Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
Практыкаванне 95. Пастаўце ў творны і месны склоны. Запішыце ў два слупкі. Растлумачце выбар канчатка. Вар. 1. Багдановіч Максім, задзіра Алена, Паўлючэнка Надзея, Прыстаўка Наталля, зануда Аляксей, Міхаль Сяргей, Захаранка Таццяна, Скарына Францыск, непаседа Вася, задзіра Вольга, Аўдошка Вера, Краско Яўген, Сяргей Кіраў, пасёлак Кіраў, Юрый Гагарын, горад Гагарын, зануда Сяргей, задзіра Вольга, горад Столін, Андрэй Жураўлёў, мужчына, забіяка Ала, зануда Юля, самавучка Вера, непаседа Алег, калега Алена, Казачэнка Мікала, капрызуля дачка. Вар 2. Пашута Андрэй, горад Магілёў, Пашкевіч Надзея, Аўдошка Аксана, Гняўко Сяргей, Александровіч Павел, Магер Пётр, Бірыла Мікалай, Святляк Ганна, Нікалаеў Юрый, Акулёнак Алена, Анціпенка Алеся, горад Нікалаеў, Зуёнак Міхаіл, Дубко Яўген, Іван Тураў, горад Тураў, Мялешка Валянціна, Шалуха Алесь. плакса Іра, стараста Генадзь, самавучка Васіль, задавака Таня, калега Андрэй, разявака Вольга, задавака Алег, бацька, прамоўца (Святлана). Практыкаванне 96. Запішыце прозвішчы і імёны членаў вашай групы ў тры слупкі: у першы слупок – у форме Н. скл., у другі – у форме Д. скл., у трэці – у форме Т. скл. Вусна растлумачце правапіс канчаткаў. У першым слупку падкрэсліце адной рыскай прозвішчы, якія маюць іншы канчатак, калі іх носьбітам з’яўляецца асоба процілеглага полу. Хвалістай рыскай падкрэсліце прозвішчы, скланенне якіх не залежыць ад полу носьбіта. Практыкаванне 97. Пастаўце назоўнікі грудзі, плечы, коні, сані, вочы ў творным склоне. Колькі варыянтаў канчаткаў мае кожнае са слоў? Практыкаванне 98. Прачытайце ўрыўкі з тэкстаў, акрэсліце стылістычную ролю выдзеленых назоўнікаў:
Практыкаванне 99. Утварыце ад прыметнікаў усе магчымыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, запішыце. Шчаслівы, цвёрды, прыгожы, малы, вясёлы, вялікі, буры, блакітна-сіні, ласкава-прыветны, бадзёры, урачысты, кепскі. Практыкаванне 100. Якія формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўтвараюць наступныя прыметнікі ці не ўтвараюць гэтых формаў увогуле? Лясісты, гарысты (мясцовасць); васільковы, бэзавы (колер); пшанічны, аржаны (хлеб); гняды, вараны (конь); ліпкі, клейкі (ліст); босы, нямы, духоўны (чалавек); вусаты, барадаты (мужчына); сакаўны (яблык); светлакосая, чарнабровая (дзяўчына). Практыкаванне 101. Утварыце ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі (запішыце) пры дапамозе адпаведных суфіксаў -оў, -ёў, -аў, -еў; -ін, -ын: рыбак, бусел, сястра, бацька, Валя (ён, яна), Кастусь, Броўка, хлопчык, ляснік, цесць, вучань, жонка, муж, прадзед, герой, птушка, ластаўка, Саша (ён, яна), цётка, варона, Жэня (ён, яна), камар, бабуля, Тамаш, Антось, Алена, Валодзя. Практыкаванне 102. Запішыце прыметнікі, якія вызначаюць: 1) станоўчыя якасці чалавека; 2) адмоўныя якасці характару чалавека; 3) абаяльнасць жанчыны (мужчыны); 4) знешні выгляд чалавека. Выкарыстоўваючы гэтыя прыметнікі, апішыце свайго сябра (знаёмага) у афіцыйным, навуковым і мастацкім стылях. Практыкаванне 103. Выпішыце прыметнікі з суфіксамі, якія надаюць словам розныя ацэначныя значэнні:
Практыкаванне 104. Ад назоўнікаў з дапамогай суфіксаў утварыце прыметнікі, падабраўшы да кожнага назоўнік, запішыце:
Практыкаванне 105. Выявіце якасную ацэнку прыметнікаў і абазначце марфему, якая на яе ўказвае: сіняваты, шэраваты; родненькі, добранькі; бялюткі, раўнюткі; танюсенькі, малюпасенькі, ціхусенечкі; шырачэзны, страшэнны, вялізны, глыбозны; замалы, прамудры, прыўдалы; жоўты-жоўты, найпрыгажэйшы. Практыкаванне 106. Перакладзіце на беларускую мову, запішыце. Асаблівую ўвагу звярніце на пераклад прыметнікаў. Зрабіце вывад пра форму выражэння гранічнай якасці ў беларускай і рускай мовах.
Практыкаванне 107. У якіх сказах дапушчаны памылкі, звязаныя з утварэннем ступеняў параўнання? Выпраўце гэтыя сказы (вусна ці пісьмова – на выбар выкладчыка). Растлумачце.
Практыкаванне 108. Утварыце ад прыметнікаў формы суб’ектыўнай ацэнкі і пастаўце ў гэтых формах націскі: родны, светлы, добры, лёгкі, малады, сівы, кароткі, стары, разумны, шэры, сухі, крывы, мяккі, слабы, малы. Практыкаванне 109. Паразважайце пра нарматыўнасць ужывання выдзеленых формаў прыметнікаў у наступных урыўках: Хто рус, хто рыж – Нясі свой крыж. Здаровы ці хворы – Пішы свае творы (Л. Дайнека); Будзе радасна нам і светла Піць нагбом з маладых крыніц Азанованае паветра, Навальнічнейшае з навальніц (М. Лужанін); Пахаваў я бацьку, Нёман, Тут на беразе тваім. Знаю, ты таксама плакаў, Не было бліжэй сяброў (М. Маляўка); Не філасофствуй багата. Жыццё грубей і прасцей. Жыццё – пастаянная страта Зубоў, валасоў і надзей (Л. Дайнека); Прырода – найвыдатнейшы мастак. Яна знайшла гармонію і меру (Г. Бураўкін); – Увага, сябры – атаман, – Гукнуў кашавы атаман, – І мы дажылі да заганы – Найгоршай са страшных заган (Я. Сіпакоў); Ён [мядзведзь] пакажа нам, як хціўцы Абрастаюць поўсцю кражы, Як зацятыя зласліўцы Найсумленных граззю мажуць (Я. Сіпакоў); Скрозь на буслянках завеі штодня Белыя селяцца. Зябне ў журблівых садах цішыня, Сум следам сцелецца (А. Пісарык); Я прачытаў: адзін мастак, Што золатам пісаў дыханне, Тлумачыў жоўтае, як знак Найпранікнёнага кахання (Л. Дранько-Майсюк). Практыкаванне 110. Акрэсліце стылістычную функцыю прыметнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі.
Практыкаванне 111. Праскланяйце займеннік СЯБЕ. Складзіце сказы з гэтым займеннікам так, каб ён спалучаўся з прыназоўнікамі пра, да, аб, пры, перад, пад, паміж, замест, вакол, каля, для, апрача. Практыкаванне 112. Перабудуйце сказы так, каб у іх не было паўтораў займеннікаў:
Практыкаванне 113. Знайдзіце словазлучэнні і сказы з памылкова ўжытымі формамі займеннікаў, выпраўце (вусна): Дазвольце падзякаваць вас; не кпіце з яго; пры цябе разышліся; расказвае сам сабе; дзякую вам за падтрымку; выбег з ейнага пакоя; не дакарайце сабе; не ў тога пытай; гэны не ўспрымае; зарубі сабе на носе; нечага рабіць вечарамі; правяралі самаго начальніка; таго ніхто не клікаў; некатараму скажуць; ніякі настрой; ніякому сябру; нікаго няма; ні на каго не звяртай увагу; нікаму не кажы; ні за якія грошы; спытай у яго самога; ад усяе душы; ад таей увагі; што-небудзь скажы; ні да чога не прыдатны. Практыкаванне 114. На месцы пропуску ўстаўце займеннік сам або сáмы ў патрэбнай форме, запішыце, пастаўце ў займенніках націскі. Ля … дома, яму і … трэба вучыцца, маё … вялікае жаданне, для нас … гэта было нечакана, у мяне … ні рубля ў кішэні, перадаць гэтаму … чалавеку, адзін экзэмпляр для … аўтара, што ж адбылося на … справе, ёй не хацелася гэта рабіць …, працавалі да … вечара, трэба дачакацца … настаўніцу, на … вершаліне бярозы, смяяцца з … сябе, з … надзейнымш сябрамі, прыйсці з ім …, пафарбаваць такім … колерам, трэба паказаць яму …, пагаварыць з ёй …. Практыкаванне 115. Прачытайце ўрыўкі, акрэсліце функцыю выдзеленых займеннікаў:
забываючы твой голас, забываючы сусвет, што зваўся тваім целам, – быццам усё было не са мною, а з героем даўняга фільма. (У. Арлоў)
З азерца. І з балота. І што для Вас мая Маленькая істота? (Я. Янішчыц)
мы, памочнікі, вы, работнікі, ці ж папраўдзе цяжар падзелены? Вам – указкай удалеч тыкаць, нам – згінацца пад цяжкаю ношаю. Вам – Прызыўна трубіць і клікаць, нам – раўняецца на вас, харошыя. (П. Макаль)
Мая сляза і пацалунак, Маё ў бярозках белых поле, Мой песнямі набіты клунак! (Е. Лось)
Практыкаванне 116. Запішыце словамі, пастаўце націскі. 11; 60; 14; 8; 517; 7/8; 3/5; 1/2; 7,03; 4,2; 1,06; 17,4; 2,004; 89,4; 511; 5/8; 2/5; 1/3; 7,02; 4,4; 3,06; 9,1; 1,004; 70,3; 400,11. Практыкаванне 117. Утварыце словазлучэнні "лічэбнік + назоўнік" і праскланяйце іх: паўтара (вядро, тона, кіламетр). |