Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА 1. Асноўнай мэтай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца»з’яўляецца фарміраванне асноў кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, гаспадарча-бытавой, канструктарска-тэхналагічнай дзейнасці, тэхнічнай і мастацкай творчасці, якая спрыяе сацыялізацыі асобы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. 2. Дасягненне гэтай мэты прадугледжвае рашэнне вучэбных, развіццёвых і выхаваўчых задач: фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе выканання розных відаў вучэбна-пазнавальнай і працоўнай дзейнасці (тэхналагічных аперацый) па апрацоўцы матэрыялаў, тэхнічнай і мастацкай творчасці, рамонтных работ у быце; фарміраванне асноў графічнай і тэхналагічнай пісьменнасці, уменняў эканомна выкарыстоўваць матэрыялы і выконваць правілы бяспечных паводзін; фарміраванне гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння; развіццё пазнавальных інтарэсаў, канструктарска-тэхналагічных і творчых здольнасцей, тэхнічнага і мастацкага мыслення, камунікатыўных і арганізатарскіх уменняў у працэсе выканання розных відаў працоўнай дзейнасці; выхаванне працавітасці, культуры працы, калектывізму, ініцыятыўнасці і самастойнасці, эстэтычнага густу, культуры паводзін і адносін, павагі да майстэрства; далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый. 3. Змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца» (далей – вучэбная праграма) рэалізуецца ў працэсе тэарэтычнага і практычнага навучання. Практычнае навучанне ажыццяўляецца ў працэсе выканання вучнямі практычных работ. Навучанне вучэбнаму прадмету «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі грунтуецца на наступных метадалагічных падыходах: сістэмна-дзейнасным, асяроддзевым, асобасна арыентаваным, культуралагічным, кампетэнтнасным. 4. Да асноўных відаў кампетэнцый, што фарміруюцца ў працэсе працоўнага навучання вучняў, адносяцца асобасныя, метапрадметныя і прадметныя кампетэнцыі: 4.1. асобасныя кампетэнцыі арыентаваны на гатоўнасць і здольнасць вучняў да самаразвіцця. Да асобасных кампетэнцый адносяцца: каштоўнасна-сэнсавыя – здольнасці да каштоўнаснага і эмацыянальна-валявога ажыццяўлення дзейнасці; здольнасці прымаць веды як каштоўнасці, умець гарманічна адаптавацца ў сучасным свеце, выбіраць каштоўнасныя, мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў, самастойна выяўляць супярэчнасці і прымаць рашэнні; рэфлексіўна-ацэначныя – здольнасці ўсведамлення ўласных індывідуальна-асобасных асаблівасцей, свайго псіхічнага стану; здольнасць ажыццяўляць суб’ектыўны самакантроль і самаацэнку, гатоўнасць да самаўдасканалення і самаразвіцця; камунікатыўныя – здольнасці да арганізацыі і прадуктыўнага супрацоўніцтва ў калектыўнай дзейнасці, здольнасці дапускаць магчымасць існавання ў людзей розных пунктаў гледжання, улічваць іх і імкнуцца да каардынацыі розных пазіцый у супрацоўніцтве, выкарыстоўваць маўленне для рэгуляцыі сваіх дзеянняў, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці, адэкватна выкарыстоўваць маўленчыя сродкі для вырашэння розных камунікатыўных, арганізацыйных і практычных задач; 4.2. метапрадметныя кампетэнцыі накіраваны на авалоданне вучнямі ўніверсальнымі вучэбнымі дзеяннямі (рэгулятыўнымі, інфармацыйнымі, пазнавальнымі), якія складаюць аснову ўмення вучыцца. Да метапрадметных кампетэнцый адносяцца: рэгулятыўныя – здольнасці прымаць вучэбную задачу, ставіць мэты ў вучэбна-тэхналагічнай і творчай дзейнасці, планаваць свае дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх рэалізацыі, ажыццяўляць прамежкавы і выніковы кантроль, ацэнку вучэбных дзеянняў у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх выканання, адэкватна ўспрымаць ацэнку настаўніка, выконваць вучэбныя дзеянні ў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці; інфармацыйныя – здольнасці ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу неабходнай інфармацыі ў адпаведнасці з узроўнем і складанасцю вырашэння задач, ствараць уласны інфармацыйны прадукт, прадстаўляць інфармацыю ў разнастайнай форме (таблічнай, графічнай, схематычнай і інш.) для вырашэння задач, фармуляваць адказы ў вуснай і пісьмовай форме, арыентавацца на разнастайнасць спосабаў вырашэння задач, вылучаць істотную інфармацыю з тэкстаў розных відаў; пазнавальныя – здольнасці ажыццяўляць вучэбна-пазнавальную дзейнасць, аналізаваць прадметы з вылучэннем істотных і неістотных характарыстык і элементаў, праводзіць параўнанне па зададзеных крытэрыях, будаваць развагі пра вырабы, іх будову, уласцівасці і сувязі, падагульняць, выяўляць аналогіі, выконваць праектную дзейнасць; 4.3. прадметныя кампетэнцыі фарміруюцца ў працэсе засваення