Главная страница
Навигация по странице:

  • Практыкаванне 22.

  • Практыкаванне 24.

  • Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова


    Скачать 1.76 Mb.
    НазваниеА. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
    АнкорСемянькова. Стылістыка і КБМ.doc
    Дата19.09.2017
    Размер1.76 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаСемянькова. Стылістыка і КБМ.doc
    ТипДокументы
    #8758
    страница21 из 31
    1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   ...   31
    Практыкаванне 21. Прачытайце ўрыўкі. Вызначце падстылі. Назавіце сродкі выразнасці. Растлумачце, чаму некаторыя словы ўзяты ў двукоссе?

    1) Зразумела, чытаючы раман, аповесць ці апавяданне, мы бачым не ўвесь айсберг аўтарскіх пошукаў, варыянтаў, выкрэсліванняў, а толькі надводную яго частку – гэта значыць канчатковы вынік яго пісьменніцкай працы (Р. Шкраба. Моваю вобразаў);

    2) Для выканання іх [практыкаванняў] спатрэбіцца не толькі грунтоўнае засваенне тэарэтычнага матэрыялу, але і ўменне самому назіраць за моўнымі фактамі і супастаўляць іх, “разварушыць” уласныя моўныя “адсекі”, праявіць кемлівасць і здагадку – усё тое, без чаго не мысліцца актыўнае карыстанне мовай (Л. Шакун. Прадмова да падручніка);

    3) Кветка шыпшыны мае 5 пялёсткаў, 5 чашалісцікаў, шмат тычынак і песцікаў. Завязі песцікаў схаваны ў ёмістым увагнутым кветаложы, падобным да бакала... Добра прыметна шыпшына і восенню, калі на ёй выспяваюць аранжавыя ці чырвоныя сакавітыя “ягады”, якія не з’яўляюцца сапраўднымі пладамі шыпшыны... (В. Карчагіна. Батаніка: Падручнік);

    4) Лімнакалянус (у перакладзе з лацінскй “азёрны калянус”) – зусім маленькі рачок памерам да 3 міліметраў, насяляе азёры Паўночны і Паўднёвы Волас, Рычы, Дрысвяты, Струста і некаторыя іншыя. Большасць гэтых азёраў належаць да Браслаўскай групы. Рачкі ўсё жыццё “прападаюць” у тоўшчы вады на глыбіні 10-15 метраў, але ніколі не апускаюцца на самае дно (А. Голубеў,артыкул).
    Практыкаванне 22. Прывядзіце прыклады тэрміналагічнай лексікі Вашай будучай прафесіі. З пяццю тэрмінамі складзіце сказы ў навуковым стылі.
    Практыкаванне 23. Перакладзіце тэкст на беларускуто мову. Вызначце яго стыль, падстыль, прааналізуйце мову.

    Імя Франциска Скорины впервые упоминается в архивных документах в 1504 г., когда он стал студентом Краковского университета. Прослушав курс "семи свободных наук", молодой белорус 14 декабря 1506 г. был удостоен учёной степени бакалавра.

    О шести последующих годах документы молчат. А точнее, мы ешё не заставили их заговорить. Они лежат где-нибудь в архивах, скрытые от исследователей, и ждут своего часа. За эти годы наш герой был удостоен степены доктора “свободных наук”. Это могло произойти в одном из немецких университетов.

    В ноябре 1512 г. мы встречаем Франциска Скорину в Италии. Молодой белорус держит в Падуанском университете экзамен на доктора медицины. Испытания былы нешуточными. Но экзаменаторов поразила глубина и основательность медицинских познаний чужестранца, и они единогласно присудили ему почётную степень.

    И опять Скорина пропадает из поля нашего зрения, теперь уже на 5 лет. Следующий раз его имя отыщется на страницах старой печатной книги 6 августа 1517 г. в Праге вышла в свет славянская “Псалтырь”, в предисловии к которой сказано: “... Я Франциск Скорина сын с Полоцка: в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути русскими словами, славянским языком...”

    Так началась издательская деятельность великого белорусского просветителя.

    Псалтырь в ту пору использовали для обучения грамоте. Учебный характер книга сохранилла вплоть до XX столетия. (Е. Немировскнй)
    Практыкаванне 24. Напішыце рэцэнзію на курсавую працу вашага сябра або на адзін з артыкулаў, прысвечаны той навуковай праблеме, якая вас хвалюе.
    Практыкаванне 25. Падбярыце некалькі ўрыўкаў з навукова-папулярных тэкстаў. Адкажыце, ці адпавядаюць яны патрабаванням гэтага падстылю: жывасць і даступнасць выкладу, абмежаванае выкарыстанне вузкаспецыяльнай тэрміналогіі, ужыванне вобразных сродкаў, гутарковых слоў і выразаў.
    Практыкаванне 26. Прааналізуйце мову аднаго са студэнтаў вашай групы на практычных ці семінарскіх занятках або на абароне курсавой працы з пункту гледжання правільнасці, дакладнасці, лагічнасці. Ці адпавядае мова патрабаванням навучальнага падстылю?
    Практыкаванне 27. Раскажыце пра нарыс. Назавіце вобразныя сродкі мовы, выкарыстаныя аўтарамі прыведзеных ніжэй нарысаў. Якія сродкі забяспечваюць эмацыйнасць выкладу?

    1. Успамінаю возера Свіцязь каля Наваградка,
      ласкавую празрыстую ваду, каля берага пасыпаную
      ліпавым цветам, чародкі паласатых, нібы празрыстых
      акунёў, калі яны гуляюць на мелізне, светла-зялёнае
      трысцё і дрэвы – ліпы, клёны, дубы...


    Успамінаю “беларускае мора” – цудоўнае возера Нарач, спакойны велічны Сож, быстры Нёман і ціхія рэчкі, якіх я нямала бачыў, вандруючы па роднай краіне.... Брыль)

    2) Пасярод пакойчыка ўзвышаўся невялікі круглы
    столік. Абрус на ім, які звісаў ледзь не да самай падлогі,
    быў вышыты гладдзю і здаваўся такім квола-свежым,
    як пялёсткі тых дробненькіх кветак баравога разнатраўя, што густа ўсцілалі яго танюсенькую льняную роўнядзь; на яго, на гэты абрус, хацелася глядзець бясконца, і было ажно боязна дакрануцца рукамі.
    (В. Праскураў)
    Практыкаванне 28. Ахарактарызуйце мову ўрыўкаў. Дакажыце, што яна адпавядае патрабаванням публіцыстычнага стылю: інфармацыйнасць, эмацыйнасць выкладу, экспрэсіўнасць і ацэначнасць лексікі і фразеалогіі, ужыванне вобразных сродкаў і інш. Прасачыце, як жанр уплывае на адбор вобразных сродкаў.

    1) Не менш знакамітаю была бітва пад Рудаваю 18
    лютага 1370 г. Да яе доўга рыхтаваўся Альгерд з
    Кейстутам, але і Ордэн у шапку не спаў, збіраючы ўсе
    магчымыя сілы.
    (К. Тарасаў, артыкул)

    2) Зрэшты, калі слова замоўчваецца, зачэрніваецца,
    дратуецца, топчацца, падтаптваецца, гэта не значыць,
    што яму канец. Гэта значыць, найперш, што яго баяцца,
    а, па-другое, што, як сонца ці зоры, яно можа ўзысці з-
    пад боцішчаў таптальнікаў куды ярчэйшым, і
    прыгажэйшым, і зразумелым. Веру: узыдзе!
    (А. Лойка, эсэ)

    3) Загадка У. Караткевіча – гэта загадка бурштыну.
    Колькі стагоддзяў бурштыну беларускага духу,
    беларускага клёку, беларускага слова трэба было
    згушчацца ў самы цёплы й самы светлы камень, каб пасля
    сагрэць стылыя руіны нашае гісторыі, каб асвятліць ноч
    нашага падняволення, які цяжар і ціск давялося
    вытрымаць жывіцы беларускае жывучасці, каб стаць
    самым лёгкім каменем, які хочацца на сэрцы насіць, бо
    ён душу гоіць. Ён з беларускай жывіцы, з беларускага
    сонца. Ён трымае ўсмешку сонца. У нас свой духоўны
    бурштын – Уладзімір Караткевіч, талісманны камень
    крывіцкае душы.
    (Р. Барадулін,нарыс)

    4) Памяццю пра гэтую цікавую і напружаную па рытме працу ў Краіне Узыходзячага Сонца засталіся не
    толькі прыгожыя часопісы з партрэтамі запрошаных з
    Беларусі гасцей, не толькі дасканала, на выдатнай
    апаратуры зробленыя запісы канцэртаў, але і ўражанні гарачай і ўсхваляванай цікавасці да іх артыстычнага майстэрства. (газетны артыкул)

    5) Але мне ўжо пачынае здавацца, што “цяжкіх”
    дзяцей няма наогул, ёсць “цяжкія” дарослыя. “Цяжкія”
    на пад’ём, на выдумку, на кантакт.
    (газетны артыкул)

    6) Прырода не дазваляе з сабой жартаваць – яна,
    заўсёды праўдзівая, заўсёды сур’ёзная і суровая,
    цураецца беднага духам, скараючыся, адкрываючы свае
    таямніцы толькі таленавітаму, сумленнаму і чыстаму.
    Гэтага нельга ні змяніць, ні адмяніць, і, “перамогшы”
    прыроду, чалавек проста адменіць чалавека. Якім бы ні
    быў свет – ён створаны, творыцца і намі, і ёсць штосьці,
    што кожны з нас можа і павінен здзейсніць. Кожны!
    Жыццё ж прадаўжаецца. 3 намі ці без нас.


    Водар травы і ледзь чутнае шапаценне зорак, адбіткі абломкаў на люстраной роўнядзі возера, што раптам пачынаюць нагадваць выявы далёкіх продкаў, забытых, ці невядомых святых, спляценні голля ў вышыні над галавою, праз якое прасвечвае таямнічае бязмежжа, то адцясняючы, то набліжаючы вялікае бязгучча бясконцасці... (Т. Бондар, замалёўка)
    Практыкаванне 29. Якім жанрам публіцыстычнага стылю найбольш уласціва эмацыянальнасць, вобразнасць? Выпішыце з прыведзеных урыўкаў сродкі стварэння выразнасці.

    1. Зрэшты, калі слова замоўчваецца, зачэрніваецца, дратуецца, топчацца, падтаптваецца, гэта не значыць, што яму канец. Гэта значыць найперш, што яго баяцца, а па-другое, што, як сонца ці зоры, яно можа ўзысці з-пад боцішчаў таптальнікаў куды ярчэйшым і прыгожым, і зразумелым. Веру: узыдзе! (А. Лойка)

    2. Мы маем наскі, беларускі бурштын. Ён з беларускай жывіцы, з беларускага сонца. Ён трымае ўсмешку нашага сонца. У нас свой духоўны бурштын – Уладзімір Караткевіч, талісманны камень крывіцкае душы. (Р. Барадулін)


    Практыкаванне 30. Раскажыце пра асаблівасці мовы інтэрв’ю. Прачытайце ўрывак. Ахарактарызуйце яго мову.

    Іван Якаўлевіч, не хацелася б абыходзіць і літаратуразнаўчыя старонкі вашай творчасці. Што б вы зазначылі з назіранняў за спадчынай і жыццём нашых класікаў?

    Пішучы свае ранейшыя кніжкі – пра Коласа, Купалу, – я не высвятляў іх асобы. А вось ужо Бядулю, Багдановіча, Дуніна-Марцінкевіча я ўяўляю як людзей, таму што шукаў, думаў, стараўся пранікнуць у хімію факта. Гэта ж цікавыя людзі самі па сабе былі! Вунь Дунін-Марцінкевіч краў сваю першую жонку праз вакно – бацька не аддаваў! А Багдановіч! Выпісала яму хросная маці “Нашу ніву” і “Нашу долю”, ну, яшчэ слоўнікі меў – і гэтага было дастаткова, каб Багдановіч, які не ведаў беларускай мовы і быў выхаваны перадусім на рускай класіцы, на рускай паэзіі срэбнага веку стаў пісаць на выдатнай і ўсё-такі чыстай беларускай мове! Больш таго, я пачаў перачытваць творы Багдановіча. Дык яго беларуская мова куды лепшая, чым руская. Вось як ён адчуваў! Вось што значыць палюбіць сваю мову, калі можна так сказаць, усімі фібрамі душы!.. Пісьменнікі і паэты – яркія людзі. На персідскай старажытнай мове паэт і шаляніца – адно і тое ж. Гэта не ў тым сэнсе, што паэты нейкія там вар’яты. Але ўсё ж не такія яны як усе, пэўнае адхіленне ад нормы – усё-такі яно ёсць... (з інтэрв’ю з І.Я. Навуменкам)
    Практыкаванне 31. Ахарактарызуйце стылістычную ролю гутарковай лексікі і фразеалогіі ў прыведзеным урыўку. Паспрабуйце замяніць яе нейтральнай. Што ад гэтага зменіцца?

    Вопытнаму пчаляру нестае асаблівых цяжкасцей разлічыць: адкуль і з чым ляціць нястомная пчала – з багатым покладам духмянага нектару ці так сабе, паражняком, нават вызначыць яе настрой, і калі, крый Божа, крылатая істота раздражнёная, раззлаваная, то лепей як мага далей трымацца ад яе, інакш і сама дасць прачуханку і яшчэ прывядзе ўслед цэлую раць мсціўцаў. Ва ўсякім разе, не варта махаць рукамі, кідацца наўцёкі – гэта толькі прыводзіць пчол у яшчэ большую лютасць. І тады ўжо цяжка знайсці паратунак. (артыкул)
    Практыкаванне 32. Вядома, што газетныя загалоўкі павінны зацікавіць чытачоў, “прымусіць” іх прачытаць артыкул. Якімі моўнымі сродкамі рэалізуецца рэкламнасць наступных назваў газетных і часопісных артыкулаў? Знайдзіце і выпішыце з перыядычнага друку 5-10 цікавых загалоўкаў.

    Дружна, разам і без стомы навядзём парадак дома” [пра добраўпарадкаванне паркаў, вуліц]; “Аскепкі маленькай Венецыі, альбо Ці вернуцца музы ў Нясвіж”; “Што пасеялі, тое і збяром”; “Рэформа будзе, калі ў школе будуць рэфарматары”; “Замова за мову”; “Вада жывая і – не вельмі”; “Жывуць па-людску і ў Слуцку”; “Апошні пройдзены ўрок, звініць залівіста званок”; “Не хадзіце, дзеці, ночкаю гуляць”; “Дарагія вучні!” [пра тое, якіх значных матэрыяльных затрат патрабуе збор школьніка ў школу перад 1 верасня]; “Без капусты ў склепе пуста” [як сабраць і захаваць ураджай капусты]; “Хаджэне па пакутах” [як жанчына-чыноўнік рамантавала свой аўтамабіль]; “Хто ў лес, а калгасы – па дровы[пра нарыхтоўку паліва на зімовы перыяд]; “Плыві, шакалад” [карабель з шакаладу зроблены ў Францыі]; “160 коней у вадзе” [цеплаход магутнасцю 160 коней закуплены Віцебскам]; “Кінаvarka. Кіно без цукру” [аб праекце, прысвечаным непрафесійнаму кіно].
    Практыкаванне 33. Напішыце нататку ў газету (напрыклад, пра экскурсію, наведванне музея, выставы, канцэрту ці пра інш.). План: уступ (звесткі пра падзею), асноўная частка (змест паведамлення), вывады (што дала экскурсія / сустрэча); пажаданні. Патрабаванні: дакладнасць падзей, правераная фактычнасць, дакладныя прозвішчы ці іншыя ўласныя назвы; прадуманы загаловак, які забяспечвае рэкламнасць; умераная стандартызаванасць і вобразнасць.
    Практыкаванне 34. Раскажыце пра асаблівасці мастацка-публіцыстычных жанраў. Якую тэму (тэмы) можна прапанаваць для асвятлення ў іх? Напішыце на выбар нарыс, эсэ ці іншае.
    Практыкаванне 35. Выпішыце з газет ці часопісаў прыклады вобразных сродкаў і сродкаў выразнасці мовы:

    1. метафары-газетызмы: клімат, сфера жыцця...

    2. газетныя перыфразы: людіі ў белых халатах, другі хлеб...

    3. прыказкі і фразеалагізмы з узуальнай або аказіянальнай функцыяй:

    Мой родны кут, як ты мне мілы,

    Ды назву вымавіць тваю не маю сілы...

    1. інш.


    Практыкаванне 36. Прачытайце тэксты, назавіце і ахарактарызуйце іх вобразныя сродкі.

    1. Над густа-сінім возерам чарот

    3 прыходам восені шуміць тужліва.

    Здаволена гумно на поўны рот

    Глытае дар багатай, спелай нівы.

    Як шэрань на траве, палотнаў рад,

    Ля хат вясёлыя гамоняць людзі,

    Кабеты ў садзе кормяць немаўлят,

    Сад засаромеўся і стаў аж рудым. (У. Караткевіч)

    2. А як добра ў чэрвені ў жытным! Гамоняць і
    гамоняць пад ціхімі павевамі ветру лёгкія яшчэ каласы з
    жоўтымі пяшчотнымі завушніцамі на іх. Яны нібы
    цягнуцца да празрыстага неба і просяць спагады ў
    прыгожыя часы свайго красавання. І хоць няма ні зярняці ва ўсім гэтым хвалюючым моры, а ўжо чуецца ледзь-ледзь хлебны пах, які так прыемна казыча ноздры... Густы цёмна-зялёны ячмень з сінім налётам фанабэрыста распускае пушыстыя вусы. Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі каралямі. Доўгімі зялёнымі шнурамі выцягнулася бульба. Толькі расплюшчвае вочы лён, а на сенажацях кветак, што і не пералічыць...
    (П. Броўка)
    Практыкаванне 37. Прачытайце ўрыўкі. Назавіце сродкі індывідуалізацыі мовы персанажаў. Выпішыце аналагічныя прыклады з твораў беларускіх пісьменнікаў.

    1. – Куранёўцы, усё, што тут, та-скаць, ізлажыў наш
    настаўнік, інцілігент Сцяпан Уласавіч, трэба кожнаму
    запомніць і ўзяць на заметку. Ён уцэліў правільно.
    Дзядзькі, а таксамо і жанчыны, маткі, падумайце, што
    скажуць нам нашы дзеці, калі вырастуць цёмнымі, так
    сказаць, невукамі. Не скажуць яны нам свайго “дзякуй”.
    Бо, як пісаў вялікі рускі паэт Мікалай Аляксеевіч Някрасаў,
    невукам у будушчым жыць будзе багато цяжэй, чым усім
    нам, таму што, та-скаць, наступіць новая епоха. І
    невучоным не будзе дарогі ні туды, ні сюды!..
    (I. Мележ.
    Людзі на балоце)

    2. Цётка Сарока толькі сабралася выказаць
    прычыну, як у кутку ўбіўся гарэзны Зайчык, закруціўся,
    чапляючыся да кожнай, быццам лезучы цалавацца.


    Дзевачкі мае, кветачкі! Занудзіліся, мабуць, без кавалера!

    Аге ж! Трэба ты нам, стары пень, як учарашні дзень!

    А не, не трэба, Сарока-белабока? А чаго ж ты, як на людзях “стары пень”, а як адны пабачымся, дак і “кветачка” і “ягадка”! – Зайчык перабіў Сароку. – Шчэ і ў восець нанач звала!

    Мужчыны, хлопцы, усе ў хаце глядзелі цяпер на Зайчыка, смяяліся, падначвалі яго Сароку. Цётка ўпікнула:

    Дзяцей поўны хорам, а сам, як малы – не сорам! (Іван Мележ. Людзі на балоце)

    3. Куторга.Ну, хвала богу, бацькоў удалося
    атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб
    дзеўку амарочыць. Прынадны, бач,
    кусочак.Тварык – як
    сонейка яснае, шчочкі – як малінкі красныя, губкі – моў
    тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды
    вышчырыць зубкі – то, здаецца, бачыш два перлавыя
    шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а
    стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце
    дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі
    абора цячэ, гаспадар з хаты ўцячэ. Дык няхай жа дзень
    у дзень блінамі гасцей прымае.
    (В. Дунін-Марцінкевіч.
    Пінская шляхта)

    4. Кручкоў. Ну, дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: па ўказу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Петровны 49 апреля 1893 года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай от 23-го сенцябра 1903-га года, а равномерно в смысле Статута літоўскага раздзела 8-га, параграфа 193-га, коім назначается в пользу суда от цяжушчыхся грывны. Обжалованный Протосавіцкі імеет зараз жа ўплаціць пошлін 20, прогонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалуюшчыйся Ліпскі ў палавіне таго; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, – па 9-ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, – па 3 рублі. Плаціце! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта)

    5. Што ж, еслі просіць прадсядацель,

    Ці, ізвіняюсь, тамада,

    Каб я сказаў, што к гэтай даце,

    То я далжон адвеціць: да!

    Дык вот у нашай юбіляркі

    Ёсць многа качастваў такіх,

    Што быў бы грэх не віпіць чаркі,

    Не ўшанаваць пачотам іх.

    А першым качаствам законна

    Шчытаю я без лішніх слоў

    Што, хоць і ў возрасце прыклонным,

    Ана не знаець дактароў.

    Другое качаства па праву

    Адмецім такжа мы спаўна,

    Што патрудзілася на славу

    За жызь працоўную ана.

    А трэцім качаствам гардзіцца

    Найболей нада, што ўдава

    Зрасціла нас, как гаварыцца,

    І ў жызь пуцёўку нам дала.

    У ту вужасную разруху,

    Благадара і вапракі,

    Ана не пала сілай духу:

    Пускала нас – как пціц, з рукі!..

    Н. Гілевіч. Родныя дзеці.
    1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   ...   31


    написать администратору сайта