Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА 1. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» ажыццяўляецца па новых вучэбных праграмах. Асноўнай мэтай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» з’яўляецца фарміраванне асноў кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якая спрыяе сацыялізацыі асобы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. 2. Рэалізацыя гэтай мэты прадугледжвае рашэнне вучэбных, развіццёвых і выхаваўчых задач: фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе выканання розных відаў вучэбна-пазнавальнай і працоўнай дзейнасці (тэхналагічных аперацый) па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, вядзенні хатняй гаспадаркі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дамаводстве, вырошчванні раслін; фарміраванне асноў графічнай і тэхналагічнай пісьменнасці, уменняў эканомна выкарыстоўваць матэрыялы і выконваць правілы бяспечных паводзін; фарміраванне гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння; развіццё пазнавальных інтарэсаў і самастойнасці; творчых, канструктарскіх здольнасцей; тэхнічнага і мастацкага мыслення; камунікатыўных і арганізатарскіх уменняў у працэсе выканання розных відаў дзейнасці; выхаванне працавітасці, культуры працы, ініцыятыўнасці і самастойнасці, эстэтычнага густу, культуры паводзін і зносін, далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый. Змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» (далей – вучэбная праграма) рэалізуецца ў працэсе тэарэтычнага і практычнага навучання. Практычнае навучанне ажыццяўляецца ў працэсе выканання вучнямі практычных работ. Навучанне вучэбнаму прадмету «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца»на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі грунтуецца на метадалагічных падыходах: сістэмна-дзейнасным, асяроддзевым, асобасна арыентаваным, культуралагічным, кампетэнтнасным. 3. Да асноўных відаў кампетэнцый, што фарміруюцца ў працэсе працоўнага навучання вучняў, адносяцца асобасныя, метапрадметныя і прадметныя кампетэнцыі: 3.1. асобасныя кампетэнцыі арыентаваны на гатоўнасць і здольнасць вучняў да самаразвіцця. Да асобасных кампетэнцый адносяцца: каштоўнасна-сэнсавыя – здольнасці да каштоўнаснага і эмацыянальна-валявога ажыццяўлення дзейнасці; здольнасці прымаць веды як каштоўнасці, умець гарманічна адаптавацца ў сучасным свеце, выбіраць каштоўнасныя, мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў, самастойна выяўляць супярэчнасці і прымаць рашэнні; рэфлексіўна-ацэначныя – здольнасці ўсведамлення ўласных індывідуальна-асобасных асаблівасцей, свайго псіхічнага стану; здольнасць ажыццяўляць суб’ектыўны самакантроль і самаацэнку, гатоўнасць да самаўдасканалення і самаразвіцця; камунікатыўныя – здольнасці да арганізацыі і прадуктыўнага супрацоўніцтва ў калектыўнай дзейнасці, здольнасці дапускаць магчымасць існавання ў людзей розных пунктаў гледжання, улічваць іх і імкнуцца да каардынацыі розных пазіцый у супрацоўніцтве, выкарыстоўваць маўленне для рэгуляцыі сваіх дзеянняў, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці, адэкватна выкарыстоўваць маўленчыя сродкі для вырашэння розных камунікатыўных, арганізацыйных і практычных задач; 3.2. метапрадметныя кампетэнцыі накіраваны на авалоданне вучнямі ўніверсальнымі вучэбнымі дзеяннямі (рэгулятыўнымі, інфармацыйнымі, пазнавальнымі), якія складаюць аснову ўмення вучыцца. Да метапрадметных кампетэнцый адносяцца: рэгулятыўныя – здольнасці прымаць вучэбную задачу, ставіць мэты ў вучэбна-тэхналагічнай і творчай дзейнасці, планаваць свае дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх рэалізацыі, ажыццяўляць прамежкавы і выніковы кантроль, ацэнку вучэбных дзеянняў у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх выканання, адэкватна ўспрымаць ацэнку настаўніка, выконваць вучэбныя дзеянні ў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці; інфармацыйныя – здольнасці ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу неабходнай інфармацыі ў адпаведнасці з узроўнем і складанасцю вырашэння задач, ствараць уласны