Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
Практыкаванне 3. Запішыце. Вусна растлумачце значэнне тэрмінаў, вызначце сярод іх агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. З трыма тэрмінамі складзіце сказы ў навуковым стылі (пісьмова) і з трыма – у размоўным (вусна). 1. Рэпетыцыя, квартэт, гала-канцэрт, паланэз, накцюрн, сапрана, папуры, рэпертуар. 2. Менеджэр, нерэнтабельны, прэзентацыя, кампетэнтнасць, камунікацыйны працэс, беспрацоўе. 3. Індывідуум, рэзанёр, стэрэатып, скептыцызм, канфлікт, сангвінік, перавыхаванне, апякун. 4. Экспанат, барока, паліваная кераміка, мальберт, ткацтва, архітэктура, арнамент, габелен, каларыстыка, вернісаж. 5. Рэферыраванне, дайджэст, каталог, брашура, тыраж, картатэка, рукапіс, картатэка персаналій, віньетка, архіварыус. 6. Балеро, трэнаж, балетмайстар, фуэтэ, апломб, рэверанс, гапак, піруэт, тур, авансцэна. 7. Матэрыяльная культура, верацяно, этнаграфічны, язычніцтва, экспазіцыя, кансістэнцыя. 8. Інтанацыя, лаканізм, рэпетыцыя, брава, авацыя, тэатральная прастора, бенефіс. Практыкаванне 4. Дайце азначэнне моўных штампаў і паразважайце, з якой мэтай яны выкарыстоўваюцца ў справавых паперах. Падбярыце да назоўнікаў адпаведныя дзеясловы, утвараючы ўстойлівыя моўныя звароты, напрыклад: апеляцыя – напісаць, падаць… Акт, анкета, падзяка, віза, справа, даклад, закон, аб’ява, водзыў, адносіны, подпіс, пастанова, справаздача, папярэджанне, праграма, распіска, пратакол, распараджэнне, рэзалюцыя, рэкамендацыя, рашэнне, даведка, рахунак, тэзісы, патрабаванне, характарыстыка, штраф, слова, вымова, загад, іск, прэмія, просьба. Практыкаванне 5. Растлумачце значэнне слоў (вусна ці пісьмова – на выбар выкладчыка), якія ўласцівы кніжным стылям. З некалькімі словамі складзіце звязны тэкст, назавіце яго падстыль і жанр:
Практыкаванне 6. Запішыце прыведзеныя словы і словазлучэнні па-беларуску: писать по адресу, обращаться не по адресу, анализ спроса и потребления, аренда помещения, благодарственное письмо, вступить в брак, состоять в браке, бывший в употреблении, нанести визит, вид на жительство, признать виновным, внерабочее время, глубокоуважаемый, годовщина, данные, действующий, доказательство, зачётка, зачётный, зачислить, личность, личный, лицо, удостоверить личность, наличный, нижеподписавшийся, основание (причина), рейтинг, реклама, рекламодатель, участник, участвовать, ходатайство, целесообразность, в целях выполнения, иметь целью, ценность, паспорт, свидетельство. Практыкаванне 7. Растлумачце правапіс вялікай літары ў назвах дзяржаўных устаноў; з трыма назвамі складзіце сказы ў афіцыйна-справавым стылі: Міністэрства культуры, Галоўнае архіўнае ўпраўленне (Галоў-архіў), Галоўнае ўпраўленне па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры, Камітэт па Дзяржаўных прэміях РБ, Нацыянальная бібліятэка РБ, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Рэспубліканскі выставачны цэнтр, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская акадэмія музыкі, Беларуская акадэмія мастацтваў, Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, тэатр імя Янкі Купалы, Дзяржаўная харавая капэла РБ. Практыкаванне 8. Напішыце заяву з просьбай: 1) дазволіць датэрмінова здаць сесію; 2) дазволіць праходзіць практыку па месцы жыхарства бацькоў; 3) аказаць матэрыяльную дапамогу (ва ўсіх заявах укажыце прычыну). Практыкаванне 9. Складзіце распіску і даручэнне, выкарыстоўваючы тэрміналагічную лексіку вашай спецыяль-насці. Практыкаванне 10. Вам трэба паведаміць пра навагодні вечар (выпускны баль, канцэрт): 1) напішыце аб’яву ў справавым стылі; 2) складзіце вясёлую аб’яву; 3) паведаміце студэнтам сваёй групы; 4) паведаміце свайму сябру (сяброўцы); 5) напішыце запрашэнне выкладчыку; 6) запрасіце выкладчыка вусна. Практыкаванне 11. Напішыце аўтабіяграфію і падрыхтуйце вуснае паведамленне пра месца, дзе нарадзіліся, пра сваіх бацькоў, пра выбар прафесіі і г.д. Параўнайце пісьмовы і вусны тэксты, зрабіце вывады: да якога стылю іх трэба аднесці і чаму. Практыкаванне 12. Напішыце аўтабіяграфію. Параўнайце яе стыль са стылем урыўкаў літаратурнай біяграфіі Івана Шамякіна. Біяграфія мая надзвычай кароткая і вельмі звычайная. А таму і пісаць яе цяжка... Нарадзіўся я 30 студзеня 1921 года – так сведчыць метрычная кніга кармянскага папа (як ні дзіўна, але яшчэ папа, я сам некалі бачыў гэтую кнігу, у якой усе запісы зроблены надзвычай прыгожым почыркам, чыста і акуратна). Запісваў святы айцец на чацвёртым годзе рэвалюцыі па старому ці па новаму стылю – невядома. Маці мая не помніць дату майго нараджэння, як не номніць яна дат нараджэння і ўсіх другіх дзяцей, а бацька нават гады дрэнна помніць. Першы яркі ўспамін маленства – як бацька ехаў служыць лесніком. Было гэта ў 1925 годзе. Самае моцнае ўражанне ад гэтай паездкі – равы ў вёсцы Крупец. Другое гэткае ж моцнае ўражанне зрабіў Сож і першы параход, які я ўбачыў (першы год бацька быў лесніком у Цярэшкавічах, пад Нова-Беліцай). Мясціны там прыгожыя. У мяне трывала захаваліся ў памяці вялікія лугі з густой і высокай травой і дубы на беразе Сожа. Пад гэтымі дубамі мы сабіралі жалуды. ...Бацьку перавялі на новае месца – пад Пясочную Буду, Церахоўскага раёна, і мы вясной 1927 года пераехалі ў лес. Помню, што “стража”, як называлі мы хату лесніка, стаяла на шляху, у густым сасновым лесе. З гэтага часу ў памяці асабліва яскрава засталіся дзве падзеі, абедзве трагічныя. Аднойчы, ужо позна ўвосень, калі мы, не маючы што апрануць, сядзелі з братам Паўлам на печы, у хату ўнеслі бацьку, усяго акрываўленага. Ён быў цяжка паранены ў нагу. Ён затрымаў двух парубшчыкаў, і адзін з іх старэйшы, жадаючы аглушыць лесніка, каб уцячы, нечакана накінуўся на бацьку з сякерай. Ён, відаць, меў намер ударыць па галаве, але трапіў па прыкладзе стрэльбы (бацька меў звычку насіць стрэльбу ўніз дулам). Ад удару абодва ствалы “пістаноўкі” выстралілі, і два зарады трапілі ў нагу, зрабіўшы рваную рану. Цераз год па нейкай прычыне мы з маці вярнуліся назад у Карму. У дзіцячай памяці ёсць нейкія правалы. Чаму вярнуліся і як ехалі назад – гэтага я нічога не помню. Дзед Міна, ці Міначка, як яго ўсе клікалі, быў чалавек цікавы. Помню, ён увесь час, бесперапынна, быў незадаволены ўсімі дарослымі і страшэнна лаяўся. Яму заўсёды здавалася, што працаваў адзін ён, а ўсе іншыя – гультаі. Сапраўды, працаваў ён дзень і ноч, але ўсё адно быў заўсёды бедны і надзвычай скупы – дрыжаў над кожнай капейкай. Ужо даросламу мне расказалі, што да рэвалюцыі ён з маленства батрачыў у паноў і кулакоў, і бацька мой батрачыў з васьмі год. Дзед усё збіраў грошы, каб купіць зямлю. Калі ён у 30-м годзе памёр, то ў гумне знайшлі закапаныя царскія грошы. ...Вучыўся я надзвычай лёгка і вельмі добра. Толькі ў тэхнікуме я сустрэўся з цяжкасцямі ў вучобе. Да пятага класа я вучыўся ў вёсцы Краўцоўка ў настаўніцы Валянціны Андрэеўны Рабцавай, якую заўсёды ўспамінаю з любоўю і ўдзячнасцю. Гады два назад мне захацелася з’ездзіць туды і ўбачыць сваю настаўніцу. Але я спазніўся! За некалькі месяцаў да майго прыезду Валянціна Андрэеўна памерла. Практыкаванне 13. Кантамінацыя ўстойлівых выразаў – адна з распаўсюджаных памылак у афіцыйна-справавых паперах. Прачытайце словазлучэнні, выпраўце памылкі, запішыце правільныя варыянты: не адыгрываць значэння, не мець ролі, адказваць на задачы, рашаць пытанні, вырашаць канфлікты, урэгуляваць задачы, прымаць усё залежнае, рабіць меры, змяніць ход, пераламіць зыход, даваць заўвагі, рабіць парады, мець адбітак, насіць асаблівасць, прымяняць меры, прыняць санкцыі, развіваць справу, весці дзейнасць, упісаць уклад, унесці старонку. Практыкаванне 14. З наступных урыўкаў выпішыце канцылярызмы. Растлумачце, чым абумоўлена іх выкарыстанне.
Практыкаванне 15. Прачытайце тэкст. Назавіце падстыль і жанр. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці гэтага тэксту, уласцівыя афіцыйна-дзелавому стылю. Артыкул 2. Ахова зямель Ахове падлягаюць усе землі. Калгасы, саўгасы і іншыя землекарыстальнікі абавязанывыкарыстаць землі найбольш рацыянальна; на аснове дадзеныхаб асаблівасцях глеб і з улікам іншых мясцовых умоў распрацоўваць і ажыццяўляць комплекс агратэхнічных, агралесамеліярацыйных і проціэразійных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глеб. Выкарыстанне зямель у сельскай гаспадарцы, а таксама іншых прыродных рэсурсаў звязаных з зямлёй (воды, расліннае покрыва), не павінна прыводзіць да скарачэння сельскагаспадарчых угоддзяў або зніжэння ўрадлівасці глеб. Прадпрыемствы і арганізацыі, якія выконваюць вышукальныя і будаўнічыя работы, здабычу карысных выкапняў, абавязаны праводзіць закранутыя работамі землі ў стан, прыдатны для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы, пад лесапасадкі, для стварэнпя вадаёмаў і іншых мэт. Пры ажыццяўленні агратэхнічных і лесаэксплуатацыйных работ, а таксама работ у дарожным, гідратэхнічным і іншых відах будаўніцтва забараняецца ўжыванне прыёмаў і метадаў, якія садзейнічаюць забалочванню, змыванню, выдзіманню і аплыванню глеб і грунтаў, утварэнню яроў, развяванню пяскоў і іншым формам страты ўрадлівасці глеб. (Закон аб ахове прыроды ў Беларускай ССР) Практыкаванне 16. Размяркуйце словы і выразы па наступных групах: 1) стылістычна нейтралыныя, 2) з яркай прыметай афіцыйна-справавога стылю, 3) неўласцівыя афіцыйна- справавому стылю: Аднаразовая дапамога, весці рэй, працаўладкаванне, атрымальнік, ануляваць, ліквідаваць, інвентарызацыя, лес, дурны, дом, непрацаздольнасць, я, доктарша, зарэгістравацца, соль, вецер, мешаніна, рэчка, лайдак, кампенсацыя за адпачынак, воцат, грашовае ўзнагароджанне, аспірын, працоўны дагавор, прыняць меры, станцыя, чыгунка, страхавы поліс, рукой падаць, уздзеянне, філоніць, халтура, мужчына, чароўны, часовы, салоўка, певень, вышэйпададзены, даць зялёную вуліцу, дысбаланс, крэдыт, ажыццяўляць кіраўніцтва, старшыня, цягнік, праграма, людзі ў белых халатах, лабарантка, мець на ўвазе, грашовая кампенсацыя. Практыкаванне 17. Складзіце сказы з наступнымі спалучэннямі слоў (на выбар), каб атрымаўся звязны тэкст. Назавіце яго падстыль і жанр, абгрунтуйце свой адказ. Якую ролю выконваюць такія выразы ў афіцыйна- дзелавым стылі? Прыняць неадкладныя меры, здзейсніць наезд, давесці да ведама, узяць пад варту, аказаць матэрыяльную дапамогу, у стане алкагольнага ап’янення, прыняць да ўвагі, прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, ставіць у віну, выконваць абавязкі, узяць пад кантроль, супрацьпраўныя дзеянні, за справаздачны перыяд, аказаць супраціўленне, ускласці адказнасць. Практыкаванне 18. Прачытайце тэксты, прааналізуйце іх мову. Назавіце падстыль і жанр кожнага з урыўкаў. 1) Коска ўпершыню з’явілася ў кнізе на рубяжы XV-XVI стст. Яе ўвёў венецыянскі выдавец Альд Мануцый. Ён таксама ўвёў і загалоўкі ў кнігах. Коска – знак прыпынку, які абазначае інтанацыйнае чляненне ўнутры сказа, а таксама вылучае некаторыя сінтаксічныя групы. Яшчэ ў XV ст. балгарын К. Граматык пісаў, што двукоссем трэба вылучаць “ерэтычныя цытаты”, а коскі ставіць пры цытаванні біблейскіх кніг. У Расіі ў XVII ст. вядомы “кавыкі”. Прычым, па адной з версій, слова гэтае паходзіць ад “кукіш” (“кука” – кулак), а па другой – ад “кавыкі” – назва травы. Зараз двукоссе (былыя “кавыкі”) выкарыстоўваецца для розных вылучэнняў у тэкстах. (І. Шпадарук) 2) Пунктуацыйнае афармленне пісьмовых тэкстаў ажыццяўлялася ўжо ў глыбокай старажытнасці. Праўда, знакаў прыпынку ў той час было мала. Паводле слоў Я.Ф. Карскага, у старажытных пісьмовых тэкстах усходніх славян аж да XIV ст. ужывалася толькі [.] і розныя спалучэнні кропак [:], [...], [:.], [':], [•:•]. Кропка ставілася ў розныя часткі тэксту, але вызначыць якія-небудзь сістэматычныя правілы яе ўжывання даволі цяжка. Гэты знак прыпынку ставілі не толькі паміж граматычна арганізаванымі часткамі тэксту, але і пасля кожнага слова і нават у сярэдзіне некаторых слоў. Розныя спалучэнні кропак ужываліся пераважна ў канцы абзацаў, у загалоўках як своеасаблівы арнамент. 3 XIV ст. у пісьмовую практыку пачынаюць уводзіцца іншыя знакі прыпынку. Ужо ў XX ст. асобныя словы і словазлучэнні ў сярэдзіне сказа сталі аддзяляцца пры дапамозе коскі. У канцы XVII ст. паявілася двукоссе “ ”, у якое бралася простая мова. цытаты, а таксама словы з пераносным значэннем. (Л. Бурак) Практыкаванне 19. Параўнайце моўныя асаблівасці ўрыўкаў. Чым абумоўлены адрозненні? Назавіце падстыль і жанр кожнага урыўка, абгрунтуйце свой адказ. 1) У пачатку мая 1740 года ў Крычаўскім старостве ўзнік першы ўзброены атрад, які налічваў некалькі сотняў чалавек. На чале яго стаяў селянін, войт вёскі Селішчы – Васіль Вашчыла. Што гэта быў за чалавек? Доўгі час панавала думка, што Васіль Вашчыла быў купцом, гандляром воску. Аднак гэтыя меркаванні ні на чым не грунтуюцца. Архіўныя крыніцы, што ўпамінаюць Васіля (Васко) Вашчылу, не пацвярджаюць падобнай версіі. Пасля шматгадовых пошукаў удалося знайсці ў Цэнтральнымдзяржаўным архіве Украінскай ССР у Кіеве следчую справу Васіля Вашчылы, якая дае дакладныя звесткі аб яго паходжанні. Зыходзячы з іх, Васіль Вашчыла не быў ніколі ні купцом, ні гандляром воску. Прозвішча Вашчыла, як адзначаў сам Васіль, мае не дзедаўскае і не бацькоўскае паходжапне, Вашчылаю Васіля празвалі з маленства. Сям’я ж Вашчылаў, як і ўсе ягоныя продкі, займалася земляробствам. Надзел у іх быў невялікі – недзе 0,1 валокі (прыблізна 2 гектары). Праўда, Васіль як войт вёскі меў магчымасць карыстацца дадатковымі зямельнымі ўгоддзямі і сенажацямі. ...Васіль Вашчыла быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. У той жа час смела выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі ўладання. Яго рашучасць, волю ў барацьбе не маглі пахіснуць ні пакаранні, ні штрафы. Мы ўжо ведаем, што Вашчыла складаў і дастаўляў сялянскія скаргі ў Варшаву. Відаць, гэтымі сваімі якасцямі ён і заваяваў сімпатыі і давер да сябе з боку сялянства. Нездарма ж, калі даведзеныя да голаду і галечы прыгонныя падняліся на барацьбу супраць часовых уладальнікаў староства і іх наймітаў, Васіль Вашчыла апынуўся на чале паўстанцаў. (В. Мялешка, П. Лойка) 2) Вашчыла Васіль Мацвеевіч (1690, в. Лобжа Крычаўскага павета Мсціслаўскага ваяв., цяпер Клімавіцкага р-на – 28.08.1774), кіраўнік сялянскага руху і ўзброенага паўстання супраць феад. прыгнёту ў Крычаўскім старостве ў 1740-я гады. Селянін в. Селішчы. Неаднаразова насіў уладальніку староства Радзівілу скаргі сялян на злоўжыванне і самавольства арандатараў, за што неаднаразова быў зняволены. Сваёй непрымірымасцю і актыўнай барацьбой супраць феад. уціску заваяваў павагу і аўтарытэт жыхароў сваёй і суседніх вёсак, таму быў выбраны войтам в. Селішчы. У маі 1740 г. узначаліў першы ўзброены атрад з некалькіх сотняў сялян, да якога пазней далучыліся сяляне з інш. шляхецкіх уладанняў і з-за мяжы. У сярэдзіне 1741 у сял. хваляваннях, якія ахапілі большую частку Крычаўскага староства, удзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Сяляне рабілі спробы знішчыць прадпрыемствы па вырабе паташу, грамілі маёнткі заможнай шляхты і ліхвяроў знішчалі даўгавыя кнігі. У канцы 1743 – пач. 1744 антыфеад. барацьба прыняла характар узброен. паўстання... У баях пад Крычавым і каля вёскі Царковішча войскі Гераніма Радзівіла разбілі дрэнна ўзбр. сялян. атрады і жорстка расправіліся з паўстанцамі. В. удалося ўцячы на Латакоўскі расійскі фарпост, адкуль ён быў пераведзены на Цімошынскую пагранічную заставу. Радзівіл запатрабаваў выдаць Вашчылу як сялянскага важака, які павінен адказаць за ўсе “ліхадзействы”. Каб не трапіць у рукі карнікаў, ён сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасці, дзе захварэў на дызентэрыю і неўзабаве памёр. (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі) Практыкаванне 20. Прачытайце ўрывак. Назавіце яго падстыль і жанр. Ахарактарызуйце моўныя сродкі, уласцівыя гэтаму падстылю. Тое, што Шагалаў жывапіс будуецца ў адпаведнасці з механізмамі памяці, падкрэслівалася ўжо не раз. Дый хіба ён сам не сцвярджае: “Кожны мастак недзе нарадзіўся, і нават калі пазней ён трапляе пад уплыў новага асяроддзя, пэўная сутнасць, пэўны водар яго роднага краю заўжды будзе прысутнічаць у ягонае працы”. Таму безумоўна, і гэта само сабой зразумела, што глыбокая пластычная еднасць ягонае творчасці ў значнай ступені грунтуецца на тым наборы сюжэтаў, матываў і постацяў, які вызначае яго своеасаблівую ўнікальнасць, што бярэ пачатак у жыватворным змяшэнні габрэйскай і беларускай культураў і мае свой непаўторны прысмак... Гэта быў мастак, падобны толькі да самога сябе, і разам з тым – кожны раз новы, асабліва ў гэты, вырашальны перыяд свайго жыцця, які ўражвае творчаю няўрымслівасцю і здзейсненай працай, пачынаючы ў 1950 г., калі мастак асталёўваецца на поўдні Францыі. Спачатку ён жыве ў Сэн Жан-Кап-Фэра, дзе звязваецца з выдаўцом Тэрыядам, потым – у Сэн Жанэ і нарэшце – у Вансе. Ён пасяляецца тут на віле Ле Калін (Пагоркі), якая яшчэ захоўвае ўспамін пра паэтэсу Катарыну Паці, сяброўку і натхняльніцу Поля Валеры. (з газеты) |