Главная страница

Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


Скачать 1.71 Mb.
НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Дата24.12.2022
Размер1.71 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
ТипДокументы
#861951
страница23 из 87
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   87
ГЛАВА 2
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


(52 гадзіны, у тым ліку 1 гадзіна – рэзервовы час)

 

УВОДЗІНЫ (1 гадзіна)

Свет пасля вайны. Паняцце «Навейшая гісторыя» і яе перыядызацыя. Краіны Захаду: асноўныя тэндэнцыі развіцця. Наступствы Першай сусветнай вайны. Сусветны эканамічны крызіс. Расія. За межамі еўрапейскага свету.

 

КРАІНЫ ЕЎРОПЫ І ЗША Ў 1918–1939 гг. (8 гадзін)

 

Зацвярджэнне асноў пасляваеннага свету. Парыжская мірная канферэнцыя. Версальскі мірны дагавор. Стварэнне Лігі Нацый. Вашынгтонская канферэнцыя. Супярэчнасці Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.

Заходняя Еўропа і ЗША ў 1918–1929 гг. Рэвалюцыя ў Германіі. Рэвалюцыйны ўздым у іншых краінах Еўропы. Узнікненне фашызму. Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця ў перыяд адноснай стабілізацыі. Міжнародныя адносіны.

Сусветны эканамічны крызіс і краіны Захаду. Прычыны, асноўныя рысы і асаблівасці сусветнага эканамічнага крызісу. Шляхі выхаду з крызісу. «Новы курс» Ф. Рузвельта. Таталітарны варыянт выхаду з крызісу. Наступствы сусветнага эканамічнага крызісу. Прыход нацыстаў да ўлады ў Германіі.

Барацьба супраць фашызму ў еўрапейскіх краінах напярэдадні Другой сусветнай вайны. Усталяванне фашысцкага рэжыму ў Германіі. Народны фронт у Францыі. Народны фронт і грамадзянская вайна ў Іспаніі. Антыфашысцкі рух.

Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг. Крызіс і крах Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Агрэсіўная палітыка фашысцкіх дзяржаў. Фарміраванне блока агрэсіўных дзяржаў. Мюнхенская канферэнцыя. Праблема стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні.

Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Утварэнне незалежных дзяржаў. Усталяванне аўтарытарных рэжымаў. Акупацыя Чэхаславакіі. Польшча перад пагрозай германскай агрэсіі.

Навука і культура Заходняй Еўропы і ЗША ў міжваенны перыяд. Прыродазнаўчыя навукі і навукова-тэхнічны прагрэс. Грамадскія навукі. Працяг традыцый рэалізму. Пошукі новых форм у мастацтве. Кіно. Архітэктура.

Абагульненне па раздзеле.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

перыядызацыю гісторыі Навейшага часу;

найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі Заходняй Еўропы ў 1918–1939 гг. і іх даты (Парыжская мірная канферэнцыя, Версальскі дагавор, Вашынгтонская канферэнцыя, стварэнне Лігі Нацый, усталяванне Веймарскай рэспублікі, узнікненне фашызму, прыход да ўлады фашыстаў у Італіі, сусветны эканамічны крызіс, прыход фашыстаў да ўлады ў Германіі, Мюнхенская канферэнцыя, акупацыя Чэхаславакіі, падпісанне савецка-германскага дагавора аб ненападзенні);

азначэнні паняццяў (Навейшая гісторыя (гісторыя Навейшага часу), рэпарацыі, генацыд, гета, аншлюс, Ліга Нацый, «новы курс» Рузвельта, фашызм, нацызм, расізм, Народны фронт);

імёны гістарычных дзеячаў, дзеячаў навукі і культуры ў Заходняй Еўропе і ЗША ў 1918–1939 гг., вынікі іх дзейнасці.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў розных еўрапейскіх дзяржавах і ЗША ў 1918–1939 гг.;

паказваць на гістарычнай карце дзяржавы Заходняй Еўропы, ЗША, месцы вывучаных гістарычных падзей;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін, палітыка «супакойвання» агрэсара, сістэма калектыўнай бяспекі, таталітарны палітычны рэжым, аўтарытарны палітычны рэжым);

характарызаваць гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы, гістарычных дзеячаў, помнікі культуры, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Заходняй Еўропы і ЗША ў 1918–1939 гг.;

устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі (рашэнні Парыжскай мірнай канферэнцыі – узнікненне фашызму ў Германіі – сусветны эканамічны крызіс – прыход фашыстаў да ўлады, таталітарны рэжым – культ асобы);

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (аўтарытарны і таталітарны рэжымы, шляхі выхаду з сусветнага эканамічнага крызісу);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры краін Заходняй Еўропы і ЗША ў 1918–1939 гг. з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцей, аргументаваць сваё меркаванне.

