Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА 1. Асноўнай мэтай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца»з’яўляецца фарміраванне асноў кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, гаспадарча-бытавой, канструктарска-тэхналагічнай дзейнасці, тэхнічнай і мастацкай творчасці, якая спрыяе сацыялізацыі асобы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. 2. Дасягненне гэтай мэты прадугледжвае рашэнне вучэбных, развіццёвых і выхаваўчых задач: фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе выканання розных відаў вучэбна-пазнавальнай і працоўнай дзейнасці (тэхналагічных аперацый) па апрацоўцы матэрыялаў, тэхнічнай і мастацкай творчасці, рамонтных работ у быце; фарміраванне асноў графічнай і тэхналагічнай пісьменнасці, уменняў эканомна выкарыстоўваць матэрыялы і выконваць правілы бяспечных паводзін; фарміраванне гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння; развіццё пазнавальных інтарэсаў, канструктарска-тэхналагічных і творчых здольнасцей, тэхнічнага і мастацкага мыслення, камунікатыўных і арганізатарскіх уменняў у працэсе выканання розных відаў працоўнай дзейнасці; выхаванне працавітасці, культуры працы, калектывізму, ініцыятыўнасці і самастойнасці, эстэтычнага густу, культуры паводзін і адносін, павагі да майстэрства; далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый. 3. Змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца» (далей – вучэбная праграма) рэалізуецца ў працэсе тэарэтычнага і практычнага навучання. Практычнае навучанне ажыццяўляецца ў працэсе выканання вучнямі практычных работ. Навучанне вучэбнаму прадмету «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца»на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі грунтуецца на наступных метадалагічных падыходах: сістэмна-дзейнасным, асяроддзевым, асобасна арыентаваным, культуралагічным, кампетэнтнасным. 4. Да асноўных відаў кампетэнцый, што фарміруюцца ў працэсе працоўнага навучання вучняў, адносяцца асобасныя, метапрадметныя і прадметныя кампетэнцыі: 4.1. асобасныя кампетэнцыі арыентаваны на гатоўнасць і здольнасць вучняў да самаразвіцця. Да асобасных кампетэнцый адносяцца: каштоўнасна-сэнсавыя – здольнасці да каштоўнаснага і эмацыянальна-валявога ажыццяўлення дзейнасці; здольнасці прымаць веды як каштоўнасці, умець гарманічна адаптавацца ў сучасным свеце, выбіраць каштоўнасныя, мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў, самастойна выяўляць супярэчнасці і прымаць рашэнні; рэфлексіўна-ацэначныя – здольнасці ўсведамлення ўласных індывідуальна-асобасных асаблівасцей, свайго псіхічнага стану; здольнасць ажыццяўляць суб’ектыўны самакантроль і самаацэнку, гатоўнасць да самаўдасканалення і самаразвіцця; камунікатыўныя – здольнасці да арганізацыі і прадуктыўнага супрацоўніцтва ў калектыўнай дзейнасці, здольнасці дапускаць магчымасць існавання ў людзей розных пунктаў гледжання, улічваць іх і імкнуцца да каардынацыі розных пазіцый у супрацоўніцтве, выкарыстоўваць маўленне для рэгуляцыі сваіх дзеянняў, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці, адэкватна выкарыстоўваць маўленчыя сродкі для вырашэння розных камунікатыўных, арганізацыйных і практычных задач; 4.2. метапрадметныя кампетэнцыі накіраваны на авалоданне вучнямі ўніверсальнымі вучэбнымі дзеяннямі (рэгулятыўнымі, інфармацыйнымі, пазнавальнымі), якія складаюць аснову ўмення вучыцца. Да метапрадметных кампетэнцый адносяцца: рэгулятыўныя – здольнасці прымаць вучэбную задачу, ставіць мэты ў вучэбна-тэхналагічнай і творчай дзейнасці, планаваць свае дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх рэалізацыі, ажыццяўляць прамежкавы і выніковы кантроль, ацэнку вучэбных дзеянняў у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх выканання, адэкватна ўспрымаць ацэнку настаўніка, выконваць вучэбныя дзеянні ў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці; інфармацыйныя – здольнасці ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу неабходнай інфармацыі ў адпаведнасці з узроўнем і складанасцю вырашэння задач, ствараць уласны інфармацыйны прадукт, прадстаўляць інфармацыю ў разнастайнай форме (таблічнай, графічнай, схематычнай і інш.) для вырашэння задач, фармуляваць адказы ў вуснай і пісьмовай форме, арыентавацца на разнастайнасць спосабаў вырашэння задач, вылучаць істотную інфармацыю з тэкстаў розных відаў; пазнавальныя – здольнасці ажыццяўляць вучэбна-пазнавальную дзейнасць, аналізаваць прадметы з вылучэннем істотных і неістотных характарыстык і элементаў, праводзіць параўнанне па зададзеных крытэрыях, будаваць развагі пра вырабы, іх будову, уласцівасці і сувязі, падагульняць, выяўляць аналогіі, выконваць праектную дзейнасць; 4.3. прадметныя кампетэнцыі фарміруюцца ў працэсе засваення вучнямі тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў у розных відах вучэбна-пазнавальнай, працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, у працэсе вывучэння асноў матэрыялазнаўства, выканання тэхналагічных аперацый па апрацоўцы матэрыялаў, тэхнічнай і мастацкай творчасці, рамонтных работ у быце (рацыянальнае выкарыстанне вучэбнай і дадатковай тэхнічнай і тэхналагічнай інфармацыі для праектавання і стварэння аб’ектаў працы; ацэнка ўласцівасцей матэрыялаў і галін іх прымянення; арыентацыя ў наяўных тэхнічных сродках і тэхналогіях стварэння аб’ектаў працы; распазнаванне відаў, прызначэння матэрыялаў, інструментаў і абсталявання; планаванне тэхналагічнага працэсу; падбор матэрыялаў з улікам характару аб’екта працы і тэхналогіі; падбор інструментаў і абсталявання з улікам патрабаванняў тэхналогіі; праектаванне паслядоўнасці тэхналагічных аперацый і складанне тэхналагічнай дакументацыі; выкананне тэхналагічных аперацый з захаваннем устаноўленых норм, правіл бяспечных паводзін і інш.). 5. Змест вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца»прадстаўлены інварыянтным і варыятыўным кампанентамі: інварыянтны кампанент уключае наступныя раздзелы: «Апрацоўка драўніны», «Апрацоўка металаў», «Рамонтныя работы ў быце». Змест інварыянтнага кампанента накіраваны на паслядоўнае авалоданне вучнямі асобнымі тэхналагічнымі аперацыямі па ручной і механічнай апрацоўцы драўніны і металаў, а таксама рамонтнымі работамі ў быце; варыятыўны кампанент змяшчае тэмы, якія адлюстроўваюць розныя віды тэхнічнай і мастацкай творчасці вучняў. Настаўніку даецца магчымасць самастойна вызначыць від творчасці (адзін або некалькі) у кожным класе або выбраць скразную тэму з V па IX клас. Акрамя пералічаных у вучэбнай праграме відаў тэхнічнай і мастацкай творчасці, настаўнік можа выбраць іншы (не названыў спісе) від творчасці, з улікам узроставых асаблівасцей і жаданняў вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэгіянальных і мясцовых умоў, асаблівасцей і традыцый. Змест вучэбнай праграмы прадугледжвае азнаямленне вучняў з абсталяваннем вучэбных майстэрняў і арганізацыяй вучэбных месцаў для ручной і механічнай апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў, правіламі бяспечных паводзін; вывучэнне відаў і асноўных уласцівасцей выкарыстоўваемых матэрыялаў, іх эканомнае выкарыстанне; вывучэнне відаў інструментаў і прыстасаванняў, бяспечных метадаў і прыёмаў іх выкарыстання; раскрыццё зместу, паслядоўнасці і прыёмаў выканання тэхналагічных аперацый; вывучэнне розных відаў рамонтных работ у быце і авалоданне прыёмамі іх выканання; вывучэнне відаў тэхнічнай і мастацкай творчасці; азнаямленне з тэхналагічным працэсам; чытанне і афармленне графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. Пасля кожнага раздзела вучэбнай праграмы вызначаны асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, якія ўтрымліваюць пералік ведаў (на ўзроўні ўяўлення і разумення), уменняў і навыкаў, што падлягаюць кантролю ў працэсе навучання на занятках тэхнічнай працы. 6. У працэсе працоўнага навучання настаўніку неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі з такімі вучэбнымі прадметамі, як «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», «Матэматыка», «Інфарматыка», якія актывізуюць пазнавальную дзейнасць вучняў, развіваюць іх мысленне і памяць пры пераносе і падагульненні ведаў з розных вучэбных прадметаў. Фарміраванне тэарэтычных звестак праводзіцца ў працэсе вывучэння новага матэрыялу і пры інструктаванні вучняў да выканання імі практычных заданняў. Усе віды вучэбных заняткаў па тэхнічнай працы носяць практыка-арыентаваны характар. Вучэбнай праграмай прадугледжаны практычныя работы, а таксама прыкладны пералік вырабаў як для індывідуальных, так і для групавых практычных работ. Пералік вырабаў можа змяняцца і дапаўняцца настаўнікам з улікам жаданняў і магчымасцей вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Выбар вырабаў павінен забяспечваць магчымасць дынамічнага развіцця фарміруемых уменняў вучняў і забяспечваць магчымасць дасягнення ўстаноўленых вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў (кампетэнцый). Практычныя ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, рэкамендуецца развіваць на факультатыўных занятках і ў гуртках па адпаведных праграмах. У вучэбнай праграме для кожнага класа настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў, не парушаючы пры гэтым логікі вывучэння курса ў цэлым. З мэтай павышэння эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў па тэхнічнай працы настаўнік можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні да 15 % вучэбнага часу з улікам мясцовых умоў і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы майстэрні. Асаблівую ўвагу ў працэсе працоўнага навучання варта звяртаць на выкананне вучнямі правіл бяспечных паводзін пры выкананні работ, правіл пажарнай бяспекі і гігіенічных патрабаванняў ва ўмовах працы ў майстэрнях. У адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з захаваннем тэхнікі бяспекі, а таксама з мэтай засцярогі адзення дзелавога стылю ад забруджвання і пашкоджання мэтазгодна прадугледзець для ўрокаў працоўнага навучання наяўнасць у вучняў і настаўніка зручнага і функцыянальнага спецыяльнага адзення (халат, куртка, кашуля, фартух, нарукаўнікі і інш.). Практычныя работы, якія прадугледжваюць выкарыстанне вучэбнага станочнага абсталявання, павінны выконвацца з абавязковым кантролем з боку настаўніка тэхнічнай працы. 7. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, выкананне практычных работ і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, метад праектаў і інш. Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш. Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей. 8. Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў праводзіцца ў форме вуснага апытання вучняў, выканання імі самастойных практычных работ, тэставых заданняў, тэхналагічных аперацый, творчых праектаў, выканання вырабаў, распрацоўкі графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. З улікам працэсуальнага і выніковага аспектаў дзейнасці вучняў ацэнка практычных работ павінна ажыццяўляцца па наступных крытэрыях: арганізацыя вучэбнага месца; выкананне правіл бяспечных паводзін; рацыянальнасць прымянення інструментаў, прыстасаванняў і абсталявання; правільнасць выканання тэхналагічных аперацый; узровень самастойнасці і творчы падыход у працэсе выканання практычнай работы; час, затрачаны на выкананне практычнай работы; адпаведнасць вырабу (загатоўкі) чарцяжу. ГЛАВА 2 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
______________________________ * Колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм) у школах. ** Колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм) у гімназіях. *** Паслядоўнасць і выбар колькасці тэм на вывучэнне раздзелаў варыятыўнай часткі ў кожным класе ажыццяўляецца настаўнікам самастойна на падставе пажаданняў вучняў, рэгіянальных асаблівасцей і традыцый. ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ I. Апрацоўка драўніны (28/14 гадзін) Будова драўніны. Агульныя звесткі пра будову драўніны на папярочным разрэзе ствала дрэва. Практычная работа. Вывучэнне будовы драўніны на папярочным разрэзе ствала дрэва. Паняцце пра ліставыя драўняныя матэрыялы. Агульныя звесткі пра ліставыя драўняныя матэрыялы. Віды ліставых драўняных матэрыялаў, іх атрыманне, уласцівасці і прымяненне. Практычная работа. Вывучэнне ліставых драўняных матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя. Агульныя звесткі пра зборачны чарцёж вырабу. Паняцце пра спецыфікацыю. Правілы чытання зборачнага чарцяжа. Складанне і афармленне тэхналагічнай карты (вучэбнай) на выкананне вырабу. Практычныя работы. Чытанне зборачнага чарцяжа. Распрацоўка тэхналагічнай карты (вучэбнай) на выкананне вырабу з драўніны. Пілаванне загатовак з драўніны. Агульныя звесткі пра пілаванне драўніны ўздоўж валокнаў. Інструменты і прыстасаванні для пілавання ўздоўж валокнаў. Прыёмы пілавання драўніны ўздоўж валокнаў. Якасць выканання пілавання. Правілы бяспечных паводзін пры пілаванні драўніны. Практычная работа. Пілаванне загатовак з драўніны ўздоўж валокнаў. Сталярныя злучэнні. Агульныя звесткі пра сталярныя злучэнні. Злучэнне брускоў на палову таўшчыні бруска: па даўжыні, пад рознымі вугламі. Інструменты і прыстасаванні. Прыёмы злучэння (запілоўванне, зборка з падгонкай). Якасць выканання злучэння дэталей. Правілы бяспечных паводзін. Практычная работа. Злучэнне дэталей на палову таўшчыні бруска. Свідраванне драўніны (механічнае). Агульныя звесткі пра механічнае свідраванне драўніны. Агульныя звесткі пра машыну і механізм. Прызначэнне і ўстройства настольнага свідравальнага станка. Настройка свідравальнага станка і прыёмы кіравання ім. Свідраванне адтулін на свідравальным станку. Прыстасаванні для свідравання. Якасць выканання свідравання. Правілы бяспечных паводзін падчас работы на свідравальным станку. Практычныя работы. Вывучэнне ўстройства настольнага свідравальнага станка. Свідраванне драўніны на свідравальным станку. Аддзелка вырабаў з драўніны. Агульныя звесткі пра непразрыстую аддзелку вырабаў з драўніны. Віды аддзелкі, матэрыялы, інструменты і прыстасаванні. Падрыхтоўка паверхні да непразрыстай аддзелкі (шпакляванне, грунтаванне). Прыёмы выканання аддзелкі. Якасць выканання аддзелкі. Правілы бяспечных паводзін у працэсе аддзелкі драўніны. Практычная работа. Непразрыстая аддзелка паверхні вырабу. Азнаямленне з прафесіямі свідравальшчыка, цесляра і інш. Прыкладны пералік вырабаў: паліцы і падстаўкі, рамкі для фатаграфій, шкатулкі, каробачкі, скрыні, стульчыкі, цацкі, макеты і мадэлі; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра будову драўніны, ліставыя драўняныя матэрыялы; зборачны чарцёж; пілаванне драўніны ўздоўж валокнаў; сталярныя злучэнні; механічнае свідраванне драўніны; непразрыстую аддзелку вырабаў з драўніны; на ўзроўні разумення: будову драўніны на папярочным разрэзе ствала дрэва; віды і ўласцівасці ліставых драўняных матэрыялаў; звесткі пра спецыфікацыю; правілы чытання зборачнага чарцяжа, афармлення тэхналагічнай карты (вучэбнай) на выкананне вырабу; прыёмы і правілы пілавання драўніны ўздоўж валокнаў, злучэння брускоў на палову таўшчыні бруска, свідравання, непразрыстай аддзелкі вырабаў; прызначэнне і ўстройства свідравальнага станка; віды непразрыстай аддзелкі драўніны. Вучні павінны ўмець: вызначаць асноўныя часткі драўніны на папярочным разрэзе ствала дрэва; распазнаваць віды ліставых драўняных матэрыялаў, падбіраць ліставы драўняны матэрыял у залежнасці ад прызначэння вырабу; чытаць зборачны чарцёж; распрацоўваць тэхналагічную карту (вучэбную) на выкананне вырабу; выбіраць загатоўку з піламатэрыялаў і ліставых драўняных матэрыялаў з прыпускам на апрацоўку; выконваць пілаванне драўніны ўздоўж валокнаў, злучэнне брускоў на палову таўшчыні бруска, свідраванне адтулін на свідравальным станку, непразрыстую аддзелку вырабаў; кантраляваць якасць выканання тэхналагічных аперацый; карыстацца абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі пры выкананні тэхналагічных аперацый. Вучні павінны валодаць: прыёмамі арганізацыі вучэбнага месца, бяспечнымі прыёмамі працы з абсталяваннем, інструментамі, прыстасаваннямі і матэрыяламі пры выкананні тэхналагічных аперацый; прыёмамі пілавання драўніны ўздоўж валокнаў, свідравання драўніны на свідравальным станку, зборкі, аддзелкі гатовага вырабу. II. Апрацоўка металаў (24/12 гадзін) Паняцце пра металы і сплавы. Агульныя звесткі пра металы і сплавы. Віды чорных і каляровых металаў і сплаваў, іх характарыстыка і галіна прымянення. Фізічныя і механічныя ўласцівасці металаў і сплаваў. Практычная работа. Вывучэнне ўласцівасцей металаў і сплаваў. Кантрольна-вымяральныя інструменты. Агульныя звесткі пра кантрольна-вымяральныя інструменты. Прызначэнне і ўстройства штангенцыркуля. Вымярэнне штангенцыркулем. Практычныя работы. Вывучэнне ўстройства штангенцыркуля. Вымярэнне дэталей штангенцыркулем. Разметка загатовак з тонкаліставога металу. Агульныя звесткі пра разметку тонкаліставога металу. Разметка пры дапамозе кернера, разметачнага цыркуля. Прыёмы разметкі. Якасць выканання разметкі. Правілы бяспечных паводзін пры разметцы. Практычная работа. Разметка загатовак з тонкаліставога металу. Рубка металаў. Паняцце пра рубку металаў. Інструменты і прыстасаванні для рубкі. Прыёмы рубкі: на пліце, у цісках. Якасць выканання рубкі. Правілы бяспечных паводзін пры рубцы металаў. Практычная работа. Рубка металаў. Апілоўванне металаў. Паняцце пра апілоўванне металаў. Віды напільнікаў. Прыёмы апілоўвання. Якасць выканання апілоўвання. Правілы бяспечных паводзін пры апілоўванні металаў. Практычныя работы. Вызначэнне відаў напільнікаў. Апілоўванне загатовак з металаў. Свідраванне металаў. Агульныя звесткі пра свідраванне металаў. Абсталяванне, інструменты і прыстасаванні. Прыёмы свідравання. Зенкаванне адтулін, прыёмы зенкавання. Якасць выканання свідравання. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце на свідравальным станку. Практычныя работы. Свідраванне адтулін на свідравальным станку. Зенкаванне адтулін. Аддзелка металаў. Агульныя звесткі пра аддзелку металаў, віды аддзелкі. Падрыхтоўка паверхні дэталі да аддзелкі. Прыёмы аддзелкі. Якасць выканання аддзелкі. Правілы бяспечных паводзін пры аддзелцы вырабаў з металаў. Практычная работа. Аддзелка паверхні вырабаў з металаў. Азнаямленне з прафесіяй слесара-інструментальшчыка і інш. Прыкладны пералік вырабаў: ручкі для шафак і скрынь; інструменты для сельскагаспадарчых работ, вушкі навясныя, кручкі гаспадарчыя, макеты і мадэлі; дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра металы і сплавы; разметку тонкаліставога металу, кантрольна-вымяральныя інструменты, свідраванне металаў; аддзелку, яе віды; на ўзроўні разумення: віды чорных і каляровых металаў і сплаваў, іх фізічныя і механічныя ўласцівасці; прыёмы і правілы разметкі пры дапамозе кернера і разметачнага цыркуля; прызначэнне і ўстройства штангенцыркуля, прыёмы вымярэння штангенцыркулем; паняцце пра рубку металаў, апілоўванне; віды напільнікаў; прыёмы рубкі, апілоўвання, свідравання і зенкавання, аддзелкі металаў. Вучні павінны ўмець: распазнаваць чорныя і каляровыя металы і сплавы; улічваць уласцівасці металаў і сплаваў у залежнасці ад прызначэння выконваемага вырабу; выконваць разметку загатоўкі пры дапамозе кернера і разметачнага цыркуля, вымярэнне загатоўкі штангенцыркулем, рубку, апілоўванне, свідраванне і аздабленне металаў; чытаць і афармляць графічную дакументацыю, распрацоўваць тэхналагічныя карты (вучэбныя) на выкананне вырабаў з тонкаліставога металу; кантраляваць якасць выканання тэхналагічных аперацый; карыстацца інструментамі, прыстасаваннямі і вучэбным абсталяваннем для ручной і механічнай апрацоўкі тонкаліставога металу. Вучні павінны валодаць: прыёмамі арганізацыі вучэбнага месца, бяспечнымі прыёмамі працы з абсталяваннем, інструментамі, прыстасаваннямі і матэрыяламі пры выкананні тэхналагічных аперацый; прыёмамі выканання разметкі, рубкі металаў, апілоўвання, свідравання і аздаблення металаў. III. Рамонтныя работы ў быце (4/2 гадзіны) Мэблевая фурнітура, віды і прызначэнне. Агульныя звесткі пра віды, назначэнне і няспраўнасці мэблевай фурнітуры. Рамонт мэблевай фурнітуры ў быце: замена і рэгуляванне накладных завес, магнітных зашчапак, замкоў, ручак і інш. Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні, абсталяванне для рамонту мэблевай фурнітуры. Якасць выканання найпрасцейшага рамонту мэблевай фурнітуры ў быце. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з інструментамі і прыстасаваннямі. Практычная работа. Найпрасцейшы рамонт мэблевай фурнітуры ў быце. Мацаванне насценных прадметаў. Агульныя звесткі пра спосабы мацавання прадметаў у інтэр’еры; матэрыялы сцен, віды крапежных вырабаў (шрубы, самарэзы, дзюбелі, анкерныя балты і інш.). Інструменты і прыстасаванні для мацавання насценных прадметаў. Прыёмы мацавання на сцяне лёгкіх і цяжкіх прадметаў. Практычная работа. Мацаванне на сцяне лёгкіх прадметаў (стэндаў, паліц, рамак для фатаграфій і інш.). ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра віды, назначэнне і няспраўнасці мэблевай фурнітуры; спосабы мацавання прадметаў у інтэр’еры; матэрыялы сцен, віды крапежных вырабаў; на ўзроўні разумення: спосабы рамонту мэблевай фурнітуры; прыёмы мацавання насценных прадметаў. Вучні павінны ўмець: выконваць найпрасцейшы рамонт мэблевай фурнітуры: замену і рэгуляванне накладных завес, магнітных зашчапак, замкоў, ручак і інш.; мацаваць насценныя прадметы. Вучні павінны валодаць: бяспечнымі прыёмамі працы з абсталяваннем, інструментамі, прыстасаваннямі і матэрыяламі пры выкананні тэхналагічных аперацый. ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ ДЛЯ V–VII КЛАСАЎ ТЭХНІЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ Пачатковае мадэліраванне Мадэліраванне. Мадэль. Віды мадэлей. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб простых мадэлей з плоскіх дэталей, з дэталей канструктараў. Чытанне чарцяжоў і тэхнічных рысункаў простых мадэлей з плоскіх дэталей, з дэталей канструктараў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для пачатковага мадэліравання. Тэхналогія пачатковага мадэліравання з плоскіх дэталей (папера, кардон, піламатэрыялы таўшчынёй да 30 мм, фанера таўшчынёй да 5 мм, мяккі дрот), з дэталей канструктараў. Зборка мадэлей па ўзору, тэхнічнаму рысунку, чарцяжы, слоўнаму апісанню і па ўласнай задуме. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для пачатковага мадэліравання. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мадэліраваннем. Практычная работа. Арганізацыя вучэбнага месца для пачатковага мадэліравання. Пачатковае мадэліраванне простых вырабаў з плоскіх дэталей, з дэталей канструктараў. Прыкладны пералік вырабаў. Простыя вырабы з плоскіх дэталей, з дэталей канструктараў; мадэлі-цацкі; мадэлі-сувеніры; мадэлі парашутаў, планёраў, самалётаў; плоскія паветраныя змеі; контурныя макеты і мадэлі аўтамабіляў, дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. Аўтамадэліраванне Аўтамадэліраванне. Віды і канструкцыя аўтамадэлей. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб аўтамадэлей. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для аўтамадэліравання. Тэхналогія вырабу асноўных дэталей і зборачных адзінак аўтамадэлей: кузава і хадавой часткі. Аздабленне аўтамадэлей. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для аўтамадэліравання. Якасць мадэляў. Правілы бяспечных паводзін. Прафесіі, якія звязаны з аўтамадэліраваннем. Практычныя работы. Выраб кузава мадэлі легкавога аўтамабіля. Выраб хадавой часткі мадэлі легкавога аўтамабіля. Прыкладны пералік вырабаў. Нескладаныя дзеючыя або нядзеючыя мадэлі; мадэлі-копіі легкавых ці грузавых аўтамабіляў, мадэлі-сувеніры, дэкатыўныя і сувенірныявырабы і інш. Авіямадэліраванне Агульныя звесткі пра лятальныя апараты. Класіфікацыя лятальных апаратаў. Авіямадэліраванне. Віды і канструкцыя авіямадэлей. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на вырабавіямадэлей. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для авіямадэліравання. Тэхналогія вырабу асноўных дэталей і зборачных адзінак авіямадэлей: фюзеляжу, крыла, кіля, стабілізатара; вінтаматорнай устаноўкі. Апрацоўка авіямадэляў. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для авіямадэліравання. Якасць мадэляў. Правілы бяспечных паводзін. Прафесіі, якія звязаны з авіямадэліраваннем. Практычныя работы. Выраб прасцейшай мадэлі планера з паперы. Выраб загатовак асноўных дэталей мадэлі планера. Выраб асноўных дэталей мадэлі планера. Выраб паветранага вінта. Выраб вінтаматорнай устаноўкі мадэлі самалёта з гумавым рухавіком. Прыкладны пералік вырабаў. Нескладаныя мадэлі планераў; свабодналятаючыя мадэлі самалётаў; настольныя мадэлі-копіі самалётаў; аваіямадэлі свабоднай канструкцыі, мадэлі-сувеніры, дэкатыўныя і сувенірныявырабы і інш. Суднамадэліраванне Агульныя звесткі пра судны і караблі. Класіфікацыя суднаў і караблёў. Суднамадэліраванне. Віды і канструкцыя мадэлей суднаў. Асноўныя ўласцівасці мадэлей суднаў. Галоўныя памеры мадэлі судна. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на вырабмадэляў суднаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для суднамадэліравання. Тэхналогія вырабу асноўных дэталей і зборачных адзінак мадэлей судна: корпуса, вінтаматорнай устаноўкі, рулявога механізму, палубнай надстройкі. Спосабы вырабу карпусоў з паперы, пенапласту, пап’е-машэ, драўніны. Аздабленне, выпрабаванне і рэгуліроўка мадэлей суднаў. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для суднамадэліравання. Якасць мадэлей. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з суднамадэліраваннем. Практычныя работы. Азнаямленне звідамімадэляў судна. Азнаямленне з асноўнымі ўласцівасцямі мадэлей суднаў. Вызначэнне галоўных памераў мадэлі судна. Выраб корпуса мадэлі лодкі з паперы. Выраб корпуса мадэлі судна з драўніны. Выраб рубкі мадэлі судна з драўніны. Выраб корпуса мадэлі судна з пап’е-машэ. Выраб гумавага рухавіка для мадэлі судна. Выраб і рэгуліроўка прасцейшага грабнога вінта. Выраб простага руля. Выраб рубкі з тонкаліставога металу. Аздабленне корпуса мадэлі судна. Прыкладны пералік вырабаў. Простыя сілуэтныя мадэлі суднаў (яхта, кацер, падводная лодка і інш.); мадэлі суднаў і караблёў; настольныя мадэлі-копіі суднаў і караблёў; мадэлі паруснікаў, мадэлі суднаў і караблёў з гумавымі рухавікамі; мадэлі суднаў свабоднай канструкцыі з электрарухавікамі, дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. Канструяванне Канструяванне. Тэхнічнае канструяванне. Канструкцыя вырабу (устройства вырабу, віды злучэнняў дэталей вырабу і г. д.). Канструкцыйныя матэрыялы і іх віды. Паняцце пра тыпавыя дэталі. Віды тыпавых дэталей. Злучэнні дэталей. Паняццепра механізм. Віды механізмаў. Паняцце пра машыну. Віды машын. Прынцыпы канструявання. Спосабы канструявання. Паняцце пра тэхнікуі транспарт. Віды транспарту. Мастацкае канструяванне. Кампазіцыя вырабу (форма вырабу, віды аздаблення дэталей вырабу і г. д.). Уласцівасці кампазіцыі вырабу: сіметрычнасць і асіметрычнасць (сіметрыя і асіметрыя), статычнасць і дынамічнасць (статыка і дынаміка), прапарцыянальнасць (прапорцыі) і маштабнасць (маштаб), кантраснасць (кантраст) і нюанснасць (нюанс), метрычнасць (метр, метрычны паўтор) і рытмічнасць (рытм, рытмічны паўтор), колеравасць (колер). Графічная і тэхналагічная дакументацыя для канструявання вырабаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Вучэбнае месца для канструявання вырабаў. Тэхналогіі канструявання і выканання вырабаў. Зборка вырабаў па ўзоры, тэхнічным рысунку, чарцяжы, слоўным апісанні і па ўласнай задуме. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для канструявання вырабаў. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з канструяваннем. Графічная работа. Чытанне і выкананне эскізаў канструкцый і кампазіцый вырабаў; чарцяжоў і тэхнічных рысункаў вырабаў. Практычныя работы. Азнаямленне з відамі тыпавых дэталей и злучэнняў дэталей. Азнаямленне з відамі механізмаў. Азнаямленне з відамі машын.Канструяванне вырабаўз плоскіх і аб’ёмных дэталей. Прыкладны пералік вырабаў. Вырабыз плоскіх і аб’ёмных дэталей (матэрыял: папера, кардон, драўніна, метал), дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. Мастацкая апрацоўка матэрыялаў Выпальванне па драўніне Агульныя звесткі пра мастацкую апрацоўку матэрыялаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Паняцце пра выпальванне па драўніне. Віды відарысаў: контурнае, святлоценявое, сілуэтнае. Паняцці: «фон», «контур» і «сілуэт». Спосабы выпальвання: плоскае, глыбокае. Віды штрыхоўкі пры выпальванні: паралельнымі лініямі, перасякальнымі лініямі, неперасякальнымі адрэзкамі, кропкамі. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і фанеры з элементамі выпальвання. Чытанне простых эскізаў на выпальванне па драўніне. Вучэбнае месца для выпальвання па драўніне. Тэхналогія выпальвання па драўніне: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, выпальванне па драўніне, шліфаванне і аздабленне паверхні загатоўкі. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для выпальвання па драўніне. Прыбор для выпальвання, яго канструкцыя і прынцып дзеяння. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Графічная работа. Чытанне простых эскізаў для выпальвання па драўніне. Практычная работа. Выпальванне па драўніне. Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы, якія выкананы з элементамі выпальвання па драўніне з відарысам кветак, птушак, жывёл, паруснікаў; мастацка аформленыя наборы апрацоўчых дошак для кухні; сувеніры, дэкатыўныя і сувенірныявырабы і інш. Аплікацыя з саломкі Агульныя звесткі пра мастацкую апрацоўку прыродных матэрыялаў. Прыродныя матэрыялы і іх віды. Саломка як прыродны матэрыял. Нарыхтоўка саломы культурных і дзікарослых раслін. Паняцце пра аплікацыю з саломкі. Віды аплікацыі з саломкі. Падрыхтоўка саламяных стужак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне простых вырабаў з саломкі. Чытанне простых эскізаў для аплікацыі з саломкі. Вучэбнае месца для аплікацыі з саломкі. Тэхналогія аплікацыі з саломкі: выбар і падрыхтоўка фону, перавод малюнка на фон, перавод малюнка на паперу, падрыхтоўка саламяных стужак, наклейванне саламяных стужак на паперу, сушка саламяных стужак, вырэзванне дэталей малюнка з саламяных стужак, наклейванне дэталей малюнка на фон, сушка, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для аплікацыі з саломкі. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Графічная работа. Чытанне простых эскізаў для аплікацыі з саломкі. Практычныя работы. Выбар загатовак з саломы з прыпускам на апрацоўку. Падрыхтоўка саламяных стужак і палатна. Аздабленне саламяных стужак.Выкананне аплікацыі з саломкі. Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы з элементамі аплікацыі з саломкі і з відарысам раслін, жывёл або птушак; пано, шкатулкі, дэкаратыўныя і сувенірныя вырабы і інш. Пляценне з саломкі Паняцце пра пляценне з саломкі. Падрыхтоўка саламяных стужак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з саломкі. Чытанне і выкананне простых эскізаў з элементамі пляцення з саломкі. Вучэбнае месца для пляцення з саломкі. Тэхналогія пляцення з саломкі: падрыхтоўка саломкі да пляцення, пляценне саламяных «павукоў»; выраб плоскіх пляцёнак; сушка, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для пляцення з саломкі. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы. Падрыхтоўка саломкі і саламяных стужакда пляцення. Пляценне плоскай пляцёнкі «касічкі». Пляценне плоскай пляцёнкі «зубаткі». Выраб саламяных «павукоў». Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы з элементамі пляцення з саломкі: саламяныя «павукі»; сурвэткі, шкатулкі, кошыкі, вазы, рамкі для фатаграфій, дэкаратыўныя і сувенірныявырабы і інш. Аплікацыя і пляценне з бяросты Агульныя звесткі пра мастацкую апрацоўку бяросты. Бяроста як прыродны матэрыял. Нарыхтоўка бяросты. Паняцце пра аплікацыю з бяросты. Падрыхтоўка бяросты. Паняцце пра пляценне з бяросты. Падрыхтоўка берасцяныхстужак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з бяросты. Вучэбнае месца для аплікацыі з бяросты. Тэхналогія аплікацыі з бяросты: выбар і падрыхтоўка фона, перавод малюнка на фон, перавод малюнка на паперу, падрыхтоўка бяросты, наклейванне бяросты на паперу, сушка бяросты, выразанне дэталеймалюнка з бяросты, наклейванне дэталей малюнка на фон, сушка, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для аплікацыі з бяросты. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Вучэбнае месца для пляцення з бяросты. Тэхналогія пляцення з бяросты: падрыхтоўка бяросты да пляцення, выраб берасцяных стужак, пляценне з берасцяных стужак. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для пляцення з бяросты. Якасць вырабаў. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы. Падрыхтоўка бяросты для аплікацыі. Аплікацыя з бяросты. Падрыхтоўка бяросты да пляцення. Пляценне з берасцяных стужак палатна. Пляценне з берасцяных стужак. Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы з элементамі аплікацыі і пляцення з бяросты: дэкаратыўныя пано розных кампазіцый, дэкаратыўныя вырабы з элементамі пляцення з берасцяных стужак, берасцянкі для захоўвання сыпучых прадуктаў, кошыкі і вазачкі, сувеніры і інш. Прапільная разьба по драўніне Паняцце пра прапільную разьбу по драўніне лобзікам. Віды контураў: замкнёны і незамкнёны, знешні і ўнутраны. Плоскія і аб’ёмныя вырабы. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і фанеры з элементамі прапільнай разьбы. Чытанне і выкананне плоскіх эскізаў для прапільнай разьбы по драўніне. Тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і фанеры з элементамі прпільнай разьбы. Чытанне і распрацоўка простых маршрутных карт на выкананне вырабаў з элементамі прапільнай разьбы по драўніне. Вучэбнае месца для прапільнай разьбы па драўніне лобзікам. Тэхналогія прапільнай разьбы па драўніне для выканання плоскіх і аб’ёмных вырабаў: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, выпілоўванне лобзікам па знешнім і ўнутраным контурах прамых і хвалістых ліній, тупых і вострых вуглоў, шліфаванне, аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для прапільнай разьбы па драўніне. Ручны і электрычны лобзікі, устройства і прынцып дзеяння. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы. Нанясенне малюнка на загатоўку з фанеры. Выпілоўванне ручным і электрычным лобзікамі. Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы з элементамі прапільнай разьбы па драўніне: паліцы, падстаўкі, рамкі для фотакартак; паліцы для кніг, аздабленняў, дыскаў, касет; сувеніры і інш. Контурная разьба па драўніне Разьба па драўніне (нож, стамеска). Матэрыял для разьбы па драўніне. Асноўныя прыёмы разьбы па драўніне. Паняцце пра контурную разьбу па драўніне. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў і фанеры з элементамі контурнай разьбы. Вучэбнае месца для контурнай разьбы па драўніне. Тэхналогія контурнай разьбы па драўніне з простым узорам: падрыхтоўка паверхні загатоўкі для нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, разьба па драўніне нажом-касяком, вугалковай і паўкруглай стамескамі, шліфаванне і аздабленне паверхні загатоўкі. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для контурнай разьбы па драўніне. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы. Падрыхтоўка паверхні загатоўкі з драўніны да нанясення малюнка. Выкананне контурнай разьбы па драўніне. Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы з элементамі контурнай разьбы па драўніне: пано, наборы апрацоўчых дошак, дэкаратыўныя вырабы, сувеніры і інш. Геаметрычная разьба па драўніне Паняцце пра геаметрычную разьбу па драўніне. Элементы геаметрычнай разьбы: прамалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, чатырохгранныя) выемкі; крывалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, скабяныя) выемкі. Узоры геаметрычнай разьбы: трохвугольнікі, змейкі, зорачкі, разеткі з прамымі і выгнутымі прамянямі і інш. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне вырабаў з піламатэрыялаў з элементамі геаметрычнай разьбы. Вучэбнае месца для геаметрычнай разьбы па драўніне. Тэхналогія геаметрычнай разьбы па драўніне (прамалінейныя, крывалінейныя выемкі): падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перевод малюнка на загатоўку, разьба па драўніне: прамалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, чатырохгранныя) выемкі, крывалінейныя (двухгранныя, трохгранныя, скабяныя) выемкі; трохвугольнікі, змейкі, зорачкі, разеткі з прамымі і выгнутымі прамянямі і інш.; шліфаванне і аздабленне паверхні загатоўкі. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для геаметрычнай разьбы па драўніне. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы. Падрыхтоўка паверхні загатоўкі з драўніны да нанясення малюнка. Выкананне геаметрычнай разьбы па драўніне (прамалінейныя выемкі). Выкананне геаметрычнай разьбы па драўніне (крывалінейныя выемкі). Прыкладны пералік вырабаў. Вырабы з элементамі геаметрычнай разьбы: апрацоўчыя дошкі, аздабленне мэблі, шкатулкі, салянкі, сухарніцы, вазы, сувеніры і інш. Драўняная мазаіка (інтарсія) Паняцце пра драўняную мазаіку (інтарсію). Віды інтарсіі. Выбар і падрыхтоўка матэрыялаў. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выкананне простых і складаных вырабаў з піламатэрыялаў, ліставых драўняных матэрыялаў з элементамі драўнянай мазаікі (інтарсіі). Вучэбнае месца для выканання драўнянай мазаікі (інтарсіі). Тэхналогія выканання драўнянай мазаікі (інтарсіі) для выканання простых і складаных вырабаў: падрыхтоўка паверхні загатоўкі да нанясення малюнка, перавод малюнка на загатоўку, выпілоўванне лобзікам, шліфаванне і аздабленне. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для драўнянай мазаікі (інтарсіі). Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы. Падрыхтоўка паверхні загатоўкі з драўніны да нанясення малюнка. Выкананне драўнянай мазаікі (інтарсіі) для выканання простых вырабаў. Прыкладны пералік вырабаў. Простыя і складаныя (шмат дэталей, розных па памеры, форме і аздабленні)сувенірныявырабы з элементамі драўнянай мазаікі (інтарсіі) і выявамі раслін, жывёл і інш. Лясная скульптура Паняцці пра лясную скульптуру і лясную знаходку. Нарыхтоўка і падрыхтоўка да апрацоўкі лясных знаходак. Эканомнае выкарыстанне матэрыялаў. Графічная і тэхналагічная дакументацыя на выраб лясной скульптуры. Вучэбнае месца для вырабу лясной скульптуры. Тэхналогія вырабу лясной скульптуры. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне для вырабу лясной скульптуры. Якасць вырабаў. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з абсталяваннем, інструментамі і прыстасаваннямі. Прафесіі, якія звязаны з мастацкай апрацоўкай матэрыялаў. Практычныя работы.Выбар і падрыхтоўка матэрыялу (загатовак) для вырабу лясных знаходок і скульптур. Выраб простых лясных скульптур. Прыкладны пералік вырабаў. Простыя лясныязнаходкіі скульптуры; сувенірныявырабы з элементамі лясной скульптуры і інш.
Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» для VII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання |