Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТАГЕАГРАФІЯ. КРАІНЫ І НАРОДЫ (70 гадзін)

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница50 из 87
    1   ...   46   47   48   49   50   51   52   53   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. Мэта вучэбнага прадмета «Геаграфія» – фарміраваць у вучняў геаграфічную культуру і сістэму ведаў аб прыродных і сацыяльна-эканамічных працэсах у свеце, асобных рэгіёнах, краінах, Рэспубліцы Беларусь; навучыць вучняў прымяняць геаграфічныя веды ў паўсядзённым жыцці; развіваць кампетэнцыі вучняў: вучэбна-пазнавальную, прыярытэту геаграфічнай інфармацыі, каштоўнасна-сэнсавую, геаграфічных дзеянняў, прасторавага арыентавання і камунікатыўную.

    2. Задачы навучання вучэбнаму прадмету «Геаграфія»:

    фарміраванне ў вучняў ведаў пра геаграфічную абалонку Зямлі, тэрытарыяльную арганізацыю эканамічнага жыцця грамадства, узаемадзеянне паміж грамадствам і прыродным асяроддзем (вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя);

    фарміраванне ўменняў характарызаваць фізіка-геаграфічныя асаблівасці прыроды мацерыкоў і акіянаў, вылучаць агульныя і адметныя тэрытарыяльныя асаблівасці, эканоміка-геаграфічныя паказчыкі асобных краін, асаблівасці геаграфічнага і геапалітычнага становішча тэрыторый, стратэгіі ўстойлівага развіцця чалавецтва і Рэспублікі Беларусь (кампетэнцыя прыярытэту геаграфічнай інфармацыі);

    развіццё здольнасцей вучняў бачыць і разумець геаграфічную карціну свету, усведамляць сваю ролю і прызначэнне ў свеце; уменняў выбіраць мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў і ўчынкаў, прымаць рашэнні (каштоўнасна-сэнсавая кампетэнцыя);

    фарміраванне ўменняў працаваць з картаграфічнымі крыніцамі інфармацыі: авалодваць практычнымі прыёмамі работы з картай, асэнсоўваць змест карты, развіваць прасторавае ўяўленне; выкарыстоўваць інфармацыюпра геаграфічныя працэсы і з’явы (графічную, статыстычную, даведачную, краязнаўчую) і ажыццяўляць прасторава-тэрытарыяльную прывязку (кампетэнцыя прасторавага арыентавання);

    развіццё здольнасцей вучняў да камунікатыўнай дзейнасці: уменняў геаграфічна аргументаваць вынікі назіранняў працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе і грамадстве, выказваць іх рознымі спосабамі; умення выкарыстоўваць міжасобасныя формы ўзаемадзеяння і зносін у працэсе навучання (камунікатыўная кампетэнцыя).

    3. У цяперашні час прыярытэтнымі напрамкамі, якія маюць прынцыповае тэарэтычнае і практычнае значэнне, з’яўляюцца наступныя: прыродазнаўчы, аксіялагічны, прасторава-арыентацыйны, прыкладны.

    Аптымальнымі і эфектыўнымі падыходамі, якія вызначаюць тэарэтычную і метадычную базу вывучэння вучэбнага прадмета «Геаграфія», з’яўляюцца комплексны геаграфічны падыход, прасторавы, сістэмна-дзейнасны, дэтэрміністычны, прафесійна-кампетэнтнасны, культуралагічны, даследчы і каштоўнасны.

    Базавы комплексны геаграфічны падыход прадугледжвае лагічную ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць прыродных з’яў, сацыяльных структур, эканамічных і палітычных працэсаў.

    Прасторавы падыход разглядае развіццё краін і міжнародных адносін з пункту гледжання прасторавага фактару.

    Сістэмна-дзейнасны падыход вызначае неабходнасць паслядоўнага прадстаўлення зместу вучэбнага матэрыялу і вучэбных задач і прадугледжвае арганізацыю вучэбнага супрацоўніцтва розных узроўняў (настаўнік – вучань, вучань – вучань, вучань – група).

    У аснову дэтэрміністычнага падыходу пакладзена адназначная адпаведнасць прычын і вынікаў прыродных з’яў і працэсаў.

    Прафесійна-кампетэнтнасны падыход накіраваны на фарміраванне ў вучняў асноўных геаграфічных ведаў і развіццё ўменняў і навыкаў, якія маюць практычную і прыкладную значнасць у іх жыцці і будучай прафесійнай дзейнасці.

    Культуралагічны падыход дазваляе разгледзець геаграфічнае асяроддзе праз прызму дасягненняў агульначалавечай культуры і накіраваны на развіццё духоўнасці, маралі і гуманістычных якасцей асобы вучня.

    Даследчы падыход мае на ўвазе пошук, даследаванне і творчасць на вучэбных занятках.

    У аснове каштоўнаснага падыходу ляжыць арыентацыя на комплекс каштоўнасцей, якія прадстаўлены агульначалавечымі каштоўнасцямі, а таксама паняццямі: Чалавек (абсалютная каштоўнасць), Веды, Айчына, Зямля, Мір.

