Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Матэматыка»для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіз беларускай мовай навучання і выхавання

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница20 из 87
    1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. У сучасным свеце замежная мова разглядаецца як сродак фарміравання і выхавання маральна адказнай асобы, як сродак зносін, пазнання, асэнсавання і інтэрпрэтацыі фактаў іншай культуры. Галоўнае прызначэнне замежных моў – забяспечваць узаемадзеянне і супрацоўніцтва народаў, спрыяць працэсу нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і культурнага самавызначэння асобы ва ўмовах полікультурнага асяроддзя; павышаць гатоўнасць чалавека да асобаснай і прафесійнай самарэалізацыі праз выкарыстанне замежнай мовы нараўне з роднай мовай. Валоданне замежнымі мовамі – важная перадумова адаптацыі чалавека да жыцця ў глабалізаваным свеце.

    2. Вучэбны прадмет «Замежная мова» прызначаны служыць фарміраванню полікультурнай асобы. Адпаведна працэс навучання замежнай мове накіраваны на падрыхтоўку вучняў да розных форм адносін і зносін паміж індывідамі і групамі, якія належаць да розных культур.

    3. Магчымасці вучэбнага прадмета «Замежная мова» ў падрыхтоўцы вучня да міжкультурнай камунікацыі надзвычай вялікія. Вучань далучаецца да духоўнага багацця іншых народаў; у яго фарміруецца вобраз свету, які адпавядае сацыяльным, палітычным і культурным рэаліям сучаснай рэчаіснасці; фарміруецца другасная кагнітыўная свядомасць, якая забяспечвае ўвесь комплекс іншамоўнай камунікатыўнай дзейнасці; адбываецца развіццё маўленчых працэсаў і маўленчых механізмаў, здольнасцей перадаваць падчас іншамоўных зносін уласныя думкі і пачуцці; узнікаюць перадумовы для развіцця асобы праз узбагачэнне эмацыянальна-пачуццёвай сферы. Моўныя здольнасці фарміруюцца ў адзінстве спараджэння і ўспрымання маўлення.

    4. Мэты навучання замежнай мове:

    4.1. генеральная мэта навучання замежнай мове заключаецца ў фарміраванні вучняў як суб’ектаў міжкультурнай камунікацыі праз авалоданне імі іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыяй і развіццё ў іх якасцей полікультурнай асобы, запатрабаваных сучасным інфармацыйным грамадствам ва ўмовах глабалізацыі. Генеральная мэта прадугледжвае пастаноўку і рэалізацыю адукацыйных, развіццёвых і выхаваўчых мэт у іх адзінстве;

    4.2. адукацыйныя мэты: моўнае і маўленчае развіццё асобы вучня шляхам забеспячэння практычнага авалодання замежнай мовай як эфектыўным сродкам зносін у адзінстве яго кагнітыўнай, камунікатыўнай і экспрэсіўнай функцый; засваенне і актуалізацыя ведаў пра вывучаемую замежную мову; авалоданне навыкамі і ўменнямі іншамоўнай маўленчай дзейнасці (успрыманне і разуменне іншамоўнага маўлення на слых, гаварэнне, чытанне, пісьмовае маўленне);

    4.3. развіццёвыя мэты: забеспячэнне кагнітыўнага, камунікатыўнага і эмацыянальнага развіцця вучняў; авалоданне спосабамі фарміравання і фармулявання думкі на замежнай мове; развіццё лінгвістычнага кампанента гуманітарнага мыслення; узбагачэнне эмацыянальна-пачуццёвай сферы асобы;

    4.4. выхаваўчыя мэты: забеспячэнне ўзбагачэння духоўнага свету вучняў, выхавання ў іх культуры мыслення, пачуццяў, паводзін; развіццё гуманістычных каштоўнасных арыентацый, уменняў ажыццяўляць зносіны ў кантэксце дыялогу культур; фарміраванне псіхалагічнай гатоўнасці да міжмоўнай міжкультурнай камунікацыі; адаптацыя асобы да іншага сацыяльнага асяроддзя.

    5. Задачы вучэбнага прадмета «Замежная мова»:

    развіццё камунікатыўнай культуры вучняў, засваенне імі вуснай і пісьмовай мовы на ўзроўні, які з’яўляецца дастатковым для адэкватнай трактоўкі інфармацыі, што перадаецца і прымаецца;

    кагнітыўнае развіццё вучняў, якое выяўляецца ў пераструктураванні асобных фрагментаў індывідуальнага вобраза карціны свету і ўспрыманні свету вывучаемай мовы праз штучна фарміруемы ў свядомасці лінгвадыдактычны канструкт, што дазваляе ўспрымаць пазнавальны свет у адпаведнасці з яго (гэтага свету) уласнымі сацыяльнымі, палітычнымі, культурнымі, моўнымі рэаліямі, а не з дапамогай прамога перакладу на гэту мову схем роднай, нацыянальнай карціны свету;

    сацыякультурнае развіццё асобы, арыентаванае на ўспрыманне «іншага» ў яго непадобнасці праз пазнанне каштоўнасцей новай культуры ў дыялогу з роднай; супастаўленне вывучаемай мовы з роднай і культуры гэтай мовы з нацыянальнай; фарміраванне ўменняў прадстаўляць сваю краіну і культуру ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін;

    развіццё каштоўнасных арыентацый вучняў, якое ажыццяўляецца шляхам фарміравання гуманістычнай пазіцыі асобы праз стварэнне ўмоў для ўзбагачэння адпаведнага канструктыўнага вопыту эмацыянальна-пачуццёвых адносін як найважнейшага фактару ўзнікнення ў чалавека станоўчага ўспрымання «іншага», паважлівага стаўлення да яго, прызнання разнастайнасці культур; з’яўленне ў вучняў імкнення да супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з іншымі народамі;

    развіццё матывацыі да вывучэння замежнай мовы праз фарміраванне патрэбнасцей лепш і дакладней разумець навакольны свет і быць зразуметым ім; усведамленне важнасці валодання замежнай мовай для сацыялізацыі ў сучасным свеце;

    развіццё самаадукацыйнага патэнцыялу вучняў, забеспячэнне іх гатоўнасці да самастойнай работы над мовай, у тым ліку неабходнымі тэхнікамі вучэбна-пазнавальнай працы, стратэгіямі самааналізу, саманазірання.

    6. У якасці комплексных характарыстык, якія выражаюць змест задач, разглядаюцца кампетэнцыі, таму што яны задаюць нормы і патрабаванні да валодання замежнай мовай, якія дазваляюць прасачыць ступень сумеснай рэалізацыі мэт і задач.

    Міжкультурная кампетэнцыя – стратэгічная кампетэнцыя, валоданне якой заклікана забяспечваць асэнсаванне вучнямі іншай сацыякультуры, пазнанне імі сэнсавых арыенціраў іншага лінгвасоцыуму, уменне бачыць падабенства і адрозненні паміж культурамі і ўлічваць іх у працэсе іншамоўных зносін.

    Камунікатыўная кампетэнцыя – валоданне сукупнасцю маўленчых, моўных, сацыякультурных норм вывучаемай мовы, а таксама кампенсаторнымі і вучэбна-пазнавальнымі ўменнямі, якія дазваляюць выпускніку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі рашаць маўленчыя, адукацыйныя, пазнавальныя і іншыя задачы, што стаяць перад ім. У склад гэтай інтэграцыйнай кампетэнцыі ўваходзяць моўная, маўленчая, сацыякультурная, вучэбна-пазнавальная, кампенсаторная кампетэнцыі, якія разглядаюцца як субкампетэнцыі.

    Маўленчая кампетэнцыя – сукупнасць навыкаў і ўменняў маўленчай дзейнасці (гаварэнне, успрыманне маўлення на слых, чытанне і пісьмовае маўленне), веданне норм маўленчых паводзін; набыццё на гэтай аснове вопыту іх выкарыстання для пабудовы лагічнага і звязнага па форме і змесце выказвання, а таксама для тлумачэння сэнсу выказванняў іншых людзей.

    Моўная кампетэнцыя – сукупнасць моўных ведаў аб правілах функцыянавання моўных сродкаў (фанетычных, арфаграфічных, лексічных і граматычных) у маўленні і навыкаў іх выкарыстання з камунікатыўнымі мэтамі.

    Сацыякультурная кампетэнцыя – сукупнасць ведаў пра нацыянальна-культурную спецыфіку краін вывучаемай мовы, уменняў будаваць свае маўленчыя і немаўленчыя паводзіны ў адпаведнасці з гэтай спецыфікай, уменняў прадстаўляць на гэтай аснове сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін.

    Кампенсаторная кампетэнцыя – сукупнасць уменняў выкарыстоўваць дадатковыя вербальныя і невербальныя сродкі для рашэння камунікатыўных задач ва ўмовах дэфіцыту наяўных моўных сродкаў.

    Вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя – сукупнасць агульных і спецыяльных вучэбных уменняў, неабходных для ажыццяўлення самастойнай дзейнасці па авалоданні замежнай мовай, вопыт іх выкарыстання.

    Паслядоўнае і ўзаемазвязанае авалоданне абазначанымі ключавымі кампетэнцыямі забяспечвае фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнтнасцей.

    7. У сваёй сукупнасці мэты і задачы прадугледжваюць праектаванне і арганізацыю адукацыйнага працэсу на аснове патрабаванняў асобасна арыентаванага, кампетэнтнаснага, камунікатыўнага, кагнітыўнага і сацыякультурнага падыходаў у іх адзінстве. Адсюль вынікае, што ў якасці важнейшых прынцыпаў ажыццяўлення адукацыйнага працэсу вызначаюцца наступныя:

    забеспячэнне разумення культуры і ладу жыцця іншага народа і гатоўнасці «ўспрымаць іншага ў яго непадобнасці», усведамленне вучнямі прыналежнасці да роднай культуры;

    адзінства рэалізацыі камунікатыўнай, культурна-прагматычнай і аксіялагічнай функцый вывучаемай мовы;

    арыентацыя працэсу навучання на забеспячэнне дыялогу культур на аснове ўсебаковага ўліку ўзаемасувязей: мова – мысленне – культура;

    забеспячэнне сацыялізацыі вучняў сродкамі замежнай мовы;

    арганізацыя навучання замежнай мове як сродку іншамоўных зносін на аснове мадэліравання сітуацый міжкультурнай камунікацыі.

    8. Канструяванне працэсу навучання патрабуе выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій (сацыяльных, інфармацыйна-камунікацыйных, інтэрактыўных і інш.). На вучэбных занятках неабходна мадэліраваць сітуацыі міжкультурных зносін, актыўна ўжываць метады праблемнага навучання і эўрыстычныя метады, выкарыстоўваць розныя формы работы (парныя, групавыя, індывідуальныя і інш.). Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

    9. Змест вучэбнага прадмета «Замежная мова» вызначаецца ў адзінстве прадметнага і эмацыянальна-каштоўнаснага кампанентаў.

    Эмацыянальна-каштоўнасны кампанент зместу адукацыі ўключае сукупнасць адносін асобы да сусветнай моўнай і культурнай спадчыны, да працэсу авалодання ёй з мэтай асобаснага росту; забяспечвае набыццё вопыту іншамоўных зносін шляхам рэфлексіі, самапазнання, самавызначэння. Працэс авалодання замежнай мовай набывае для вучня асобасны сэнс.

    Прадметны змест адукацыі ўключае наступныя кампаненты:

    сферы зносін і прадметна-тэматычны змест маўлення;

    віды маўленчай дзейнасці і моўны матэрыял;

    сацыякультурныя веды: культуразнаўчыя, краіназнаўчыя і лінгвакраіназнаўчыя;

    кампенсаторныя і вучэбна-пазнавальныя ўменні і навыкі самастойнай работы з іншамоўным матэрыялам.

    Прадметны кампанент зместу забяспечвае валоданне замежнай мовай як сродкам міжкультурных зносін.

    Адбор зместу вучэбнага матэрыялу, які падлягае засваенню, ажыццяўляецца на аснове наступных метадалагічных арыенціраў:

    накіраванасць педагагічнага працэсу на падрыхтоўку да міжкультурных зносін;

    усебаковы ўлік узаемасувязей: мова – мысленне – культура;

    прад’яўленне каштоўнасцей пазнавальнай культуры ў дыялогу з роднай;

    інтэграцыя моўнага, сацыякультурнага, аксіялагічнага кампанентаў зместу навучання;

    аўтэнтычнасць і каштоўнасная значнасць іншамоўных матэрыялаў;

    адпаведнасць вучэбнага матэрыялу сучасным гутарковым нормам вывучаемай мовы.

    Структураванне вучэбнага матэрыялу ажыццяўляецца на аснове наступных патрабаванняў:

    бесперапыннае канцэнтрычнае прад’яўленне і назапашванне ведаў;

    паэтапнае фарміраванне навыкаў і ўменняў;

    пераемнасць этапаў працэсу авалодання замежнай мовай;

    пастаянная апора на моўны, маўленчы і асобасны суб’ектны вопыт вучняў;

    спалучанасць у авалоданні маўленнем і сістэмай мовы;

    стварэнне магчымасцей для фарміравання ўменняў самастойнай работы з іншамоўнымі інфармацыйнымі крыніцамі з мэтай самаадукацыі.

    Спецыфіка зместу моўнай адукацыі прадугледжвае паслядоўны ўлік у адукацыйным працэсе наступных асноўных палажэнняў камунікатыўна арыентаванага навучання:

    ажыццяўленне адукацыйнага працэсу ва ўмовах, набліжаных да рэальных зносін;

    мадэліраванне сітуацый зносін, якія стымулююць вучняў да рашэння камунікатыўных задач у працэсе вывучэння замежнай мовы;

    выкарыстанне камунікатыўна арыентаваных заданняў на аснове імітацыйных, гульнявых і свабодных зносін;

    сітуатыўна абумоўленае авалоданне лексікай і граматыкай вывучаемай мовы;

    актыўнае ўцягванне вучняў у працэс зносін у якасці маўленчых партнёраў;

    стварэнне матывацыйнай гатоўнасці і патрэбнасці вучняў ва ўспрыманні і засваенні вучэбнага матэрыялу ва ўмовах, набліжаных да рэальных зносін.

    10. Сферы зносін і прадметна-тэматычны змест маўлення:

    сацыяльна-бытавая сфера: міжасобасныя адносіны; здаровы лад жыцця; свет моды;

    вучэбна-працоўная сфера: вучоба;

    сацыяльна-культурная сфера: сучасныя сродкі камунікацыі; культурны вольны час;

    сацыяльна-пазнавальная сфера: надвор’е і клімат.

    11. Маўленчыя ўменні:

    успрыманне і разуменне маўлення на слых – уменні разумець іншамоўнае маўленне ў працэсе непасрэдных зносін з субяседнікам, уменні разумець разнажанравыя аўдыя- і відэатэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест;

    гаварэнне – уменні ажыццяўляць дыялагічныя, маналагічныя і полілагічныя зносіны ў адпаведнасці з мэтамі, задачамі і ўмовамі камунікацыі з захаваннем норм маўленчага і немаўленчага этыкету;

    чытанне – уменні чытаць і разумець разнажанравыя тэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання і далейшага выкарыстання інфармацыі;

    пісьмовае маўленне – уменні прадуцыраваць розныя віды пісьмовых тэкстаў у адпаведнасці з нормамі, прынятымі ў краінах вывучаемай мовы, з улікам камунікатыўных задач і адрасата.

    12. Моўныя веды і навыкі:

    веды пра сістэму вывучаемай мовы, аб правілах функцыянавання моўных сродкаў (фанетычных, лексічных, граматычных) у маўленні і навыкі іх выкарыстання з камунікатыўнымі мэтамі.

    13. Сацыякультурныя веды і ўменні:

    веданне сацыякультурнага кантэксту сваёй краіны і краін вывучаемай мовы, уменні наладжваць свае маўленчыя і немаўленчыя паводзіны ў адпаведнасці з іх спецыфікай, прадстаўляць сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін.

    14. Кампенсаторныя ўменні:

    уменні выкарыстоўваць розныя вербальныя і невербальныя сродкі для кампенсацыі прабелаў у камунікацыі ва ўмовах дэфіцыту моўных сродкаў, недахопу маўленчага і сацыяльнага вопыту.

    15. Вучэбна-пазнавальныя ўменні:

    агульныя і спецыяльныя вучэбныя ўменні, неабходныя для ажыццяўлення самастойнай пазнавальнай дзейнасці па авалоданні іншамоўным маўленнем і культурай краін вывучаемай мовы.

    16. Змест навучання прадстаўлены ў вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце «Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)» (далей – вучэбная праграма) праз прадметна-тэматычны змест зносін, патрабаванні да практычнага валодання відамі маўленчай дзейнасці, моўны матэрыял (фанетыка, лексіка, граматыка).

    Патрабаванні да практычнага валодання відамі маўленчай дзейнасці: працягласць гучання тэксту, колькасць рэплік на кожнага субяседніка ў дыялагічным маўленні, аб’ём выказвання ў маналагічным маўленні, аб’ём тэксту для чытання, аб’ём тэксту для пісьмовага маўлення – задаюць асноўныя параметры для ўсіх відаў маўленчай дзейнасці. Дадзеныя параметры, а таксама аб’ём прадуктыўнага і рэцэптыўнага лексічнага мінімуму пазначаюцца наступным чынам: першая лічба – патрабаванні для базавага ўзроўню, другая – для павышанага ўзроўню. Напрыклад, працягласць гучання тэксту: 2–2,5 мінуты; прадуктыўны мінімум: 230–280 лексічных адзінак; рэцэптыўны мінімум: 200–280 лексічных адзінак; агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510–1740 лексічных адзінак; агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910–1360 лексічных адзінак.

