Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 3 ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ ЗАВЯРШАЮЦЬ НАВУЧАННЕ НА ІІ СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ Вучні павінны ведаць і разумець: сацыяльную і асобасную значнасць фізічнай культуры ў сучасным грамадстве; змест здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця; негатыўнае ўздзеянне шкодных звычак на развіццё арганізма вучня; станоўчае ўздзеянне фізкультурных и спартыўных заняткаў на развіццё і стан органаў і сістэм арганізма чалавека; нормы рухальнай актыўнасці для аптымальнага развіцця арганізма, умацавання здароўя, падтрымкі разумовай і фізічнай працаздольнасці; крытэрыі фізічнага развіцця і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці; правілы выканання тэставых практыкаванняў для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці; спосабы папярэджання траўматызму пры выкананні фізічных практыкаванняў; правілы самакантролю падчас вучэбных і самастойных фізкультурных заняткаў; асноўныя каштоўнасці алімпізму, абвешчаныя ў Алімпійскай хартыі, іх уплыў на фарміраванне ўяўленняў пра гарманічна развітую асобу; значэнне алімпійскіх ідэалаў для фізічнага і духоўнага самаўдасканалення; сістэму спартыўных спаборніцтваў па відах спорту, якія ўваходзяць і не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў; правілы спаборніцтваў вывучаных гульнявых відаў спорту. Вучні павінны ведаць і выконваць: правілы бяспечных паводзін у працэсе самастойных і арганізаваных фізкультурных і спартыўных заняткаў, падчас удзелу ў фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, пры наведванні спартыўна-масавых мерапрыемстваў; правілы асабістай і грамадскай гігіены, гігіенічныя патрабаванні да спартыўнай вопраткі, абутку, абсталявання і інвентару; правілы вымярэння і крытэрыі ацэнкі ўзроўню свайго фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці; правілы ацэнкі велічыні фізічнай нагрузкі; правілы вывучаных спартыўных і рухавых гульняў; патрабаванні спартыўнай этыкі падчас удзелу ў спартыўных спаборніцтвах і фізкультурна-масавых мерапрыемствах; патрабаванні да рухальнага рэжыму ў вучэбныя і невучэбныя дні. Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць: комплексы практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі, практыкаванні для захавання і падтрымання правільнай паставы; тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцей; нормы і патрабаванні для атрымання нагруднага значка Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці: прымяняць атрыманыя веды, сфарміраваныя ўменні і навыкі для захавання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця; самастойна распрацоўваць і захоўваць індывідуальны рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня; пастаянна падтрымліваць правільную паставу; ацэньваць свой узровень развіцця фізічных якасцей у кожным тэсце і ўзровень агульнай фізічнай падрыхтаванасці; правільна вымяраць і ацэньваць узровень свайго фізічнага развіцця; гуляць у вывучаныя спартыўныя і рухавыя гульні; ажыццяўляць судзейства спартыўных і рухавых гульняў; паказаць у кожным тэставым практыкаванні індывідуальна максімальны вынік; аказваць першую дапамогу пры розных траўмах; перамяшчацца на лыжах з дапамогай развучаных лыжных хадоў; праплываць не менш за 25 м любым спосабам плавання.
МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін). Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення. Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі
УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ Бег 1000, 1500 м выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання кантрольных практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 с. 6-мінутны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне размячаецца на кожныя 10 або 20 м. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасць кругоў, якія пераадолелі вучні. Па заканчэнні 6 мін настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, з дапамогай свістка), пасля якога вучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Затым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе вучань пе-райшоў на крок. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 м. Хадзьба 1500, 2000 м выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобна сярод юнакоў і дзяўчат. Пры невялікай напаўняльнасці класа дапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група юнакоў (дзяўчат) стартуе адначасова. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, якія не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с. Падцягванне на перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча «віс хватам зверху». Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук. Падцягванне залічваецца, калі падбародак вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпрамляюцца ў локцевых суставах. Падыманне тулава за 1 мін выконваецца на гімнастычнай маце з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі скрыжаваны перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, ступні ног зафіксаваны». Вугал у каленным суставе складае 90°. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнай маты. Падыманне і апусканне прамых ног за 1 мін выконваецца на гімнастычнай маце з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі за галавой, прамыя ногі разам». Настаўнік або другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыя суставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаецца секундамер) вучань падымае прамыя ногі да вугла 90° да дакранання галёнкай да гімнастычнай палкі, загадзя замацаванай у нерухомым становішчы або ўтрымліваемай настаўнікам. Затым тэсціруемы апускае ногі да дакранання пяткамі да гімнастычнай маты. Залічваецца колькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу 1 мін. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Вучань прымае зыходнае становішча «ўпор лежачы, кісці рук на шырыні плячэй, ногі разам». Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучань згінае рукі ў локцевых суставах да вугла не менш за 90° і, выпрамляючы рукі, вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаецца згінаць ногі і тулава, дакранацца да падлогі каленямі і грудзьмі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў. Бег 30 м праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага або нізкага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў у бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с. Чаўночны бег 4 x 9 м выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу – не большая за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даюцца дзве спробы запар. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку да пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50 x 50 x 100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго (рыс. 1). Рыс. 1 Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, бяруць кожны па адным бруску (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (або за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякаюць яе з бруском у руках. Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 с. Залічваецца лепшы вынік з двух спроб. Скачкі праз кароткую скакалку за 1 мін выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя скакалкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі-ўцяжарвальнікі. Пры памылцы ў час скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колькасць скачкоў на працягу 30 с або 1 мін. Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі. Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе. Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «–» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі ОВ упіраюцца ва ўпоры для ног, ступні вертыкальна (рыс. 2). Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах. Рыс. 2 Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі ўздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 с. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 см. Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы. Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, пяткі і наскі ног разам. Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Тэсціруемы кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 с. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 см.
ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ» (35 гадзін) БАСКЕТБОЛ Тэхніка-тактычныя дзеянні. Прыёмы, спосабы выканання і іх разнавіднасці. Стойкі іграка, перамяшчэнні, спыненні, трыманне і лоўля мяча, перадачы, вядзенне, кідкі па кальцы. Індывідуальныя дзеянні ў нападзенні і абароне. Персанальная абарона. Аматарскі і прафесійны баскетбол і яго відовішчнасць. Арганізацыя і правядзенне аматарскіх спаборніцтваў па баскетболе. Прафесійныя падыходы да баскетбола. Этыка іграка. Правілы паводзін на гульнях у якасці балельшчыка. Лепшыя ігракі свету, краіны і рэгіёну і іх дасягненні. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: перамяшчэнні іграка (хадзьба, бег, скачкі, павароты, спыненні); лоўля мяча адной і дзвюма рукамі; вядзенне мяча без зрокавага кантролю са змяненнем напрамку і хуткасці; перадачы мяча на месцы і ў перамяшчэнні; перадачы мяча пры сустрэчным руху; кідкі мяча па кальцы з месца адной рукой ад пляча з блізкай і сярэдняй дыстанцыі; кідкі ў руху, штрафны кідок; спыненне крокам і скачком пасля вядзення і перадач мяча; шчыльная апека іграка з мячом і без мяча; выбіванне і вырыванне мяча; персанальная абарона. Лоўля мяча, які высока ляціць: на месцы, у скачку, у руху. Перадачы мяча на месцы і ў руху, сустрэчныя перадачы ў парах; тройках; калонах па паветры і з адскокам ад падлогі. Вядзенне мяча без зрокавага кантролю са зменай напрамку і хуткасці: на месцы і ў руху, навучанне паваротам. Кідкі мяча па кальцы: з месца (адной рукой ад пляча з сярэдняй і далёкай дыстанцыі; пасля перамяшчэнняў, паскарэнняў, скачкоў); у руху (кідок адной рукой знізу, дзвюма рукамі знізу; атака карзіны па дузе пасля вядзення і двух крокаў; атака пасля двух крокаў сходу); у скачку (пасля спынення скачком, крокам). Фінты і спалучэнні прыёмаў: фінт на праход – праход; вядзенне – паварот – кідок; фінт на праход – вядзенне – паварот – кідок; фінт на праход – фінт на кідок – праход – кідок. Накрыванне мяча: у парах на месцы і ў руху. Перахопліванне мяча ў гульнявых заданнях. Дзеянні іграка без мяча: выхад на свабоднае месца для атрымання мяча; выхад для адцягвання. Індывідуальныя дзеянні іграка з мячом: выхад з атрыманнем мяча – перадача на кідок мяча; выхад з атрыманнем мяча – кідок мяча; выхад з атрыманнем мяча – праход з вядзеннем мяча. ВАЛЕЙБОЛ Тэхніка-тактычныя дзеянні. Асаблівасці выканання гульнявых прыёмаў (стоек, перамяшчэнняў, перадач, падач, нападаючага ўдару). Індывідуальныя дзеянні ў нападзенні і абароне. Групавыя ўзаемадзеянні ў нападзенні і абароне. Аматарскі і прафесійны валейбол і яго відовішчнасць. Арганізацыя і правядзенне аматарскіх спаборніцтваў па валейболе. Прафесійныя падыходы да валейбола. Этыка іграка. Правілы паводзін на гульнях у якасці балельшчыка. Лепшыя ігракі свету, краіны і рэгіёну і іх дасягненні. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: стойкі; перамяшчэнні (хадзьба, прыстаўныя крокі, двайны крок, скачок, бег, скачкі, спыненні пасля перамяшчэнняў); перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы і пасля перамяшчэнняў, са змяненнем напрамку; перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы і пасля перамяшчэнняў, са змяненнем напрамку; падача ніжняя прамая на дакладнасць; падача верхняя прамая на дакладнасць. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы: з розных зыходных становішчаў (седзячы, з прыседу), пасля розных практыкаванняў (упор прысеўшы – упор лежачы – выскачыць), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху пасля перамяшчэнняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі, над сабой (з адскокам ад падлогі і без), групавыя практыкаванні: з пераменай месцаў. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы: з розных зыходных становішчаў (седзячы, з прыседу), пасля розных практыкаванняў (паварот на 360°), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу пасля перамяшчэнняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі, над сабой (з адскокам ад падлогі і без), групавыя практыкаванні: з пераменай месцаў. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху са змяненнем напрамку: перадача ў тройках, чацвёрках, па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 – у 4, з 4 – назад у 5). Перадача мяча дзвюма рукамі знізу са змяненнем напрамку: перадача ў тройках, чацвёрках, па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 – у 4, з 4 – назад у 5). Перадача мяча дзвюма рукамі зверху праз сетку (на месцы і пасля перамяшчэння): перадачы ў розных спалучэннях (пасля перадачы над сабой зверху (знізу) – партнёру, пасля павароту на 360°, пасля дотыку да сеткі), з рознай адлегласці ад сеткі (кароткая, доўгая); перадача з перамяшчэннем у калоне (калоны размешчаны праз сетку), у парах выкананне перадачы з прасоўваннем уздоўж сеткі. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу праз сетку (на месцы і пасля перамяшчэння): перадачы ў розных спалучэннях (пасля перадачы над сабой зверху (знізу) – партнёру, пасля павароту на 360°, пасля дотыку да сеткі), з рознай адлегласці ад сеткі (кароткай, доўгай); перадача з перамяшчэннем у калоне (калоны размешчаны праз сетку), у парах выкананне перадачы з прасоўваннем уздоўж сеткі. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху ў скачку: імітацыі, практыкаванні з нерухомым мячом, з уласнага падкідвання, з накідвання партнёра. Падача верхняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай настаўнікам колькасці падач, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў вызначаны квадрат, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону. Падача ніжняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай настаўнікам колькасці падач, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў вызначаны квадрат, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону. Нападаючы ўдар: практыкаванні для засваення разбегу, наскоку, практыкаванні для засваення ўдарнага руху, імітацыя прыёму, практыкаванні з нерухомым мячом, выкананне нападаючага ўдару з накідвання настаўніка і партнёра, практыкаванні з уласнага падкідвання. Прыём мяча з падачы: у парах на бакавых лініях, прыём падачы, пары размешчаны праз сетку ў трох метрах ад сеткі, у шасці метрах ад сеткі, прыём мяча ў парах, адзін размешчаны на задняй лініі, насупраць выконваюцца падачы (сілавыя, якія плануюць, з рознай траекторыяй) з месца падачы. Змяненне напрамку перадач: перадача ў тройках па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 – у 4, з 4 – назад у 5). Падача ва ўстаноўлены квадрат, у пэўную зону пляцоўкі: падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат. Пры выкананні нападаючых удараў: выбар спосабу адбівання мяча праз сетку, імітацыя атакуючага ўдару і перадача («падман») на бок саперніка дзвюма рукамі, імітацыя атакуючага ўдару для адцягвання ўвагі саперніка. Узаемадзеянне паміж ігракамі пярэдняй лініі: ігрок зоны 3 выконвае перадачу ў зону 4 або 2, калі сувязны ігрок будзе знаходзіцца ў зоне 2. Узаемадзеянне паміж ігракамі пярэдняй і задняй лініі: ігрок, які прымае падачу (нападаючы ўдар), накіроўвае мяч іграку ў зону 3, які выконвае перадачу ў зону 4 або 2. Выбар месца пры прыёме падачы: выхад пад мяч у залежнасці ад напрамку палёту мяча. Выбар спосабу прыёму падачы: у залежнасці ад траекторыі і хуткасці палёту мяча прыём падачы выконваць дзвюма рукамі зверху або дзвюма рукамі знізу. Узаемадзеянне ігракоў, якія прымаюць падачу, з сувязным іграком: ігрок, які прымае падачу (нападаючы ўдар) накіроўвае мяч іграку ў зону 3, калі сувязны будзе знаходзіцца ў зоне 2, то ігрок, які прымае падачу (нападаючы ўдар), павінен выканаць даводку мяча ў зону 2. Прыём з падачы ў зону 3 для перадачы: ігрок, які займаецца, размяшчаецца ў зоне 6 (5, 1), падачай мяч накіроўваюць іграку, які павінен выканаць даводку ў зону 3. Страхоўка іграка, які прымае падачу: кожны ігрок павінен быць гатовы падстрахаваць партнёра, які прымае падачу, асабліва каля