    Кампетэнтнасны падыходінтэгруе названыя падыходы і забяспечвае комплекснае авалоданне вучнямі прадметнымі і метапрадметнымі ведамі і ўменнямі. Кожная з кампетэнцый характарызуецца сваім вучэбным зместам (тэарэтычным і практычным), а таксама асноўнымі відамі дзейнасці:

    вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя прадугледжвае валоданне ведамі пра аб’екты вывучэння фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і адпаведныміўменнямі, навыкамі і спосабамі дзейнасці;

    кампетэнцыя прыярытэту геаграфічнай інфармацыі прадугледжвае фарміраванне ўменняў характарызаваць фізіка-геаграфічныя асаблівасці прыроды мацерыкоў і акіянаў; вылучаць агульныя і адметныя тэрытарыяльныя асаблівасці, эканоміка-геаграфічныя паказчыкі асобных краін, асаблівасці геаграфічнага і геапалітычнага становішча тэрыторый, стратэгіі ўстойлівага развіцця чалавецтва і Рэспублікі Беларусь;

    каштоўнасна-сэнсавая кампетэнцыя прадугледжвае развіццё ўменняў выбіраць мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў і ўчынкаў, прымаць рашэнні; здольнасцей вучняў бачыць і разумець навакольны свет, усведамляць сваю ролю і прызначэнне;

    кампетэнцыя геаграфічных дзеянняў забяспечвае фарміраванне вопыту дзейнасці па ўжыванні геаграфічных ведаў і ўменняў у жыццёвых сітуацыях;

    кампетэнцыя прасторавага арыентавання забяспечвае фарміраванне ўменняў працаваць з картаграфічнымі крыніцамі інфармацыі, выкарыстоўваць інфармацыю пра геаграфічныя працэсы і з’явы і ажыццяўляць прасторава-тэрытарыяльную прывязку;

    камунікатыўная кампетэнцыя рэалізуецца пры дапамозе развіцця здольнасцей вучняў да камунікатыўнай дзейнасці: уменняў геаграфічна аргументаваць вынікі назіранняў працэсаў, якія адбываюцца ў прыродзе і грамадстве, выказваць іх рознымі спосабамі; умення выкарыстоўваць міжасобасныя формы ўзаемадзеяння і зносін у працэсе навучання.

    4. Прынцыпамі адбору зместу навучання з’яўляюцца:

    прынцып развіцця прыродазнаўчанавуковага мыслення;

    прынцып цэласнага ўяўлення пра свет;

    прынцып сувязі тэорыі з практыкай і рэалізацыі праз практычную дзейнасць;

    прынцып мінімізацыі тэарэтычных звестак з улікам іх значнасці ў паўсядзённым жыцці;

    прынцып узаемасувязі пачуццёвага і лагічнага, рацыянальнага і ірацыянальнага ў працэсе пазнання свету.

    5. Змест вучэбнага матэрыялу для падагульняльнага паўтарэння плануе настаўнік на аснове ўліку засвоеных на працягу навучальнага года ведаў, уменняў і навыкаў і сістэматызаванага тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, выкладзенага ў рубрыцы «Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў».

    6. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, выкананне практыкаванняў, практычных работ і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, дыскусіі, метад праектаў і інш.

    Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш.

    Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
    ГЕАГРАФІЯ. КРАІНЫ І НАРОДЫ (70 гадзін)


    Уводзіны (1 гадзіна)

    Сацыяльна-эканамічная геаграфія. Аб’ект і прадмет вывучэння. Роля ў жыцці чалавека і грамадства. Рэгіёны свету ў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі (класіфікацыя ААН).

     

    НАСЕЛЬНІЦТВА І ЯГО ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

    (33 гадзіны)

     

    Тэма 1. Палітычная карта свету (3 гадзіны)

    Палітычная карта свету і асаблівасці яе фарміравання. Краіны і дзяржавы ў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Суверэнныя дзяржавы і залежныя тэрыторыі. Дзяржаўная мяжа.

    Дзяржавы па формах праўлення (рэспубліка, манархія), палітыка-тэрытарыяльным уладкаванні (унітарнае, федэратыўнае). Найбуйнейшыя дзяржавы свету па памерах тэрыторыі і колькасці насельніцтва.

    Якасныя і колькасныя змены на палітычнай карце. Этапы фарміравання палітычнай карты свету.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: вызначэнне найбуйнейшых дзяржаў свету па плошчы і іх сталіц, апісанне колькасных і якасных змен на палітычнай карце свету; работа з контурнай картай: нанясенне найбуйнейшых па плошчы і колькасці насельніцтва дзяржаў свету, іх сталіц і меж.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    палітыка-тэрытарыяльнагаўладкавання;

    форм праўлення ў дзяржавах;

    на ўзроўні ўяўлення: пра характар змяненняў на палітычнай карце свету;

    асноўных паняццяў:палітычная карта свету, суверэнная дзяржава, рэспубліка, манархія, унітарнаяі федэратыўная дзяржава.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на палітычнай карце свету найбуйнейшыя па плошчы дзяржавы і іх сталіцы (Расія, Канада, Кітай), найбуйнейшыя краіны па колькасці насельніцтва (Кітай, Індыя, ЗША);

    абазначаць на контурнай карце тры найбуйнейшыя па плошчы і колькасці насельніцтва дзяржавы свету, іх сталіцы і межы;

    характарызаваць розныя тыпы дзяржаў і залежныя тэрыторыі;

    прыводзіць прыклады колькасных і якасных змен на палітычнай карце свету;

    выкарыстоўваць разнастайныя крыніцы геаграфічнай інфармацыі для параўнання розных дзяржаў і тэрыторый.

     

    Тэма 2. Насельніцтва свету(5 гадзін)

    Колькасць насельніцтва свету і яе дынаміка. Нараджальнасць, смяротнасць, натуральны прырост/змяншэнне і міграцыі насельніцтва.

    Размяшчэнне насельніцтва. Шчыльнасць насельніцтва. Гарады і сельскія паселішчы. Урбанізацыя.

    Асноўныя расы і іх геаграфія. Этнічны склад насельніцтва свету. Геаграфія рэлігій свету.

    Геаграфія матэрыяльнай і духоўнай культуры. Аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце арэалаў распаўсюджвання асноўных сусветных рэлігій, рэгіёнаў свету з найбольшай і найменшай шчыльнасцю насельніцтва; рашэнне задач на вызначэнне змянення колькасці насельніцтва.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    колькасці насельніцтва свету і Рэспублікі Беларусь;

    дынамікі колькасці насельніцтва свету;

    фактараў, якія вызначаюць змяненне колькасці і шчыльнасці насельніцтва;

    расавага складу насельніцтва і яго геаграфіі;

    сусветных рэлігій і арэалаў распаўсюджання хрысціянства, ісламу і будызму;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра этнічны склад насельніцтва;

    нацыянальныя рэлігіі;

    статус аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;

    асноўных паняццяў: дэмаграфія, натуральны прырост, міграцыя насельніцтва, шчыльнасць насельніцтва, урбанізацыя, агламерацыя, раса.

    Уменні і навыкі:

    характарызаваць дынаміку колькасці насельніцтва свету;

    выяўляць асаблівасці размяшчэння насельніцтва;

    паказваць на карце арэалы з найбольшай і найменшай шчыльнасцю насельніцтва ў свеце, арэалы распаўсюджання асноўных сусветных рэлігій;

    параўноўваць дынаміку колькасці насельніцтва рэгіёнаў свету, тлумачыць гэтыя змяненні;

    аналізаваць сярэднія паказчыкі натуральнага прыросту насельніцтва рэгіёнаў свету, параўноўваць іх і тлумачыць адрозненні;

    аналізаваць фактары натуральнага руху насельніцтва і наступствы міграцый;

    характарызаваць расавы, этнічны, канфесійны склад насельніцтва;

    характарызаваць асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры;

    знаходзіць і паказваць на карце аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;

    рашаць задачы па вызначэнні змянення колькасці насельніцтва.

     

    Практычная работа 1*. Рашэнне задач на вызначэнне змянення колькасці насельніцтва з улікам нараджальнасці, смяротнасці і міграцыі насельніцтва.

    ______________________________

    * Дадзеныя выніковыя практычныя работы могуць быць выкананы ў рамках тэматычнага кантролю.

    Тэма 3. Прыродныя рэсурсы і іх роля ў жыцці чалавека (2 гадзіны)

    Паняцце аб прыродных рэсурсах. Вычарпальныя і невычарпальныя, аднаўляльныя і неаднаўляльныя прыродныя рэсурсы.

    Размяшчэнне радовішчаў асноўных відаў мінеральных рэсурсаў (нафты, прыроднага газу, вугалю, жалезных, алюмініевых і медных руд) і іх узаемасувязь з тэктанічнай будовай Зямлі.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце асноўных мінеральна-сыравінных рэгіёнаў свету; раёнаў і найбуйнейшых басейнаў і радовішчаў карысных выкапняў свету.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    класіфікацыі прыродных рэсурсаў;

    размяшчэння радовішчаў асноўных відаў мінеральных рэсурсаў;

    асноўных паняццяў: прыродныя рэсурсы, вычарпальныя і невычарпальныя, аднаўляльныя і неаднаўляльныя прыродныя рэсурсы.

    Уменні і навыкі:

    класіфікаваць прыродныя рэсурсы свету, характарызаваць прыродныя рэсурсы рэгіёнаў;

    устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж размяшчэннем радовішчаў асноўных відаў мінеральных рэсурсаў і тэктанічнай будовай Зямлі;

    характарызаваць размяшчэнне асноўных відаў прыродных рэсурсаў (нафты, прыроднага газу, вугалю, жалезных, алюмініевых і медных руд);

    паказваць на карце асноўныя мінеральна-сыравінныя раёны і найбуйнейшыя радовішчы: нафтагазаносныя правінцыі (Персідскага заліва, Заходне-Сібірская, Мексіканская, Заходне-Афрыканская, Паўночнага мора), басейны і радовішчы: жалезных руд (Курская магнітная анамалія (Расія), Каражас (Бразілія)), вугалю (Тунгускі (Расія), Апалачскі (ЗША));

    тлумачыць ролю прыродных рэсурсаў у жыцці чалавека і грамадства.

     

    Тэма 4. Агульная характарыстыка гаспадаркі (5 гадзін)

    Паняцце пра гаспадарку. Структура гаспадаркі. Сферы, галіны і віды гаспадарчай дзейнасці.

    Фактары размяшчэння гаспадаркі: сыравінны, энергетычны, працоўны, развіцця навукі і тэхналогій, спажывецкі, транспартны, экалагічны.

    Паняцце пра сусветны рынак, сусветны гандаль і сусветную гаспадарку. Тэрытарыяльны геаграфічны падзел працы. Гаспадарчая спецыялізацыя.

    Паказчыкі ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця краін. Валавы ўнутраны прадукт. Адрозненні краін па ўзроўні эканамічнага развіцця. Індэкс чалавечага развіцця (ІЧР) і групы краін па ўзроўні ІЧР.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце краін, якія лідзіруюць па ўзроўні абсалютнага ВУП, узроўні эканамічнага развіцця, ІЧР; тлумачэнне адрозненняў паміж галінамі вытворчай і невытворчай сфер; пабудова структурных дыяграм па статыстычных даных.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    асноўных галін і відаў гаспадарчай дзейнасці;

    фактараў размяшчэння гаспадаркі;

    тэрытарыяльнага падзелу працы;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра сусветную гаспадарку;

    групы краін па ўзроўні эканамічнага развіцця і велічыні ІЧР;

    асноўных паняццяў: гаспадарка, галіна/від эканамічнай дзейнасці, сфера вытворчасці, сфера паслуг, спецыялізацыя, тэрытарыяльны падзел працы, валавы ўнутраны прадукт (ВУП), індэкс чалавечага развіцця (ІЧР).

    Уменні і навыкі:

    характарызаваць галіновую структуру сусветнай гаспадаркі;

    называць этапы фарміравання сусветнай гаспадаркі, формы міжнародных эканамічных узаемаадносін;

    вызначаць напрамкі міжнароднага гандлю;

    тлумачыць вынікітэрытарыяльнага падзелу працы; адрозненні паміж галінамі вытворчай і невытворчай сфер;

    выкарыстоўваць веды пра фактары размяшчэння вытворчасці і галіныгаспадарчай спецыялізацыі для аналізу размяшчэння вытворчасці;

    будаваць і аналізаваць графікі і структурныя дыяграмы па статыстычных даных.

    Практычная работа 2. Пабудова дыяграм структуры ВУП па статыстычных даных 2–3 краін свету, іх параўнальны аналіз.

     

    Падагульняльнае паўтарэнне (1 гадзіна)

     

    Тэма 5. Сельская гаспадарка (4 гадзіны)

    Сельская гаспадарка, яе галіновая структура. Узаемасувязь сельскагаспадарчай дзейнасці з прыроднымі ўмовамі і рэсурсамі.

    Раслінаводства і яго структура. Геаграфія вырошчвання збожжавых культур (рысу, кукурузы і пшаніцы).

    Тэхнічныя культуры (валакністыя, алейныя, цукраносныя, танізавальныя) і геаграфія іх вырошчвання. Геаграфія вырошчвання бульбы.

    Жывёлагадоўля і яе структура. Геаграфія жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі і авечкагадоўлі.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце краін, якія лідзіруюць па валавым зборы пшаніцы, рысу, кукурузы, па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак; вызначэнне ўплыву прыродных умоў і фактараў на развіццё сельскай гаспадаркі; характарыстыка асобных галін сельскай гаспадаркі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды: галіновай структуры сельскай гаспадаркі, раслінаводства і жывёлагадоўлі;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра ўплыў прыродных умоў на развіццё сельскай гаспадаркі;

    геаграфію вырошчвання сельскагаспадарчых культур;

    геаграфію жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі і авечкагадоўлі;

    асноўных паняццяў: раслінаводства, жывёлагадоўля.

    Уменні і навыкі:

    характарызаваць склад і асноўныя рысы размяшчэння сусветнага раслінаводства і жывёлагадоўлі;

    паказваць на карце краіны, якія лідзіруюць па валавым зборы пшаніцы (Кітай, Індыя, ЗША); рысу (Кітай, Індыя, Інданезія); кукурузы (ЗША, Кітай, Бразілія); пагалоўі буйной рагатай жывёлы (Бразілія, Індыя, Кітай); свіней (ЗША, Кітай, Бразілія); авечак (Кітай, Аўстралія, Індыя);

    тлумачыць уплыў прыродных умоў на развіццё сельскай гаспадаркі;

    характарызаваць геаграфічныя асаблівасці раслінаводства, геаграфічныя асаблівасці жывёлагадоўлі;

    рабіць высновы пра значэнне сельскай гаспадаркі для жыцця чалавека.

     

    Тэма 6. Прамысловасць

    (8 гадзін)

    Здабыўная прамысловасць. Спосабы здабычы карысных выкапняў. Геаграфія здабычы найважнейшых энергетычных (нафты, газу, вугалю, урану), рудных (руд чорных і каляровых (алюмінію, медзі) металаў) і нярудных (калійных солей, фасфарытаў) карысных выкапняў.

    Энергетыка. Вытворчасць электраэнергіі. Тыпы электрастанцый (ЦЭС, ГЭС, АЭС). Геаграфія цеплавой і атамнай электраэнергетыкі, гідраэлектраэнергетыкі. Уздзеянне электраэнергетыкі на навакольнае асяроддзе.

    Апрацоўчая прамысловасць. Металургія: вытворчасць чорных і каляровых металаў. Сыравіна і тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці.

    Машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў, марскіх і рачных суднаў, станкоў. Сыравіна і тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці. Фактары размяшчэння і геаграфія вытворчасці.

    Хімічная прамысловасць. Сыравіна і фактары размяшчэння вытворчасці. Вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў. Вытворчасць мінеральных угнаенняў.

    Лясная гаспадарка і лясная прамысловасць. Цэлюлозна-папяровая вытворчасць. Сыравіна і фактары размяшчэння вытворчасці.

    Лёгкая і харчовая прамысловасць. Геаграфія тэкстыльнай і швейнай прамысловасці. Вытворчасць скуры і абутку. Геаграфія харчовай прамысловасці.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце краін, якія лідзіруюць па здабычы руд чорных і каляровых металаў, нафты, гаручых і неметалічных карысных выкапняў; вытворчасці сталі, алюмінію, медзі, аўтамабіляў, марскіх суднаў, станкоў, мінеральных угнаенняў, паперы і кардона, электраэнергіі; складанне эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі галіны прамысловасці па тыпавым плане.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды: структуры прамысловасці, галін і відаў дзейнасці, якія адносяцца да здабыўной і апрацоўчай прамысловасці;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра асноўныя тэхналагічныя працэсы вытворчасці;

    вытворчасць электраэнергіі;

    уздзеянне розных тыпаў электрастанцый (ЦЭС, ГЭС, АЭС) на навакольнае асяроддзе;

    асноўных паняццяў: здабыўная прамысловасць, апрацоўчая прамысловасць.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце краіны, якія лідзіруюць па здабычы жалезных руд, медных руд, алюмініевых руд, нафты, прыроднага газу, вугалю; па вытворчасці чыгуну і сталі, алюмінія, медзі, аўтамабіляў, мінеральных угнаенняў: азотных, фосфарных, калійных;

    паказваць на карце асноўныя цэнтры прамысловасці свету, найбуйнейшыя ЦЭС, ГЭС, АЭС;

    характарызаваць асноўныя галіны прамысловасці;

    параўноўваць асаблівасці развіцця галін прамысловасці ў эканамічна развітых краінах і краінах, якія развіваюцца;

    устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі ў размяшчэнні галоўных вытворчасцей металургіі і машынабудавання;

    тлумачыць значэнне галін прамысловасці ў жыцці чалавека.

     

    Практычная работа 3*. Складанне эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі галіны прамысловасці (на выбар) па тыпавым плане.

     

    Тэма 7. Сфера паслуг (4 гадзіны)

    Структура сферы паслуг. Асаблівасці развіцця і размяшчэння. Роля сферы паслуг у сучаснай гаспадарцы.

    Транспарт. Віды транспарту (наземны, водны, паветраны). Геаграфія развіцця асноўных відаў транспарту: чыгуначнага, аўтамабільнага, трубаправоднага, марскога і рачнога, авіяцыйнага.

    Геаграфія турызму. Геаграфія гандлю таварамі і паслугамі. Адрозненні паміж развітымі краінамі і краінамі, якія развіваюцца.

     

    Віды дзейнасці

    Складанне картасхемы размяшчэння цэнтраў міжнароднага турызму і вызначэнне фактараў іх размяшчэння.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    структуры сферы паслуг;

    асаблівасцей развіцця транспарту;

    геаграфіі турызму;

    гандлю таварамі і паслугамі;

    на ўзроўні ўяўлення: пра ролю чыгуначнага, аўтамабільнага, марскога і рачнога, авіяцыйнага і трубаправоднага транспарту ў развіцці гаспадаркі;

    асноўных паняццяў: транспарт, турызм.

    Уменні і навыкі:

    характарызаваць асаблівасці развіцця і ролю сферы паслуг у сучаснай гаспадарцы; турысцкага патэнцыялу і яго выкарыстання;

    характарызаваць развіццё сферы паслуг у краінах з розным узроўнем эканомікі;

    характарызаваць асноўныя віды транспарту;

    тлумачыць асаблівасці развіцця розных відаў транспарту;

    вызначаць па карце краіны, якія маюць самыя працяглыя чыгуначныя шляхі і найбольшую гушчыню чыгуначнай сеткі;

    паказваць на карце рэгіёны і краіны, якія лідзіруюць у развіцці міжнароднага турызму.

    Практычная работа 4. Складанне картасхемы размяшчэння цэнтраў міжнароднага турызму і вызначэнне фактараў іх размяшчэння.

     

    Падагульняльнае паўтарэнне (1 гадзіна)

     

    РЭГІЯНАЛЬНЫ АГЛЯД СВЕТУ (35 гадзін)

     

    Тэма 8. Еўропа (9 гадзін)

    Сацыяльна-эканамічныя рэгіёны Еўропы. Краіны Паўночнай Еўропы. Вялікабрытанія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Насельніцтва і асаблівасці дэмаграфічнага развіцця. Геаграфія машынабудавання і хімічнай прамысловасці. Сфера паслуг. Транспарт. Марскія парты. Еўратунэль. Сельская гаспадарка. Развіццё турызму.

    Фінляндыя, Швецыя, Данія, Ісландыя, Нарвегія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Уплыў прыродна-сыравіннай базы на структуру гаспадаркі. Прыродна-рэсурсны патэнцыял мораў. Нафтаздабыча. Рыбалоўства. Развіццё турызму.

    Літва, Латвія, Эстонія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Роля Балтыйскага мора ў гаспадарчай дзейнасці насельніцтва. Дэмаграфічныя асаблівасці. Геаграфія апрацоўчай прамысловасці і гаспадарчая спецыялізацыя краін.

    Краіны Заходняй Еўропы. Германія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Геаграфія сферы паслуг, прамысловасці і іх месца ў эканоміцы краіны. Сельская гаспадарка Германіі. Турызм. Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рура.

    Францыя. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Урбанізацыя. Геаграфія машынабудавання і хімічнай прамысловасці. Сельская гаспадарка Францыі.Транспарт. Марскія парты. Геаграфія і структура сферы паслуг Францыі. Развіццё турызму.

    Краіны Паўднёвай Еўропы. Італія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Міграцыі насельніцтва. Спецыялізацыя гаспадаркі краіны. Геаграфія машынабудавання і хімічнай прамысловасці. Сельская гаспадарка. Развіццё турызму. Праблема развіцця Поўначы і Поўдня Італіі.

    Краіны Усходняй Еўропы. Польшча. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Урбанізацыя. Здабыча вугалю, электраэнергетыка. Геаграфія каляровай і чорнай металургіі, хімічнай прамысловасці (мінеральных угнаенняў і фармацэўтычных тавараў), машынабудавання, лёгкай прамысловасці. Турызм.

    Украіна. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Геаграфія здабычы вугалю і электраэнергетыкі, металургіі, машынабудавання, хімічнай прамысловасці, вытворчасці харчовых прадуктаў. Спецыялізацыя раслінаводства і жывёлагадоўлі. Транспарт. Марскія парты. Турызм.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце эканамічных цэнтраў Еўропы; работа са статыстычнымі данымі: параўнанне структуры валавога ўнутранага прадукту краін рэгіёна; складанне характарыстыкі эканоміка-геаграфічнага становішча Вялікабрытаніі па тыпавым плане.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    колькасці насельніцтва краін – суседзяў Рэспублікі Беларусь;

    рэгіёнаў Еўропы;

    асаблівасцей развіцця гаспадаркі рэгіёнаў Еўропы;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра склад рэгіёнаў Еўропы;

    праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рура, Поўначы і Поўдня Італіі;

    асноўных паняццяў: эканоміка-геаграфічнае становішча; постындустрыяльная гаспадарка, кабатажныя перавозкі.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы,эканамічныя цэнтры: Германія (Берлін), Вялікабрытанія (Лондан), Францыя (Парыж), Нарвегія (Осла), Швецыя (Стакгольм), Данія (Капенгаген), Фінляндыя (Хельсінкі), Партугалія (Лісабон), Іспанія (Мадрыд), Італія (Рым), Грэцыя (Афіны), Польшча (Варшава), Літва (Вільнюс), Латвія (Рыга), Эстонія (Талін), Украіна (Кіеў);

    паказваць на карце «прамысловы трохвугольнік» Італіі (Турын – Генуя – Мілан); раёны нафта- і газаздабычы – Паўночнае мора; вугальныя басейны: Рурскі, Верхнесілезскі;

    характарызаваць дэмаграфічныя працэсы і гаспадарку краін рэгіёна;

    тлумачыць асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча краін;

    параўноўваць структуру валавога ўнутранага прадукту краін рэгіёна;

    працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі і складаць характарыстыку галіновай структуры гаспадаркі краін.

     

    Практычная работа 5*. Складанне характарыстыкі эканоміка-геаграфічнага становішча Вялікабрытаніі па тыпавым плане.

     

    Тэма 9. Расійская Федэрацыя (5 гадзін)

    Расія на палітычнай карце свету. Тэрыторыя і эканоміка-геаграфічнае становішча Расіі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Расійскай Федэрацыі. Геаграфічныя перадумовы развіцця міждзяржаўных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

    Насельніцтва. Дэмаграфічныя працэсы. Дынаміка колькасці і натуральнага прыросту насельніцтва. Полаўзроставая структура насельніцтва Расіі. Нацыянальны і рэлігійны склад насельніцтва. Размяшчэнне насельніцтва Расіі.

    Геаграфія прамысловасці Расіі. Прыродна-рэсурсны патэнцыял. Здабыўная прамысловасць. Апрацоўчая прамысловасць. Вядучыя галіны прамысловасці і іх геаграфія. Геаграфія вытворчасці электраэнергіі.

    Геаграфія сельскай гаспадаркі: асаблівасці развіцця і размяшчэння. Занальная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Асаблівасці развіцця і галіны раслінаводства Расіі. Геаграфія жывёлагадоўлі (буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак і інш.). Сфера паслуг. Транспарт. Асаблівасці развіцця і размяшчэння асноўных відаў транспарту.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце найважнейшых раёнаў нафта- і газаздабычы, вугальных басейнаў, эканамічных і вытворчых цэнтраў Расіі; работа са статыстычнымі данымі: параўнанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу і структуры гаспадаркі; складанне эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі галіны гаспадаркі краіны па тыпавым плане.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды: дэмаграфічных асаблівасцей Расіі;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра асаблівасці дэмаграфічных працэсаў;

    размяшчэнне і спецыялізацыю гаспадаркі Расіі;

    асноўных паняццяў: замяшчальная міграцыя, занальная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце раёны нафта- і газаздабычы: нафтагазаносныя правінцыі – Заходне-Сібірская, Волга-Уральская, Цімана-Пячорская; вугальныя басейны: Канска-Ачынскі буравугальны, Пячорскі (Пячбас); металургічныя базы: Уральская, Цэнтральная, Сібірская; цэнтр каляровай металургіі – Нарыльск; машынабудаўнічыя цэнтры: аўтамабілебудаванне – Ніжні Ноўгарад, Тальяці, Набярэжныя Чаўны, авіяцыйная прамысловасць – Казань; цэнтры хімічнай і лясной прамысловасці: Салікамск, Беразнікі, Омск, Архангельск, Брацк; транспарт: транссібірская чыгуначная магістраль; парты – Новарасійск, Калінінград, Мурманск;

    характарызаваць дэмаграфічныя працэсы;

    характарызаваць эканоміка-геаграфічнае становішча, уплыў прыродных умоў і рэсурсаў на развіццё гаспадаркі, прычыны ўнутраных сацыяльна-эканамічных адрозненняў, напрамкі развіцця гаспадаркі Расіі;

    параўноўваць прыродна-рэсурсны патэнцыял і структуру гаспадаркі Еўрапейскай і Азіяцкай частак Расіі;

    працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі для параўнання Еўрапейскай і Азіяцкай частак Расіі.

     

    Практычная работа 6. Складанне эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі галіны гаспадаркі Расіі (на выбар) па тыпавым плане.

     

    Тэма 10. Азія (5 гадзін)

    Сацыяльна-эканамічныя рэгіёны Азіі. Краіны Усходняй Азіі. Японія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Спецыялізацыя гаспадаркі. Геаграфія сферы паслуг і прамысловай вытворчасці. Геаграфія сельскай гаспадаркі. Развіццё аквакультуры (марыкультура). Ціхаакіянскі прамысловы пояс.

    Кітай. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Прамысловасць і сельская гаспадарка. Нераўнамернасць тэрытарыяльнага развіцця. Свабодныя эканамічныя зоны.

    Краіны Паўднёвай Азіі. Індыя. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Шматнацыянальны склад насельніцтва. Рэлігійны склад. Урбанізацыя і сацыяльныя праблемы агламерацый. Асаблівасці развіцця і размяшчэння прамысловасці. Геаграфія сельскай гаспадаркі.

    Краіны Цэнтральнай Азіі: Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Кыргызстан. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Праблема асваення прыродна-рэсурснага патэнцыялу Каспійскага мора. Спецыялізацыя гаспадаркі. Праблемы Аральскага мора.

    Краіны Заходняй Азіі. Грузія, Арменія, Азербайджан. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Этнапалітычныя праблемы краін Закаўказзя. Спецыялізацыя гаспадаркі краін рэгіёна. Курорты Закаўказзя.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце найбуйнейшых электрастанцый, эканамічных цэнтраў; вызначэнне асаблівасцей размяшчэння насельніцтва.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    рэгіёнаў Азіі;

    дэмаграфічных асаблівасцей краін Азіі;

    размяшчэння і спецыялізацыі гаспадаркі краін Азіі;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра склад рэгіёнаў Азіі;

    асаблівасці дэмаграфічных працэсаў;

    асноўных паняццяў: свабодныя эканамічныя зоны, аквакультура.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры: Японія (Токіа), Кітай (Пекін), Індыя (Дэлі), Мумбаі, Казахстан (Нур-Султан), Узбекістан (Ташкент), Туркменістан (Ашхабад), Таджыкістан (Душанбэ), Кыргызстан (Бішкек), Грузія (Тбілісі), Арменія (Ерэван), Азербайджан (Баку); электрастанцыю Санься;

    характарызаваць асаблівасці насельніцтва і гаспадаркі краін Азіі;

    тлумачыць дэмаграфічныя асаблівасці краін рэгіёна;

    характарызаваць сацыяльна-эканамічныя асаблівасці краін рэгіёна.

     

    Падагульняльнае паўтарэнне (1 гадзіна)

     

    Тэма 11. Паўночная і Цэнтральная Амерыка (5 гадзін)

    Сацыяльна-эканамічныя рэгіёны Амерыкі. Паўночная і Цэнтральная Амерыка. Палітычная карта. Дэмаграфічныя асаблівасці. Урбанізацыя. Міграцыі. Расава-этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.

    Краіны Паўночнай Амерыкі. ЗША. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Геаграфія сферы паслуг. Асаблівасці і структура прамысловасці краіны. Геаграфія і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі краіны. Транспарт. Знешнія эканамічныя сувязі ЗША.

    Канада. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Насельніцтва і асаблівасці дэмаграфічнага развіцця. Геаграфія здабыўной прамысловасці, металургіі і машынабудавання. Апрацоўка драўніны, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, хімічная прамысловасць. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Геаграфія транспарту краіны.

    Краіны Цэнтральнай Амерыкі. Мексіка. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці.

    Здабыўная прамысловасць і геаграфія апрацоўчай прамысловасці. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі краіны.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце найбуйнейшых эканамічных цэнтраў, дзяржаў і іх сталіц; складанне параўнальнай эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі краін па тыпавым плане; работа з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    дэмаграфічных асаблівасцей Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі;

    спецыялізацыі гаспадаркі ЗША, Канады, Мексікі;

    на ўзроўні ўяўлення: пра расава-этнічны і рэлігійны склад насельніцтва;

    асноўнага паняцця: мегалаполіс.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры: ЗША (Вашынгтон), Канада (Атава), Мексіка (Мехіка); Нью-Ёрк, Дэтройт, Чыкага, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска, Таронта, Манрэаль, Ванкувер;

    апісваць асаблівасці эканомікі краін;

    характарызаваць асаблівасці насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці ў ЗША, Канадзе, Мексіцы;

    тлумачыць уплыў фактараў размяшчэння вытворчасці на развіццё краін рэгіёна;

    складаць параўнальную эканоміка-геаграфічную характарыстыку краін;

    працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі і выкарыстоўваць план для параўнання і эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі ЗША і Канады.

     

    Практычная работа 7. Складанне параўнальнай эканоміка-геаграфічнай характарыстыкі ЗША і Канады па тыпавым плане.

     

    Тэма 12. Паўднёвая Амерыка (4 гадзіны)

    Палітычная карта Паўднёвай Амерыкі. Насельніцтва і асаблівасці дэмаграфічнага развіцця. Расы і расавыя групы. Этнічны і рэлігійны склад. Размяшчэнне насельніцтва. Гарады і агламерацыі. Праблема «лжывай урбанізацыі».

    Асаблівасці структуры валавога ўнутранага прадукту краін Паўднёвай Амерыкі. Геаграфія прамысловасці. Паскоранае развіццё апрацоўчай прамысловасці. Геаграфія сельскай гаспадаркі. Транспарт. Экалагічныя праблемы гаспадарчага асваення рэгіёна.

    Бразілія. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Геаграфія прамысловасці. Роля здабыўной прамысловасці ў эканоміцы. Геаграфія сельскай гаспадаркі. Сфера паслуг. Знешнія эканамічныя сувязі.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце найбуйнейшых электрастанцый, дзяржаў і іх сталіц, прамысловых цэнтраў Паўднёвай Амерыкі; аналіз розных крыніц геаграфічнай інфармацыі (матэрыялаў вучэбнага дапаможніка і карт атласа); складанне характарыстыкі прыродных рэсурсаў Бразіліі як фактару яе эканамічнага развіцця.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    дэмаграфічных асаблівасцей Паўднёвай Амерыкі;

    спецыялізацыі гаспадаркі Бразіліі;

    на ўзроўні ўяўлення: пра структуру валавога ўнутранага прадукту краін Паўднёвай Амерыкі;

    асноўнага паняцця: «ілжывая ўрбанізацыя».

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы,найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры: Бразілія (Бразіліа), Буэнас-Айрэс, Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанейра, Сант’яга, Багата, Ліма; электрастанцыю Ітайпу;

    апісваць дэмаграфічныя працэсы і гаспадарчую дзейнасць краін;

    характарызаваць асаблівасці насельніцтва і гаспадаркі;

    складаць эканоміка-геаграфічную характарыстыку краіны;

    працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі для складання характарыстыкі прыродных рэсурсаў Бразіліі.

     

    Практычная работа 8*. Складанне характарыстыкі прыродных рэсурсаў Бразіліі як фактару яе эканамічнага развіцця.

     

    Тэма 13. Афрыка (3 гадзіны)

    Палітычная карта Афрыкі. Геапалітычныя праблемы. Дэмаграфічныя асаблівасці. Этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.

    Асаблівасці структуры валавога ўнутранага прадукту краін Афрыкі. Геаграфія сферы паслуг і прамысловасці. Асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі. Монакультурная гаспадарка краін Афрыкі.

    Эканоміка-геаграфічная характарыстыка краін рэгіёна: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР), Егіпет.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце дзяржаў і іх сталіц, эканамічных цэнтраў Афрыкі; работа са статыстычнымі данымі: выяўленне прычынна-выніковай сувязі паміж эканамічнымі паказчыкамі і ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Афрыкі;

    галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі Афрыкі;

    на ўзроўні ўяўлення: пра этнічны і рэлігійны склад насельніцтва;

    асноўнага паняцця: монакультурная спецыялізацыя.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры: Егіпет (Каір), Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Прэторыя), Нігерыя, Алжыр, Александрыя, Кейптаўн, Іаганесбург;

    апісваць асаблівасці палітычнай карты, насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці;

    тлумачыць дэмаграфічныя тэндэнцыі; асаблівасці нераўнамернага размяшчэння і структуры насельніцтва, гаспадаркі краін;

    характарызаваць асаблівасці насельніцтва і гаспадаркі Егіпта, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ПАР.

     

    Тэма 14. Аўстралія і Акіянія (2 гадзіны)

    Аўстралійскі Саюз. Эканоміка-геаграфічнае становішча, прыродныя ўмовы і рэсурсы. Асаблівасці дэмаграфічнага развіцця. Этнічны і рэлігійны склад насельніцтва. Прамысловасць. Сельская гаспадарка.

    Акіянія. Палітычная карта. Новая Зеландыя. Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва.

     

    Віды дзейнасці

    Работа з картай: знаходжанне на карце дзяржаў, эканамічных цэнтраў Аўстраліі і Акіяніі; характарыстыка сацыяльна-эканамічнага развіцця Аўстралійскага Саюза і краін Акіяніі; выяўленне асаблівасцей гаспадарчай дзейнасці Аўстралійскага Саюза.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

    ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

    Веды:

    народаў, якія засялялі мацярык;

    гаспадарчай дзейнасці насельніцтва;

    на ўзроўні ўяўлення:

    пра найбуйнейшыя гарады;

    этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.

    Уменні і навыкі:

    паказваць на карце дзяржавы і іх сталіцы, найбуйнейшыя эканамічныя цэнтры: Аўстралійскі Саюз (Канбера), Новая Зеландыя (Уэлінгтан), Сідней, Мельбурн;

    апісваць асаблівасці гаспадарчай дзейнасці;

    характарызаваць асаблівасці насельніцтва; сацыяльна-эканамічнага развіцця Аўстралійскага Саюза і краін Акіяніі.

     

    Падагульняльнае паўтарэнне (1 гадзіна)

     

    Рэзервовы час (1 гадзіна)

     

     

    УТВЕРЖДЕНО

    Постановление
    Министерства образования
    Республики Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Учебная программа по учебному предмету
    «Физическая культура и здоровье»
    для V класса учреждений общего среднего образования
    с русским языком обучения и воспитания


    1   ...   46   47   48   49   50   51   52   53   ...   87


    написать администратору сайта