вучнямі тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў у розных відах вучэбна-пазнавальнай, працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, у працэсе вывучэння асноў матэрыялазнаўства, выканання тэхналагічных аперацый па апрацоўцы матэрыялаў, тэхнічнай і мастацкай творчасці, рамонтных работ у быце (рацыянальнае выкарыстанне вучэбнай і дадатковай тэхнічнай і тэхналагічнай інфармацыі для праектавання і стварэння аб’ектаў працы; ацэнка ўласцівасцей матэрыялаў і галін іх прымянення; арыентацыя ў наяўных тэхнічных сродках і тэхналогіях стварэння аб’ектаў працы; распазнаванне відаў, прызначэння матэрыялаў, інструментаў і абсталявання; планаванне тэхналагічнага працэсу; падбор матэрыялаў з улікам характару аб’екта працы і тэхналогіі; падбор інструментаў і абсталявання з улікам патрабаванняў тэхналогіі; праектаванне паслядоўнасці тэхналагічных аперацый і складанне тэхналагічнай дакументацыі; выкананне тэхналагічных аперацый з захаваннем устаноўленых норм, правіл бяспечных паводзін і інш.). 5. Змест вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца»прадстаўлены інварыянтным і варыятыўным кампанентамі: інварыянтны кампанент уключае наступныя раздзелы: «Апрацоўка драўніны», «Апрацоўка металаў», «Рамонтныя работы ў быце». Змест інварыянтнага кампанента накіраваны на паслядоўнае авалоданне вучнямі асобнымі тэхналагічнымі аперацыямі па ручной і механічнай апрацоўцы драўніны і металаў, а таксама рамонтнымі работамі ў быце; варыятыўны кампанент змяшчае тэмы, якія адлюстроўваюць розныя віды тэхнічнай і мастацкай творчасці вучняў. Настаўніку даецца магчымасць самастойна вызначыць від творчасці (адзін або некалькі) у кожным класе або выбраць скразную тэму з V па IX клас. Акрамя пералічаных у вучэбнай праграме відаў тэхнічнай і мастацкай творчасці, настаўнік можа выбраць іншы (не названыў спісе) від творчасці, з улікам узроставых асаблівасцей і жаданняў вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэгіянальных і мясцовых умоў, асаблівасцей і традыцый. Змест вучэбнай праграмы прадугледжвае азнаямленне вучняў з абсталяваннем вучэбных майстэрняў і арганізацыяй вучэбных месцаў для ручной і механічнай апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў, правіламі бяспечных паводзін; вывучэнне відаў і асноўных уласцівасцей выкарыстоўваемых матэрыялаў, іх эканомнае выкарыстанне; вывучэнне відаў інструментаў і прыстасаванняў, бяспечных метадаў і прыёмаў іх выкарыстання; раскрыццё зместу, паслядоўнасці і прыёмаў выканання тэхналагічных аперацый; вывучэнне розных відаў рамонтных работ у быце і авалоданне прыёмамі іх выканання; вывучэнне відаў тэхнічнай і мастацкай творчасці; азнаямленне з тэхналагічным працэсам; чытанне і афармленне графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. Пасля кожнага раздзела вучэбнай праграмы вызначаны асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, якія ўтрымліваюць пералік ведаў (на ўзроўні ўяўлення і разумення), уменняў і навыкаў, што падлягаюць кантролю ў працэсе навучання на занятках тэхнічнай працы. У працэсе працоўнага навучання настаўніку неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі з такімі вучэбнымі прадметамі, як «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», «Матэматыка», «Інфарматыка», якія актывізуюць пазнавальную дзейнасць вучняў, развіваюць іх мысленне і памяць пры пераносе і падагульненні ведаў з розных вучэбных прадметаў. Фарміраванне тэарэтычных звестак праводзіцца ў працэсе вывучэння новага матэрыялу і пры інструктаванні вучняў да выканання імі практычных заданняў. Усе віды вучэбных заняткаў па тэхнічнай працы носяць практыка-арыентаваны характар. Вучэбнай праграмай прадугледжаны практычныя работы, а таксама прыкладны пералік вырабаў як для індывідуальных, так і для групавых практычных работ. Пералік вырабаў можа змяняцца і дапаўняцца настаўнікам з улікам жаданняў і магчымасцей вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Выбар вырабаў павінен забяспечваць магчымасць дынамічнага развіцця фарміруемых уменняў вучняў і забяспечваць магчымасць дасягнення ўстаноўленых вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў (кампетэнцый). Практычныя ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, рэкамендуецца развіваць на факультатыўных занятках і ў гуртках па адпаведных праграмах. У вучэбнай праграме для кожнага класа настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў, не парушаючы пры гэтым логікі вывучэння курса ў цэлым. З мэтай павышэння эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў па тэхнічнай працы настаўнік можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні да 15 % вучэбнага часу з улікам мясцовых умоў і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы майстэрні. 6. Асаблівую ўвагу ў працэсе працоўнага навучання варта звяртаць на выкананне вучнямі правіл бяспечных паводзін пры выкананні работ, правіл пажарнай бяспекі і гігіенічных патрабаванняў ва ўмовах працы ў майстэрнях. У адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з захаваннем тэхнікі бяспекі, а таксама з мэтай засцярогі адзення дзелавога стылю ад забруджвання і пашкоджання мэтазгодна прадугледзець для ўрокаў працоўнага навучання наяўнасць у вучняў і настаўніка зручнага і функцыянальнага спецыяльнага адзення (халат, куртка, кашуля, фартух, нарукаўнікі і інш.). Практычныя работы, якія прадугледжваюць выкарыстанне вучэбнага станочнага абсталявання, павінны выконвацца з абавязковым кантролем з боку настаўніка тэхнічнай працы. 7. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, выкананне практычных работ і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, метад праектаў і інш. Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш. Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей. 8. Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў праводзіцца ў форме вуснага апытання вучняў, выканання імі самастойных практычных работ, тэставых заданняў, тэхналагічных аперацый, творчых праектаў, выканання вырабаў, распрацоўкі графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. З улікам працэсуальнага і выніковага аспектаў дзейнасці вучняў ацэнка практычных работ павінна ажыццяўляцца па наступных крытэрыях: арганізацыя вучэбнага месца; выкананне правіл бяспечных паводзін; рацыянальнасць прымянення інструментаў, прыстасаванняў і абсталявання; правільнасць выканання тэхналагічных аперацый; узровень самастойнасці і творчы падыход у працэсе выканання практычнай работы; час, затрачаны на выкананне практычнай работы; адпаведнасць вырабу (загатоўкі) чарцяжу. ГЛАВА 2 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
______________________________ * Паслядоўнасць і выбар колькасці тэм на вывучэнне раздзелаў варыятыўнага кампанента ў кожным класе ажыццяўляецца настаўнікам самастойна на падставе жадання вучняў, рэгіянальных асаблівасцей і традыцый. ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ I. Апрацоўка драўніны (18 гадзін) Заганы драўніны. Агульныя звесткі пра заганы драўніны, іх уплыў на якасць вырабаў. Асноўныя заганы драўніны (сучкі, трэшчыны, заганы формы ствала і будовы, грыбныя паражэнні, хімічныя афарбоўкі, пашкоджанні насякомымі). Практычная работа Вывучэнне заган драўніны. Уласцівасці драўніны. Фізічныя і механічныя ўласцівасці драўніны. Агульныя звесткі пра вільготнасць драўніны, спосабы вызначэння вільготнасці. Паняцце пра сушку драўніны, віды сушкі, правілы сушкі і захоўвання драўніны. Практычная работа Вывучэнне фізіка-механічных уласцівасцей драўніны. Сталярныя злучэнні (шыпавое). Агульныя звесткі пра элементы шыпавога злучэння (шып, правушына, гняздо), іх графічны малюнак. Разлік колькасці і памераў шыпоў у залежнасці ад таўшчыні дэталей. Практычная работа Разлік колькасці і памераў шыпоў. Разметка і запілоўванне шыпавога злучэння. Разметка і запілоўванне шыпоў і правушын. Інструменты, прыстасаванні для разметкі і пілавання. Якасць выканання разметкі і пілавання. Эканомнае расходаванне матэрыялаў. Правілы бяспечных паводзін пры разметцы і пілаванні шыпавога злучэння. Практычныя работы Разметка шыпоў і правушын. Запілоўванне шыпоў і правушын. Дзяўбанне драўніны. Паняцце пра дзяўбанне драўніны. Інструменты і прыстасаванні для дзяўбання гнёздаў і правушын. Прыёмы дзяўбання. Якасць выканання дзяўбання. Правілы бяспечных паводзін пры дзяўбанні драўніны. Практычная работа Дзяўбанне гнёздаў і правушын. Зборка шыпавога злучэння. Зборка дэталей з драўніны на шыпах. Умацаванне злучэння з дапамогай нагеляў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з інструментамі і прыстасаваннямі. Практычная работа Зборка шыпавога злучэння. Выкананне дэталей цыліндрычнай формы. Струганне і шліфаванне драўніны (вонкавых цыліндрычных паверхняў ручным інструментам). Паслядоўнасць вырабу дэталей цыліндрычнай формы ручным інструментам. Агульныя звесткі пра ручны электрыфікаваныінструмент (ручны электрычны рубанак, ручная шліфавальная машына), яго прызначэнне і ўжыванне. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з інструментамі і прыстасаваннямі. Практычная работа Струганне і шліфаванне вонкавых цыліндрычных паверхняў дэталей з драўніны. Механічная апрацоўка драўніны. Агульныя звесткі пра механічную апрацоўку драўніны. Прызначэнне і будова такарнага станка па апрацоўцы драўніны. Настройка такарнага станка і прыёмы кіравання ім. Практычныя работы Вывучэнне ўстройства такарнага станка па драўніне. Тачэнне вонкавых цыліндрычных паверхняў Азнаямленне з прафесіяй токара і інш. Прыкладны пералік вырабаў: цацкі, шашкі, ручкі для дзвярэй і мэблі, ручкі для інструментаў, прадметы хатняга ўжытку, вешалкі, падсвечнікі, макеты і мадэлі, рамкі, каробачкі, дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра заганы драўніны, іх уплыў на якасць вырабаў; вільготнасць драўніны, спосабы яе вызначэння; шыпавыя злучэнні, іх элементы; механічную апрацоўку драўніны, ручны электрыфікаваныінструмент для габлёўкі і шліфавання; на ўзроўні разумення: асноўныя заганы драўніны; фізічныя і механічныя ўласцівасці драўніны; звесткі пра сушку драўніны, віды і правілы сушкі і захоўвання драўніны; правілы разліку колькасці і памераў шыпоў у шыпавых злучэннях; звесткі пра дзяўбанне драўніны; прыёмы і правілы разметкі і запілоўвання шыпавога злучэння, дзяўбання, зборкі шыпавога злучэння, габлёўкі і шліфавання вонкавых цыліндрычных паверхняў; прызначэнне і ўстройства такарнага станка, прыёмы кіравання ім. Вучні павінны ўмець: распазнаваць заганы драўніны; вызначаць фізічныя і механічныя ўласцівасці драўніны; разлічваць колькасць і памер шыпоў для шыпавога злучэння дэталей з драўніны; выконваць разметку шыпавога злучэння, запілоўванне шыпоў і правушын, дзяўбанне гнёздаў і правушын, зборку шыпавога злучэння; выконваць дэталі цыліндрычнай формы пры дапамозе ручных інструментаў; кантраляваць якасць выканання тэхналагічных аперацый. Вучні павінны валодаць: прыёмамі арганізацыі вучэбнага месца, бяспечнымі прыёмамі работы з абсталяваннем, інструментамі, прыстасаваннямі і матэрыяламі пры выкананні тэхналагічных аперацый; прыёмамі габлёўкі і шліфавання вонкавых цыліндрычных паверхняў, разметкі і запілоўвання шыпоў і правушын, дзяўбання, зборкі шыпавога злучэння. II. Апрацоўка металаў (8 гадзін) Сталь як асноўны канструкцыйны матэрыял. Агульныя звесткі пра тэрмічную апрацоўку металаў. Паняцце пра сталь. Інструментальныя і канструкцыйныя сталі. Паняцце прасартавы пракат. Асноўныя профілі пракату, іх прызначэнне. Практычныя работы Вывучэнне відаў сталі. Вывучэнне відаў сартавога пракату. Рэзка металаўслясарнай нажоўкай. Агульныя звесткі пра рэзку металаў. Інструменты і прыстасаванні для рэзкі: устройства слясарнай нажоўкі. Прыёмы работы слясарнай нажоўкай. Якасць выканання рэзкі. Правілы бяспечных паводзін у працэсе рэзкі металаў. Практычная работа Рэзка металаў слясарнай нажоўкай. Заклёпачныя злучэнні. Агульныя звесткі пра заклёпачныя злучэнні. Віды заклёпак. Прызначэнне інструментаў і прыстасаванняў для заклёпачных злучэнняў. Выбар заклёпак у залежнасці ад матэрыялу і таўшчыні злучаемых дэталей. Зборка дэталей з металу на заклёпках. Правілы бяспечных паводзін у працэсе зборкі на заклёпках. Практычныя работы Разлік заклепочнага злучэння. Зборка дэталей з металу на заклёпках. Механічная апрацоўка металаў. Агульныя звесткі пра механічную апрацоўку металаў. Прызначэнне і ўстройства такарна-вінтарэзнага станка, прыёмы кіравання. Інструменты і прыстасаванні для тачэння вырабаў з металаў. Такарны разец: прызначэнне, будова, віды. Асноўныя элементы разца. Рэжымы рэзання. Практычныя работы Вывучэнне ўстройства такарна-вінтарэзнага станка. Настройка такарна-вінтарэзнага станка і зняцце пробных стружак. Азнаямленне з прафесіяй токара і інш. Прыкладны пералік вырабаў:падсвечнікі, каробачкі, шуфлікі, вядзерцы, макеты і мадэлі, дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра тэрмічную апрацоўку металаў; механічную апрацоўку металаў; рэзку металаў; заклёпачныя злучэнні. на ўзроўні разумення: паняцце пра сталь, віды інструментальных і канструкцыйных сталей; паняцце прасартавы пракат, асноўныя профілі пракату; прызначэнне і прыёмы работы слясарнай нажоўкай; віды заклёпак, правілы выбару, прыёмы зборкі дэталей на заклёпках; прызначэнне і ўстройства такарна-вінтарэзнага станка, такарных разцоў; звесткі пра рэжым рэзання. Вучні павінны ўмець: вызначаць віды сталі (чытаць маркіроўку сталі), профілі сартавога пракату; вуглы рэзання, рэжымы рэзання (скорасць рэзання, глыбіню рэзання і падачу); выконваць рэзку металаў слясарнай нажоўкай, зборку дэталей на заклёпках; кантраляваць якасць выканання тэхналагічных аперацый; карыстацца абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі пры выкананні тэхналагічных аперацый. Вучні павінны валодаць: прыёмамі арганізацыі вучэбнага месца, бяспечнымі прыёмамі работы з абсталяваннем, інструментамі, прыстасаваннямі і матэрыяламі пры выкананні тэхналагічных аперацый; прыёмамі рэзкі металаў слясарнай нажоўкай, зборкі дэталей з металу на заклёпках. III. Рамонтныя работы ў быце (2 гадзіны) Рамонт санітарна-тэхнічнага абсталявання. Агульныя звесткі