Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА 1. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» ажыццяўляецца па новых вучэбных праграмах. Асноўнай мэтай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» з’яўляецца фарміраванне асноў кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якая спрыяе сацыялізацыі асобы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. 2. Рэалізацыя гэтай мэты прадугледжвае рашэнне вучэбных, развіццёвых і выхаваўчых задач: фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у працэсе выканання розных відаў вучэбна-пазнавальнай і працоўнай дзейнасці (тэхналагічных аперацый) па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, вядзенні хатняй гаспадаркі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дамаводстве, вырошчванні раслін; фарміраванне асноў графічнай і тэхналагічнай пісьменнасці, уменняў эканомна выкарыстоўваць матэрыялы і выконваць правілы бяспечных паводзін; фарміраванне гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння; развіццё пазнавальных інтарэсаў і самастойнасці; творчых, канструктарскіх здольнасцей; тэхнічнага і мастацкага мыслення; камунікатыўных і арганізатарскіх уменняў у працэсе выканання розных відаў дзейнасці; выхаванне працавітасці, культуры працы, ініцыятыўнасці і самастойнасці, эстэтычнага густу, культуры паводзін і зносін, далучэнне да культурных нацыянальных каштоўнасцей і традыцый. Змест вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» (далей – вучэбная праграма) рэалізуецца ў працэсе тэарэтычнага і практычнага навучання. Практычнае навучанне ажыццяўляецца ў працэсе выканання вучнямі практычных работ. Навучанне вучэбнаму прадмету «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі грунтуецца на метадалагічных падыходах: сістэмна-дзейнасным, асяроддзевым, асобасна арыентаваным, культуралагічным, кампетэнтнасным. 3. Да асноўных відаў кампетэнцый, што фарміруюцца ў працэсе працоўнага навучання вучняў, адносяцца асобасныя, метапрадметныя і прадметныя кампетэнцыі: 3.1. асобасныя кампетэнцыі арыентаваны на гатоўнасць і здольнасць вучняў да самаразвіцця. Да асобасных кампетэнцый адносяцца: каштоўнасна-сэнсавыя – здольнасці да каштоўнаснага і эмацыянальна-валявога ажыццяўлення дзейнасці; здольнасці прымаць веды як каштоўнасці, умець гарманічна адаптавацца ў сучасным свеце, выбіраць каштоўнасныя, мэтавыя і сэнсавыя ўстаноўкі для сваіх дзеянняў, самастойна выяўляць супярэчнасці і прымаць рашэнні; рэфлексіўна-ацэначныя – здольнасці ўсведамлення ўласных індывідуальна-асобасных асаблівасцей, свайго псіхічнага стану; здольнасць ажыццяўляць суб’ектыўны самакантроль і самаацэнку, гатоўнасць да самаўдасканалення і самаразвіцця; камунікатыўныя – здольнасці да арганізацыі і прадуктыўнага супрацоўніцтва ў калектыўнай дзейнасці, здольнасці дапускаць магчымасць існавання ў людзей розных пунктаў гледжання, улічваць іх і імкнуцца да каардынацыі розных пазіцый у супрацоўніцтве, выкарыстоўваць маўленне для рэгуляцыі сваіх дзеянняў, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці, адэкватна выкарыстоўваць маўленчыя сродкі для вырашэння розных камунікатыўных, арганізацыйных і практычных задач; 3.2. метапрадметныя кампетэнцыі накіраваны на авалоданне вучнямі ўніверсальнымі вучэбнымі дзеяннямі (рэгулятыўнымі, інфармацыйнымі, пазнавальнымі), якія складаюць аснову ўмення вучыцца. Да метапрадметных кампетэнцый адносяцца: рэгулятыўныя – здольнасці прымаць вучэбную задачу, ставіць мэты ў вучэбна-тэхналагічнай і творчай дзейнасці, планаваць свае дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх рэалізацыі, ажыццяўляць прамежкавы і выніковы кантроль, ацэнку вучэбных дзеянняў у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ўмовамі іх выканання, адэкватна ўспрымаць ацэнку настаўніка, выконваць вучэбныя дзеянні ў тэарэтычнай і практычнай дзейнасці; інфармацыйныя – здольнасці ажыццяўляць пошук, апрацоўку, захоўванне і перадачу неабходнай інфармацыі ў адпаведнасці з узроўнем і складанасцю вырашэння задач, ствараць уласны інфармацыйны прадукт, прадстаўляць інфармацыю ў разнастайнай форме (таблічнай, графічнай, схематычнай і інш.) для вырашэння задач, фармуляваць адказы ў вуснай і пісьмовай форме, арыентавацца на разнастайнасць спосабаў вырашэння задач, вылучаць істотную інфармацыю з тэкстаў розных відаў; пазнавальныя – здольнасці ажыццяўляць вучэбна-пазнавальную дзейнасць, аналізаваць прадметы з вылучэннем