 

ГІСТОРЫЯ САВЕЦКАЙ ДЗЯРЖАВЫ:

1917–1939 гг. (7 гадзін)

 

Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў Расіі. Курс бальшавікоў на ўзброенае паўстанне. Перамога паўстання ў Петраградзе. Усталяванне савецкай улады ў Расіі. Брэсцкі мір.

Грамадзянская вайна. Прычыны і этапы Грамадзянскай вайны ў Расіі. Асноўныя сілы і ўдзельнікі Грамадзянскай вайны. Ваенныя дзеянні на франтах Грамадзянскай вайны. Прычыны перамогі Чырвонай Арміі.

Курс на пабудову сацыялізму (2 гадзіны). Палітыка «ваеннага камунізму». Эканамічны і палітычны крызіс у краіне. Новая эканамічная палітыка. Індустрыялізацыя і калектывізацыя.

Палітычнае развіццё Савецкай дзяржавы. Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (далей – СССР) і яго гістарычнае значэнне. Асноўныя рысы савецкай палітычнай сістэмы. Развіццё адносін з краінамі Захаду. Барацьба СССР за стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі.

Культурныя пераўтварэнні ў СССР. Ліквідацыя масавай непісьменнасці і фарміраванне савецкай сістэмы адукацыі. Навуковыя адкрыцці. Асаблівасці развіцця літаратуры і мастацтва. Савецкая дзяржава і царква.

Абагульненне па раздзеле.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі савецкага грамадства ў 1917–1939 гг. і іх даты (Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., Грамадзянская вайна, палітыка «ваеннага камунізму», новая эканамічная палітыка, утварэнне СССР, індустрыялізацыя, калектывізацыя, прыняцце канстытуцый у СССР);

азначэнні паняццяў (грамадзянская вайна, харчразвёрстка, харчпадатак, індустрыялізацыя, калектывізацыя, культурная рэвалюцыя, культ асобы, аўтаномія, федэрацыя);

імёны гістарычных дзеячаў, дзеячаў навукі і культуры, вынікі іх дзейнасці;

імёны гістарычных дзеячаў, дзеячаў навукі і культуры ў СССР у 1917–1939 гг., вынікі іх дзейнасці.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў савецкай дзяржаве, Заходняй Еўропе і ЗША;

паказваць на гістарычнай карце тэрыторыі савецкіх рэспублік і іх сталіцы, змяненні тэрыторыі СССР у міжваенны перыяд, найбуйнейшыя прамысловыя цэнтры СССР у міжваенны перыяд;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (рэвалюцыйная дыктатура, пяцігодка, стаханаўскі рух, метад сацыялістычнага рэалізму);

характарызаваць гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы, гістарычных дзеячаў, помнікі культуры, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё савецкай дзяржавы ў 1917–1939 гг. (на аснове тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу і фрагментаў гістарычных дакументаў);

устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі (Кастрычніцкая рэвалюцыя – Грамадзянская вайна, эканамічная разруха – новая эканамічная палітыка, індустрыялізацыя – калектывізацыя);

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (палітыка «ваеннага камунізму» і новая эканамічная палітыка, план аўтанамізацыі і федэрацыі);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры Савецкай Расіі, СССР у 1917–1939 гг. з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцей, аргументаваць сваё меркаванне.

 

КРАІНЫ УСХОДУ І ЛАЦІНСКАЙ АМЕРЫКі (1918–1945 гг.) (5 гадзін)

 

Кітай. Кітайская Рэспубліка пасля Першай сусветнай вайны. Нацыянальная рэвалюцыя 1925–1928 гг. Грамадзянская вайна 1928–1937 гг. Агрэсія Японіі ў Кітаі. Развіццё культуры.

Індыя. Пасляваенны ўздым нацыянальна-вызваленчага руху. Ідэалогія гандзізму. Саляны паход. Індыя ў гады Другой сусветнай вайны. Культура і лад жыцця індыйцаў.

