Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
А. 1. Зялёным зацьменнем Турэцкі сцяг: Ідуць па цярпенню, Нібы па касцях, – Бліжэй… бліжэй… бліжэй; 2. Колер зацьмення: Чорныя кветкі, Чорнае неба І чорнае сонца На чорнай чужыне…; 3. Зажывём з табой мы, шчаслівыя, Будзе жыта ў нас – гоман гоманам, Будзе хата ў нас – з сосен жоўценькіх, А ў хаце ў нас – дзетак загучна, А ў клеці ў нас – жыту зацесна, А ў місе ў нас – скварак загуста, – Вось тады ўжо мы дамілуемся…; 4. Павекі ж – цяжкія, як горы… Зліпаюцца – не саўладаць.. І думка адна, нібы змора, – Спаць, спаць, спаць…; 5. І зловяць, і звяжуць, і скруцяць, Засопшыся ў той барацьбе; І ворагу ў цэпкія рукі Сябры твае кінуць цябе; 6. Пад гарою хатанятка Па страху ў зямлю ўрасла, А з акенца – як зярнятка Промень дзіўнага святла; 7. – Мамачка, мамка, а што там за крыкі? Чуеш, здаецца, там плачуць … – Сыне, мой сыне, то ж вецер вялікі – Бура пачнецца няйначай; 8. І я зразумеў між трывогі, Нібы зацкаваны той звер: Вось мае вочы – ногі, Я ім давярацьмець цяпер. (“Веча славянскіх балад”) Б. Хто я? Я жанчына, якая аднойчы разам з табою ўбачыла адзін і той жа міраж. Дарога ў пустыні цяжкая. Міраж ратуе мозг. Мозг ратуе цела. І ідзеш, ідзеж да міража. А пустыня бясконцая… Люблю, люблю, люблю! А ты ведаеш, як прачнуцца ўночы і адчуць рукою сценку канапы? Люблю, люблю, люблю! А ты ведаеш дзікунства і гордасць маёй рэўнасці? Люблю, люблю, люблю! А ты ведаеш, як невыносна думаць, што ў нас няма будучыні і ніколі не будзе нашага сына? Ох, як балюча – балюча – балючанька… Я не магу так! Чуеш, не магу… Безвыходнасць – гэта імгненне. Жыццё – гэта вечнасць. Я заўсёды любіла жыццё і раніцу. Дзе ты, раніца?! Каб ты ведаў, як мне зараз цяжанька і як трэба, каб ты выцер мне слёзы… (“Тыя, што ідуць”) Практыкаванне 216. Знайдзіце сінтаксічныя сродкі выразнасці ў наступных вершаваных радках, дайце ім азначэнне, вызначыце іх функцыю.
Практыкаванне 217. Прачытайце ўрыўкі з твораў Алеся Разанава і назавіце сінтаксічныя сродкі выразнасці.
Лісце туліцца да галіны, галіна – да дрэва, дрэва – да каранёў.
спрабуй, здзяйсняй, вяршы!.. У будучыню дзверы не ў часе, а ў душы.
шлём свае віншаванні – зычэнні небу, а яно – усёй зямлі Сняжынкі.
чакайце, дрэвы, чакай, зямля, – куды вы без чалавека?! 5. У завеі – зямля, у завеі – дрэвы, і людзі, якія жылі і якія яшчэ не жылі, – у завеі, і я таксама ў завеі… 6. Дзе яно, мінулае?! Дзе яна, будучыня?! Дзе яно, сёння!
болей няма каму дзякаваць – за ўсё, што давалася і адымалася, радавала і засмучала, і болей няма каму ведаць, які я: добры альбо благі, брыдкі альбо прыгожы, стары альбо малады… 8. Гавару, услухоўваючыся ў саму гаворку: што ў ёй?! Гляджу, углядаючыся ў само ўгляданне: што ў ім?! Думаю, удумваючыся ў самі думкі: што ў іх?! Практыкаванне 218. Прачытайце ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў і адзначце тропы, якія зніжаюць выразнасць маўлення.
Практыкаванне 219. Назавіце эпітэты. Якія прыметнікі-азначэнні, выкарыстаныя ў прыведзеных урыўках, не з’яўляюцца эпітэтамі. Складзіце вусна сказы ці словазлучэнні, каб гэтыя прыметнікі былі ў ролі мастацкіх азначэнняў.
Практыкаванне 220. Прааналізуйце ўрыўкі з боку іх маўленчай выразнасці: знайдзіце тропы, дайце азначэнні кожнаму з іх, паразважайце над іх эстэтычнай вартасцю.
Практыкаванне 221. Прачытайце. Назавіце сродкі выразнасці мовы ў прыведзеных сказах.
Практыкаванне 222. Знайдзіце фанетычныя сродкі выразнасці ў вершы Алеся Разанава “Год”. Год – Бог (Gott): ён усё ўмяшчае, усё змяняе, усім кіруе, на ўсё накладвае свой адбітак. Рухомы і круглы, нібы карагод, год апярэзвае повяззю згоды канец і пачатак, годзе і кагадзе, і тое, што аддаляецца, загадкавым чынам набліжае зноўку. Не стары і не малады, год доўжыцца заўсёды, не аддзелены ад гадзін, дзён, тыдняў і месяцаў, але не зводзячыся да іх. Год добры, год годны: ён дагаджае ўраджаю і гадуе гавяду, спагадае кволаму і ўлагоджвае дужае, усталёўвае над зямлёй пагоду і адварочваецца ад непагадзі і нягоды. Год аб’яўляецца ў нагодах і пакідае згад аб сабе ў прыгодах. Практыкаванне 223. Прачытайце верш Уладзіміра Караткевіча “Эмігранты”, прааналізуйце яго мову. Слоў з прамым ці з пераносным значэннем тут ужыта найбольш? Чаму? Якія экстралінгвістычныя фактары ўплываюць на выразнасць маўлення? Двух зубраў ад нетраў Белавежы На Каўказ завезлі, аддалі. Там лугі зялёныя, бязмежныя, Там багата сонца і зямлі… Хмары над лясамі залатымі, Соль, трава, вадзіцы смачнай жмут, Лёгка дыхаць, так як на радзіме, Але ў кожнага ёсць родны кут. Дзеці гэтага не разумеюць, Нарадзіўшыся ў чужым бары, І на тое, як яны дурэюць, Непахвальна дзівяцца зубры. На празрыстых, светла-сініх водах Сняцца ім айчыны берагі, Папараць, імшаныя калоды, Сінія пад месяцам лугі, Сінія пралескі на сугрэве, Мухамор чырвоны ля азёр І калоны манументаў – дрэваў, Што вярхамі дастаюць да зор. Практыкаванне 224. У прыведзеных урыўках знайдзіце выклічнікі і гукапераймальныя словы, акрэсліце іх ролю ў стварэнні выразнасці мовы паэтычнага радка.
ТЭКСТЫ ДЛЯ АНАЛІЗУ Тэкст 1. МАЛІТВА ПРЫ ЎВАХОДЗЕ Ў СЬВЯТЫНЮ Уваходжу ў сьвяты Дом Твой, каб пакланіцца велічы Тваёй і ўзьнесьці сваю шчырую малітву да Цябе, Уладару сьвету. Стоячы прад Табою, Госпадзе, я прыношу ўсе справы жыцьця майго, і Ты дабраслаў маю шчырую працу, мае добрыя намеры й вядзі мяне бясьпечнаю дарогаю, каб не пахіснуліся ногі мае. Дзякую Табе, Ойча нябесны, за ўсе дары, якія пасылае нам бацькоўская рука Твая. Я слаўлю Цябе, Уладару неба й зямлі, як Радасьць жыцьця нашага; як Сьвятло, што асьвятляе жыцьцё наша; як Правадацеля, што накіроўвае наша жыцьцё на правільны шлях; як Судзьдзю, што ўсім аддасьць паводле таго, як хто заслужыў; як Дабрачынцу, што шчодраю рукою памагае тым, хто на Цябе надзеецца. Няхай любаю будзе Табе сёньняшняя мая малітва, як духмянае кадзіла, як шчырая ахвяра сэрца майго Табе, Госпадзе. Амін. (Беларускі праваслаўны малітоўнік) Тэкст 2. ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. РАЗЬДЗЕЛ 1.
Тэкст 3. Мнагазначнасць фразеалагізмаў З’ява полісеміі ўласціва як словам, так і фразеалагізмам, але яе пашыранасць, спосабы развіцця новых значэнняў і іншыя асаблівасці неаднолькавыя ў лексіцы і фразеалогіі. Прыкладна чацвёртая частка лексікі беларускай літаратурнай мовы – мнагазначныя словы. Пераважаюць словы з двума значэннямі. Сярод астатніх мнагазначных слоў сустракаецца нямала такіх, якія за сваё шматвяковае жыццё развілі па некалькі дзесяткаў значэнняў. Так, семантычная структура дзеяслова ісці складаецца з 28 значэнняў і 35 сэнсавых адценняў. Усе значэнні полісемічнага слова звычайна звязаны паміж сабой і ўзніклі ў выніку развіцця асноўнага, зыходнага значэння шляхам метафарычнага, метанімічнага ці сінекдахічнага пераносу адной з’явы на другую. 3 5755 фразеалагізмаў, пададзеных у фразеалагічным слоўніку беларускай мовы (1993; у далейшым: ФСБМ), на долю мнагазначных прыходзіцца 873 фразеалагізмы, або 15% ад агульнай колькасці. Абсалютная большасць гэтых выразаў мае па два значэнні: напрыклад, першая скрыпка абазначае ‘найбольш уплывовая асоба ў якой-небудзь галіне, справе’ і ‘галоўная, вядучая роля ў чым-небудзь’; сабакам сена касіць – ‘бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой ці невядома якой справай’ і ‘знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і’. Трохзначных фразеалагізмаў – 123 (адзін на зямлі, зямлю грызці, як на далоні і інш.), чатырохзначных – 25 (без аглядкі, даваць дыхту, сам праз сябе і г.д.), пяцізначных – 7 (на ўсе застаўкі, на нагах, падымаць на ногі, на ўвесь рост, на руках, сам па сабе, ставіць на ногі), адзін выраз (разяўляць рот) мае 6 значэнняў. Некаторыя аўтары мовазнаўчых прац лічаць, што мнагазначнасць найчасцей назіраецца сярод дзеяслоўных і прыслоўных фразеалагізмаў, значна радзей – сярод назоўнікавых і амаль неўласцівая выразам іншых семантыка-граматычных разрадаў. На самой жа справе наяўнасць ці адсутнасць мнагазначнасці наўрад ці залежыць ад таго, да якога структурна-семантычнага тыпу адносіцца той ці іншы фразеалагізм. Дзеяслоўныя фразеалагізмы колькасна (іх больш за 2200) пераважаюць над усімі іншымі разрадамі, а таму і мнагазначнасць сярод іх адпаведна часцейшая, чым сярод выразаў іншых тыпаў, а менавіта 350 дзеяслоўных фразеалагізмаў – мнагазначныя; напрыклад: хварэць на пана, цягнуць ката за хвост. Затым ідуць прыслоўныя фразеалагізмы, іх звыш 1700, сярод іх мнагазначных больш за 300: колькі было сілы, без нічога ніякага і інш. Пашыранасць полісеміі сярод астатніх разрадаў амаль гэтак жа адпавядае ў працэнтных адносінах іх колькасным паказчыкам. (І. Лепешаў) Тэкст 4. Усяго за адзін вечар на адной лугавіне каля рэчкі Прыпяць было расстраляна каля паўсотні буслоў. Такія вось Курапаты жніўня месяца перабудовачнага 1988 года. І сатварылі іх людзі ў найвышэйшай ступені добранадзейныя, добрапрыстойныя, правераныя, бо сёння першаму сустрэчнаму-папярэчнаму стрэльбу не пакінуць, не дадуць на яе дазволу. Нашы з вамі сучаснікі. Паўсотпі буслоў расстраляна на лугавіне дзеля адной толькі забавы. Ні аднаго з іх не ўзялі, не з’елі, не выкарысталі нават чучала. Усе як адзін буслы засталіся ў якасці сведак таго, на што здольны чалавек. Жыхары навакольных вёсак, калі да іх дайшлі першыя чуткі аб гэтым паляванні, не далі ім веры. Групамі і па адным прыходзілі паглядзець: ці не хлусіць пагалоска – грэх жа, грэх. На Беларусі бусел – святая птушка, таму і ходзіць па зямлі, як той дзед, у белай світцы. Бязгрэшныя мёртвыя сведкі былі ўсе ў наяўнасці. Ні адзін не адмовіўся ад сваіх паказанняў, не ажыў, не збег, нікуды не зляцеў з лугу, смерцю сваёй засведчылі: было. Але ўсё роўна, бачачы ўсё на свае вочы, не хацелася даваць веры, прызнавацца, што такое магчыма ў нашы дні. I таму, пэўна, ніхто з вяскоўцаў нікуды нікому не заявіў. I што заяўляць, куды скардзіцца, калі нешта падобнае адбылося некалькі гадоў назад з бабрамі. Адплакалі сваё на гэтых пакутных палескіх берагах палескія бабры і зніклі, звяліся на бабровыя шапкі. Нешта падобнае пасля сусветна вядомага красавіцкага чарнобыльскага атамнага залпа на Белай Русі ўжо было і з ракамі. Ноччу яны пакінулі раку і выпаўзлі на бераг, як чорныя манахі, шкробліся адзін аб аднаго чорнымі панцырамі-сутанамі і зайшліся на сушы. О зямля, што з табою робіцца, што з табою робяць дабрадзеі-цывілізатары. Пад якім атамным прыцэлам ты ідзеш у светлае будучае, у трэцяе тысячагоддзе. Нікому і нідзе, ні чалавеку, ні зверу, ні птушцы, ні казюрцы няма паратунку. I цішыня, цішыня, усё стабільна, усё добранадзейна і ўстойліва. (В. Казько) |