Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 3 АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ У працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Гісторыя Беларусі» ў IX класе рэкамендуецца арганізоўваць наступныя віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў: самастойнае чытанне; складанне разгорнутага плана; характарыстыка гістарычных падзей, з’яў, працэсаў па алгарытме з выкарыстаннем розных крыніц інфармацыі (тэкст параграфа, картасхема, схема, дыяграма, табліца, ілюстрацыя, гістарычная карта, фатаграфія, фрагменты гістарычных дакументаў, дакументальных кінафільмаў, глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, сродкаў масавай інфармацыі); характарыстыка вынікаў дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры; работа з гістарычным слоўнікам; складанне табліц з гістарычнай інфармацыяй (храналагічных, сінхранічных, інфармацыйных, параўнальных); падрыхтоўка паведамленняў пра гістарычныя падзеі і асоб; распрацоўка вучэбных праектаў пад кіраўніцтвам настаўніка. Па выніках вывучэння вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі» вучні павінны: умець: суадносіць падзеі гісторыі Беларусі з адпаведнымі ім у савецкай і еўрапейскай гісторыі; вызначаць храналагічную паслядоўнасць вывучаных гістарычных падзей і працэсаў, іх працягласць; лакалізаваць на карце гістарычныя падзеі, характарызаваць геапалітычнае становішча Беларусі; правільна (у адпаведным кантэксце) выкарыстоўваць вывучаныя гістарычныя паняцці і канкрэтызаваць іх з дапамогай прыкладаў (фактаў); тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі, працэсамі, выкарыстоўваючы ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі; параўноўваць гістарычныя падзеі і з’явы па прапанаваных ці самастойна вызначаных крытэрыях; выяўляць агульнае і асаблівае, фармуляваць вывады; параўноўваць прыведзеныя ў вучэбнай літаратуры пункты гледжання наконт гістарычных падзей (працэсаў); вызначаць уласныя аргументаваныя адносіны да найбольш значных падзей і асоб, дасягненняў матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; аналізаваць фрагменты гістарычных дакументаў, выкарыстоўваць іх для характарыстыкі вывучаных гістарычных фактаў; выкарыстоўваць ілюстрацыі, фатаграфіі, кінафрагменты як самастойныя крыніцы інфармацыі для характарыстыкі гістарычных падзей, з’яў, асоб; выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі (даведнікі, дзіцячыя энцыклапедыі, глабальная камп’ютарная сетка Інтэрнэт і інш.) для падрыхтоўкі і прэзентацыі паведамленняў пра гістарычныя падзеі, дзейнасць гістарычных асоб (дзеячаў культуры) з характарыстыкай вынікаў іх дзейнасці (гістарычнай тэматыкі ў іх творчасці); характарызаваць помнікі Беларусі, прысвечаныя гістарычным падзеям, як месцы гістарычнай памяці; працаваць з тэкстам вучэбнага дапаможніка ў кантэксце чытацкай пісьменнасці: самастойна знаходзіць інфармацыю, прадстаўленую ў тэксце параграфа; вылучаць галоўную думку ў тэксце параграфа, складаць разгорнуты план параграфа або адказ на канкрэтнае пытанне; складаць на аснове тэксту параграфа маналагічнае выказванне ў кантэксце пастаўленага пытання; сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, фармуляваць на гэтай падставе высновы; пераводзіць інфармацыю з вербальна-лагічнай у вобразна-наглядную форму і наадварот; выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні: для вырашэння асобасна арыентаваных сітуацый і мадэліравання сацыяльных паводзін; тлумачэння гістарычнага кантэксту пры азнаямленні са сродкамі масавай інфармацыі, чытанні мастацкай літаратуры, праглядзе фільмаў, наведванні гістарычных выдатных мясцін і г. д.; фарміравання асобаснага стаўлення да агульначалавечых традыцыйных каштоўнасцей беларускага грамадства; ажыццяўлення камунікацыі ў шматканфесіянальным і полікультурным грамадстве.
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання ГЛАВА 1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА 1. Мэта вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» ў IX класе – спрыяць станаўленню адказнай і творчай асобы з развітай свядомасцю і самасвядомасцю, крытычным мысленнем, здольнай на аснове засваення сацыяльна-гуманітарных ведаў пра чалавека, грамадства і дзяржаву вызначыць шляхі канструктыўнай самарэалізацыі і ўключыцца ў прадукцыйную стваральную дзейнасць. 2. Месца вучэбнага прадмета ў тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі. На вывучэнне вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» ў IX класе адводзіцца 35 гадзін. У змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» (далей – вучэбная праграма) ў IX класе ўключаны чатыры раздзелы. Пры планаванні адукацыйнага працэсу настаўнік можа змяняць паслядоўнасць вывучэння асобных тэм унутры раздзела. Рэзервовы час на вывучэнне вучэбнага прадмета, прадугледжаны вучэбнай праграмай, рэкамендуецца выкарыстоўваць для адпрацоўкі ведаў і ўменняў вучняў па найбольш складаных тэмах і пытаннях, абагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў па вывучаным раздзеле, правядзення тэматычнага і выніковага кантролю вынікаў засваення зместу вучэбнага прадмета. Адбор вучэбнага матэрыялу для вывучэння ў IX класе вызначаецца неабходнасцю: рэалізацыі прынцыпу адноснай завершанасці зместу грамадазнаўчай адукацыі на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі; засваення вучнямі кампетэнцый, якія дазволяць ім быць паспяховымі на наступнай ступені адукацыі; садзейнічання пошуку вучнямі адказаў на пытанні, актуальныя ў перыяд сацыяльнага сталення і выбару стратэгіі далейшай адукацыі; фарміравання матывацыі да вывучэння грамадазнаўчай праблематыкі на наступнай ступені адукацыі. 3. Асобасныя, метапрадметныя і прадметныя вынікі засваення зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» вучнямі IX класа. Асноўныя патрабаванні да вынікаў засваення вучнямі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце, вызначаныя па кожным раздзеле вучэбнай праграмы, з’яўляюцца крытэрыяльнай асновай для ацэнкі вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў. Неабходна мець на ўвазе, што асобасныя вынікі засваення зместу вучэбнай праграмы, звязаныя з асобаснымі якасцямі і светапогляднымі ўстаноўкамі вучняў, вызначаны як прагназаваныя і не патрабуюць прамежкавай і выніковай праверкі. Асобасныя вынікі адлюстроўваюць асаблівасці развіцця асобы вучня IX класа і праяўляюцца ў тым, што вучань: кіруецца ў сваёй жыццядзейнасці маральнымі і прававымі нормамі; усведамляе сям’ю як асабістую каштоўнасць; усведамляе сябе грамадзянінам беларускай дзяржавы; здзяйсняе на практыцы мадэль паводзін, заснаваных на прыхільнасці да каштоўнасцей і норм, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на паважлівым стаўленні да прадстаўнікоў розных культур; праяўляе павагу да нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі; з павагай ставіцца да чужога меркавання; канструктыўна ўзаемадзейнічае з іншымі людзьмі, умее вырашаць канфліктныя сітуацыі мірным спосабам; праяўляе цікавасць да самапазнання і самаразвіцця; разумее значнасць адукацыі для асобаснага развіцця; праяўляе гатоўнасць да свядомага выбару далейшай адукацыйнай траекторыі ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, здольнасцямі і інтарэсамі. Навучанне вучэбнаму прадмету «Грамадазнаўства» ў IX класе павінна садзейнічаць фарміраванню наступных метапрадметных вынікаў: агульнавучэбных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць здольнасць да самастойнага засваення новых ведаў і ўменняў; прыёмаў разумовай дзейнасці: уменняў аналізаваць, сінтэзаваць, класіфікаваць інфармацыю; аперыраваць паняццямі; рабіць абагульненні і вывады, устанаўліваць аналогіі і прычынна-выніковыя сувязі, будаваць лагічныя вывады; уменняў выкарыстоўваць засвоеныя веды для рашэння вучэбна-пазнавальных і практычных задач; уменняў наладжваць супрацоўніцтва і прымаць удзел у розных відах вучэбна-пазнавальнай дзейнасці; уменняў удзельнічаць у калектыўнай дзейнасці і прыходзіць да агульнага рашэння; уменняў выконваць этычныя і маральныя нормы зносін і супрацоўніцтва; здольнасці пісьме́нна і аргументавана выкладаць свае думкі пісьмова і вусна; уменняў адстойваць і абгрунтоўваць свой пункт гледжання; усвядомлена выкарыстоўваць маўленчыя сродкі з мэтай камунікацыі; навыкаў усвядомленага чытання тэкстаў розных стыляў і жанраў; уменняў выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі з вучэбна-пазнавальнымі мэтамі, вылучаць галоўнае, істотныя прыметы паняццяў, працаваць з тэкставай і графічнай інфармацыяй; крытычна ацэньваць і інтэрпрэтаваць інфармацыю, змешчаную ў розных крыніцах; уменняў рацыянальна і бяспечна выкарыстоўваць інфармацыйныя камунікацыйныя тэхналогіі ў рашэнні рознага роду задач; уменняў самастойна вызначаць мэты і задачы сваёй вучэбна-пазнавальнай дзейнасці; планаваць эфектыўныя спосабы рашэння задач; прагназаваць вынікі; кантраляваць, ацэньваць вынікі і карэкціраваць у выпадку няўдачы вучэбныя мэты і спосабы іх дасягнення; здольнасці і гатоўнасці да вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці. Прадметныя вынікі засваення зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» ў IX класе сфармуляваны па кожным з чатырох раздзелаў зместу вучэбнай праграмы. 4. Рэкамендаваныя формы і метады навучання і выхавання. Дасягненне пастаўленых мэт і задач, паспяховае засваенне зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» прадугледжвае выкарыстанне разнастайных прыёмаў і сродкаў, метадаў і форм навучання. Рэкамендуецца выкарыстоўваць метады, якія дазваляюць звязаць вучэбны матэрыял з асабістым сацыяльным вопытам і ўяўленнямі вучняў пра сацыяльнае жыццё і паводзіны людзей у грамадстве (дыскусія, дзелавая гульня, метад праектаў, кейс-метад і інш.). Рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу да навучання будзе спрыяць правядзенне ўрокаў у форме практыкумаў, на якіх рэкамендуецца арганізаваць рашэнне вучэбна-пазнавальных і практычных задач з выкарыстаннем розных крыніц сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі. Акрамя вучэбнага дапаможніка па грамадазнаўстве рэкамендуецца выкарыстоўваць нарматыўныя прававыя акты беларускай дзяржавы, навукова-папулярную і публіцыстычную літаратуру, матэрыялы электронных і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Спецыяльнай увагі патрабуе выкарыстанне ў адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і праектных методык, пры гэтым важна разумець іх адукацыйныя магчымасці і выразна ўсведамляць межы іх ужывання, умець арганічна спалучаць гэтыя тэхналогіі з традыцыйнымі методыкамі. Змест вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» цесна звязаны са зместам вучэбных прадметаў «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія», «Беларуская літаратура», «Русская литература». Рэкамендуецца канкрэтызаваць вывучаемыя сацыяльныя аб’екты гістарычнымі фактамі, літаратурнымі вобразамі, статыстычнымі данымі і г. д. Рэалізацыі міжпрадметных сувязей будуць спрыяць арганізацыя праектнай дзейнасці вучняў, рашэнне вучэбна-пазнавальных і практычных задач, якія патрабуюць ужывання ведаў па розных вучэбных прадметах. 5. Вучэбна-метадычнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу. У працэсе навучання грамадазнаўству рэкамендуецца выкарыстоўваць увесь пералік кампанентаў вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце. У вучэбным кабінеце грамадазнаўства мэтазгодна мець тэксты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, найважнейшых міжнародных прававых дакументаў, заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь; тэматычныя табліцы і іншыя сродкі нагляднасці. У адукацыйным працэсе можна выкарыстоўваць таксама электронныя адукацыйныя рэсурсы і дадатковыя матэрыялы па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства», змешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале. ГЛАВА 2 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА (35 г, у тым ліку 5 г – рэзервовы час) УВОДЗІНЫ (1 г) Асаблівасці вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства». Праблема чалавека – ключавая праблема сучаснасці. Навукі пра чалавека. ЧАЛАВЕК (6 г) Унікальнасць чалавека. Біялагічнае і сацыяльнае ў чалавеку. Індывід, індывідуальнасць, асоба. Свядомасць і самасвядомасць. Тэмперамент, характар, здольнасці. Тыпы тэмпераменту і іх характарыстыка. Рысы характару. Віды здольнасцей, узроўні і спосабы іх развіцця. Эмоцыі, пачуцці, воля. Эмоцыі і эмацыянальныя станы. Віды пачуццяў. Развіццё валявых якасцей асобы. Скіраванасць асобы. Інтарэсы, жаданні і схільнасці асобы. Духоўны свет асобы. Светапогляд і яго роля ў жыцці чалавека. Пазнанне чалавекам самога сябе. Спосабы самапазнання. Я-канцэпцыя і самаацэнка асобы. Шляхі самаразвіцця асобы. Абагульненне па раздзеле. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ У выніку засваення зместу раздзела «Чалавек» вучні IX класа будуць: ведаць азначэнні асноўных паняццяў: асоба, воля, здольнасці, індывід, індывідуальнасць, самаацэнка, светапогляд, свядомасць, тэмперамент, характар, эмоцыі; распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык: праяўленні біялагічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага ў чалавеку; тыпы тэмпераменту; рысы характару; віды і ўзроўні развіцця здольнасцей; эмоцыі і эмацыянальныя станы; умець характарызаваць: тэмперамент і характар чалавека; я-вобразы; светапогляд асобы; спосабы кіравання эмоцыямі і пачуццямі; прыёмы развіцця валявых якасцей асобы; шляхі самаразвіцця асобы. тлумачыць і (або) канкрэтызаваць прыкладамі: віды эмоцый і пачуццяў; значнасць валявых якасцей у жыцці чалавека; ролю светапогляду ў жыцці чалавека; праяўленні духоўнасці і бездухоўнасці ў чалавеку; віды здольнасцей і спосабы іх развіцця; узаемасувязь інтарэсаў, жаданняў і схільнасцей асобы; узровень самаацэнкі (адэкватная, паніжаная, завышаная); аргументаваць уласны пункт погляду па вывучаных пытаннях; прымяняць засвоеныя веды і ўменні пры рашэнні вучэбна-пазнавальных і практычных задач. ДЗЕЙНАСЦЬ, ЗНОСІНЫ, УЗАЕМАДЗЕЯННЕ (7 г) Дзейнасная сутнасць чалавека. Структура дзейнасці. Матывы дзейнасці. Патрэбнасці чалавека і іх віды. Віды дзейнасці. Зносіны і іх роля ў жыцці чалавека. Зносіны, іх формы. Сродкі зносін. Прынцыпы зносін і этыкет. Асаблівасці віртуальных зносін. Міжасобасныя адносіны. Віды міжасобасных адносін. Узаемадзеянне людзей у малых групах. Лідарства. Сямейныя адносіны. Шлюб і сям’я. Віды і функцыі сям’і. Сям’я як каштоўнасць. Супярэчнасці міжасобасных адносін. Паняцце «канфлікт», яго структура і дынаміка. Дзелавыя і асобасныя канфлікты. Унутрыасобасныя канфлікты і іх пераадоленне. Вырашэнне міжасобасных супярэчнасцей. Правілы канструктыўных зносін і паводзін. Стратэгіі паводзін у канфліктнай сітуацыі. Урэгуляванне канфлікту. Абагульненне па раздзеле. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ У выніку засваення зместу раздзела «Дзейнасць, зносіны, узаемадзеянне» вучні IX класа будуць: ведаць азначэнні асноўных паняццяў: дзейнасць, зносіны, індывідуалізм, калектывізм, канфармізм, канфлікт, лідарства, матыў, нонканфармізм, патрэбнасць, стэрэатып, сям’я, шлюб; распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык: стэрэатыпы ва ўспрыманні людзей; булінг (цкаванне і агрэсіўныя паводзіны ў групе); дзелавыя і асобасныя канфлікты; умець характарызаваць: структуру дзейнасці; асноўныя віды дзейнасці (гульня, вучоба, праца) і іх ролю ў жыцці чалавека; прынцыпы зносін; структуру і дынаміку канфлікту; прыметы ўнутрыасобаснага канфлікту і спосабы яго вырашэння; адрозненні этыкету дзелавых і недзелавых зносін; правілы і асаблівасці бяспечных і канструктыўных інтэрнэт-зносін; спосабы канструктыўнага вырашэння канфліктных сітуацый; тлумачыць і канкрэтызаваць прыкладамі: асноўныя віды патрэбнасцей чалавека: біялагічныя, сацыяльныя, духоўныя; узаемасувязь патрэбнасцей і матываў у дзейнасці чалавека; значэнне разнастайных сродкаў зносін; спосабы ўздзеяння людзей адзін на аднаго: заражэнне, унушэнне, перакананне, перайманне; тыпы ўзаемадзеяння: кааперацыя і канкурэнцыя; формы зносін: імператыўныя, маніпулятыўныя, дыялагічныя; стылі лідарства; віды сям’і; функцыі сям’і; значнасць сям’і ў жыцці чалавека; стэрэатыпы і спосабы пераадолення забабонаў ва ўспрыманні іншых людзей; значэнне вырашэння канфліктаў мірным спосабам; стратэгіі паводзін у канфліктнай сітуацыі (супрацоўніцтва, саперніцтва, кампраміс, пазбяганне, прыстасаванне); аргументаваць уласны пункт погляду па вывучаных пытаннях; прымяняць засвоеныя веды і ўменні пры рашэнні вучэбна-пазнавальных і практычных задач. АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА (7 г) Сацыяльныя нормы і паводзіны асобы. Паняцце і прыметы сацыяльных норм. Нормы маралі. «Залатое правіла» маралі. Узаемадзеянне асобы і дзяржавы. Дзяржава і яе прыметы. Паняцце права. Права ў сістэме сацыяльных норм. Грамадзянства як прававая сувязь чалавека з дзяржавай. Асноўны закон дзяржавы. Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы. Асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Структура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Правы чалавека і грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь. Паняцце, прынцыпы і пакаленні правоў чалавека. Міжнародныя стандарты па абароне правоў чалавека. Правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь. Прынцып падзелу ўлад. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – Глава дзяржавы і гарант Канстытуцыі. Органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь і іх паўнамоцтвы. Правы і адказнасць непаўналетніх. Паняцце правоў дзіцяці і іх абарона. Дзеяздольнасць і адказнасць непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь. Абагульненне па раздзеле. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ У выніку засваення зместу раздзела «Асоба, грамадства, дзяржава» вучні IX класа будуць: ведаць: азначэнні асноўных паняццяў: грамадзянства, дзяржава, канстытуцыя, мараль, мясцовае кіраванне, мясцовае самакіраванне, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, права, правы чалавека, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, суд; асноўныя міжнародныя дакументы ў сферы правоў чалавека; асноўныя прававыя дакументы ў сферы аховы правоў дзіцяці; распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык: паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь; умець: характарызаваць: нормы маралі і нормы права як рэгулятары паводзін асобы; структуру Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь; пакаленні правоў чалавека; грамадзянства як прававую сувязь з дзяржавай; беларускую дзяржаву па асноўных прыметах; правы дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь; тлумачыць і (або) канкрэтызаваць прыкладамі: «залатое правіла» маралі; прынцып падзелу ўлад; асноўныя прынцыпы правоў чалавека; узаемасувязь правоў і абавязкаў грамадзян; віды канстытуцыйных правоў і абавязкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь; асаблівасці праваздольнасці, дзеяздольнасці і прававой адказнасці непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь; аргументаваць уласны пункт погляду па вывучаных пытаннях; прымяняць засвоеныя веды і ўменні пры рашэнні вучэбна–пазнавальных і практычных задач. ЧАЛАВЕК У СВЕЦЕ КУЛЬТУРЫ (6 г) Культура, яе прызначэнне і функцыі. Паняцце культуры. Функцыі культуры. Пераемнасць і развіццё культуры. Элітарная, масавая, народная культура. Асаблівасці элітарнай культуры. Характэрныя рысы масавай культуры. Народная культура ў сучасным грамадстве. Медыякультура сучаснага грамадства. Паняцці медыя і медыякультуры. Асаблівасці медыякультуры. Уплыў медыя на культуру асобы і грамадства. Субкультура і контркультура. Паняцце субкультуры. Віды маладзёжных субкультур. Контркультура. Культурная разнастайнасць і дыялог культур. Універсальныя і ўнікальныя рысы культуры. Нацыянальныя культуры. Полікультурнае ўзаемадзеянне. Абагульненне па раздзеле. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ У выніку засваення зместу раздзела «Чалавек у свеце культуры» вучні IX класа будуць: ведаць азначэнні асноўных паняццяў: культура, масавая культура, медыякультура, народная культура, нацыянальная культура, субкультура, элітарная культура; распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык: даставернасць інфармацыі ў масмедыя; этнакультурныя стэрэатыпы і праяўленні ксенафобіі; віды маладзёжных субкультур; функцыі культуры; умець характарызаваць: формы культуры (народная, масавая, элітарная); спосабы захавання і развіцця нацыянальнай культуры; тлумачыць і (або) канкрэтызаваць прыкладамі: праяўленні духоўнай і матэрыяльнай культуры; ролю народнай культуры ў сучасным грамадстве; адрозненні субкультуры ад контркультуры; праяўленні ўніверсальнага і ўнікальнага ў культуры; камерцыйны характар масавай культуры; уплыў медыя на культуру асобы і грамадства; узаемасувязь і ўзаемаўплыў элітарнай і масавай культуры; народную культуру як аснову нацыянальнай культуры; культурную разнастайнасць Беларусі; аргументаваць уласны пункт погляду па вывучаных пытаннях; аналізаваць і ацэньваць медыятэксты; прымяняць:засвоеныя веды і ўменні пры рашэнні вучэбна-пазнавальных і практычных задач. ВЫНІКОВАЕ АБАГУЛЬНЕННЕ (2 г) ЗАКЛЮЧЭННЕ (1 г)
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Геаграфія» для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання |