Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце«Фізіка»для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыіз беларускай мовай навучання і выхавання

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница27 из 87
    1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Мэта вывучэння вучэбнага прадмета «Біялогія» – фарміраванне ў вучняў сучаснага навуковага светапогляду, неабходнага для разумення з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе, жыццядзейнасці ўласнага арганізма, у розных галінах народнай гаспадаркі, для працягу адукацыі, будучай прафесійнай дзейнасці; развіццё ўменняў вызначаць, характарызаваць, параўноўваць і падагульняць вывучаемыя аб’екты і з’явы; стварэнне ўмоў для магчымасці ўсвядомленага выбару індывідуальнай адукацыйнай траекторыі, якая спрыяе наступнаму прафесійнаму самавызначэнню ў адпаведнасці з індывідуальнымі інтарэсамі вучня.

    2. Задачы вучэбнага прадмета «Біялогія»:

    авалоданне сістэмай ведаў пра малекулярныя і структурна-функцыянальныя асновы жыцця, размнажэнне і развіццё арганізмаў асноўных царстваў, экасістэмы, біяразнастайнасць, эвалюцыю, што неабходна для ўсведамлення месца чалавека ў жывой прыродзе і каштоўнасці ўсяго жывога на Зямлі;

    фарміраванне экалагічнай пісьменнасці вучняў праз вывучэнне біялагічных заканамернасцей, сувязей паміж жывымі арганізмамі, іх эвалюцыі і каштоўнасці біяразнастайнасці;

    устанаўленне гарманічных адносін з прыродай, самім сабой, фарміраванне норм і правіл экалагічнай этыкі, адказных адносін да жывой прыроды як да асновы экалагічнага выхавання;

    фарміраванне генетычнай пісьменнасці як асновы рэпрадуктыўнага здароўя чалавека, захавання псіхічнага, фізічнага, маральнага здароўя;

    азнаямленне з фундаментальнымі законамі і прынцыпамі існавання жывой прыроды, супольнасцей, арганізмаў;

    фарміраванне ведаў пра будову: бактэрый, пратыстаў, грыбоў, лішайнікаў, споравых і пакрытанасенных раслін, жывёл, чалавека;

    фарміраванне інфармацыйнай кампетэнцыі, умення працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі;

    развіццё асобы вучня як гарманічна развітога чалавека, які ўсведамляе сваё месца ў прыродзе і грамадстве;

    выкарыстанне біялагічных ведаў на практыцы, удзел у практычнай дзейнасці ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, біятэхналогіі, рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыроды.

    3. Біялагічная адукацыя заклікана фарміраваць у падрастаючага пакалення разуменне жыцця ў любой яго праяве як найвышэйшай каштоўнасці. Біялогія ўваходзіць у лік прыродазнаўчых навук, якія вывучаюць прыроду, а таксама шляхі пазнання чалавекам прыроды. Акрамя светапогляднага значэння, у яе аснове ляжаць мерапрыемствы па падтрыманні здароўя чалавека, яго бяспекі і вытворчай дзейнасці ў любой галіне народнай гаспадаркі.

    У цяперашні час з’яўляюцца прыярытэтнымі і маюць прынцыповае тэарэтычнае і практычнае значэнне наступныя напрамкі:

    эколага-прыродаахоўны (усведамленне важнасці захавання біясферы, біялагічнай разнастайнасці і навукова абгрунтаванага выкарыстання чалавекам прыродных рэсурсаў);

    эвалюцыйны (фарміраванне матэрыялістычнага светапогляду ў пытаннях паходжання і эвалюцыі жыцця);

    здароўезберагальны (разуменне біялагічных падстаў для выбару здаровага ладу жыцця).

    У адборы зместу вучэбнага матэрыялу былі выкарыстаны наступныя падыходы:

    культуралагічны падыход дазваляе ў поўнай меры захаваць фундаментальныя крытэрыі біялагічных ведаў, іх цэльнасць і пераемнасць. Сэнс культуралагічнага падыходу ў выкладанні вучэбнага прадмета «Біялогія» заключаецца ў падрыхтоўцы інфармаванага, кампетэнтнага выпускніка, які ўсведамляе сябе ў агульнакультурным кантэксце, гатовага працягнуць адукацыю, жыць і працаваць у новых сацыяльна-эканамічных умовах;

    асобасна арыентаваны падыход прадугледжвае напаўненне вучэбных праграм зместам, значным для кожнага вучня ў паўсядзённым жыцці, важным для фарміравання адэкватных паводзін чалавека ў навакольным асяроддзі;

    дзейнасны падыход рэалізуецца на аснове максімальнага ўключэння ў адукацыйны працэс практычнага кампанента вучэбнага зместу: лабараторных і практычных работ, дэманстрацый, дэманстрацыйных і лабараторных доследаў, экскурсій.

    З пункту гледжання патрабаванняў навучання вучняў у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца наступныя віды кампетэнцый:

    вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя – гатоўнасць вучня да самастойнай пазнавальнай дзейнасці: пастаноўкі мэты, планавання, аналізу, рэфлексіі, самаацэнкі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, умення адрозніваць факты ад здагадак, валодання вымяральнымі навыкамі, выкарыстанні верагоднасных, статыстычных і іншых метадаў пазнання;

    даследчая кампетэнцыя – здольнасць вучня быць у пазіцыі даследчыка ў адносінах да навакольнага свету, якая выяўляецца праз навукова абгрунтаванае ўспрыманне навакольнага свету, уменне распазнаваць і вырашаць праблемную сітуацыю з любым прыродным аб’ектам або з’явай, выкарыстоўваючы для гэтага розныя крыніцы інфармацыі; гатоўнасць асобы да пэўных дзеянняў і аперацый у адпаведнасці з пастаўленай мэтай, на аснове наяўных ведаў, уменняў і навыкаў;

    інфармацыйная кампетэнцыя – гатоўнасць вучня самастойна працаваць з біялагічнай інфармацыяй з розных крыніц, шукаць, аналізаваць і адбіраць неабходную інфармацыю, арганізоўваць, пераўтвараць, захоўваць і перадаваць яе. Яна забяспечвае навыкі дзейнасці вучняў па адносінах да інфармацыі, якая змяшчаецца ў вучэбным прадмеце «Біялогія», а таксама ў навакольным свеце;

    прадметныя кампетэнцыі:

    экалагічная кампетэнцыя – здольнасць вучня ўжываць экалагічныя веды, уменні і навыкі, вопыт практычнай экалагічнай дзейнасці для вырашэння розных сітуацый экалагічнага характару; захаванне норм і правіл паводзін у прыродзе;

    прыродазнаўчая кампетэнцыя – здольнасць да фарміравання станоўчых пачуццяў да жывых арганізмаў, якія праяўляюцца ва ўчынках і дзеяннях, што прыносяць пэўны эфект з мэтай захавання прыроды і навакольнага асяроддзя;

    здароўезберагальная кампетэнцыя – каштоўнаснае стаўленне да здароўя як да асновы ўсіх бакоў жыццядзейнасці чалавека, гатоўнасць да засваення ведаў, уменняў і навыкаў, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя ў паўсядзённай дзейнасці;

    прыродазнаўчанавуковая кампетэнцыя ўключае здольнасць інтэрпрэтаваць адпаведныя біялагічныя веды, уменні і навыкі, якія адлюстроўваюць сучасныя светапоглядныя тэндэнцыі ў навуцы.

    Асноватворнымі падчас адбору зместу і канструявання вучэбнага прадмета «Біялогія» з’яўляюцца наступныя прынцыпы:

    прынцып навуковасці – адпаведнасць зместу вучэбнага матэрыялу ўзроўню сучаснага развіцця біялагічных навук; дакладнасць выкладу фактаў, законаў, прынцыпаў і тэорый;

    глыбіня навуковай інтэрпрэтацыі біялагічных фактаў і з’яў абмяжоўваецца прынцыпам даступнасці. Даступнасць зместу выяўляецца наяўнасцю лагічных сувязей паміж элементамі ведаў;

    прынцып сістэмнасці і сістэматычнасці – стройная лагічная паслядоўнасць выкладання навуковых фактаў, гіпотэз і тэорый; наяўнасць іх аналізу і падагульнення з выкарыстаннем розных форм лагічнага мыслення;

    прынцып гістарызму прадугледжвае наяўнасць у змесце вучэбнага прадмета матэрыялаў, якія падкрэсліваюць ролю найважнейшых адкрыццяў у галіне біялогіі і зробленых на аснове гэтых адкрыццяў падагульненняў у фарміраванні навукова абгрунтаванай карціны навакольнага свету ў розныя перыяды развіцця чалавецтва, што знаёмяць вучняў з роляй біялагічных навук у сістэме навук, якія раскрываюць іх дасягненні;

    прынцып рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувя зей – раскрыццё ў змесце вучэбнай праграмы ўзаемасувязі з іншымі прадметнымі ведамі, уменнямі і навыкамі;

    прынцып сувязі навучання з жыццём паказвае практычную ролю біялагічных ведаў у жыцці чалавека. Дзякуючы ажыццяўленню гэтага прынцыпу вучні ўсведамляюць каштоўнасць і карыснасць біялагічнай адукацыі. Гэты прынцып патрабуе раскрыцця прыкладнога значэння біялагічных ведаў.

    4. Ва ўстановах адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана вывучэнне наступных раздзелаў вучэбнага прадмета «Біялогія»:

    «Біялогія (Уводзіны ў біялогію)» – VI клас;

    «Біялогія (Жывыя арганізмы ў асяроддзі свайго пражывання. Бактэрыі. Пратысты. Грыбы. Лішайнікі. Расліны)» – VII клас;

    «Біялогія (Жывыя арганізмы ў асяроддзі свайго пражывання. Жывёлы)» – VIII клас;

    «Біялогія (Чалавек і яго здароўе)» – IX клас;

    «Біялогія (Агульныя біялагічныя заканамернасці)» – Х і ХІ класы.

    Раздзел «Уводзіны ў біялогію» з’яўляецца прапедэўтычным і ўключае першапачатковыя звесткі пра жывую прыроду, яе кампаненты (арганізмы, віды, экасістэмы), асаблівасці іх арганізацыі, узаемасувязі арганізмаў адзін з адным і з нежывой навакольнай прыродай, ролю чалавека ў прыродзе, неабходнасць яе аховы. У VI класе адбываецца станаўленне першаснага фундамента біялагічных ведаў.

    Раздзел «Жывыя арганізмы ў асяроддзі свайго пражывання» ўключае звесткі пра адметныя прыметы жывых арганізмаў, іх разнастайнасць, сістэму арганічнага свету, бактэрыі, пратысты, грыбы, лішайнікі, расліны і жывёл. Змест раздзела прадстаўлены на аснове эколага-эвалюцыйнага і функцыянальнага падыходаў, у адпаведнасці з якімі акцэнты ў вывучэнні арганізмаў пераносяцца з асаблівасцей будовы асобных прадстаўнікоў на раскрыццё працэсаў іх жыццядзейнасці, прыстасаванасці да асяроддзя пражывання, ускладнення ў ходзе гістарычнага развіцця, ролю ў экасістэмах і жыцці чалавека.

