Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Біялогія»для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіз беларускай мовай навучання і выхавання

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница26 из 87
    1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Мэта вучэбнага прадмета «Геаграфія» – фарміраваць у вучняў геаграфічную культуру і сістэму ведаў аб прыродных і сацыяльна-эканамічных працэсах у свеце, асобных рэгіёнах, краінах, Рэспубліцы Беларусь; навучыць вучняў прымяняць геаграфічныя веды ў паўсядзённым жыцці; развіваць кампетэнцыі вучняў: вучэбна-пазнавальную, прыярытэту геаграфічнай інфармацыі, каштоўнасна-сэнсавую, геаграфічных дзеянняў, прасторавага арыентавання і камунікатыўную.

    2. Задачы навучання вучэбнаму прадмету «Геаграфія»:

    фарміраванне ў вучняў ведаў пра геаграфічную абалонку Зямлі, тэрытарыяльную арганізацыю эканамічнага жыцця грамадства, узаемадзеянне паміж грамадствам і прыродным асяроддзем;

    фарміраванне ўменняў характарызаваць фізіка-геаграфічныя асаблівасці прыроды мацерыкоў і акіянаў, вылучаць агульныя і адметныя тэрытарыяльныя асаблівасці, эканоміка-геаграфічныя паказчыкі асобных краін, асаблівасці геаграфічнага і геапалітычнага становішча тэрыторый, стратэгіі ўстойлівага развіцця чалавецтва і Рэспублікі Беларусь;

    развіццё здольнасцей вучняў бачыць і разумець геаграфічную карціну свету, усведамляць сваю ролю і прызначэнне ў свеце; уменняў выбіраць мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў і ўчынкаў, прымаць рашэнні;

    фарміраванне ўменняў працаваць з картаграфічнымі крыніцамі інфармацыі: авалодваць практычнымі прыёмамі работы з картай, асэнсоўваць змест карты, развіваць прасторавае ўяўленне; выкарыстоўваць інфармацыю пра геаграфічныя працэсы і з’явы (графічную, статыстычную, даведачную, краязнаўчую) і ажыццяўляць прасторава-тэрытарыяльную прывязку;

    развіццё здольнасцей вучняў да камунікатыўнай дзейнасці: уменняў геаграфічна аргументаваць вынікі назіранняў працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе і грамадстве, выказваць іх рознымі спосабамі; умення выкарыстоўваць міжасобасныя формы ўзаемадзеяння і зносін у працэсе навучання.

    3. У цяперашні час прыярытэтнымі напрамкамі, якія маюць прынцыповае тэарэтычнае і практычнае значэнне, з’яўляюцца наступныя: прыродазнаўчы, аксіялагічны, прасторава-арыентацыйны, прыкладны.

    Аптымальнымі і эфектыўнымі падыходамі, якія вызначаюць тэарэтычную і метадычную базу вывучэння вучэбнага прадмета «Геаграфія», з’яўляюцца наступныя: комплексны геаграфічны, прасторавы, сістэмна-дзейнасны, дэтэрмінісцкі, прафесійна-кампетэнтнасны, культуралагічны, даследчы і каштоўнасны.

    Базавы комплексны геаграфічны падыход прадугледжвае лагічную ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць прыродных з’яў, сацыяльных структур, эканамічных і палітычных працэсаў.

    Прасторавы падыход разглядае развіццё краін і міжнародных адносін з пункту гледжання прасторавага фактару.

    Сістэмна-дзейнасны падыход вызначае неабходнасць паслядоўнага прадстаўлення зместу вучэбнага матэрыялу і вучэбных задач і прадугледжвае арганізацыю вучэбнага супрацоўніцтва розных узроўняў (настаўнік – вучань, вучань – вучань, вучань – група).

    У аснову дэтэрмінісцкага падыходу пакладзена адназначная адпаведнасць прычын і вынікаў прыродных з’яў і працэсаў.

    Прафесійна-кампетэнтнасны падыход накіраваны на фарміраванне ў вучняў асноўных геаграфічных ведаў і развіццё ўменняў і навыкаў, якія маюць практычную і прыкладную значнасць у іх жыцці і будучай прафесійнай дзейнасці.

    Культуралагічны падыход дазваляе разгледзець геаграфічнае асяроддзе праз прызму дасягненняў агульначалавечай культуры і накіраваны на развіццё духоўнасці, маралі і гуманістычных якасцей асобы вучня.

    Даследчы падыход мае на ўвазе пошук, даследаванне і творчасць на вучэбных занятках.

