Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 4ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

  • Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Гісторыя Беларусі»для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіз беларускай мовай навучання і выхавання

  • ГЛАВА 1ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница24 из 87
    1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   87
    ГЛАВА 3
    АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ


    У працэсе навучання гісторыі Навейшага часу ў IX класе рэкамендуецца арганізоўваць наступныя віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў: работа з гістарычнай картай, гістарычным слоўнікам, самастойная работа з тэкстам, складанне разгорнутага плана, характарыстыка гістарычных падзей, з’яў і працэсаў па алгарытме з апорай на розныя крыніцы інфармацыі (тэкст, схема, дыяграма, табліца, ілюстрацыя, гістарычная карта, фатаграфія, фрагмент дакументальнага кінафільма), характарыстыка гістарычных дзеячаў і дзеячаў культуры па алгарытме, работа з рознымі відамі дакументальных крыніц (фрагментамі гістарычных дакументаў, фотаздымкамі, фрагментамі дакументальных фільмаў), складанне табліц з гістарычнай інфармацыяй (храналагічных і сінхранічных, інфарматыўных, параўнальных), падрыхтоўка паведамленняў пра гістарычныя падзеі і асоб.

    Па выніках вывучэння гісторыі Навейшага часу ў IX класе вучні павінны:

    умець:

    вызначаць храналагічную паслядоўнасць вывучаных гістарычных падзей, іх працягласць;

    суадносіць даты гістарычных падзей з перыядамі Навейшага часу;

    сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў розных рэгіёнах і дзяржавах у вывучаемы перыяд;

    лакалізаваць падзеі гісторыі Навейшага часу ў прасторы;

    апісваць: а) ключавыя падзеі гісторыі Навейшага часу; б) умовы жыцця людзей рознага сацыяльнага становішча ў розных краінах у Навейшы час; в) помнікі культуры;

    характарызаваць асноўныя перыяды Навейшай гісторыі; сацыяльна-эканамічнае, палітычнае становішча краін і рэгіёнаў; нацыянальна-вызваленчыя рухі і працэс дэкаланізацыі; дзейнасць палітычных і дзяржаўных асоб і дзеячаў культуры; найбольш значныя з’явы культуры ў Навейшы час;

    тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі найбольш значных падзей і з’яў гісторыі Навейшага часу, раскрываць узаемаабумоўленасць змяненняў у асноўных сферах грамадскага жыцця;

    ажыццяўляць параўнанне гістарычных фактаў і з’яў па загадзя вызначаных крытэрыях;

    абагульняць, сістэматызаваць, класіфікаваць гістарычныя факты, рабіць на гэтай аснове аргументаваныя высновы;

    выкарыстоўваць гістарычныя карты, ілюстрацыі, фатаграфіі, кінафрагменты як крыніцу інфармацыі пры характарыстыцы гістарычных фактаў, асоб, інтэграваць інфармацыю з розных крыніц пры выкананні заданняў праблемнага і пераўтваральнага характару;

    правільна выкарыстоўваць вывучаныя гістарычныя паняцці;

    праводзіць аналіз гістарычных дакументаў, выкарыстоўваць іх пры характарыстыцы вывучаных гістарычных фактаў, рашэнні вучэбных задач;

    працаваць з тэкстам вучэбнага дапаможніка:

    вылучаць галоўнае ў тэксце параграфа, складаць разгорнуты план пункта параграфа або адказу на канкрэтнае пытанне;

    канкрэтызаваць высновы, гістарычныя паняцці прыкладамі;

    знаходзіць адказы на пастаўленыя пытанні;

    устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі на аснове аналізу тэксту;

    ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных фактаў па пэўных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы;

    абагульняць інфармацыю параграфа, фармуляваць высновы;

    абагульняць, сістэматызаваць і класіфікаваць гістарычныя факты, фармуляваць на гэтай аснове высновы;

    выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі (даведнікі, дзіцячыя энцыклапедыі, глабальную камп’ютарную сетку інтэрнэт і інш.) для пошуку дадатковай інфармацыі пра найважнейшыя падзеі, гістарычных асоб, дасягненні культуры Навейшага часу;

    вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры Навейшага часу, аргументаваць сваё меркаванне;

    прымяняць засвоеныя веды і ўменні:

    для рашэння вучэбных задач;

    тлумачэння гістарычнага кантэксту навакольнай рэчаіснасці (пры чытанні мастацкай літаратуры, праглядзе фільмаў, наведванні гістарычных славутасцей і г. д.);

    вызначэння свайго стаўлення да найбольш значных гістарычных падзей, з’яў і гістарычных асоб гісторыі Навейшага часу.

    ГЛАВА 4
    ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ


    Атлас. Всемирная история Новейшего времени, 1918–1945 гг. 10 класс / Г. А. Космач, В. Н. Темушев. – Минск : Белкартография, 2010–2014.

    Атлас. Всемирная история Новейшего времени, 1945 г. – начало XXI в. 11 класс / Г. А. Космач, В. Н. Темушев. – Минск : Белкартография, 2010–2014.

    Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) : справочник : пособие для учащихся 11 класса общеобразоват. учреждений / А. А. Коваленя, М. А. Краснова, В. И. Лемешонок ; под ред. А. А. Ковалени. – Минск, 2007.

    Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) : учеб. пособие для учащихся 11 класса учреждений общ. сред. образования / под ред. А. А. Ковалени. – Минск : ИЦ БГУ, 2009.

    История Новейшего времени в 10 классе : учеб.-метод. пособие / М. А. Краснова, Г. А. Космач, В. С. Кошелев. – Минск : ИЦ БГУ, 2014.

    История Новейшего времени в 11 классе : учеб.-метод. пособие / Л. В. Гавриловец [и др.]. – Минск : ИЦ БГУ, 2014.

    Космач, Г. А. Всемирная история Новейшего времени, 1918–1945 гг. : проблемы войны и мира : пособие для учащихся. 10 класс / Г. А. Космач, В. С. Кошелев, М. А. Краснова. – Минск : Асар, 2010.

    Космач, Г. А. Новейшее время : проблемы и перспективы (1945 – начало ХХІ века) : пособие для учащихся. 11 класс / Г. А. Космач, А. И. Филимонов. – Минск : Асар, 2010.

    Космач, Г. А. Новейшее время : проблемы и перспективы (1945 – начало ХХІ века) : пособие для учителей. 11 класс / Г. А. Космач, А. И. Филимонов. – Минск : Асар, 2010.

    Краснова, М. А. Всемирная история Новейшего времени : тестовые и разноуровневые задания : 10–11 классы : пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения. – Минск : Сэр-Вит, 2012.

    Для фарміравання картаграфічных уменняў вучняў у адукацыйным працэсе неабходна выкарыстоўваць вучэбныя насценныя карты:

    1. Грамадзянская вайна і замежная інтэрвенцыя ў Савецкай Расіі (1917–1922).

    2. СССР у 20–30-я гады XX ст.

    3. Краіны Азіі ў 1918–1939 гг.

    4. Краіны Афрыкі ў Навейшы час.

    5. Краіны Еўропы ў міжваенны перыяд (1918–1939)

    6. Другая сусветная вайна (01.09.1939 г. – 02.09.1945 г.).

    7. Другая сусветная вайна. Ваенныя дзеянні ў Еўропе з 01.09.1939 г. па 22.06.1941 г.

    8. Другая сусветная вайна. Ваенныя дзеянні ў Еўропе з 22.06.1941 г. па 19.11.1942 г.

    9. Другая сусветная вайна. Ваенныя дзеянні ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы з 19.11.1942 г. па 09.05.1945 г.

    10. Краіны Азіі пасля Другой сусветнай вайны.

    11. СССР у 1953–1991 гг.

    12. Еўропа пасля Другой сусветнай вайны.

    13. Краіны Амерыкі пасля Другой сусветнай вайны.

    14. Тэрытарыяльныя і палітычныя змены ў Еўропе (1991–2005).

     

     

    ЗАЦВЕРДЖАНА

    Пастанова
    Міністэрства адукацыі
    Рэспублікі Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
    «Гісторыя Беларусі»
    для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    з беларускай мовай навучання і выхавання


    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» (далей – вучэбная праграма) прызначана для арганізацыі сістэматычнага вывучэння гісторыі Беларусі з 1917 г. да пачатку XXI ст. у IX класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Засваенне зместу вучэбнага прадмета ажыццяўляецца ва ўмовах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў.

    2. Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі» ў IX класе з’яўляецца засваенне вучнямі асноў сістэматызаваных тэарэтычных і факталагічных ведаў; авалоданне спосабамі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці з інфармацыяй пра найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі Беларусі з 1917 г. да пачатку XXI ст.; фарміраванне грамадзянскага патрыятызму, садзейнічанне паспяховай сацыялізацыі асобы падчас яе інтэграцыі ў сучаснае сацыякультурнае асяроддзе Беларусі.

    3. Зыходзячы з дадзенай мэты задачамі гістарычнай адукацыі з’яўляюцца:

    засваенне асноўных факталагічных і тэарэтычных ведаў пра найважнейшыя падзеі, з’явы, працэсы развіцця беларускага грамадства з 1917 г. да пачатку XXI ст.; засваенне спецыяльных спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вывучэння гісторыі (прадметныя кампетэнцыі);

    фарміраванне вопыту пераўтваральнай і творчай пазнавальнай дзейнасці, развіццё ўменняў выкарыстоўваць засвоеныя веды, уменні, вопыт у вучэбна-пазнавальнай дзейнасці і жыццёвых сітуацыях (метапрадметныя кампетэнцыі);

    фарміраванне асноў нацыянальнай, грамадзянскай, культурнай ідэнтычнасці асобы; выхаванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму (асобасныя кампетэнцыі).

    4. Змест адукацыі па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» пабудаваны ў адпаведнасці з канцэнтрычным прынцыпам, што прадугледжвае яго вывучэнне ў VI–IX класах на падзейна-храналагічным узроўні, у Х–ХІ класах – на праблемна-тэарэтычным узроўні.

    Кампетэнтнасны падыход да падрыхтоўкі выпускніка па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» прадугледжвае вызначэнне мэт, зместу, метадаў, сродкаў, вынікаў навучання, якія спрыяюць фарміраванню гатоўнасці вучняў да жыццядзейнасці ў свеце, які пастаянна змяняецца.

    5. Кампетэнцыі разглядаюцца як гатоўнасць скарыстаць засвоеныя веды, уменні і навыкі, сфарміраваны вопыт дзейнасці для рашэння практычных і творчых задач, працягу адукацыі, працоўнай дзейнасці, паспяховай сацыялізацыі. У дачыненні да адукацыйнага працэсу кампетэнцыі ўяўляюць сабой зададзеныя вучэбнай праграмай патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў, якія прадстаўлены пералікам асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў навучання.

    Асобасныя вынікі навучання арыентаваны на фарміраванне жыццёвага вопыту, светапогляду, асабістай і грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных арыентацый асобы. Дадзеныя вынікі навучання неабходны для выканання сацыяльных функцый (адказных паводзін) вучняў, якія ідэнтыфікуюць сябе як жыхары Беларусі і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і абумоўлены сістэмай каштоўнасцей, агульнапрынятых у беларускім грамадстве (сям’я і таварыскія адносіны з блізкімі сваякамі, сяброўства і ўзаемадапамога, верацярпімасць, здароўе і адукацыя).

    Метапрадметныя вынікі навучання звязаны з выпрацоўкай у вучняў уменняў самастойна вызначаць мэты свайго навучання, уяўляць, аналізаваць і карэкціраваць іх вынікі ва ўмовах індывідуальнай і калектыўна-размеркавальнай форм дзейнасці; уменняў сістэматызаваць і падагульняць змест вучэбнага матэрыялу і рабіць на гэтай аснове аргументаваныя высновы; уменняў аналізаваць сучасную сацыяльную рэчаіснасць і прагназаваць уласную жыццядзейнасць; уменняў ажыццяўляць пошук, збор, апрацоўку розных крыніц гістарычнай інфармацыі, пераводзіць інфармацыю з візуальнага ў вербальны від і наадварот.

    У адпаведнасці з прадметнымі вынікамі навучання вучням трэба засвоіць найважнейшыя факты, якія характарызуюць гістарычны працэс у цэлым і розныя бакі грамадскага развіцця; найбольш істотныя прычынна-выніковыя сувязі; асноўныя гістарычныя паняцці. Прадметныя вынікі навучання вучэбнаму прадмету «Гісторыя Беларусі» канкрэтызаваны ў асноўных патрабаваннях да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па кожным з раздзелаў вучэбнай праграмы.