    У раздзеле «Чалавек і яго здароўе» ўтрымліваюцца звесткі пра чалавека як пра біясацыяльную істоту, будову чалавечага арганізма, працэсы жыццядзейнасці, сацыяльную сутнасць чалавека, умовы захавання яго здароўя, ролю чалавека ў навакольным асяроддзі і яго залежнасць ад якасці асяроддзя.

    Змест раздзела «Агульныя біялагічныя заканамернасці» падпарадкаваны, па-першае, падагульненню і сістэматызацыі таго зместу, які быў засвоены вучнямі пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Біялогія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; па-другое, знаёмству вучняў з найбольш агульнымі заканамернасцямі, характэрнымі для жывых сістэм рознага рангу – ад біясферы да клеткі. Раздзел «Агульныя біялагічныя заканамернасці» вывучаецца на базавым і павышаным узроўнях.

    Змест вучэбных заняткаў і формы і метады навучання, якія выкарыстоўваюцца, павінны быць накіраваны на засваенне вучнямі ведавага і дзейнаснага кампанентаў, развіццё асобы вучня і рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу біялогіі.

    Важным аспектам навучання з’яўляецца арганізацыя і стымуляванне настаўнікам актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў. У ходзе вучэбных заняткаў рэкамендуецца стварыць сітуацыі, у якіх вучні будуць не толькі засвойваць веды, але і спрабаваць ужываць іх пры вырашэнні розных жыццёвых сітуацый. Адным са спосабаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з’яўляецца навучанне на аснове стварэння праблемных сітуацый, пастаноўкі праблемных задач. Развіццю біялагічнага мыслення вучняў садзейнічае таксама ўключэнне на рэгулярнай аснове ў працэс навучання пазнавальных задач.

    5. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выкарыстанне ў адукацыйным працэсе розных відаў дзейнасці: работа з рознымі крыніцамі інфармацыі (вучэбныя дапаможнікі, табліцы і інструкцыі, электронныя сродкі навучання), сумеснае выкананне заданняў настаўніка, удзел у дыскусіі па праблемных сітуацыях, выкананне лабараторных і практычных работ. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на фарміраванне ў вучняў уменняў назіраць, апісваць біялагічныя аб’екты, планаваць і праводзіць простыя доследы і эксперыменты, рашаць біялагічныя задачы розных тыпаў складанасці і зместу, раскрываць і ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі.

    Вялікім патэнцыялам у засваенні паняццяў, развіцці вобразных уяўленняў вучняў валодае выкарыстанне ўсіх відаў нагляднасці на ўроках: табліц, малюнкаў, аплікацый, схем, мадэлей, муляжоў, аўдыя- і відэаматэрыялаў, гербарыя, натуральных аб’ектаў.

    Інтэнсіфікацыі працэсу навучання і павышэнню яго эфектыўнасці будзе садзейнічаць выкарыстанне камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі, інтэрактыўных дошак і электронных сродкаў навучання.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    (1,5 гадзіны на тыдзень, усяго 53 гадзіны,

    з іх 4 гадзіны – рэзервовы час)

     

    Тэма 1. Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў чалавека (4 гадзіны)

    Уяўленне пра навукі, якія вывучаюць чалавека і яго здароўе: анатомія, фізіялогія, псіхалогія і гігіена.

    Клетка – структурная адзінка арганізма. Уяўленне пра хімічны склад клеткі: неарганічныя (вада, мінеральныя солі) і арганічныя (бялкі, тлушчы, вугляводы) рэчывы. Будова клеткі арганізма чалавека. Паняцце пра саматычныя і палавыя клеткі чалавека.

    Тканкі, іх класіфікацыя (эпітэліяльная, мышачная, нервовая, унутранага асяроддзя) і прынцыпы арганізацыі.

    Органы, сістэмы органаў. Арганізм – адзінае цэлае.

    Дэманстрацыі: слайды, мікрапрэпараты тканак, мадэлі, табліцы.

     

    Практычныя работы

    1. Будова тканак арганізма чалавека.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:

    пра навукі, якія вывучаюць арганізм чалавека;

    хімічны склад, будову і жыццёвыя функцыі клеткі.

    Вучні павінны ведаць:

    чатыры асноўныя тыпы тканак (эпітэліяльная, мышачная, нервовая, унутранага асяроддзя);

    органы і сістэмы органаў.

    Вучні павінны ўмець:

    абгрунтоўваць узаемасувязь будовы і функцыі тканак арганізма чалавека;

    характарызаваць асноўныя тыпы тканак;

    характарызаваць органы і сістэмы органаў.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: анатомія, фізіялогія, гігіена, медыцына, псіхалогія, клетка, тканка, раздражняльнасць, узбудлівасць, праводнасць, скарачальнасць, орган, сістэма органаў, арганізм.

     

    Тэма 2. Нервовая сістэма (6 гадзін)

    Уяўленне пра нервовую, гумаральную і нейрагумаральную рэгуляцыі працэсаў жыццядзейнасці арганізма.

    Значэнне нервовай сістэмы. Класіфікацыя нервовай сістэмы па анатамічным (цэнтральная і перыферычная) і функцыянальным (саматычная і аўтаномная) прынцыпах.

    Нервовая тканка: нейроны і глія. Будова нейрона (цела, дэндрыт, аксон). Узаемадзеянні паміж нейронамі. Сінапс. Класіфікацыя нейронаў (адчувальныя, уставачныя і рухальныя). Рэфлекс. Рэфлекторная дуга. Нервовае валакно. Нерв.