    У аснове каштоўнаснага падыходу ляжыць арыентацыя на комплекс каштоўнасцей, якія прадстаўлены агульначалавечымі каштоўнасцямі, а таксама паняццямі: Чалавек (абсалютная каштоўнасць), Веды, Айчына, Зямля, Мір.

    Кампетэнтнасны падыход інтэгруе названыя падыходы і забяспечвае комплекснае авалоданне вучнямі прадметнымі і метапрадметнымі ведамі і ўменнямі. Кожная з кампетэнцый характарызуецца сваім вучэбным зместам (тэарэтычным і практычным), а таксама асноўнымі відамі дзейнасці:

    вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя прадугледжвае валоданне ведамі пра аб’екты вывучэння фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і адпаведнымі ўменнямі, навыкамі і спосабамі дзейнасці;

    кампетэнцыя прыярытэту геаграфічнай інфармацыі прадугледжвае фарміраванне ўменняў характарызаваць фізіка-геаграфічныя асаблівасці прыроды мацерыкоў і акіянаў; вылучаць агульныя і адметныя тэрытарыяльныя асаблівасці, эканоміка-геаграфічныя паказчыкі асобных краін, асаблівасці геаграфічнага і геапалітычнага становішча тэрыторый, стратэгіі ўстойлівага развіцця чалавецтва і Рэспублікі Беларусь;

    каштоўнасна-сэнсавая кампетэнцыя прадугледжвае развіццё ўменняў выбіраць мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў і ўчынкаў, прымаць рашэнні; здольнасцей вучняў бачыць і разумець навакольны свет, усведамляць сваю ролю і прызначэнне;

    кампетэнцыя геаграфічных дзеянняў забяспечвае фарміраванне вопыту дзейнасці па ўжыванні геаграфічных ведаў і ўменняў у жыццёвых сітуацыях;

    кампетэнцыя прасторавага арыентавання забяспечвае фарміраванне ўменняў працаваць з картаграфічнымі крыніцамі інфармацыі, выкарыстоўваць інфармацыю пра геаграфічныя працэсы і з’явы і ажыццяўляць прасторава-тэрытарыяльную прывязку;

    камунікатыўная кампетэнцыя рэалізуецца пры дапамозе развіцця здольнасцей вучняў да камунікатыўнай дзейнасці: уменняў геаграфічна аргументаваць вынікі назіранняў працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе і грамадстве, адлюстроўваць іх рознымі спосабамі; умення выкарыстоўваць міжасобасныя формы ўзаемадзеяння і зносін у працэсе навучання.

    4. Прынцыпамі адбору зместу навучання з’яўляюцца:

    прынцып развіцця прыродазнаўчанавуковага мыслення;

    прынцып цэласнага ўяўлення пра свет;

    прынцып сувязі тэорыі з практыкай і рэалізацыі праз практычную дзейнасць;

    прынцып мінімізацыі тэарэтычных звестак з улікам іх значнасці ў паўсядзённым жыцці;

    прынцып узаемасувязі пачуццёвага і лагічнага, рацыянальнага і ірацыянальнага ў працэсе пазнання свету.

    5. Змест вучэбнага матэрыялу для падагульняльнага паўтарэння плануе настаўнік на аснове ўліку засвоеных на працягу навучальнага года ведаў, уменняў і навыкаў і сістэматызаванага тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, выкладзенага ў рубрыцы «Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў».

    6. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, тлумачэнне, самастойную работу, наглядныя метады, практычныя работы і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, эўрыстычныя, даследчыцкія метады, дыскусіі, метад праектаў і інш.

    У працэсе навучання мэтазгодна спалучаць формы навучання, якія прадугледжваюць арганізацыю актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па засваенні зместу адукацыі: франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя.

    Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    ГЕАГРАФІЯ. ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ (52 гадзіны)

     

    Тэма 1. Геаграфічнае становішча і даследаванні Беларусі

    (4 гадзіны)

    Месца геаграфіі Беларусі ў развіцці геаграфічных ведаў пра Зямлю. Фізіка- і эканоміка-геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь. Велічыня і канфігурацыя тэрыторыі. Дзяржаўныя межы.

    Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Беларусі. Сучаснае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне краіны.

    Геаграфічныя даследаванні тэрыторыі Беларусі да 1918 г. і ў даваенны час. Работы А. Смоліча. Сучасныя даследаванні. Роля геаграфіі ў рашэнні сучасных гаспадарчых задач.

