Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница40 из 87
    1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Мэта вывучэння біялогіі – фарміраванне ў вучняў сучаснага навуковага светапогляду, неабходнага для разумення з’яў і працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе, у жыццядзейнасці ўласнага арганізма, у розных галінах народнай гаспадаркі, для працягу адукацыі, будучай прафесійнай дзейнасці; развіццё ўменняў вызначаць, характарызаваць, параўноўваць і абагульняць вывучаемыя аб’екты і з’явы; стварэнне ўмоў для магчымасці ўсвядомленага выбару індывідуальнай адукацыйнай траекторыі, якая спрыяе наступнаму прафесійнаму самавызначэнню, у адпаведнасці з індывідуальнымі інтарэсамі вучня.

    2. Задачы вучэбнага прадмета «Біялогія»:

    авалоданне сістэмай ведаў пра малекулярныя і структурна-функцыянальныя асновы жыцця, размнажэнне і развіццё арганізмаў асноўных царстваў, экасістэм, біяразнастайнасць, эвалюцыю, што неабходна для ўсведамлення каштоўнасці ўсяго жывога на Зямлі;

    фарміраванне на базе ведаў пра жывую прыроду навуковай карціны свету;

    фарміраванне экалагічнай граматнасці людзей, якія ведаюць біялагічныя заканамернасці, сувязі паміж жывымі арганізмамі, іх эвалюцыю, прычыны і каштоўнасць відавой разнастайнасці;

    усталяванне гарманічных адносін з прыродай, самім сабой, фарміраванне норм і правіл экалагічнай этыкі, адказных адносін да жывой прыроды як асновы экалагічнага выхавання;

    фарміраванне генетычнай граматнасці як асновы здаровага ладу жыцця, захавання псіхічнага, фізічнага, маральнага здароўя чалавека;

    азнаямленне з фундаментальнымі законамі і прынцыпамі існавання жывой прыроды, супольнасцей, арганізмаў;

    фарміраванне ведаў пра будову: бактэрый, пратыстаў, грыбоў, лішайнікаў, споравых і пакрытанасенных раслін, жывёл, чалавека;

    фарміраванне інфармацыйнай кампетэнцыі, умення працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі;

    развіццё асобы вучня, імкнення прымяніць біялагічныя веды на практыцы, удзельнічаць у практычнай дзейнасці ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, біятэхналогіі, рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыроды.

    3. Біялагічная адукацыя заклікана фарміраваць у падрастаючага пакалення разуменне жыцця ў любой яго праяве як найвышэйшай каштоўнасці. Біялогія ўваходзіць у лік прыродазнаўчых навук, якія вывучаюць прыроду, а таксама шляхі пазнання чалавекам прыроды. Акрамя светапогляднага значэння, у яе аснове ляжаць мерапрыемствы па падтрыманні здароўя чалавека, яго бяспекі і вытворчай дзейнасці ў любой галіне народнай гаспадаркі.

    У цяперашні час прыярытэтным напрамкамі, якія маюць прынцыповае тэарэтычнае і практычнае значэнне, наступныя:

    эколага-прыродаахоўны (роля біялогіі ў захаванні біясферы, біялагічнай разнастайнасці, у прадухіленні экалагічных бедстваў);

    эвалюцыйны (паходжанне і эвалюцыя жывых арганізмаў);

    захаванне асабістага здароўя і здароўя чалавека, здароўезберагальнае асяроддзе жыцця.

    У адборы зместу вучэбнага матэрыялу былі выкарыстаны наступныя падыходы:

    культуралагічны падыход дазваляе ў поўнай меры захаваць фундаментальныя крытэрыі біялагічных ведаў, іх цэльнасць і пераемнасць. Сэнс культуралагічнага падыходу ў выкладанні вучэбнага прадмета «Біялогія» заключаецца ў падрыхтоўцы інфармаванага, кампетэнтнага выпускніка, які ўсведамляе сябе ў агульнакультурным кантэксце, гатовага працягнуць адукацыю, жыць і працаваць у новых сацыяльна-эканамічных умовах;

    асобасна арыентаваны падыход прадугледжвае напаўненне праграм вучэбным зместам, значным для кожнага вучня ў паўсядзённым жыцці, важным для фарміравання адэкватных паводзін чалавека ў навакольным асяроддзі;

    дзейнасны падыход рэалізуецца на аснове максімальнага ўключэння ў адукацыйны працэс практычнага кампанента вучэбнага зместу – лабараторных і практычных работ, дэманстрацыйных і лабараторных доследаў, экскурсій.

    З пункта гледжання патрабаванняў навучання вучняў у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца наступныя віды кампетэнцый:

    вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя – гатоўнасць вучня да самастойнай пазнавальнай дзейнасці: пастаноўкі мэты, планавання, аналізу, рэфлексіі, самаацэнкі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці; уменне адрозніваць факты ад здагадак, валоданне вымяральнымі навыкамі, выкарыстанне верагоднасных, статыстычных і іншых метадаў пазнання;

    даследчая кампетэнцыя – сукупнасць ведаў, уменняў, спосабаў дзейнасці, якія дазваляюць вучню быць у пазіцыі даследчыка ў адносінах да навакольнага свету, якая выяўляецца праз успрымальнасць да навакольнага свету, уменне распазнаць і вырашыць праблемную сітуацыю з любым прыродным аб’ектам або з’явай, выкарыстоўваючы для гэтага розныя крыніцы інфармацыі. У аснове даследчай кампетэнтнасці ляжыць паняцце «ўмення» як гатоўнасці асобы да пэўных дзеянняў і аперацый у адпаведнасці з пастаўленай мэтай, на аснове наяўных ведаў і навыкаў;

