Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Фізічная культура і здароўе»для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіз беларускай мовай навучання і выхавання

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница32 из 87
    1   ...   28   29   30   31   32   33   34   35   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Асноўнай мэтай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» з’яўляецца фарміраванне асноў кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якая спрыяе сацыялізацыі асобы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах.

    2. Рэалізацыя гэтай мэты прадугледжвае рашэнне вучэбных, развіццёвых і выхаваўчых задач:

    фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе выканання розных відаў вучэбна-пазнавальнай і працоўнай дзейнасці (тэхналагічных аперацый) па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, вядзенні хатняй гаспадаркі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дамаводстве, вырошчванні раслін;

    фарміраванне асноў графічнай і тэхналагічнай пісьменнасці, уменняў эканомна выкарыстоўваць матэрыялы і выконваць правілы бяспечных паводзін;

    фарміраванне гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння;

    развіццё пазнавальных інтарэсаў і самастойнасці; творчых, канструктарскіх здольнасцей; тэхнічнага і мастацкага мыслення; камунікатыўных і арганізатарскіх уменняў у працэсе выканання розных відаў дзейнасці;

    выхаванне працавітасці, культуры працы, ініцыятыўнасці і самастойнасці, эстэтычнага густу, культуры паводзін і зносін, далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый.

    Змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» (далей – вучэбная праграма) рэалізуецца ў працэсе тэарэтычнага і практычнага навучання. Практычнае навучанне ажыццяўляецца ў працэсе выканання вучнямі практычных работ.

    Навучанне вучэбнаму прадмету «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі грунтуецца на метадалагічных падыходах: сістэмна-дзейнасным, асяроддзевым, асобасна арыентаваным, культуралагічным, кампетэнтнасным.

    3. Да асноўных відаў кампетэнцый, што фарміруюцца ў працэсе працоўнага навучання вучняў, адносяцца асобасныя, метапрадметныя і прадметныя:

    3.1. асобасныя кампетэнцыі арыентаваны на гатоўнасць і здольнасць вучняў да самаразвіцця. Да асобасных кампетэнцый адносяцца:

    каштоўнасна-сэнсавыя – здольнасці да каштоўнаснага і эмацыянальна-валявога ажыццяўлення дзейнасці; здольнасці прымаць веды як каштоўнасць, умець гарманічна адаптавацца ў сучасным свеце, выбіраць каштоўнасныя, мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў, самастойна выяўляць супярэчнасці і прымаць рашэнні;

    рэфлексіўна-ацэначныя – здольнасці ўсведамлення ўласных індывідуальна-асобасных асаблівасцей, свайго псіхічнага стану; здольнасці ажыццяўляць самакантроль і самаацэнку, гатоўнасць да самаўдасканалення і самаразвіцця;

    камунікатыўныя – здольнасці да арганізацыі і прадуктыўнага супрацоўніцтва ў калектыўнай дзейнасці, здольнасці дапускаць магчымасць існавання ў людзей розных пунктаў гледжання, улічваць іх і імкнуцца да каардынацыі розных пазіцый у супрацоўніцтве, выкарыстоўваць маўленне для рэгуляцыі сваіх дзеянняў, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці, адэкватна выкарыстоўваць маўленчыя сродкі для вырашэння розных камунікатыўных, арганізацыйных і практычных задач;

    3.2. метапрадметныя кампетэнцыі накіраваны на авалоданне вучнямі ўніверсальнымі вучэбнымі дзеяннямі (рэгулятыўнымі, інфармацыйнымі, пазнавальнымі), якія складаюць аснову ўмення вучыцца. Да метапрадметных кампетэнцый адносяцца:

    рэгулятыўныя – здольнасці прымаць вучэбную задачу, ставіць мэты ў вучэбна-тэхналагічнай і творчай дзейнасці, планаваць свае дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх рэалізацыі, ажыццяўляць прамежкавы і выніковы кантроль, ацэнку вучэбных дзеянняў у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх выканання, адэкватна ўспрымаць ацэнку настаўніка, выконваць вучэбныя дзеянні ў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці;

    інфармацыйныя – здольнасці ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу неабходнай інфармацыі ў адпаведнасці з узроўнем і складанасцю вырашэння задач, ствараць уласны інфармацыйны прадукт, прадстаўляць інфармацыю ў разнастайнай форме (таблічнай, графічнай, схематычнай і інш.) для вырашэння задач, фармуляваць адказы ў вуснай і пісьмовай форме, арыентавацца на разнастайнасць спосабаў вырашэння задач, вылучаць істотную інфармацыю з тэкстаў розных відаў;