    Геаграфічныя назвы Беларусі. Групоўка назваў геаграфічных аб’ектаў па паходжанні.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце краін, з якімі мяжуе Беларусь, адміністрацыйных рэгіёнаў Беларусі, раёнаў экспедыцыйных даследаванняў, вызначэнне асаблівасцей геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды: плошчы, працягласці тэрыторыі Беларусі з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра асаблівасці геаграфічнага становішча Беларусі;

    асноўныя этапы развіцця геаграфіі ў Беларусі, найважнейшыя напрамкі геаграфічных даследаванняў на сучасным этапе, імёны навукоўцаў – даследчыкаў краіны;

    паходжанне назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі;

    асноўных паняццяў: фізіка-геаграфічнае становішча, глыбіня тэрыторыі, геаграфічны цэнтр, тапаніміка.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце краіны, з якімі мяжуе Беларусь; адміністрацыйныя рэгіёны Беларусі; раёны экспедыцыйных даследаванняў;

    характарызаваць асаблівасці дзяржаўных меж з суседнімі краінамі; уклад у геаграфічныя даследаванні вядучых навукоўцаў Беларусі;

    ацэньваць значэнне і магчымасці выкарыстання геаграфічнага становішча Беларусі для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;

    працаваць з геаграфічнай картай для вызначэння асаблівасцей геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь.

     

    Практычная работа

    1. Характарыстыка геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь.

     

    Тэма 2. Прыродныя ўмовы і рэсурсы Беларусі (9 гадзін)

    Геалагічная будова. Размяшчэнне тэрыторыі Беларусі ў межах Усходне-Еўрапейскай платформы. Фарміраванне крышталічнага падмурка. Найбуйнейшыя тэктанічныя структуры. Геахраналагічная шкала. Асаблівасці фарміравання платформавага чахла. Адклады верхняга пратэразоя, палеазоя, мезазоя і кайназоя.

    Фарміраванне тэрыторыі ў чацвярцічным перыядзе. Мацерыковыя абледзяненні і міжледавікоўі. Асноўныя генетычныя тыпы чацвярцічных адкладанняў.

    Карысныя выкапні. Мінеральныя рэсурсы. Гаручыя карысныя выкапні. Металічныя карысныя выкапні. Горна-хімічная сыравіна і сыравіна для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Вадкія карысныя выкапні. Падземныя воды.

    Рэльеф. Фактары фарміравання рэльефу. Тыпы рэльефу. Асноўныя ўзвышшы, раўніны і нізіны, іх размяшчэнне і характарыстыка. Уплыў дзейнасці чалавека на змену рэльефу.

    Клімат і кліматычныя рэсурсы. Агульныя рысы клімату Беларусі. Сонечная радыяцыя. Паветраныя масы і атмасферная цыркуляцыя. Цеплавы рэжым. Вільготнасць паветра, воблачнасць і ападкі. Сезоны года і іх асаблівасці. Кліматычныя рэсурсы. Сучасныя змены клімату.

    Паверхневыя воды. Гідраграфічная сетка. Басейны галоўных рэк. Жыўленне рэк і асаблівасці іх гідралагічнага рэжыму. Каналы і водныя шляхі. Азёры, вадасховішчы і сажалкі, іх размяшчэнне. Тыпы азёрных катлавін Беларусі па паходжанні. Балоты і іх тыпы. Гаспадарчае значэнне паверхневых вод.

    Глебы. Фактары і працэсы глебаўтварэння. Асноўныя тыпы глеб, іх распаўсюджанне. Зямельныя рэсурсы і іх выкарыстанне. Меліярацыя глеб.

    Расліннасць. Сучасны склад флоры. Асноўныя тыпы расліннасці. Занальная і азанальная расліннасць. Лясная расліннасць. Тыпы лясоў. Лясістасць тэрыторыі і яе змяненне. Лугавая, балотная, хмызняковая расліннасць, расліннасць вадаёмаў. Гаспадарчае выкарыстанне і ахова расліннага свету.

    Жывёльны свет. Сучасны склад фаўны. Жывёльны свет лясоў, палёў і лугоў, балот, вадаёмаў і іх узбярэжжаў, паселішчаў чалавека. Гаспадарчае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце тэктанічных структур, радовішчаў карысных выкапняў, элементаў рэльефу, рэк, азёр, вадасховішчаў, каналаў; работа з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі: разлік гадавой амплітуды тэмператур, падзення і ўхілу ракі, адноснай вышыні; пабудова кліматычных дыяграм, графікаў, ружы вятроў.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра асаблівасці тэктанічнай і геалагічнай будовы Беларусі;

    генетычныя тыпы чацвярцічных адкладанняў і рэльефу;

    агульныя рысы клімату;

    тыпы жыўлення рэк;

    сажалкі і каналы;

    асноўныя тыпы глеб;

    склад флоры, асноўныя тыпы расліннасці і асаблівасці іх размяшчэння на тэрыторыі Беларусі;

    склад фаўны, жывёльны свет лясоў, палёў і лугоў, балот, вадаёмаў і ўзбярэжжаў, паселішчаў чалавека;

    асноўных паняццяў: антэкліза, сінекліза, прагін, седлавіна, упадзіна, тэктанічны разлом, геахраналагічная шкала, абледзяненне, міжледавікоўе, генетычны тып рэльефу, марэнныя адкладанні, сумарная, прамая і рассеяная радыяцыя, вегетацыйны перыяд, агракліматычныя рэсурсы, гушчыня рачной сеткі, гідралагічны рэжым, вадасховішча, фактары глебаўтварэння, глебаўтваральная парода, гумус, тып расліннасці, лясістасць, пойменны і пазапойменны лугі, сухадольны луг, верхавыя, нізінныя і пераходныя балоты.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце тэктанічныя структуры: Украінскі шчыт, Беларуская антэкліза, Варонежская антэкліза, Аршанская ўпадзіна, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Прыпяцкі прагін, Латвійская седлавіна, Жлобінская седлавіна, Брагінска-Лоеўская седлавіна, Палеская седлавіна, Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ; радовішчы карысных выкапняў: нафты – Рэчыцкае, Асташкавіцкае; калійных солей – Старобінскае, Петрыкаўскае; каменнай солі – Мазырскае, Старобінскае; даламітаў – Руба; глін – Гайдукоўка, Фаніпальскае; мелу і мергелю – Камунарскае; будаўнічага каменю – Мікашэвіцкае; формы рэльефу: Беларуская града, Браслаўскія, Свянцянскія грады; Аршанскае, Ашмянскае, Віцебскае, Гарадоцкае, Мінскае, Навагрудскае ўзвышшы; Аршанска-Магілёўская, Цэнтральнабярэзінская, Нарачана-Вілейская, Лідская раўніны; Нёманская, Палеская, Полацкая, Прыдняпроўская нізіны; рэкі: Дняпро, Бярэзіна, Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман, Прыпяць, Сож, Вілія; азёры: Нарач, Асвейскае, Чырвонае, Лукомскае, Дрывяты, Доўгае; вадасховішчы: Вілейскае, Заслаўскае; каналы: Дняпроўска-Бугскі, Аўгустоўскі;

    характарызаваць генетычныя тыпы рэльефу; размеркаванне кліматычных паказчыкаў; асаблівасці размеркавання і выкарыстання паверхневых і падземных вод; тыпы азёрных катлавін; уласцівасці асноўных тыпаў глеб, структуру зямельных рэсурсаў; размяшчэнне і гаспадарчае значэнне асноўных тыпаў расліннасці;

    тлумачыць залежнасць фарміравання платформавага чахла ад тэктанічнай будовы; сувязь карысных выкапняў з геалагічнай і тэктанічнай будовай; залежнасць гідралагічных паказчыкаў ад клімату і рэльефу;

    разлічваць гадавую амплітуду тэмператур, падзенне і ўхіл ракі;

    будаваць кліматычныя дыяграмы, графікі, ружы вятроў.

     

    Практычныя работы

    2. Устанаўленне ўзаемасувязі паміж геалагічнай будовай, карыснымі выкапнямі і рэльефам.

    3. Пабудова кліматычных дыяграм, графікаў, ружы вятроў для найбліжэйшай да свайго населенага пункта метэаралагічнай станцыі і іх аналіз.

     

    Тэма 3. Геаграфічныя ландшафты. Геаэкалагічныя праблемы

    (4 гадзіны)

    Геаграфічныя ландшафты. Паняцце пра геаграфічны ландшафт. Распаўсюджанне асноўных прыродных ландшафтаў. Асноўныя роды ландшафтаў Беларусі і іх характарыстыка. Антрапагенныя ландшафты. Асваенне тэрыторыі і яго віды. Прыродна-рэсурсавы патэнцыял.

    Рэкрэацыйныя рэсурсы. Зоны адпачынку і курорты. Турысцкія комплексы і маршруты, аграсядзібы. Перспектывы выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў.

    Геаэкалагічныя праблемы Беларусі. Забруджанне тэрыторыі радыенуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Праблемы Палесся, Салігорскага горнапрамысловага раёна. Лакальныя праблемы забруджвання атмасфернага паветра, паверхневых і падземных вод, глеб у выніку гаспадарчай дзейнасці.