    інфармацыйная кампетэнцыя – гатоўнасць вучня самастойна працаваць з біялагічнай інфармацыяй з розных крыніц, шукаць, аналізаваць і адбіраць неабходную інфармацыю, арганізоўваць, пераўтвараць, захоўваць і перадаваць яе. Яна забяспечвае навыкі дзейнасці вучняў у адносінах да інфармацыі, якая змяшчаецца ў вучэбным прадмеце «Біялогія», а таксама ў навакольным свеце;

    прадметныя кампетэнцыі:

    экалагічная кампетэнтнасць – здольнасць экалагічна думаць; прымяняць экалагічныя веды, уменні і навыкі, вопыт практычнай экалагічнай дзейнасці для вырашэння розных сітуацый экалагічнага характару; захаванне норм і правіл паводзін у прыродзе;

    прыродазнаўчая кампетэнцыя – здольнасць фарміравання станоўчых пачуццяў да жывых арганізмаў, якія, у сваю чаргу, будуць матываваць гуманныя паводзіны вучняў у навакольным асяроддзі і набыццё вопыту экалагічнай дзейнасці;

    здароўезберагальная кампетэнцыя – каштоўнаснае стаўленне да здароўя, як асновы ўсёй жыццядзейнасці чалавека, здольнасць да засваення здароўезберагальных ведаў, уменняў і навыкаў, гатоўнасць да праяўлення вопыту здароўезберажэння ў паўсядзённай дзейнасці;

    прыродазнаўчанавуковая кампетэнцыя ўключае адпаведныя біялагічныя веды, уменні, навыкі, вопыт творчай пераўтваральнай дзейнасці ў галіне «прырода – чалавек – прырода».

    Асноватворнымі падчас адбору зместу і канструявання вучэбнага прадмета «Біялогія» з’яўляюцца наступныя прынцыпы:

    прынцып навуковасці – адпаведнасць зместу вучэбнага матэрыялу ўзроўню сучаснага развіцця біялагічных навук; дакладнасць выкладу фактаў, законаў, прынцыпаў і тэорый;

    глыбіня навуковай інтэрпрэтацыі біялагічных фактаў і з’яў абмяжоўваецца прынцыпам даступнасці. Даступнасць зместу выяўляецца наяўнасцю лагічных сувязей паміж элементамі ведаў;

    прынцып сістэмнасці і сістэматычнасці – стройная лагічная паслядоўнасць выкладання навуковых гіпотэз, тэорый і фактаў; наяўнасць іх аналізу і абагульнення выкарыстання розных форм лагічнага мыслення;

    прынцып гістарызму – прадугледжвае наяўнасць у змесце вучэбнага прадмета матэрыялаў, што знаёмяць вучняў з роляй біялагічных навук у сістэме навук, якія раскрываюць іх дасягненні;

    прынцып рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей – раскрыццё ў змесце вучэбнай праграмы ўзаемасувязі з іншымі прадметнымі ведамі, уменнямі і навыкамі;

    прынцып сувязі навучання з жыццём паказвае практычную ролю біялагічных ведаў у жыцці чалавека. Дзякуючы ажыццяўленню гэтага прынцыпу, вучні ўсведамляюць каштоўнасць і карыснасць біялагічнай адукацыі. Гэты прынцып патрабуе раскрыцця прыкладнога значэння біялагічных ведаў.

    4. Ва ўстановах адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана вывучэнне наступных раздзелаў вучэбнага прадмета «Біялогія»:

    «Біялогія (Уводзіны ў біялогію)» – VI клас;

    «Біялогія (Жывыя арганізмы ў асяроддзі свайго пасялення. Бактэрыі. Пратысты. Грыбы. Лішайнікі. Расліны)» – VII клас;

    «Біялогія (Жывыя арганізмы ў асяроддзі свайго пасялення. Жывёлы)» – VIII клас;

    «Біялогія (Чалавек і яго здароўе)» – IX клас;

    «Біялогія (Агульныя біялагічныя заканамернасці)» – Х і XI класы.

    Раздзел «Уводзіны ў біялогію» з’яўляецца прапедэўтычным і ўключае першапачатковыя звесткі пра жывую прыроду, яе кампаненты (арганізмы, віды, экасістэмы), асаблівасці іх арганізацыі, узаемасувязь арганізмаў адзін з адным і з нежывой прыродай наваколля, ролю чалавека ў прыродзе, неабходнасць яе аховы. У VI класе адбываецца станаўленне першаснага фундамента біялагічных ведаў.

    Раздзел «Жывыя арганізмы ў асяроддзі свайго пражывання» ўключае звесткі пра адметныя прыметы жывых арганізмаў, іх разнастайнасць, сістэму арганічнага свету, бактэрыі, пратысты, грыбы, лішайнікі, расліны і жывёлы. Змест раздзела прадстаўлены на аснове эколага-эвалюцыйнага і функцыянальнага падыходаў, у адпаведнасці з якімі акцэнты ў вывучэнні арганізмаў пераносяцца з асаблівасцей будовы асобных прадстаўнікоў на раскрыццё працэсаў іх жыццядзейнасці, прыстасаванасці да асяроддзя пражывання, ускладнення ў ходзе гістарычнага развіцця, ролі ў экасістэмах і жыцці чалавека.

    У раздзеле «Чалавек і яго здароўе» змяшчаюцца звесткі пра чалавека як біясацыяльную істоту, будову чалавечага арганізма, працэсы жыццядзейнасці, сацыяльную сутнасць чалавека, умовы захавання яго здароўя, ролю чалавека ў навакольным асяроддзі і яго залежнасць ад якасці асяроддзя.

    Змест раздзела «Агульныя біялагічныя заканамернасці» падпарадкаваны, па-першае, падагульненню і сістэматызацыі таго зместу, які быў засвоены вучнямі пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Біялогія» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; па-другое, знаёмству вучняў з найбольш агульнымі заканамернасцямі, характэрнымі для жывых сістэм рознага рангу – ад біясферы да клеткі. Раздзел «Агульныя біялагічныя заканамернасці» вывучаецца на базавым і павышаным узроўнях.

    Змест вучэбных заняткаў і выкарыстоўваемыя формы і метады навучання павінны быць накіраваны на засваенне вучнямі ведавага і дзейнаснага кампанентаў, развіццё асобы вучня і рэалізацыю выхаваўчага патэнцыяла біялогіі.

    Важным аспектам навучання з’яўляецца арганізацыя і стымуляванне настаўнікам актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў. У ходзе вучэбных заняткаў рэкамендуецца ствараць сітуацыі, у якіх вучні будуць не толькі засвойваць веды, але і спрабаваць прымяняць іх пры вырашэнні розных жыццёвых сітуацый. Як адзін са спосабаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў добра зарэкамендавала сябе навучанне на аснове стварэння праблемных сітуацый, пастаноўкі праблемных задач. Развіццю біялагічнага мыслення вучняў садзейнічае таксама ўключэнне на рэгулярнай аснове ў працэс навучання рашэння пазнавальных задач.

    5. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выкарыстанне ў адукацыйным працэсе розных відаў дзейнасці: работа з рознымі крыніцамі інфармацыі (работа з вучэбнымі дапаможнікамі, табліцамі і інструкцыямі, электроннымі сродкамі навучання), сумеснае выкананне заданняў настаўніка, удзел у дыскусіі па праблемных сітуацыях, выкананне лабараторных і практычных работ. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на фарміраванне ў вучняў уменняў назіраць, апісваць біялагічныя аб’екты, планаваць і праводзіць простыя доследы і эксперыменты, рашаць біялагічныя задачы розных тыпаў складанасці і зместу, раскрываць і ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, працаваць з вызначальнікамі.

    Вялікім патэнцыялам у засваенні паняццяў, развіцці вобразных уяўленняў вучняў валодае выкарыстанне ўсіх відаў нагляднасці на ўроках: табліц, малюнкаў, аплікацый, схем, мадэлей, муляжоў, аудыя- і відэаматэрыялаў, гербарыя, вільготных прэпаратаў, натуральных аб’ектаў.

    Інтэнсіфікацыі працэсу навучання і павышэнню яго эфектыўнасці будзе садзейнічаць выкарыстанне камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі, інтэрактыўных дошак і электронных сродкаў навучання.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    (2 гадзіны на тыдзень; усяго 70 гадзін,

    з іх 5 гадзін – рэзервовы час)

     

    Уводзіны (1 гадзіна)

    Роля біялагічных ведаў у жыцці чалавека.

     

    Тэма 1. Жыццё на Зямлі (4 гадзіны)

    Разнастайнасць жывых арганізмаў і ўмовы іх існавання. Разнастайнасць арганізмаў. Уласцівасці жыцця. Паняцце пра асяроддзе і ўмовы існавання арганізмаў. Фактары асяроддзя. Дзеянне фактараў асяроддзя на арганізмы. Асяроддзі жыцця: наземна-паветранае, воднае, глебавае, жывы арганізм як асяроддзе пражывання. Прыстасаванні арганізма да асяроддзя пражывання.

    Супольнасці жывых арганізмаў. Паняцце пра згуртаванні жывых арганізмаў. Сувязі арганізмаў у згуртаваннях. Паняцце пра ланцуг харчавання. Паняцце пра экасістэму. Наземныя і водныя экасістэмы. Функцыі розных відаў арганізмаў у экасістэме. Паняцце пра кругаварот рэчываў у экасістэме.

    Дэманстрацыі: табліцы, схемы, відэаролікі, якія адлюстроўваюць разнастайнасць арганізмаў на Зямлі, асяроддзі жыцця і прыстасаванні арганізмаў да асяроддзя пражывання, структуру экасістэмы, прыклады наземных і водных экасістэм.

     

    Экскурсіі

    1. Наземная (або водная) экасістэма (праводзіць у зручны час).

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць на ўзроўні ўяўлення:

    пра разнастайнасць жывых арганізмаў;

    асяроддзі жыцця;

    фактарыасяроддзя і іх уплыў на арганізмы;

    прыстасаванні арганізмаў да асяроддзя пражывання;

    экасістэмы, наземныя і водныя экасістэмы;

    функцыіарганізмаўу экасістэме;

    умець:

    называць асяроддзі жыцця;

    характарызаваць умовы жыцця арганізмаў у тым ці іншым асяроддзі;

    тлумачыць функцыіарганізмаў у экасістэме;

    характарызаваць сувязіарганізмаўу экасістэме;

    прыводзіць прыклады арганізмаў, якія жывуць у тым ці іншым асяроддзі, прыстасаванняў арганізма да асяроддзя пражывання;

    параўноўваць умовы жыцця арганізмаў у розных асяроддзях;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: асяроддзе пражывання, супольнасці жывых арганізмаў, экасістэма, ланцугі харчавання.

     

    Тэма 2. Бактэрыі (5 гадзін)

    Бактэрыі – пракарыятычныя арганізмы. Распаўсюджанне і ўмовы жыцця бактэрый. Разнастайнасць форм, асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці бактэрый. Паняцце пра бактэрыі-гетэратрофы (сапратрофы, паразіты і сімбіёнты) і бактэрыі-аўтатрофы. Размнажэнне бактэрый. Спораўтварэнне ў бактэрый.

    Роля бактэрый у прыродзе. Удзел у кругавароце рэчываў, глебаўтварэнні, санітарная роля бактэрый, удзел бактэрый у стварэнні карысных выкапняў.

