Главная страница
Навигация по странице:

  • АДКАЗЫ ДА ТЭСТАЎ 1.

  • Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова


    Скачать 1.76 Mb.
    НазваниеА. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
    АнкорСемянькова. Стылістыка і КБМ.doc
    Дата19.09.2017
    Размер1.76 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаСемянькова. Стылістыка і КБМ.doc
    ТипДокументы
    #8758
    страница31 из 31
    1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   31
    ПРЫКЛАДНЫ ПАРАДАК ЛІНГВАСТЫЛІСТЫЧНАГА АНАЛІЗУ ТЭКСТУ




    1. Стыль.

    2. Змест і ідэя тэксту.

    3. Сфера выкарыстання (афіцыйнае справаводства, навука, вытворчасць, адукацыя, культура, грамадска-палітычная, эстэтычная, бытавая і інш.).

    4. Форма зносін (пісьмовая / вусная, маналагічная / дыялагічная ці інш.).

    5. Мэта (выражэнне волі, канстатацыя, паведамленне інфармацыі, эмацыйнае / сацыяльна-эстэтычнае ўздзеянне, камунікацыя).

    6. Характар узаемаадносін (афіцыйны / неафіцыйны).

    7. Падстыль.

    8. Жанр.

    9. Фанетычныя асаблівасці (пры наяўнасці).

    10. Лексічныя асаблівасці.

    11. Фразеалагічныя асаблівасці (пры наяўнасці).

    12. Марфалагічныя асаблівасці.

    13. Сінтаксічныя асаблівасці.

    14. Сродкі выразнасці.

    15. Вобразна-выяўленчыя сродкі (пры наяўнасці).

    16. Асаблівасці кампазіцыі тэксту (наяўнасць мовы аўтара і персанажаў, структура тэксту: выдзяленне сэнсавых частак, іх суадносіны, характар рубрыкацыі, наяўнасць рэквізітаў і інш.).

    17. Парушэнне нормаў літаратурнай мовы (матываванае / нематываванае), яго прычыны і мэты.

    18. Асаблівасці рытмічнай арганізацыі тэксту (пры аналізе вершаваных тэкстаў – асаблівасці рыфмы і памеру).







    УЗОРЫ ТЭСТАЎ



    1. Навуковы стыль выконвае наступныя функцыі:

    1. эстэтычнага ўздзеяння

    2. адлюстраванне рэчаіснасці і захаванне ведаў

    3. фарміраванне грамадскай думкі, правядзенне ў жыццё пэўнай палітыкі, ідэалогіі

    4. перадача спецыяльнай інфармацыі

    5. атрыманне новых ведаў




    1. Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і жанрамі. Запішыце правільны адказ.




    А. Навуковы

    1. Курсавая работа

    Б. Мастацкі

    2. Ліст (сябру)

    В. Публіцыстычны

    3. Хроніка

    Г. Афіцыйна-справавы

    4. Раман




    5. Аўтабіяграфія




    1. Навуковы стыль мае наступныя падстылі:

    1. акадэмічны

    2. аратарскі

    3. навучальны

    4. дыпламатычны

    5. навукова-папулярны




    1. Надзвычай высокая ступень стандартызацыі з’яўляецца станоўчай якасцю наступных стыляў:

    1. афіцыйна-справавы

    2. мастацкі

    3. навуковы

    4. гутарковы

    5. публіцыстычны




    1. Асоб жаночага полу прынята называць назоўнікамі мужчынскага роду (дацэнт, прафесар, пакупнік і пад.) у:

    1. афіцыйна-справавых дакументах

    2. мастацкіх творах

    3. размоўным стылі

    4. публіцыстычных тэкстах

    5. жанрах акадэмічнага падстылю




    1. Пазалітаратурныя сродкі могуць ужывацца са стылістычнымі мэтамі ў наступных стылях:

    1. навуковы

    2. афіцыйна-справавы

    3. мастацкі

    4. гутарковы

    5. публіцыстычны




    1. Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і сродкамі, што ў іх выкарыстоўваюцца. Запішыце правільны адказ.




    А. Публіцыстычны

    1. Вузкаспецыяльныя тэрміны пэўнай галіны навукі

    Б. Мастацкі

    2. Грамадска-палітычная лексіка

    В. Навуковы

    3. Няпоўныя сітуацыйныя сказы

    Г. Афіцыйна-справавы

    4. Экзатызмы і варварызмы са стылістычнай функцыяй

    Д. Гутарковы

    5. Гатовыя стандартныя бланкі




    1. Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і сродкамі, што ў іх выкарыстоўваюцца. Запішыце правільны адказ.




    А. Гутарковы

    1. Людзі добрай волі, арэна палітычнай барацьбы, апошні раўнд сустрэчы, даць зялёную вуліцу

    Б. Мастацкі

    2. Зарэгістраваць адносіны, супрацьпраўныя дзеянні, давесці да ведама, інвентарызацыя, ісцец, мемарандум

    В. Публіцыстычны

    3. Складанае сінтаксічнае цэлае, адтапанімныя дэрываты, закрыты рад аднародных членаў сказа, бяззлучнікавая сувязь

    Г. Афіцыйна-справавы

    4. Касірша, гладзіць супраць шэрсці, аддаць Богу душу, худзюшчы, блёкату аб’есціся

    Д. Навуковы

    5. Сынку, вятрыска, маланка хрысціцца, зямелька-матухна, стогне бездань, плача зіма капяжамі




    1. Паказчыкі таго, што слова ўжываецца ў кніжных стылях:

    1. складанае паводле ўтварэння

    2. мае суфікс суб’ектыўнай ацэнкі

    3. мае суфіксы -к-, -ш- у назвах жанчын па іх сацыяльным становішчы

    4. мае каранёвую марфему грэчаскага ці лацінскага паходжання

    5. заканчваецца на -нне, -асць, -цыя, -ізм




    1. Гук [г] фрыкатыўны вымаўляецца ў словах:

    1. вакзал

    2. прыбег

    3. экзотыка

    4. гарадскі

    5. мазгавы




    1. Гук [з] [с] [дз] цвёрдыя ў словах:

    1. дзынкаць

    2. схема

    3. дзве

    4. бязмерны

    5. смяяцца




    1. Яканне назіраецца ў словах:

    1. без меры

    2. без прапіскі

    3. не давучыць

    4. не вытрымаць

    5. не новы




    1. Літара э пішацца ў словах:

    1. экз..мпляр

    2. камп’ют..р

    3. маян..з

    4. менеджм..нт

    5. рэзюм..




    1. Стылістычныя нормы парушаны ў сказах:

    1. Мая бабуля пячэ самыя смачнейшыя бліны.

    2. А тут Валодзька стаіць пры станку-аграмадзіне з замурзаным тварам.

    3. Майстар на сцяне выразаў прыгожыя фрэскі.

    4. Шыем курткі са скуры заказчыка.

    5. Разам злучалася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль.




    1. Стылістычны прыём, заснаваны на збліжэнні сугучных, але розных па значэнні слоў, называецца … Адказ запішыце ў назоўным склоне, пастаўце націск.



    1. Спалучальнасць слоў парушана ў наступных прыкладах:

    1. закрыць дзённік

    2. самы лепшы адпачынак

    3. хварэць ангінай

    4. кісць вінаграду

    5. гаварыць пра прыгожае




    1. Выкарыстанне слоў-паразітаў з’яўляецца парушэннем такой камунікатыўнай якасці маўлення, як … Адказ запішыце ў назоўным склоне.




    1. Вызначце па ўрыўку яго аўтара (звярніце ўвагу на стыль, манеру пісьма).

    …У сасновым лесе – маліцца, у бярозавым – любіцца, у дубовым – волю каваць, у яловым – душу д’яблу прадаваць.

    Гэта быў лес яловы.

    Ён цягнуўся амаль на сорак вёрст, і ўсе гэтыя вёрсты шумелі верхавінамі і маўчалі ўнізе, дзе былі замшэлыя сухія галіны, сівы лапнік, рэдкія галявіны з імшарамі ды куп’ём і чорныя ручаіны.

    Усё тут расло цяжка, змагаючыся за кожны глыток паветра, за кожны прамень, і таму мухаморы былі крывавыя, а з абсыпаных гліцай рыжыкаў, калі збіць іх нагою, таксама тачылася рудая кроў.

    Недзе на палове лясны шум абрываўся на хвіліну ручаіным звонам, а потым зноў шумеў аж дваццаць вёрст. І на тым баку ручая ўсё было такое самае… інакшае.

    Бо там была Прусія.

    1. У. Арлоў

    2. В. Іпатава

    3. У. Караткевіч


    СПІС ЛІТАРАТУРЫ


    1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мн.: Выш. шк., 1994. – 122 с.

    2. Абабурка, М.В. Рознастылёвыя тэксты і іх аналіз: вучэб.-метадычны дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія (па напрамках)”, 1-25 01 08 “Журналістыка (па напрамках)” / М.В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2010. – 207 с.

    3. Абабурка, М.В. Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры: манаграфія / М.В. Абабурка. – Магілёў: Выд-ва МДУ, 2000. – 202 с.

    4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У.В. Анічэнка [і інш.]. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – 255 с.

    5. Бабіч, Ю.М. Культура мовы: дапам. для студэнтаў філал. фак. / Ю.М. Бабіч. – Віцебск: Выд-ва ВДУ, 2001. – 18 с.

    6. Беларускі праваслаўны малітоўнік. – 3-е выд., дап. – Кансысторыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы; Таронта, Канада, 1994. – Мінск: Незалежная выдавецкая кампанія “Тэхналогія”, 1995. – 137 с.

    7. Гілевіч, Н. Напачатку было слова: фрагменты лекцый па культуры мовы і стылістыцы: з назіранняў над тэкстамі і вуснай гаворкай: развагі філолага / уклад. і рэд. Н.С. Гілевіч. – Мн.: Про Хрісто, 2008. – 84 с.

    8. Гілевіч, Н.І. Стылістыка і культура маўлення: метад. рэкамендацыі і тэксты для студ. філ. фак. / Н.І. Гілевіч, В.М. Ляшук. – Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1998. – 50 с.

    9. Гуліцкая, В.А. Культура мовы: вучэбны дапаможнік / В.А. Гуліцкая, А.М. Пісарэнка. – Мн.: БДУК, 2006. – 106 с.

    10. Головин, Б.Н. Основы культуры речи: учеб. пособие / Б.Н. Головин. – М.: Высш. шк., 1980. – 335 с.

    11. Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ: Арганізацыя публіцыстычнга тэксту / В.І. Іўчанкаў. – Мн.: Беларус. дзярж. ун-т, 2003. – 256 с.

    12. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – 3-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.

    13. Каўрус, А.А. Да свайго слова. Пытанні культуры / А.А. Каўрус; пад. агул. рэд. У.І. Куліковіча. – Мн.: РІВШ, 2011. – 344 с.

    14. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. –3-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Нар. асвета, 1993. – 320 с.

    15. Кожина, М.Н. Стилистика русского языка: учеб. для пед. ин-тов по спец. № 2101 «Рус. яз. и лит.» / М.Н. Кожина. – М.: Просвещение, 1983. – 223 с.

    16. Кузьміч, В.А. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі па спец. “Выдавецкая справа” / В.А. Кузьміч, В.В. Шахаб. – Мн.: БДТУ, 2008. – 238 с.

    17. Куліковіч, У.І. Правілы сучаснай беларускай арфаграфіі: вучэб. дапам. / У.І. Куліковіч. – Мн.: Новое знание, 2011. – 222 с.

    18. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы; пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.

    19. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум: вучэб. дапам. для філал. фак. універсітэтаў / І.Я. Лепешаў. – Мн.: Універсітэцкае, 1989. – 205 с.

    20. Лепешаў, І.Я. Культура маўлення: дапаможнік па курсу “Стылістыка і культура мовы” для студэнтаў спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2007. – 203 с.

    21. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцяў ВНУ: у 2 ч. / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2000. – Ч. 1. – 100 с., Ч. 2. – 122 с.

    22. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І.Я. Лепешаў. – Мн.: Выш. шк., 2009. – 287 с.

    23. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 207 с.

    24. Любецкая, К.П. Стылістыка і культура беларускага маўлення: вучэбна-метадычны комплекс / К.П. Любецкая. – Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2007. – 40 с.

    25. Любецкая, К.П. Стылістыка і культура беларускага маўлення: практычныя заняткі / К.П. Любецкая. – Мн.: БДУ, 2008. – 36 с.

    26. Любецкая, К.П. Функцыянальная стылістыка сучаснай беларускай мовы: практыкум / К.П. Любецкая. – Мн.: БДУ, 2010. – 52 с.

    27. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады: вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін-таў / Г.М. Малажай. – 2-е выд., дап. – Мн.: Выш. шк., 1992. – 270 с.

    28. Мова сучаснай беларускай мастацкай літаратуры: манаграфія / М.В. Абабурка [і інш.]. – Магілёў: МДУ, 2005. – 246 с.

    29. Мучник, Б.С. Основы стилистики и редактирования: для высш. и сред. учеб. заведений / Б.С. Мучник. – Ростов н/Д: Феникс, 1997. – 477 с.

    30. Навасельцава, І.І. Беларуская мова і культура маўлення: курс лекцый / І.І. Навасельцава. – Мн.: БДЭУ, 2008. – 130 с.

    31. Навасельцава, І.І. Беларуская мова і культура маўлення: практыкум / І.І. Навасельцава. – Мн.: БДЭУ, 2005. – 95 с.

    32. Накорякова, К.М. Литературное редактирование: общая методика работы над текстом: практикум / К.М. Накорякова. – М.: Икар, 2006. – 431 с.

    33. Новы запавет і псальмы. – New Testament and Psalms in Belorussian; United Bible Societies, 1991. – 93 с.

    34. Одинцов, В.В. Стилистика текста / В.В. Одинцов. – М.: Едиториал УРСС, 2004. – 261 с.

    35. Пісарэнка, А.М. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. / А.М. Пісарэнка. – Мн.: БДУК, 2003. – 91 с.

    36. Плещенко, Т.П. Стилистика и культура речи: учеб. пособие / Т.П. Плещенко, Н.В. Федотова, Р.Г. Чечет; под ред. П.П. Шубы. – Мн.: ТетраСистемс, 2001. – 544 с.

    37. Погорелая, Е.А. Основы культуры речи: Учеб. пособие для филолог. спец. ун-тов / Е.А. Погорелая. – Тирасполь: РИО ПГКУ, 1995. – 134 с.

    38. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн.: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.

    39. Православный молитвослов. – М.: Издательство Московской Патриархии, 2009. – 384 с.

    40. Практыкум па стылістыцы беларускай мовы: у 2 ч. / аўт.-склад.: М.Я. Цікоцкі, А.М. Цікоцкі. – Мн.: Бел. дзярж. ун-т, 2001. – Ч. 1: Стылістычнае выкарыстанне лексічных і фразеалагічных сродкаў мовы. – 72 с.; Ч. 2: Марфалагічная і сінтаксічная стылістыка. – 72 с.

    41. Практычная стылістыка: дапам. па функц. стылістыцы для студэнтаў філал. фак. ВНУ / склад. А.М. Багамолава. –Віцебск: ВДУ, 1996. – 38 с.