істотных і неістотных характарыстык і элементаў, праводзіць параўнанне па зададзеных крытэрыях, будаваць развагі пра вырабы, іх будову, уласцівасці і сувязі, падагульняць, выяўляць аналогіі, выконваць праектную дзейнасць; 3.3. прадметныя кампетэнцыі фарміруюцца ў працэсе засваення вучнямі тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў у розных відах вучэбна-пазнавальнай, працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці,у працэсе вывучэння асноў матэрыялазнаўства, вядзення хатняй гаспадаркі, выканання тэхналагічных аперацый па апрацоўцы матэрыялаў і гатаванні ежы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, дамаводстве, вырошчванні раслін (рацыянальнае выкарыстанне вучэбнай і дадатковай тэхналагічнай інфармацыі для праектавання і стварэння аб’ектаў працы; ацэнка ўласцівасцей матэрыялаў і галін іх прымянення; арыентацыя ў наяўных тэхнічных сродках і тэхналогіях стварэння аб’ектаў працы; распазнаванне відаў, прызначэння матэрыялаў, інструментаў і абсталявання; планаванне тэхналагічнага працэсу; падбор матэрыялаў з улікам характару аб’екта працы і тэхналогіі; падбор інструментаў і абсталявання з улікам патрабаванняў тэхналогіі; праектаванне паслядоўнасці тэхналагічных аперацый і складанне тэхналагічнай дакументацыі; выкананне тэхналагічных аперацый з захаваннем устаноўленых норм, правіл бяспечнай працы і інш.). 4. Змест вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца»прадстаўлены інварыянтным і варыятыўным кампанентамі: 4.1. інварыянтны кампанент уключае раздзелы: «Асновы гатавання ежы», «Асновы выканання швейных вырабаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслін». Усе раздзелы праграмы ўтрымліваюць асноўныя тэарэтычныя звесткі і практычныя работы. Пры гэтым прадугледжваецца, што перад выкананнем практычных работ вучні павінны асвоіць неабходны мінімум тэарэтычнага матэрыялу. Вучэбны матэрыял структураваны ў лагічнай паслядоўнасці для вывучэння. Для кожнай тэмы вызначаны віды практычных работ, змест якіх накіраваны на фарміраванне ўменняў і навыкаў, неабходных у паўсядзённым жыцці. Пры вывучэнні раздзела «Асновы гатавання ежы» закладваюцца асновы культуры харчавання. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на вывучэнне асноўных звестак аб прадуктах харчавання, выбар прадуктаў харчавання, вызначэнне іх дабраякаснасці і ўмоў захоўвання; на вывучэнне тэхналогіі гатавання страў і напояў з выкарыстаннем кухонных прылад, сталовых прыбораў, посуду, інструментаў і абсталявання. Змест тэмы «Беларуская нацыянальная кухня» накіраваны на адраджэнне і захаванне кулінарных традыцый нацыянальнай кухні. Змест раздзела «Асновы выканання швейных вырабаў» накіраваны на засваенне асноў праектавання, вырабу і догляду вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў. Змест раздзела «Асновы дамаводства» фарміруе культуру быту. У вучняў павінны быць сфарміраваны веды, неабходныя гаспадыні для забеспячэння камфорту і ўтульнасці ў доме. Катэгорыя агульных звестак і паняццяў садзейнічае адраджэнню і захаванню сямейных і нацыянальных культурных традыцый. Пры планаванні выбару аб’ектаў працы магчыма выкарыстанне гадзін і тэм варыятыўнага кампанента вучэбнай праграмы. Пры вывучэнні тэм раздзела дапускаецца азнаямленне з магчымасцямі выкарыстання камп’ютарных праграм для нагляднай візуалізацыі праектавання інтэр’ера на розных этапах яго распрацоўкі. Раздзел «Асновы вырошчвання раслін» вывучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-доследны ўчастак. Тэмы раздзела накіраваны на фарміраванне ведаў пра асартымент раслін, асаблівасці іх вырошчвання і правілы па іх доглядзе. Пасля кожнага раздзела вучэбнай праграмы вызначаны асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, якія ўтрымліваюць пералік ведаў (на ўзроўні ўяўлення і разумення), уменняў і навыкаў, што падлягаюць кантролю ў працэсе навучання на занятках; 4.2. варыятыўны кампанент ахоплівае розныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці і накіраваны галоўным чынам на азнаямленне вучняў з народнай творчасцю і далучэнне да яе. Настаўніку даецца магчымасць самастойна вызначыць від творчасці (адзін або некалькі) у кожным класе або выбраць скразную тэму з V па IX клас. Акрамя пералічаных у вучэбнай праграме відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, настаўнік можа выбраць іншы (не названыў спісе) від творчасці з улікам узроставых асаблівасцей і жаданняў вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэгіянальных і мясцовых умоў, асаблівасцей і традыцый. У працэсе працоўнага навучання настаўніку неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, якія актывізуюць пазнавальную дзейнасць вучняў, развіваюць іх мысленне і памяць пры пераносе і падагульненні ведаў з розных вучэбных прадметаў. На ўроках абслуговай працы прасочваюцца міжпрадметныя сувязі з такімі вучэбнымі прадметамі, як «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», «Матэматыка», «Інфарматыка». Вывучэнне і аналіз вучэбных праграм па іншых вучэбных прадметах дае магчымасць настаўніку дыдактычна правільна рэалізаваць міжпрадметныя сувязі ў сістэме вучэбнай і пазакласнай работы па абслуговай працы з апорай на раней засвоеныя веды вучняў. Фарміраванне тэарэтычных звестак праводзіцца ў працэсе вывучэння новага матэрыялу і пры інструктаванні вучняў да выканання імі практычных заданняў. Усе віды вучэбных заняткаў па абслуговай працы носяць у асноўным практыка-арыентаваны характар. Вучэбнай праграмай прадугледжаны практычныя работы, а таксама прыкладны пералік вырабаў як для індывідуальных, так і для групавых практычных работ. Пералік вырабаў можа змяняцца і дапаўняцца настаўнікам з улікам жаданняў і магчымасцей вучняў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Выбар вырабаў павінен забяспечваць магчымасць дынамічнага развіцця уменняў, якія фарміруюцца ў вучняў, і забяспечваць магчымасць дасягнення ўстаноўленых вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў (кампетэнцый). Практычныя ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, рэкамендуецца развіваць на факультатыўных занятках і ў гуртках па адпаведных праграмах. У вучэбнай праграме для кожнага класа настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў да працоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, не парушаючы пры гэтым логікі вывучэння курса ў цэлым. З мэтай павышэння эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў па абслуговай працы настаўнік можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні да 15 % вучэбнага часу з улікам мясцовых умоў і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінета. 5. Асаблівую ўвагу ў працэсе працоўнага навучання варта звяртаць на выкананне вучнямі правіл бяспечных паводзін пры правядзенні работ, правіл пажарнай бяспекі і гігіенічных патрабаванняў ва ўмовах працы ў кабінеце. У адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з захаваннем тэхнікі бяспекі, а таксама з мэтай засцярогі адзення дзелавога стылю ад забруджвання і пашкоджання мэтазгодна прадугледзець для ўрокаў працоўнага навучання наяўнасць у вучняў і настаўніка зручнага і функцыянальнага спецыяльнага адзення (халат, куртка, кашуля, фартух, нарукаўнікі і інш.). 6. На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, выкананне практычных работ і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, метад праектаў і інш. Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш. Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей. Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў праводзіцца ў форме вуснага апытання вучняў, выканання імі самастойных практычных работ, тэставых заданняў, тэхналагічных аперацый, творчых праектаў, выканання вырабаў, распрацоўкі графічнай і тэхналагічнай дакументацыі. З улікам працэсуальнага і выніковага аспектаў дзейнасці вучняў ацэнка практычных работ павінна ажыццяўляцца па наступных крытэрыях: арганізацыя вучэбнага месца; выкананне правіл бяспечных паводзін; рацыянальнасць прымянення інструментаў, прыстасаванняў і абсталявання; правільнасць выканання тэхналагічных аперацый; узровень самастойнасці і творчы падыход у працэсе выканання практычнай работы; час, затрачаны на выкананне практычнай работы; адпаведнасць вырабу (загатоўкі) чарцяжу. ГЛАВА 2 ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
______________________________ * Колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм): для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, акрамя гімназій (першая лічба – для ўстаноў, якія не маюць вучэбна-доследных участкаў, другая лічба – для ўстаноў, якія маюць участак). ** Колькасць гадзін для вывучэння раздзелаў (тэм) у гімназіях. *** Паслядоўнасць і выбар відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва варыятыўнай часткі ажыццяўляецца настаўнікам самастойна на аснове пажаданняў вучняў, рэгіянальных асаблівасцей і традыцый. ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ I. Асновы гатавання ежы (14/14–7 гадзін) Састаў харчовых прадуктаў. Агульныя звесткі пра вітаміны і мінеральныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў прадуктах харчавання. Практычная работа. Вызначэнне якаснага саставу вітамінаў і мінеральных рэчываў у прадуктах харчавання. Сервіроўка стала. Агульныя звесткі пра сервіроўку стала да абеду. Практычная работа. Сервіроўка стала да абеду. Агародніна ў харчаванні чалавека. Агульныя звесткі пра пажыўную каштоўнасць і значэнне агародніны ў харчаванні чалавека, яе класіфікацыю, вызначэнне якасці агародніны, умовы, тэрміны захоўвання, першасную апрацоўку. Спосабы і формы нарэзкі агародніны. Выкарыстанне вострых прыпраў і спецый у працэсе гатавання страў з гародніны. Правілы бяспечных паводзін пры рабоце з інструментамі, якія колюць і рэжуць, і прыстасаваннямі. Практычная работа. Першасная апрацоўка і нарэзка агародніны, гатаванне салатаў. Стравы і гарніры з агародніны. Агульныя звесткі пра віды цеплавой апрацоўкі агародніны, асартымент першых страў. Кухонныя прылады і посуд, неабходныя для апрацоўкі і падрыхтоўкі страў з агародніны. Тэхналогія гатавання першых страў і гарніраў з агародніны. Патрабаванні да якасці. Афармленне і правілы падачы гатовых страў. Практычная работа. Гатаванне страў з агародніны. Мяса ў харчаванні чалавека. Агульныя звесткі пра пажыўную каштоўнасць і значэнне мяса ў харчаванні чалавека, віды мясной сыравіны, вызначэнне дабраякаснасці мяса. Першасная апрацоўка мяса. Агульныя звесткі пра віды цеплавой апрацоўкі мяса (варэнне, запяканне, смажанне, тушэнне). Стравы з мяса, тэхналогія гатавання. Выкарыстанне вострых прыпраў і спецый у працэсе гатавання страў з мяса. Кухонныя прылады і посуд, неабходныя для прыгатавання страў з мяса. Патрабаванні да якасці. Афармленне гатовых страў. Правілы падачы. Практычная работа. Гатаванне другіх страў з мяса. Беларуская нацыянальная кухня. Агульныя звесткі пра спосабы і прыёмы гатавання традыцыйных беларускіх страў. Асаблівасці гатавання страў беларускай нацыянальнай кухні да абеду. Патрабаванні да якасці. Правілы падачы. Практычная работа. Гатаванне страў беларускай нацыянальнай кухні. Азнаямленне з прафесіяй тэхнолага харчовай вытворчасці і інш. ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра вітаміны і мінеральныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў прадуктах; сервіроўку стала да абеду; пажыўную каштоўнасць і значэнне агародніны ў харчаванні чалавека, яе класіфікацыю, вызначэнне якасці агародніны, умовы і тэрміны захоўвання, віды цеплавой апрацоўкі агародніны; асартымент першых страў; пажыўную каштоўнасць і значэнне мяса ў харчаванні чалавека, віды мясной сыравіны, вызначэнне дабраякаснасці мяса, віды цеплавой апрацоўкі мяса; асаблівасці ыкарыстанне вострых прыпраў і спецый; спосабы і прыёмы гатавання традыцыйных беларускіх страў; на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: «вітаміны», «мінеральныя рэчывы», «агародніна», «мяса»; спосабы і формы нарэзкі агародніны. Вучні павінны ўмець: сервіраваць стол да абеду; выконваць першасную апрацоўку і нарэзку агародніны; гатаваць салаты, стравы з агародніны і мяса; вызначаць якасць прыгатаваных страў; афармляць і падаваць гатовыя стравы; карыстацца посудам, інструментамі, прыстасаваннямі, бытавымі электрапрыборамі, неабходнымі для апрацоўкі прадуктаў пры гатаванні страў. Вучні павінны валодаць: уменнямі выконваць правілы бяспечных паводзін; уменнямі гатавання страў на абед па гатовых рэцэптах; навыкамі сервіроўкі стала, афармлення прыгатаваных страў; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. II. Асновы выканання швейных вырабаў (32/26–18 гадзін) Валокны жывёльнага паходжання. Агульныя звесткі пра валокны жывёльнага паходжання (шэрсць, шоўк), іх уласцівасці (фізіка-механічныя, фізічныя), атрыманне тканіны з гэтых валокнаў. Уласцівасці шарсцяных і шаўковых тканін. Правілы бяспечных паводзін пры апрацоўцы матэрыялаў. Практычная работа. Вызначэнне якасцей шарсцяных і шаўковых тканін. Ткацкія перапляценні. Агульныя звесткі пра асартымент шарсцяных і шаўковых тканін, якія выпускаюцца на тэкстыльных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, выкарыстанне тканін з валокнаў жывёльнага паходжання для выканання швейных вырабаў. Ткацкія перапляценні: саржавае, сацінавае. Практычная работа. Выкананне ўзораў ткацкіх