Японія. Праблемы японскай эканомікі. Палітычнае развіццё. Прыход мілітарыстаў да ўлады. Знешняя палітыка. Японія ў гады Другой сусветнай вайны. Культура Японіі.

Мусульманскі свет. Нацыянальная рэвалюцыя ў Турцыі 1918–1923 гг. Рэформы ў Іране. Дасягненне незалежнасці Афганістанам. Барацьба егіпецкага народа за незалежнасць. Культура і лад жыцця.

Лацінская Амерыка. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Палітыка ЗША ў дачыненні да краін Лацінскай Амерыкі. Асаблівасці палітычнага развіцця: Аргенціна, Бразілія, Мексіка. Культура Лацінскай Амерыкі.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі краін Усходу і Лацінскай Амерыкі ў 1918–1945 гг., іх даты (рух 4 мая, Нацыянальная рэвалюцыя ў Кітаі, абвяшчэнне Кітайскай Савецкай Рэспублікі, «саляны паход», кемалісцкая рэвалюцыя);

азначэнні паняццяў (мандатная сістэма, «маладыя афіцэры», шарыят, сацьяграха, ваенная дыктатура);

імёны гістарычных дзеячаў, дзеячаў культуры краін Усходу і Лацінскай Амерыкі ў 1918–1945 гг., вынікі іх дзейнасці.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краінах Усходу і Лацінскай Амерыкі, Савецкай дзяржаве, Заходняй Еўропе і ЗША;

паказваць на гістарычнай карце тэрыторыі дзяржаў і іх сталіцы, месцы вывучаемых гістарычных падзей;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (гандзізм, кемалізм, мілітарысцкая ідэалогія ў Японіі, фундаменталізм і рэфармізм у ісламе);

характарызаваць гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы, гістарычных дзеячаў, помнікі культуры, палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае развіццё краін Усходу і Лацінскай Амерыкі ў 1918–1945 гг. (на аснове тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу і фрагментаў гістарычных дакументаў);

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (асаблівасці нацыянальнага руху ў Кітаі і Індыі);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры краін Усходу і Лацінскай Амерыкі ў 1918–1945 гг. з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцей, аргументаваць сваё меркаванне.

 

ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА.

ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА (5 гадзін)

 

Пачатак Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Прычыны і характар Другой сусветнай вайны. Захоп фашысцкай Германіяй краін Заходняй Еўропы. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР і правал стратэгіі «маланкавай вайны». Бітва за Маскву. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі.

Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Вырашальныя перамогі Чырвонай Арміі пад Сталінградам і на Курскай дузе. Ваенныя дзеянні армій ЗША і Англіі ў канцы 1942–1943 гг. Капітуляцыя Італіі. Вайна на Ціхім і Атлантычным акіянах. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Тэгеранская канферэнцыя.

Барацьба з захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі. Фашысцкі «новы парадак». Рух Супраціўлення ў акупіраваных краінах Еўропы. Барацьба савецкага народа ў тыле ворага.

Савецкі тыл у час вайны. Перавод эканомікі на ваенны лад. Абаронная прамысловасць. Працоўны гераізм савецкага народа. Руская Праваслаўная Царква ў гады вайны. Штодзённае жыццё савецкіх людзей у тыле. Становішча ў блакадным Ленінградзе.

Заключны этап Другой сусветнай вайны. Пачатак вызвалення Чырвонай Арміяй еўрапейскіх краін. Адкрыццё другога фронту. Крымская канферэнцыя. Капітуляцыя Германіі. Патсдамская канференцыя. Паражэнне Японіі. Заснаванне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Кошт і значэнне перамогі.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

храналагічныя рамкі і перыядызацыю Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, найважнейшыя падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і іх даты («дзіўная вайна», бітва за Англію, бітва за Маскву, Сталінградская бітва, бітва на Курскай дузе, блакада Ленінграда, Тэгеранская, Крымская, Патсдамская канферэнцыі);

асноўных удзельнікаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў;

азначэнні паняццяў («дзіўная вайна», Траісты пакт, ленд-ліз, «новы парадак», генацыд, Халакост, другі фронт, безагаворачная капітуляцыя, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН), Нюрнбергскі трыбунал);

імёны гістарычных дзеячаў, якія ўнеслі ўклад у разгром нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываюцца на розных тэатрах ваенных дзеянняў;

паказваць на гістарычнай карце краіны – удзельніцы Другой сусветнай вайны, месцы найбуйнейшых бітваў;