    42. Пытанні культуры пісьмовай мовы / М.Р. Суднік [і інш.]. – Мн.: Нар. асвета, 1991. – 175 с.

    43. Романова, Н.Н. Стилистика и стили: учеб. пособие; словарь / Н.Н. Романова, А.В. Филиппов. – М.: Флинта: МПСИ, 2006. – 416 с.

    44. Семянькова, Г.К. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэбны дапаможнік / Г.К. Семянькова. – Віцебск: Выд-ва ВДУ, 2005. – 42 с.

    45. Словаўтварэнне: Тэарэтычныя асновы, узоры разбору, тэсты, кантрольная работа: вучэбна-метадычны комплекс па сучаснай беларускай мове / Я.Н. Марозава. – Віцебск: Выдавецтва УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2005. – 45 с.

    46. Старасценка, Т.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб.-метад. дапам. / Т.Я. Старасценка, В.В. Урбан, Ф.С. Шумчык. – Мн.: БДПУ, 2010. – 219 с.

    47. Старасценка Т.Я. Стылістыка тэксту: дапаможнік / Т.Я. Старасценка. – Мн.: БДПУ, 2007. – 58 с.

    48. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі і інш.– Мн., 1993. – 206 с.

    49. Сцяцко, П.У. Культура мовы / П.У. Сцяцко. – Мн.: Тэхна­логія, 2002. – 444 с.

    50. Тамашэвіч, Т.І. Асновы культуры мовы: тэксты лекцый: у 2 ч. / Т.І. Тамашэвіч. – Гродна: Гродз. дзярж. ун-т, 1985. – Ч.1. – 69 с.; Ч. 2. – 69 с.

    51. Трыпуціна, Т.М. Мова мастацкага твора: вучэб.-метад. дапам. / Т.М. Трыпуціна. – Мн.: БДПУ, 2004. – 171 с.

    52. Цікоцкі, А.М. Стылістыка газетных жанраў: дапаможнік для студэнтаў журналісц. спецыяльнасцей / А.М. Цікоцкі. – Мн.: БДУ, 2003. – 21 с.

    53. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

    54. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці “Журналістыка” вышэйшых навучальных устаноў / М.Я. Цікоцкі. – Мн.: Выш. шк., 1971. – 288 с.

    55. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мн.: Бел. навука, 2002. – 223 с.

    56. Шумчык, Ф.С. Лексічная стылістыка беларускай мовы: вучэбна-метадычны дапаможнік / Ф.С. Шумчык. – Мн.: БДПУ, 2005. – 51 с.

    57. Шумчык, Ф.С. Марфалагічная стылістыка беларускай мовы (словаўтварэнне і іменныя часціны мовы): вучэбна-метадычны дапаможнік / Ф.С. Шумчык. – Мн.: БДПУ, 2007. – 51 с.

    58. Шумчык, Ф.С. Сінтаксічная стылістыка беларускай мовы: вучэбна-метадычны дапаможнік / Ф.С. Шумчык. – Мн.: БДПУ, 2008. – 54 с.

    59. Шумчык, Ф.С. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэб.-метад. дапам. / Ф.С. Шумчык. – Мн.: БДПУ, 2004. – 35 с.

    60. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. / А.К. Юрэвіч. – Мн.: Выш. шк., 1992. – 288 с.


    АДКАЗЫ ДА ТЭСТАЎ


    1. б, г, д

    10. а, в, д

    2. А1Б4В3Г5

    11. а, б

    3. а, в, д

    12. а, г, д

    4. а, в

    13. а, в, д

    5. а, д

    14. б, г

    6. в, д

    15. паранамáзія

    7. А2Б4В1Г5Д3

    16. а, г

    8. А4Б5В1Г2Д3

    17. чысціня

    9. а, г, д

    18. У. Караткевіч


     

    1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   31


    написать администратору сайта