    Бактэрыі ў жыцці чалавека. Роля бактэрый-сімбіёнтаўу жыцці чалавека. Выкарыстанне бактэрый у прыгатаванні харчовых прадуктаў, вытворчасці малочна-кіслых прадуктаў, корму для жывёл, лекавых сродкаў, у ачышчальных збудаваннях.

    Псаванне прадуктаў харчавання, корму жывёл, пашкоджанне свойскіх жывёл і культурных раслін. Метады барацьбы з бактэрыямі.

    Бактэрыі – узбуджальнікі хвароб чалавека. Бактэрыяльныя захворванні (чума, халера, коклюш, дыфтэрыя, шкарлятына, слупняк, туберкулёз і інш.). Прафілактыка бактэрыяльных захворванняў.

    Цыянабактэрыі. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці. Роля ў экасістэмах.

    Дэманстрацыі: табліцы, відэаролікі, якія паказваюць будову і жыццядзейнасць бактэрый, выкарыстанне бактэрый у прамысловасці, інфекцыйныя хваробы чалавека, жывёл і раслін; прэпараты каранёў бабовых раслін з клубеньчыкамі.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзе жыцця бактэрый;

    асаблівасці будовы бактэрыяльных клетак;

    асноўныя працэсы жыццядзейнасці бактэрый;

    метады прафілактыкі інфекцыйных хвароб;

    умець:

    называць адметныя прыметы бактэрый;

    тлумачыць адрозненні бактэрый ад іншых арганізмаў;

    характарызаваць умовы жыцця бактэрый;

    характарызаваць ролю бактэрый у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;

    распазнаваць на малюнках, у табліцах бактэрый рознай формы;

    прыводзіць прыклады карысных і хваробатворных бактэрый, прыклады бактэрыяльных захворванняў чалавека;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы бактэрый, працэсаў іх жыццядзейнасці;

    выкарыстоўваць набытыя веды пра бактэрыі для прафілактыкі бактэрыяльных захворванняў і прадухілення атручэнняў, выкліканых бактэрыямі;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: бактэрыі, цыянабактэрыі, пракарыёты, гетэратрофы, сапратрофы, аўтатрофы, паразіты, хваробатворныя бактэрыі, сімбіёз.

     

    Тэма 3. Пратысты (6 гадзін)

    Агульная характарыстыка пратыстаў як эўкарыятычных арганізмаў.

    Гетэратрофныя пратысты. Асяроддзе пражывання, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці на прыкладзе амёбы звычайнай, інфузорыі туфелькі.

    Роля гетэратрофных пратыстаўу экасістэмах і жыцці чалавека. Паразітычныя пратысты.

    Аўтатрофныя і аўтагетэратрофныя пратысты. Агульная характарыстыка водарасцей як фотасінтэзуючых арганізмаў. Аднаклетачныя (хларэла, хламідаманада) і мнагаклетачныя (спірагіра, ульва, ламінарыя) водарасці. Прыстасаванні водарасцей да асяроддзя існавання.

    Значэнне водарасцей у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам.

    Дэманстрацыі: табліцы, відэаролікі, якія адлюстроўваюць умовы жыцця, будову і жыццядзейнасць пратыстаў, іх выкарыстанне чалавекам.

     

    Лабараторныя работы

    1. Будова інфузорыі туфелькі.

    2. Будова водарасцей на прыкладзе спірагіры.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзе жыцця пратыстаў;

    асаблівасці будовы пратыстаў;

    асноўныя працэсы жыццядзейнасці пратыстаў;

    ролю пратыстаў у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам;

    умець:

    называць адметныя прыметы пратыстаў;

    тлумачыць адрозненні пратыстаў ад іншых арганізмаў;

    характарызаваць умовы жыцця розных груп пратыстаў, асноўныя працэсы жыццядзейнасці розных груп пратыстаў, ролю пратыстаўу экасістэмах;

    апісваць асноўныя адрозненні пратыстаў ад іншых груп арганізмаў;

    распазнаваць на малюнках, у табліцах пратысты, прыведзеныя ў вучэбным дапаможніку;

    прыводзіць прыклады гетэратрофных, аўтатрофных і аўтагетэратрофных пратыстаў, хваробатворных пратыстаў;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовыпратыстаў розных груп, працэсаў іх жыццядзейнасці;

    працаваць з мікраскопам, вывучаць мікрапрэпараты, аналізаваць атрыманыя вынікі і рабіць высновы;

    выконваць лабараторныя і практычныя работы па інструктыўных картках;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні аб пратыстах для прафілактыкі захворванняў, выкліканых пратыстамі;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: пратысты, эўкарыёты, гетэратрофныя пратысты, аўтатрофныя пратысты, аўтагетэратрофныя пратысты, водарасці.

     

    Тэма 4. Грыбы. Лішайнікі (7 гадзін)

    Агульная характарыстыка грыбоў. Распаўсюджанне, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці грыбоў.

    Шапачкавыя грыбы і іх разнастайнасць. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці шапачкавых грыбоў. Ядомыя і ядавітыя грыбы. Атручэнне грыбамі. Меры засцярогі пры зборы і выкарыстанні грыбоў. Першая дапамога пры атручэнні грыбамі.

    Плесневыя грыбы і дрожджы. Асаблівасці будовы і жыццядзейнасці на прыкладзе мукора, пеніцыла і пякарскіх дражджэй.

    Роля грыбоў у экасістэмах. Удзел у кругавароце рэчываў, глебаўтварэнні, санітарная роля. Сімбіёз грыбоў з раслінамі. Грыбы-паразіты, якія выклікаюць хваробы раслін і жывёл.

    Значэнне грыбоў у жыцці чалавека. Ужыванне ў ежу. Культываванне шапачкавых грыбоў. Атрыманне антыбіётыкаў, вітамінаў і іншых лекавых сродкаў. Выкарыстанне грыбоў у хлебапячэнні і сыраварэнні, вінаробстве, прыгатаванні кефіру.