выкарыстоўваць гістарычную карту як крыніцу інфармацыі пры характарыстыцы ваенных дзеянняў;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (антыгітлераўская кааліцыя, карэнны пералом у вайне, рух Супраціўлення);

характарызаваць важнейшыя ваенныя і палітычныя падзеі Другой сусветнай вайны (на аснове тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу, фрагментаў гістарычных дакументаў, фрагментаў кінахронікі і інш.);

устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж ваеннымі і палітычнымі падзеямі Другой сусветнай вайны, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі;

характарызаваць гістарычныя падзеі і з’явы, гістарычных дзеячаў, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін напярэдадні і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў (на аснове тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу і фрагментаў гістарычных дакументаў);

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (пачатковы перыяд Другой сусветнай вайны ў Еўропе і пачатак Вялікай Айчыннай вайны, Сталінградскую бітву і бітву пры Эль-Аламейне, рух Супраціўлення, партызанскі і падпольны рух на часова акупіраванай тэрыторыі СССР, уклад СССР і саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў разгром ворага);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры перыяду Другой сусветнай вайны, аргументаваць сваё меркаванне.

 

АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ КРАІН СВЕТУ

ПАСЛЯ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

(1 гадзіна)

Асноўныя тэндэнцыі развіцця краін свету пасля Другой сусветнай вайны. «Халодная вайна». Разрадка міжнароднай напружанасці. Паварот ад разрадкі да канфрантацыі. Распад СССР і яго наступствы. Неакансерватыўная рэвалюцыя. Паглыбленне інтэграцыі і глабалізацыя.

 

КРАІНЫ ЕЎРОПЫ І ЗША Ў 1945 г. – ПАЧАТКУ XXI ст. (8 гадзін)

 

Злучаныя Штаты Амерыкі. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё. Расавая праблема. Пераадоленне эканамічнага крызісу і рашэнне сацыяльных праблем. Знешняя палітыка.

Вялікабрытанія. Распад Брытанскай каланіяльнай імперыі. Унутраная і знешняя палітыка (1945–1964). Ірландская (Ольстэрская) праблема і шляхі яе вырашэння. Вялікабрытанія ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.

Францыя. Рэжым Чацвёртай рэспублікі. Распад Французскай каланіяльнай імперыі. Пятая рэспубліка. Знешняя палітыка. Эканамічны ўздым у Францыі ў канцы 1950–1960-х гг. Палітычны крызіс 1968 г. Францыя ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.

Германія. Утварэнне ФРГ і ГДР. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё ФРГ. Будаўніцтва і крызіс сацыялізму ў ГДР. Аб’яднанне Германіі. ФРГ у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.

Італія. Пасляваенныя дэмакратычныя пераўтварэнні. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё ў 1950–1970-х гг. Праблема Поўдня. Унутрыпалітычны крызіс 1970–1980-х гг. Палітычныя змены ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. Знешняя палітыка.

Краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Пераўтварэнні першых пасляваенных гадоў. Поспехі і цяжкасці сацыялістычнага будаўніцтва. Нарастанне крызісу сацыялізму. «Аксамітныя рэвалюцыі» 1989–1991 гг. Распад Чэхаславакіі. Грамадзянская вайна ў Югаславіі. Інтэграцыя ў еўрапейскія структуры і Паўночнаатлантычны блок (НАТА).

Навука і культура Заходняй Еўропы і ЗША. Развіццё навукі і адукацыі. Фарміраванне інфармацыйнага грамадства. Элітарная і масавая культура. Кінематограф. Сацыяльныя матывы ў мастацкай літаратуры і выяўленчым мастацтве. Архітэктура.

Абагульненне па раздзеле.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд, іх даты (утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму, «халодная вайна», Карыбскі крызіс, пачатак асваення космасу, інтэграцыя краін Захаду, аб’яднанне Германіі, «будапешцкая восень», «пражская вясна», «аксамітныя рэвалюцыі», навукова-тэхнічная рэвалюцыя, распад сацыялістычнага блока);

азначэнні паняццяў («план Маршала», «дактрына Трумэна», інтэграцыя, «халодная вайна», макартызм, транснацыянальныя карпарацыі (ТНК), ваенна-прамысловы комплекс (ВПК), Паўночнаатлантычны блок (НАТА), Арганізацыя Варшаўскага Дагавора (АВД), Савет эканамічнай узаемадапамогі (СЭУ), Еўрапейскі Саюз (ЕС));

імёны найважнейшых гістарычных дзеячаў, дзеячаў культуры Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд, вынікі іх дзейнасці;

важнейшыя дасягненні культуры, навукі і тэхнікі краін Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд і іх значэнне.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў розных дзяржавах Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд;

паказваць на гістарычнай карце дзяржавы пасляваеннай Еўропы і ЗША, месцы значных гістарычных падзей, тэрытарыяльныя змены пасля распаду сацыялістычнага блока;

выкарыстоўваць гістарычную карту як крыніцу інфармацыі пра гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (двухполюсны свет, дэнацыяналізацыя, неафашызм, неакансерватызм, навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР), постындустрыяльнае (інфармацыйнае) грамадства, глабальныя праблемы);

характарызаваць гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы, гістарычных дзеячаў, помнікі культуры, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд (на аснове тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу і фрагментаў гістарычных дакументаў);

устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі (фарміраванне двухполюснага свету – «халодная вайна», «халодная вайна» – раскол Германіі, распад сацыялістычнага блока – тэрытарыяльныя змены ў Еўропе);

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (палітыка лейбарыстаў у 1940–1950-я гг. і кансерватараў у 1960–1970-я гг. у Вялікабрытаніі, грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін Заходняй Еўропы і краін сацыялістычнага блока, будаўніцтва сацыялізму ў краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў канцы 1940-х і ў 1950-я гг. і будаўніцтва сацыялізму ў СССР у 1920–1930-я гг.);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры краін Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцей, аргументаваць сваё меркаванне.

 

ГІСТОРЫЯ СССР І РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ (1945 г. – пачатак XXI ст.)

(7 гадзін)

 

СССР у 1945–1953 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Палітычнае развіццё краіны. Палітычныя рэпрэсіі. Знешняя палітыка.

СССР у 1953 г. – сярэдзіне 1960-х гг. СССР пасля смерці І. В. Сталіна. ХХ з’езд КПСС і яго рашэнні. Рэформы другой паловы 1950–першай паловы 1960-х гг. Знешняя палітыка.

СССР у сярэдзіне 1960-х – пачатку 1980-х гг. Эпоха «развітога сацыялізму». Грамадска-палітычнае жыццё. Праблемы знешняй палітыкі СССР.

Палітыка перабудовы і распад СССР. Крызіс 1980-х гг. Перабудова і крах палітыкі М. С. Гарбачова. Рэформа палітычнай сістэмы і яе наступствы. Жнівеньскі палітычны крызіс 1991 г. і распад СССР.

Расійская Федэрацыя. Расія на шляху да суверэнітэту. Радыкальная эканамічная рэформа. Кастрычніцкія падзеі 1993 г. і прыняцце Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў 1994–1999 гг. Расія ў пачатку XXI ст.

Навука і культура ў СССР і Расійскай Федэрацыі. Адукацыя і навука ў СССР. Мастацкая культура і літаратура. Духоўнае жыццё Расіі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.

Абагульненне па раздзеле.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі савецкага грамадства і Расійскай Федэрацыі ў пасляваенны перыяд, іх даты (ХХ з’езд КПСС, пачатак асваення космасу, эканамічная рэформа 1965 г., вайна ў Афганістане, перабудова, распад СССР, утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД);

азначэнні паняццяў (валюнтарызм, рэабілітацыя, дэмакратызацыя, перабудова, галоснасць, Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД));

імёны найважнейшых палітычных дзеячаў, дзеячаў культуры СССР і Расійскай Федэрацыі ў пасляваенны перыяд, вынікі іх дзейнасці;

важнейшыя дасягненні культуры, навукі і тэхнікі ў СССР і Расійскай Федэрацыі ў пасляваенны перыяд.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў СССР / Расійскай Федэрацыі, краінах Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд;

паказваць на гістарычнай карце месцы значных гістарычных падзей, тэрыторыю СССР, краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і іх сталіцы;

выкарыстоўваць гістарычную карту як крыніцу інфармацыі пра гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы;

вылучаць асноўныя прыкметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (дэсталінізацыя, «адліга», экстэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі, інтэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі, разрадка міжнароднай напружанасці, новае палітычнае мысленне);