пра санітарна-тэхнічнае абсталяванне ў быце, яго віды, прызначэнне і магчымыя няспраўнасці. Найпрасцейшы рамонт санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце: замена і рэгуляванне (кранаў, змешвальнікаў, леек, гібкіх шлангаў). Матэрыялы і інструменты для найпрасцейшага рамонту санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце. Якасць выканання найпрасцейшага рамонту санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіяй слесара-сантэхніка і інш. Практычная работа Найпрасцейшы рамонт санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення:агульныя звесткі пра санітарна-тэхнічнае абсталяванне ў быце, яго віды, прызначэнне і магчымыя няспраўнасці; на ўзроўні разумення: спосабы замены і рэгулявання санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце (кранаў, змешвальнікаў, леек, гібкіх шлангаў). Вучні павінны ўмець: выконваць найпрасцейшы рамонт санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце: замену і рэгуляванне (кранаў, змешвальнікаў, леек, гібкіх шлангаў); карыстацца інструментамі, прыстасаваннямі і абсталяваннем для рамонту санітарна-тэхнічнага абсталявання ў быце. Вучні павінны валодаць бяспечнымі прыёмамі работы з абсталяваннем, інструментамі, прыстасаваннямі і матэрыяламі пры выкананні рамонтных работ. ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ (6 гадзін) ТЭХНІЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ 1. Пачатковае мадэліраванне Мадэліраванне. Мадэль. Віды мадэлей. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб простых мадэлей з плоскіх дэталей, з дэталей канструктараў. Чытанне чарцяжоў і тэхнічных рысункаў простых мадэлей з плоскіх дэталей, дэталей канструктараў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для пачатковага мадэліравання. Тэхналогія пачатковага мадэліравання з плоскіх дэталей (папера, кардон, піламатэрыялы таўшчынёй да 30 мм, фанера таўшчынёй да 5 мм; мяккі дрот), з дэталей канструктараў. Зборка мадэлей па ўзоры, тэхнічным рысунку, чарцяжы, слоўным апісанні і ўласнай задуме. Інструменты,прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для пачатковага мадэліравання. Якасць мадэлей. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце забсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мадэліраваннем. Практычныя работы Арганізацыя вучэбнага месца для пачатковага мадэліравання. Пачатковае мадэліраванне простых вырабаў з плоскіх дэталей,дэталей канструктараў. Прыкладны пералік вырабаў: простыя вырабы з плоскіх дэталей, з дэталей канструктараў; мадэлі-цацкі, мадэлі-сувеніры, мадэлі парашутаў, планёраў, самалётаў; плоскія паветраныя змеі; контурныя макеты і мадэлі аўтамабіляў; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. 2. Аўтамадэліраванне Аўтамадэліраванне. Віды і агульнае ўстройства аўтамадэлей. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб мадэлей. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для аўтамадэліравання. Тэхналогія вырабу асноўных дэталей і зборачных адзінак мадэлей: кузава і хадавой часткі. Аддзелка мадэлей. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для аўтамадэліравання. Якасць мадэлей. Правілы бяспечных паводзін. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з аўтамадэліраваннем. Практычныя работы Выраб кузава мадэлі легкавога аўтамабіля. Выраб хадавой часткі мадэлі легкавога аўтамабіля. Прыкладны пералік вырабаў: нескладаныя дзеючыя або нядзеючыя аўтамадэлі; мадэлі-копіі легкавых або грузавых аўтамабіляў, мадэлі-сувеніры; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. 3. Авіямадэліраванне Агульныя звесткі пра лятальныя апараты. Класіфікацыя лятальных апаратаў. Авіямадэліраванне. Віды і агульнае ўстройства авіямадэлей. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб авіямадэлей. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для авіямадэліравання. Тэхналогія вырабу асноўных дэталей і зборачных адзінак авіямадэлей: фюзеляжа, крыла, кіля, стабілізатара; вінтаматорнай устаноўкі. Аддзелка авіямадэлей. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для авіямадэліравання. Якасць мадэлей. Правілы бяспечных паводзін. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з авіямадэліраваннем. Практычныя работы Выраб найпрасцейшай мадэлі планёра з паперы. Выраб загатовак асноўных дэталей мадэлі планёра. Выраб асноўных дэталей мадэлі планёра. Выраб паветранага вінта. Выраб вінтаматорнай устаноўкі мадэлі самалёта з гумавым рухавіком. Прыкладны пералік вырабаў: нескладаныя мадэлі планёраў;мадэлі самалётаў свабоднага палёту; настольныя мадэлі-копіі самалётаў; авіямадэлі свабоднай канструкцыі, мадэлі-сувеніры; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. 