перапляценняў. Выбар і стварэнне эскіза швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра класіфікацыю сучаснага адзення (па прызначэнні, спосабе выкарыстання, пары года) і патрабаванні, што прад’яўляюцца да адзення (эксплуатацыйныя, гігіенічныя і эстэтычныя). Паняцце сілуэта ў вопратцы. Практычная работа. Распрацоўка эскіза швейнага вырабу згодна з вывучанымі сілуэтамі. Вызначэнне памераў швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра меркі, неабходныя для пабудовы чарцяжа швейнага вырабу, іх умоўныя абазначэнні, правілы зняцця мерак. Практычная работа. Зняцце мерак для вызначэння памеру (пабудовы чарцяжа) швейнага вырабу. Гатовая выкрайка і яе прымяненне. Паняцце пра гатовую выкрайку і асаблівасці яе прымянення. Агульныя звесткі пра выбар выкрайкі з выкарыстаннем часопісаў мод і іншых крыніц. Практычная работа. Падбор і выкананне выкрайкі неабходнага памеру з выкарыстаннем часопіса мод. Мадэліраванне швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра спосабы мадэліравання гатовай выкрайкі (унясенне змяненняў і карэкціроўка выкрайкі па даўжыні). Практычная работа. Выкананне мадэліравання швейнага вырабу. Раскрой тканіны. Агульныя звесткі пра тэхналагічную паслядоўнасць выканання швейнага вырабу і паслядоўнасць раскрою з улікам асаблівасцей ткацкіх перапляценняў. Практычная работа. Падрыхтоўка тканіны і яе раскрой. Прызначэнне і прыёмы выканання машынных швоў. Агульныя звесткі пра пра рэгулятары бытавой швейнай машыны, прызначэнне і ўжыванне краявых швоў (акантовачнае, абшыўное), паслядоўнасць іх выканання. Практычная работа. Выкананне ўзораў краявых швоў. Рэгуляванне якасці машынных строчак. Тэхналогія выканання швейнага вырабу. Падрыхтоўка дэталей крою да апрацоўкі. Асаблівасці павузлавой апрацоўкі і аздаблення вырабу. Практычная работа. Выкананне швейнага вырабу. Канчатковая апрацоўка швейнага вырабу. Агульныя звесткі пра канчатковую апрацоўку швейнага вырабу з улікам уласцівасцей шарсцяных і шаўковых тканін і пра догляд за імі. Практычная работа. Выкананне канчатковай апрацоўкі швейнага вырабу. Вывучэнне сімвалаў па доглядзе вырабаў з шарсцяных і шаўковых тканін. Азнаямленне з прафесіяй раскройшчыка і інш. Прыкладны пералік вырабаў: шторы, швейныя вырабы для афармлення інтэр’ера кватэры, швейныя вырабы з выкарыстаннем гатовай выкрайкі і інш. ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра валокны жывёльнага паходжання (шэрсць, шоўк), атрыманне і выкарыстанне тканін з гэтых валокнаў; асартымент шарсцяных і шаўковых тканін, якія выпускаюцца на тэкстыльных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, класіфікацыю сучаснага адзення (па прызначэнні, спосабе выкарыстання, пары года) і патрабаванні, што прад’яўляюцца да адзення; меркі, неабходныя для пабудовы чарцяжа; рэгулятары бытавой швейнай машыны, непаладкі ў рабоце бытавой швейнай машыны, догляд бытавой швейнай машыны; правілы догляду і захоўвання вырабаў з шарсцяных і шаўковых тканін; на ўзроўні разумення: асаблівасці саржавага і сацінававага перапляцення, прычыны ўзнікнення і спосабы ліквідацыі непаладак у рабоце бытавой швейнай машыны; сутнасць паняццяў: «шэрсць», «шоўк», «сілуэт», «гатовая выкрайка». Вучні павінны ўмець: распазнаваць шарсцяныя і шаўковыя тканіны, вызначаць іх уласцівасці; падбіраць матэрыялы і від аздаблення; выконваць вымярэнні для выканання швейнага вырабу, падбіраць гатовыя выкрайкі; выконваць мадэліраванне; падрыхтоўваць тканіну, выконваць раскрой, эканомна расходаваць матэрыялы; рэгуляваць якасць машыннай строчкі, распазнаваць і выконваць абшыўное і акантовачнае швы; выконваць швейны выраб, канчатковую апрацоўку швейнага вырабу; вызначаць значэнне сімвалаў па доглядзе за вырабамі з шарсцяных і шаўковых тканін. Вучні павінны валодаць: уменнямі выконваць правілы бяспечных паводзін, гігіенічныя патрабаванні; спосабамі арганізацыі вучэбнага месца; прыёмамі выканання тэхналагічных аперацый, ажыццяўлення самакантролю якасці выконваемага вырабу; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. III. Асновы дамаводства (6/6–3 гадзіны) Тэкстыль у жылым памяшканні. Агульныя звесткі пра прызначэнне тэкстылю, віды тэкстылю ў інтэр’еры (падлогавы, мэблевы, падвесны, свабоднага становішча (абрусы, сурвэткі, пасцельная бялізна і інш.)), правілы спалучэння тэкстылю для дасягнення стылявога адзінства інтэр’ера (каляровае спалучэнне тэкстылю і фону памяшкання). Практычная работа. Выкананне вырабу з тэкстылю для дэкору памяшкання. Прыёмы афармленняінтэр’ера жылога памяшкання. Агульныя звесткі пра правілы і прыёмы кампазіцыйнага афармлення жылога інтэр’ера жылога памяшкання Практычная работа. Выкананне вырабу для дэкору жылога памяшкання. ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра прызначэнне і віды тэкстылю, правілы спалучэння тэкстылю, прыёмы кампазіцыйнага афармлення інтэр’ера жылога памяшкання; на ўзроўні разумення: паняцце «тэкстыль» і правілы яго выкарыстання. Вучні павінны ўмець: выконваць вырабы тэкстылю для дэкору памяшкання. Вучні павінны валодаць: уменнямі выконваць правілы бяспечных паводзін; навыкамі арганізацыі вучэбнага месца; прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выконваемага вырабу; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. IV. Асновы вырошчвання раслін (0/8–0 гадзін) Вырошчванне агароднінных культур. Агульныя звесткі пра ролю агароднінных культур у жыцці чалавека; разнастайнасць агароднінных культур (агароднінныя культуры для вырошчвання ў збудаваннях ахаванага грунту і адкрытым грунце), сарты, якія вырошчваюцца ў рэгіёне, севазварот. Падрыхтоўка глебы. Практычныя работы. Восеньская апрацоўка глебы (перакопка, рыхленне, праполка пустазелля). Веснавая апрацоўка глебы (падрыхтоўка глебы для пасеву і пасадкі). Збор і захоўванне насення. Падрыхтоўка насення і пасадачнага матэрыялу агароднінныхкультур да пасеву і пасадкі. Агульныя звесткі пра падрыхтоўку насення агароднінных культур да пасеву (каліброўка, праграванне, замочванне, прарошчванне, загартоўванне, дэзынфекцыя), пасадачнага матэрыялу да пасадкі (дэзынфекцыя, прарошчванне, дзяленне). Спосабы насеннага размнажэння раслін (расаднае і безрасаднае), тэрміны пасеву насення на расаду, правілы пасеву насення і пасадкі пасадачнага матэрыялу (цыбулін, клубнецыбулін, караняклубняў, расады). Практычныя работы. Восеньская падрыхтоўка насення і пасадачнага матэрыялу (дэзынфекцыя), пасеў насення і пасадка пасадачнага матэрыялу. Веснавая падрыхтоўка насення і пасадачнага матэрыялу (каліброўка, праграванне, замочванне, прарошчванне, загартоўванне, дэзынфекцыя), сяўба насення і пасадка пасадачнага матэрыялу. Догляд агароднінных культур. Агульныя звесткі пра догляд пасеваў і пасадак агароднінных культур. Пікіраванне, тэрміны высадкі расады ў грунт, догляд расады. Практычныя работы. Восеньскія віды работ (сяўба, пасадка агароднінных культур, іх догляд). Веснавыя віды работ (пікіраванне, пасадка расады ў грунт, догляд расады). Ураджай агароднінных культур. Агульныя звесткі пра тэрміны і спосабы збору ўраджаю агароднінных культур, якія вырошчваюцца ў рэгіёне (ва ўмовах адкрытага і ахаванага грунту), умовы збору ўраджаю. Інструменты і прыстасаванні. Правілы закладкі на захоўванне агароднінных культур розных відаў і сартоў. Працэс збору ўраджаю (без прымянення сельскагаспадарчай тэхнікі). Правілы бяспечных паводзін пры выкананні работ. Практычныя работы. Восеньская ўборка ўраджаю агароднінных культур, падрыхтоўка і закладка на захоўванне. Веснавая ўборка ўраджаю агароднінных культур (ранніх агароднінных культур (радыска) і зяленіўных культур (кроп, пятрушка, салата, цыбуля)). Азнаямленне з прафесіяй агародніка і інш. ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Вучні павінны ведаць: на ўзроўні ўяўлення: агульныя звесткі пра ролю агароднінных культур у жыцці чалавека; разнастайнасць агароднінных культур, сарты, якія вырошчваюцца ў рэгіёне; севазварот, тэрміны, спосабы і ўмовы збору ўраджаю агароднінных культур; інструменты і прыстасаванні; правілы закладкі на захоўванне агароднінных культур; на ўзроўні разумення: сутнасць паняццяў: «агароднінныя культуры», «севазварот», «пасадачны матэрыял», «адкрыты і ахаваны грунт»; віды падрыхтоўкі глебы; спосабы насеннага размнажэння раслін; тэрміны пасеву насення на расаду. Вучні павінны ўмець: выконваць восеньскую (веснавую) апрацоўку глебы, падрыхтоўку насення і пасадачнага матэрыялу, восеньскія віды работ (догляд пасеваў і пасадак), веснавыя віды работ (пікіраванне, пасадка расады ў грунт, догляд расады); праводзіць восеньскую (веснавую) уборку ўраджаю агароднінных культур. Вучні павінны валодаць: прыёмамі догляду раслін; уменнямі выконваць правілы бяспечных паводзін на вучэбна-вопытным участку; прыёмамі ажыццяўлення самакантролю якасці выкананай працы; навыкамі знаходжання неабходнай інфармацыі ў розных крыніцах. ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ ДЛЯ V–VII КЛАСАЎ Вышыўка Аздабляльныя швы Вышыванне як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Матэрыялы,інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспекі паводзін. Выбар малюнка для вышыўкі. Спосабы пераводу малюнка на тканіну. Віды аздабляльных швоў. Тэхналогія іх выканання. Спосабы замацавання ніткі ў пачатку і канцы вышывання. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы: Выкананне ўзораў аздабляльных швоў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышытая мініяцюра і інш. Лічыльныя швы Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Лічыльныя швы ў беларускай народнай вышыўцы. Набор. Тэхніка выканання вертыкальных і гарызантальных набораў. Спосабы павароту вышывальнай ніткі ў канцы кожнага рада. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Лічыльная гладзь. Спосабы выканання: аднабаковая, двухбаковая. Тэхніка выканання. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Разнавіднасці шва «крыж». Тэхналогія вышывання простага крыжа радамі па гарызанталі, вертыкалі і дыяганалі. Патрабаванні да афармлення добрага і вываратнага бакоў. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы: Практыкаванні ў выкананні лічыльных швоў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышываная мініяцюра і інш. Гладзь Віды свабоднага вышывання. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Гладзь. Класіфікацыя гладзі па спосабе выканання, форме элементаў, колеры. Тэхналагічныя асаблівасці выканання. Спосабы замацавання ніткі на тканіне. Патрабаванні да якасці вышыўкі. Выбар малюнка для вышыўкі. Спосабы пераводу малюнка на тканіну. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы: Практыкаванні ў вышыванні гладзю. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, вышываная мініяцюра і інш. Скразная вышыўка Віды скразнога вышывання. Строчавае вышыванне. Паняцце пра мярэжку. Віды мярэжак. Матэрыялы,інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Тэхналогія і паслядоўнасць выканання мярэжак. Патрабаванні да якасці работы. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабу. Практычныя работы: Практыкаванні ў выкананні мярэжак. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка і інш. Аплікацыя з тканіны Аплікацыя. Віды аплікацый. Прымяненне аплікацыі з тканіны. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Тэхналогія выканання аплікацыі. Спосабы замацавання аплікацыі. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Практыкаванні ў выкананні матываў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, пано і інш. Вязанне кручком Вязанне кручком як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асартымент вырабаў. Інструменты, прыстасаванні і матэрыялы для работы. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Падбор кручка і пражы. Пачатковая пятля, ланцужок. Асноўныя віды петляў, іх умоўнае абазначэнне. Структура пятлі. Спосабы вывязвання пятлі. Патрабаванні да якасці работы. Прыёмы вязання палатна. Віды вязання па крузе. Рапарт узора. Пабудова і чытанне схем для вязання. Канчатковая апрацоўка вязанага вырабу. Практычныя работы: Выкананне ўзораў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сурвэтка, прыхватка і інш. Вязанне пруткамі Вязанне пруткамі. Віды і спосабы вязання пруткамі. Асартымент вырабаў. Інструменты, прыстасаванні і матэрыялы для работы. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Падбор пруткоў і пражы. Падрыхтоўка да вязання пражы, якая ўжывалася раней. Набор петляў пачатковага рада. Асноўныя віды петляў. Схема пабудовы пятлі. Спосабы вывязвання петляў. Паняцце пра пругавыя петлі. Віды пругоў. Замацаванне петляў. Спосабы дадавання і ўбірання петляў пры вязанні пруткамі. Тэхналогія вязання пяццю пруткамі. Патрабаванні да якасці работы. Схема вязанага палатна. Разлік шчыльнасці вязання і колькасці петляў пачатковага рада. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабаў. Практычныя работы: Выкананне ўзораў. Выкананне вырабаў. Прыкладны пералік вырабаў: шалік, павязка на галаву, шкарпэткі, шапачкаі інш. Абрэзкавая тэхніка (пэчворк) Пэчворк. Асартымент вырабаў. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Кампазіцыя з геаметрычных элементаў. Гарманічныя спалучэнні тканін па фактуры, колеры. Тэхналогія выканання вырабу. Машынны спосаб злучэння абрэзкаў. Патрабаванні да якасці работы. Канчатковая апрацоўка і афармленне вырабаў. Практычныя работы: Выкананне элементаў узора. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: прыхватка, сурвэтка і інш. Бісерапляценне Бісернае рукадзелле. Асноўныя віды нізання. Асартымент вырабаў. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Тэхніка нізання аднарадовых і шматрадовых ланцужкоў у адну і некалькі нітак. Схемы нізання. Аздабленне вырабаў. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Адпрацоўка прыёмаў нізання. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: упрыгажэнне з бісеру. Работа з саломкай Аплікацыя з саломкі Аплікацыя з саломкі як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Класіфікацыя аплікацый з саломкі. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Віды саломы, якая прымяняецца ў аплікацыі. Уласцівасці саломы. Віды фону для аплікацыі. Кляі, якія прымяняюцца ў аплікацыі. Апрацоўка элементаў кампазіцыі: таніраванне, наданне аб’ёмнай формы. Тэхналогія выканання аплікацыі з саломкі. Канчатковае аздабленне кампазіцыі. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Падрыхтоўка саламяных стужак. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: дэкаратыўнае пано і інш. Саломапляценне Саломапляценне як адзін са старажытнейшых відаў народных рамёстваў. Віды пляцення. Плоскае і аб’ёмнае пляценне. Асноўныя віды плоскіх і аб’ёмных пляцёнак. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Нарыхтоўка і першасная апрацоўка саломы. Падрыхтоўка саломкі да пляцення. Тэхналогія саломапляцення. Спосабы нарошчвання саломін. Аздабленне гатовых пляцёнак. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Засваенне прыёмаў пляцення. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: сувеніры з саломкі. Ткацтва Ткацтва як адзін са старажытных відаў народных рамёстваў. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Паняцце пра працэс ткацтва. Аснова і ўток. Патрабаванні да нітак асновы і ўтку. Падрыхтоўка нітак асновы і ўтку да ткацтва. Разлік асновы. Нацягванне асновы на раму. Спосабы намотвання нітак утку. Прыёмы ткацтва. Тэхналогія выканання работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Засваенне прыёмаў ткацтва. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: пояс, павязка на галаву і інш. Нітачны дызайн (ізанітка) Нітачны дызайн (ізанітка) як від мастацкай дзейнасці. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Асаблівасці распрацоўкі кампазіцыі для ізаніткі. Выкананне элементаў на аснове прамых ліній, вуглоў, дуг, акружнасцей. Разметка асновы. Падрыхтоўка фону. Тэхналогія выканання работы. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Практыкаванні ў выкананні матываў. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: паштоўка, закладка, пано і інш. Роспіс па тканіне Роспіс па тканіне як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віды роспісу тканіны: халодны і гарачы батык, трафарэтны, свабодны і вузельчыкавы роспіс. Вузельчыкавы роспіс. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Падбор фарбавальніка для тканіны з улікам яе валакністага саставу. Тэхналогія выканання вузельчыкавага роспісу. Спосабы замацавання фарбаў. Афармленне работы. Патрабаванні да якасці работы. Практычныя работы: Выкананне ўзораў у тэхніцы вузельчыкавага роспісу. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: шарф, сурвэткаі інш. Валянне Валянне з шэрсці як тэхніка рукадзелля. Віды валяння. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Сухое валянне. Віды іголак для фільцавання. Сухое валянне з дапамогай шаблону. Мокрае валянне. Разнастайныя хімічныя рэчывы, якія прымяняюцца для валяння, тэхніка бяспекі пры іх прымяненні. Прынцып звальвання шарсцяных валокнаў. Асноўныя віды раскладкі шэрсці: перпендыкулярная і радыяльная. Спосабы звальвання палатна. Наданне формы звальваемаму вырабу. Практычныя работы: Асваенне прыёмаў валяння. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў:брошка, цацкаі інш. Дэкупаж Гісторыя ўзнікнення і развіцця тэхнікі дэкупаж. Матэрыялы, інструменты і прыстасаванні для работы. Арганізацыя вучэбнага месца. Гігіенічныя патрабаванні. Правілы бяспечных паводзін. Асаблівасці выканання на розных паверхнях. Практычныя работы: Асваенне прыёмаў выканання дэкупажу. Выкананне вырабу. Прыкладны пералік вырабаў: вырабы ў тэхніцы дэкупажу.
Учебная программа по учебному предмету «Трудовое обучение. Технический труд» для VIII класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания |