Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
зж /жж/: зжоўкнуць, зжывацца, зжарыць, з жаданнем, з жартам, зжаць; сш , зш /шш/ : замерзшы, з шумам, праз шыбу, падвезшы, з шышкамі, бясшумна, расшыфраваць; шс /с’с’/ : смяешся, застаешся, вучышся, рыхтуешся, цешышся; жс, шс /с/ : парыжскі, пражскі, латышскі, чувашскі, суражскі, рыжскі, чэшскі; чц /цц/ : у хустачцы, на печцы, пры дачцэ, па звычцы, на рэчцы, у вадзічцы; дч /чч/ , тч /чч/ : адчуць, выкладчык, дакладчык; час ад часу, адчайна; лётчык, пераплётчык; дц /цц/, /ц’ц’/, тц /цц/: адцягнуць, на градцы, на кладцы, адціснуць, пад цяжарам, у палатцы, братцы, у карытцы; дс, тс /ц/ : гарадскі, Кіславодск, брацкі, заводскі, грамадства; гк /хк/ : лёгкі, пругкі; гч /хч/ : магчымасць, берагчы, дапамагчы. Практыкаванне 72. Прачытайце правільна, улічваючы, што /з/ і /с/ перад мяккім зычным вымаўляецца мякка: Развітанне, звер, разліць, разбіць, узнімацца, разняць, спазніцца, знікнуць, з людзьмі, з неба, з лесу, з верасня, зняць, узнікненне, змяшаць, змяя, змена; сцежачка, снеданне, чысціць, світанне, свяціць, поспех, песня, рассмяяцца, разнесці, бясследна, узнесці. Практыкаванне 73. Выпішыце словы, якія вымаўляюцца з выбухным [г] (як у рускай мове). Вымавіце выпісаныя вамі словы. Ганак, гараж, гарадскі, стагнаць, вакзал, гуз, геаметрыя, анекдот, грамадства, гузік, гвалтоўны, газаправод, газа, гáрнец, галоўны, экзамен, гармонія, ганарар, гонта, гэбель, гафрэ, гербавы, гарсэт, гарманіст, гірсá, генезіс, рэзгіны, гігіенічны, гліняны, розгі, грузчык, мазгі, гратэск, гуманізм, швáгер, экзотыка, агрэст, гурток, нягеглы, Стакгольм. Практыкаванне 74. Падпішыце зверху, якія гукі (гук) абазначаюць выдзеленыя літары. 1. Снягір, мазгі, з чалавецтвам, без веры, расці, снегі дождж, не ведаю, чэшскі, зрабіць з саломы, у хатцы, жаніцьба, поспех, мядзведзь, брат і сястра, змяняецца, з Жэнем, на этыкетцы, купаешся, перакладчык, французскі, скіба, навагрудскі, кіргізскі, шматбаковы, не бачыў, на Урале, педфак, ручнік, братцы, назваць па імені. 2. Расчасаць, п’яўка, скептык, пражскі, расчуліцца, смачны, без шуму, унучцы, хлусня, параходства, цётчын, месці, згінуць, таварышскі, падрэзчык, без сораму, заводскі, снішся, не думалі, грамадскі, гарадскі, суседскі, парыжскі, людскі, згінуць, на дошцы, з жэрдак, чатырохзначны. 3. Адкрыццё, у сузор’і, хмызняк, не ведаў, смяешся, з Іванам, у бочцы, салаўі, перавозчык, зжаць, рыжскі, падскочыць, зрабіць з жалеза, за Уладзівастокам, рэдзька, газетчык, айсберг, бясшумна, смех, прыезджы, жаніцьба, ганарышся, людскі, неідзе, цвёрды, на печцы, без песні, лідскі, латышскі, гарадскі, баскетбол. Практыкаванне 75. Вызначце, на якіх арфаэпічных нормах заснаваны наступныя рыфмы: 1) Ці трапіць штык ва ўпор, Ці куля ўп’ецца ў каску. Хай знаюць: Я памёр, Памёр за гэту казку. (А. Куляшоў) 2) Завеі знясіленай млявы лёт. Ахрыплае рэха прастору не мае. Застогне ў адчаі на возеры лёд, Заные ад холаду ціша нямая. (Р. Барадулін) Практыкаванне 76. Прачытайце беларускія вітанні і зычэнні. Звярніце ўвагу на вымаўленне зацвярдзелых зычных:
Практыкаванне 77. Паразважайце над правільнасцю пастаноўкі націску ў выдзеленых словах у наступных вершаваных урыўках: 1. Ізноў да таямніц прыроды Ад чалавечых таямніц… Пайду, як у былыя годы, У край лясоў і навальніц; Не ўспаміны і не памінанне. Як сказаў наш Быкаў: Знак бяды… Зноў ва ўсіх цяжкое прадчуванне, Зноў – перадваенныя гады. (П. Панчанка) 2. Я праз шумны райскі лес дажджу На дарогу, як раку, гляджу, Па якой сплывае ў небыццё Адзінокае, як мы, лісцё; Ахвота панскага жыцця, Ды ўсе не могуць быць панамі. Шукаем золата, смяцця Не бачым нават пад нагамі; І прывіды жылі ў палатах – Князёва змерлая радня. (В. Шніп) 3. Глыбока ў студні боўтнецца вядро… Затарахціць пашчэпаная корба… Адзін глыток – і існуе дабро, І жыць на свеце хораша і добра. (У. Някляеў) 4. І пад жудасным цяжарам Утрываць немагчыма. Існую, нібы спражана, – Зёлка кажа вачыма. (Ю. Голуб) 5. Пабліскваюць зоркі, пагоны. Тут карты, віно – пакрысе… Нібыта ў агульным вагоне кудысьці мы едзем усе; Я рад, Пустата, нашай стрэчы, Мне добра ў абдоймах тваіх. У гэты бясклопатны вечар забуду на ўсё і на ўсіх. В. Жуковіч. Практыкаванне 78. З якой мэтай аўтары ў мастацкіх творах дапускаюць адхіленні ад літаратурных нормаў? 1. – Алена Зайчыкава, мабуць, – першая гоніць цягучую маўклівасць Ганна. – Мабуць, Алена… – От, любіць вішчаць… Шлахоткі страх баіцца!.. – Яна раптам упікае: – А вы і рады! (І. Мележ. Людзі на балоце) 2. Дзед Цыбулька: А чаму гэта урбанізацыя стала нездаровай і на жаль? Ломцеў: Ух ты, а ён – эрудзіт! Дзед Цыбулька: Зараз разбяромся, хто ерундзіт. (А. Макаёнак. Таблетку пад язык) 3. Памятаеш, мы ездзілі да развалінаў старога замка і ты чытала мне там вершыкі Барана і Шулера? У нас цяпер дзейнічаюць курсы дэкламацыі, твае сяброўкі Зося і Марыя займаюцца там і на Каляды будуць выступаць у дабрачыннай вечарыне ў жаночай гімназіі. (Л. Рублеўская. Старасвецкія міфы горада "Б") Практыкаванне 79. Выразна прачытайце тэкст з захаваннем усіх нормаў. Звярніце ўвагу на вымаўленне галосных у запазычаных словах: Лада Лада – багіня кахання і прыгажосці, юнацтва і плоднасці, апякунка шлюбу і хатняга агню. Уяўлялася ў выглядзе маладой прыгожай жанчыны з доўгімі залацістымі валасамі ў белай вопратцы. Славянская багіня Лада суадносіцца з грэчаскай Дземетрай (багіняй плоднасці і земляробства, што атаясамлівалася з вобразам "маці-зямлі" і паказвалася як прыхільная да людзей прыгожая жанчына з валасамі колеру спелага жыта) і Афрадытай – багіняй кахання і прыгажосці. Зараз цяжка адназначна сказаць, ці выклікана ўвядзенне Лады ў славянскі пантэон багоў імкненнем асобных даследчыкаў знайсці нацыянальны адпаведнік вобразам больш распрацаваных германскай і антычнай міфалогій, ці наадварот, вобраз Лады – праяўленне агульных індаеўрапейскіх каранёў. Так, часам узгадваецца дачка Лады Лёля (Лялля, Леля), што ўвасабляе плодныя сілы вясновай прыроды; яна кожную зіму сыходзіць у падзем’е і вяртаецца наступнай вясной, прыносячы з сабой цяпло і абуджэнне прыроды (прасочваецца паралель з парай грэчаскіх багінь Дземетрай і Персефонай або Цэрэрай і Празерпінай у рымлян). Лада і Лёля, што персаніфікуюць плоднасць, часам суадносяцца з жаночымі парнымі божаствамі – рожаніцамі. (С. Зянковіч) Практыкаванне 80. Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары, растлумачце.
Практыкаванне 81. Ад прыведзеных пар слоў утварыце складаныя словы, растлумачце правапіс галосных: Утварэнне цэн, першая аснова, спевы песні, высокае мастацтва, добрая зычлівасць, адчуванне святла, прадзенне льну, розны колер, хор і знаўства, паклоннік ідала, вялікая дзяржава, рад гукаў, вымяральнік святла, радасны ў жыцці, многа струн, высокая частата, новы год, востры сюжэт, просты народ, кароткі тэрмін, вострая палітыка, добрыя суседзі, новы твор, многа жанраў, вострая сатыра. Практыкаванне 82. Раскрыйце дужкі пры спісванні, растлумачце асобнае, злітнае і паўзлітнае напісанні слоў: 1. (шмат) баковы, (усе) агульны, (мала) вядомы, (шмат) аспектны, (фота) карэспандэнт; (дом) музей, (папараць) кветка, (тэлефон) аўтамат, (дубы) веліканы, (паў) Беларусі, (паў) яблыка, (па) суседску, (па) сяброўску, (па) латыні, (па) чалавечы, (па) свойму; 2. (з) за, з (пад), па (над), па (за); (абы) хто, (абы) як, (абы) дзе, хто (ж), калі (б), сказаў (бы); амаль (што), хіба (што); 3. (паўночна) усходні, (агульна) народны, (глыбока) паважаны, (вечна) зялёны; (літаратурна) мастацкі, (рамэн) раланаўскі, (блакітна) сіні, (беларуска) рускі; 4. год (два), 3 (4) тыдні, 100 (працэнтны), (300) тысячны, (пяці) дзесяты, (пятнаццаці) гадовы, (трох) соты; 5. (дробна) напісаныя літары, (прынцыпова) новы падыход, (усебакова) асветленае пытанне, (грунтоўна) прадуманы адказ; 6. шляхі (дарогі), (усё) роўна, сцежкі (дарожкі), хлеб (соль), жыў (быў), (без) упынку, белы (белы), (на) бягу, ледзь (ледзь), уверх (уніз), (на) жаль, сам (насам), (як) след, (да) упаду, крыж (накрыж), (на) памяць, раз (пораз), дзе (нідзе). Практыкаванне 83. Спішыце, выбіраючы правільнае напісанне: Жа(н,нн)а, драўля(н,нн)ы, ва(н,нн)а, беспрычы(н,нн)ы, штодзё(н,нн)ы, паслухмя(н,нн)ы, палымя(н,нн)ы, Аксі(н,нн)я, ба(л,лл)ада, І(н,нн)а, трынацца(ц,цц)ю, мі(с,сс)ія, Прыпя(ц,цц)ю, старас(ц,цц)ю, ме(ц,цц)а-сапрана, ма(чч, тч)ына, пляме(н,нн)ік, фірме(н,нн)ы, песе(н,нн)асць, ма(н,нн)а, каларырава(н,нн)е, чатырохгало(с,сс)е, адраджэ(н,нн)е. Практыкаванне 84. Спішыце, выпраўце памылкі, звязаныя з выкарыстаннем вялікай літары: Маё пакаленне ў агні радзела… Таму, калі я ў анкеце пішу, Што не прымаў у айчыннай удзелу, Не верце мне – Я нявінна хлушу (П. Макаль); Не ў гушчары дрымучым недзе, А тут, дзе ясны небакрай, Такога слаўнага мядзведзя Узгадаваў бацькоўскі край (П. Макаль); З часу замаху на папу ды кожнага Мытнікі строгія надта. Мы ж ні пры чым, не трымай, як заложнікаў, Аэрапорт леанарда (С. Законнікаў); Абрыс дакладны і праўдзівы Нам сёння можа расказаць, Якім быў воблік – твар радзімы Мільён гадоў таму назад (Н. Гілевіч); Нашчадкі бога апалона – паэт, музыка, і мастак, о як вы прагнулі палону, каб гулка крочыць па мастах, каб расхінаць, нібы адзенне, стагоддзі, далі, галасы… (С. Законнікаў); Блізка вялікдзень. У паветры разліты салодкі і горкі водар. Падсыхаюць груды. Цвітуць кацяхі вербалозу (А. Разанаў); Бягу напрасткі – на дарогу – па жыце, зялёным ільне. А пустата б’е трывогу – спрабуе вярнуць мяне (В. Жуковіч); Табе адной я пакажу, Перагарнуўшы неба атлас, Куды схавацца ад дажджу Каля вялікага тэатра (Л. Дранько-Майсюк); З маёй майстэрні вечаровай, З кансерваторскага двара Па беднай вуліцы гандлёвай Пайшла пяшчотная сястра (Л. Дранько-Майсюк). Практыкаванне 85. Якія з прапанаваных назоўнікаў маюць варыянтныя родавыя формы? Запішыце варыянты, назавіце магчымую сферу іх выкарыстання. Замш, туфель, жыраф, зал, шампунь, цюль, салат, подпіс, давер, гар, кадрыль, топаль, камод, шаль, далонь, глыб, кішэнь. Практыкаванне 86. Падбярыце да назоўнікаў азначэнні (прыметнікі або дзеепрыметнікі), якія ўказвалі б на род назоўніка. Запішыце словазлучэнні. Вадэвіль, шаль, сажань, фальш, туфель(-ля?), гусь, макарон(а?), рукапіс, яблык, запіс, рамонак, дзіця, Тбілісі, алібі, прафесар (Маслава), амплуа, маэстра, марабу, манпансье, каромысел(-ла?), пано, Антарыо, Місісіпі, Ай-Петры, Катрын, перапіс, накіп, чарніла(ы?), зебу, брыво, пыл, дроб, жывапіс, насып, П.Рышар, подпіс, ААН, сабака, дацэнт (Багданава), турнэ, летапіс, ківі, рэзюмэ, Элен, Дэлі, Гобі, Лімпапо, кава, какава, роспач. Практыкаванне 87. Перакладзіце на беларускую мову наступныя словазлучэнні: железнодорожная насыпь, отцовская рукопись, горькая полынь, огромная собака, книжная пыль, старый гусь, белый ягнёнок, длинная тень, чёрный бразильский кофе, горькое какао, неразборчивая подпись, едкая гарь, широкая степь, очередная перепись, золотая медаль, невыносимая боль, стенная живопись, твёрдая поступь, маленький зайчонок, мёртвая зыбь, старый комод, моя пачка, маленькое копыто. Практыкаванне 88. Вызначце род запазычаных нязменных назоўнікаў: аташэ, маэстра, канферансье, дэндзі, янкі, фрау, пані, міс, місіс, какаду, гну, кенгуру, поні, фламінга, цэцэ, івасі, паліто, кашнэ, турнэ, каратэ, джыу-джыцу, інтэрв’ю, Місісіпі, Хакайда, Бардо, алоэ, кальрабі; галіфэ, Антарыо, лібрэта, кімано, жэле, Дэлі, шымпанзе, аташэ, мікада, турнэ, Перу, Сочы, По, Чад. Практыкаванне 89. Якога роду наступныя назоўнікі? Дакажыце ў мінімальным кантэксце (запішыце). Слуга, цёзка, гуляка, стараста, суддзя, тамада, малайчына; засень, верф, какава, давер, жаль, вятрыска, ручышча, насішча, галасішча, зубішча, гарышча; Саша, Валя, Валера, ціхоня, сведка, соня, гарэза, падпявала, задзіра, шашкі, пюрэ, сапрана, боль, таксі. Практыкаванне 90. Утварыце і запішыце форму множнага ліку ад наступных назоўнікаў. Ці ва ўсіх стылях форма множнага ліку ад гэтых назоўнікаў аднолькава ўжывальная? Колас, пяро, камень, кацяня, гліна, голас, вецер, пясок, бервяно, корань, ліст, чалавек, зубраня, неба, лён, воблака. Практыкаванне 91. Выпішыце нумары слоў, у якіх дапушчаны граматычныя памылкі. Варыянт 1. 1. Густая канопля. 2. Кароткі запіс. 3. Едкая гар. 4. Маладая жырафа. 5. Шырокі капыт. 6. Рудая накіп. 7. Залаты медаль. Варыянт 2. 8. Замшавы туфель. 9. Дзесятковая дроб. 10. Балючая мазоль. 11. Сухая табака. 12. Жалезныя дзверы. 13. Густое брыво. 14. Свежыя бяліла. Варыянт 3. 15. Густы пыл. 16. Зялёныя чарніла. 17. Спелы яблык. 18. Поўны ахапак. 19. Старажытная летапіс. 20. Палявы рамонак. 21. Шырокая грудзь. Варыянт 4. 22. Поўныя прыгаршчы. 23. Неразборлівы запіс. 24. Суседская сабака. 25. Моцны боль. 26. Дробная сып. 27. Свежы салат. 28. Новая гармонь. Практыкаванне 92. Складзіце і запішыце невялікія сказы (або словазлучэнні) з наступнымі словамі, ставячы іх у Р. склон адз. лік. У адным сказе слова павінна мець канчатак -а, у другім – -у. Дуб, выхад, пад’езд, лістапад, з’езд, гук, дагавор, загад, закон, загон, народ, пераход, курс, завод, каранцін, пропуск. Практыкаванне 93. Запішыце словы ў форме меснага склону адзіночнага ліку: а) з прыназоўнікам у: пушча, звычка, сямя, крыніца, выпіска, лазня, маланка, легенда, кватэра, рука, брыгада, мох, пірог, спіс; б) з прыназоўнікам на: пляцоўка, паляна, хваля, дарога, Дзвіна, Волга, душа, шчака, дрыгва, зямля, сукенка, мост,шлях, бераг, цень, гусь, айсберг; в) з прыназоўнікам пры: абноўка, хада, гутарка, сястра, дачка, Паліна, Надзея, даўжыня, зарплата, дзяўчына, свяча, бацька, чытач, Кастусь, каваль. Практыкаванне 94. Раскрыйце дужкі, утвараючы патрэбную форму назоўніка і выбіраючы правільны канчатак.
|