    Адмоўная роля грыбоў. Разбурэнне вырабаў з драўніны, скуры, паперы. Пашкоджанне прадуктаў харчавання. Паражэнне сельскагаспадарчых раслін і свойскіх жывёл. Грыбковыя захворванні чалавека (мікраспарыя і іншыя мікозы).

    Лішайнікі. Лішайнікі – сімбіятычныя арганізмы. Будова талома, жыўленне, размнажэнне лішайнікаў. Роля ў прыродзе, выкарыстанне чалавекам. Лішайнікі – біяіндыкатары чысціні паветранага асяроддзя.

    Дэманстрацыі: табліцы, відэаролікі, якія адлюстроўваюць распаўсюджанне, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці грыбоў; роля грыбоў у экасістэмах. Муляжы, натуральныя пладовыя целы шапачкавых грыбоў. Фрагменты субстрату (хлеб, сыр, таматная паста, павідла) з плесневымі грыбамі; органы раслін, пашкоджаных грыбамі-паразітамі. Калекцыі лішайнікаў; відэаролікі, якія адлюстроўваюць грыбковыя захворванні чалавека.

     

    Лабараторныя работы

    3. Будова плесневых грыбоў на прыкладзе мікрапрэпаратаў мукора (пеніцыла).

     

    Экскурсіі

    2. Разнастайнасць лішайнікаў (праводзіць у зручны час).

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзе жыцця грыбоў і лішайнікаў;

    асаблівасці будовы грыбоў і лішайнікаў;

    асноўныя працэсы жыццядзейнасці грыбоў і лішайнікаў;

    ролю грыбоў у экасістэмах, значэнне ў жыцці чалавека;

    асноўныя ядомыя і ядавітыя грыбы Беларусі;

    умець:

    называць адметныя прыметы грыбоў і лішайнікаў;

    тлумачыць адрозненні грыбоў і лішайнікаў ад іншых арганізмаў;

    характарызаваць умовы жыцця грыбоў, лішайнікаў;

    характарызаваць ролю грыбоў і лішайнікаў у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;

    распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе плесневыя і шапачкавыя грыбы, дрожджы, ядомыя і ядавітыя грыбы, лішайнікі;

    прыводзіць прыклады плесневых і шапачкавых грыбоў, грыбоў, якія выклікаюць хваробы раслін і жывёл, грыбковых захворванняў чалавека;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце;

    ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы грыбоў і лішайнікаў, працэсаў іх жыццядзейнасці;

    працаваць з мікраскопам, рыхтаваць і вывучаць мікрапрэпараты, аналізаваць атрыманыя вынікі і рабіць высновы;

    выконваць лабараторныя работы па інструкцыйных картках;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра грыбы для прафілактыкі грыбковых захворванняў і прадухілення атручэнняў, выкліканых грыбамі, прафілактыкі псавання прадуктаў харчавання грыбамі;

    праводзіць доследы і назіранні за жыццядзейнасцю грыбоў;

    аказваць першую дапамогу пры атручэнні грыбамі;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: грыбы, плесневыя грыбы, дрожджы, шапачкавы грыб, грыбы-паразіты, гіфа, міцэлій, пладовае цела, спора, лішайнік.

     

    Тэма 5. Агульная характарыстыка раслін (4 гадзіны)

    Асноўныя прыметы раслін. Асаблівасці будовы клетак раслін. Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання раслін. Уяўленне пра тканкі раслін (покрыўныя, праводзячыя, механічныя, асноўныя і ўтваральныя). Разнастайнасць раслін. Жыццёвыя формы раслін (дрэвы, кусты, кусцікі, травяністыя расліны). Роля раслін у прыродзе.

    Дэманстрацыі: жывыя (пакаёвыя ці аранжарэйныя) і гербарныя экзэмпляры раслін, табліцы і відэаролікі, якія дэманструюць асаблівасці будовы раслін, разнастайнасць раслін на Зямлі, жыццёвыя формы раслін, споравыя і насенныя расліны.

     

    Лабараторныя работы

    4. Будова эпідэрмісу ліста пакаёвай расліны.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзі жыцця раслін;

    адметныя прыметы раслін:

    асаблівасці будовы клетак раслін;

    ролю раслін у прыродзе;

    умець:

    называць адметныя прыметы раслін;

    тлумачыць адрозненні раслін ад іншых арганізмаў;

    распазнаваць на малюнках розныя жыццёвыя формы раслін;

    прыводзіць прыклады вядомых відаў раслін: дрэў, кустоў, травяністых раслін;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра расліны для абгрунтавання іх ролі ў існаванніўсіх жывых арганізмаў на Зямлі, у тым ліку чалавека;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    выконваць лабараторныя і практычныя работы па інструкцыйных картках;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: расліна, аўтатроф, орган, вегетатыўныя органы, тканка, жыццёвая форма.

     

    Тэма 6. Споравыя расліны (6 гадзін)

    Паняцце пра споравыя расліны.

    Імхі. Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання імхоў. Лістасцябловыя імхі (зялёныя і сфагнавыя): асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці. Роля імхоў ва ўтварэнні балотных экасістэм.Утварэнне і выкарыстанне торфу. Роля імхоў у прыродзе, выкарыстанне імхоў.

    Папараці, хвашчы, дзераза. Распаўсюджанне, асаблівасці будовы і працэсаў жыццядзейнасці. Разнастайнасць папарацей, хвашчоў, дзеразы. Роля ў экасістэмах, выкарыстанне чалавекам.

    Дэманстрацыі: табліцы, жывыя і гербарныя экзэмпляры імхоў, хвашчоў, дзеразы і папараці; відэаролікі, якія адлюстроўваюць распаўсюджанне, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці споравых раслін, торф і прадукты яго перапрацоўкі; адбіткі вымерлых папарацей.

     

    Лабараторныя работы

    5. Будова зязюлінага лёну і сфагнуму.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзі жыцця імхоў, хвашчоў, дзеразы, папараці;

    асаблівасці будовы імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей; прыстасаванні іх да асяроддзя пражывання;

    асноўныя працэсы жыццядзейнасці імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей;

    роля імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей у экасістэмах і выкарыстанне іх чалавекам;

    умець:

    называць адметныя прыметы імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарцей;

    тлумачыць адрозненні імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей паміж сабой і іх адрозненне ад насенных раслін;

    характарызаваць умовы жыцця імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей;

    характарызаваць ролю імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей у экасістэмах і выкарыстанне іх чалавекам;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра: імхі для абгрунтавання іх ролі ў фарміраванні балотных экасістэм, у забалочванні глебы і папярэджанні гэтага працэсу; папарацей для выкарыстання іх у азеляненні;

    распазнаваць на малюнках, табліцах, у прыродзе імхі, хвашчы, дзеразу, папараці;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы імхоў, хвашчоў, дзеразы, папарацей, працэсаў іх жыццядзейнасці;

    выконваць лабараторныя і практычныя работы па інструкцыйных картках;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: мох, хвошч, дзераза, папараць, зялёны мох, сфагнавы мох, спора, гамета.

     

    Тэма 7. Голанасенныя расліны (2 гадзіны)

    Паняцце пра насенныя расліны. Агульная характарыстыка голанасенных раслін. Распаўсюджанне, разнастайнасць, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці. Размнажэнне голанасенных. Значэнне голанасенных у экасістэмах. Выкарыстанне голанасенных у будаўніцтве, харчовай і хімічнай прамысловасці, медыцыне. Выкарыстанне некаторых голанасенных раслін (напрыклад, хвоі) для замацавання глеб і прадухілення эрозіі глебы. Стварэнне ахоўных лесапалос уздоўж дарог. Выкарыстанне ў азеляненні. Дэкаратыўнае значэнне.

    Дэманстрацыі: табліцы, гербарныя экзэмпляры голанасенных; відэаролікі, якія адлюстроўваюць распаўсюджанне, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці голанасенных, іх прыстасаванні да асяроддзя пражывання, значэнне голанасенных у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам.

     

    Практычныя работы

    1. Параўнальная характарыстыка розных відаў голанасенных раслін (знешні выгляд, пабегі, шышкі і насенне).

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзі жыцця голанасенных;

    асаблівасці будовы голанасенных, прыстасаванне іх да асяроддзя пражывання;

    асноўныя працэсы жыццядзейнасці голанасенных;

    ролю голанасенных у экасістэмах, выкарыстанне чалавекам;

    умець:

    называць адметныя прыметы голанасенных;

    тлумачыць адрозненні голанасенных ад іншых раслін;

    характарызаваць умовы жыцця голанасенных;

    характарызаваць ролю голанасенных у лясных экасістэмах ізначэнне ў жыцці чалавека;

    распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе найбольш распаўсюджаныя віды голанасенных;

    прыводзіць прыклады выкарыстання голанасенных і прадуктаў перапрацоўкі драўніны ў гаспадарчай дзейнасці чалавека, у ландшафтным дызайне;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра голанасенныя для абгрунтавання іх ролі ў лясных экасістэмах, у азеляненні;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы голанасенных, працэсаў іх жыццядзейнасці;

    выконваць практычную работу па інструкцыйных картках;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: насенныя расліны, голанасенныя расліны, насенне, зародак, пылок, апыленне, апладненне, шышка.

     

    Тэма 8. Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін (11 гадзін)

    Агульная характарыстыка пакрытанасенных.

    Корань. Паняцце пра корань і яго функцыі. Віды каранёў і каранёвых сістэм. Асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы кораня ў сувязі з выконваемымі функцыямі. Рост кораня. Выкарыстанне ведаў пра заканамернасці росту кораня і ўтварэнне каранёвай сістэмы ў сельскагаспадарчай практыцы. Відазмяненні кораня (караняплоды, каранёвыя клубні, карані-прысоскі) і іх значэнне.

    Парастак. Паняцце пра парастак. Пупышка – зачаткавы парастак. Тыпы пупышак па размяшчэнні (верхавінкавыя, пазушныя, прыдаткавыя) і будове (вегетатыўныя, генератыўныя). Развіццё парасткаў. Паняцце пра спячыяпупышкі.

    Сцябло. Сцябло – восевая частка парасткаў. Асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы сцябла ў сувязі з выконваемымі функцыямі (на прыкладзе дрэўнай расліны). Перамяшчэнне па сцябле вады, мінеральных і арганічных рэчываў. Рост сцябла ў даўжыню і таўшчыню. Паняцце пра гадавыя кольцы. Галінаванне сцябла. Выкарыстанне ведаў пра развіццёпарасткаў, рост сцябла і яго галінаванне ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.

    Ліст. Ліст – бакавая частка парасткаў. Функцыі ліста: фотасінтэз, транспірацыя і газаабмен. Знешняя будова ліста. Простыя і складаныя лісты. Жылкаванне ліста. Размяшчэнне лісця на сцябле. Асаблівасці ўнутранай будовы ліста ў сувязі з выконваемымі функцыямі. Прыстасаванні раслін да памяншэння выпарэння вады. Лістапад і яго значэнне.

    Відазмяненні ліста (калючкі, вусікі і лоўчыя апараты).

    Відазмененыя парасткі. Карэнішча, клубень, цыбуліна, іх будова, біялагічнае і гаспадарчае значэнне. Паняцце пра сукуленты. Калючкі, вусы.

    Вегетатыўнае размнажэнне раслін. Размнажэнне раслін відазмененымі парасткамі, чаранкамі, адводкамі, дзяленнем куста, прышчэпкамі. Біялагічнае і гаспадарчае значэнне вегетатыўнага размнажэння.

    Дэманстрацыі: табліцы; дослед, які паказвае ўплыў на рост кораня выдалення яго кончыка. Доследы, якія даказваюць верхавінны рост кораня. Будова каранёвых сістэм. Будова кончыка кораня. Унутраная будова дрэўнай расліны. Доследы, якія даказваюць перамяшчэнне рэчываў па сцябле. Вызначэнне ўзросту сцябла па спіле дрэўнай расліны. Доследы, якія паказваюць выпарэнне вады лісцем. Відазмененыя лісты (калючкі, вусікі, лоўчыя апараты).

     

    Лабараторныя работы

    6. Знешняя будова кораня праростка.

    7. Будова вегетатыўных і генератыўных пупышак, размяшчэнне іх на сцябле.

    8. Будова клубня бульбы і цыбуліны рэпчатай цыбулі як відазмененых парасткаў.

     

    Практычныя работы

    2. Будова стрыжневай і мачкаватай каранёвых сістэм.

    3. Знешняя будова і распазнаванне простых і складаных лістоў.

    4. Спосабы вегетатыўнага размнажэння раслін (дослед у хатніх умовах).

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    распаўсюджанне і асяроддзі жыцця пакрытанасенных раслін;

    адметныя прыметы пакрытанасенных;

    асаблівасці будовы вегетатыўных органаў пакрытанасенных у сувязі з выконваемымі функцыямі;

    асноўныя відазмяненні вегетатыўных органаў і іх значэнне;

    ролю пакрытанасенных раслін у прыродзе, складанні экасістэм;

    асноўныя віды вегетатыўнага размнажэння раслін;

    умець:

    называць адметныя прыметы пакрытанасенных раслін;

    тлумачыць адрозненні пакрытанасенных ад іншых груп раслін;

    характарызаваць умовы жыцця пакрытанасенных;

    характарызаваць ролю пакрытанасенных у экасістэмах і іх значэнне ў жыцці чалавека;

    распазнаваць на малюнках, у табліцах, на жывых экзэмплярах вегетатыўныя органы;

    прыводзіць прыклады выкарыстання вегетатыўных органаў у размнажэнні раслін у прыродзе і культуры;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы пакрытанасенных раслін, працэсаў іх жыццядзейнасці;

    працаваць з мікраскопам, рыхтаваць і вывучаць мікрапрэпараты, аналізаваць атрыманыя вынікі і рабіць высновы;

    выконваць лабараторныя і практычныя работы па інструкцыйных картках;

    выкарыстоўваць набытыя веды пра вегетатыўныя органы раслін, заканамернасці іх росту і развіцця для атрымання высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур, вегетатыўнага размнажэння пакаёвых, дэкаратыўных і культурных раслін.

    размнажаць пакаёвыя і дэкаратыўныя расліны з дапамогай вегетатыўных органаў, клубняў, цыбулін;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: пакрытанасенныя расліны, вегетатыўныя органы, корань, каранёвая сістэма, парастак, сцябло, ліст, фотасінтэз, транспірацыя, газаабмен, відазмененыя парасткі, карэнішча, клубень, цыбуліна, вегетатыўнае размнажэнне, лістапад.

     

    Тэма 9. Кветка. Плод. Насенне (7 гадзін)

    Кветка. Кветка, яе будова і функцыі. Суквецці: простыя і складаныя, іх біялагічнае значэнне. Апыленне (самаапыленне, перакрыжаванае апыленне). Прыстасаванне раслін да апылення. Двайное апладненне, утварэнне пладоў і насення.

    Плады. Будова і класіфікацыя пладоў. Прыстасаванні раслін да распаўсюджання пладоў. Біялагічнае і гаспадарчае значэнне пладоў.

    Насенне. Будова насення адна- і двухдольных раслін. Спакой насення. Жыццяздольнасць насення. Умовы прарастання насення. Жыўленне і рост праростка.

    Дэманстрацыі: муляжы кветак, схемы розных суквеццяў, калекцыі пладоў. Доследы, якія даказваюць наяўнасць у насенні вады, мінеральных і арганічных рэчываў, значэнне вады, паветра і цяпла для прарастання насення, выдзяленне вуглякіслага газу насеннем, якое прарастае, жыўленне праросткаў запаснымі рэчывамі насення.

     

    Лабараторныя работы

    9. Будова кветкі ў сувязі з выконваемымі функцыямі.

    10. Будова і разнастайнасць пладоў.

    11. Будова насення адна- і двухдольных раслін.

     

    Практычныя работы

    5. Тыпы простых і складаных суквеццяў.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    асаблівасці будовы кветак і пладоў у сувязі з выконваемымі функцыямі;

    біялагічную ролю суквеццяў;

    біялагічнае і гаспадарчае значэнне пладоў;

    спосабы і значэнне працэсу апылення раслін;

    асаблівасці будовы насення адна- і двухдольных раслін;

    умовы прарастання насення і фарміраванне праростка;

    умець:

    называць часткі кветкі;

    называць асноўныя тыпы пладоў (сухіх і сакавітых);

    тлумачыць сутнасць працэсаў апылення і апладнення, прарастання насення;

    характарызаваць функцыі кветак і пладоў пакрытанасенных;

    характарызаваць будову кветкі і функцыі яе частак;

    прыводзіць прыклады раслін, якія апыляюцца ветрам, насякомымі, вадой;

    прыводзіць прыклады спосабаў распаўсюджання пладоў і насення, прыстасаванні да распаўсюджання пладоў і насення тым ці іншым спосабам;

    характарызаваць значэнне распаўсюджання пладоў і насення ў жыцці раслін;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра апыленне раслін, заканамернасці ўтварэння пладоў і насення, умовы прарастання насення пры вырошчванні раслін на прысядзібных і дачных участках;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей будовы і функцый кветак і пладоў;

    вызначаць усходжасць насення;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: кветка, суквецце, апыленне, двайное апладненне, плод, насенне, праростак.

     

    Тэма 10. Разнастайнасць пакрытанасенных раслін (12 гадзін)

    Асноўныя сістэматычныя групы раслін: від, род, сямейства, клас, аддзел. Адметныя прыметы адна- і двухдольных раслін.

    Дзікарослыя і культурныя расліны. Дзікарослыя расліны экасістэм Беларусі: лесу, лугу, балота, вадаёмаў. Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны. Першая дапамога пры атручэннях ядавітымі раслінамі.

    Культурныя расліны. Збожжавыя, агароднінныя, пладова-ягадныя, цукраносныя, алейныя, прадзільныя, кармавыя, дэкаратыўныя расліны.

    Вырошчванне раслін. Падрыхтоўка насення да пасеву. Пасеў насення. Паняцце праўгнаенні. Догляд пасеваў. Уборка і захоўванне ўраджаю.

    Роля пакрытанасенных раслін у прыродзе. Фарміраванне расліннага покрыва Зямлі, стварэнне ўмоў для жыцця іншых арганізмаў, вытворчасць арганічных рэчываў і кіслароду, удзел у кругавароце рэчываў і інш.

    Значэнне пакрытанасенных раслін у жыцці чалавека. Атрыманне прадуктаў харчавання. Вырошчванне раслін у адкрытым і закрытым грунце. Паняцце пра гідрапоніку.

    Ахова раслін і прыродных супольнасцей.

    Дэманстрацыі: табліцы, жывыя і гербарныя экзэмпляры пакрытанасенных раслін. Відэаролікі, якія дэманструюць разнастайнасць дзікарослых і культурных раслін, розных экасістэм, выкарыстанне раслін чалавекам, вырошчванне раслін, асноўныя агратэхнічныя прыёмы вырошчвання і догляду раслін, уборку і захоўванне ўраджаю, выкарыстанне раслін у азеляненні населеных пунктаў.

     

    Дэманстрацыйныя вопыты

    1. Вызначэнне ўсходжасці насення.

     

    Экскурсіі

    3. Разнастайнасць раслін лесу (парку, лугу, вадаёма; праводзіць у зручны час).

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Вучні павінны:

    ведаць:

    асноўныя сістэматычныя групы раслін;

    асаблівасці адна- і двухдольных раслін;

    асноўныя дзікарослыя расліны лесу, лугу, балота, вадаёма;

    ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны;

    культурныя расліны Беларусі;

    асноўныя напрамкі дзейнасці чалавека па ахове раслін;

    умець:

    называць асноўныя расліны лесу, лугу, балота, вадаёма;

    называць прыметы адна- і двухдольных раслін;

    характарызаваць умовы вырошчвання культурных раслін;

    характарызаваць ролю пакрытанасенных у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;

    характарызаваць расліны як жывыя арганізмы, разнастайнасць раслін;

    характарызаваць ролю раслін у экасістэмах і значэнне ў жыцці чалавека;

    адрозніваць адна- і двухдольныя расліны;

    адрозніваць ядомыя і ядавітыя расліны;

    распазнаваць на малюнках, у табліцах, прыродзе асноўныя дзікарослыя і культурныя расліны;

    прыводзіць прыклады прадуктаў харчавання, якія атрымліваюць з пэўных раслін;

    выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пра разнастайнасць пакрытанасенных раслін для абгрунтавання іх ролі ў прыродзе і жыцці чалавека, пры вырошчванні раслін на прысядзібным і дачным участках, зборы і захоўванні ўраджаю, выкарыстанні раслін у азеляненні памяшканняў і прылеглых да іх тэрыторый, для прафілактыкі атручэнняў, выкліканых ядавітымі раслінамі;

    аналізаваць тэкст вучэбнага дапаможніка, вылучаць галоўнае ў пэўным фрагменце, ставіць пытанні да фрагмента тэксту;

    аналізаваць малюнкі ў вучэбным дапаможніку і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю для тлумачэння асаблівасцей раслін розных экасістэм, асаблівасцей будовы адна- і двухдольных раслін, праводзіць біялагічныя доследы і назіранні за жыццядзейнасцю дзікарослых, пакаёвых і культурных раслін;

    захоўваць і тлумачыць правілы паводзін у прыродзе;

    валодаць тэрмінамі і паняццямі: лес, луг, балота, дзікарослыя расліны, культурныя расліны, збожжавыя расліны, агароднінныя расліны, пладова-ягадныя расліны, алейныя расліны, цукраносныя расліны, прадзільныя расліны, дэкаратыўныя расліны.

     

    Кантрольныя работы

    № 1. Па тэмах: «Уводзіны», «Жыццё на Зямлі», «Бактэрыі», «Пратысты», «Грыбы. Лішайнікі».

    № 2. Па тэмах: «Агульная характарыстыка раслін», «Споравыя расліны», «Голанасенныя расліны», «Вегетатыўныя органы пакрытанасенных раслін», «Кветка. Плод. Насенне», «Разнастайнасць пакрытанасенных раслін».

     

     

    УТВЕРЖДЕНО

    Постановление
    Министерства образования
    Республики Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Учебная программа по учебному предмету
    «Трудовое обучение. Технический труд»
    для VII класса учреждений общего среднего образования
    с русским языком обучения и воспитания


    1   ...   36   37   38   39   40   41   42   43   ...   87


    написать администратору сайта