    Цэнтральная нервовая сістэма. Спінны мозг: будова (сегменты, шэрае і белае рэчыва) і функцыі (рэфлекторная і правадніковая). Галаўны мозг: ствол (прадаўгаваты мозг, мост, сярэдні мозг, прамежкавы мозг), мазжачок і вялікія паўшар’і (канечны мозг).

    Аўтаномная (вегетатыўная) нервовая сістэма. Аддзелы (сімпатычны і парасімпатычны), будова, функцыі.

    Гігіена нервовай сістэмы. Уплыў фактараў навакольнага асяроддзя і ладу жыцця на функцыянаванне нервовай сістэмы.

    Дэманстрацыі: табліцы, муляжы, мадэлі.

     

    Дэманстрацыйныя доследы

    1. Каленны рэфлекс як прыклад двухнейроннай рэфлекторнай дугі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    прынцыпы класіфікацыі нервовай сістэмы;

    асаблівасці будовы нейрона як структурнай адзінкі нервовай сістэмы;

    класіфікацыю нейронаў;

    асноўныя звёны рэфлекторнай дугі;

    будову і функцыі спіннога і галаўнога мозга;

    агульны прынцып будовы аўтаномнай нервовай сістэмы.

    Вучні павінны ўмець:

    састаўляць рэфлекторныя дугі саматычных і аўтаномных рэфлексаў;

    разумець ролю прамой і зваротнай сувязі ў дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы;

    выкарыстоўваць набытыя веды для абгрунтавання ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя і ладу жыцця на функцыянаванне нервовай сістэмы.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: нервовая, гумаральная і нейрагумаральная рэгуляцыі, цэнтральная і перыферычная нервовыя сістэмы, назвы аддзелаў цэнтральнай нервовай сістэмы, саматычная і аўтаномная нервовыя сістэмы, нейрон, аксон, дэндрыт, міелінавая абалонка, нерв, рэцэптар, нервовы цэнтр, рэфлекс, рэфлекторная дуга, шэрае рэчыва, белае рэчыва.

     

    Тэма 3. Сенсорныя сістэмы (4 гадзіны)

    Сенсорныя сістэмы чалавека, агульныя прынцыпы арганізацыі. Будова і функцыі аналізатара.

    Зрокавая сенсорная сістэма: значэнне і будова. Механізм фарміравання выявы і зрокавага ўспрымання. Захворванні органаў зроку (блізарукасць, дальназоркасць, дальтанізм, астыгматызм, катаракта). Гігіена органа зроку. Першая дапамога пры траўмах органа зроку.

    Слыхавая сенсорная сістэма: значэнне і будова. Працэсы ўспрымання гуку. Гігіена органа слыху.

    Уяўленне пра сенсорныя сістэмы смаку, нюху, раўнавагі, дотыку.

    Дэманстрацыі: табліцы, муляжы.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення будову і функцыі сенсорных сістэм смаку, нюху, раўнавагі, дотыку.

    Вучні павінны ведаць:

    агульныя прынцыпы арганізацыі сенсорных сістэм;

    будову і функцыі асноўных структурных элементаў органаў зроку і слыху;

    аб прынцыпах успрымання святла і гуку;

    правілы гігіены органаў зроку і слыху.

    Вучні павінны ўмець:

    тлумачыць узаемасувязь будовы і функцый органаў сенсорных сістэм;

    аказваць першую дапамогу пры траўмах органаў зроку.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: перыферычны, правадніковы, цэнтральны аддзелы, назвы абалонак і структур ядра вочнага яблыка, фотарэцэптары, зрокавыя цэнтры, назвы структурных элементаў знешняга, сярэдняга і ўнутранага вуха, цэнтры слыху.

     

    Тэма 4. Эндакрынная сістэма (3 гадзіны)

    Эндакрынная сістэма і прынцып яе работы. Залозы ўнутранай сакрэцыі (гіпофіз, шчытападобная, наднырачнікі), гармоны (самататрапін, вазапрэсін, аксітацын, тыраксін, корцікастэроіды, адрэналін, альдастэрон) і іх значэнне для рэгуляцыі функцый. Гіперфункцыя і гіпафункцыя залоз, эндакрынныя захворванні.

    Залозы змешанай сакрэцыі (падстраўнікавая і палавыя), гармоны (інсулін, глюкагон, андрагены, эстрагены). Прыметы гіпафункцыі і гіперфункцыі залоз і іх наступствы.

    Прафілактыка развіцця эндакрынных захворванняў (дыябет, гіпа- і гіпертырэоз).

    Дэманстрацыі: табліцы, муляжы, якія адлюстроўваюць размяшчэнне ў арганізме і будову залоз унутранай сакрэцыі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    залозы ўнутранай і змешанай сакрэцыі;

    гармоны;

    гіпа- і гіперфункцыі эндакрынных залоз;

    месцазнаходжанне, знешнюю будову і функцыі залоз унутранай і знешняй сакрэцыі;

    прынцып работы эндакрыннай сістэмы.

    Вучні павінны ўмець:

    абгрунтоўваць прыняцце мер прафілактыкі некаторых гарманальных парушэнняў;

    выкарыстоўваць набытыя веды для разумення наступстваў, злучаных з парушэннямі функцый эндакрыннай сістэмы і выканання мер прафілактыкі некаторых эндакрынных парушэнняў (дыябет, гіпа- і гіпертырэоз).

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: унутраная і змешаная сакрэцыі, гармон, гіперфункцыя, гіпафункцыя, назвы залоз і гармонаў.

     

    Тэма 5. Апорна-рухальны апарат (4 гадзіны)

    Апорна-рухальны апарат: шкілет і мышцы (актыўная частка).

    Касцявая сістэма (шкілет). Хімічны склад касцей. Будова касцявой тканкі трубчастай косці. Форма касцей. Тыпы злучэння касцей.

    Шкілет галавы. Косці мазгавога (лобная, патылічная, скроневыя, цемянныя) і тварнага (вачніцы, насавыя косці, верхняя і ніжняя сківіцы) аддзелаў.

    Шкілет тулава: пазваночнік і грудная клетка.

    Шкілет верхніх канечнасцей: плечавы пояс (лапаткі, ключыцы) і свабодная верхняя канечнасць (плечавая косць, локцевая і прамянёвая косці, запясце, пясць, фалангі пальцаў).

    Шкілет ніжніх канечнасцей: тазавы пояс (тазавыя косці, злучаныя з крыжом) і свабодная ніжняя канечнасць (сцегнавая косць, вялікая і малая галёначныя косці, ступня з перадплюсны, плюсны, фалангі пальцаў).

    Мышачная сістэма. Будова і функцыі шкілетных мышцаў. Уяўленне пра класіфікацыю мышцаў па форме, функцыі, становішчы ў целе чалавека.

    Работа мышцаў: дынамічная і статычная. Стомленасць. Пасіўны і актыўны адпачынак. Рэгуляцыя мышачных скарачэнняў. Уплыў фізічнай нагрузкі на развіццё мышачнай тканкі.

    Першая дапамога пры расцяжэннях, вывіхах суставаў, пераломах касцей. Прафілактыка парушэння паставы (гарбаватасць, скаліёз), развіцця плоскаступнёвасці.

    Дэманстрацыі: табліцы шкілета, муляжоў торса чалавека, чэрапа, касцей канечнасцей, пазванкоў, табліцы прыёмаў першай дапамогі пры траўмах, выяўленні парушэння паставы.

     

    Дэманстрацыйныя доследы

    2. Першая дапамога пры расцяжэннях і пераломах канечнасцей.

     

    Практычныя работы

    2. Будова і функцыі шкілета чалавека.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення пра мышцы арганізма чалавека.

    Вучні павінны ведаць:

    будову, формы, тыпы злучэнняў касцей;

    косці галавы, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей;

    знешнюю будову і функцыі мышцаў;

    значэнне рухальнай актыўнасці для захавання здароўя;

    прычыны і наступствы парушэнняў апорна-рухальнага аппарата;

    прыметы расцяжэнняў, вывіхаў суставаў і пераломаў касцей.

    Вучні павінны ўмець:

    тлумачыць значэнне рухальнай актыўнасці для захавання здароўя;

    аказаць першую дапамогу пры расцяжэннях, вывіхах суставаў і пераломах касцей;

    ужываць веды для выканання гігіены рухаў і прад’яўлення дазаванай фізічнай нагрузкі з мэтай прафілактыкі парушэнняў апорна-рухальнага апарата.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: апорна-рухальны апарат, эпіфіз, дыяфіз, надкосніца, кампактнае і губчатае рэчыва, чырвоны і жоўты касцявы мозг, сустаў, сустаўныя звязкі, поласць, сумка, назвы буйных касцей восевага шкілета і шкілета канечнасцей, мышачнае валакно, сухажылле, назвы асноўных груп мышцаў, антаганісты, сінергісты, стомленасць, дынамічная і статычная работа.

     

    Тэма 6. Унутранае асяроддзе арганізма (5 гадзін)

    Кампаненты ўнутранага асяроддзя арганізма (кроў, лімфа, тканкавая вадкасць) і іх узаемасувязь. Гамеастазіс – падтрыманне сталасці ўнутранага асяроддзя.

    Кроў і яе функцыі. Састаў і функцыі плазмы крыві. Форменныя элементы крыві (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты): месца ўтварэння, будова, працягласць жыцця, месца разбурэння, функцыі. Роля гемаглабіну ў газаабмене, межы нормы. Групы крыві па сістэме АВ0. Рэзус-фактар. Пераліванне крыві. Уяўленне пра агульны і біяхімічны аналізы крыві як метадах адзнакі стану здароўя чалавека. Захворванні крыві (анемія, лейкозы, прамянёвыя хваробы).

    Імунная сістэма. Віды імунітэту (клеткавы, гумаральны, натуральны, штучны). Вакцынацыя. Фактары, якія ўплываюць на імунітэт.

    Дэманстрацыі: мікрапрэпараты.

     

    Лабараторныя работы

    1. Мікраскапічнае вывучэнне прэпаратаў крыві чалавека і жабы.

     

    Дэманстрацыйныя доследы

    3. Асноўныя паказчыкі агульнага аналізу крыві (на мадэлі).

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:

    пра агульны і біяхімічны аналізы крыві;

    аб працэсе згусання крыві;

    пра межы нормы для формавых элементаў крыві і гемаглабіну.

    Вучні павінны ведаць:

    састаў і функцыі плазмы крыві;

    форменныя элементы крыві і іх функцыі;

    групы крыві і правілы пералівання крыві;

    віды імунітэту.

    Вучні павінны ўмець:

    тлумачыць змену самаадчування пры зніжэнні зместу гемаглабіну;

    характарызаваць імунітэт, яго значэнне ў жыцці чалавека, меры прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі;

    абгрунтоўваць фактары, якія ўплываюць на імунітэт;

    абгрунтоўваць неабходнасць вакцынацыі;

    выкарыстоўваць набытыя веды для выканання мер прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і своечасовага звароту за медыцынскай дапамогай.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: унутранае асяроддзе арганізма, гамеастазіс, фізіялагічная норма, плазма, форменныя элементы (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты), сываратка, гемаглабін, група крыві, донар, рэцыпіент, згусанне крыві, фагацытоз, імунітэт, вакцына.