бакавых ліній. Ігрок, які не валодае прыёмам, у крытычныя моманты гульні выключаецца наогул. Пры гэтым зоны дзеянняў пераразмяркоўваюцца паміж іншымі ігракамі. Тры ігракі размешчаны на задняй лініі, адзін – каля сеткі, падачу прымае адзін ігрок, астатнія страхуюць (прыём іграка зоны 1 – страхуе ігрок зоны 6, прымае ігрок зоны 6 – страхуюць ігракі зон 1 і 5, прыём іграка зоны 5 – страхуе ігрок зоны 6). Пры правядзенні вучэбных гульняў ужываць вывучаныя тэхніка-тактычныя дзеянні. ГАНДБОЛ Тэхніка бяспекі падчас заняткаў гандболам. Выкананне патрабаванняў пры падрыхтоўцы абсталявання і інвентару да факультатыўных заняткаў. Падрыхтоўка гульнявога поля і пляцовак да заняткаў. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры ўдарах, ранках і іншых найбольш тыповых траўмах гандбалістаў. Урачэбны кантроль: рэгулярнасць праходжання медаглядаў, допуск да заняткаў і ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах. Тэхніка-тактычныя дзеянні ігракоў абароны і нападзення. Гульнявыя дзеянні ў гульні 2 на 3, 3 на 4, 3 на 2, 4 на 3 ігракі. Перадача мяча ўразрэз двум абаронцам, у адрыў з выхадам адзін на адзін з варатаром. Тэхніка-тактычныя дзеянні: фінт – абход, адбор – фінт – кідок па варотах, стварэнне колькаснай перавагі, падманныя дзеянні без мяча і з мячом, гульня двух нападаючых супраць трох абаронцаў, гульня трох нападаючых супраць двух абаронцаў, заслон, барацьба за выгадную пазіцыю. Падманныя дзеянні (паскарэнні, развароты і да т.п.) без мяча і з мячом; жангліраванне мячамі, папераменна правай і левай рукой; вядзенне мяча з перадачамі ў парах папераменна правай і левай рукой у высокім тэмпе і з паскарэннямі; перадачы мяча правай і левай рукой, у скачку, з апоры пры паралельным і сустрэчным руху; у парах і тройках, спыненне мяча, які коціцца, правай і левай рукой з наступнай перадачай; лоўля мяча левай рукой, правай рукой, дзвюма рукамі, кідок па варотах у скачку з апоры; кідкі правай і левай рукой па нерухомым і мячы, які коціцца, з пападаннем у вароты з сярэдняй і далёкай дыстанцыі; кідкі па варотах з лініі, з вугла, сяміметровыя кідкі. ФУТБОЛ Тэхніка-тактычныя дзеянні ігракоў абароны і нападзення. Гульнявыя дзеянні ў гульні 2 на 3, 3 на 4, 3 на 2, 4 на 3 ігракі. Перадача мяча ўразрэз двум абаронцам, у адрыў з выхадам адзін на адзін з варатаром. Тэхніка-тактычныя дзеянні: адбор – абводка – перадача, адбор – абводка – удар па варотах, стварэнне колькаснай перавагі, падманныя дзеянні без мяча і з мячом, гульня двух нападаючых супраць трох абаронцаў, гульня трох нападаючых супраць двух абаронцаў, заслон варатара, барацьба за выгадную пазіцыю. Практыка судзейства гульні ў футбол. Судзейства гульні ў якасці сакратара, памочніка суддзі ў полі, бакавога суддзі, суддзі ў полі. Гульня ў футбол, удзел у спаборніцтвах. Гульня на стандартным полі поўнымі складамі. Удзел у матчавых сустрэчах, першынствах установы адукацыі, рэгіянальных турнірах. Правілы гульні. Падманныя дзеянні (паскарэнні, развароты і да т.п.) без мяча і з мячом. Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагой, па чарзе нагой і галавой. Вядзенне мяча з перадачамі ў парах папераменна правай і левай нагой у высокім тэмпе і з паскарэннямі. Перадачы мяча правай і левай нагой, галавой пры паралельным і сустрэчным руху. У парах і тройках спыненне мяча, які коціцца, правай і левай нагой з наступнай перадачай. Спыненне нагой і грудзьмі мяча, які ляціць, з наступным ударам па варотах. Удары правай і левай нагой па нерухомым і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском з пападаннем у вароты з сярэдняй і далёкай дыстанцыі. Удар па варотах галавой пасля падачы са штрафнога і вуглавога ўдару. Тэхніка-тактычныя звязкі ў парах, тройках, чацвёрках: вядзенне – перадача, прыём – перадача, прыём – вядзенне – перадача, вядзенне – удар па варотах, прыём – удар па варотах, спыненне – перадача. Гульня варатара: лоўля і адбіванне мяча рукамі стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання. Эстафеты з вядзеннем і перадачамі мяча ў максімальна хуткім тэмпе. Увядзенне мяча ў гульню кідком дзвюма рукамі з-за бакавой лініі. Гульня ў футбол 6 на 6, 8 на 8 ігракоў і поўнымі складамі.
Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для V класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания |