Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
Практыкаванне 118. Утварыце ад прыведзеных колькасных лічэбнікаў адпаведныя зборныя і запішыце. Ва ўтвораных лічэбніках абазначце суфіксы, пастаўце націскі, акрэсліце сферу функцыянавання. Два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, адзінаццаць, дванаццаць. Практыкаванне 119. Якія з наступных назоўнікаў могуць спалучацца з лічэбнікам двое? Запішыце колькасна-іменныя спалучэнні. Растлумачце. Вароты, дзяжурны, яны, прыгажуня, дачка, суседка, кацяня, боты, настаўніца, свіння, студэнтка, вёска, сяброўка, паранены, акно, лыжка, людзі, воўк, конь, цацка, дзіця, камбайнер, салавей, дзверы, мужчына, сын, аднакласнік, жонка, пісьмо, брат, бяроза, сшытак, ножка, ягня. Практыкаванне 120. Раскрыйце дужкі, запішыце лічэбнікі словамі, пастаўце пры гэтым назоўнікі ў адпаведную форму. Чатыры (зімовы дзень); з 30 вучнямі; 3 (нажніцы); з 365 тон; у 1,5 кілаграмы; 7 (суткі); з 842 студэнткамі; каля 798 вучняў; з 52 абітурыентамі; разам з 276 (студэнтамі), звыш 378 (экзэмпляр). Практыкаванне 121. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, запішыце: Два правильных ответа, три новых платья, четыре последних года, два лучших друга, пять интереснейших книг, в трёх шагах от нас, в полутора километрах от сада, 22 газетных экзэмпляра, 2/5 читателей, сегодня – пятнадцатое мая, бабушке – около семидесяти. Практыкаванне 122. Са спалучэння лічэбніка з назоўнікам утварыце складаныя прыметнікі, запішыце іх: 800 гадоў, 65 тысяч, 45 дзён, 1,5 дня, 57 мільярдаў, 3 струны, 16 паверхаў, 150 тон, 40 градусаў. Практыкаванне 123. Растлумачце сэнс прыказак. Вызначце ролю і значэнне ўжытых у прыказках лічэбнікаў: На двух вяселлях адразу не скачуць. За двух папацееш – за трох паясі. Адна галавешка і ў печы тухне, а дзве і ў полі дымяцца. Адзін бацька лягчэй пракорміць дзевяць дзяцей, чым дзевяць дзяцей – аднаго бацьку. Першы блін комам. Кніга – кнізе розніца: адна вучыць, другая мучыць. Стралой пападзеш у аднаго, а пяром – у тысячы. Лепш раз паказаць, чым дваццаць разоў расказаць. Двойчы думай перад тым, як гаварыць, – у два разы лепш скажаш. Разумнага пашлі – адно слова скажы; дурака пашлі – тры скажы, ды і сам за ім пайдзі. Колькі ні жыць, а два разы маладым не быць. У адным сэрцы два каханні не трымаюцца. Не любіш – гора, а ўлюбішся – удвое. Першае каханне не ржавее. Практыкаванне 124. Знайдзіце спалучэнні слоў з граматычнымі памылкамі, выпраўце іх: два цэлых і тры дзесятых працэнта, сорак два першыя кіламетры, дзве старых камоды, дзве рыбацкія сеткі, тры вялікіх дубы, з паўтары тысячамі рублёў, з трымястамі сарака дзвюма кнігамі, чатыры цэлых і тры сотых гектара, у паўтара раза больш, не бачыла цэлых два гады, тры доўгія зімы, сорак тры будынка, дзве цэлыя і пяць восьмых. Практыкаванне 125. Пастаўце лічэбнікі ў творным склоне, запішыце: абодва, абедзве, абое, два, дзве, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць. Практыкаванне 126. Прачытайце ўрыўкі з тэкстаў. Вызначце: 1) дзе лічэбнік выконвае экспрэсіўна-стылістычную функцыю; 2) дзе лічэбнік забяспечвае дакладнасць тэксту; 3) дзе ён адначасова выконвае экспрэсіўна-стылістычную функцыю і забяспечвае дакладнасць тэксту. Я прачытаў сем тысяч кніжак, Гартаў падручнікаў гару. Хоць ад навукі неяк выжыў, І ўсё ж дурным, відаць, памру (П. Панчанка); 2. Першая маршчынка След свой правяла… Дзе ж мая дзяўчынка, Што, як мак, цвіла? (С. Законнікаў); 3. Два абразы ў маім храме. Ведаю, што на адным – Бог. Не ведаю, на якім (У. Арлоў); 4. Заліцца б слязамі гарачымі шчасцю! Рамонкі грудзей задыхаюцца страсцю. Ручайныя косы сплываюць з плячэй, Здаецца, табе васемнаццаць яшчэ… (А. Пісарык); 5. Так, вам няма чаго сказаць… Двух слоў не можаце звязаць без афіцыйнае шпаргалкі; вам толькі б рост кар’еры шпаркі… (В. Жуковіч); 6. На ўскрайку вёскі, дзе папас, Жыве дурная Ганна. На ўсё ў яе – адзін адказ, На ўсё – адно пытанне (Я. Янішчыц); 7. Заканчваецца год 1521 ад увасаблення божага. Па Еўропе паўзуць чуткі пра набліжэнне новага патопу, і легкаверныя людзі ўжо будуюць каўчэгі (У. Арлоў); 8. Запальваецца ў небе другое сонца. Я хаваюся ад яго за старую шурпатую дзічку, але сонца прасвечвае яе наскрозь… (А. Разанаў); 9. Атруці мяне вясновым хмелем, Апляці мяне рукамі цёплымі. На дваіх з табою мы падзелім Ноч, што льецца залатымі кроплямі (Г. Бураўкін); 10. – Гэтаму дубу больш за дзвесце пяцьдзесят гадоў, – гаворыць Аляшкевіч. – У вышыню – не менш трыццаці метраў. Шырынёй – тры-чатыры абхваты. (В. Вольскі) Практыкаванне 127. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову: надламывать веточку, отмахиваться от комаров, подписывать протокол, проветривать помещение, записывать в тетрадь, показывать пример, признавать себя виновным, развивать память, выписывать газеты, исследовать стиль писателя, рассказывать о книге, приказывать другу, приклеивать рисунки, записывать в блокнот, просчитать наперёд, идём на занятия (абвесны лад), несём вместе (загадны лад). Практыкаванне 128. Прачытайце верш, выпішыце дзеясловы, паставіўшы іх у 2 асобе множнага ліку цяперашняга (будучага) часу, растлумачце правапіс іх асабовых канчаткаў: Так, гэта праўда, што таіцца – Даруй мне, любая, мой грэх: Грыміць у жылах навальніца, І смуткам б’е мяне твой смех. І не магу я так, як колісь, Ісці ў бяздумную тугу, Такім, як быў, ужо ніколі К табе вярнуцца не змагу. Ты не сярдуй. Бо як іначай? І дуб часамі бура гне. Вунь глянь – пад громам камень плача. А што ж ты хочаш ад мяне? (К. Кірэенка) Практыкаванне 129. Спішыце прыказкі і прымаўкі, уставіўшы прапушчаныя літары. Вусна растлумачце сэнс прыказак. Сёння зроб…ш – заўтра як знойдз…ш. Што ў маленстве выхава…ш, на тое ў старасці абапр…шся. Родную маці нікім не замен…ш. Не памуч…шся – не навуч…шся. Раней пачн…ш –раней законч…ш. Усе слёзы не выплач…ш, усе думы не выкаж…ш. Сэрцам не прыман…ш, дык за вушы не прыцягн…ш. Не саромейся спытаць: болей спыта…ш – больш пазна…ш. Практыкаванне 130. Знайдзіце няправільна ўтвораныя дзеяслоўныя формы, выпраўце: 1) 2-й асобы множнага ліку абвеснага ладу: аддаяце, нясеце, жывеце, кладзецеся, вязеце, устаяце, полеце, смяецеся, сядзіце, шануеце, грызеце, плывеце, здаяцеся, імітуеце, запаўзяце, канстатуеце, ляціце, застаецеся; 2) 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу: надрукуем, узарэм, натчэм, бярэмся, нясем, застаёмся, зберажэм, забярэм, жывем, перадаём, павядзем, разатрэм, натчэм, нажнем, падпяём, зажывем, запражом. Практыкаванне 131. Прачытайце, вызначце функцыю выдзеленых дзеяслоўных формаў. Паразважайце над ужываннем ненарматыўных формаў.
усё разнастайваецца, усё няспыннае паўтарэнне: дрэва – ці, можа, само жыццё? (А. Разанаў) 2. І, неба, бывай назаўсёды, І, сонца ў небе, бывай. Цяпер зразумела: нягоды, Як жыцьмеш, палічыш за рай. (Я. Сіпакоў) 3. Адкрываю, адкрываю – Ад відна да першых сноў. Адпачну і акрыяю – Адкрываю зноў і зноў. Адкрываю дзверы дома, Адкрываю важкі том, Слоік соку я свядома Адкрываю за сталом. І адкрыццяў ёсць крывая, Свой круты няроўны ход… Часам нават адкрываю Урачысты людны сход. (П. Макаль) 4. Законы вечнага кружэння: Расці, цвісці, спяваць, шумець. Тут смерць – І зноўку нараджэнне, Жыццё – І зноў глухая смерць. (П. Панчанка) 5. Раней было ўсё вельмі проста: Рабі. Любі. Гадуй. Будуй. І сей, і жні, і тчы на кроснах. Перамагай сваю бяду. (П. Панчанка) 6. Вясна гудзе, і зумкае, і крэхча – На дом, у паветры, на вадзе,– І ўсюды тая ж просьба: “Чалавеча! Пачуй сябе ў нас! А то – быць бядзе!” (Н. Гілевіч) Практыкаванне 132. Знайдзіце сказы з ненарматыўным ужываннем дзеепрыметнікаў, паразважайце над прычынамі іх выкарыстання, прапануйце варыянты замены:
Практыкаванне 133. Перакладзіце сказы, звярніце ўвагу на сродкі, якімі перакладаюцца дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя звароты ў беларускай мове: 1. В сопровождении моей продрогшей собаки взошёл я на крылечко, в сени, отворил дверь, но, вместо обыкновенных принадлежностей избы, увидел несколько столов, заваленных бумагами, два красных шкафа (И. Тургенев); 2. Ещё с весны, пришедшей на смену затянувшейся зиме, пара диких голубей прилюбила размётновское подворье (Паводле М. Шолахава); 3. Голос, певший песню, вдруг оборвался близко около хаты, громко звякнула железная клямка, и в просвете быстро распахнувшейся двери показалась рослая смеющаяся девушка (А. Куприн); 4. От воды тянуло сыростью, терпкой гниющей ольхи, а с дальних степей, тонувших в сиреневой дымке тумана, лёгкий ветерок нёс извечно юный, еле уловимый аромат недавно освободившейся из-под снега земли (М. Шолохов); 5. Происходящее его волновало. (А. Чехов) Практыкаванне 134. Прачытайце сказы, адзначце выпадкі ненарматыўнага ўжывання фразеалагічных адзінак:
Практыкаванне 135. Уважліва прачытайце сказы; вусна назавіце патрабаванні да пунктуацыйнага афармлення фразем, адзначце выпадкі іх парушэння:
Практыкаванне 136. Пастаўце націскі ў наступных фраземах, з пяццю (на выбар) складзіце сказы, растлумачце (вусна) сэнс фразеалагізмаў: віламі па вадзе пісана, журавель у небе, закідаць шапкамі, кідацца ў вочы, кідаць цень, кішка тонкая, спіну гнуць, на мазі, сам-насам, у гарачай вадзе купаны, гула асмаленая, як з крыжа зняты, стрэляны верабей, не разлі вада, лістам слацца. Практыкаванне 137. Запішыце фраземы, вызначце, якую ацэнку яны выражаюць і ў якіх стылях мовы могуць выкарыстоўвацца: круціць носам, даць дзёру, галаву звесіць, ногі выкруціць, абух абухом, кішкі пераядаць; вырашаць лёс, удзельная вага, нанесці ўдар, давесці да ведама, прыняць удзел, апраўдаць давер’е; адзін на адзін, стрымаць слова, мець на ўвазе. Практыкаванне 138. З наступнымі словазлучэннямі скласці сказы так, каб яны выступалі ў ролі дзейніка, а ў ролі выказніка выступаў дзеяслоў у форме прошлага часу. Растлумачце правапіс канчаткаў дзеясловаў. Шэсць дзён, брат з сястрой, большая частка насельніцтва, некалькі слухачоў, шмат абітурыентаў, тысяча гараджан, пяцёра студэнтаў, безліч дзівосаў, процьма грыбоў, тройка коней, усе дзяўчаты, усяго пяць выпускнікоў, багата брусніц, каля дзесяці кніг, каля ста супрацоўнікаў. Практыкаванне 139. Перакладзіце на беларускую мову, з сямю прыкладамі (на выбар) складзіце сказы, каб атрымаўся звязны тэкст, вытрыманы ў пэўным стылі. Назавіце стыль, падстыль і жанр тэксту. Адказ аргументуйце. 1) дважды три шесть, всей душой, будьте счастливы, ходить под окнами, поверите ли, отказаться от обещания, оба старика, обеими руками, падающая звезда, стать ласковее, протянуть руку, ударил ногу, за обе щеки, впасть в немилость, пришли вдвоём, в другой раз, дом в пять этажей, трёхкомнатная квартира, вода по колено, несколько раз в неделю, становиться тише, выше отца; 2) писать по адресу, послать за яблоками, жениться на Светлане, слышать своими ушами, идти за отцом, смотреть за собой, говорить по телефону, определить по вкусу, не сделать из-за лени, видеть своими глазами, благодарить маму, смеяться над собой, жить с детьми, выехать за черникой, выше дерева, больше года, читать про себя, показаться слишком долгим, палка о двух концах, стать на колени, забыть о сне. 3) рассказать о себе, отправить за чаем, думать о детях, отблагодарить друзей, шутить над братом, жениться на Ольге, послать в аптеку за лекарством, заболеть коклюшем, извините меня, расспрашивать о новостях, смеяться над недостатками, пойти в магазин за рыбой, поехать за грибами, заботиться о родителях, простите его, больной ангиной, съездить за цветами, заведующий библиотекой, слышал своими ушами, опоздали из-за твоих друзей, парк в пятистах метрах от озера, она выглядит моложе своего возраста, три раза в неделю, согласно договорённости, увидимся на днях. Практыкаванне 140. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі, звязаныя з каардынацыяй дзейніка і выказніка. Запішыце гэтыя сказы ў выпраўленым выглядзе.
Практыкаванне 141. Спішыце сказы, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Вусна раскажыце правілы, якія пацвердзяць пунктуацыйную правільнасць.
|