Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
Практыкаванне 38. Прачытайце тэксты. Вызначце, якія моўныя асаблівасці збліжаюць стыль гэтых урыўкаў з іншымі кніжнымі стылямі? 3 якой мэтай аўтары выкарыстоўваюць сродкі іншых стыляў у мове мастацкай літаратуры? 1. – Таварышы, партызанскае войска! Давайце пагамонім аб справе. ІІара нам за дзела ўзяцца. Не па сваёй волі, сокалы мае, туляемся мы па лясах. Паднялася на нас панская навала. Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. А за што? За тое, што не захацелі быць панскімі батракамі, што асмеліліся скінуць ярмо, у якое ўпрэглі гарапашніцкі бедны народ паны і капіталісты; за тое, што стаялі мы і стаімо за бальшавікоў, за Савецкую ўладу – якая скінула багатых і перадала яе ў рукі рабочых і беднага сялянства. (Я. Колас) 2. “Я, Таквіля Мондрая, наперад душу сваю пану Богу паручаючы, будучы на цела хвораю, але пры добрым розуме, усё памятаючы, здобрай волі свае і з парадаю прыяцеляў, перад сведкамі, на то запрошаных: солтысам Янам Вайтовічам ісуседам сваім Браніславам Літаварам – зямлю сваю, а таксама быдла, вялікае і малое, скарб весь дамовы, з ласкі Божае набыты, гэтым тастамантам адказую і апісую нявестцы сваёй Алесі Мондрай, каб яна да самае смерці нашае мяне і нябогую дачку маю Ёўку, тутака памянёную, даглядала і карміла, а па смерці цела грэшнае па-боску пахавала. Пісана ў аўторак, 14 грудня 1938 року, у вёсцы Верасава. Руку ўласную прыклалі: Таквіля Гальяшова Мондрая. Сведкі: Ян, сын Станіслава і Марыі, Вайтовіч, Браніслаў, сын Ясеў і Зосін, Літавар”. (В. Адамчык) Практыкаванне 39. Прачытайце тэксты. Ахарактарызуйце іх лексіка-фразеалагічныя і граматычныя асаблівасці. Акрэсліце стылістычігую ролю гутарковых і прастамоўных слоў. 1. А там за доўгімі сталамі, У стол уткнуўшыся насамі, Сядзяць пісцы, як гною кучкі, Скрыпяць іх пёрцы, ходзяць ручкі, Трашчаць, як конікі на сене Ці тыя шашалі ў палене, Заняты кожны сваім дзелам...(Я. Колас) 2. – Ой, не чапай, а то рассадзіць! Няхай яна, брат, лепей спрахне! Зачэпіш, падлу, ды як гахне! I вочы высмаліць, і кішкі Шпурне, глядзі, аж да Лукішкі. О, з ёю, брат, такія штукі! – Спужаўся дзядзька, борзда рукі Рвануў назад, як ад гадзюкі, Ды так, што Грышка стаў смяяцца. – Хадзем, брат, лепей сілкавацца! (Я. Колас) 3. Бяжыць нехта ўслед. Дзяўчанё нейкае. Цьфу ногі непрыкрытыя, а ўжо, лічы, дзеўка. Чыя ж гэта можа быць? Не, не ведаю. Хутка, мабыць, як ягоная Верка, лахі пад пахі, і ў мястэчка! Верка... Штосьці ні разочку яе тут не ўгледзеў на Далінцы. Мо ў таксоўцы якой прылятала? Ці ў аўтобусе? Ды нешта ж і аўтобуса рэйсавага даўно ён не бачыў. Не едзе Верка! Во, не стала яго, і рухнула ўся сямейка. Развалілася. Мо, з Віцькам чаго пасварыліся, не падзялілі? А дзяліць было што! Дабра нямала ён пакінуў. Хоць, бывала, і чаркі ад сябе не адкідваў. 3-за той, другой, у Мікіткі Кульгавага, можна сказаць, і памер. Яму ўсё не давала спакою тая чарка. Каб не яна, мо і не матляўся б тут, на гэтай галіне. Ва ўсялякім выпадку гадочкаў і пяць яшчэ там працягнуў бы... (Р. Баравікова) 4. Гастрыт (трохі супакоіўшыся). Не разумею! Як так можна? Усё яму добра, усё яму хораша! Што за народ?! Б’юць іх – добра, апошняе адбіраюць – хай, дзеці забыліся – так трэба, смерць у вочы глядзіць – заходзь, любая, чарку дам! Лаптухі! Увесь век перад усім і ўсімі гнуцца, скараюцца! Мульцік. Перад жыццём скараемся, дурань зацяты... Перад жыццём! Яно і маці наша, і бацька, і цар і бог справядлівы... Гастрыт. Пагляджу я... Мульцік. Не хадзіў бы ты да майго калодзежа... Га, Мікіта?.. Гастрыт. Хадзіў і буду. Не забароніш. Мульцік. Забараніць не магу... Гэта калодзеж... Уся вёска з яго некалі ваду піла... Самая смачная, самая чыстая ва ўсім раёне... Гастрыт. У цябе? Самая смачная? Цьфу! Мульцік. Што ты робіш, вырадак?! На святы калодзеж пляваць! Гэта вада душу мякчэйшай робіць і галаву яснай... Я мо такі доўгі век і жыву, што з маленства яе п’ю, а ты... Гастрыт (папрасіў). Васіль, растлумач ты мне... Хоць забі – не разумею... Мульцік. Што растлумачыць? Гастрыт. Ты проста прыдурак ці толькі прыкідваешся? Сонцу, як людаед, моліцца, вада ў яго не проста вада, а жывая... Нябожчыку на пятку капні – у скокі пойдзе... Здзяцінеўся пад старасць! Нездарма цябе Мульцікам клічуць. Мульцік. Ідзі ты, Мікіта, адсюль... Гастрыт. Не пайду. Мульцік. Не трывож майго сэрца! Гастрыт. Не пайду! Вуліца не твая. Мульцік. Тады злазь з лаўкі, падла! Лаўка мая, сам рабіў... Гастрыт устаў з лаўкі, сеў побач на траву. Гастрыт. Падавіся сваёй лаўкай! Куркуль! Мульцік маўчыць. Міраед. Мульцік маўчыць. Перажытак кулацкі. (А. Дудараў) Практыкаванне 40. Выпішыце вобразныя сродкі, акрэсліце іх функцыю. На чым акцэнтуюць увагу аўтары вершаў? 1. Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская. Светлая, як травы ў расе. Вобразная, вольная, пявучая, Мова беларуская мая! Дратавалі, здзекваліся, мучылі... Ты жыла і ў працы і ў баях. (П. Панчанка) 2. Я выпешчу, выпушчу ў ранак вясновы, Як птушак, душы запаветныя словы Пасланцамі песеннай матчынай мовы. Каму – і якія! – патрэбны замовы, Каб не забыць, як на голлі сасновым Ліўні развешваюць смех перуновы, Каб не забыць, як на лісцях кляновых Дыхае хлеб у цішы вечаровай. Родная мова... Нас ёй вучылі Цёплыя маміны рукі ў маршчынах, Вусны каханага, песні спачыну, Боль у вачах адзінокай жанчыны, Сны і бяссонне пад спеў салаўіны, Даўнія, горкія бацькі ўспаміны... Несці нашчадкам мне ў сэрцы даччыным Матчыну мову, мову Айчыны. (Т. Бондар) Практыкаванне 41. Прачытайце урыўкі. Акрэсліце функцыю слоў абмежаванага ўжытку ў кантэксце стылю мастацкай літаратуры. 1. Шыковічу чамусьці больш за ўсе кінуўся ў вочы і запомніўся маленькі апарацік, які надзелі Зосі на левае вуха. (Пасля ён даведаўся, што гэта аксігемометр – прыбор, які вызначае насычанасць крыві кіслародам) (I. Шамякін); – Настасея, тампон! Дыхай, Антонавіч, дыхай... Цяпер толькі масаж... Кроў паступіць у каранарныя сасуды... Разам з ёй пойдзе і адрэналін... Дыхай, Антонавіч... Калі цяпер яно не адзыўнецца, больш мы нічога не зможам зрабіць. Каранараспазм у яе на кардыяграмцы чытаўся... Але каб так? Адразу? Дыхай, Антонавіч, дыхай... Што робіцца на дварэ... Бела ад граду, як ад снегу... Настасея, лаві пульс... Дыхай, Антонавіч... Настасея, вытры яму пот з лба... (I. Пташнікаў); Можна гаварыць пра сіндром, сукупнасць некаторых сімптомаў у анамнезе, аб праявах дысфорыі і аутызму пры лабільнай дэградацыі інтэлектуальнага ўзроўню. (П. Місько) 2. Увечары князь Ізяслаў, правёўшы перамовы з Міндоўгам, выпіўшы з ім мёд і развітаўшыся да заўтрашняга дня, пад вялікім сакрэтам склікаў проста ў сваёй апачывальні самых блізкіх людзей, правераных часам на вернасць яму, князю, думцаў [дарадчыкаў]. Прыйшлі ваявода Хвал, святы айцец Анісім, тысяцкі Раданег, пасаднік Ізот, баяры, купцы і залатары з вакольнага горада, і сярод іх такія вятшыя і багатыя срэбрам, як Сарока, Іван, Тугажыл (Л. Дайнека); Алесь шукаў усё, што толькі было магчыма, па гісторыі. На калядныя вакацыі ён спустошыў частку дзедавай бібліятэкі (У. Караткевіч); Дома пражыць танней, можна было не чапаць пенсіі за летнія месяцы (Якуб