    Граматычны матэрыял, які падлягае вывучэнню, аднолькавы для ўсіх відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Патрабаванні да валодання граматычным матэрыялам адрозніваюцца аб’ёмам яго прадуктыўнага засваення.

    Адрозненні ў авалоданні замежнай мовай пры яе вывучэнні на базавым і павышаным узроўнях выяўляюцца ў наступных параметрах:

    аб’ём засвоенага прадуктыўнага і рэцэптыўнага лексічнага матэрыялу;

    колькасць прадуктыўна засвоенага граматычнага матэрыялу;

    ступень складанасці і колькасць камунікатыўных задач, якія рашаюцца;

    ступень самастойнасці ў інтэрпрэтацыі з’яў міжкультурнай камунікацыі;

    ступень падрыхтаванасці да ажыццяўлення маўленчых і немаўленчых паводзін адэкватна сацыякультурнай спецыфіцы краіны вывучаемай мовы;

    узровень гатоўнасці да самастойнай дзейнасці вучняў па авалоданні замежнай мовай.

    Больш высокія патрабаванні да валодання моўным і маўленчым матэрыялам на павышаным узроўні забяспечаць больш высокі ўзровень фарміравання ў вучняў моўных навыкаў і маўленчых уменняў, што будзе выяўляцца ў іх здольнасці больш якасна рашаць вучэбныя камунікатыўныя задачы.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    (105/175 гадзін)

     

    Сфера зносін

    Прадметна-тэматычны змест

    Камунікатыўныя задачы

    У канцы навучальнага года вучань павінен умець

    Сацыяльна-бытавая

    Міжасобасныя адносіны

    Расказаць пра міжасобасныя адносіны (каханне, павага, сяброўства, адказнасць, клопат);

    распытаць пра міжасобасныя адносіны (каханне, павага, сяброўства, адказнасць, клопат);

    расказаць пра свае адносіны са сваякамі, сябрамі;

    параіць, як вырашыць праблему

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    абмеркаваць праблему адносін паміж пакаленнямі

    (павышаны узровень)

    Здаровы лад жыцця

    Абмеркаваць карысныя і шкодныя звычкі;

    расказаць аб прынцыпах здаровага харчавання і выказаць свае адносіны да іх;

    даць рэкамендацыі па вядзенні здаровага ладу жыцця

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    расказаць пра недамаганні і звярнуцца па параду;

    пераканаць субяседніка ў неабходнасці здаровага ладу жыцця

    (павышаны узровень)

    Свет моды

    Расказаць пра ўласныя перавагі ў адзенні;

    распытаць субяседніка пра яго перавагі ў адзенні;

    выказаць меркаванне адносна школьнай формы і абгрунтаваць яго;

    выказаць свае адносіны да маладзёжнай моды

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    абмеркаваць сучасныя тэндэнцыі ў модзе

    (павышаны узровень)

    Вучэбна-працоўная

    Вучоба

    Расказаць аб праблемах, звязаных з вучобай;

    распытаць сябра пра поспехі і цяжкасці ў вучобе;

    даць парады/рэкамендацыі для павышэння эфектыўнасці вучобы;

    абмеркаваць магчымасці далейшай адукацыі;

    даказаць важнасць добрай вучобы для выбару будучай прафесіі

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    прааналізаваць свой стыль вучэбнай дзейнасці

    (павышаны узровень)

    Сацыяльна-культурная

    Сучасныя сродкі камунікацыі

    Расказаць пра найбольш значныя навуковыя вынаходствы ў сферы камунікацый (камп’ютар, мабільны тэлефон, глабальная камп’ютарная сетка інтэрнэт (далей – інтэрнэт));

    абмеркаваць ролю камп’ютара/інтэрнэту ў сучасным жыцці;

    абмеркаваць праблемы, абумоўленыя распаўсюджаннем камп’ютарных тэлекамунікацый

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    даказаць перавагу выкарыстання сучасных сродкаў камунікацыі;

    выказаць меркаванне пра перспектывы развіцця сродкаў камунікацыі

    (павышаны узровень)

    Сацыяльна-пазнавальная

    Культурны вольны час

    Расказаць пра розныя формы вольнага часу;

    растлумачыць свае перавагі ў сферы вольнага часу;

    распытаць (замежнага) сябра пра перавагі ў сферы вольнага часу;

    расказаць пра цікавыя музеі;

    параіць наведаць музей;

    распытаць пра наведванне музея/тэатра/ кінатэатра

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    падзяліцца ўражаннямі пра наведванне культурнага мерапрыемства;

    аргументаваць сваё меркаванне наконт перавагі ў сферы вольнага часу

    (павышаны узровень)

    Надвор’е і клімат

    Расказаць пра кліматычныя асаблівасці Рэспублікі Беларусь;

    распытаць пра кліматычныя асаблівасці краін вывучаемай мовы;

    прадставіць кароткі прагноз надвор’я;

    абмеркаваць планы на адпачынак з улікам прагнозу надвор’я;

    (базавы і павышаны ўзроўні);

    паведаміць пра стыхійныя бедствы ў розных рэгіёнах свету;

    абмеркаваць узаемасувязь надвор’я, клімату, здароўя і дзейнасці чалавека

    (павышаны узровень)

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАКТЫЧНАГА ВАЛОДАННЯ

    ВІДАМІ МАЎЛЕНЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

     

    Успрыманне і разуменне маўлення на слых

    Вучні павінны разумець на слых іншамоўныя тэксты дыялагічнага і маналагічнага характару, якія прад’яўляюцца настаўнікам і ў гука- і відэазапісе, у натуральным тэмпе, з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест:

    вылучаць асноўную інфармацыю ў тэкстах, якія змяшчаюць 2–3 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можна зразумець з дапамогай моўнай або кантэкстуальнай здагадкі;

    адносна поўна разумець тэксты, якія змяшчаюць 1–2 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можна зразумець з дапамогай здагадкі.