характарызаваць гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы, гістарычных дзеячаў, помнікі культуры, асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця савецкай дзяржавы ў пасляваенны перыяд, прычыны распаду СССР, асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, асноўныя напрамкі і вынікі расійска-беларускай інтэграцыі і інтэграцыі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) (на аснове тэксту вучэбнага дапаможніка, ілюстрацыйнага матэрыялу і фрагментаў гістарычных дакументаў);

устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі;

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (сталінскі палітычны рэжым і хрушчоўская «адліга», экстэнсіўны і інтэнсіўны шляхі развіцця эканомікі, грамадска-палітычны лад у СССР у сярэдзіне 1960-х – першай палове 1980-х гг. і ў гады перабудовы);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры СССР і Расійскай Федэрацыі ў пасляваенны перыяд з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцей, аргументаваць сваё меркаванне.

 

КРАІНЫ АЗІІ, АФРЫКІ І ЛАЦІНСКАЙ АМЕРЫКІ

ПАСЛЯ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

(1945 г. – ПАЧАТАК XXI ст.)

(9 гадзін)

 

Распад каланіяльнай сістэмы. Атрыманне незалежнасці. Краіны, якія развіваюцца. «Халодная вайна» і «трэці свет». Новыя дзяржавы ў пошуках стабільнасці. Перашкоды на шляху развіцця.

Кітай у 1945–1978 гг. Утварэнне КНР. Аднаўленчы перыяд. Палітыка «трох чырвоных сцягоў». «Курс на рэгуляванне эканомікі». «Культурная рэвалюцыя».

Кітайская Народная Рэспубліка. Кітай пасля смерці Мао Цзэдуна. Рэфармаванне сацыялістычнага грамадства. Знешняя палітыка КНР.

Японія. Пасляваенная Японія. Сан-Францыскі дагавор. Эканамічнае развіццё. Палітычнае развіццё. Сучасная Японія.

Індыя. Дасягненне незалежнасці. Індыя – брытанскі дамініён. Утварэнне рэспублікі. «Курс Нэру». Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Індыі ў 1964 г. – пачатку XXI ст. Праблемы знешняй палітыкі.

Краіны мусульманскага свету. Агульная характарыстыка. Нацыянальна-вызваленчыя рэвалюцыі ў арабскім свеце. Егіпет. Іран. Турцыя.

Краіны Лацінскай Амерыкі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Палітычнае жыццё. Рэформы, ваенныя дыктатуры і рэвалюцыі (Мексіка, Куба, Чылі, Бразілія).

Лакальныя войны і канфлікты. Араба-ізраільскі канфлікт. Вайна ў В’етнаме. Карэйская вайна. Войны ў Афганістане і зоне Персідскага заліва.

Абагульненне па раздзеле.

 

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ

ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны ведаць:

найважнейшыя падзеі, з’явы і працэсы гісторыі краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі пасля Другой сусветнай вайны, іх даты;

азначэнні паняццяў (краіны «трэцяга свету», «год Афрыкі», «культурная рэвалюцыя» ў Кітаі, мааізм, палітыка «вялікага скачка», «курс Нэру», Рух недалучэння, ісламскі фундаменталізм, тэрарызм);

імёны найважнейшых гістарычных дзеячаў вывучаемага перыяду;

важнейшыя дасягненні культуры, навукі і тэхнікі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі ў пасляваенны перыяд.

Вучні павінны ўмець:

сінхранізаваць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, СССР / Расійскай Федэрацыі, краінах Еўропы і ЗША ў пасляваенны перыяд;

паказваць на гістарычнай карце месцы значных гістарычных падзей, тэрыторыі дзяржаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і іх сталіцы;

выкарыстоўваць гістарычную карту як крыніцу інфармацыі пра гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы;

вылучаць асноўныя прыметы гістарычных паняццяў і тлумачыць іх значэнне (дэкаланізацыя, неакаланіялізм);

устанаўліваць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі («халодная вайна» – лакальныя канфлікты ў краінах Азіі);

ажыццяўляць параўнанне вывучаных гістарычных падзей і з’яў па прапанаваных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць высновы (эканамічнае развіццё Кітая ў гады «культурнай рэвалюцыі» і пасля смерці Мао Цзэдуна);

вызначаць свае адносіны да падзей і з’яў, дзейнасці гістарычных асоб, дасягненняў культуры краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў пасляваенны перыяд з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцей, аргументаваць сваё меркаванне.

1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   87


написать администратору сайта