Колас); Салавей, як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках. (З. Бядуля) 3. Цярэшка, Цярэжачка, Ціраз бор дарожачка Бітая, таптаная, Я ў мамкі каханая. Мой жа ты, дзядулічка, Я твая бабулічка. Сядзь жа ты на печы ў кутку, Я табе штэнікі вытку Тонкія-таненькія, Белыя-бяленькія, Тонкія-танюсенькі, На пальцу раўнюсенькі, Мой жа ты, дзядулічка, Чаго ж ты й уцікаеш. Ці ты мяне не знаеш? (Жаніцьба Цярэшкі) 4. І добра на зямельцы будзе ўсім! Усе родные, радые, усе дужые, ладные. Сьвеціць сонійка, а ў гайку птушачкі пяюць весела так, лагодненька, а красачкі цьвітуць, пахі-араматы прыемные любые носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпчыць думу сьвятую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не “мужыцкай” сялянскай працы справядлівай... (М. Гарэцкі) 5. А вунь тут недалёчка самаход адзін жыў – Рыгор Парцянкін. Дык ён усё хлеб з булкаю, нібы з салам, еў. Бывала, жуе сухі блін-цадзень, а сам давольны такі і ўсё прыгаварвае: “Блін не клін – жывот не расколе”. Усё яму ніяк не ручыла. Праўда, ён і сам быў трохі гультаяваты. Поле сваё ўспашыць адзін раз – і ўсё. А потым сеіць шкадуючы – па дзве зярніны ў руку з сявалкі бярэць, а робіць выгляд, што пшаніца аж праз пальцы цэдзіцца – у кулаку не месціцца. Мой бацька казаў яму: “Ты, Рыгор, кулаком поле не абманеш, нада ў жменю ўзяць ды ўзяць”. (Я. Сіпакоў) Практыкаванне 42. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце адметнае ў лексічным складзе і граматычным ладзе. Што адрознівае пераклад ад арыгінала?
3. К рассвету ветер стих. Медленней поплыли тогда тучи и стал накрапывать редкий тёплый дождь. В степи сразу волнующе пахнуло весной, повеяло дальним югом. А когда занялось над сопками тихое утро, дождь перешёл в ливень. Дымным пологом косо падающей воды надолго закрыло утренние дали. К вечеру мелководная речка взбугрилась, помутнела и яростно кинулась из берегов в лога, в степь шалой неукротимой волной. На пенных бурых гребнях её крутились плоские льдины, неслись деревья, с корнями вывернутые из земли; не спеша проплывали копны слежавшегося сена, на которых каркали отощавшие за зиму вороны. По макушки в воде стояли прибрежные тальники. На третий день к обеду выглянуло солнце. Весёлое чистое солнце весны. И сразу преобразилась неприглядная скупая земля. В тонком мареве зазывно заголубели сопки, сливаясь на горизонте с бездонным небом, заструился в долинах сильный пар. В посёлке, радуя глаз, засверкали тесовые крыши, загорланили на поветях и заборах петухи. И выходя из жилищ на воздух, невольно улыбались люди солнцу, дымящимся лужам и горланящим петухам. (К. Седых) Практыкаванне 43. Вядома, што стылізацыя – мэтанакіраванае ўзнаўленне ў творах мастацкай літаратуры моўных асаблівасцей пэўнай эпохі, сацыяльнага асяроддзя, індывідуальна-аўтарскай манеры пісьменніка, адметных рыс фальклорных тэкстаў, выбраных у якасці аб’екта пераймання (імітацыі). Прачытайцс наступныя ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў і вызначце ў іх тып стылізацыі: 1. – О, панна Зоф’я! Не патрэбна ўжо лішніх словаў, сёння апоўначы ваш верны рыцар будзе чакаць вас ля ганку, што на заднім двары, ля куста чырвоных парэчак. I не трэба браць з сабою ані дыяментаў, што ёсць слёзы беднага народу, ані золата, бо яно заплямлена чужым потам і крывёю... Хіба што трохі, на першыя затраты, ну там, кватэру наняць, фарбы алейныя купіць... ...Панна Зоф’я выдзерла з мастакоўскіх слабых рук сваю руку і прыўзнялася: – Ты шо, мазідла, п’яны? Цэлы месяц галаву тлуміў усялякай лухтой, Кліпатры, Ляізы, Біятрычы... Гаварыла татусю, каб не скупідомнічаў, наняў нармальнага мастака. Еканомія, еканомія... галадранцаў усялякіх толькі ў дом і пушчаць! Татусю, татусю! Шо скажу! (Л. Рублеўская) 2. – Опріділенно, мон амі, – казаў Данілка ўважлівым слухачам, – ёсць у мяне там добрыя перспектывы. Дзядзька ўладкаваў каля сябе, как-то так-то і яго месца займу... – Вы, папа, зусім пагарыце, – ракатаў малады басок сына. – Што гэта за музыкі, вобче говоря, нейкія полечкі... Вы б заказалі сабе музычную машыну. Ручку падкруціў – і грае вальсу ці раманс. Вы, папа, ведаеце, што такое вальса? (Л. Рублеўская)
Я ж сабе – таксама, як хачу. Дзякуй твайму доміку, сыночак, Я ў сваю хацінку палячу. (Я. Сіпакоў)
… паэтам Рыфмы лезуць самі ў галаву А. Вольскі Бывае, часцяком пад вечар, Калі прыляжаш у траву І галаву запоўніць нечым, То лезуць рыфмы ў галаву. Аб іх не думаеш ні звання – Хапае і без іх турбот. Яны ж настырна лезуць самі, Як мошкі ў раскрыты рот. І не даюць ні піць, ні есці, Ні нават выспацца як след. А толькі перастануць лезці – І я адразу не паэт.(А. Зэкаў)
Я ўсё табе аддаў… ....... Няўжо ўсяго аддаў І больш няма мяне ?! Адпусці мяне, я прашу, Хоць на міг да сябе самаго! Р. Барадулін Між леташніх атаў Табе я задарма Ўсяго сябе аддаў – І больш мяне няма. Увесь растаў і сплыў, Як ранішні туман. Учора яшчэ быў, А сёння ўжо няма. Адпеў і адгудзеў, Як чмель паміж атаў. Няма мяне нідзе, Бо сам сябе аддаў. І вось ужо не ў лад Малю я аб журбе: Вярні мяне назад, Бо як жыць без сябе? (А. Зэкаў) Практыкаванне 44. Шарль Балі адно з адгалінаванняў стылістыкі называе індывідуальнай стылістыкай, В.У. Вінаградаў – індывідуальна-мастацкай стылістыкай, задачамі якой з’яўляецца вывучэнне ідыястыляў. Ці варта, на ваш погляд, вылучаць такое адгалінаванне? Пацвердзіце свае меркаванні аналізам манеры пісьма Максіма Танка:
Нейкія словы пры развітанні З юнацтвам, з каханннем, З усходам і захадам сонца, З адлятаючым выраем, З ападаючай лістотай, З дажджом і снегам, З прыдарожнымі студнямі, З начлежным гасцінным цяплом, З сяброўскай бяседай і чаркай… І толькі не знайсці іх Пры развітанні з Радзімай.
Астаўся за мной; Дзверы, на завесах цвыркуновай песні, Асталіся за мной; Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх, Асталіся за мной; Хата, пакрытая крыламі ластавак, Асталася за мной, – Як жа мне не азірнуцца назад, Нават калі б я застыў Слупом солі? Практыкаванне 45. Вызначце аўтара наступнага тэксту. Абгрунтуйце свой адказ. (Магчымыя аўтары: А. Разанаў, У. Арлоў, М. Танк). Такое маўчанне ў снезе, такая далеч, такая бель – што замірае душа: не ўмее яна яшчэ быць такой. Шастае шорсткая асака. Сінеюць самотныя лозы. У вёсцы запальваюцца агні. У снега позірк маіх надзей, у снега маіх летуценняў голас. Практыкаванне 46. Напішыце сачыненне-мініяцюру на тэму “Мая любімая пара года”, выкарыстоўваючы вобразныя сродкі. Практыкаванне 47. Ахарактарызуйце асаблівасці дыялагічнай мовы. 1. Недзе на другім канцы завялі сумную песню, мусіць, сабралася купка моладзі. Песня хутка сціхла, знянацку віскнула дзяўчына, якую ўшчыкнуў ці паказытаў гарэзліва хлопец. – Алена Зайчыкава, мабуць, першая гоніць цягучую маўклівасць Ганна. – Мабуць, Алена... – От, любіць вішчаць... Шлакоткі страх як баіцца!.. – Яна раптам упікае: – А вы ўжэ і рады! – Я што?.. Трэба яна мне, як леташні снег!.. – Мабуць, трэба... – Ды я каля яе ніколі блізка не сядзеў! – Не брэшаш? – От яшчэ!.. Хрысціцца хіба!... (І. Мележ) 2. Лявон. Ты вось што... Ты гэта... Ты не шукай посцілку. (Зноў падміргвае.) Я згубіў яе. Лушка. Як гэта згубіў? Дзе ж ты яе згубіў? Лявон (злуецца). Дзе, дзе!.. Згубіў, і ўсё!.. І калі што, дык ты, гэта во, не прызнавайся! Лушка. Як гэта не прызнавайся? Лявон. А так, не прызнавайся, і ўсё! Не твая посцілка, і баста! Не ведаю, і ўсё тут. Калі знойдзе хто. Лушка. Як жа не мая, калі яна мая?! Ой, Лявон, нешта ў лесе вялікае-вялікае здохла. Нездарма ты так. То, бывала, каб здаць у магазін вышчарбленую бутэльку, дык ты гатоў паўдня сядзець ды сургучом замазваць шчарбіну... А тут – посцілка, і ты: “Не прызнавайся!” Натварыў нешта? Лявон. Глупства, нічога я не натварыў. Толькі... на вуліцу будзе – не пакажыся, засмяюць. А я не хачу, каб з мяне смяяліся. Ясна? Не хачу! Лушка. Дык ты хоць мне прызнайся. Лявон. I табе не трэба ведаць. Глупства, і ўсё! Лушка. Ты нешта фінціш, Лявон. Можа, з другой бабай накрываўся посцілкай, а цябе спаймалі? Лявон. Што ты вярзеш немаведама што! Разумееш? Прашу: не прызнавайся. Значыць, не прызнавайся, калі прашу. Можаш ты гэта зрабіць, каб далей ад ліха. (А. Макаёнак) Практыкаванне 48. Прачытайце тэксты. Да якой разнавіднасці гутарковага стылю іх трэба аднесці? Назавіце лексічныя, сінтаксічныя і іншыя рысы гутарковага стылю ў гэтых тэкстах. Параўнайце мову ўрыўкаў. 1. “Дарагая суседка, мілы таварыш Аленка! Мне дужа хочацца ведаць, як ты жывеш, а таксама і як твая навука пасоўваецца. Вось чаму і пішу я табе. Можа ты ніколі і не думала, што я табе ліст прышлю, і забылася ўжо, як мы апошні раз развіталіся. Ну але-ж некалі і вучыліся разам і цяпер вучымся, толькі ў розных школах, і мне ўсё цікава ведаць. Яшчэ тады, як пакідаў я дом, я сказаў сабе, што напішу табе. Збіраўся напісаць, як у Мінск прыбыў, а потым адлажыў, покі не выясніцца справа з маім паступленнем. Каб апісаць усё па-парадку, то трэба было б вельмі многа пісаць. Выйшаў я тады адзін, і мне маркотна нейк зрабілася; ішоў жа я ў незнаёмы горад, дзе ўсе мне чужыя. Адну станцыю прайшоў і заначаваў на ёй, а адтуль паехаў машынаю дармагалам. Выпадкам я пазнаёміўся там з адным добрым стрэлачнікам, і ён пасадзіў мяне на поезд. Наогул мне пашанцавала. Паздаваў я экзамены добра і лёгка, як плюнуць, бо я шмат болей ведаў, чым гэта патрабуецца, каб паступіць на рабфак. Але здаць экзамены яшчэ не значыць – паступіць: наехала ўчацвёра больш, чым можна прыняць. І мяне былі не прынялі. Горка мне было. Што рабіць? Пайшоў я да вышэйшага начальства ў Галоўпрафобры і там нават шуму нарабіў, проста біцца хацеў, бо я быў пастаўлен перад фактам голага змагання – быць ці не быць. Разумеецца, не задзёрыстасць мая памагла мне, а маё становішча, як выгнанага з дому, – за што? ты ведаеш. I мяне залічылі на рабфак звышнормы, а потым усё зладзілася, і мяне запісалі сапраўдным студэнтам рабфака, далі пенсію дванаццаць рублёў і гатовае памяшканне”. (Я. Колас) 2. “...А ўсё ж я вагалася. Яшчэ падчас апошняга развітання я магла змаладушнічаць. Нават ад гэтага ўчынку лайкі. А каб узяў мяне за руку ты – што і казаць. На шчасце... на гора, так не здарылася. Падчас развітання ты нечакана даў мне і сілу для майго ўчынку. Я ўбачыла тое, што магло пасля перарасці ў смерць нашага кахання, у маю смерць. Мы ва ўсім розныя. Што рабіць мне там? І што табе – тут? Мы розныя ва ўсім, акрамя нашага кахання. Ты ўпамянуў пра здраду сябрам і “каб яшчэ толькі жывым”, ты ўпамянуў імя Генуся, з якім... Я зразумела: нават падсвядома ты не даруеш сабе таго, што ты называеш “здрадай”. I рана ці позна, сыдзе на нішто тваё каханне, самае вялікае, якое ў мяне было, якое ў мяне будзе. Адзінае. Не хачу. Хай лепей застанецца найвышэйшы, адзіны ўспамін жыцця, адзіны, бо іншага ў мяне не будзе, клянуся табе. І тады, на схіле дзён, я ўспомню адно: перакаты рэчкі, хатку пад ценем кедраў, лятучы цень чазеній, сілу рук, сілу вернасці, ноч, крокі і сінявокага хлопца, што ідзе да мяне са стрэльбай на плячы. То варвара з галаўнёй і доўбняй, то Адама ў вадаспадзе, то пяшчотнага каханка, ад пацалункаў якога хацелася памерці, то загарэлага бога, які падкідаў мяне ледзь не да самага сонца… Рознага, але назаўсёды маладога… …Цябе… цябе… цябе… Ты стаў моцны. Досыць з мяне. Зразумей. Даруй. Не шукай”. (У. Караткевіч) Практыкаванне 49. Прачытайце тэксты. Назавіце моўныя рысы гутарковага стылю. Параўнайце сінтаксіс (эліптычныя сказы, словы-сказы, разарваныя і незавершаныя выказванні і г.д.) дыялагічнай і маналагічнай мовы. 1. Гарлахвацкі (адзін). Пайшло пісаць! (Паўза.) Цікава панаглядаць, як гэты шаноўны вучоны трапятацца будзе. (Устаў, прайшоўся па пакоі, падышоў да стала, узяў у рукі адну з костак маманта.) Маслы праклятыя! Што я з вамі рабіць буду? Дажыўся, таварыш Гарлахвацкі, няма чаго сказаць! Косткамі абклаўся, палеантолагам стаў. А было ж раней Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць. І раптам косткі! Скруці яе, праклятую, калі хочаш! Запхнулі мяне прыяцелі ў гэту дзіру. Далей ад небяспекі. I спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся, – палеанталогія. Гэта значыць, сядзі, Гарлахвацкі, і не рыпайся, а то можаш і нас аскандаліць. Сядзі ціха, а калі спатрэбіцца – пазавём. Сядзець-то тут зацішна... Але Гарлахвацкі сядзець не прывык – вось у чым бяда. (Стук у дзверы.) Што ж, зробім выгляд, што мы займаемся навуковай працай. (Раскладае на стале косткі, разгортвае кнігі і садзіцца за стол). (К. Крапіва) 2. Дзед. Памагай бог! Кавальчук. Дзякую, дзед! На бога спадзявайся, а сам... Дзед. Стары я. Без сыноў застаўся. На вайне галовы паклалі. А жыць прыходзіцца. А як жыць? Кавальчук. А што такое? Дзед. Сядай. Сыноў маіх помніш? Кавальчук. Як жа! I Васіля помню, і Хведара, і Паўла, і Грышку. Дзед. Ну от. Кажуць, што ты цяпер начальнік вялікі... Кавальчук. Ды як вам сказаць... Дзед. Чуў! Людзі гаварылі. Дык от, можа б, ты старшыні нашаму сказаў. Хай бы памог. Хата мая ўжо... Ды якая там хата!.. У вайну згарэла, дык я ў лазні акно прарубіў ды пячурку склаў. Жыў трохі, а цяпер... Сам ведаеш – старому цяпло трэба. Я яшчэ сяк-так, а старая ўжо... мерзне. Шкада яе. Кавальчук. Колькі табе гадоў, дзед? Дзед. А во на Пятра будзе семдзесят шэсць. Я дык прывык. Каторы год вартаўніком – прывык. А яна... старая ўжо... Кавальчук. Добра, дзед, пагавару. Дзед. Можа, цябе паслухае... Прасіў, каторыя з раёна прыязджалі, не слухае ён іх. Ну, дзякую. Дык я пайду. Старая адна там... Занядужала. (Адышоўся крышку.) І Паўла помніш? Харошы хлопец быў... (Уздыхнуў.) І жаніцца не паспеў... (А. Макаёнак) Практыкаванне 50. Прачытайце ўрыўкі. Паразважайце, з якой мэтай уводзяцца ў афіцыйныя тэксты сродкі размоўнага стылю? 1. “На ўпраўленне калгаса... Без смеху, там, ля акна. Чалавек пісаў сам, як умеў. Нечага ўжо... – старшыня перадыхнуў: На ўпраўленне калгаса ад радавога калгасніка Платона Джавучкі. Заява. Прашу, як толькі магу, упраўленне калгаса і самога старшыню ўвайсці ў наша сямейнае палажэнне, разабраць заяву і паслухаць, памагчы выкруціцца са штрафу. Усе знаюць, што міліцыя абклала мяне, хоць я таго лася не біў, а біў яго Пэрац. Я і ў міліцыі пра гэта казаў, дык не слухаюць. А дзе ж узяць сёння мне, радавому калгасніку, тыя грошы, калі запасу ў кублах няма, можна злазіць праўленцам на гару паглядзець, з калгаса летась не палучыў. Не раздзецца ж мне нагала і везціся распрадавацца з апошнім... Увайдзіце