інфармацыйны прадукт, прадстаўляць інфармацыю ў разнастайнай форме (таблічнай, графічнай, схематычнай і інш.) для вырашэння задач, фармуляваць адказы ў вуснай і пісьмовай форме, арыентавацца на разнастайнасць спосабаў вырашэння задач, вылучаць істотную інфармацыю з тэкстаў розных відаў; пазнавальныя – здольнасці ажыццяўляць вучэбна-пазнавальную дзейнасць, аналізаваць прадметы з вылучэннем істотных і неістотных характарыстык і элементаў, праводзіць параўнанне па зададзеных крытэрыях, будаваць развагі пра вырабы, іх будову, уласцівасці і сувязі, падагульняць, выяўляць аналогіі, выконваць праектную дзейнасць; 3.3. прадметныя кампетэнцыі фарміруюцца ў працэсе засваення вучнямі тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў у розных відах вучэбна-пазнавальнай, працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці,упрацэсе вывучэння асноў матэрыялазнаўства, вядзення хатняй гаспадаркі, выканання тэхналагічных аперацый па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, дамаводстве, вырошчванні раслін (рацыянальнае выкарыстанне вучэбнай і дадатковай тэхналагічнай інфармацыі для праектавання і стварэння аб’ектаў працы; ацэнка ўласцівасцей матэрыялаў і галін іх прымянення; арыентацыя ў наяўных тэхнічных сродках і тэхналогіях стварэння аб’ектаў працы; распазнаванне відаў, прызначэння матэрыялаў, інструментаў і абсталявання; планаванне тэхналагічнага працэсу; падбор матэрыялаў з улікам характару аб’екта працы і тэхналогіі; падбор інструментаў і абсталявання з улікам патрабаванняў тэхналогіі; праектаванне паслядоўнасці тэхналагічных аперацый і складанне тэхналагічнай дакументацыі; выкананне тэхналагічных аперацый з захаваннем устаноўленых норм, правіл бяспечнай працы і інш.). 4. Змест вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» прадстаўлены інварыянтным і варыятыўным кампанентамі: 4.1. інварыянтны кампанент уключае раздзелы: «Асновы гатавання ежы», «Асновы выканання швейных вырабаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслін». Усе раздзелы праграмы ўтрымліваюць асноўныя тэарэтычныя звесткі і практычныя работы. Пры гэтым прадугледжваецца, што перад выкананнем практычных работ вучні павінны асвоіць неабходны мінімум тэарэтычнага матэрыялу. Вучэбны матэрыял структураваны ў лагічнай паслядоўнасці для вывучэння. Для кожнай тэмы вызначаны віды практычных работ, змест якіх накіраваны на фарміраванне ўменняў і навыкаў, неабходных у паўсядзённым жыцці. Пры вывучэнні раздзела «Асновы гатавання ежы» закладваюцца асновы культуры харчавання. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на вывучэнне асноўных звестак аб прадуктах харчавання, выбар прадуктаў харчавання, вызначэнне іх дабраякаснасці і ўмоў захоўвання; на вывучэнне тэхналогіі гатавання страў і напояў з выкарыстаннем кухонных прылад, сталовых прыбораў, посуду, інструментаў і абсталявання. Змест тэмы «Беларуская нацыянальная кухня» накіраваны на адраджэнне і захаванне кулінарных традыцый нацыянальнай кухні. Змест раздзела «Асновы выканання швейных вырабаў» накіраваны на засваенне асноў праектавання, вырабу і догляду вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў. Змест раздзела «Асновы дамаводства» фарміруе культуру быту. У вучняў павінны быць сфарміраваны веды, неабходныя гаспадыні для забеспячэння камфорту і ўтульнасці ў доме. Катэгорыя агульных звестак і паняццяў садзейнічае адраджэнню і захаванню сямейных і нацыянальных культурных традыцый. Пры планаванні выбару аб’ектаў працы магчыма выкарыстанне гадзін і тэм варыятыўнага кампанента вучэбнай праграмы. Пры вывучэнні тэм раздзела дапускаецца азнаямленне з магчымасцямі выкарыстання камп’ютарных праграм для нагляднай візуалізацыі праектавання інтэр’ера на розных этапах яго распрацоўкі. Раздзел «Асновы вырошчвання раслін» вывучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-доследны ўчастак. Тэмы раздзела накіраваны на фарміраванне ведаў пра асартымент раслін, асаблівасці іх вырошчвання і правілы па іх доглядзе. Пасля кожнага раздзела вучэбнай праграмы вызначаны асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, якія ўтрымліваюць пералік ведаў (на ўзроўні ўяўлення і разумення), уменняў і навыкаў, што падлягаюць кантролю ў працэсе навучання на занятках; 4.2. варыятыўны кампанент ахоплівае розныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці і накіраваны галоўным чынам на азнаямленне вучняў з народнай творчасцю і далучэнне да яе. Настаўніку даецца магчымасць самастойна вызначыць від творчасці (адзін або некалькі) у кожным класе або выбраць скразную тэму з V па IX клас. Акрамя пералічаных у вучэбнай праграме відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, настаўнік можа выбраць іншы (не названыў спісе) від творчасці з улікам узроставых асаблівасцей і жаданняў вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэгіянальных і мясцовых умоў, асаблівасцей і традыцый. У працэсе працоўнага навучання настаўніку неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, якія актывізуюць пазнавальную дзейнасць вучняў, развіваюць іх мысленне і памяць пры пераносе і падагульненні ведаў з розных вучэбных прадметаў. На ўроках абслуговай працы прасочваюцца міжпрадметныя сувязі з такімі вучэбнымі прадметамі, як «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», «Матэматыка», «Інфарматыка». Вывучэнне і аналіз вучэбных праграм па іншых вучэбных прадметах дае магчымасць настаўніку дыдактычна правільна рэалізаваць міжпрадметныя сувязі ў сістэме вучэбнай і пазакласнай работы па абслуговай працы з апорай на раней засвоеныя веды вучняў. Фарміраванне тэарэтычных звестак праводзіцца ў працэсе вывучэння новага матэрыялу і пры інструктаванні вучняў да выканання імі практычных заданняў. Усе віды вучэбных заняткаў па абслуговай працы носяць у асноўным практыка-арыентаваны характар. Вучэбнай праграмай прадугледжаны практычныя работы, а таксама прыкладны пералік вырабаў як для індывідуальных, так і для групавых практычных работ. Пералік вырабаў можа змяняцца і дапаўняцца настаўнікам з улікам жаданняў і магчымасцей вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Выбар вырабаў павінен забяспечваць магчымасць дынамічнага развіцця уменняў, якія фарміруюцца ў вучняў, і забяспечваць магчымасць дасягнення ўстаноўленых вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў (кампетэнцый). Практычныя ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, рэкамендуецца развіваць на факультатыўных занятках і ў гуртках па адпаведных праграмах. У вучэбнай праграме для кожнага класа настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў да працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, не парушаючы пры гэтым логікі вывучэння курса ў цэлым. З мэтай павышэння эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў па абслуговай працы настаўнік можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні да 15 % вучэбнага часу з улікам мясцовых умоў і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінета. Асаблівую ўвагу ў працэсе працоўнага навучання варта звяртаць на выкананне вучнямі правіл бяспечных паводзін пры правядзенні работ, правіл пажарнай бяспекі і гігіенічных патрабаванняў ва ўмовах працы ў кабінеце. У адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з захаваннем тэхнікі бяспекі, а таксама з мэтай засцярогі адзення дзелавога стылю ад забруджвання і пашкоджання мэтазгодна прадугледзець для ўрокаў працоўнага навучання наяўнасць у вучняў і настаўніка зручнага і функцыянальнага спецыяльнага адзення (халат, куртка, кашуля, фартух, нарукаўнікі і інш.). 5. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, выкананне практычных работ і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, метад праектаў і інш. Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш. Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей. 6. Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў праводзіцца ў форме вуснага апытання вучняў, выканання імі самастойных практычных работ, тэставых заданняў, тэхналагічных аперацый, творчых праектаў, выканання вырабаў, распрацоўкі графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. З улікам працэсуальнага і выніковага аспектаў дзейнасці вучняў ацэнка практычных работ павінна ажыццяўляцца па наступных крытэрыях: арганізацыя вучэбнага месца; выкананне правіл бяспечных паводзін; рацыянальнасць прымянення інструментаў, прыстасаванняў і абсталявання; правільнасць выканання тэхналагічных аперацый; узровень самастойнасці і творчы падыход у працэсе выканання практычнай работы; час, затрачаны на выкананне практычнай работы; адпаведнасць вырабу (загатоўкі) чарцяжу. ГЛАВА 2 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
______________________________ * Колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм) (у лічніку – для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія не маюць вучэбна-доследных участкаў, у назоўніку – для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-доследныя ўчасткі). ** Паслядоўнасць і выбар колькасці тэм на вывучэнне раздзелаў варыятыўнага кампанента ў кожным класе ажыццяўляецца настаўнікам самастойна на падставе жадання вучняў, рэгіянальных асаблівасцей і традыцый. ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ I. Асновы гатавання ежы (7/7 гадзін) Састаў харчовых прадуктаў. Агульныя звесткі аб правілах арганізацыі культуры працы пры гатаванні ежы, каларыйнасці прадуктаў харчавання. Разлік каларыйнасці. Практычная работа Складанне меню на дзень з улікам каларыйнасці ежы. Сервіроўка стала. Агульныя звесткі пра характэрныя асаблівасці сервіроўкі стала и відаў прыёму гасцей (шведскі стол, барбекю і інш.). Асаблівасці сервіроўкі стала (на выбар). Практычная работа Сервіроўка стала (шведскага і інш.) Рыба ў харчаванні чалавека. Агульныя звесткі пра пажыўную каштоўнасць і значэнне рыбы і нярыбных прадуктаў мора ў харчаванні чалавека, спосабы вызначэння якасці рыбы і нярыбных прадуктаў мора. Першасная апрацоўка рыбы. Халодныя стравы і закускі. Тэхналогія іх гатавання. Патрабаванні да якасці. Афармленне гатовых страў. Правілы падачы. Практычная работа Гатаванне халодных страў, закусак з рыбы. Цеплавая апрацоўка рыбы, яе прызначэнне. Агульныя звесткі пра паўфабрыкаты з рыбы, умовы і тэрміны захоўвання. Агульныя звесткі пра віды цеплавой апрацоўкі рыбы (варэнне, запяканне, жарка, тушэнне). Стравы з рыбы, тэхналогія гатавання. Выкарыстанне вострых прыпраў і спецый у працэсе гатавання страў з рыбы і нярыбных прадуктаў мора. Патрабаванні да якасці. Афармленне гатовых страў. Правілы падачы. Практычная работа Гатаванне страў з рыбы. Вывучэнне асартыменту прыпраў і спецый. Кансервы ў хатнім харчаванні. Агульныя звесткі пра кансервы. Віды кансерваў, іх маркіроўка, умовы і тэрміны захоўвання. Практычная работа Вывучэнне маркіроўкі кансерваў. Беларуская нацыянальная кухня. Асаблівасці гатавання страў беларускай нацыянальнай кухні, якія звязаны са святамі каляндарнага цыкла. Патрабаванні да якасці. Правілы падачы. Практычная работа Гатаванне страў беларускай нацыянальнай кухні да свята. Азнаямленне з прафесіяй дыетолага і інш. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення:агульныя звесткі пра каларыйнасць прадуктаў харчавання, асаблівасці прымянення вострых прыпраў і спецый; пажыўную каштоўнасць і значэнне рыбы і нярыбных прадуктаў мора ў харчаванні чалавека; паўфабрыкаты з рыбы; віды цеплавой апрацоўкі рыбы; кансервы, іх маркіроўку; на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: калорыя, вострыя прыправы, спецыі, халодныя стравы і закускі, нярыбныя прадукты мора. Вучні павінны ўмець: разлічваць каларыйнасць асобных прадуктаў харчавання; выкарыстоўваць асартымент вострых прыпраў і спецый прыгатаванні ежы; гатаваць халодныя стравы або закускі, першыя і другія стравы з рыбы; вызначаць якасць прыгатаваных страў; афармляць і падаваць гатовыя стравы; карыстацца посудам, інструментамі, прыстасаваннямі, бытавымі электрапрыборамі, неабходнымі для апрацоўкі прадуктаў пры гатаванні страў. Вучні павінны валодаць: навыкамі гатавання страў на абед па гатовых рэцэптах; навыкамі сервіроўкі стала, афармлення прыгатаваных страў; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах; правіламі бяспечных паводзін. II. Асновы выканання швейных вырабаў (17/15 гадзін) Хімічныя валокны. Агульныя звесткі пра хімічныя валокны і іх уласцівасці, атрыманне тканін з хімічных валокнаў, асартымент штучных і сінтэтычных тканін, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні швейных вырабаў. Практычная работа Вывучэнне ўласцівасцей штучных і сінтэтычных тканін. Выбар фасону і мадэлі швейнага вырабу. Паняцце пра фасон і мадэль. Агульныя звесткі пра фактары, якія ўплываюць на выбар фасону і мадэлі швейнага вырабу, падбор каляровай гамы. Практычная работа Выбар мадэлі швейнага вырабу і падбор каляровай гамы. Выбар і стварэнне эскіза швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра тэхнічны рысунак швейнага вырабу. Практычная работа Распрацоўка тэхнічнага рысунка швейнага вырабу з улікам фактараў, якія ўплываюць на выбар фасону мадэлі. Падбор матэрыялаў, выбар віду аздаблення. Вызначэнне памераў швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра меркі і прыбаўкі, неабходныя для пабудовы чарцяжа, іх умоўныя абазначэнні, правілы зняцця мерак. Практычная работа Зняцце мерак для пабудовы чарцяжа швейнага вырабу. Пабудова чарцяжа швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра асаблівасці пабудовы чарцяжа швейнага вырабу на адной канструктыўнай аснове, памеры, афармленне і чытанне чарцяжа. Практычная работа Пабудова чарцяжа швейнага вырабу. Мадэліраванне швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра спосабы мадэліравання (унясенне змяненняў і карэкціроўка выкрайкі па шырыні). Практычная работа Выкананне мадэліравання, выкананне выкрайкі, разлік колькасці тканіны на выкананне швейнага вырабу. Раскрой тканіны. Агульныя звесткі пра тэхналагічную паслядоўнасць выканання швейнага вырабу з улікам тэхналагічных уласцівасцей тканіны. Паслядоўнасць раскрою. Практычная работа Падрыхтоўка тканіны і яе раскрой. Прыстасаванні малой механізацыі. Агульныя звесткі пра класіфікацыю здымных прыстасаванняў малой механізацыі бытавой швейнай машыны (па прызначэнні), іх устаноўку і прынцыпы дзеяння, класіфікацыю засцежак-маланак (па знешнім выглядзе, прызначэнні, тэхналогіі злучэння з вырабам). Правілы бяспечных паводзін. Практычная работа Выкананне тэхналагічных аперацый пры дапамозе прыстасаванняў малой механізацыі. Прызначэнне і прыёмы выканання машынных швоў. Агульныя звесткі аб прызначэнні і ўжыванні злучальных машынных швоў (двайное, запашывачнае), паслядоўнасць іх выканання. Практычная работа Выкананне ўзораў двайнога і запашывачнага швоў. Тэхналогія выканання швейнага вырабу. Падрыхтоўка дэталей крою да апрацоўкі. Апрацоўка і аздабленне вырабу з улікам тэхналагічных уласцівасцей тканіны. Практычная работа Выкананне швейнага вырабу. Канчатковая апрацоўка вырабу. Агульныя звесткі пра канчатковую апрацоўку швейнага вырабу з улікам тэхналагічных уласцівасцей тканіны і пра догляд за імі. Практычная работа Выкананне канчатковай апрацоўкі швейнага вырабу. Вывучэнне сімвалаў па доглядзе вырабаў са штучных і сінтэтычных тканін. Азнаямленне з прафесіяй аператара швейнага абсталявання і інш. Прыкладны пералік вырабаў: пасцельная бялізна, падушка канапавая дэкаратыўная, швейныя вырабы з выкарыстаннем гатовай выкрайкі і інш. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення:агульныя звесткі пра хімічныя валокны і іх уласцівасці, атрыманне тканін з хімічных валокнаў; асартымент штучных і сінтэтычных тканін, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні швейных вырабаў; фактары, якія ўплываюць на выбар фасону швейнага вырабу; меркі, неабходныя для пабудовы чарцяжа; класіфікацыю прыстасаванняў малой механізацыі (па прызначэнні); засцежкі-маланкі (па знешнім выглядзе, прызначэнні, тэхналогіі злучэння з вырабам); правілы догляду і захоўвання вырабаў са штучных і сінтэтычных тканін. на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: хімічныя валокны, фасон, мадэль. Вучні павінны ўмець: распазнаваць штучныя і сінтэтычныя тканіны па знешнім выглядзе і вызначаць іх уласцівасці; выбіраць і ўстанаўліваць прыстасаванні малой механізацыі да швейнай машыны і выконваць тэхналагічныя аперацыі з іх дапамогай; адрозніваць і выконваць двайное і запашывачнае швы; распрацоўваць тэхнічны рысунак; падбіраць матэрыялы і від аздаблення; выконваць вымярэнні, разлічваць колькасць тканіны, неабходную для выканання швейнага вырабу; выконваць раскрой матэрыялу, эканомна расходаваць матэрыялы; выконваць швейны выраб, яго канчатковую апрацоўку; адрозніваць сімвалы па доглядзе вырабаўса штучных і сінтэтычных тканін. Вучні павінны валодаць: правіламі бяспечных паводзін; правіламі выканання гігіенічных патрабаванняў; спосабамі арганізацыі вучэбнага месца; прыёмамі выканання тэхналагічных аперацый; прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выконваемага вырабу; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. III. Асновы дамаводства (4/3 гадзіны) Дэкарыраванне інтэр’ера жылога памяшкання. Агульныя звесткі пра кампаненты дэкарыравання інтэр’ера (малыя дэкаратыўныя формы: карціны, вырабы з керамікі, шкла, саломкі, фарфору), правілы падбору і размяшчэння ў залежнасці ад прызначэння памяшкання. Практычная работа Распрацоўка эскіза і выкананне пано для афармлення жылога памяшкання. Асаблівасці арганізацыі святаў. Агульныя звесткі пра класіфікацыю свят (нацыянальныя, сямейна-бытавыя, каляндарна-бытавыя), фарміраванне і захаванне традыцый. Практычная работа Выкананне падарунка. Азнаямленне з прафесіяй дызайнера-афарміцеля і інш. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра кампаненты дэкарыравання жылога памяшкання, класіфікацыю свят і асаблівасці фарміравання традыцый, аб выбары, афармленні і ўручэнні падарунка; на ўзроўні разумення: паняцці: «дзяржаўныя святы», «памятныя даты», «традыцыі». Вучні павінны ўмець: распрацоўваць эскіз, выконваць пано для афармлення жылога памяшкання, падарунак да свята. Вучні павінны валодаць: правіламі бяспечных паводзін; навыкамі арганізацыі вучэбнага месца; прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выконваемага вырабу; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. IV. Асновы вырошчвання раслін (0/4 гадзіны) Кветкава-дэкаратыўнае афармленне. Агульныя звесткі пра кветнік і віды кветкава-дэкаратыўнага афармлення (клумбы, бардзюры, рабаткі, партэры, арабескі, камяністыя садзікі); асартымент раслін для кветкава-дэкаратыўнага афармлення; тэхналогію іх стварэння, іх догляд. Правілы бяспечных паводзін пры выкананні работ. Практычная работа Падрыхтоўка ўчастка для кветніка. Пасадка раслін, іх догляд. Вертыкальнае азеляненне. Агульныя звесткі пра формы вертыкальнага азелянення; канструкцыі для яго (пергалы, трэльяжы). Асартымент павойных і ампельных раслін; агратэхніка іх вырошчвання. Правілы бяспечных паводзін пры падрыхтоўцы ўчастка для пасадкі павойных раслін. Практычная работа Падрыхтоўка ўчастка для пасадкі, пасадка і догляд павойных раслін. Азнаямленне з прафесіяй садоўніка і інш. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення:агульныя звесткі пра кветнік і віды кветкава-дэкаратыўнага афармлення; асартымент раслін для кветкава-дэкаратыўнага афармлення; формы вертыкальнага азелянення, канструкцыі для яго (пергалы, трэльяжы); на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: кветнік, дэкаратыўныя расліны, вертыкальнае азеляненне; віды кветнікаў, асартымент павойных і ампельных раслін, агратэхніку іх вырошчвання. Вучні павінны ўмець: рыхтаваць участак для кветніка і для пасадкі павойных раслін, выконваць пасадку раслін, ажыццяўляць іх догляд. Вучні павінны валодаць: правіламі бяспечных паводзін; навыкамі стварэння кветніка, падрыхтоўкі ўчастка для пасадкі павойных раслін; прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выкананай працы; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ (7/6 гадзін) 1. Вышыўка Аздабляльныя швы Вышыванне як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віды вышывання. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Выбар малюнка для вышыўкі. Спосабы пераводу малюнка на тканіну. Віды аздабляльных швоў. Тэхналогія іх выканання. Спосабы замацавання ніткі ў пачатку і канцы вышывання. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы Выкананне ўзораў аздабляльных швоў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюра і інш. Лічаныя швы Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Лічаныя швы ў беларускай народнай вышыўцы. Набор. Тэхніка выканання вертыкальных і гарызантальных набораў. Спосабы павароту вышывальнай ніткі ў канцы кожнага рада. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Лічаная гладзь. Спосабы выканання: аднабаковая, двухбаковая. Тэхніка выканання. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Разнавіднасці шва «крыж». Тэхналогія вышывання простага крыжа радамі па гарызанталі, вертыкалі і дыяганалі. Патрабаванні да афармлення добрага і вываратнага бакоў. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы Практыкаванні ў выкананні лічаных швоў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюра і інш. Гладзь Віды свабоднага вышывання. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Гладзь. Класіфікацыя гладзі па спосабе выканання, форме элементаў, колеры. Тэхналагічныя асаблівасці выканання. Спосабы замацавання ніткі на тканіне. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Выбар малюнкаў для вышыўкі. Спосабы пераводу малюнка натканіну. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы Практыкаванні ў вышыўцы гладдзю. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюра і інш. Скразное вышыванне Віды скразнога вышывання. Строчавае вышыванне. Паняццепра мярэжку. Віды мярэжак. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Тэхналогія і паслядоўнасць выканання мярэжкі. Патрабаванні да якасці работы. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы Практыкаванні ў выкананні мярэжак. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка і інш. Аплікацыя з тканіны Аплікацыя. Віды аплікацыі. Прымяненне аплікацыі з тканіны. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Тэхналогія выканання аплікацыі. Спосабы замацавання аплікацыі. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Практыкаванні ў выкананні матываў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, пано і інш. 2. Вязанне кручком Вязанне кручком як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асартымент вырабаў. Інструменты, прыстасаванні і матэрыялы для работы. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Падбор кручка і пражы. Пачатковая пятля, ланцужок. Асноўныя віды петляў, іх умоўнае абазначэнне. Структура пятлі. Спосабы вывязвання пятлі. Патрабаванні да якасці работы. Прыёмы вязання палатна. Віды вязання па крузе. Рапорт узору.Пабудова і чытанне схем для вязання. Канчатковая апрацоўка вязанага вырабу. Практычныя работы Выкананне ўзораў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, прыхватка і інш. 3. Вязанне пруткамі Вязанне пруткамі. Віды і спосабы вязання пруткамі. Асартымент вырабаў. Інструменты, прыстасаванні і матэрыялы для работы. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Падбор пруткоў і пражы. Падрыхтоўка да вязання пражы, якаяўжывалася раней. Набор петляў пачатковага рада. Асноўныя віды петляў. Схемапабудовы пятлі. Спосабы вывязвання петляў. Паняцце пра пругавыя петлі. Віды пругоў. Замацаванне петляў. Спосабы прыбаўлення і ўбаўлення петляў пры вязанні пруткамі. Тэхналогія вязання пяццю пруткамі. Патрабаванні да якасці работы. Схема вязанага палатна. Разлік шчыльнасці вязання і колькасці петляў пачатковага рада. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабаў. Практычныя работы Выкананне ўзораў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: шалік, павязка на галаву, шкарпэткі, шапачка і інш. 4. Абрэзкавая тэхніка (пэчворк) Пэчворк. Асартымент вырабаў. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Кампазіцыя з геаметрычных элементаў. Гарманічныя спалучэннітканін па фактуры, колеры. Тэхналогія выканання вырабу. Машынны спосаб злучэння абрэзкаў. Патрабаванні да якасці работы. Канчатковае аздабленне і афармленне вырабаў. Практычныя работы Выкананне элементаў узору. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: прыхватка, сурвэтка і інш. 5. Бісерапляценне Бісернае рукадзелле. Асноўныя віды нізання. Асартымент вырабаў. Матэрыялы і інструменты для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Тэхніка нізання аднарадных і шматрадных ланцужкоў у адну і некалькі нітак. Схемы нізання. Аздабленне вырабаў. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Засваенне прыёмаў нізання. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: упрыгажэнні з бісеру. 6. Работа з саломкай Аплікацыя з саломкі Аплікацыя з саломкі як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Класіфікацыя аплікацыі з саломкі. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Віды саломы, якая прымяняецца ў аплікацыі. Уласцівасці саломы. Віды фону для аплікацыі. Кляі, якія прымяняюцца ў аплікацыі. Апрацоўка элементаў кампазіцыі: таніраванне, наданне аб’ёмнай формы. Тэхналогія выканання аплікацыі з саломкі. Канчатковае аздабленне кампазіцыі. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Падрыхтоўка саламяных стужак. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: дэкаратыўнае пано і інш. Саломапляценне Саломапляценне як адзін з самых старажытных відаў народных рамёстваў. Віды пляцення. Плоскае і аб’ёмнае пляценне. Асноўныя віды плоскіх і аб’ёмных пляцёнак. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Нарыхтоўка і першасная апрацоўка саломы. Падрыхтоўка саломкі да пляцення. Тэхналогія саломапляцення. Спосабы нарошчвання саломін. Аздабленне гатовых пляцёнак. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Засваенне прыёмаў пляцення. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сувеніры з саломкі. 7. Ткацтва Ткацтва як адзін з самых старажытных відаў народных рамёстваў. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Паняцце аб працэсе ткацтва. Аснова і ўток. Патрабаванні, што прад’яўляюцца да нітак асновы і ўтку. Падрыхтоўка нітак асновы і ўтку да ткацтва. Разлік асновы. Нацягванне асновы на раму. Спосабы намотвання нітак утку. Прыёмы ткацтва. Тэхналогія выканання работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Засваенне прыёмаў ткацтва. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: пояс, павязка на галаву і інш. 8. Нітачны дызайн (ізанітка) Нітачны дызайн як від мастацкай дзейнасці. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Асаблівасці распрацоўкі кампазіцыі для ізаніткі. Выкананне элементаў на аснове прамых ліній, вуглоў, дуг,акружнасцей. Разметка асновы. Падрыхтоўка фону. Тэхналогія выканання работы. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Практыкаванні ў выкананні матываў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: паштоўка, закладка, пано і інш. 9. Роспіс па тканіне Роспіс па тканіне як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віды роспісу тканіны: халодны і гарачы батык, трафарэтны, свабодны і вузельчыкавы роспіс. Вузельчыкавы роспіс. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Падбор фарбавальніка для тканіны з улікам яе валакністага складу. Тэхналогія выканання вузельчыкавага роспісу. Спосабы замацавання фарбаў. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы Выкананне ўзораў у тэхніцы вузельчыкавага роспісу. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: шалік, сурвэтка і інш. 10. Валянне Валянне з шэрсці як тэхніка рукадзелля. Віды валяння. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Сухое валянне. Віды іголак для фільцавання. Сухое валянне здапамогай шаблона. Мокрае валянне. Разнастайныя хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для валяння, тэхніка бяспекі пры іх прымяненні. Прынцыпзвальвання шарсцяных валокнаў. Асноўныя віды раскладкі шэрсці: перпендыкулярная і радыяльная. Спосабы звальвання палатна. Наданне формы звальваемаму вырабу. Практычныя работы Засваенне прыёмаў валяння. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: брошка, цацка і інш. 11. Дэкупаж Гісторыя ўзнікнення і развіцця тэхнікі «дэкупаж». Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Асаблівасці выканання на розных паверхнях. Практычныя работы Засваенне прыёмаў выканання дэкупажу. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы ў тэхніцы «дэкупаж».
Учебная программа по учебному предмету «География» для VIII класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания |