаратурная мова тытульнай нацыі – беларускага народа. Распрацоўка норм беларускай мовы належыць такім буйным навукоўцам і культурным дзеячам, як Б.Тарашкевіч , Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, А.Багдановіч, Р.Астроўскі, Я.Станкевіч. Беларускі правапіс таго часу быў пабудаваны згодна з «Граматыкай беларускае мовы» Браніслава Тарашкевіча (1892—1941). Ён спалучыў у сваёй працы фанетычны і марфалагічны прынцыпы напісання ўласнабеларускіх слоў. Фанетычны прынцып напісання заключаўся ў адлюстраванні на пісьме акання, дзекання, цекання, асімілятыўнай мяккасці свісцячых зычных (сьнег, зьвер, насеньне). Згодна марфалагічнаму прынцыпу пісаліся аглушальныя звонкія зычныя на канцы слоў (сад, рог). Найбольшую цяжкасць выклікала перадача запазычанняў, слоў, якія прыйшлі ў беларускую мову з розных замежных моў. Б.Тарашкевіч прапанаваў пісаць добра засвоеныя запазычанні як і звычайныя беларускія словы (літара, аратар), а не адаптаваную іншамоўную лексіку трэба было пісаць у адпаведнасці з правіламі той мовы, з якой яны прыйшлі (Лёндон, монолёг, Голяндыя, лёжа). Згодна гэтай граматыцы былі напісаны ўсе падручнікі для школ, складаліся шматлікія слоўнікі. У 20-я гг. выходзіла шмат перыядычных выданняў, якія таксама карысталіся дадзенымі правіламі. Нацыянальна-культурнае адраджэнне паставіла важныя задачы навуковага вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, распрацоўку праблем лексікі, тэрміналогіі, гісторыі беларускай мовы, складанне і выданне падручнікаў, вучэбных праграм. Таму ўзнікла патрэба ў адкрыцці адпаведнай навуковай установы. 30 студзеня 1922 г.быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які потым пераўтварыўся ў Беларускую Акадэмію Навук. Сярод першых правадзейных членаў гэтай установы былі Я.Колас, Я.Купала, Я.Лёсік. С.Некрашэвіч, Я.Карскі, М.Грамыка, М.Азбукін, М.Піятуховіч, М.Доўнар-Запольскі, Б.Эпімах-Шыпіла і інш. 20-я гг. ХХ ст. – час, калі ў беларускую літаратуру прыйшло шмат знакамітых паэтаў, празаікаў, публіцыстаў. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў. У іх былі розныя здольнасці, густы і творчыя схільнасці, розныя палітычныя погляды. Частка з іх прадстаўляла новую літаратурную плынь «бурапены». Для яе былі характэрны рэвалюцыйны рамантызм, сацыялістычная скіраванасць. Вясной 1923 г. стаў выходзіць літратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс «Маладняк», а ўжо ў лістападзе творчыя сілы аб’ядналіся вакол гэтага выдання ў аднайменную літаратурную суполку і сталі называць сябе «маладнякоўцамі» (А.Александровіч, А.Бабарэка, А.Вольны, А.Дудар, Я.Пушча, М.Чарот і інш.). У Маскве быў створаны філіял гэтага аб’яднання, які ўзначальваў У.Дубоўка. У 1926 г. утвараецца новая арганізацыя – «Узвышша» (К.Чорны, К.Крапіва, З.Бядуля і інш.), у 1927 – «Пробліск» і «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». Усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-я гг. негатыўна адбілася на станаўленні і развіцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. У 1933 г. была зроблена рэформа беларускага правапісу, згодна якой быў спрошчаны фанетычны прынцып перадачы асаблівасцей беларускага вымаўлення, сістэма скланення назоўнікаў стала вельмі набліжанай да рускай мовы (зніклі формы тыпу у палёх, у садох) і г.д. Але самы моцны ўдар быў нанесены беларускай інтэлігенцыі і маладым творчым сілам. На Беларусі пачалася кампанія супраць «нацыянал-дэмакратаў» («нацдэмаў»), такі ярлык замацавалі амаль за ўсімі маладымі літаратарамі, вядомымі навукоўцамі, дзеячамі культуры. Многіх саслалі ў паўночныя і ўсходнія раёны Рассіі (У.Дубоўку, А.Пальчэўскага), многія былі арыштаваны (Я.Лёсік, М.Хведаровіч), многіх расстралялі. За адзін дзень, напрыклад, у Мінску было расстраляна сем літаратараў: А.Дудар, М.Зарэцкі, П.Галавач, А.Вольны, В.Каваль, В.Сташэўскі, В.Маракоў, І.Харык. Збіраліся матэрыялы для арышту Я.Коласа і Я.Купалы. У 1938 г. выходзіць пастанава СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Партыйны апарат, справаводства, адукацыя, навука і часткова культурная сфера грамадства пачынаюць карыстацца рускай мовай. У складаных умовах беларуская мова і беларуская культура працягвалі развівацца і ў пасляваенныя гады. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, наша літаратура папоўнілася такімі імёнамі, як У.Караткевіч, І.Мележ, І.Шамякін, Я.Брыль, Н.Гілевіч, В.Быкаў, У.Арлоў і інш. У часы хрушчоўскай адлігі былі вернуты забытыя імёны рэпрэсаваных літаратараў (У.Дубоўкі, Я.Пушчы, С.Грахоўскага, А.Звонака, М.Хведаровіча). На высокую ступень узнялася беларуская драматургія (У.Галубок, К.Крапіва, А.Маўзон, А.Макаёнак, А.Петрашкевіч, А.Дудараў і інш.). У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. сітуацыя ў краіне кардынальна змянілася, што не магло не адбіцца на статусе беларускай мовы і беларускай культуры. У выніку распаду былога СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай (1990 г., Закон аб мовах) і пачала шырока выкарыстоўвацца ў афіцыйнай, прававой, адукацыйнай, навуковай сферах жыцця грамадства. Актыўна вывучаліся не толькі хрэстаматыйныя беларускія аўтары, з нябыту падняліся раней забароненыя імёны. Пэўная зацікаўленая частка грамадства вырашыла карыстацца не правапісам, які быў рэфармаваны ў 1933 і 1957 гг., а варыянтам беларускай літаратурнай мовы 20-х гг., г.зн. «тарашкевіцай». У 1995 г. адбыўся рэферэндум, паводле якога ў краіне законна аб’яўлена беларуска-рускае двухмоўе. Беларуская мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі. На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная, наша мова ўключана ЮНЭСКА ў спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Рэальна беларуская мова як сродак камунікацыі жыве ў вёсках у выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якія імкнуцца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў. Беларускае слова можна пачуць і за мяжой. У такіх краінах, як ЗША, Канада і інш., створаны беларускія дыяспары з нашчадкаў эмігрантаў, якія таксама цікавяцца сваімі каранямі, імкнуцца вывучыць бацькоўскую мову, каб адчуць сябе членамі вялікай сям’і беларусаў. За мяжой стваралі і ствараюць свае творы Н.Арсеннева, А.Барскі, М.Сяднёў, А.Салавей, М.Гайдук і інш. Хутчэй за ўсё, веданне тэмы будзе праверана на заліку з дапамогай тэста. У любым выпадку, большая частка білетаў змяшчае пытанне менавіта па гістарычных этапах развіцця беларускай мовы. 9) Формы беларускай нацыянальнай мовы ( што такое літаратурная і дыялектная мовы). Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы. Запісаць сферу выкарыстання, разнавіднасці і асноўныя рысы стыляў. Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Мясцовыя гаворкі распаўсюджаны толькі на пэўнай тэрыторыі, выкарыстоўваюцца звычайна ў вуснай форме, часцей сялянствам. Гаворкі аб’ядноўваюцца ў дыялекты. На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Кожны з гэтых дыялектаў мае свае асаблівасці ў лексіцы, фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісе, якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго і ад літаратурнай мовы. Паміж паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектамі вылучаюцца сярэднебеларускія гаворкі, якія з’яўляюцца пераходнымі. У апошні час новыя дыялекты не ўтвараюцца, нівеліруюцца і таму страчваюцца дыялектныя асаблівасці, знікаюць мясцовыя словы і выразы. Генетычна сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрны для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г.зн. мае наддыялектны характар. На працягу некалькіх пакаленняў літаратурная мова апрацоўвалася майстрамі беларускай літаратуры. Беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы. Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай. Пад нормай разумеюцца выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя (ці кадыфікаваная) ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках, узоры, правілы, якім падпарадкоўваюцца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне граматычных формаў, пабудова словазлучэнняў і сказаў. Кадыфікаваная, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы. Спецыфіка літаратурнай мовы выяўляецца і ў тым, што яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях – вуснай і пісьмовай (дыялектная мова – толькі ў вуснай).
10) Тэрміналагічная лексіка: сутнасць і спецыфіка тэрмінаў. Што такое тэрміны і чым яны адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў? Гэта пытанне №1 ва ўсіх заліковых білетах. Запісаць: Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці словазлучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмін – гэта імя паняцця. Асаблівасці тэрмінаў:
11) Напішыце аўтабіяграфію або рэзюмэ (узоры ніжэй). Аўтабіяграфія выконваецца ад рукі, рэзюмэ – у камп’ютарным варыянце. Узор аўтабіяграфіі: Аўтабіяграфія Я, Радзько Ігар Пятровіч, нарадзіўся 28 мая 1988г. у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. У 1989г. сям’я пераехала ў г.Мінск. Маці, Радзькова Ніна Сямёнаўна, 1962 г.н., працуе медсястрой у паліклініцы №19 г.Мінска. Бацька, Радзько Пётр Ільіч, 1960г.н., працуе майстрам на Мінскім трактарным заводзе. Ёсць малодшая сястра Кацярына, 1996 г.н., школьніца. У 1994 годзе я паступіў у першы клас сш №113 г. Мінска, якую і закончыў у 2005 годзе. З 2005 г. па 2008г. вучыўся ў Мінскім машынабудаўнічым каледжы, атрымаў спецыяльнасць “тэхнік-тэхнолаг”. У 2008 годзе паступіў на аўтатрактарны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (завочная форма навучання), зараз вучуся на 4-ым курсе. Адначасова працую майстрам на Мінскім заводзе колавых цягачоў. У войску не служыў, ваеннаабавязаны. Член прафсаюза. Жанаты. Жонка, Радзько Ірына Мікалаеўна, 1986 г.н., індывідуальны прадпрымальнік. Дзяцей не маю. Пражываю па адрасе: 220114, г.Мінск, вул. Славінскага, д. 17, кв.54. 21.05.2012г. подпіс Рэзюмэ Рэзюмэ – кароткае апісанне службовай кар’еры. Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае і камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае). Храналагічнае рэзюмэ – гэта асабісты паслужны спіс і працоўныя дасягненні, пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці. У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені – канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар’еры. Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі і храналагічнага, і функцыянальнага. ----------------------------------------------- Узоры рэзюмэ Петраковіч Іван Сцяпанавіч 220127, Мінск, вул. Мінская, 199-85 (017) 299-99-99 Кваліфікацыя Дыпламаваны спецыяліст па бухгалтарскаму ўліку з 11-гадовым стажам састаўлення фінансавай справаздачы. Папярэдняя дзейнасць звязана з харчовай прамысловасцю. Вопыт работы Агульная бухгалтэрыя. Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства. Складаў каштарысы бягучых затрат (на сумы звыш за 1,5 млр.руб.) і выконваў вядучую ролю ў рэарганізацыі сістэмы вытворчай бухгалтэрыі. Даходы па адной з праграм павялічыліся на 38% за першыя тры гады. Вытворчая бухгалтэрыя. Больш чым 5-гадовы вопыт у распрацоўцы нарматыўных затрат. Дапамагаў у кадзіраванні і цэнаўтварэнні для маркетынгавых і вытворчых працэдур. Адукацыя Вышэйшая эканамічная, Інстытут народнай гаспадаркі, 1989 г. Спецыялізацыя – бухгалтарскі ўлік. Іншая інфармацыя. Дыпламаваны аўдытар. Член Асацыяцыі фінансістаў. ------------------------------------------------------------------------------------------------------- Зубец Святлана Аляксандраўна 220000, Мінск, вул. Сонечная, 78-137 тэл. (172) 2320000 Дата і месца 15 жніўня 1976 г., г. Мінск нараджэння: Адукацыя: Курсы бухгалтараў у Мінскім вучэбным 1993-1994 цэнтры пры Дзяржкамстаце Рэспублікі Беларусь 1999- ц/час Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Вопыт працы: 11.1998-ц/час ЗП ”Прэстан Маркет”, інжынер- праграміст. Рознічны гандаль харчаваннем, таварамі народнага спажывання і прамысловымі таварамі. Функцыі: праграмаванне сродкаў аўтаматызацыі і праграмнага забеспячэння. Распрацавала складаныя праграмы, якія паспяхова працуюць. 07.1994-10.1998 ЗП ”Прэстан Маркет”, аператар-бухгалтар. Функцыі: суправаджэнне бухгалтарскай дакументацыі, складанне справаздач, афармленне накладных, фарміраванне рознічных цэн. Добрае веданне камп’ютара дазволіла асвоіць новыя функцыі і перайсці на больш высокую пасаду. Дадатковыя звесткі Іспанская мова – сінхронны пераклад, англійская – чытаю і перакладаю са слоўнікам. Валоданне персанальным забеспячэннем:MSDOS, Excel, Windows, Access і інш, праграміраванне. Вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі В, вопыт ваджэння 3 гады. Маю асабістую машыну. ---------------------------------------------------------------------------------------------------------- Собалеў Мікалай Васільевіч 603163, Гомель, вул.Пячэрская, 199-352 (8312) 77-85-77 (сл.), 99-99-99 (х.) Дата і месца нараджэння:12 ліпеня 1960 г. г.п. Ходасы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Сямейнае становішча: жанаты, сын 1990 г.н. Адукацыя: Аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985); спецыяльнасць: механік. Эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (завочнае аддзяленне, 1992); спецыяльнасць: эканаміст. Стажыроўка ў Германіі на фірме “Commimpex” (май-верасень 1998 г.) Замежная мова: нямецкая размоўная (свабодна), англійская (са слоўнікам). Вопыт працы (апошнія 10 год): 1990-1993 гг. – інжынер-канструктар навукова-вытворчай кампаніі “Свіслач”. 1993-1997 гг. – спецыяліст Дзяржаўнага камітэта па эканоміцы і планаванні. 1995-1997 гг. – (пагадзінная праца) выкладчык кафедры эканомікі Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. 1997-2000 гг. – намеснік дырэктара вытворчага аб’яднання “АRDО” 2000-ц.ч. – выканаўчы дырэктар вытворчага аб’яднання “АRDО”. Дадатковыя звесткі: аўтар шматлікіх публікацый у перыядычным друку па праблемах развіцця аўтамабільнага транспарту. Удзельнік Міжнароднага семінара “Эканамічныя перабудовы на аўтатранспарце”. (Масква, 1998) Аўтар метадычнага дапаможніка для студэнтаў “Эканамічнасць аўтамабільнага транспарту” (Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, 1997) Веданне персанальнага камп’ютара (WORD, Eхсel, IC). Вадзіцельскае пасведчанне: катэгорыі А,В, стаж 8 год. Захапленні: футбол, тэатр. ----------------------------------------------------------------------------------- Галуза Наталля Яўгенаўна 101163, Віцебск, вул. Гусоўскага, д.32, кв.10 Тэлефон: 94-27-18 (д) Дата і месца нараджэння: 16 сакавіка 1986 г.Докшыцы Віцебскай вобл. Сямейнае становішча: не замужам. Адукацыя: студэнтка 2-га курса завочнага аддзялення тэхналагічнага факультэта Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. Замежная мова: англійская (са слоўнікам). Вопыт працы: 2000-2002 гг. – прадавец фірмы “Мілавіца”(пагадзінная праца). 2003-2004 гг. – швачка. Асабістыя якасці: камунікабельная, старанная, гатова да дадатковага абучэння. Захапленні: настольны тэніс, жывапіс. УЛІЧВАЙЦЕ, КАЛІ ЛАСКА, ШТО МЯНЕ НЕ ЦІКАВІЦЬ, ПРАЎДУ ЦІ НЕ ВЫ НАПІСАЛІ Ў РЭЗЮМЭ ЦІ АЎТАБІЯГРАФІІ. Трэба, каб без памылак. ------------------------------------------------------------------------------------------------------------------ 12) Выканайце з дапамогай любой камп’ютарнай праграмы пераклад тэксту па вашай спецыяльнасці з рускай мовы на беларускую (аб’ём –1 стар. друкаванага тэксту, шрыфтам не большым за 14, тэкст на рускай мове неабходна здаць разам з перакладам). Тэксты ў межах групы не паўтараюцца! Раздрукуйце, уважліва адрэдагуйце атрыманы тэкст, ад рукі (зверху над словамі) выпраўце памылкі. |