    пазнавальныя – здольнасці ажыццяўляць вучэбна-пазнавальную дзейнасць, аналізаваць прадметы з вылучэннем істотных і неістотных характарыстык і элементаў, праводзіць параўнанне па зададзеных крытэрыях, будаваць разважанні пра вырабы, іх будову, уласцівасці і сувязі, падагульняць, выяўляць аналогіі, ажыццяўляць праектную дзейнасць;

    3.3. прадметныя кампетэнцыі фарміруюцца ў працэсе засваення вучнямі тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў у розных відах вучэбна-пазнавальнай, працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, у працэсе вывучэння асноў матэрыялазнаўства, вядзення хатняй гаспадаркі, выканання тэхналагічных аперацый па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, дамаводстве, вырошчванні раслін (рацыянальнае выкарыстанне вучэбнай і дадатковай тэхналагічнай інфармацыі для праектавання і стварэння аб’ектаў працы; ацэнка ўласцівасцей матэрыялаў і галін іх прымянення; арыентацыя ў наяўных тэхнічных сродках і тэхналогіях стварэння аб’ектаў працы; распазнаванне відаў, прызначэння матэрыялаў, інструментаў і абсталявання; планаванне тэхналагічнага працэсу; падбор матэрыялаў з улікам характару аб’екта працы і тэхналогіі; падбор інструментаў і абсталявання з улікам патрабаванняў тэхналогіі; праектаванне паслядоўнасці тэхналагічных аперацый і складанне тэхналагічнай дакументацыі; выкананне тэхналагічных аперацый з захаваннем устаноўленых норм, правіл бяспечнай працы і інш.).

    4. Змест вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» прадстаўлены інварыянтным і варыятыўным кампанентамі:

    4.1. інварыянтны кампанент уключае раздзелы: «Асновы гатавання ежы», «Асновы выканання швейных вырабаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслін».

    Усе раздзелы праграмы ўтрымліваюць асноўныя тэарэтычныя звесткі і практычныя работы. Пры гэтым прадугледжваецца, што перад выкананнем практычных работ вучні павінны асвоіць неабходны мінімум тэарэтычнага матэрыялу. Вучэбны матэрыял структураваны ў лагічнай паслядоўнасці для вывучэння. Для кожнай тэмы вызначаны віды практычных работ, змест якіх накіраваны на фарміраванне ўменняў і навыкаў, неабходных у паўсядзённым жыцці.

    Пры вывучэнні раздзела «Асновы гатавання ежы» закладваюцца асновы культуры харчавання. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на вывучэнне асноўных звестак аб прадуктах харчавання, выбар прадуктаў харчавання, вызначэнне іх дабраякаснасці і ўмоў захоўвання; на вывучэнне тэхналогіі гатавання страў і напояў з выкарыстаннем кухонных прылад, сталовых прыбораў, посуду, інструментаў і абсталявання. Змест тэмы «Беларуская нацыянальная кухня» накіраваны на адраджэнне і захаванне кулінарных традыцый нацыянальнай кухні.

    Змест раздзела «Асновы выканання швейных вырабаў» накіраваны на асваенне асноў праектавання, выканання і догляду вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў.

    Змест раздзела «Асновы дамаводства» фарміруе культуру быту. У вучняў павінны быць сфарміраваны веды, неабходныя гаспадыні для забеспячэння камфорту і ўтульнасці ў доме. Катэгорыя агульных звестак і паняццяў садзейнічае адраджэнню і захаванню сямейных і нацыянальных культурных традыцый. Пры планаванні выбару аб’ектаў працы магчыма выкарыстанне гадзін і тэм варыятыўнага кампанента вучэбнай праграмы. Пры вывучэнні тэм раздзела дапускаецца азнаямленне з магчымасцямі выкарыстання камп’ютарных праграм для візуалізацыі праектавання інтэр’ера на розных этапах яго распрацоўкі.

    Раздзел «Асновы вырошчвання раслін» вывучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-доследны ўчастак. Тэмы раздзела накіраваны на фарміраванне ведаў пра асартымент раслін, асаблівасці іх вырошчвання і правілы па іх доглядзе.

    Пасля кожнага раздзела вучэбнай праграмы вызначаны асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, якія ўтрымліваюць пералік ведаў (на ўзроўні ўяўлення і разумення), уменняў і навыкаў, што падлягаюць кантролю ў працэсе навучання на занятках;

    4.2. варыятыўны кампанент ахоплівае розныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці і накіраваны галоўным чынам на азнаямленне вучняў з народнай творчасцю і далучэнне да яе. Настаўніку даецца магчымасць самастойна вызначыць від творчасці (адзін або некалькі) у кожным класе або выбраць скразную тэму з V па IX клас. Акрамя пералічаных у вучэбнай праграме відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, настаўнік можа выбраць іншы (не названы ў спісе) від творчасці з улікам узроставых асаблівасцей і жаданняў вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэгіянальных і мясцовых умоў, асаблівасцей і традыцый.

    У працэсе працоўнага навучання настаўніку неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, якія актывізуюць пазнавальную дзейнасць вучняў, развіваюць іх мысленне і памяць пры пераносе і падагульненні ведаў з розных вучэбных прадметаў. На ўроках абслуговай працы прасочваюцца міжпрадметныя сувязі з такімі вучэбнымі прадметамі, як «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», «Матэматыка», «Інфарматыка». Вывучэнне і аналіз вучэбных праграм па іншых вучэбных прадметах дае магчымасць настаўніку дыдактычна правільна рэалізаваць міжпрадметныя сувязі ў сістэме вучэбнай і пазакласнай работы па абслуговай працы з апорай на раней засвоеныя веды вучняў.

    Фарміраванне тэарэтычных звестак праводзіцца ў працэсе вывучэння новага матэрыялу і пры інструктаванні вучняў да выканання імі практычных заданняў. Усе віды вучэбных заняткаў па абслуговай працы носяць у асноўным практыка-арыентаваны характар. Вучэбнай праграмай прадугледжаны практычныя работы, а таксама прыкладны пералік вырабаў як для індывідуальных, так і для групавых практычных работ. Пералік вырабаў можа змяняцца і дапаўняцца настаўнікам з улікам жаданняў і магчымасцей вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Выбар вырабаў павінен забяспечваць магчымасць дынамічнага развіцця ўменняў, якія фарміруюцца ў вучняў, і забяспечваць магчымасць дасягнення ўстаноўленых вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў (кампетэнцый).

    Практычныя ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, рэкамендуецца развіваць на факультатыўных занятках і ў гуртках па адпаведных праграмах.

    У вучэбнай праграме для кожнага класа настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў да працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, не парушаючы пры гэтым логікі вывучэння курса ў цэлым.

    З мэтай павышэння эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў па абслуговай працы настаўнік можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні да 15 % вучэбнага часу з улікам мясцовых умоў і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінета.

    Асаблівую ўвагу ў працэсе працоўнага навучання варта звяртаць на выкананне вучнямі правіл бяспечных паводзін пры правядзенні работ, правіл пажарнай бяспекі і гігіенічных умоў працы ў кабінеце. У адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з захаваннем тэхнікі бяспекі, а таксама з мэтай засцярогі адзення дзелавога стылю ад забруджвання і пашкоджання мэтазгодна прадугледзець для ўрокаў працоўнага навучання наяўнасць у вучняў і настаўніка зручнага і функцыянальнага спецыяльнага адзення (халат, куртка, фартух, нарукаўнікі і інш.).

    На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, практычныя работы і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, метад праектаў і інш.

    Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш.

    Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

    Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў праводзіцца ў форме вуснага апытання вучняў, выканання імі самастойных практычных работ, тэставых заданняў, тэхналагічных аперацый, творчых праектаў, выканання вырабаў, распрацоўкі графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. З улікам працэсуальнага і выніковага аспектаў дзейнасці вучняў ацэнка практычных работ павінна ажыццяўляцца па наступных крытэрыях: арганізацыя вучэбнага месца; выкананне правіл бяспечных паводзін; рацыянальнасць прымянення інструментаў, прыстасаванняў і абсталявання; правільнасць выканання тэхналагічных аперацый; узровень самастойнасці і творчы падыход у працэсе выканання практычнай работы; час, затрачаны на выкананне практычнай работы; адпаведнасць вырабу (загатоўкі) чарцяжу.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

     

    Кампаненты, раздзелы і тэмы

    Колькасць гадзін

    ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ

    I

    Асновы гатавання ежы

    7/7*

    II

    Асновы выканання швейных вырабаў

    16/14

    III

    Асновы дамаводства

    5/4

    IV

    Асновы вырошчвання раслін

    0/4

    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ**

    1

    Вышыўка

     

    2

    Вязанне кручком

     

    3

    Вязанне пруткамі

     

    4

    Абрэзкавая тэхніка (пэчворк)

     

    5

    Бісерапляценне

    7/6

    6

    Работа з саломкай

     

    7

    Ткацтва

     

    8

    Нітачны дызайн (ізанітка)

     

    9

    Роспіс па тканіне

     

    10

    Валянне

     

    11

    Дэкупаж і інш.

     

    Усяго

    35/35

     

    ______________________________

    * Колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм) (у лічніку – для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія не маюць вучэбна-доследных участкаў, у назоўніку – для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-доследныя ўчасткі).

    ** Паслядоўнасць і выбар колькасці тэм на вывучэнне раздзелаў варыятыўнага кампанента ў кожным класе ажыццяўляецца настаўнікам самастойна на падставе жадання вучняў, рэгіянальных асаблівасцей і традыцый.

    ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ

     

    I. Асновы гатавання ежы (7/7 гадзін)

    Аб’екты грамадскага харчавання. Агульныя звесткі пра аб’екты грамадскага харчавання, іх ролю, класіфікацыю (рэстаран, кафэ, буфет, бар, сталовая і інш.). Азнаямленне з меню і яго раздзеламі.

    Практычная работа. Вывучэнне прапанаваных варыянтаў меню.

     

    Сервіроўка стала. Агульныя звесткі пра характэрныя асаблівасці сервіроўкі стала і віды прыёма гасцей (маладзёжная вечарына, фуршэт, кактэйль, чайны стол і інш.). Асаблівасці сервіроўкі стала (на выбар).

    Практычная работа. Сервіроўка стала (маладзёжная вечарына і інш.).

     

    Віды цеста і спосабы яго падрыхтоўкі. Агульныя звесткі пра значэнне вырабаў з цеста ў харчаванні чалавека; пра муку, яе віды, вызначэнне дабраякаснасці мукі, умовы і тэрміны захоўвання, сыравіну, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі цеста. Віды цеста. Віды разрыхляльнікаў, іх прызначэнне. Кухонныя прылады і посуд, неабходныя для падрыхтоўкі вырабаў з цеста. Тэхналогія падрыхтоўкі вырабаў з цеста. Патрабаванні да якасці. Афармленне гатовых страў. Правілы падачы.

    Практычныя работы. Падрыхтоўка вырабаў з цеста. Вызначэнне дабраякаснасці мукі.

     

    Салодкія стравы. Агульныя звесткі пра значэнне салодкіх страў, іх віды ў харчаванні чалавека. Спосабы цеплавой апрацоўкі, якія ўжываюцца пры падрыхтоўцы салодкіх страў. Кухонныя прылады і посуд, неабходныя для падрыхтоўкі салодкіх страў. Тэхналогія падрыхтоўкі салодкіх страў. Патрабаванні да якасці. Афармленне гатовых страў. Правілы падачы.

    Практычная работа. Падрыхтоўка салодкіх страў.

     

    Беларуская нацыянальная кухня. Агульныя звесткі пра асаблівасці тэхналогіі падрыхтоўкі страў беларускай нацыянальнай кухні, звязаных з сямейнымі абрадамі. Патрабаванні да якасці. Правілы падачы.

    Практычная работа. Падрыхтоўка страў беларускай нацыянальнай кухні.

     

    Азнаямленне з прафесіямі пекара, кандытара і інш.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра аб’екты грамадскага харчавання, іх ролю, класіфікацыю, характэрныя асаблівасці відаў прыёму гасцей, значэнне вырабаў з цеста ў харчаванні чалавека, пра муку, яе віды; значэнне салодкіх страў, іх віды ў харчаванні чалавека;

    на ўзроўні разумення: звесткі пра муку, цеста і правілы яго падрыхтоўкі; віды разрыхляльнікаў.

    Вучні павінны ўмець:

    сервіраваць стол да прыёму гасцей;

    вызначаць дабраякаснасць мукі;

    выконваць першасную апрацоўку мукі, гаватаць вырабы з цеста, салодкія стравы;

    вызначаць якасць прыгатаваных страў, афармляць і падаваць гатовыя стравы;

    карыстацца посудам (кухонным, сталовым), прыладамі, прыстасаваннямі, бытавымі электрапрыборамі, неабходнымі для апрацоўкі прадуктаў пры падрыхтоўцы страў.

    Вучні павінны валодаць:

    правіламі бяспечных паводзін;

    навыкамі падрыхтоўкі вырабаў з цеста і салодкіх страў;

    навыкамі сервіроўкі стала і афармлення прыгатаваных страў;

    навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах.

     

    II. Асновы выканання швейных вырабаў (16/14 гадзін)

    Сучасныя тэкстыльныя матэрыялы. Агульныя звесткі пра нятканыя матэрыялы, іх уласцівасці, пракладачныя, дубліруючыя і падкладачныя матэрыялы. Агульныя звесткі пра трыкатажнае палатно, яго віды і ўласцівасці, выкарыстанне пры выкананні швейных вырабаў. Віды сучасных аздобных матэрыялаў (па прызначэнні).

    Практычная работа. Вывучэнне ўласцівасцей трыкатажнага палатна.

     

    Стыль у адзенні. Агульныя звесткі пра стыль і ансамбль у адзенні, касцюм (па відзе і прызначэнні) і аксесуараў да яго. Паняцце пра рацыянальны гардэроб.

    Практычная работа. Выраб аксесуараў да адзення.

     

    Выбар і стварэнне эскіза швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра мастацкі эскіз. Віды мастацкага эскіза.

    Практычная работа. Распрацоўка мастацкага эскіза швейнага вырабу, падбор матэрыялаў, выбар віду аздаблення паводле выбранага стылю.

    Вызначэнне памераў швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра меркі, неабходныя для пабудовы чарцяжа, правілы выбару прыбавак у залежнасці ад віду вырабу і ўласцівасцей асноўных матэрыялаў.

    Практычная работа. Зняцце мерак для пабудовы чарцяжа швейнага вырабу.

     

    Пабудова чарцяжа швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра асаблівасці пабудовы лякальных крывых на чарцяжы швейнага вырабу, афармленне і чытанне чарцяжа.

    Практычная работа. Пабудова чарцяжа швейнага вырабу.

     

    Мадэліраванне швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра спосабы мадэліравання (занясенне змяненняў і карэкціроўка выкрайкі па асноўных канструктыўных лініях).

    Практычная работа. Выкананне мадэліравання швейнага вырабу.

     

    Раскрой тканіны. Агульныя звесткі пра тэхналагічную паслядоўнасць выканання швейнага вырабу з улікам механічных і фізічных уласцівасцей тканін. Паслядоўнасць раскрою.

    Практычная работа. Падрыхтоўка тканіны і яе раскрой.

     

    Прызначэнне і прыёмы выканання машынных швоў. Агульныя звесткі пра класіфікацыю машынных швоў (па прызначэнні). Паслядоўнасць выканання машынных швоў.

    Практычная работа. Выкананне ўзораў машынных швоў (на выбар).

     

    Тэхналогія выканання швейнага вырабу. Падрыхтоўка дэталей крою да апрацоўкі. Апрацоўка і аздабленне вырабу з улікам механічных і фізічных уласцівасцей тканін.

    Практычная работа. Выкананне швейнага вырабу.

    Канчатковая апрацоўка швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра канчатковую апрацоўку швейнага вырабу з улікам механічных і фізічных уласцівасцей тканін і пра догляд яго.

    Практычная работа. Выкананне канчатковай апрацоўкі швейнага вырабу. Вывучэнне характарыстак мыйных сродкаў.

     

    Азнаямленне з прафесіяй касцюмера і інш.

     

    Прыкладны пералік вырабаў: вырабы для афармлення інтэр’ера кухні (прыхватка, тэкстыльны кошык, грэлка для заварачнага чайніка, пакетніца, сэты, арганайзер насценны, сашэ для сталовых прыбораў і інш.) і інш.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра віды нятканых, пракладачных, дубліруючых, падкладачных матэрыялах; трыкатажнае палатно, яго віды і ўласцівасці, выкарыстанне пры выкананні швейных вырабаў; касцюм, яго віды і прызначэнне, аксесуары, іх віды і прызначэнне; асаблівасці пабудовы чарцяжа швейнага вырабу; спосабы мадэліравання; класіфікацыю машынных швоў (па прызначэнні), мыйныя сродкі.

    на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: трыкатаж, стыль, ансамбль у адзенні, касцюм, рацыянальны гардэроб, аксесуар; уласцівасці нятканых матэрыялаў.

    Вучні павінны ўмець:

    улічваць уласцівасці тканін і трыкатажнага палатна пры выкананні вырабаў;

    распрацоўваць эскіз вырабу;

    разлічваць колькасць тканіны, неабходную для выканання швейнага вырабу;

    выконваць раскрой матэрыялу, эканомна расходаваць матэрыялы;

    працаваць на швейнай машыне; выконваць швейныя вырабы і аксесуары да адзення;

    выконваць канчатковую апрацоўку швейнага вырабу, ажыццяўляць догляд вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў.

    Вучні павінны валодаць:

    правіламі бяспечных паводзін;

    правіламі выканання гігіенічных патрабаванняў;

    спосабамі арганізацыі вучэбнага месца;

    прыёмамі выканання тэхналагічных аперацый;

    навыкамі ўжывання канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыі;

    прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выконваемага вырабу;

    навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах.

     

    III. Асновы дамаводства (5/4 гадзіны)

    Хатняя эканоміка. Агульныя звесткі пра структуру сямейнага бюджэту (даходы, выдаткі, баланс, планаванне бюджэту); рацыянальнае вядзенне хатняй гаспадаркі.

    Практычная работа. Складанне табліцы планавання сямейнага бюджэту.

     

    Правы спажыўца. Агульныя звесткі пра правы спажыўца (Закон пра ахову праў спажыўца, органы нагляду за правамі спажыўца); правілы звароту няякаснага тавару (тэрмін абслугоўвання, гарантыйны тэрмін, тэрмін прыдатнасці, таварны чэк, касавы чэк).

    Практычная работа. Вызначэнне якасці прапанаванага тавару.

     

    Імідж дзелавога чалавека. Агульныя звесткі пра складнікі іміджу сучаснага дзелавога чалавека (знешні выгляд, культура паводзін, культура зносін і г. д.); маўленчы этыкет (прывітанне, формы звароту, размова па тэлефоне).

    Практычная работа. Складанне рэзюмэ.

     

    Інтэр’ер нашага дома. Агульныя звесткі аб праектаванні інтэр’ера, пра этапы стварэння праектаў інтэр’ера (збор інфармацыі, эскізаванне, планіроўка); спосабы стварэння макетаў (папяровае і камп’ютарнае мадэліраванне); віды камп’ютарных праграм для візуалізацыі праектаў (3ds Max, ArchiCAD, 3D Home Дызайнер 2002).

    Практычная работа. Распрацоўка варыянта планіроўкі жылога памяшкання.

     

    Азнаямленне з прафесіяй дызайнера інтэр’ера і інш.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра структуру сямейнага бюджэту; правы спажыўца; маўленчы этыкет; праектаванне інтэр’ера; спосабы стварэння макетаў;

    на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: бюджэт, тэрмін абслугоўвання, гарантыйны тэрмін, тэрмін прыдатнасці, імідж; спосабы рацыянальнага вядзення хатняй гаспадаркі.

    Вучні павінны ўмець:

    складаць план рацыянальнага выкарыстання сямейнага бюджэту;

    вызначаць якасць прапанаванага тавару;

    распрацоўваць планіроўку жылога памяшкання;

    складаць рэзюмэ.

    Вучні павінны валодаць:

    правіламі бяспечных паводзін;

    навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах, складання алгарытму выконваемай работы.

     

    IV. Асновы вырошчвання раслін (0/4 гадзіны)

    Газоны: тыпы і віды, тэхналогія ўпарадкавання. Агульныя звесткі пра тыпы газонаў (спартыўны, дэкаратыўны, спецыяльны); віды дэкаратыўных газонаў (партэрныя, паркавыя, маўрытанскія, лугавыя); асартымент раслін для стварэння газонаў. Працэс упарадкавання газонаў. Правілы бяспечных паводзін пры падрыхтоўцы ўчастка для стварэння газона.

    Практычная работа. Падрыхтоўка ўчастка для стварэння газона.

     

    Асартымент раслін для стварэння газонаў. Агульныя звесткі пра асартымент газонных траў і глебапокрыўных культур, тэхналогію іх вырошчвання. Падрыхтоўка глебы для стварэння газона. Пасеў газонных траў. Догляд газона. Правілы бяспечных паводзін пры стварэнні газона з дывановых раслін.

    Практычная работа. Падрыхтоўка глебы, стварэнне і догляд газона.

     

    Азнаямленне з прафесіяй ландшафтнага дызайнера і інш.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра тыпы і віды дэкаратыўных газонаў; асартымент газонных траў і глебапокрыўных культур;

    на ўзроўні разумення: звесткі пра газон, працэс упарадкавання і догляд газона.

    Вучні павінны ўмець:

    падрыхтоўваць участак для стварэння газона, глебу пад газоны;

    выбіраць і сеяць газонную траву;

    ствараць газон з дывановых раслін, даглядаць яго.

    Вучні павінны валодаць:

    правіламі бяспечных паводзін пры стварэнні газона;

    навыкамі стварэння газона з дывановых раслін, падрыхтоўкі глебы пад газон;

    прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выкананай работы;

    навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах.

     

    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ

    (7/6 гадзін)

     

    1. Вышыўка

    Аздабляльныя швы

    Вышыванне як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віды вышывання. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Выбар малюнка для вышыўкі. Спосабы пераводу малюнка на тканіну.

    Віды аздабляльных швоў. Тэхналогія іх выканання. Спосабы замацавання ніткі ў пачатку і канцы вышывання. Патрабаванні да якасці вышыўкі.

    Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу.

    Практычныя работы. Выкананне ўзораў аздабляльных швоў. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюра і інш.

     

    Лічаныя швы

    Лічаныя швы ў беларускай народнай вышыўцы.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Набор. Тэхніка выканання вертыкальных і гарызантальных набораў. Спосабы павароту вышывальнай ніткі ў канцы кожнага рада. Патрабаванні да якасці вышыўкі.

    Лічаная гладзь. Спосабы выканання: аднабаковая, двухбаковая. Тэхніка выканання. Патрабаванні да якасці вышыўкі.

    Разнавіднасці шва «крыж». Тэхналогія вышывання простага крыжа радамі па гарызанталі, вертыкалі і дыяганалі. Патрабаванні да афармлення добрага і вываратнага бакоў. Патрабаванні да якасці вышыўкі.

    Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу.

    Практычныя работы. Практыкаванні ў выкананні лічаных швоў. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюра і інш.

     

    Гладзь

    Віды свабоднага вышывання.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Гладзь. Класіфікацыя гладзі па спосабе выканання, форме элементаў, колеры. Тэхналагічныя асаблівасці выканання. Спосабы замацавання ніткі на тканіне. Патрабаванні да якасці вышыўкі.

    Выбар малюнкаў для вышыўкі. Спосабы пераводу малюнка на тканіну.

    Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу.

    Практычныя работы. Практыкаванні ў вышыўцы гладдзю. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюраі інш.

     

    Скразное вышыванне

    Віды скразнога вышывання. Строчавае вышыванне. Паняцце пра мярэжку. Віды мярэжак. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Тэхналогія і паслядоўнасць выканання мярэжкі. Патрабаванні да якасці работы.

    Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу.

    Практычныя работы. Практыкаванні ў выкананні мярэжак. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка і інш.

     

    Аплікацыя з тканіны

    Аплікацыя. Віды аплікацыі. Прымяненне аплікацыі з тканіны.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Тэхналогія выканання аплікацыі. Спосабы замацавання аплікацыі. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Практыкаванні ў выкананні матываў. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, пано і інш.

     

    2. Вязанне кручком

    Вязанне кручком як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асартымент вырабаў.

    Інструменты, прыстасаванні і матэрыялы для работы. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Падбор кручка і пражы. Пачатковая пятля, ланцужок. Асноўныя віды петляў, іх умоўнае абазначэнне. Структура пятлі. Спосабы вывязвання пятлі. Патрабаванні да якасці работы.

    Прыёмы вязання палатна. Віды вязання па крузе. Рапорт узору. Пабудова і чытанне схем для вязання.

    Канчатковая апрацоўка вязанага вырабу.

    Практычныя работы. Выкананне ўзораў. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, прыхватка і інш.

     

    3. Вязанне пруткамі

    Вязанне пруткамі. Віды і спосабы вязання пруткамі. Асартымент вырабаў.

    Інструменты, прыстасаванні і матэрыялы для работы. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Падбор пруткоў і пражы. Падрыхтоўка да вязання пражы, якая ўжывалася раней.

    Набор петляў пачатковага рада. Асноўныя віды петляў. Схема пабудовы пятлі. Спосабы вывязвання петляў. Паняцце пра пругавыя петлі. Віды пругоў. Замацаванне петляў.

    Спосабы прыбаўлення і ўбаўлення петляў пры вязанні пруткамі. Тэхналогія вязання пяццю пруткамі. Патрабаванні да якасці работы.

    Схема вязанага палатна. Разлік шчыльнасці вязання і колькасці петляў пачатковага рада.

    Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабаў.

    Практычныя работы. Выкананне ўзораў. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: шалік, павязка на галаву, шкарпэткі, шапачка і інш.

     

    4. Абрэзкавая тэхніка (пэчворк)

    Пэчворк. Асартымент вырабаў.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Кампазіцыя з геаметрычных элементаў. Гарманічныя спалучэнні тканін па фактуры, колеры.

    Тэхналогія выканання вырабу. Машынны спосаб злучэння абрэзкаў. Патрабаванні да якасці работы.

    Канчатковае аздабленне і афармленне вырабаў.

    Практычныя работы. Выкананне элементаў узору. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: прыхватка, сурвэтка і інш.

     

    5. Бісерапляценне

    Бісернае рукадзелле. Асноўныя віды нізання. Асартымент вырабаў. Матэрыялы і інструменты для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Тэхніка нізання аднарадных і шматрадных ланцужкоў у адну і некалькі нітак. Схемы нізання.

    Аздабленне вырабаў. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Засваенне прыёмаў нізання. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: упрыгажэнні з бісеру.

     

    6. Работа з саломкай

    Аплікацыя з саломкі

    Аплікацыя з саломкі як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Класіфікацыя аплікацыі з саломкі.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Віды саломы, якая прымяняецца ў аплікацыі. Уласцівасці саломы. Віды фону для аплікацыі. Кляі, якія прымяняюцца ў аплікацыі. Апрацоўка элементаў кампазіцыі: таніраванне, наданне аб’ёмнай формы.

    Тэхналогія выканання аплікацыі з саломкі. Канчатковае аздабленне кампазіцыі. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Падрыхтоўка саламяных стужак. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: дэкаратыўнае пано і інш.

     

    Саломапляценне

    Саломапляценне як адзін з самых старажытных відаў народных рамёстваў.

    Віды пляцення. Плоскае і аб’ёмнае пляценне. Асноўныя віды плоскіх і аб’ёмных пляцёнак.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Нарыхтоўка і першасная апрацоўка саломы. Падрыхтоўка саломкі да пляцення.

    Тэхналогія саломапляцення. Спосабы нарошчвання саломін. Аздабленне гатовых пляцёнак. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Засваенне прыёмаў пляцення. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: сувеніры з саломкі.

     

    7. Ткацтва

    Ткацтва як адзін з самых старажытных відаў народных рамёстваў.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Паняцце аб працэсе ткацтва. Аснова і ўток. Патрабаванні, што прад’яўляюцца да нітак асновы і ўтку.

    Падрыхтоўка нітак асновы і ўтку да ткацтва. Разлік асновы. Нацягванне асновы на раму. Спосабы намотвання нітак утку. Прыёмы ткацтва.

    Тэхналогія выканання работы. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Засваенне прыёмаў ткацтва. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: пояс, павязка на галаву і інш.

     

    8. Нітачны дызайн (ізанітка)

    Нітачны дызайн як від мастацкай дзейнасці.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Асаблівасці распрацоўкі кампазіцыі для ізаніткі.

    Выкананне элементаў на аснове прамых ліній, вуглоў, дуг, акружнасцей. Разметка асновы. Падрыхтоўка фону.

    Тэхналогія выканання работы. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Практыкаванні ў выкананні матываў. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: паштоўка, закладка, пано і інш.

     

    9. Роспіс па тканіне

    Роспіс па тканіне як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віды роспісу тканіны: халодны і гарачы батык, трафарэтны, свабодны і вузельчыкавы роспіс.

    Вузельчыкавы роспіс.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Падбор фарбавальніка для тканіны з улікам яе валакністага складу.

    Тэхналогія выканання вузельчыкавага роспісу. Спосабы замацавання фарбаў.

    Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы.

    Практычныя работы. Выкананне ўзораў у тэхніцы вузельчыкавага роспісу. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: шалік, сурвэтка і інш.

     

    10. Валянне

    Валянне з шэрсці як тэхніка рукадзелля. Віды валяння.

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Сухое валянне. Віды іголак для фільцавання. Сухое валянне з дапамогай шаблона.

    Мокрае валянне. Разнастайныя хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для валяння, тэхніка бяспекі пры іх прымяненні. Прынцып звальвання шарсцяных валокнаў. Асноўныя віды раскладкі шэрсці: перпендыкулярная і радыяльная. Спосабы звальвання палатна. Наданне формы звальваемаму вырабу.

    Практычныя работы. Засваенне прыёмаў валяння. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: брошка, цацка і інш.

     

    11. Дэкупаж

    Гісторыя ўзнікнення і развіцця тэхнікі «дэкупаж».

    Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін.

    Асаблівасці выканання на розных паверхнях.

    Практычныя работы. Засваенне прыёмаў выканання дэкупажу. Выкананне вырабу.

    Прыкладны пералік вырабаў: вырабы ў тэхніцы «дэкупаж».

     

     

    ЗАЦВЕРДЖАНА

    Пастанова
    Міністэрства адукацыі
    Рэспублікі Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    з беларускай мовай навучання і выхавання


    1   ...   28   29   30   31   32   33   34   35   ...   87


    написать администратору сайта