Главная страница

Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


Скачать 1.71 Mb.
НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Дата24.12.2022
Размер1.71 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
ТипДокументы
#861951
страница34 из 87
1   ...   30   31   32   33   34   35   36   37   ...   87

______________________________

 Дадзеныя практыкаванні абавязковыя для вывучэння і ацэнкі тэхнікі выканання.

Развіццё хуткасных, сілавых, хуткасна-сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю.

Скачкі:

абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў.

Кіданне:

выключыць кіданне з разбегу;

абмежаваць вагу снарадаў для кідання.

 

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА – КРОСАВАЯ ПАДРЫХТОЎКА

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках кросавай падрыхтоўкі. Папярэджанне магчымага траўматызму пры бегу па перасечанай мясцовасці з пераадоленнем натуральных перашкод.

 

Практычны матэрыял

Чаргаванне хадзьбы і бегу. Пераадоленне вертыкальных (з апорай і без апоры) і гарызантальных перашкод у скачку з прызямленнем на адну нагу без парушэння рытму бегу. Размеркаванне сіл на дыстанцыі. Крос 2000 м (дзяўчаты)*, 3000 м (юнакі)*.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей, хуткаснай і аэробнай вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выкарыстоўваць у пачатку вучэбнага года толькі пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег;

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю.

 

ГІМНАСТЫКА І АКРАБАТЫКА

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках гімнастыкі і акрабатыкі. Устаноўка і прыбіранне спартыўнага гімнастычнага абсталявання.

 

Практычны матэрыял

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні3 і практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. Без прадметаў, са скакалкай, з гімнастычнай палкай, набіўнымі мячамі, гантэлямі, на гімнастычнай лаўцы і з гімнастычнай лаўкай, каля гімнастычнай сценкі і на гімнастычнай сценцы.

______________________________

3 Дадзеныя практыкаванні выконваюццца ў падрыхтоўчай частцы ўрока.

Перакладзіна нізкая (юнакі). Пад’ём пераваротам штуршком адной і махам другой нагой, упор прагнуўшыся, перамах з упору ва ўпор верхам, з упору верхам паварот ва ўпор, саскок махам назад з упору.

Перакладзіна высокая (юнакі). Размахванні выгінамі, пад’ём з вісу ва ўпор сілай, пад’ём з вісу ва ўпор пераваротам*, з вісу саскок махам назад.

Брусы паралельныя (юнакі). Размахванне ва ўпоры на перадплеччах, на руках, з размахвання ва ўпоры на перадплеччах пад’ём махам наперад у сед ногі паасобку, з седу ногі паасобку кулёк наперад сагнуўшыся ў сед ногі паасобку; з размахвання ва ўпоры саскок махам назад; згінанне і разгінанне рук ва ўпоры.

Брусы рознавысокія (дзяўчаты). Віс на верхняй жэрдцы, размахванні выгінамі, віс прысеўшы на ніжняй жэрдцы, штуршком дзвюма нагамі віс лежачы на ніжняй жэрдцы, сед вуглом на ніжняй жэрдцы, саскок з паваротам на 180° з седу на бядры. Бервяно гімнастычнае4 (дзяўчаты). Прысяданне з наступным уставаннем, паварот на дзвюх нагах на насках у паўпрыседзе і прыседзе на 180°, саскок прагнуўшыся; паўтарэнне развучаных практыкаванняў з вучэбнай праграмы VIII класа; камбінацыя з раней развучаных практыкаванняў*.

______________________________

4 Пры адсутнасці гімнастычнага бервяна практыкаванне выконваецца на рэйцы перавернутай гімнастычнай лаўкі.

Апорныя скачкі. Ногі паасобку праз гімнастычнага казла вышынёй 110 см у даўжыню* (юнакі), у шырыню* (дзяўчаты).

Лажанне. Па канаце (шасце) з дапамогай ног (дзяўчаты), без дапамогі ног на зададзеную адлегласць (юнакі).

Комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі. З 10–12 практыкаванняў з гімнастычнай палкай, мячом, гантэлямі ў зыходным становішчы седзячы і лежачы (па адным комплексе ў кожнай чвэрці).

Акрабатыка. Кулькі наперад, назад, перавароты ўбок, доўгі кулёк з двух-трох крокаў разбегу штуршком дзвюма нагамі (юнакі); мост прагінам назад з дапамогай і самастойна (дзяўчаты); стойка на галаве і руках, стойка махам адной, штуршком другой нагой на руках з дапамогай і самастойна* (юнакі), стойка на лапатках* (дзяўчаты). Камбінацыя з раней развучаных пяці практыкаванняў*.

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Махі:

абмежаваць колькасць паўтарэнняў практыкаванняў на гімнастычных снарадах.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату.

Махі:

выключыць практыкаванні: «з размахваннея ва ўпоры на пераплеччах пад’ём махам уперад у сед ногі паасобек», «доўгі кулёк з дзвюх-трох крокаў разбегу штуршком дзвюма нагамі», «стойка на галаве і руках», апорныя скачкі.

 

Лыжныя гонкі

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках па лыжных гонках. Правілы папярэджання абмаражэнняў і траўмаў пры перамяшчэнні на лыжах. Загартоўваючае ўздзеянне заняткаў лыжнымі гонкамі. Уплыў заняткаў лыжнымі гонкамі на фізічнае развіццё і павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучня.

Лепшыя лыжнікі свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь, рэгіёна, школы і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне на лыжах папераменным двухкрокавым, адначасовым бяскрокавым, адначасовым двухкрокавым, адначасовым аднакрокавым ходам, каньковым ходам без адштурхвання палкамі, адначасовым паўканьковым ходам; чаргаванне хадоў класічнага і свабоднага стылю; спускі на лыжах у асноўнай, высокай і нізкай стойках; пад’ёмы ў гору «лесвічкай», «елачкай», «паўелачкай»; тармажэнне ўпорам, «плугам»; павароты пераступаннем і ў руху «плугам». Прымяненне вывучаных спосабаў перамяшчэння на дыстанцыі да 3 км.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на лыжах:

абмеркаваць даўжыню дыстанцыі;

выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю.

 

СПАРТЫЎНЫЯ ГУЛЬНІ

(вывучаюцца не менш за дзве з чатырох спартыўных гульняў)

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках спартыўных гульняў. Правілы абыходжання з гульнявым інвентаром і абсталяваннем. Правілы спаборніцтваў па спартыўных гульнях. Мова жэстаў суддзі. Этыка іграка. Правілы паводзін на гульнях у якасці гледача (этыка балельшчыка).

Лепшыя ігракі свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь, рэгіёна, школы і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Баскетбол. Стойкі, перамяшчэнні ў стойцы, лоўля мяча дзвюма і адной рукой, вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку руху. Вядзенне папераменна правай і левай рукой. Перадачы мяча на месцы і ў руху*; перамяшчэнні з перадачамі мяча ў парах, тройках. Кідкі па кальцы з месца, пасля вядзення і двух крокаў*. Штрафны кідок*. Абаронныя дзеянні супраць іграка, які валодае мячом; абаронныя дзеянні супраць іграка, які атакуе кальцо. Атакуючыя дзеянні з перахопліваннем мяча ў час вядзення. Вырыванне і выбіванне мяча, перадачы мяча пры сустрэчным руху, адскокам ад падлогі. Прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні. Судзейская практыка.

Валейбол. Шматразовыя перадачы мяча зверху дзвюма рукамі над сабой, у парах і тройках, з пераменай месцаў, праз сетку, стоячы на месцы, і з перамяшчэннямі ўздоўж сеткі*. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху ў скачку. Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля падачы*. Перадача мяча знізу дзвюма рукамі над сабой, у парах, праз сетку*. Прыём мяча, які адскочыў ад сеткі. Ніжняя і верхняя прамыя падачы* з пападаннем у зоны 1, 5 і 6. Ніжняя бакавая падача. Двухбаковая гульня. Судзейская практыка.

Гандбол. Стойкі і перамяшчэнні іграка, лоўля мяча. Перадачы мяча ад пляча сагнутай рукой, без замаху, лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху*. Вядзенне мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння. Кідкі па варотах*, прыёмы гульні ў абароне, нападзенні. Найпрасцейшыя ўзаемадзеянні ў абароне, у нападзенні. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні. Судзейская практыка.

Футбол. Перамяшчэнні па полі з паскарэннямі, спінай наперад, прыстаўнымі, скрыжаванымі крокамі. Вядзенне мяча ўнутранай і знешняй часткай пад’ёму са змяненнем хуткасці і напрамку руху*. Удары нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, знешнім, унутраным бокам пад’ёму*, наском. Спыненне мяча нагой, грудзьмі. Удары па мячы галавой пасля накідвання партнёрам. Падманныя рухі з мячом. Падманныя рухі з тармажэннем і зменай напрамку руху без мяча. Найпрасцейшыя тактычныя камбінацыі ў парах і тройках. Прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні. Судзейская практыка.

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ТЭСЦІРАВАННЕ ЎЗРОЎНЮ

ФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ

 

Выкананне тэставых практыкаванняў плануецца настаўнікам на пачатак і заканчэнне навучальнага года. На працягу аднаго ўрока не рэкамендуецца выконваць больш за два тэставыя практыкаванні.

Пералік тэставых практыкаванняў для юнакоў:

бег 30 хвілін;

чаўночны бег 4 х 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну;

скачок у даўжыню з месца або трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі;

падцягванне на перакладзіне або згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы;

нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы;

бег 1500 м, або хадзьба 2000 м, або 6-хвілінны бег.

Пералік тэставых практыкаванняў для дзяўчат:

бег 30 м;

чаўночны бег 4 х 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну;

скачок у даўжыню з месца або кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы ногі паасобку;

падыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 1 хвіліну або падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну;

нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы;

бег 1000 м, або хадзьба 1500 м, або 6-хвілінны бег.

Умовы выканання тэставых практыкаванняў прадстаўлены ў дадатку 2.

Вынікі, якія паказваюць вучні пры выкананні тэставых практыкаванняў, выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў, планавання і карэкціроўкі зместу паўрочнага каляндарна-тэматычнага плана, распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў.

10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 2.

10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні уменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 3.

 

Табліца 2

 

10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця

рухальных здольнасцей вучняў

 

Тэставыя практыкаванні

Балы

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Узроўні фізічнай падрыхтаванасці

Высокі

Вышэйшы за сярэдні

Сярэдні

Ніжэйшы за сярэдні

Нізкі

Юнакі

Бег 30 м (с)

4,5

4,7

4,8

4,9

5,0

5,2

5,4

5,6

5,8

6,0 і больш

Чаўночны бег 4 х 9 м (с) або

9,0

9,1

9,3

9,4

9,6

9,9

10,1

10,4

10,7

11,0 і больш

Скачкі праз кароткую скакалку за 1 мін (разоў)

124

120

110

100

90

82

73

65

58

54 і менш

Скачок ў даўжыню з месца (см) або

233

228

223

218

212

202

192

181

171

160 і менш

Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі (см)

665

640

620

600

580

555

530

500

480

445 і менш

Падцягванне ў вісе на перакладзіне (разоў) або

12

11

10

8

7

5

2

1





Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (разоў)

34

32

29

26

24

21

18

15

12

10 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе (см) або

14

12

11

10

9

6

4

1

– 1

– 3 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы (см)

13

12

10

9

7

6

4

2

0

– 4 і менш

Бег 1500 м (мін, с) або

5,49

5,58

6,10

6,17

6,28

6,46

7,07

7,29

7,48

8,06 і больш

Хадзьба 2000 м (мін, с) або

13,45

14,00

14,25

14,55

15,30

16,05

16,40

17,10

17,30

18,00 і больш

6-мінутны бег (м)

1410

1370

1330

1300

1280

1220

1170

1130

1100

1080 і менш

Дзяўчаты

Бег 30 м (с)

5,1

5,2

5,3

5,4

5,5

5,7

5,9

6,1

6,3

6,5 і больш

Чаўночны бег 4 х 9 м (с) або

10,0

10,1

10,3

10,5

10,7

11,1

11,4

11,8

12,1

12,5 і больш

Скачкі праз кароткую скакалку за 1 мін (разоў)

135

130

120

112

107

92

80

71

68

65 і менш

 

Тэставыя практыкаванні

Балы

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Узроўні фізічнай падрыхтаванасці

Высокі

Вышэйшы за сярэдні

Сярэдні

Ніжэйшы за сярэдні

Нізкі

Скачок у даўжыню з месца (см) або

189

184

180

176

171

163

154

145

136

128 і менш

Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку (см)

495

470

450

425

410

380

340

310

300

290 і менш

Падыманне тулава за 1 мін (разоў) або

55

53

51

49

47

43

39

35

31

28 і менш

Падыманне і апусканне прамых ног за 1 мін (разоў)

30

28

25

22

20

16

13

10

8

5 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе (см) або

19

17

15

14

12

9

6

2

– 1

– 4 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы (см)

17

15

13

12

11

9

5

3

1

– 1 і менш

Бег 1000 м (мін, с) або

4,41

4,51

5,00

5,12

5,21

5,43

6,02

6,23

6,40

7,04 і больш

Хадзьба 1500 м (мін, с) або

13,05

13,20

13,50

14,00

14,20

14,45

15,00

15,30

16,00

17,00 і больш

6-мінутны бег (м)

1215

1180

1120

1100

1070

1000

960

910

850

855 і менш

 

Табліца 3

 

10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў

па засваенні ўменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў

 

Кантрольныя практыкаванні

Бал

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Юнакі

Бег 60 м (с)

8,5

8,8

9,1

9,4

9,7

10,0

10,3

10,5

10,7

10,8 і больш

Бег 2000 м (мін, с)

8,04

8,30

8,58

9,24

9,50

10,08

10,24

10,40

10,56

10,57 і больш

Скачок у даўжыню (см)

424

410

396

383

370

350

330

310

290

289 і менш

Скачок у вышыню (см)

125

120

115



110





105

100

95 і менш

Кіданне мяча 150 г з разбегу (м)

44

42

40

38

37

34

31

28

25

24 і менш

Бег на лыжах 3 км (мін, с)

14,50

15,30

16,10

16,50

17,30

18,00

18,30

19,00

19,30

19,31 і больш

Плаванне 50 м (мін, с);
50, 25 м – без уліку часу

1,05

1,10





50 м





25 м



10 м і менш

Крос 3000 м (мін, с)

15,10

15,30

15,50

16,10

16,30

16,50

17,10

17,30

17,50

17,51 і больш

Дзяўчаты

Бег 60 м (с)

9,5

9,7

9,9

10,1

10,2

10,3

10,5

10,7

10,9

11,0 і больш

Бег 1500 м (мин, с)

6,15

6,25

6,35

6,55

7,05

7,15

7,35

7,45

7,55

7,56 і больш

Скачок у даўжыню (см)

376

360

342

326

310

292

276

260

244

243 і менш

Скачок у вышыню (см)

115

110

105



100

95



90

85

80 і менш

Кіданне мяча 150 г з разбегу (м)

27

25

23

21

20

19

18

17

16

15 і менш

Падцягванне на нізкай перакладзіне (разоў)

23

20

19

18

16

14

12

11

10

9 і менш

Бег на лыжах 3 км (мін, с)

16,15

16,50

17,26

18,03

18,40

19,13

19,46

20,20

20,53

20,54 і больш

Плаванне 50 м (мін, с);
50, 25 м – без уліку часу

1,30

1,40





50 м





25 м



10 м і менш

Крос 2000 м (мін, с)

11,0

11,20

11,35

11,50

12,10

12,45

13,10

13,30

13,50

13,51 і больш

 

ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ

 

АЭРОБІКА СПАРТЫЎНАЯ

 

Тэарэтычныя звесткі

Аэробіка спартыўная – выкананне практыкаванняў у аэробным рэжыме работы пад музычнае суправаджэнне. Аздараўленчая і прафілактычная накіраванасць аэробікі. Аэробіка высокай і нізкай інтэнсіўнасці. Гігіенічныя патрабаванні да адзення вучняў, якія займаюцца. Харчаванне пры занятках аэробікай. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, спартыўнага абсталявання і інвентару. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

 

Практычны матэрыял

Разнавіднасці прыстаўнога кроку ўбок, асноўнага кроку, скрыжаванага кроку, крокаў ногі паасобку – ногі разам. Камбінацыі з асвоеных крокаў у спалучэнні з рухамі рук (рукі ў бакі, уверх, уперад, управа, улева, кругі рукамі, кругі перадплеччамі, кругі плячамі, згінанні і разгінанні рук).

Падскокі нагу ўперад, убок, назад. Падскокі ногі паасобку – ногі разам. Падскокі на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук. Спалучэнне падскокаў ногі паасобку – ногі разам з рознымі становішчамі рук.

Пачарговае шматразовае падыманне каленяў. Пачарговае падыманне каленяў з падскокам.

Выпады ўперад, убок, з падскокамі.

Махі нагамі ўперад, у бакі, уперад і ўбок з падскокамі.

Паўшпагат на правую нагу, левую нагу. Хвалі з зыходных становішчаў стоячы, седзячы на пятках на падлозе.

Павароты на 180° і 360° стоячы на адной назе, другая прыціснута да галенастопа. Раўнавага стоячы на насках, рукі ўверх; стоячы на адной назе, другую нагу ўбок, рукі ўверх або ў бакі. Утрыманне раўнавагі пасля прызямлення, скачкоў або падскокаў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Падскокі, выпады, махі:

знізіць інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт частаты рухаў.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату.

Падскокі:

абмежаваць колькасць выкананых падскокаў.

Махі:

абмежаваць махавыя практыкаванні з максімальнай амплітудай руху.

 

БАСКЕТБОЛ

 

Тэарэтычныя звесткі

Баскетбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку баскетбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні і абароне. Правілы спаборніцтваў па баскетболе. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках баскетболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя баскетбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Высокая, сярэдняя і нізкая стойка баскетбаліста. Скачкі штуршком адной і дзвюма нагамі. Спыненне крокам і скачком. Павароты на месцы, развароты.

Перадачы мяча дзвюма рукамі ад грудзей, дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча, стоячы на месцы і ў руху.

Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей, дзвюма рукамі пры паралельным і сустрэчным руху, у скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнем і паваротамі.

Спалучэнне прыёмаў «лоўля – перадача – паварот».

Вядзенне мяча са змяненнем вышыні адскоку і напрамку, абвядзеннем перашкод, па крузе; са спыненнем, паваротамі, перадачамі па сігнале.

Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей, адной ад пляча, з адскокам і без адскоку ад шчыта, пад вуглом да шчыта ў руху, штрафныя кідкі.

Спалучэнне прыёмаў «перадача – лоўля – вядзенне – кідок».

Захоп мяча – вырыванне. Вырыванне і выбіванне мяча ў іграка, які спыніўся пасля вядзення. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча стоячы збоку, з-за спіны пры перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі. Перахопліванне перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі.

Тактычныя дзеянні іграка без мяча: выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру, убок ад партнёра з мячом.

Вызначэнне гульнявой сітуацыі, мэтазгоднай для прымянення вядзення, перадачы, кідка па кальцы. Выбар спосабу вядзення мяча і кідка па кальцы.

Прымяненне спалучэнняў развучаных прыёмаў у гульнявых сітуацыях.

 

ВАЛЕЙБОЛ

 

Тэарэтычныя звесткі

Валейбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці валейбола – валейбол, пляжны валейбол. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку валейбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у абароне і нападзенні. Расстаноўка ігракоў, гульня «лібера». Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па валейболе.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках валейболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя валейбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад, з выскокваннем і прызямленнем на абедзве нагі. Скачок уверх штуршком адной і дзвюма нагамі.

Шматразовыя перадачы мяча зверху і знізу дзвюма рукамі над сабой, з адскокам ад сценкі, у парах і тройках, з пераменай месцаў, праз сетку ў становішчы стоячы на месцы.

Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля падачы. Прыём мяча, які адскочыў ад сеткі. Гульня нагой і іншымі часткамі цела.

Атакуючы ўдар у скачку штуршком дзвюма нагамі з зон 2, 3 і 4.

Ніжняя прамая і ніжняя бакавая падачы з пападаннем у зоны 1, 5 і 6.

Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, падманныя перадачы, выбар напрамку перадачы; узаемадзеянне ігракоў першай і другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі.

Тактыка абароны: узаемастрахоўка свабодных зон. Выкарыстанне ў гульні «лібера».

Выкарыстанне развучаных прыёмаў у вучэбнай гульні.

 

ГАНДБОЛ

 

Тэарэтычныя звесткі

Гандбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку гандбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні і абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па гандболе.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках гандболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя гандбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне скрыжаваным, прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад. Спыненне адной і дзвюма нагамі. Бег з паскарэннямі на кароткіх адрэзках, бег з выскокваннем і прызямленнем на адну і абедзве нагі. Скачок убок штуршком адной нагой. Падзенне на рукі, на бядро і тулава з месца і з разбегу.

Лоўля мяча дзвюма рукамі збоку (без павароту тулава) стоячы на месцы, у руху, у скачку. Лоўля мяча адной рукой з захопам і без захопу. Лоўля мяча на вялікай хуткасці перамяшчэння, у скачку пры непасрэднай блізкасці абаронцы.

Перадачы мяча адной рукой (хлёстам, штуршком, кісцевая) на блізкую адлегласць у розных напрамках з месца, з разбегу ў адзін, два і тры крокі, у скачку, пасля спынення, пасля лоўлі мяча з паўадскоку, пасля лоўлі ў непасрэднай блізкасці абаронцы. Перадача мяча адной і дзвюма рукамі «ў адзін дотык». Дальняя перадача адной рукой хлёстам партнёру ў руху.

Вядзенне мяча аднаўдарнае без зрокавага кантролю, шматударнае на высокай хуткасці перамяшчэння з праследаваннем. Вядзенне на вялікай хуткасці з рэзкім спыненнем і зменай напрамку руху, з паваротам кругом.

Кідкі мяча па варотах адной рукой хлёстам зверху і збоку, з нахілам тулава ўлева і ўправа, у апорным становішчы, у скачку, з рознымі спосабамі бегу, з рознай траекторыяй (гарызантальнай, сыходзячай, узыходзячай, навеснай) палёту мяча, з далёкай і блізкай адлегласці.

Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, кідкі з адкрытых і закрытых пазіцый, выбар напрамку кідка; узаемадзеянне ігракоў другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі, узаемадзеянне з лінейным іграком, з крайнім іграком, узаемадзеянне крайняга іграка з лінейным. Камандныя дзеянні: пазіцыйнае нападзенне па сістэме расстаноўкі 4 : 2, нападзенне 6 : 0 з выхадам.

Тактыка абароны: зонная абарона па сістэме расстаноўкі 3 : 3, абарона ў меншасці 5 : 6 і 4 : 6.

Тактыка гульні варатара: выбар пазіцыі ў варотах і ў зоне варатара, стойкі варатара, узаемадзеянні варатара з абаронцамі і нападаючымі.

Выкарыстанне развучаных прыёмаў у вучэбнай гульні.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Баскетбол, валейбол, гандбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, валейбол, гандбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ГІМНАСТЫКА АТЛЕТЫЧНАЯ

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін у трэнажорнай зале, пры выкананні практыкаванняў з абцяжарваннямі і на трэнажорах.

 

Практычны матэрыял

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. Хадзьба з прадметам на галаве па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы; хадзьба па гімнастычнай лаўцы з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі, з паваротамі, прысяданнямі на дзвюх і адной назе.

Практыкаванні для фарміравання розных груп мышцаў:

для мышцаў галёнкі: пад’ёмы на наскі без абцяжарванняў, з гантэлямі ў руках, з грыфам ад штангі на плячах;

для мышцаў спіны: нахілы ўперад са штангай за галавой; у становішчы лежачы цяга штангі да грудзей; цяга Т-падобнай штангі да грудзей у нахіле; падцягванне на перакладзіне ў вісе звычайным, сярэднім і шырокім хватам;

для мышцаў грудзей: згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (далоні на шырыні плячэй, шырэй плячэй); жым штангі вузкім хватам; развядзенне і звядзенне рук з гантэлямі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы; жым гантэлей і штангі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы;

для мышцаў плечавога пояса: жым гантэлей і штангі стоячы і седзячы; цяга блочнай прылады дзвюма рукамі стоячы, седзячы і ў нахіле; развядзенне рук з гантэлямі седзячы на нахіленай лаўцы; пад’ём гантэлі па чарзе правай і левай рукой у становішчы седзячы на нахіленай лаўцы;

для мышцаў рук: згінанне і разгінанне рук з гантэлямі седзячы на лаўцы пад вуглом 45°; хватам зверху разгінанне рук са штангай з-за галавы ў становішчы стоячы, лежачы на нахіленай лаўцы;

для мышцаў брушнога прэса: у вісе падцягванне каленяў да грудзей; стоячы нахілы тулава ў бакі; кругавыя рухі тулавам з гантэлямі за галавой;

для мышцаў бядра: частковыя прысяданні (практыкаванне выконваецца на чвэрць, палову або тры чвэрці амплітуды) са змяненнем тэмпу і колькасці паўтораў.

Практыкаванні, комплексы і гульні для развіцця каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей вучняў. Кросавы бег ад 10 да 30 мін з частатой пульсу 120–140 уд/мін; гульня ў футбол, баскетбол, гандбол; агульнаразвіццёвыя практыкаванні з абцяжарваннем уласнага цела, з рознымі эспандарамі; практыкаванні на гімнастычнай перакладзіне, брусах, трэнажорах; комплексы практыкаванняў кругавой трэніроўкі, якія ўключаюць да 8–12 станцый.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Практыкаванні для развіцця каардынацыйных здольнасцей:

у гульні ў футбол, баскетбол, гандбол абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю;

абмежаваць інтэнсіўнасць практыкаванняў кругавой трэніроўкі.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату.

Практыкаванні для развіцця сілы:

абмежаваць вагу абцяжарвання;

абмежаваць падцягванне на перакладзіне і згінанне і разгінанне рук ва ўпоры.

 

КАНЬКАБЕЖНЫ СПОРТ

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспекі заняткаў на ўроках па канькабежным спорце. Падрыхтоўка канькоў і адзення да заняткаў на лёдзе. Правілы папярэджання траўм і абмаражэнняў.

Загартоўваючае ўздзеянне заняткаў канькабежным спортам. Уплыў заняткаў канькабежным спортам на фізічнае развіццё і павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.

Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена.

 

Практычны матэрыял

Спосабы перамяшчэння. Хадзьба ў каньках па снезе. Стаянне на каньках на лёдзе. Адштурхоўванне па чарзе правай і левай нагой. Слізганне на двух каньках па краі лядовай пляцоўкі. Слізганне на адным каньку з прыстаўленнем другога канька, на двух каньках «змейкай». Адштурхоўванне і слізганне на двух каньках па прамой, па павароце ўправа і ўлева. Павароты на двух каньках дугой і прыстаўнымі крокамі. Тармажэнне «паўплугам» і «плугам». Старт. Бег па прамой і паварот. Бег з махавымі рухамі дзвюх рук. Фінішаванне. Бег на каньках 100, 200, 300, 500 м без уліку часу. Рухавыя гульні на лёдзе.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на каньках:

абмежаваць даўжыню дыстанцыі, выключыць бег на каньках 500 м;

выключыць бег на каньках з высокай інтэнсіўнасцю.

 

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА

 

Тэарэтычныя звесткі

Разнавіднасці і дыстанцыі бегу. Разнавіднасці і спосабы скачкоў. Разнавіднасці кіданняў і штурханняў. Лёгкаатлетычныя мнагабор’і. Лёгкая атлетыка ў Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.

 

Практычны матэрыял

Бег. Са змяненнем хуткасці, са змяненнем напрамку, з павелічэннем і памяншэннем даўжыні кроку, выскокваннямі ўверх штуршком правай і левай нагой. Эстафетны бег з адрэзкамі 30, 60, 100 м. Чаўночны бег 3 х 10 м, 4 х 9 м, 10 х 5 м. Бег з раўнамернай і зменнай хуткасцю, кросавы бег.

Скачкі. З месца штуршком дзвюма нагамі. Мнагаскокі на дзвюх нагах. Выскокванні ўверх з даставаннем рукой прадмета. Скачкі ў даўжыню з разбегу на далёкасць; скачкі ў вышыню з разбегу развучаным спосабам.

Кіданне. Тэніснага мяча на далёкасць з месца, з чатырох-шасці крокаў і з поўнага разбегу на далёкасць, у гарызантальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 10–25 м, на далёкасць адскоку ад сцяны.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, эстафетны бег.

Скачкі:

абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў, мнагаскокаў, выскокванняў.

Кіданне:

выключыць кіданне з разбегу.

 

Лыжныя гонкі

 

Тэарэтычныя звесткі

Умовы захоўвання і асаблівасці падрыхтоўкі лыжнага інвентару, адзення і абутку да заняткаў. Спосабы папярэджання абмаражэнняў пры перамяшчэнні на лыжах. Аказанне першай дапамогі пры траўмах, абмаражэннях. Уплыў заняткаў лыжнымі гонкамі на ўмацаванне здароўя. Гісторыя развіцця лыжнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Практычны матэрыял

Класічны стыль. Папераменны двухкрокавы, адначасовы бяскрокавы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы хады. Способы пераходу з аднаго ходу на другі.

Свабодны стыль. Каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы каньковыя хады. Способы пераходу з аднаго ходу на другі.

Павароты пераступаннем на месцы і ў руху. Павароты махам правай (левай) кругом, павароты махам правай (левай) праз лыжу назад кругом.

Спускі ў асноўнай, высокай і нізкай стойках.

Пад’ёмы ступаючым крокам, слізготным крокам, «лесвічкай», «паўелачкай», «елачкай».

Тармажэнне ўпорам, «плугам».

Пераадоленне перашкод на лыжах спосабамі пераступання, пералажання. Пераадоленне бугроў (30–50 см вышынёй) і ўпадзін пры перамяшчэнні ў асноўнай стойцы.

Праходжанне дыстанцый з выкарыстаннем вывучаных спосабаў перамяшчэння. Праходжанне дыстанцый з пераадоленнем спускаў і пад’ёмаў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на лыжах:

выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю.

 

ПЛАВАННЕ

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін вучняў у басейне. Падрыхтоўка рэчаў для купання да заняткаў плаваннем. Правілы асабістай і грамадскай гігіены пры наведванні басейна. Правілы бяспечнага купання ў адкрытых вадаёмах.

Спосабы спартыўнага плавання. Уплыў заняткаў плаваннем на здароўе вучняў. Загартоўваючае ўздзеянне заняткаў плаваннем. Самакантроль падчас заняткаў плаваннем.

Лепшыя плыўцы свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Практыкаванні на сушы. Актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухомасці ступні, плечавых, тазабедраных і галёнкаступнёвых суставаў. Практыкаванні для развіцця сілавой вынослівасці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны. Імітацыйныя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў рук і ног пры плаванні абраным стылем. Спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту.

Практыкаванні ў вадзе. Практыкаванні для фарміравання тэхнікі рухаў рук, ног і дыхання пры плаванні абраным стылем. Плаванне ў поўнай каардынацыі абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі паваротаў пры плаванні абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі старту. Праплыванне да 100 м любым спартыўным спосабам.

Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на грудзях»: імітацыя грабка рукамі на сушы; плаванне з дошкай на нагах, на руках, узгадненне рухаў рук, ног і дыхання; з зыходнага становішча лежачы на грудзях, рукі ўверсе – праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног плавальныя дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на грудзях» у поўнай каардынацыі дыхання з рухамі рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу.

Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на спіне»: імітацыя грабка рукамі на сушы; з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі ўверсе – праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на спіне» ў поўнай каардынацыі дыхання з работай рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу.

Скачкі ў ваду. Скачкі ў ваду з борціка нагамі ўніз. Спад галавой уніз з зыходных становішчаў седзячы на борціку і седзячы на тумбачцы. Стартавы скачок у ваду з тумбачкі.

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці з акцэнтам на развіццё аэробнай вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Плаванне:

абмежаваць праплыванне з высокай інтэнсіўнасцю адрэзкаў і дыстанцый.

 

ТЭНІС НАСТОЛЬНЫ

 

Тэарэтычныя звесткі

Тэніс настольны – алімпійскі від спорту. Тэніс настольны ў Адзінай спартыўнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку тэнісіста. Харчаванне спартсмена пры занятках тэнісам. Відазмяненне тэхнікі гульні ў настольны тэніс. Удасканаленне абсталявання і інвентару. Правілы гульні. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя спартсмены свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Бег 10, 30, 60 м, бег з паскарэннем, чаўночны бег 4 х 9 м, 6 х 20 м, 10 х 5 м. Чаўночны бег з вар’іраваннем звычайнага бегу з бегам спінай уперад. Бег з максімальнай хуткасцю 5 х 30 м, 10 х 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін.

Скачкі трайныя і пяцярныя з месца штуршком дзвюма нагамі. Выскокванне ўверх з нізкага прыседу. Прысяданні па чарзе на правай і левай назе. Скачкі на адной назе з паваротамі на 180° у правы і левы бок. Паскарэнні пасля скачкоў з паваротамі на 180° і 360°. Скачкі з боку ў бок з пружыністымі прысяданнямі. Пераскокванне праз гімнастычную лаўку правым і левым бокам. Выскокванне ўверх з высокім падыманнем бёдраў («кенгуру»).

Выкруты рук назад з гімнастычнай палкай з паступовым памяншэннем шырыні хвата.

Набіванне тэніснага мяча на ракетцы ў гульнявой стойцы і ў перамяшчэнні высока-нізка, па чарзе тыльным і далоневым бокам, рабром ракеткі, ручкай ракеткі, аб сценку, аб сценку з паваротам на 360° (з прысяданнем, з перакладваннем ракеткі ў другую руку) у момант адскоку мяча.

Імітацыя ўдараў з ракеткай і без ракеткі з уцяжарвальнікам у руцэ; адзіночных, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем управа і ўлева, наперад і назад; падачы мяча з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай; удараў у розным тэмпе перад люстэркам; удараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальна хуткага ў становішчы стоячы на месцы і з перамяшчэннем.

Кідкі мяча аб сценку і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі).

Кіданне тэніснага мяча на далёкасць і ў цэль адной кісцю, кісцю і перадплеччам, усёй рукой і корпусам.

Гульня: дзвюма ракеткамі, «негульнявой» рукой. Гульня двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух чалавек.

Падача з элементамі вывучаемага ўдару. Удар на стале па дыяганалі. Змяненне напрамку палёту мяча па шырыні стала. Змяненне траекторыі і вышыні палёту мяча над сеткай. Змяненне даўжыні палёту мяча. Удар па мячы са зменным прыходзячым кручэннем.

Змяненне тэмпу гульні. Спаборніцтва ў працяглым утрыманні мяча ў гульні. Гульня «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку. Гульня вывучаемым ударам з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, палавіны стала, дзвюх трацей стала.

Гульня вывучаемым ударам па кароткіх і доўгіх прыходзячых мячах. Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі.

Удар па мячы штуршком злева ў перамяшчэнні ўправа-ўлева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-коратка. Гульня па ўзыходзячым, сыходзячым мячы, у вышэйшым пункце адскоку мяча.

Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны.

Удар накатам справа. Перамяшчэнне пры ўдары накатам справа. Хуткая падача накатам справа ў абазначаныя на стале зоны.

Спалучэнне накату справа і штуршка злева. Перамяшчэнне ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева.

Падрэзка злева. Падача зрэзкай злева. Спалучэнне зрэзкі і накату.

Зрэзка справа. Падача зрэзкай управа ў пазначаныя на стале зоны. Спалучэнне зрэзкі справа і зрэзкі злева, зрэзкі і накату.

Падача плоская і з нязначным кручэннем. Прыём падачы.

Тактыка гульні ў сучасны настольны тэніс (на прыкладзе дэманстрацыі запісу гульні з паказам і разборам асноўных варыянтаў тактычных дзеянняў).

Прымяненне развучаных элементаў у вучэбнай гульні.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з максімальнай скорасцю 5 х 30 м, 10 х 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін.

Скачкі:

абмежаваць інтэнсіўнасць скачкоў, выскокванняў і пераскокванняў.

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Футбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ФУТБОЛ

 

Тэарэтычныя звесткі

Футбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці футбола: футбол, міні-футбол, футбол у залах, пляжны футбол. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку футбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні, паўабароне, абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па футболе.

Самакантроль на занятках футболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя футбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Агульнападрыхтоўчыя, спецыяльна-падрыхтоўчыя практыкаванні і эстафеты з футбольным мячом. Рухавыя гульні і эстафеты з вядзеннем мяча, з абводкай стоек, з прыёмам і спыненнем мяча, з ударамі па варотах, у «лабірынт» (з мячом і без мяча), на збліжэнне з сапернікам, з двума і трыма нападаючымі на пляцоўцы для міні-футбола, з абаронай варот (для падрыхтоўкі варатара), шматпланавыя гульні для развіцця каардынацыйных, хуткасных здольнасцей. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах.

Разнастайныя спосабы вядзення мяча, перадачы, удары і прыёмы мяча нагой і галавой, жангліраванне мячом, гульні і эстафеты на развіццё спрытнасці, гульнявой вынослівасці, дакладнасці ўдараў па варотах і перадач мяча, фарміраванне навыкаў тактычных дзеянняў у абароне і нападзенні, спрошчаныя гульні 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 ігракоў, гульні для каманд з 7 чалавек, тэсты на гульнявыя здольнасці, гульні ў футбол камандай з 8 чалавек з улікам падзелу поля на ўчасткі.

Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском. Практыкаванні ў парах, тройках, чацвёрках з выкарыстаннем тэхніка-тактычных звязак: «вядзенне – перадача», «прыём – перадача», «прыём – вядзенне – перадача».

Удары па мячы на далёкасць і дакладнасць, абвядзенне – адбор мяча, абвядзенне – адбор – удар па варотах, перахопліванне мяча, гульня галавой, камбінацыі ў тройках з мячом, дзеянні без мяча (адкрыванне, адцягванне, стварэнне колькаснай перавагі), узаемадзеянне двух нападаючых супраць аднаго абаронцы, двух абаронцаў супраць аднаго нападаючага, гульнявыя практыкаванні ў крузе, квадраце, прамавугольніку і да т.п.

Практыкаванні з мячом і без мяча, накіраваныя на развіццё каардынацыйных здольнасцей, хуткасці, спрытнасці, дакладнасці рухаў. Гульні з бегам, скачкамі, перадачамі мяча.

Практыкаванні пераменнай інтэнсіўнасці для развіцця гульнявой вынослівасці (бег з вядзеннем мяча на дыстанцыі да 1 км з паскарэннямі, рыўкамі, скачкамі), хуткасна-сілавых якасцей, сілы.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Футбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ПРЫКЛАДНЫЯ ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ

 

Комплекс ранішняй гімнастыкі з 10–12 практыкаванняў у чаргаванні з гімнастычнай палкай, скакалкай, гантэлямі. Раўнамерны бег да 2 км (дзяўчаты) і 3–4 км (юнакі). Язда на веласіпедзе 8–10 км. Хадзьба на лыжах 3–5 км. Паўторны бег з высокім падыманнем бядра і максімальнай частатой рухаў. Падыманне тулава са становішча лежачы на спіне, рукі за галавой. Падыманне і апусканне прамых ног са становішча лежачы на спіне з дакрананнем падлогі за галавой. Падыманне і апусканне, адвядзенне і звядзенне рук з гантэлямі 1–3 кг. Пачарговыя прысяданні з гантэлямі ў руках на правай і левай назе. Прысяданні з выскокваннем уверх. Раўнавага на адной назе (стойка «Фламінга»). Скачкі праз кароткую скакалку да 5 мін. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы і ва ўпоры седзячы ззаду.

Падрыхтоўка і ўдзел у школьных і раённых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, днях здароўя, спартыўных спаборніцтвах.

1   ...   30   31   32   33   34   35   36   37   ...   87


написать администратору сайта