ў палажэнне, а я цяпер буду хадзіць кожны дзень на работу. Нага мая на папраўку пайшла, буду рабіць. А так – дзе ўзяць? А міліцыя на мяне навалілася з вялікім штрафам незаконна, дык, калі помачы не хоча даць калгас, тады хай даб’ецца, каб штраф спісалі. Можа б, старшыня за мяне слова сказаў? Аднаго б штрафавалі, хто біў, а то дзе я вазьму? А ў калгасе грошы ёсць, хай памогуць. Прашу і праўленне, і самога старшыню. А рабіць я пайду. Я ўжо і сам цяпер стаў хадзіць, хай брыгадзір скажа. Не адкажыце ўвайсці ў палажэнне. Радавы калгаснік П. Джавучка”. (І. Пташнікаў) 2. Адышоўшыся, Сяргей схіліў галаву і доўга глядзеў на сваю работу. На гэтай мемарыяльнай дошцы, зробленай з засланкі, красаваўся строгі афіцыйны тэкст: Старажытны дуб. Тут у 1812 годзе начаваў са сваімі Недабіткамі Б. Напалеон, калі матаў 3 Масквы ад нашых. Ахоўваецца дзяржавай. (А. Дудараў) Практыкаванне 51. Запоўніце табліцу.
Практыкаванне 52. Акрэсліце функцыю выдзеленых слоў у прыведзеных урыўках: 1) –У-у, нават цыбулькай пахне, – Цімох Андрэевіч пацягнуў носам паветра. – Гэта не цыбуля, таварыш камісар. Шчыпер! Зялёную ў нас так называюць, пёрцы. Сваёй гадоўлі! (П. Місько); 2) А часу і так не хапала. 3 раніцы да вечара ў чыталцы. Заіным глытаў паэзію, прозу, крытыку (Б. Стральцоў); 3) Ёсць аднадумцы. А ёсць аднадудцы,Дудуць у дуды, Што ў адну дуду (К. Кірэенка); 4) Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзеш (В. Мыслівец); 5) Салавей, як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках (3. Бядуля); 6) У зале доўгі стол, крэслы без спінак, смярдзіць атрамантам са скураных чарніліц (У. Караткевіч). Практыкаванне 53. Выпішыце вобразныя сродкі, вызначце іх віды: 1. Выкацілася круглае сопца. На дыбачкі ўстала над гаем. Пад промнямі першыя вясновыя кроплі ўпалі са стрэх... Застагнаў, загаманіў пад нагамі Белы снег; Хтось палюе на сініцу, Нехта ловіць жураўля... Мне ж багацце і не сніцца – Толькі родная зямля...; Усё вакол знаёмае да болю: Збягаюць незабудкі да вады, Сядае важны бусел на таполю, Ад ластавак абвіслі правады; Дзе возера пад сонцам млее I, як стамлёны матылёк, Закалыханая лілея На рукі просіцца здалёк... (Г. Бураўкін); На бахматай, як хмара, буслянцы Клякоча чырвоная дзюба; Ідуць у атаку мундзіры зялёныя. ІІІпіталь уперадзе жывой заслонаю; Паненка сцяжынка, Цётка шаша, Дзядуля бальшак, Суседка чыгунка, За вамі імкнецца з маленства душа Ад першых слядоў Да апошняга пункта; Васількі тваіх воч узыходзяць пяшчотай, Беларусь – бераг белых буслоў (Р. Барадулін); Два снегіры – дзве кропелькі зары на мокрую галіну вольхі ўпалі. I вось ужо з акна майго выглядае скупы агеньчык, добры гном начэй (Н. Мацяш); Заплаканы дождж прыгалошвае ў жыце: Забраныя нівы нашчадкам вярніце!; Мне сейбітны боль перадалі вякі... Каменне ў барознах – дзядоў кулакі (А. Пісарык); Маленечкі, з драўляную лыжку, На свет на світанні з’явіўся Мішка (С. Законнікаў). 2. А маланка ўсё хрысціцца. І сапраўды – як спалоханая маладзіца; Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з купінай у дзюбе. Век жыві – век будуйся. 3 гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам; А кот Базыль любіў мышэй, толькі зрэдку лежачы на “кашачай гары” (Янка Брыль); Папараць жоўтая, буланая, а месцам чырвоная, як агонь. А можа гэта лісіцы туляцца да ялінак, натапырыўшы хвасты; Спрадвечная адмета восені – цішыня – жыла тут. Цішыня, нейкая мройная, калі чутна за паўвярсты, як клёст чысціць дзюбу аб перасохлую яловую шышку... (I. Пташнікаў); Узлескі і паляны патанаюць у белых карунках легкакрылых рамонкаў і амежніку, у бірузе лугавога льну і браткаў, у тонкім перазвоне ліловых званочкаў; Закінуць вуды і моўчкі любавацца, як лёгкі, нібы перка, паплавок, пакалыхваючыся між зялёных лістоў лопуху, падплывае да яшчэ соннай лілеі, спыніўшыся перад ёю, далікатна пачне раскланьвацца... (Р. Ігнаценка). Практыкаванне 54. Прачытайце тэксты на адну і тую ж тэму, напісаныя ў розных стылях, назавіце іх падстылі і жанры, параўнайце моўныя асаблівасці. 1. Якая прычына, што Максім Багдановіч астаецца для нас ледзь не самай сімпатычнай і роднай постаццю ў гісторыі беларускай літаратуры? Па-першае, ён змагаўся наводдаль ад сваёй арміі. Іншым было лягчэй. Яны былі сузор’ем. Ён – самотнай зоркай, якая вядома, бачыла святлоад вялікай галактыкі свайго народа і ад сузор’я лепшыхсыноў яго, паплечнікаў сваіх – але ўсё ж палала наводдаль. Іншыя нарадзіліся ва ўлонні свайго народа, чулі ўвесь час яго мову, усмакталі яе з малаком маці і з вадою беларускіх крыніц. Гэты – чуў ад лічаных людзей. Ён большую частку свайго жыцця не бачыў радзімы, а калі бачыў, то спустошаную вайной, няшчасную, знявечаную і збрыджаную. Убачыў, каб адразу ж самотна памерці наводдаль ад яе. Іншыя, можа, больш зрабілі. Але трагізм і веліч гэтага кароткага жыцця, пагрозная і шчымлівая яго нота – глыбей закранаюць наша сэрца. Мы супакутуем яму, і таму ён не толькі наш настаўнік, але і нібыта святло сэрца нашага, улюбёны сын, з нараджэннем якога мы пачалі новае жыццё, які зрабіў нас мудрэйшымі і дабрэйшымі, адкрыў нам вочы на нас саміх, прымусіў па заслугах ганарыцца сабой. I адышоў, не пакінуўшы нам суцяшэння. Па-другое, гэты чалавек ніколі не зведаў кампрамісаў, ніколі не дапусціў сваё сумленне да згоды, не пісаў таго, чаго не думаў, цвёрда ішоў па адзіна магчымым шляху, шляху годнасці і сцвярджэння права на сваю, адметную, незалежную думку. Без гэтага называцца чалавекам не мае права ніхто. І вось ён, незайманы, кінуў нас, астаўшыся ў сэрцах нашых найвышэйшым прыкладам такога вось Чалавека… (У. Караткевіч, эсэ “Летапісец”)
Народжаны над Свіслаччу, калыханы гарадзенскімі хвалямі Нёмана, паэт і маленства, і ўсе свае юначыя гады правёў далёка ад іх – на Волзе. Вучыўся Максім Багдановіч у гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля, вышэйшую адукацыю атрымаў у Яраслаўлі, скончыўшы Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. У Мінску працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі. У лютым 1917 г. цяжка хворы выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе 25 мая 1917 г. памёр і быў пахаваны. Кароткім быў жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, яшчэ карацейшым – творчы: першы яго друкаваны твор (алегарычнае апавяданне “Музыка”) з’явіўся ў газеце “Наша ніва” ў 1907 г., першы і адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта “Вянок” выйшаў у Вільні ў 1913 г. Толькі сапраўды дзякуючы сваёй геніяльнай адоранасці ў такіх часава вузкіх рамках гісторыі Максім Багдановіч і здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг – стаць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам. (А. Лойка, артыкул “Паэт нараджаецца не аднойчы”) Практыкаванне 55. Прачытайце тэксты. Акрэсліце іх стыль, сферу выкарыстання. Якім тэкстам і чаму найбольш уласціва афіцыйнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, а якім суб’ектыўнасць, эмацыянальнасць? Прааналізуйце мову ўрыўкаў, звяртаючы ўвагу на стылістычную афарбоўку слоў, наяўнасць/адсутнасць вобразных сродкаў, будову сінтаксічных канструкцый. Дакажыце, што змест і мэтанакіраванасць выказвання ўплываюць на выбар моўных сродкаў.
|