    Віды тэкстаў: апавяданне, інтэрв’ю, аб’ява, размова па тэлефоне, фрагмент радыёпраграмы/відэафільма, песня.

    Працягласць гучання тэксту – 2–2,5 мінуты.

     

    Гаварэнне

    Дыялагічнае маўленне

    Вучні павінны ўмець:

    запытваць і паведамляць інфармацыю, вызначаную прадметна-тэматычным зместам зносін;

    выказваць сваё меркаванне і даведвацца пра адносіны субяседніка да атрыманай інфармацыі;

    падтрымліваць або абвяргаць меркаванне субяседніка, аргументаваць свой пункт гледжання.

    Віды дыялогу: дыялог-распытванне, дыялог – абмен думкамі, інтэрв’ю, дыялог – пабуджэнне да дзеяння, дыялог-разважанне.

    Колькасць рэплік на кожнага субяседніка – 6–7.

    Маналагічнае маўленне

    Вучні павінны ўмець:

    рабіць падрыхтаваныя і невялікія непадрыхтаваныя паведамленні па тэме/праблеме/сітуацыі;

    апісваць і параўноўваць прадметы, факты і з’явы;

    расказваць пра пачутае/прачытанае/убачанае;

    спалучаць апісанне і апавяданне з элементамі разважання і выказваннем уласнай ацэнкі.

    Віды маналагічнага выказвання: апісанне, апавяданне, разважанне, ацэначнае меркаванне.

    Аб’ём выказвання не меншы за 10–14 фраз.

     

    Чытанне

    Вучні павінны разумець тэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання:

    асноўны змест аўтэнтычных / часткова адаптаваных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў (азнаямленчае чытанне);

    поўна і дакладна разумець змест аўтэнтычных / часткова адаптаваных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў (вывучальнае чытанне).

    Вучні павінны ўмець:

    знаходзіць неабходную / цікавую для вучня інфармацыю ў тэкстах публіцыстычнага і прагматычнага характару (праглядальнае чытанне);

    ацэньваць важнасць і навізну выбранай інфармацыі і выказваць свае адносіны да яе.

    Тэксты, прызначаныя для разумення асноўнага зместу (азнаямленчае чытанне), могуць уключаць да 3–4 % незнаёмых слоў, пра значэнне якіх можна здагадацца. Аб’ём тэксту – прыкладна 2600–3500 друкаваных знакаў з прабеламі.

    Тэксты для вывучальнага чытання могуць уключаць да 2–3 % незнаёмых слоў, раскрыццё значэння якіх магчыма пры выкарыстанні двухмоўнага слоўніка. Аб’ём тэксту – прыкладна 2100–3000 друкаваных знакаў з прабеламі.

    Віды тэкстаў: артыкул у маладзёжным часопісе, навукова-папулярны артыкул, буклет музея, пісьмо, e-mail, афіша, праграма спектакля.

     

    Пісьмовае маўленне

    Вучні павінны ўмець прадуцыраваць нескладаныя віды пісьмовых тэкстаў у адпаведнасці з нормамі, прынятымі ў краіне вывучаемай мовы:

    пісаць віншаванні, запрашэнні, асабістыя лісты;

    пісаць кароткую аўтабіяграфію;

    коратка выказваць змест праслуханага/прачытанага тэксту;

    пісаць міні-сачыненне па прапанаванай тэме.

    Аб’ём тэксту не меншы за 90–130 слоў.

     

    МОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ

     

    АНГЛІЙСКАЯ МОВА

    Фанетыка

    Націск у вытворных словах. Выкарыстанне інтанацыі для выказвання пачуццяў і эмоцый.

     

    Лексіка

    Прадуктыўны мінімум: 230–280 лексічных адзінак.

    Рэцэптыўны мінімум: 200–280 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510–1740 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910–1360 лексічных адзінак.

    Словаўтварэнне: суфіксы назоўнікаў -ty, -ist, -ship; прыстаўкі un-, in-.

     

    Граматыка

    Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

    Марфалогія

    Артыкль: артыкль з уласнымі імёнамі (назвы тэатраў, музеяў, кінатэатраў); артыкль з назвамі вынаходстваў і сродкаў камунікацыі (тэлефон, камп’ютар, інтэрнэт); артыкль з абстрактнымі назоўнікамі (love, care, friendship, responsibility).

    Прыметнік: прыметнікі і прыслоўі, якія цяжка распазнаць (hard – hardly, good – well, late – lately, bad – badly).

    Займеннік: абсалютныя прыналежныя займеннікі, неазначальныя займеннікі other, another.

    Дзеяслоў: спосабы выражэння дзеянняў у будучым (Present Simple, Present Continuous, Future Simple).

    Прыслоўе: ступені параўнання прыслоўяў.

    Прыназоўнік: прыназоўнікі з назоўнікамі.

     

    Сінтаксіс

    Параўнальныя сказы the more … the better. Складаназалежны сказ з рознымі даданымі сказамі.

     

    Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення

    Лексіка

    Словаўтварэнне: прыстаўкі dis-, mis-, over-.

     

    Марфалогія

    *Займеннік: адносныя займеннікі what, where, why, when.

    Мадальны дзеяслоў: can’t, could, may, might, must з рознымі відамі інфінітыва для выражэння меркавання пра магчымасць/немагчымасць выканання дзеянняў.

     

    Інфінітыў: віды інфінітыва (Indefinite, Continuous, Perfect, Perfect Continuous).

    Злучнік: for, since.

    Сінтаксіс

    *Ускосная мова.

    ______________________________

     Дадзеныя граматычныя з’явы прадугледжаны для прадуктыўнага засваення (пры вывучэнні вучэбнага прадмета на павышаным узроўні).

