Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)»для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіз беларускай мовай навучання і выхавання

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница29 из 87
    1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Змест вучэбнага прадмета «Хімія» арыентаваны на засваенне вучнямі кампетэнцый, неабходных для рацыянальнай дзейнасці ў свеце рэчываў і хімічных ператварэнняў на аснове ведаў пра ўласцівасці найважнейшых рэчываў, якія акружаюць чалавека ў паўсядзённым жыцці, прыродзе, прамысловасці. Засваенне зместу вучэбнага прадмета «Хімія» прадугледжвае фарміраванне ў вучняў разумення ролі хіміі ў вырашэнні найбольш актуальных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам у XXI стагоддзі.

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Хімія» (далей – вучэбная праграма) прадугледжвае адносную завершанасць зместу хімічнай адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Сутнасць адноснай завершанасці зместу хімічнай адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі заключаецца ў тым, што па заканчэнні IX класа ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі выпускнік авалодае сукупнасцю кампетэнцый, якія ён будзе выкарыстоўваць у жыцці незалежна ад абранай прафесіі і якія даюць магчымасць працягнуць вывучэнне хіміі на павышаным узроўні з мэтай прафесійнага самавызначэння ў галінах, звязаных з хіміяй.

    2. Мэта вывучэння хіміі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

    фарміраванне першапачатковых сістэмных хімічных ведаў, якія ствараюць аснову для бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі на наступных этапах навучання;

    фарміраванне прадметных кампетэнцый – ведаў, уменняў, спосабаў і вопыту дзейнасці – з улікам спецыфікі хіміі як фундаментальнай прыродазнаўчай навукі;

    фарміраванне сацыяльна значных каштоўнасных арыентацый, якія ўключаюць агульнакультурнае і асобаснае развіццё вучняў, усведамленне каштоўнасці атрымліваемай хімічнай адукацыі, пачуцці адказнасці і патрыятызму, сацыяльную мабільнасць і здольнасць адаптавацца ў розных жыццёвых сітуацыях.

    3. Задачы вывучэння хіміі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

    засваенне вучнямі мовы хіміі, першапачатковых ведаў пра састаў, будову, уласцівасці рэчываў і заканамернасці іх ператварэнняў; найважнейшых хімічных законаў і заканамернасцей для разумення і тлумачэння ўласцівасцей рэчываў і хімічных з’яў;

    валоданне ўменнямі назіраць хімічныя рэакцыі пры правядзенні хімічнага эксперыменту і аналізаваць вынікі назіранняў; ажыццяўляць разлікі на аснове хімічных формул рэчываў і хімічных ураўненняў;

    фарміраванне пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей, экалагічнай культуры, матывацыі вывучэння хіміі як адной з фундаментальных прыродазнаўчых навук;

    валоданне ўменнямі прымяняць атрыманыя веды з мэтай адукацыі і самаадукацыі, набыццё вопыту бяспечнага выкарыстання рэчываў і матэрыялаў у паўсядзённай дзейнасці, забеспячэння культуры здаровага ладу жыцця і падрыхтоўкі вучняў да паўнацэннага жыцця ў грамадстве.

    4. Вучэбная праграма прызначана для вывучэння хіміі ў IX класе ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

    5. Вучэбная праграма складзена ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэлеяй адукацыі, які прадугледжвае на вывучэнне вучэбнага прадмета «Хімія» 2 гадзіны на тыдзень (усяго 70 гадзін).

    У IX класе вучні вывучаюць заканамернасці праходжання хімічных рэакцый з пазіцыі тэорыі электралітычнай дысацыяцыі і хімію элементаў, уключаючы знаёмства з разнастайнасцю і значэннем арганічных злучэнняў у рамках вывучэння хіміі вугляроду.

    У вучэбнай праграме прадстаўлены вучэбныя тэмы і прыкладны час на іх вывучэнне.

    У адпаведнасці з прынцыпамі кампетэнтнаснага падыходу ацэнка сфарміраваных кампетэнцый вучняў праводзіцца на аснове іх ведаў, уменняў і выпрацаваных спосабаў дзейнасці. У вучэбнай праграме маюцца раздзелы «Па выніках вывучэння тэмы вучні павінны», «Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў IX класа». Паколькі шматлікія элементы зместу з улікам спецыфікі прадмета патрабуюць шматразовага паўтарэння, пашырэння і развіцця, патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці фармулююцца як у канцы вывучэння асобных тэм, так і па выніках вывучэння вучэбнага прадмета на працягу навучальнага года. На аснове гэтых патрабаванняў ажыццяўляюцца кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, якасці засваення ведаў і ўзроўню сфарміраванасці кампетэнцый на аснове ацэньвання практычных і пісьмовых кантрольных работ.

    Для кожнай тэмы ў вучэбнай праграме вызначаны пытанні, якія павінны быць вывучаны, тыпы разліковых задач, указаны пералікі дэманстрацый, лабараторных доследаў, тэмы практычных работ. Настаўніку даецца права замены дэманстрацыйных і лабараторных доследаў на іншыя (раўнацэнныя), больш даступныя ва ўмовах дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі. Па сваім меркаванні настаўнік можа павялічыць лік дэманстрацыйных доследаў.

    Указаная ў вучэбнай праграме колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбных тэм, з’яўляецца прыкладнай. Яна можа быць пераразмеркавана паміж тэмамі ў разумных межах (2–4 гадзіны). Рэзервовы час настаўнік выкарыстоўвае па сваім меркаванні. Акрамя таго, магчыма змяненне паслядоўнасці вывучэння пытанняў у рамках асобнай вучэбнай тэмы пры адпаведным абгрунтаванні такіх змяненняў.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    (2 гадзіны на тыдзень; усяго 70 гадзін,

    з іх 2 гадзіны – рэзервовы час)

     

    Тэма 1. Паўтарэнне асноўных пытанняў курса хіміі VIII класа (6 гадзін)

    Асноўныя класы неарганічных рэчываў.

    Будова атама і перыядычны закон.

    Хімічная сувязь, яе прырода і тыпы.

    Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі.

    Прыклады разлікаў па ўраўненнях акісляльна-аднаўленчых рэакцый.

    Растворы.

     

    ПА ВЫНІКАХ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ ВУЧНІ ПАВІННЫ:

    даваць вызначэнні раней вывучаным паняццям;

    умець:

    называць фізічныя і хімічныя ўласцівасці рэчываў вывучаных класаў, спосабы іх атрымання; фармулёўку перыядычнага закона; тып хімічнай сувязі;

    вызначаць прыналежнасць рэчыва да вызначанага класа неарганічных злучэнняў па хімічнай формуле; тып хімічнай рэакцыі па ўраўненні; тып хімічнай сувязі і ступень акіслення атама ў злучэнні па формуле; растваральнасць рэчываў па табліцы растваральнасці;

    адрозніваць неарганічныя злучэнні розных класаў па формулах; тыпы хімічных рэакцый па ўраўненнях; рэчывы з розным тыпам хімічнай сувязі па формулах;

    ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці:

    састаўляць ураўненні акісляльна-аднаўленчых рэакцый на аснове метаду электроннага балансу;

    характарызаваць фізічныя і хімічныя ўласцівасці вывучаных злучэнняў; узаемасувязь паміж класамі неарганічных злучэнняў; хімічныя элементы па становішчы ў перыядычнай сістэме і будове атамаў; заканамернасці змянення хімічных уласцівасцей простых рэчываў, аксідаў і гідраксідаў элементаў А-груп у перыядах і групах; склад раствораў;

    тлумачыць фізічны сэнс атамнага нумара, нумара перыяду і нумара групы (для А-груп); фізічны сэнс перыядычнага закона; заканамернасці змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў для атамаў элементаў першых трох перыядаў і А-груп.

     

    Тэма 2. Электралітычная дысацыяцыя (11 гадзін)

    Электраліты і неэлектраліты.

    Электралітычная дысацыяцыя рэчываў з розным тыпам хімічных сувязей. Іоны ў растворах электралітаў. Моцныя і слабыя электраліты. Электралітычная дысацыяцыя слабых электралітаў як абарачальны працэс. Электралітычная дысацыяцыя кіслот, асноў і солей.

    Рэакцыі з удзелам іонаў. Рэакцыі іоннага абмену. Умовы неабарачальнага праходжання рэакцый іоннага абмену паміж растворамі электралітаў (утварэнне нерастваральнага прадукту, газападобнага рэчыва, слабога электраліта). Ураўненні хімічных рэакцый у малекулярнай і іоннай форме.

     

    Дэманстрацыі

    1. Выпрабаванне рэчываў і іх раствораў на электрычную праводнасць.

    2. Рэакцыі іоннага абмену паміж растворамі электралітаў.

     

    Лабараторныя доследы

    1. Выяўленне іонаў вадароду і гідраксід-іонаў у растворах.

     

    Практычныя работы

    1. Рэакцыі іоннага абмену паміж растворамі электралітаў (1 гадзіна).

     

    ПА ВЫНІКАХ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ ВУЧНІ ПАВІННЫ:

    даваць азначэнні паняццям: электраліты і неэлектраліты; аніён, катыён; рэакцыі з удзелам іонаў, рэакцыі іоннага абмену;

    умець:

    называць катыёны і аніёны; умовы неабарачальнага праходжання рэакцый іоннага абмену;

    адрозніваць ураўненні хімічных рэакцый у малекулярнай і іоннай форме;

    ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці:

    састаўляць ураўненні рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці вывучаных злучэнняў;

    тлумачыць электраправоднасць раствораў электралітаў.

     

    Тэма 3. Неметалы (32 гадзіны)

    Агульная характарыстыка неметалаў.

    Хлор. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атама хлору. Хлор у прыродзе.

    Фізічныя ўласцівасці хлору. Хімічныя ўласцівасці хлору: узаемадзеянне з металамі, вадародам.

    Хлоравадарод. Саляная кіслата. Хімічныя ўласцівасці салянай кіслаты: дзеянне на індыкатары; узаемадзеянне з металамі, асноўнымі аксідамі, асновамі і солямі. Хларыды. Якасная рэакцыя на хларыд-іоны. Ужыванне салянай кіслаты і хларыдаў.

    Кісларод. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атамаў. Кісларод у прыродзе.

    Алатропныя мадыфікацыі кіслароду (кісларод, азон). Фізічныя ўласцівасці кіслароду. Хімічныя ўласцівасці кіслароду: узаемадзеянне з металамі, вадародам. Акісленне складаных рэчываў (аксіду вугляроду(II), метану) кіслародам. Ужыванне кіслароду.

    Сера. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атамаў. Сера ў прыродзе.

    Фізічныя ўласцівасці серы. Хімічныя ўласцівасці серы: узаемадзеянне з металамі, вадародам, кіслародам. Ужыванне серы.

    Аксіды серы(IV) і серы(VI), іх узаемадзеянне з вадой. Узаемадзеянне аксідаў серы(IV) і серы(VI) са шчолачамі і асноўнымі аксідамі з утварэннем сярэдніх солей.

    Серная кіслата, фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці разбаўленай сернай кіслаты: дзеянне на індыкатары, узаемадзеянне з металамі, асноўнымі аксідамі, асновамі, солямі. Асаблівасці ўзаемадзеяння канцэнтраванай сернай кіслаты з металамі на прыкладзе рэакцыі з меддзю. Солі сернай кіслаты: сульфаты натрыю, калію, медны купарвас. Якасная рэакцыя на сульфат-іоны. Ужыванне сернай кіслаты і сульфатаў.

    Азот. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атамаў. Азот у прыродзе.

    Простае рэчыва, яго фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці азоту: узаемадзеянне з вадародам і кіслародам з утварэннем аксіду азоту(II).

    Аміяк, яго фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці аміяку: узаемадзеянне аміяку з кіслародам, вадой і кіслотамі. Ужыванне аміяку.

    Азотная кіслата, яе фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці разбаўленай азотнай кіслаты: дзеянне на індыкатары, узаемадзеянне з асноўнымі аксідамі, асновамі, солямі. Асаблівасці ўзаемадзеяння канцэнтраванай азотнай кіслаты з металамі на прыкладзе рэакцыі з меддзю. Нітраты. Ужыванне азотнай кіслаты і нітратаў.

    Фосфар. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атамаў. Фосфар у прыродзе.

    Простае рэчыва, яго фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці фосфару: узаемадзеянне з кіслародам з утварэннем аксіду фосфару(V).

    Аксід фосфару(V). Фосфарная кіслата, яе кіслотныя ўласцівасці. Солі фосфарнай кіслаты. Ужыванне фосфарнай кіслаты і фасфатаў.

    Паняцце пра мінеральныя ўгнаенні.

    Вуглярод. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атамаў. Вуглярод у прыродзе.

    Алатропныя мадыфікацыі вугляроду (алмаз, графіт), іх фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці вугляроду: узаемадзеянне з кіслародам.

    Аксід вугляроду(II): фізічныя ўласцівасці, таксічнасць. Хімічныя ўласцівасці: гарэнне, узаемадзеянне з аксідам медзі(II).

    Аксід вугляроду(IV). Атрыманне. Фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці: узаемадзеянне з вадой (утварэнне вугальнай кіслаты), шчолачамі (утварэнне карбанатаў), аксідамі шчолачных металаў і кальцыю. Якасная рэакцыя на вуглякіслы газ з вапнавай вадой.

    Вугальная кіслата. Карбанаты. Хімічныя ўласцівасці карбанатаў: узаемадзеянне з кіслотамі, тэрмічнае раскладанне карбанату кальцыю. Паняцце пра кіслыя солі. Гідракарбанаты натрыю, кальцыю і магнію. Якасная рэакцыя на карбанат-іоны. Карбанат кальцыю ў прыродзе (мел, вапняк, мармур).

    Паняцце пра арганічныя рэчывы. Асаблівасці атама вугляроду (валентнасць, здольнасць утвараць адзінарныя і кратныя сувязі, лінейныя, разгалінаваныя і цыклічныя структуры малекул) як прычына разнастайнасці арганічных рэчываў. Значэнне арганічных рэчываў у прыродзе і жыцці чалавека.

    Крэмній. Становішча ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў. Электронная будова атамаў. Крэмній у прыродзе.

    Простае рэчыва, яго фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці крэмнію: узаемадзеянне з кіслародам.

    Аксід крэмнію(IV): фізічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці: узаемадзеянне з растворамі шчолачаў з утварэннем сілікатаў.

    Крэмніевая кіслата: атрыманне дзеяннем моцных кіслот на раствор сілікату натрыю, раскладанне пры награванні.

    Ужыванне злучэнняў крэмнію: паняцце пра будаўнічыя матэрыялы (цэмент, бетон, кераміка, шкло).

    Практычны выхад прадукту рэакцыі.

     

    Разліковыя задачы

    1. Разлікі па ўраўненнях хімічных рэакцый, калі адно з рэчываў узята з лішкам.

    2. Разлік практычнага выхаду прадукту рэакцыі.

     

    Дэманстрацыі

    3. Узоры простых рэчываў неметалаў.

    4. Узаемадзеянне канцэнтраванай сернай кіслаты з меддзю.

    5. Растварэнне аміяку ў вадзе.

    6. Узаемадзеянне канцэнтраванай азотнай кіслаты з меддзю.

    7. Узоры мінеральных угнаенняў.

    8. Якасная рэакцыя на вуглякіслы газ.

    9. Узаемадзеянне карбанатаў з кіслотамі.

    10. Атрыманне крэмніевай кіслаты.

    11. Узоры шкла і будаўнічых матэрыялаў.

     

    Лабараторныя доследы

    2. Якасная рэакцыя на хларыд-іоны.

    3. Якасная рэакцыя на сульфат-іоны.

    4. Якасная рэакцыя на карбанат-іоны.

    5. Распазнаванне іонаў кіслотных астаткаў (хларыд-, сульфат- і карбанат-іонаў).

     

    Практычныя работы

    2. Атрыманне і вывучэнне ўласцівасцей аксіду вугляроду(IV) (1 гадзіна).

    3. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме (1 гадзіна).

     

    ПА ВЫНІКАХ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ ВУЧНІ ПАВІННЫ:

    даваць азначэнні паняццям: якасная рэакцыя; алатропія; галагены; галагеніды; нітраты; сульфаты; фасфаты; карбанаты; сілікаты; арганічныя злучэнні;

    умець:

    называць хімічныя элементы металы і неметалы; фізічныя і хімічныя ўласцівасці неметалаў і іх злучэнняў; якасныя рэакцыі на аніёны Cl, SO42–, CO32–; будаўнічыя матэрыялы;

    вызначаць неарганічныя злучэнні (эксперыментальна па якасных рэакцыях);

    адрозніваць карбанаты, хларыды і сульфаты (эксперыментальна).

     

    Тэма 4. Металы (17 гадзін)

    Становішча металаў у перыядычнай сістэме хімічных элементаў і асаблівасці электроннай будовы іх атамаў.

    Простыя рэчывы металы, іх фізічныя ўласцівасці. Паняцце пра сплавы. Ужыванне металаў і сплаваў. Біялагічная роля металаў.

    Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў: узаемадзеянне з неметаламі, вадой, разбаўленымі кіслотамі, воднымі растворамі солей. Рад актыўнасці металаў.

    Паняцце пра карозію жалеза.

    Злучэнні металаў: асноўныя аксіды, асновы, амфатэрныя аксіды і гідраксіды, солі.

    Якаснае выяўленне катыёнаў кальцыю і барыю ў растворах іх солей.

    Паняцце пра жорсткасць вады.

    Знаходжанне металаў у прыродзе. Хімічныя спосабы атрымання металаў з іх прыродных злучэнняў: аднаўленне вугляродам, аксідам вугляроду(II), вадародам, металамі.

    Паняцце пра электроліз на прыкладзе расплаву NaCl.

     

    Дэманстрацыі

    12. Узоры металаў і сплаваў.

    13. Узаемадзеянне металаў з кіслародам, вадой.

    14. Якасныя рэакцыі на іоны кальцыю і барыю.

    15. Электроліз раствору хларыду медзі(II).

     

    Лабараторныя доследы

    6. Узаемадзеянне металаў з растворамі кіслот.

    7. Узаемадзеянне металаў з растворамі солей.

    8. Памяншэнне жорсткасці вады.

     

    Практычныя работы

    4. Рашэнне эксперыментальных задач па тэме (1 гадзіна).

     

    ПА ВЫНІКАХ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ ВУЧНІ ПАВІННЫ:

    даваць азначэнні паняццям: рад актыўнасці металаў; сплавы; электроліз; карозія жалеза, жорсткасць вады;

    умець:

    называць фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў і іх злучэнняў; якасныя рэакцыі на катыёны Ca2+ і Ba2+;

    вызначаць неарганічныя злучэнні (эксперыментальна па якасных рэакцыях);

    ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці:

    састаўляць ураўненні рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці вывучаных злучэнняў;

    характарызаваць фізічныя і хімічныя ўласцівасці вывучаных злучэнняў; прычыны карозіі жалеза і магчымасці яе папярэджання;

    тлумачыць прычыны жорсткасці вады і спосабы яе ўстаранення.

     

    Тэма 5. Абагульненне ведаў (2 гадзіны)

    Хімія вакол нас. Хімія і ахова навакольнага асяроддзя.

     

    ПА ВЫНІКАХ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ ВУЧНІ ПАВІННЫ:

    характарызаваць ролю хіміі ў паўсядзённым жыцці і рашэнні экалагічных праблем.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ IX КЛАСА

    Вучні павінны даваць азначэнні паняццям: электраліты і неэлектраліты; аніён, катыён; рэакцыі з удзелам іонаў, рэакцыі іоннага абмену; якасная рэакцыя; алатропія; галагены; галагеніды; нітраты; сульфаты; фасфаты; карбанаты; сілікаты; арганічныя злучэнні; рад актыўнасці металаў; сплавы; электроліз; карозія жалеза; жорсткасць вады.

    Вучні павінны ўмець:

    называць катыёны і аніёны; умовы неабарачальнага праходжання рэакцый іоннага абмену; хімічныя элементы металы і неметалы; фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў, неметалаў і іх злучэнняў; якасныя рэакцыі на катыёны Ca2+ і Ba2+; аніёны Cl, SO42–, CO32–; будаўнічыя матэрыялы;

    вызначаць неарганічныя злучэнні (эксперыментальна па якасных рэакцыях);

    адрозніваць ураўненні хімічных рэакцый у малекулярнай і іоннай форме; паняцці: атам, хімічны элемент, простае рэчыва; карбанаты, хларыды і сульфаты (эксперыментальна).

    Вучні павінны ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці:

    запісваць формулу неарганічнага злучэння па назве рэчыва;

    састаўляць схемы запаўнення электронамі электронных слаёў атамаў хімічных элементаў першых трох перыядаў перыядычнай сістэмы; ураўненні рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці вывучаных злучэнняў; ураўненні акісляльна-аднаўленчых рэакцый і расстаўляць каэфіцыенты метадам электроннага балансу;

    характарызаваць хімічныя элементы па становішчы ў перыядычнай сістэме і будове атамаў; фізічныя і хімічныя ўласцівасці вывучаных злучэнняў; прычыны карозіі жалеза і магчымасці яе папярэджання; ролю хіміі ў паўсядзённым жыцці і рашэнні экалагічных праблем;

    тлумачыць электраправоднасць раствораў электралітаў; прычыны разнастайнасці і значэнне арганічных рэчываў; прычыны жорсткасці вады і спосабы яе ўстаранення;

    аналізаваць вынікі лабараторных доследаў, практычных работ; вучэбную інфармацыю;

    ужываць вывучаныя паняцці і законы пры характарыстыцы саставу і ўласцівасцей рэчываў, хімічных рэакцый, спосабаў атрымання рэчываў, рашэнні разліковых задач; правілы бяспечных паводзін пры абыходжанні з рэчывамі, хімічным посудам, лабараторным абсталяваннем і награвальнымі прыборамі;

    абыходзіцца з рэчывамі, хімічным посудам, лабараторным абсталяваннем, награвальнымі прыборамі;

    праводзіць матэматычныя вылічэнні пры рашэнні разліковых задач; хімічны эксперымент;

    карыстацца вучэбным дапаможнікам; інструкцыяй па правілах бяспечных паводзін у хімічным кабінеце; інструкцыяй пры выкананні хімічнага эксперыменту.

     

    Колькасць пісьмовых кантрольных работ – 4 (4 гадзіны)

     

     

    ЗАЦВЕРДЖАНА

    Пастанова
    Міністэрства адукацыі
    Рэспублікі Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
    «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)»
    для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    з беларускай мовай навучання і выхавання


    1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   87


    написать администратору сайта