    Прыродаахоўныя тэрыторыі. Запаведнікі, прыродныя нацыянальныя паркі, заказнікі і помнікі прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, найбуйнейшых курортаў, санаторыяў, раёнаў з рэгіянальнымі геаэкалагічнымі праблемамі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра тыпы прыродаахоўных тэрыторый і аб’ектаў;

    асноўныя геаэкалагічныя праблемы;

    роды ландшафтаў;

    віды асваення тэрыторыі;

    асноўных паняццяў: зона адпачынку, турысцкі комплекс, ландшафт, антрапагенны ландшафт.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце запаведнік: Бярэзінскі біясферны; нацыянальныя паркі: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі, Прыпяцкі; заказнікі: Альманскія балоты, Налібоцкі, Выганашчанскае, Сярэдняя Прыпяць;

    характарызаваць асноўныя геаэкалагічныя праблемы;

    тлумачыць перспектывы пашырэння сеткі прыродаахоўных аб’ектаў, узаемасувязі прыродных кампанентаў;

    вызначаць забяспечанасць тэрыторыі рэкрэацыйнымі рэсурсамі.

     

    Тэма 4. Прыроднае раяніраванне Беларусі (4 гадзіны)

    Сутнасць прыроднага раяніравання і яго віды. Фізіка-геаграфічнае раяніраванне Беларусі.

    Беларуская Паазерская правінцыя. Геаграфічнае становішча правінцыі. Асаблівасці прыроды: геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф; клімат і гідраграфія; глебава-расліннае покрыва; жывёльны свет. Прыродаахоўныя тэрыторыі. Уплыў апошняга ледавіка на фарміраванне прыродных комплексаў правінцыі. Асаблівасці клімату і гідраграфіі. Азёрнасць тэрыторыі. Глебава-расліннае покрыва, жывёльны свет. Прыродаахоўныя тэрыторыі.

    Заходне-Беларуская і Усходне-Беларуская правінцыі. Геаграфічнае становішча правінцый. Асаблівасці прыроды: геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф; клімат і гідраграфія; глебава-расліннае покрыва; жывёльны свет. Прыродаахоўныя тэрыторыі.

    Перадпалеская і Палеская правінцыі. Геаграфічнае становішча правінцый. Асаблівасці прыроды: геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф; клімат і гідраграфія; глебава-расліннае покрыва; жывёльны свет. Прыродаахоўныя тэрыторыі.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце правінцый; выкананне практычнай работы: работа з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі, складанне фізіка-геаграфічнай характарыстыкі прыроды сваёй мясцовасці.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    на ўзроўні ўяўлення пра віды прыроднага раяніравання і асноўныя адзінкі фізіка-геаграфічнага раяніравання;

    асноўных паняццяў: прыроднае раяніраванне, фізіка-геаграфічнае раяніраванне, правінцыя, акруга, фізіка-геаграфічны раён.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце правінцыі: Беларуская Паазерская, Заходне-Беларуская, Усходне-Беларуская, Перадпалеская, Палеская;

    характарызаваць асаблівасці прыроды фізіка-геаграфічных правінцый па тыпавым плане, карыстаючыся картаграфічным матэрыялам і тэкстам з вучэбнага дапаможніка, дадатковым матэрыялам;

    тлумачыць сутнасць прыроднага раяніравання;

    вызначаць крытэрыі, пакладзеныя ў аснову вылучэння фізіка-геаграфічных адзінак рознага рангу;

    працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі для фізіка-геаграфічнай характарыстыкі прыроды сваёй мясцовасці.

     

    Практычная работа

    4*. Фізіка-геаграфічная характарыстыка прыроды сваёй мясцовасці.

     

    ______________________________

     Дадзеныя выніковыя практычныя работы могуць быць выкананы ў межах тэматычнага кантролю.

    Тэма 5. Геаграфія насельніцтва (4 гадзіны)

    Колькасць і размяшчэнне насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Шчыльнасць насельніцтва. Фактары, якія ўплываюць на размяшчэнне насельніцтва Беларусі.

    Нараджальнасць, смяротнасць і натуральны прырост насельніцтва. Структура насельніцтва Беларусі паводле полу і ўзросту. Унутраныя і знешнія міграцыі насельніцтва краіны.

    Працоўныя рэсурсы Беларусі. Праблемы занятасці працоўных рэсур-саў. Этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.

    Гарадское і сельскае насельніцтва краіны. Найбуйнейшыя гарады. Гарады-спадарожнікі. Сельскае рассяленне. Сельскія паселішчы і іх тыпы. Аграгарадкі.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце найбуйнейшых па колькасці насельніцтва гарадоў Беларусі; работа са статыстычнымі крыніцамі інфармацыі: разлік шчыльнасці насельніцтва; выкананне практычнай работы: пабудова дыяграмы полаўзроставай структуры насельніцтва Беларусі і яе аналіз.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра дэмаграфічныя працэсы ў Беларусі;

    структуру насельніцтва паводле полу і ўзросту;

    тыпы рассялення;

    асноўных паняццяў: эканамічна актыўнае насельніцтва, дэпапуляцыя, рассяленне, горад-спадарожнік, аграгарадок.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце найбуйнейшыя па колькасці насельніцтва гарады Беларусі: Брэст, Кобрын, Віцебск, Наваполацк, Полацк, Гомель, Рэчыца, Светлагорск, Гродна, Слонім, Магілёў, Мінск, Барысаў, Салігорск, Слуцк, Жодзіна, Мінская агламерацыя;

    характарызаваць асаблівасці размяшчэння насельніцтва, натуральнага прыросту і міграцый насельніцтва, полаўзроставую структуру, тыпы рассялення;

    разлічваць па статыстычных дадзеных сярэднюю шчыльнасць насельніцтва;

    вызначаць перспектывы развіцця буйных гарадоў і гарадскіх агламерацый;

    працаваць са статыстычнымі дадзенымі для пабудовы дыяграмы полаўзроставай структуры насельніцтва Беларусі.

     

    Практычная работа

    5. Пабудова дыяграмы полаўзроставай структуры насельніцтва Беларусі і яе аналіз.

     

    Тэма 6. Геаграфія гаспадаркі і знешнеэканамічныя сувязі Беларусі (18 гадзін)

    Нацыянальная эканоміка Беларусі. Дынаміка валавага ўнутранана прадукта (ВУП). Сучасная структура эканомікі Беларусі: сферы, галіны, віды эканамічнай дзейнасці. Структура сферы вытворчасці. Структура прамысловасці. Структура сферы паслуг. Тэрытарыяльная структура эканомікі краіны. Фактары, якія абумоўліваюць размяшчэнне вытворчасці. Важнейшыя сацыяльна-эканамічныя цэнтры краіны.

    Геаграфія сельскай гаспадаркі. Роля сельскай гаспадаркі ў эканоміцы краіны. Структура і размяшчэнне зямельных угоддзяў. Геаграфія раслінаводства (збожжавая гаспадарка, бульбаводства, агародніцтва, садоўніцтва, вырошчванне тэхнічных культур).

    Геаграфія жывёлагадоўлі (жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля і іншыя галіны).

    Геаграфія лясной гаспадаркі. Структура і роля лясной гаспадаркі ў эканоміцы краіны. Геаграфія лесанарыхтовак. Геаграфія найбуйнейшых паляўнічых угоддзяў краіны. Геаграфія рыбалоўства і рыбаводства.

    Геаграфія прамысловасці. Горназдабыўная прамысловасць, яе склад, роля ў структуры гаспадаркі і паказчыкі развіцця. Здабыча нафты і спадарожнага газу, торфу. Геаграфія здабычы карысных выкапняў для хімічнай прамысловасці. Здабыча і вытворчасць каменнай солі. Здабыча карысных выкапняў для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

    Электраэнергетыка. Фактары размяшчэння, умовы развіцця і геаграфія вытворчасці і размеркавання электраэнергіі. Цеплавыя і гідраўлічныя электрастанцыі краіны. Альтэрнатыўныя крыніцы электраэнергіі і перспектывы іх выкарыстання ў беларускай энергетыцы. Развіццё атамнай электраэнергетыкі.

    Нафтавая і нафтаперапрацоўчая, газаперапрацоўчая прамысловасць. Фактары размяшчэння вытворчасці нафтапрадуктаў. Буйнейшыя нафтаправоды і цэнтры нафтаперапрацоўкі.

    Металургія. Структура, фактары размяшчэння і геаграфія металургічнай вытворчасці. Геаграфія вытворчасці гатовых металургічных вырабаў.

    Машынабудаванне. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, суднаў, цеплавозаў і вагонаў, авіяцыйнай тэхнікі, матацыклаў і веласіпедаў. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці трактараў і сельскагаспадарчай тэхнікі, дарожна-будаўнічай тэхнікі, вытворчасці станкоў, электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання, прыбораў і бытавой тэхнікі.

    Хімічная прамысловасць. Склад, сыравінная база, фактары размяшчэння. Развіццё і размяшчэнне вытворчасці мінеральных угнаенняў, штучных і сінтэтычных валокнаў, пластмас, сінтэтычнага каўчуку, шын і гуматэхнічных вырабаў, фарбаў і лакаў, прадукцыі бытавой хіміі, фармацэўтычнай прадукцыі.

    Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці шкла і вырабаў са шкла, керамічных вырабаў, цэменту, вапны і гіпсу, вырабаў з бетону.

    Дрэваапрацоўчая, мэблевая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць. Апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва. Размяшчэнне вытворчасці фанеры, пліт, драўляных будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці мэблі. Фактары размяшчэння і асноўныя цэнтры цэлюлозна-папяровай вытворчасці.

    Лёгкая прамысловасць. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці тканіны, адзення, трыкатажных і панчошна-шкарпэткавых вырабаў. Сыравінная база і фактары размяшчэння вытворчасці скуры, вырабаў са скуры, абутку. Найбуйнейшыя цэнтры гарбарнай і абутковай вытворчасці.

    Харчовая прамысловасць. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці мяса і мясапрадуктаў, малочных прадуктаў, рыбы і рыбных прадуктаў, алеяў і тлушчаў, прадуктаў мукамольна-крупяной прамысловасці, цукру.

    Сфера паслуг. Структура сферы паслуг, яе роля ў эканоміцы. Геаграфія гандлю, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, фінансавай дзейнасці.

    Геаграфія адукацыі, аховы здароўя, турызму і іншых відаў дзейнасці сферы паслуг.

    Геаграфія транспарту. Асаблівасці, характэрныя рысы развіцця і геаграфія асноўных тыпаў транспарту Беларусі: аўтамабільнага, чыгуначнага, рачнога, авіяцыйнага, трубаправоднага. Галоўныя транспартныя магістралі краіны.

    Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі. Месца краіны ў міжнародным падзеле працы. Геаграфія знешняга гандлю. Галоўныя эканамічныя партнёры Беларусі. Знешнегандлёвы баланс краіны. Замежныя інвестыцыі і іх роля ў развіцці краіны. Свабодныя эканамічныя зоны, сумесныя і замежныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі: характарыстыка асноўных напрамкаў развіцця гаспадаркі і праблем, звязаных з інтэнсіўным развіццём, вызначэнне паказчыкаў і асаблівасцей развіцця і размяшчэння найважнейшых відаў эканамічнай дзейнасці сферы паслуг Беларусі; работа з картай: знаходжанне на карце найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны, свабодных эканамічных зон Беларусі; работа з контурнай картай: нанясенне раёнаў вырошчвання лёну і цукровых буракоў, нанясенне свабодных эканамічных зон і транс’еўрапейскіх транспартных камунікацый; выкананне практычных работ: аналіз размяшчэння вытворчасці льновалакна і цукру, пабудова картасхемы «Фактары размяшчэння і геаграфія прамысловай вытворчасці» і яе аналіз; аналіз размяшчэння свабодных эканамічных зон і транс’еўрапейскіх транспартных камунікацый.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра асноўныя фактары размяшчэння вытворчасці;

    галіны гаспадаркі і віды эканамічнай дзейнасці;

    галіновую і тэрытарыяльную структуру гаспадаркі Беларусі;

    структуру галін прамысловасці і віды эканамічнай дзейнасці;

    геаграфіі вытворчасці асноўных відаў прамысловай прадукцыі;

    структуру і геаграфію вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі;

    асаблівасці развіцця і фактары размяшчэння асобных галін сферы паслуг;

    лагістычныя цэнтры;

    галоўных эканамічных партнёраў Беларусі;

    знешнегандлёвы баланс краіны;

    свабодныя эканамічныя зоны;

    асноўных паняццяў: галіновая структура гаспадаркі, электрабаланс, транспартная сетка, транспартны вузел, фінансавая дзейнасць, інфармацыя і сувязь, знешнегандлёвы баланс, інвестыцыя, свабодная эканамічная зона, сумеснае прадпрыемства.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце найбуйнейшыя прамысловыя цэнтры; гарады, якія з’яўляюцца найбуйнейшымі транспартнымі вузламі, фінансавымі цэнтрамі, а таксама гарады, у якіх знаходзяцца ўстановы вышэйшай адукацыі (універсітэты, акадэміі, інстытуты), лагістычныя цэнтры; свабодныя эканамічныя зоны Беларусі: «Мінск», «Гомель-Ратон», «Віцебск», «Магілёў», «Гроднаінвест», «Брэст»;

    тлумачыць узровень сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны; прычыны ўзнікнення праблем развіцця і размяшчэння прадпрыемстваў сферы вытворчасці; прычыны тэрытарыяльных адрозненняў ва ўзроўні развіцця сферы паслуг; паказчыкі і асаблівасці развіцця і размяшчэння найважнейшых відаў эканамічнай дзейнасці сферы паслуг.

    характарызаваць асноўныя праблемы і напрамкі развіцця гаспадаркі; структуру сельскагаспадарчых угоддзяў, размяшчэння вытворчасці на тэрыторыі краіны; работу асобных відаў эканамічнай дзейнасці сферы паслуг; геаграфічную структуру знешняга гандлю краіны;

    разлічваць характарыстыкі знешнегандлёвага балансу;

    прагназаваць змены ў размяшчэнні прадпрыемства сферы вытворчасці;

    працаваць з контурнай картай: наносіць раёны вырошчвання лёну і цукровых буракоў для аналізу размяшчэння вытворчасці льновалакна і цукру; свабодныя эканамічныя зоны і транс’еўрапейскія транспартныя камунікацыі.

     

    Практычныя работы

    6. Нанясенне на контурную карту раёнаў вырошчвання лёну і цукровых буракоў і аналіз размяшчэння вытворчасці льновалакна і цукру.

    7*. Пабудова картасхемы «Фактары размяшчэння і геаграфія прамысловай вытворчасці» і яе аналіз (па выбары адной з галін прамысловасці).

    8. Нанясенне на контурную карту і аналіз размяшчэння: а) свабодных эканамічных зон; б) транс’еўрапейскіх транспартных камунікацый (чыгункі, шаша, нафта- і газаправоды, лініі электраперадачы).

     

    Тэма 7. Вобласці і горад Мінск (8 гадзін)

    Брэсцкая вобласць. Прыродныя рэсурсы. Насельніцтва і яго нацыянальны склад. Структура прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівасці іх размяшчэння. Спецыялізацыя гаспадаркі. Найбуйнейшыя прамысловыя і культурныя цэнтры вобласці.

    Віцебская вобласць. Прыродныя рэсурсы. Насельніцтва і яго рассяленне. Структура прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівасці іх размяшчэння. Спецыялізацыя гаспадаркі. Рэкрэацыйны патэнцыял вобласці. Найбуйнейшыя прамысловыя і культурныя цэнтры вобласці.

    Гомельская вобласць. Размяшчэнне тэрыторыі ў межах Палескай нізіны і асаблівасці прыроды. Мінеральныя і лясныя рэсурсы вобласці. Насельніцтва і асаблівасці рассялення. Структура прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівасці іх размяшчэння. Спецыялізацыя гаспадаркі. Найбуйнейшыя прамысловыя і культурныя цэнтры вобласці.

    Гродзенская вобласць. Прыродныя рэсурсы. Насельніцтва і яго нацыянальны склад. Структура прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівасці іх размяшчэння. Спецыялізацыя гаспадаркі. Развіццё атамнай энергетыкі. Найбуйнейшыя прамысловыя і культурныя цэнтры вобласці.

    Мінская вобласць. Прыродныя рэсурсы. Насельніцтва і асаблівасці яго рассялення. Структура прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівасці іх размяшчэння. Спецыялізацыя гаспадаркі. Найбуйнейшыя прамысловыя і культурныя цэнтры вобласці.

    Мінск – сталіца Беларусі. Эканоміка-геаграфічнае становішча. Спецыялізацыя гаспадаркі. Найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы. Фарміраванне і праблемы развіцця Мінскай агламерацыі.

    Магілёўская вобласць. Прыродныя рэсурсы. Насельніцтва і яго рассяленне. Структура прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівасці іх размяшчэння. Спецыялізацыя гаспадаркі. Найбуйнейшыя прамысловыя і культурныя цэнтры вобласці.

     

    Віды дзейнасці

    Выкананне практычнай работы: характарыстыка свайго адміністрацыйнага раёна (населенага пункта).

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    на ўзроўні ўяўлення пра адметныя асаблівасці комплекснай геаграфічнай характарыстыкі кожнай вобласці і горада Мінска;

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце галоўныя геаграфічныя аб’екты абласцей; гарады: Баранавічы, Пінск, Орша, Мазыр, Жлобін, Ліда, Бабруйск, Маладзечна;

    вызначаць спецыялізацыю гаспадаркі;

    апісваць адметныя і ўнікальныя аб’екты;

    характарызаваць вобласці па асноўнай схеме, свой раён (горад) у адпаведнасці з планам;

    прагназаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці;

    працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі для характарыстыкі свайго адміністрацыйнага раёна (населенага пункта).

     

    Практычная работа

    9*. Характарыстыка свайго адміністрацыйнага раёна (населенага пункта) (выконваецца на ўроку вывучэння сваёй вобласці).

     

    Рэзерв часу (1 гадзіна)

     

     

    ЗАЦВЕРДЖАНА

    Пастанова
    Міністэрства адукацыі
    Рэспублікі Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
    «Біялогія»
    для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    з беларускай мовай навучання і выхавання


    1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   87


    написать администратору сайта