    6. Змест гістарычнага матэрыялу вучні засвойваюць у працэсе вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў падчас навучання вучэбнаму прадмету «Гісторыя Беларусі» вызначаюцца ў адпаведнасці з кампетэнтнасным падыходам да іх падрыхтоўкі. Сярод іх: праца з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі (змест вучэбнага дапаможніка, гістарычны слоўнік, гістарычная карта, гістарычны дакумент, ілюстрацыі, фатаграфіі, фрагменты дакументальных кінастужак, глабальную камп’ютарную сетку інтэрнэт (далей – інтэрнэт) і інш.); складанне табліц з гістарычнай інфармацыяй; характарыстыка гістарычных падзей, з’яў, працэсаў, асоб; рашэнне і складанне храналагічных задач; распрацоўка вучэбных праектаў і інш.

    У IX класе вывучаецца матэрыял пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі і іх наступствы, афармленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі, грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у даваенны і пасляваенны час, станаўленне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і яе становішча ў сучасным свеце, развіццё беларускай адукацыі, навукі і культуры.

    7. Вучэбная праграма прадугледжвае правядзенне ўрокаў «Наш край», што дазволіць пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі гістарычнага развіцця свайго рэгіёна. Асаблівасць арганізацыі навучання пры засваенні краязнаўчага матэрыялу абумоўлівае выкарыстанне гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць»; правядзенне экскурсій, падарожжаў, наведванне музеяў і іншых устаноў, арганізацыю праектнай (даследчай) дзейнасці вучняў, правядзенне сустрэч са знакамітымі землякамі.

    8. Настаўнік мае права з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, пазнавальных магчымасцей вучняў змяніць паслядоўнасць вывучэння матэрыялу ў рамках вучэбнага часу, прызначанага для засваення зместу пэўных тэм. Варта ўлічыць, што рэзервовы час можа быць выкарыстаны для правядзення ўрокаў кантролю засваення вучнямі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    (35 гадзін,

    у тым ліку 1 гадзіна – рэзервовы час)

     

    КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Ў РАСІІ І СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. 1917–1921 гг. (4 гадзіны)

     

    Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі. Пераход улады ў рукі Саветаў. Фарміраванне і дзейнасць органаў савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Пазіцыя Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту па пытанні беларускай дзяржаўнасці. Першыя пераўтварэнні ў грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах ва ўмовах палітыкі «ваеннага камунізму».

    Спробы дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Скліканне Усебеларускага з’езда і яго рашэнні. Наступленне войск кайзераўскай Германіі. Брэсцкі мір і яго вынікі для Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Дзейнасць рады БНР.

    Стварэнне беларускай савецкай дзяржавы. Стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). І Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел).

    Польска-савецкая вайна 1919–1921 гг. і другое абвяшчэнне ССРБ. Наступленне польскіх войск у Беларусі. Ваенныя дзеянні на польска-савецкім фронце. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 г. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    асноўныя падзеі гісторыі Беларусі ў 1917–1921 гг., іх даты (Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі; Усебеларускі з’езд; Брэсцкі мір; абвяшчэнне незалежнасці БНР; абвяшчэнне ССРБ; утварэнне Літбел; польска-савецкая вайна; другое абвяшчэнне ССРБ; Рыжскі мірны дагавор);

    азначэнні гістарычных тэрмінаў і паняццяў (Аблвыкамзах, Белнацкам, Брэсцкі мір, «буферная дзяржава», беларуская нацыянальная дзяржаўнасць, «ваенны камунізм», дзяржава, нацыяналізацыя, «лінія Керзана», Літбел, Рыжскі мір, харчразвёрстка);

    імёны і прозвішчы гістарычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры Беларусі ў 1917–1921 гг., вынікі іх дзейнасці (З. Х. Жылуновіч, А. І. Луцкевіч, А. А. Смоліч, А. Р. Чарвякоў).

    Вучні павінны ўмець:

    суадносіць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў 1917–1921 гг. на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Савецкай Расіі;

    лакалізаваць на карце падзеі, звязаныя з абвяшчэннем ССРБ; утварэннем Літбел; Брэсцкім мірам; Рыжскім мірам; усталяваннем «лініі Керзана»;

    характарызаваць і параўноўваць гістарычныя падзеі і з’явы, дзейнасць гістарычных асоб, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 1917–1921 гг. (асноўныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі і на Заходнім фронце; пазіцыі Аблвыкамзаха і Белнацкама па пытанні беларускай дзяржаўнасці; рашэнні Усебеларускага з’езда і I Усебеларускага з’езда Саветаў; першыя пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічнай сферы ва ўмовах палітыкі «ваеннага камунізму»; умовы і вынікі Брэсцкага і Рыжскага міру для Беларусі; этапы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці; этапы фарміравання тэрыторыі Беларусі; асноўныя падзеі польска-савецкай вайны) з выкарыстаннем тэкста вучэбнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў.