    НЯМЕЦКАЯ МОВА

    Фанетыка

    Рытм у сказе (націскныя і ненаціскныя словы ў складаных сказах).

    Інтанацыя сказаў з аднароднымі членамі. Інтанацыя сказаў з інфінітывам з часціцай zu.

     

    Лексіка

    Прадуктыўны мінімум: 230–280 лексічных адзінак.

    Рэцэптыўны мінімум: 200–280 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510–1740 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910–1360 лексічных адзінак.

    Словаўтварэнне: суфіксы прыметнікаў -sam, -los.

     

    Граматыка

    Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

    Марфалогія

    Назоўнік: род назоўнікаў (сістэматызацыя). Асобы від скланення назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў (сістэматызацыя). Спосабы ўтварэння множнага ліку назоўнікаў: -e, е; -er, er; , -; -en, -n; -s.

    Артыкль: азначальны артыкль, калі пасля назоўнікаў стаіць назоўнік у родным склоне або назоўнік з прыназоўнікам. Азначальны, неазначальны артыкль, адсутнасць артыкля (сістэматызацыя).

    Прыметнік: скланенне прыметнікаў, перад якімі адсутнічае суправаджальнае слова. Скланенне прыметнікаў у множным ліку.

    Дзеяслоў: часавая форма будучага часу Futurum I Aktiv. Часавыя формы дзеяслова ў незалежным стане (сістэматызацыя). Часавыя формы дзеяслова ў залежным стане: Präsens Passiv, Präteritum Passiv.

    Інфінітыў: інфінітыў без часціцы zu пасля мадальных дзеясловаў; дзеясловаў успрымання sehen, hören; дзеясловаў, якія абазначаюць рух (у функцыі акалічнасці); дзеяслова bleiben.

    Інфінітыў з часціцай zu пасля групы дзеясловаў: anfangen, beginnen, beschließien, bitten, einladen, erlauben, erinnern, gelingen, empfehlen, raten, hoffen, planen, vergessen, versprechen, versuchen, verbieten; пасля звароту es gibt; пасля выражэнняў Freude / Spaß machen; пасля канструкцый sein + прыметнік/дзеепрыметнік (es ist gesund / schlecht / höflich / interessant / leicht / schwer / (un)möglich / erlaubt / verboten); haben + абстрактны назоўнік (haben + Absicht / Angst / Grund / Lust / Möglichkeit / Problem / Schwierigkei / Zeit).

    Прыназоўнік: прыназоўнікі часу і месца (сістэматызацыя). Прыназоўнікі von, durch для ўказання на носьбіта дзеяння ў пасіўных сказах.

     

    Сінтаксіс

    Складаназалежныя сказы: даданыя сказы мэты са злучнікам damit.

     

    Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення

    Марфалогія

    Інфінітыў: інфінітыўныя звароты statt … zu + Infinitiv; ohne … zu + Infinitiv.

    Прыназоўнік: прыназоўнікі wegen, trotz, якія патрабуюць роднага склону.

    **Прыназоўнік mit для ўказання на носьбіта дзеяння ў пасіўных сказах.

    ______________________________

     Дадзеныя граматычныя з’явы прадугледжаны для рэцэптыўнага засваення (пры вывучэнні вучэбнага прадмета на павышаным узроўні).

    Сінтаксіс

    Сказы са злучнікам sowohl … als auch.

     

    ФРАНЦУЗСКАЯ МОВА

    Фанетыка

    Інтанацыя асноўных тыпаў простага, складаназлучанага і складаназалежнага сказаў.

     

    Лексіка

    Прадуктыўны мінімум: 230–280 лексічных адзінак.

    Рэцэптыўны мінімум: 200–280 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510–1740 лексічных адзінак. Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910–1360 лексічных адзінак.

     

    Граматыка

    Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

    Марфалогія

    Назоўнік: жаночы род назоўнікаў, якія абазначаюць прафесію.

    Артыкль: ужыванне артыкляў з абстрактнымі назоўнікамі (з’явы прыроды); ужыванне артыкляў з геаграфічнымі назвамі.

    Займеннік: адносныя займеннікі qui, que, où (паўтарэнне), адносны займеннік dont. Сістэматызацыя асабовых займеннікаў.

    Дзеяслоў: умоўны лад le conditionnel présent; дапасаванне часоў (план цяперашняга).

    Прыслоўе: асобыя формы ўтварэння ступеней параўнання.

     

    Сінтаксіс

    Сістэматызацыя асноўных тыпаў простага, складаназлучанага і складаназалежнага сказаў. Ужыванне часоў ва ўмоўным даданым сказе пасля злучніка si: le présent de l’indicatif, l’imparfait de l’indicatif.

    Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення

     

    Марфалогія

    Дзеяслоў: перадпрошлы час le plus-que-parfait. Безасабовая форма дзеяслова le participe passé ў значэнні прыметніка.

    Абвесны лад le subjonctif présent.

    *Умоўны лад le conditionnel passé.

     

    Сінтаксіс

    Ускоснае пытанне, ускосная мова.

     

    ІСПАНСКАЯ МОВА

    Фанетыка

    Удасканаленне слыхавымаўленчых навыкаў вучняў на аснове вывучаемага лексіка-граматычнага матэрыялу.

     

    Лексіка

    Прадуктыўны мінімум: 230–280 лексічных адзінак.

    Рэцэптыўны мінімум: 200–280 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510–1740 лексічных адзінак. Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910–1360 лексічных адзінак.

    Словаўтварэнне: суфіксы назоўнікаў -icia, -icio; суфікс прыметнікаў -al, суфікс прыслоўяў -mente.

     

    Граматыка

    Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

    Марфалогія

    Potencial simple ў мадальным значэнні.

    Дзеепрыметнік: сістэматызацыя ўжывання форм participio pasado ў функцыі азначэння, канструкцыя estar + participio pasado.

    Прыслоўе: прыслоўі спосабу дзеяння.

    Сінтаксіс

    Дапасаванне часоў пры замене простай мовы на ўскосную.

    Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення

    Марфалогія

    *Дзеяслоў: формы, значэнне і ўжыванне дзеясловаў у pretérito perfecto de subjuntivo.

    *Формы, значэнне і ўжыванне дзеясловаў у pretérito imperfecto de subjuntivo.

     

    Сінтаксіс

    *Складаназалежныя сказы з умоўнымі даданымі сказамі II тыпу.

     

    КІТАЙСКАЯ МОВА

    ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАКТЫЧНАГА ВАЛОДАННЯ

    ВІДАМІ МАЎЛЕНЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

     

    Успрыманне і разуменне маўлення на слых

    Вучні павінны разумець на слых іншамоўныя тэксты дыялагічнага і маналагічнага характару, якія прад’яўляюцца настаўнікам і ў гука- і відэазапісе, у натуральным тэмпе, з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест:

    вылучаць асноўную інфармацыю ў тэкстах, якія змяшчаюць 2–3 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можна зразумець з дапамогай моўнай або кантэкстуальнай здагадкі;

    адносна поўна разумець тэксты, якія змяшчаюць 1–2 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можна зразумець з дапамогай здагадкі.

    Віды тэкстаў: апавяданне, інтэрв’ю, аб’ява, размова па тэлефоне, фрагмент радыёпраграмы/відэафільма, песня.

    Працягласць гучання тэксту – 2–2,5 мінуты.

     

    Гаварэнне

    Дыялагічнае маўленне

    Вучні павінны ўмець:

    запытваць і паведамляць інфармацыю, вызначаную прадметна-тэматычным зместам зносін;

    выказваць сваё меркаванне і даведвацца пра адносіны субяседніка да атрыманай інфармацыі;

    падтрымліваць або абвяргаць меркаванне субяседніка, аргументаваць свой пункт гледжання.

    Віды дыялогу: дыялог-распытванне, дыялог – абмен думкамі, інтэрв’ю, дыялог – пабуджэнне да дзеяння.

    Колькасць рэплік на кожнага субяседніка – 6–7.

    Маналагічнае маўленне

    Вучні павінны ўмець:

    рабіць падрыхтаваныя і невялікія непадрыхтаваныя паведамленні па тэме/праблеме/сітуацыі;

    апісваць і параўноўваць прадметы, факты і з’явы;

    расказваць пра пачутае/прачытанае/убачанае;

    спалучаць апісанне і апавяданне з элементамі разважання і выказваннем уласнай ацэнкі.

    Віды маналагічнага выказвання: апісанне, апавяданне, разважанне, ацэначнае меркаванне.

    Аб’ём выказвання не меншы за 10–14 фраз.

     

    Чытанне

    Вучні павінны разумець тэксты, напісаныя з дапамогай іерогліфаў, з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання:

    разумець змест аўтэнтычных / часткова адаптаваных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў (азнаямленчае чытанне);

    поўна і дакладна разумець змест аўтэнтычных / часткова адаптаваных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў (вывучальнае чытанне);

    Вучні павінны ўмець:

    знаходзіць неабходную/цікавую інфармацыю ў тэкстах публіцыстычнага і прагматычнага характару (праглядальнае чытанне);

    ацэньваць важнасць і навізну выбранай інфармацыі і выказваць свае адносіны да яе.

    Тэксты, прызначаныя для разумення асноўнага зместу (азнаямленчае чытанне), могуць уключаць да 3–4 % незнаёмых слоў, пра значэнне якіх можна здагадацца. Аб’ём тэксту – 0,75 старонкі.

    Тэксты для вывучальнага чытання могуць уключаць да 2–3 % незнаёмых слоў, раскрыццё значэння якіх магчыма пры выкарыстанні двухмоўнага слоўніка. Аб’ём тэксту – 0,5 старонкі.

    Віды тэкстаў: артыкул у маладзёжным часопісе, навукова-папулярны артыкул, буклет музея, пісьмо, e-mail, афіша, праграма спектакля.

     

    Пісьмовае маўленне

    Вучні павінны ўмець прадуцыраваць нескладаныя віды пісьмовых тэкстаў, якія напісаны з дапамогай іерогліфаў, у адпаведнасці з нормамі, прынятымі ў краіне вывучаемай мовы:

    пісаць віншаванні, запрашэнні, асабістыя пісьмы;

    пісаць кароткую аўтабіяграфію;

    коратка выказваць змест праслуханага/прачытанага тэксту;

    пісаць міні-сачыненне па прапанаванай тэме.

    Вучні павінны ўмець пісаць іерогліфы (750 адзінак) і тэксты іерогліфамі (200 адзінак).

     

    МОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ

     

    Фанетыка

    Інтанацыя бяззлучнікавых сказаў.

     

    Лексіка

    Прадуктыўны мінімум: 230–280 лексічных адзінак.

    Рэцэптыўны мінімум: 200–280 лексічных адзінак.

    Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510–1740 лексічных адзінак. Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910–1360 лексічных адзінак.

     

    Граматыка

    Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

    Марфалогія

    Лічэбнік: колькасныя лічэбнікі ад 10 000. Рэдуплікацыя назоўнікаў, лічыльных слоў, канструкцый «лічэбнік – лічыльнае слова».

    Дзеяслоў: пасіўны стан.

    Прыслоўе:

    Прыназоўнік:

    Выніковыя дапаўненні:

    Дапаўненне стану (3).

    Дапаўненне магчымасці.

    Злучнік:

     

    Сінтаксіс

    Бяззлучнікавыя сказы.

    Складаныя дапаўненні напрамку.

    Сказы з (4).

    Ускосная мова.

    Канструкцыі, прыназоўнікі, злучнікі:

     

    Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення

    Марфалогія

    Прыслоўе:

    Злучнік: .