     

    Тэма 7. Сардэчна-сасудзістая сістэма (4 гадзіны)

    Сасудзістая сістэма чалавека: крывяносная і лімфатычная сістэмы. Будова і функцыі крывяносных сасудаў у сувязі з выкананай функцыяй (артэрыі, капіляры, вены).

    Будова сэрца чалавека як біялагічнай помпы (калясардэчная сумка, камеры сэрца, сценкі, сардэчныя клапаны). Аўтаматыя сэрца. Сардэчны цыкл.

    Кровазварот. Малы і вялікі кругі кровазвароту. Рух крыві па сасудах. Пульс. Крывяны ціск. Нервовая і гумаральная рэгуляцыі дзейнасці сэрца і сасудаў. Першая дапамога пры крывацёках. Асноўныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы (атэрасклероз, ішэмічная хвароба сэрца, інфаркт міякарда, інсульт).

    Гігіена сардэчна-сасудзістай сістэмы. Асноўныя прычыны, прыметы і прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў.

    Дэманстрацыі: муляжы мадэлей сэрца і тулава чалавека, табліцы прыёмаў вымярэння артэрыяльнага ціску і прыпынку крывацёкаў.

     

    Лабараторныя работы

    2. Падлік пульса ў пакоі і пасля фізічнай нагрузкі.

     

    Дэманстрацыйныя доследы

    4. Вымярэнне крывянага ціску ў пакоі і пасля фізічнай нагрузкі.

    5. Першая дапамога пры крывацёках.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    будову і функцыі крывяносных сасудаў і сэрца;

    уласцівасці сардэчнай мышцы;

    арганізацыю вялікага і малога кругоў кровазвароту;

    асноўныя прынцыпы рэгуляцыі дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы;

    асноўныя прычыны, прыметы і прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў.

    Вучні павінны ўмець:

    растлумачыць сувязь будовы і функцыі камер сэрца, сасудаў рознага тыпу;

    знаходзіць на целе кропкі павярхоўнага размяшчэння буйных артэрый і падлічваць пульс;

    вымяраць крывяны ціск з дапамогай танометра;

    тлумачыць шкодны ўплыў нікаціну, алкаголю, наркотыкаў на сардэчна-сасудзістую сістэму і рэгуляцыю яе функцыі;

    абгрунтоўваць уплыў ладу жыцця на работу сардэчна-сасудзістай сістэмы і наступствы для здароўя;

    аказаць першую дапамогу пры крывацёках.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: артэрыі, вены, капіляры, калясардэчная сумка, перадсэрдзі, страўнічкі, клапаны сэрца, сардэчны цыкл, сістала, дыястала, аўтаматыя сэрца, вялікі і малы кругі кровазвароту, пульс, тонус сасудаў, сісталічны і дыясталічны ціск, гіпертэнзія, гіпатэнзія, асноўныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы.

     

    Тэма 8. Дыхальная сістэма (4 гадзіны)

    Значэнне дыхання. Уяўленне пра знешняе і ўнутранае (тканкавае) дыханні. Будова і функцыі дыхальных шляхоў: насавой поласці, гартані (шчытападобны храсток, надгартаннік, галасавыя звязкі), трахеі, бронхаў. Будова і функцыі лёгкіх.

    Дыхальныя рухі: удых і выдых. Жыццёвая ёмістасць лёгкіх як паказчык фізічнага развіцця арганізма. Рэгуляцыя дыхання. Дыхальныя рэфлексы.

    Склад удыхальнага, альвеалярнага і выдыханага паветра. Абмен газаў у лёгкіх і тканках. Сувязь паміж дыхальнай і крывяноснай сістэмамі.

    Гігіена органаў дыхання. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Уплыў курэння на органы дыхання.

    Першая дапамога пры спыненні дыхання.

     

    Дэманстрацыйныя доследы

    6. Вызначэнне адрозненняў жыццёвай ёмістасці лёгкіх у асобаў рознага полу, узроўня фізічнага развіцця шляхам надзімання паветранага шарыка.

    7. Прыёмы штучнага дыхання і непрамога масажу сэрца.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць:

    будову і функцыі дыхальных шляхоў і лёгкіх;

    механізм дыхальных рухаў;

    паслядоўнасць этапаў газаабмену ў лёгкіх і тканках;

    асноўныя прынцыпы рэгуляцыі дыхання;

    меры гігіены і прафілактыкі захворванняў органаў дыхання;

    меры першай дапамогі пры спыненні дыхання.

    Вучні павінны ўмець:

    растлумачыць сувязь паміж будовай і функцыяй органаў дыхальнай сістэмы;

    вызначаць змену рытму дыхання і тлумачыць прычыны яго ўзнікнення;

    выкарыстоўваць набытыя веды для выканання мер прафілактыкі захворванняў органаў дыхання.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: знешняе і ўнутранае дыханне, насавая поласць, гартань, шчытападобны храсток, надгартаннік, трахея, бронхі, бранхіёлы, альвеолы, лёгачная і прысценачная плеўры, плеўральная поласць, жыццёвая ёмістасць лёгкіх, дыхальны цэнтр, хемарэцэптары, дыхальныя рэфлексы.

     

    Тэма 9. Стрававальная сістэма (5 гадзін)

    Харчаванне – аснова жыццядзейнасці арганізма. Уяўленне пра абмен рэчываў. Харчовыя рэчывы і запатрабаванне ў іх у залежнасці ад узроўня фізічнага развіцця. Бялковы, тлушчавы, вугляводны, салявы і водны абмен рэчываў. Вітаміны (С, А, D, В1, В6, В12) і іх значэнне для арганізма. Харчаванне і страваванне.

    Агульная характарыстыка стрававальнага тракту і стрававальных залоз. 

    Ротавая поласць (зубы, слінныя залозы, язык): будова і функцыі. Ферменты слінных залоз (амілаза і мальтаза).

    Глотка, стрававод, страўнік: будова і функцыі. Кампаненты страўнікавага соку: ферменты (пепсін, ліпаза), саляная кіслата, слізь. Уплыў нікаціну і алкаголю на страваванне ў страўніку.

    Тонкая кішка: дванаццаціперсная, пустая і падуздышная. Месцазнаходжанне, будова і функцыі падстраўнікавай залозы і печані. Ферменты соку падстраўнікавай залозы (трыпсін, амілаза, ліпаза). Страваванне ў тонкім кішэчніку. Усмоктванне.

    Тоўстая кішка: будова і функцыі.

    Рэгуляцыя стрававання.

    Гігіена харчавання. Рацыянальнае харчаванне і яго прынцыпы (харчовая піраміда, рэжым харчавання). Аказанне першай дапамогі пры харчовых атручваннях.

    Дэманстрацыі: табліцы і мадэлі, якія адлюстроўваюць працэсы стрававання.

     

    Практычныя работы

    3. Састаўленне сутачнага рацыёну і рэжыму харчавання.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:

    пра харчовую піраміду;

    пра стрававальныя ферменты і сакрэты.

    Вучні павінны ведаць:

    асноўныя кампаненты ежы;

    асноўныя функцыі харчовых рэчываў;

    значэнне асноўных груп вітамінаў (С, А, D, В1, В6, В12) для абмену рэчываў;

    будову і функцыі органаў стрававальнай сістэмы;

    асноўныя прынцыпы рэгуляцыі стрававання.

    Вучні павінны ўмець:

    растлумачыць узаемасувязь будовы і функцый органаў стрававальнай сістэмы;

    тлумачыць неабходнасць выканання гігіены і прынцыпаў рацыянальнага харчавання для падтрымання здароўя чалавека;

    састаўляць сутачны рацыён харчавання ў адпаведнасці з прынцыпамі рацыянальнага харчавання;

    выконваць меры прафілактыкі захворванняў органаў стрававання;

    аказваць першую дапамогу пры харчовых атручваннях.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: харчовыя рэчывы (бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, вада, мінеральныя рэчывы), гіпа- і гіпервітамінозы, энергетычная каштоўнасць прадуктаў, рацыён, назвы аддзелаў стрававальнага тракту і стрававальных залоз, страваванне, ферменты (амілаза, мальтаза, пепсін, ліпаза, трыпсін), сокі (страўнікавы, падстраўнікавы, кішэчны), усмоктванне, піраміда харчавання, рэжым харчавання.

     

    Тэма 10. Выдзяляльная сістэма (3 гадзіны)

    Значэнне працэсаў выдзялення ў жыццядзейнасці арганізма. Органы, якія выконваюць выдзяляльную функцыю: ныркі, потавыя залозы, лёгкія, кішэчнік.

    Нырка як мочаўтваральны орган: размяшчэнне, будова і функцыі. Нефрон – структурна-функцыянальная адзінка ныркі. Этапы ўтварэння мачы (фільтраванне, рэабсорбцыя) і яе састаў. Рэгуляцыя мочаўтварэння. Мочавыводзячыя органы: мачаточнік, мачавы пузыр, мочаспускальны канал.

    Гігіена мочавыдзяляльнай сістэмы. Захворванні мочавыдзяляльнай сістэмы (піеланефрыт, мочакаменная хвароба). Уплыў хімічных рэчываў, алкаголю на органы выдзяляльнай сістэмы.

    Дэманстрацыі: табліцы, муляжы.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення пра органы, якія ўдзельнічаюць у выдзяленні канчатковых прадуктаў абмену рэчываў з арганізма.

    Вучні павінны ведаць:

    будову і функцыі органаў мочавыдзяляльнай сістэмы;

    будову нефрона як структурна-функцыянальнай адзінкі ныркі;

    этапы ўтварэння мачы;

    механізмы рэгуляцыі ўтварэння мачы.

    Вучні павінны ўмець:

    растлумачыць сувязь паміж будовай і функцыяй мачавых органаў;

    тлумачыць значэнне пітнога рэжыму для падтрымання водна-салявога балансу ў арганізме;

    абгрунтаваць выкананне правіл гігіены для прафілактыкі захворванняў мочавыдзяляльнай сістэмы.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: назвы мачавых органаў, коркавае (нырачнае цельца) і мазгавое (піраміды) рэчыва ныркі, нефрон (капсула, нырачныя канальцы), фільтраванне, першасная мача, рэабсорбцыя, другасная мача, зборныя трубачкі, ныркавая лаханка, інфекцыі мачавых органаў (сыходная і ўзыходная).

     

    Тэма 11. Скура – покрыў цела (3 гадзіны)

    Будова і функцыі скуры, здольнасць да рэгенерацыі. Вытворныя скуры: пазногці, валасы, сальныя і потавыя залозы. Скура як орган: рэцэптары, крывяносныя сасуды. Роля сасудаў скуры падчас цеплаабмену арганізма і асяроддзя.

    Прыметы здаровай скуры. Уплыў фактараў асяроддзя і ладу жыцця на здароўе скуры. Прафілактыка захворванняў скуры.

    Гігіена скуры і яе вытворных. Загартоўванне арганізма.

    Першая дапамога пры апёках (тэрмічныя і хімічныя), адмарожаннях скуры, цеплавым і сонечным ударах.

    Дэманстрацыі: табліцы, якія адлюстроўваюць будову і функцыянаванне скуры.

     

    Дэманстрацыйныя доследы

    8. Першая дапамога пры апёках і адмарожаннях, цеплавым і сонечным ударах.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення пра вытворныя скуры.

    Вучні павінны ведаць:

    будову скуры;

    ролю скуры як покрыву цела чалавека ў забеспячэнні бар’ернай, выдзяляльнай і ахоўнай функцый;

    значэнне сасудаў скуры падчас цеплаабмену;

    правілы першай дапамогі пры апёках і адмарожаннях, цеплавым і сонечным ударах.

    Вучні павінны ўмець:

    растлумачыць функцыі скуры і яе вытворных;

    тлумачыць карысць працэдур загартоўвання;

    ужываць атрыманыя веды для падтрымання здароўя скуры і яе вытворных;

    абгрунтоўваць выкананне правіл асабістай гігіены;

    выкарыстоўваць набытыя веды для аховы скуры ад дзеяння пашкоджвальных фізічных і хімічных фактараў, для аказання першай дапамогі пры апёках, адмарожаннях, цеплавым і сонечным ударах.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: эпідэрміс (рагавы і парасткавы слаі, меланін), дэрма (сасочкавы і сеткаваты (потавыя залозы, валасяныя цыбуліны і сумка, сальныя залозы) слаі), рэцэптары, падскурная тлушчавая клятчатка, цеплаабмен, апёкі (тэрмічны, кіслотны, шчолачны), адмарожанні, цеплавы і сонечны ўдары.

     

    Тэма 12. Рэпрадуктыўная сістэма.

    Індывідуальнае развіццё чалавека і яго здароўе (2 гадзіны)

    Органы мужчынскай палавой сістэмы (машонка, семяннікі, семявыносячыя пратокі, семявыя пузыркі, прастата, палавы член). Уяўленне пра будову і паспяванне сперматазоіда, семявая вадкасці.

    Органы жаночай палавой сістэмы (яечнікі, матачныя трубы, матка, похва). Уяўленне пра будову і паспяванне яйцаклеткі, менструальны цыкл.

    Апладненне. Цяжарнасць. Уплыў алкаголю, нікаціну, таксічных рэчываў на развіццё зародка і плода. Роды.

    Дэманстрацыі: табліцы, муляжы.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення:

    функцыі семявай вадкасці;

    значэнне менструальнага цыклу;

    прыметы цяжарнасці.

    Вучні павінны ведаць:

    адрозненне мужчынскіх і жаночых палавых клетак (сперматазоід і яйцаклетка) і стадыі іх паспявання;

    месцазнаходжанне і агульны прынцып арганізацыі органаў мужчынскай і жаночай палавых сістэм і іх функцыі;

    біялагічны сэнс апладнення.

    Вучні павінны ўмець:

    пералічваць перыяды цяжарнасці;

    выкарыстоўваць атрыманыя веды для тлумачэння ўплыву алкаголю, нікаціну, таксічных рэчываў на развіццё зародка і плода;

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: рэпрадукцыя, назвы мужчынскіх і жаночых рэпрадуктыўных органаў, палавыя клеткі (сперматазоід, яйцаклетка), менструацыя, палюцыі, апладненне, цяжарнасць, зародак, плод, перыяды цяжарнасці, плацэнта, пупавіна, роды.

     

    Тэма 13. Вышэйшая нервовая дзейнасць (2 гадзіны)

    Паводзіны чалавека. Прыстасавальны характар паводзін. Уяўленне пра безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы. Умовы і механізм (часавыя сувязі) утварэння і тармажэння ўмоўных рэфлексаў. Сон і яго значэнне. Віды сну. Гігіена сну.

    Вышэйшая нервовая дзейнасць (ВНД) чалавека. Заснавальнікі вучэння пра вышэйшую нервовую дзейнасць (ВНД). Першая і другая сігнальныя сістэмы.

    Дэманстрацыі: табліцы.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны ведаць на ўзроўні ўяўлення::

    пра вышэйшую нервовую дзейнасць чалавека;

    фізіялагічную аснову фарміравання ўмоўных рэфлексаў;

    першую і другую сігнальныя сістэмы.

    Вучні павінны ведаць:

    адрозненне ўмоўных рэфлексаў ад безумоўных;

    умовы і механізм утварэння і тармажэння ўмоўных рэфлексаў;

    фазы сну.

    Вучні павінны ўмець:

    параўноўваць безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы;

    растлумачыць значэнне другой сігнальнай сістэмы для развіцця чалавека як віду;

    абгрунтаваць уплыў ладу жыцця на працэсы вышэйшай нервовай дзейнасці чалавека.

    Вучні павінны валодаць тэрмінамі і паняццямі: безумоўныя і ўмоўныя рэфлексы, вышэйшая нервовая дзейнасць, часавая сувязь, першая і другая сігнальныя сістэмы, павольны і хуткі сон.

     

    Кантрольныя работы

    № 1. Па тэмах: «Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў чалавека», «Нервовая сістэма», «Сенсорныя сістэмы».

    № 2. Па тэмах: «Эндакрынная сістэма», «Апорна-рухальны апарат», «Унутранае асяроддзе арганізма», «Сардэчна-сасудзістая сістэма», «Дыхальная сістэма», «Стрававальная сістэма», «Выдзяляльная сістэма», «Скура – покрыў цела», «Рэпрадуктыўная сістэма. Індывідуальнае развіццё чалавека і яго здароўе», «Вышэйшая нервовая дзейнасць».

     

     

    ЗАЦВЕРДЖАНА

    Пастанова
    Міністэрства адукацыі
    Рэспублікі Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
    «Фізіка»
    для IX класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
    з беларускай мовай навучання і выхавання


    1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   ...   87


    написать администратору сайта