     

    БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ СТАНАЎЛЕННЯ САВЕЦКАГА ГРАМАДСТВА. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ. 1921–1939 гг. (5 гадзін)

     

    Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (далей – БССР) у гады новай эканамічнай палітыкі. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Уплыў нэпа на аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.

    Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР. Прычыны, асаблівасці і метады правядзення індустрыялізацыі ў БССР. Вынікі прамысловага развіцця БССР у перыяд першых пяцігодак. Прычыны, метады і асаблівасці правядзення калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР. Вынікі калгаснага будаўніцтва ў БССР у перыяд першых пяцігодак.

    Грамадска-палітычнае жыццё БССР. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (далей – СССР). Узбуйненне тэрыторыі БССР у 1924 і 1926 гг. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі.

    Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР. Беларусізацыя як састаўная частка савецкай нацыянальнай палітыкі: асноўныя мерапрыемствы, супярэчнасці і вынікі. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі і навукі ў БССР. Сталае і маладое пакаленні ў беларускай савецкай літаратуры. Станаўленне беларускага савецкага мастацтва.

    Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця беларускага насельніцтва. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Стан адукацыі. Літаратура. Жывапіс.

    Абагульненне па раздзелах (1 гадзіна).

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    асноўныя падзеі гісторыі Беларусі ў 1921–1939 гг., іх даты (увядзенне новай эканамічнай палітыкі; пачатак ажыццяўлення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі ў БССР; ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі; утварэнне СССР; узбуйненні тэрыторыі БССР);

    азначэнні гістарычных паняццяў (асаднікі, беларусізацыя; індустрыялізацыя, калектывізацыя, карэнізацыя; нацыянал-дэмакратызм; новая эканамічная палітыка, палітычныя рэпрэсіі; паланізацыя; савецкая грамадска-палітычная сістэма; харчпадатак);

    імёны і прозвішчы гістарычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры ў 1921–1939 гг., вынікі іх дзейнасці і творчасці (Я. Н. Драздовіч, У. М. Ігнатоўскі, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, А. А. Куляшоў, Янка Купала, В. Ю. Ластоўскі, Максім Танк, Б. А. Тарашкевіч, Міхась Чарот, А. Л. Чыжэўскі, О. Ю. Шміт).

    Вучні павінны ўмець:

    суадносіць падзеі гісторыі Беларусі і савецкай гісторыі ў 1921–1939 гг.;

    лакалізаваць на карце падзеі, звязаныя з узбуйненнямі БССР у 1924 і 1926 гг.; індустрыялізацыяй БССР;

    характарызаваць і параўноўваць гістарычныя падзеі і з’явы, дзейнасць гістарычных асоб, палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у 1921–1939 гг. (вынікі і асаблівасці новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі; вынікі і асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Беларусі; удзел БССР ва ўтварэнні СССР; грамадска-палітычнае жыццё БССР; дасягненні адукацыі і навукі ў БССР; становішча заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы і стан культуры ў Заходняй Беларусі; адлюстраванне гістарычных падзей у творах літаратуры і мастацтва) з выкарыстаннем тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў.

     

    БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ

    I ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВОЙНАЎ (6 гадзін)

     

    Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Усталяванне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Гаспадарчыя і культурныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.

    Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Нападзенне нацысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі ў Беларусі і іх вынікі. Гераізм і самаахвярнасць абаронцаў Айчыны.

    Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг. План «Ост». Германскі «новы парадак». Палітыка генацыду насельніцтва Беларусі. Беларускія остарбайтары.

    Разгортванне народнай барацьбы супраць германскіх акупантаў (2 гадзіны). Стварэнне і баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Партызанскія зоны. «Рэйкавая вайна». Падпольная барацьба. Супраціўленне мірнага насельніцтва акупацыйнаму рэжыму.

    Вызваленне БССР ад германскіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў перамогу над нацысцкай Германіяй. Удзел БССР у заснаванні ААН. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Ураджэнцы Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уключэнне БССР у склад краін – заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).

    Абагульненне па раздзеле (1 гадзіна).

    Наш край у перыяд станаўлення савецкага грамадства і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў (1 гадзіна).

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    асноўныя падзеі гісторыі Беларусі ў 1939–1945 гг., іх даты (пачатак паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь; уключэнне ў склад СССР Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з БССР; пачатак Другой сусветнай вайны; пачатак Вялікай Айчыннай вайны; вызваленне сталіцы БССР г. Мінска ад германскіх захопнікаў; Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; падпісанне дэлегацыяй БССР Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН));

    азначэнні гістарычных паняццяў (аперацыя «Баграціён»; Вялікая Айчынная вайна; генацыд; гета; остарбайтары; партызанскі рух; патрыятычнае падполле; план «Ост»; Праведнікі народаў свету; «рэйкавая вайна»);

    імёны гістарычных асоб і вынікі іх дзейнасці (І. П. Антонаў, Р. У. Дольнікаў, К. С. Заслонаў, М. Казей, Я. У. Клумаў, А. П. Мамкін, З. М. Тусналобава-Марчанка, А. М. Усаў, Р. І Шаршнёва, М. П. Шмыроў);

    прыклады гераізму воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, сімвалы памяці беларускага народа аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

    Вучні павінны ўмець:

    суадносіць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў 1939–1945 гг. на тэрыторыі Беларусі і Усходняй Еўропы;

    лакалізаваць на карце падзеі, звязаныя з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР; падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі;

    характарызаваць гістарычныя падзеі і з’явы ў 1939–1945 гг. (абарончыя баі летам 1941 г. на тэрыторыі БССР; партызанскі і падпольны рух на акупіраванай тэрыторыі БССР; вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; уклад беларускага народа ў перамогу над Германіяй; удзел БССР у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) з выкарыстаннем тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў.

     

    БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 40-х – 80-я гг. ХХ ст.

    (7 гадзін)

     

    Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 40-х – першай палове 60-х гг. ХХ ст. Асаблівасці пасляваеннага ўнутрыпалітычнага жыцця ў БССР. Дзяржаўная сімволіка БССР. Змены ў грамадска-палітычным жыцці ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. ХХ ст.

    Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 40-х – першай палове 60-х гг. ХХ ст. Пераадоленне наступстваў вайны ў галіне эканомікі. Курс на апераджальны рост цяжкай прамысловасці. Развіццё машынабудавання і нафтахімічнай прамысловасці. Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Умовы жыцця сельскага і гарадскога насельніцтва.

    Грамадска-палітычнае становішча ў другой палове 60-х – 80-я гг. ХХ ст. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі Камуністычнай партыі. Удзел насельніцтва БССР у грамадска-палітычным жыцці. Палітыка перабудовы ў БССР. Фарміраванне шматпартыйнасці.

    Сацыяльна-эканамічнае становішча ў другой палове 60-х – 80-я гг. ХХ ст. (2 гадзіны). Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Развіццё сельскай гаспадаркі. Узровень жыцця народа. Замаруджванне тэмпаў росту эканомікі і сацыяльнай сферы і спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для насельніцтва і гаспадаркі Беларусі.

    Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў другой палове 60-х – 80-я гг. ХХ ст. (2 гадзіны). Развіццё сістэмы народнай адукацыі. Дасягненні вучоных – ураджэнцаў Беларусі. Адлюстраванне гістарычных падзей у творах беларускай савецкай літаратуры. Гістарычны рэпертуар беларускіх тэатраў. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім жывапісе. Гістарычная тэматыка ў беларускім кіно. Музычная творчасць.

    Абагульненне па раздзеле (1 гадзіна).

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    асноўныя падзеі ў гісторыі Беларусі другой паловы 40-х – 80-я гг. ХХ ст., іх даты (аварыя на Чарнобыльскай АЭС);

    азначэнні гістарычных паняццяў («адліга», індустрыяльнае грамадства, перабудова, рэабілітацыя, Чарнобыльская катастрофа);

    імёны грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва Беларусі, вынікі іх дзейнасці і творчасці (А. М. Адамовіч, В. У. Быкаў, Я. Б. Зяльдовіч, У. С. Караткевіч, В. Ф. Купрэвіч, К. Т. Мазураў, І. П. Мележ, У. Г. Мулявін, П. М. Машэраў, М. М. Пташук, М. А. Савіцкі, П. В. Сухі, В. Ц. Тураў, І. П. Шамякін).

    Вучні павінны ўмець:

    суадносіць падзеі гісторыі Беларусі і савецкай гісторыі ў другой палове 40-х – 80-я гг. ХХ ст.;

    лакалізаваць на карце дасягненні ў развіцці індустрыяльнага грамадства ў БССР; наступствы Чарнобыльскай катастрофы для гаспадаркі БССР;

    характарызаваць і параўноўваць гістарычныя падзеі і з’явы ў другой палове 40-х – 80-я гг. ХХ ст. (пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі БССР; савецкі грамадска-палітычны лад у БССР; фарміраванне ў БССР індустрыяльнага грамадства; дасягненні БССР у развіцці адукацыі і навукі; адлюстраванне гістарычных падзей у творах літаратуры і мастацтва) з выкарыстаннем тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў.

     

    СТАНАЎЛЕННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ДЗЯРЖАЎНАГА СУВЕРЭНІТЭТУ

    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 90-Я ГГ. ХХ ст. – ПАЧАТАК XXI ст. (5 гадзін)

     

    Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г. і наданне ёй статусу канстытуцыйнага закона. Белавежскае пагадненне, стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. і ўвядзенне пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 г. і яго вынікі. Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.

    Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 90-х гг. ХХ ст. – пачатку XXI ст. Рэспубліканскі рэферэндум 24 лістапада 1996 г. і прынятыя на ім змены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асновы дзяржаўнага ладу суверэннай Рэспублікі Беларусь. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскі рэферэндум 17 кастрычніка 2004 г. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні.

    Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг. і пошук шляхоў выхаду з крызісу. Распрацоўка беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, мэты і сродкі яе рэалізацыі. Усебеларускія народныя сходы і іх рашэнні.

    Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Прынцыпы і шматвектарны характар знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Умацаванне сувязей Рэспублікі Беларусь з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Утварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. Узаемаадносіны Беларусі з Еўрапейскім Саюзам і іншымі краінамі свету.

    Развіццё адукацыі і навукі, культуры і спорту. Афармленне дзяржаўнага статусу беларускай і рускай моў. Развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі. Дасягненні ў развіцці навукі. Адлюстраванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах беларускай літаратуры і мастацтва. Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.

    Абагульненне па раздзеле (1 гадзіна).

     

    Наш край у другой палове 40-х гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. (1 гадзіна)

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    асноўныя падзеі гісторыі Беларусі ў 1990-я – пачатку XXI ст., іх даты (прыняцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні дзяржаўнага суверэнітэту БССР; зацвярджэнне новай назвы нашай краіны і яе дзяржаўных сімвалаў; стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД); прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; рэспубліканскія рэферэндумы; стварэнне Супольніцтва і Саюза Беларусі і Расіі; падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі; пачатак дзейнасці Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза);

    азначэнні гістарычных паняццяў: Белавежскае пагадненне, грамадзянская нацыя, ідэалогія беларускай дзяржавы, дзяржаўны суверэнітэт, прававая дзяржава, сацыяльна арыентаваная эканоміка, прыватызацыя, рэферэндум, інтэграцыя, Усебеларускі народны сход;

    імёны палітычных дзеячаў, дзеячаў навукі, культуры, спорту Беларусі ў 1990-я – пачатку XXI ст., вынікі іх дзейнасці і творчасці;

    Вучні павінны ўмець:

    суадносіць інтэграцыйныя працэсы, якія адбываліся ў 1990-я – пачатку XXI ст. на тэрыторыі Беларусі і ў постсавецкіх рэспубліках, у Заходняй Еўропе;

    лакалізаваць на карце падзеі, звязаныя з развіццём Рэспублікі Беларусь;

    характарызаваць і параўноўваць гістарычныя падзеі і з’явы ў 1990-я – пачатку XXI ст. (асноўныя этапы станаўлення суверэнітэту Беларусі; эвалюцыя дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь; асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь; напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця; вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў; шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь; развіццё адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь, адлюстраванне гістарычных падзей у творах літаратуры і мастацтва) з выкарыстаннем тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў.

     

    ВЫНІКОВАЕ АБАГУЛЬНЕННЕ (1 гадзіна)

    1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   87


    написать администратору сайта