    Канструкцыі, прыназоўнікі, злучнікі:

     

    Па заканчэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні, якія вывучалі замежную мову на базавым узроўні, павінны:

    ведаць:

    артыкуляцыйныя нормы і асноўныя інтанацыйныя мадэлі вывучаемай замежнай мовы;

    асноўныя камунікатыўна значныя частотныя і стылістычна нейтральныя лексічныя адзінкі, нормы словаўжывання і тыповыя спосабы словаўтварэння;

    граматычныя з’явы прадуктыўнага і рэцэптыўнага мінімумаў і правілы іх утварэння і ўжывання;

    асноўныя звесткі пра нацыянальна-культурную спецыфіку краін вывучаемай мовы; нормы маўленчых і немаўленчых паводзін ва ўмовах міжкультурных зносін;

    асноўныя спосабы пошуку інфармацыі ў даведачных крыніцах, у тым ліку ў інтэрнэце;

    асноўныя вербальныя і невербальныя сродкі пераадолення цяжкасцей падчас зносін (перапытванне, удакладненне; міміка, жэсты);

     

    умець:

    афармляць вусныя і пісьмовыя выказванні ў адпаведнасці з вывучанымі фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі замежнай мовы для рашэння камунікатыўных задач у стандартных сітуацыях зносін;

    разумець/выбіраць інфармацыю з аўтэнтычных / часткова адаптаваных тэкстаў з рознай ступенню дакладнасці, глыбіні і паўнаты пры чытанні і ўспрыманні маўлення на слых;

    прадстаўляць сваю краіну і яе культуру ў тыповых сітуацыях іншамоўнай міжкультурнай камунікацыі і ажыццяўляць маўленчае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі краін вывучаемай мовы з улікам іх нацыянальна-культурнай спецыфікі і норм маўленчых і немаўленчых паводзін;

    выкарыстоўваць асноўныя вербальныя і невербальныя сродкі кампенсацыі дэфіцыту ведаў для паспяховага рашэння камунікатыўных задач;

    ажыццяўляць самастойную вучэбна-пазнавальную дзейнасць па пошуку, зборы і абагульненні інфармацыі ў даведачных, у тым ліку іншамоўных, крыніцах і ў інтэрнэце;

     

    валодаць:

    фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для рашэння камунікатыўных задач у стандартных сітуацыях міжкультурнай камунікацыі;

    прадуктыўнымі відамі іншамоўнай маўленчай дзейнасці (гаварэнне, пісьмовае маўленне) з высокай ступенню рэпрадуктыўнасці, захоўваючы сацыякультурныя нормы маўленчых паводзін;

    рэцэптыўнымі відамі маўленчай дзейнасці (чытанне, успрыманне і разуменне маўлення на слых) з рознай ступенню дакладнасці, паўнаты і глыбіні разумення зместу часткова адаптаваных тэкстаў;

    нормамі маўленчага і немаўленчага этыкету вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для ажыццяўлення міжкультурных зносін;

    агульнавучэбнымі і спецыяльнымі ўменнямі для ажыццяўлення самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па авалоданні замежнай мовай.

     

    Па заканчэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні, якія вывучалі замежную мову на павышаным узроўні, павінны:

    ведаць:

    правілы вымаўлення і рытміка-меладычнай арганізацыі іншамоўнага маўлення;

    сэнс вывучаных лексічных адзінак, у тым ліку ацэначную лексіку і ўстойлівыя словазлучэнні, асноўныя спосабы словаўтварэння (афіксацыя, словаскладанне);

    граматычныя з’явы прадуктыўнага і рэцэптыўнага мінімумаў і правілы іх ужывання і распазнавання;

    рэаліі культуры краіны вывучаемай мовы ў рамках прадметна-тэматычнага зместу праграмы; правілы маўленчага і немаўленчага этыкету;

    спосабы пошуку інфармацыі ў даведачных і іншых іншамоўных крыніцах, у тым ліку ў інтэрнэце;

    асноўныя вербальныя і невербальныя сродкі пераадолення цяжкасцей у час зносін (перапытванне, удакладненне, сінанімічныя сродкі выказвання думкі; міміка, жэсты, малюнак);

     

    умець:

    афармляць вусныя і пісьмовыя выказванні ў адпаведнасці з фанетычнымі, арфаграфічнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі вывучаемай мовы;

    ажыццяўляць маўленчае і немаўленчае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі краін вывучаемай мовы і прадстаўляць сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўнай міжкультурнай камунікацыі;

    выкарыстоўваць вербальныя і невербальныя сродкі кампенсацыі дэфіцыту ведаў для паспяховага рашэння камунікатыўных задач;

    ажыццяўляць самастойную вучэбна-пазнавальную дзейнасць па пошуку, зборы і абагульненні інфармацыі ў даведачных і іншых іншамоўных крыніцах;

     

    валодаць:

    фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для рашэння камунікатыўных задач у стандартных сітуацыях міжкультурнай камунікацыі;

    прадуктыўнымі відамі іншамоўнай маўленчай дзейнасці (гаварэнне, пісьмовае маўленне) з дастатковай ступенню самастойнасці і ініцыятыўнасці, захоўваючы сацыякультурныя нормы маўленчых паводзін;

    рэцэптыўнымі відамі маўленчай дзейнасці (чытанне, успрыманне і разуменне маўлення на слых) з рознай ступенню дакладнасці, паўнаты і глыбіні разумення зместу ў залежнасці ад камунікатыўнай задачы;

    нормамі маўленчага і немаўленчага этыкету вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для ажыццяўлення паспяховых міжкультурных зносін;

    агульнавучэбнымі і спецыяльнымі вучэбнымі ўменнямі для ажыццяўлення самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па авалоданні замежнай мовай.

     

     

    ЗАЦВЕРДЖАНА

    Пастанова
    Міністэрства адукацыі
    Рэспублікі Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
    «Матэматыка»
    для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    з беларускай мовай навучання і выхавання


    1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   87


    написать администратору сайта