4. Суднамадэліраванне Агульныя звесткі пра судны і караблі. Класіфікацыя суднаў ікараблёў. Суднамадэліраванне. Віды і агульнае ўстройства суднамадэлей. Асноўныя ўласцівасці суднамадэлей. Галоўныя памеры мадэлісудна. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб суднамадэлей. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для суднамадэліравання. Тэхналогія вырабуасноўных дэталей і зборачных адзінак суднамадэлей: корпуса, вінтаматорнай устаноўкі, рулявога ўстройства, палубнай надбудовы. Спосабы вырабу корпусаў з паперы, пенапласту, пап’е-машэ, драўніны. Аддзелка, выпрабаванне і рэгуляванне суднамадэлей. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для суднамадэліравання. Якасць мадэлей. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з суднамадэліраваннем. Практычныя работы Выраб корпуса мадэлі лодкі з паперы. Выраб корпуса мадэлі судна з драўніны. Выраб рубкі суднамадэлі з драўніны. Выраб корпуса мадэлі судна з пап’е-машэ. Выраб гумавага рухавіка для суднамадэлі. Выраб і рэгуляванне найпрасцейшага грабнога вінта. Выраб простага руля. Выраб рубкі з тонкаліставога металу. Аддзелка корпуса суднамадэлі. Прыкладны пералік вырабаў: простыя сілуэтныя суднамадэлі (яхта, катар, падводная лодка і інш.); мадэлі суднаў і караблёў; настольныя мадэлі-копіі суднаў і караблёў; мадэлі паруснікаў, мадэлі суднаў і караблёў з гумавымі рухавікамі; настольныя мадэлі-копіі суднаў і караблёў; суднамадэлі свабоднай канструкцыі зэлектрарухавікамі; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. 5. Канструяванне Канструяванне. Тэхнічнае канструяванне. Канструкцыя вырабу (устройства вырабу, віды злучэнняў дэталей вырабу і да т.п.). Канструкцыйныя матэрыялы і іх віды. Паняцце пра тыпавыя дэталі. Віды тыпавых дэталей. Злучэнні дэталей. Паняцце пра механізм. Віды механізмаў. Паняцце пра машыну. Віды машын. Прынцыпы канструявання. Спосабы канструявання. Паняцце пра тэхніку і транспарт. Віды транспарту. Мастацкае канструяванне. Кампазіцыя вырабу (форма вырабу,віды аддзелкі дэталей вырабу і да т.п.). Уласцівасці кампазіцыі вырабу: сіметрычнасць і асіметрычнасць (сіметрыя і асіметрыя); статычнасць і дынамічнасць (статыка і дынаміка), прапарцыянальнасць (прапорцыі) і маштабнасць (маштаб), кантраснасць (кантраст) і нюанснасць (нюанс), метрычнасць (метр, метрычны паўтор) і рытмічнасць (рытм, рытмічны паўтор), колернасць (колер). Графічная і тэхналагічная дакументацыя для канструяваннявырабаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для канструявання вырабаў. Тэхналогіі канструявання і выканання вырабаў. Зборка вырабаў па ўзоры, тэхнічным рысунку, чарцяжы, слоўным апісанні і ўласнай задуме. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для канструявання вырабаў. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з канструяваннем. Практычныя работы Чытанне і выкананне эскізаў канструкцый і кампазіцый вырабаў. Чытанне і выкананне чарцяжоў і тэхнічных рысункаў вырабаў. Канструяванне вырабаў з плоскіх і аб’ёмных дэталей. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з плоскіх і аб’ёмныхдэталей (матэрыял: папера, кардон, драўніна, метал); дэкаратыўныяі сувенірныя вырабы і інш. МАСТАЦКАЯ АПРАЦОЎКА МАТЭРЫЯЛАЎ 6. Выпальванне па драўніне Агульныя звесткі пра мастацкую апрацоўку матэрыялаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Паняцце пра выпальванне па драўніне. Віды відарысаў: контурны, святлоценявы, сілуэтны. Паняцці «фон», «контур» і «сілуэт».Спосабы выпальвання: плоскае, глыбокае. Віды штрыхоўкі прывыпальванні: паралельнымі лініямі, перасякальнымі лініямі, неперасякальнымі адрэзкамі, пунктамі. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаўз піламатэрыялаў і фанеры з элементамі выпальвання. Чытанне простых эскізаў для выпальвання па драўніне. Вучэбнае месца для выпальвання па драўніне. Тэхналогія выпальвання па драўніне: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, выпальванне падраўніне, шліфаванне і аддзелка паверхні загатоўкі. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для выпальвання па драўніне. Прыбор для выпальвання, устройства і прынцып дзеяння. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы Чытанне простых эскізаў для выпальвання па драўніне. Выпальванне па драўніне. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі выпальванняпа драўніне і выявамі кветак, птушак, звяроў, паруснікаў; мастацкааформленыя наборы апрацоўчых дошак для кухні; дэкаратыўныяі сувенірныя вырабы і інш. 7. Аплікацыя з саломкі Агульныя звесткі пра мастацкую апрацоўку прыродных матэрыялаў. Прыродныя матэрыялы і іх віды. Саломка як прыродны матэрыял. Нарыхтоўка саломы культурных і дзікарослых раслін. Паняцце пра аплікацыю з саломкі. Віды аплікацыі з саломкі. Падрыхтоўка саламяных стужак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне простых вырабаў з саломкі. Чытанне простых эскізаў для аплікацыі з саломкі. Вучэбнае месца для аплікацыі з саломкі. Тэхналогія аплікацыіз саломкі: выбар і падрыхтоўка фону, перавод малюнка на фон, перавод малюнка на паперу, падрыхтоўка саламяных стужак, наклейванне саламяных стужак на паперу, сушка саламяных стужак, выразанне дэталей малюнка з саламяных стужак, наклейванне дэталей малюнка на фон, сушка, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для аплікацыі з саломкі. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы Чытанне простых эскізаў для аплікацыі з саломкі. Выбар загатовак з саломы з прыпускам на апрацоўку. Падрыхтоўка саламяных стужак і палатна. Аздабленне саламяных стужак. Выкананне аплікацыі з саломкі. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі аплікацыі з саломкі і выявамі раслін, жывёл або птушак; пано, шкатулкі; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. 8. Пляценне з саломкі Паняцце пра пляценне з саломкі. Падрыхтоўка саламяных стужак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з саломкі. Чытанне і выкананне простых эскізаў вырабаў з элементамі пляцення з саломкі. Вучэбнае месца для пляцення з саломкі. Тэхналогія пляцення з саломкі: падрыхтоўка саломкі да пляцення, пляценне саламяных«павукоў»; выраб плоскіх пляцёнак; сушка, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для пляцення з саломкі. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце забсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкайматэрыялаў. Практычныя работы Падрыхтоўка саломкі і саламяных стужак да пляцення. Пляценне плоскай пляцёнкі «коска». Пляценне плоскай пляцёнкі «зубатка». Выраб саламяных «павукоў». Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі пляцення з саломкі: саламяныя «павукі»; сурвэткі, вееры, шкатулкі, кошыкі, вазы, рамкі для фатаграфій; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабыі інш. 9. Аплікацыя і пляценне з бяросты Агульныя звесткі пра мастацкую апрацоўку бяросты. Бяроста як прыродны матэрыял. Нарыхтоўка бяросты. Паняцце пра аплікацыю з бяросты. Падрыхтоўка бяросты. Паняцце пра пляценне з бяросты. Падрыхтоўка берасцяных стужак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з бяросты. Вучэбнае месца для аплікацыі з бяросты. Тэхналогія аплікацыі з бяросты: выбар і падрыхтоўка фону, перавод малюнка на фон, перавод малюнка на паперу, падрыхтоўка бяросты, наклейванне бяросты на паперу, сушка бяросты, выразанне дэталей малюнка з бяросты, наклейванне дэталей малюнка на фон, сушка, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для аплікацыі з бяросты. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Вучэбнае месца для пляцення з бяросты. Тэхналогія пляцення з бяросты: падрыхтоўка бяросты да пляцення, выраб берасцяных стужак, пляценне з берасцяных стужак. Інструменты, прыстасаванніі вучэбнае абсталяванне для пляцення з бяросты. Якасць вырабаў. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкайматэрыялаў. Практычныя работы Падрыхтоўка бяросты да аплікацыі. Аплікацыя з бяросты. Падрыхтоўка бяросты да пляцення. Пляценне з берасцяных стужак палатна. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі аплікацыіі пляцення з бяросты: дэкаратыўныя пано розных кампазіцый, дэкаратыўныя вырабы з элементамі пляцення з берасцяных стужак, берасцянкі для захоўвання сыпучых прадуктаў, кошыкі і вазачкі, сувеніры і інш. 10. Прапільная разьба па драўніне Паняцце аб прапільнай разьбе па драўніне лобзікам. Віды контураў: замкнёны і незамкнёны, знешні і ўнутраны. Плоскія і аб’ёмныя вырабы. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і фанеры з элементамі прапільнай разьбы. Чытанне і выкананне простых эскізаў для прапільнай разьбы па драўніне. Тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і фанеры з элементамі прапільнай разьбы. Вучэбнае месца для прапільнай разьбы па драўніне лобзікам.Тэхналогія прапільнай разьбы па драўніне для выканання плоскіх і аб’ёмных вырабаў: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, выпілоўванне лобзікам па знешнім і ўнутраным контурах прамых і хвалістых ліній, тупых і вострых вуглоў, шліфаванне, аддзелка. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для прапільнай разьбы па драўніне. Ручны і электрычны лобзікі, устройства і прынцып дзеяння. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін падчас работы з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкайматэрыялаў. Практычныя работы Нанясенне малюнка на загатоўку з фанеры. Выпілоўванне ручным (электрычным) лобзікам. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі прапільнай разьбы па драўніне: паліцы, падстаўкі, рамкі для фатаграфій; паліцы для кніг, упрыгожанняў; сувеніры і інш. 11. Контурная разьба па драўніне Разьба па драўніне (нож, стамеска). Матэрыял для разьбы падраўніне. Асноўныя прыёмы разьбы па драўніне. Паняцце пра контурную разьбу па драўніне. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаўз піламатэрыялаў і фанеры з элементамі контурнай разьбы. Вучэбнае месца для контурнай разьбы па драўніне. Тэхналогіяконтурнай разьбы па драўніне з простым узорам: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, разьба па драўніне нажом-касяком, вугалковай і паўкруглай стамескамі, шліфаванне і аддзелка паверхні загатоўкі. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для контурнай разьбы па драўніне. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін прырабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкайматэрыялаў. Практычныя работы Падрыхтоўка паверхні загатоўкі з драўніны да нанясення малюнка. Выкананне контурнай разьбы па драўніне. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі контурнайразьбы па драўніне: пано, наборы апрацоўчых дошак, дэкаратыўныя вырабы, сувеніры і інш. 12. Геаметрычная разьба па драўніне Паняцце пра геаметрычную разьбу па драўніне. Элементы геаметрычнай разьбы: прамалінейныя (двухгранныя, трохгранныя,чатырохгранныя) выемкі; крывалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, дужкавыя) выемкі. Узоры геаметрычнай разьбы: трохвугольнікі, змейкі, зорачкі, разеткі з прамымі і выгнутымі прамянямі і інш. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаўз піламатэрыялаў з элементамі геаметрычнай разьбы. Вучэбнае месца для геаметрычнай разьбы па драўніне. Тэхналогія геаметрычнай разьбы па драўніне (прамалінейныя, крывалінейныя выемкі): падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясеннямалюнка, перавод малюнка на загатоўку, разьба па драўніне: прамалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, чатырохгранныя), крывалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, дужкавыя) выемкі; трохвугольнікі, змейкі, зорачкі, разеткі з прамымі і выгнутымі прамянямі і інш.; шліфаванне і аздабленне паверхні загатоўкі. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для геаметрычнай разьбы па драўніне. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзінпры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы Падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка. Выкананне геаметрычнай разьбы па драўніне (прамалінейныя выемкі). Выкананне геаметрычнай разьбы па драўніне (крывалінейныя выемкі). Прыкладны пералік вырабаў: вырабы з элементамі геаметрычнай разьбы: апрацоўчыя дошкі, аздабленне мэблі, шкатулкі, сальніцы, сухарніцы, вазы, сувеніры і інш. 13. Драўляная мазаіка (інтарсія) Паняцце пра драўляную мазаіку (інтарсію). Віды інтарсіі. Выбарі падрыхтоўка матэрыялаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне простыхі складаных вырабаў з піламатэрыялаў, ліставых драўняных матэрыялаў з элементамі драўлянай мазаікі (інтарсіі). Вучэбнае месца для выканання драўлянай мазаікі (інтарсіі). Тэхналогія выканання драўлянай мазаікі для простых і складаных вырабаў: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, выпілоўванне лобзікам, шліфаванне і аддзелка. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для драўлянай мазаікі. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы Падрыхтоўка паверхні загатоўкі з драўніны да нанясення малюнка. Выкананне драўлянай мазаікі (інтарсіі) для выканання простыхвырабаў. Прыкладны пералік вырабаў: простыя і складаныя (шмат дэталей, розных па памерах, форме і аддзелцы) сувенірныя вырабы з элементамі драўлянай мазаікі (інтарсіі) і выявамі раслін, жывёл і інш. 14. Лясная скульптура Паняцці пра лясную скульптуру і лясную знаходку. Нарыхтоўкаі падрыхтоўка да апрацоўкі лясных знаходак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб лясной скульптуры. Вучэбнае месца для выканання лясной скульптуры. Тэхналогіявырабу лясной скульптуры. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для вырабу лясной скульптуры. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін падчас работы з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Азнаямленне з прафесіямі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы Выбар і падрыхтоўка матэрыялу (загатовак) для выканання лясных знаходак і скульптур. Выраб простых лясных скульптур. Прыкладны пералік вырабаў: простыя лясныя знаходкі і скульптуры; сувенірныя вырабы з элементамі лясной скульптуры і інш.
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» для VIII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання |