Главная страница
Навигация по странице:

  • Заданне 2. Напішыце аўтабіяграфію.

  • Заданне 3. Напішыце даверанасць на ўладанне аўтамабілем. Заданне 4.

  • Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1. Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт


    Скачать 6.39 Mb.
    НазваниеБеларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
    АнкорДапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1.doc
    Дата05.06.2018
    Размер6.39 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаДапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1.doc
    ТипДокументы
    #19985
    страница19 из 22
    1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22

    Выканкам Першамайскага


    раённага Савета народных дэпугатаў г. Мінска.

    Аб рэгістрацыі малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”.

    Просім зарэгістраваць заснаванае нашай арганізацыяй арэнднае малое прадпрыемства і згадзіцца з вызваленнем яго ад выплаты адлічэнняў ад прыбытку ў мясцовы бюджэт да мая 2002 г.

    Малое прадпрыемства “Легіён” створана для вырабу тавараў народнага спажывання.

    Дадаткі:

    1. Загад аб стварэнні МП на 2 стар..

    2. Статут МП на 5 стар.

    3. Копія дагавору на арэнду вытворчай плошчы для МП на 3 стар.

    4. Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю.

    Кіраўнік Ж.С. Пяцько

    Подпіс ___________
    Тэкст 2
    Дырэктару паліграфкамбіната

    Аб вырабе пячатак і штампаў
    Перабудуйце сказы ў складаныя з узмацняльным зваротам як ні, колькі ні.

    1. Вучоныя і інжынеры-энергетыкі імкнуцца да таго, каб электрастанцыі не забруджвалі атмасферу, тым не менш у атмасферу яшчэ трапляе шмат шкодных рэчываў.

    2. Мы рашылі гэту задачу рознымі спосабамі, але правільнага адказу так і не атрымалі.

    3. Працаваць у нашай лабараторыі было вельмі цяжка, аднак у другую лабараторыю ніхто не хацеў пераходзіць.

    4. Мы доўга шукалі патрэбны нам артыкул, надрукаваны ў адным з мінулагодніх часопісаў.

    5. Студэнт некалькі разоў правяраў свой праект, але памылку ў разліках не знайшоў.

    6. Пры ўсім падабенстве тэарэтычнай хіміі ХХ стагоддзя з хіміяй ХІХ стагоддзя яна значна ад яе адрозніваецца.

    Гарантыйны ліст


    Просім вырабіць пячатку і штампы для новастворанага малога арэнднага прадпрыемства “Легіён”.

    Аплату гарантуем.

    Дадаткі:

    1. Узоры пячатак і штампаў.

    2. Дазвол Першамайскага РАУС г. Мінска.


    Кіраўнік Ж.С. Пяцько

    Бухгалтар А.А. Жынгель
    Тэкст 3

    Кіраўніку філіяла «Веста» акцыянернага камерцыйнага банка «Прыёрбанк»

    220600. Мінск, вул. Радыяльная, 38-А.

    У сувязі са стварэннем нашай арганізацыяй ВА «Альвена» малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”, дзяржаўная рэгістрацыя якога праведзена выканкамам Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў 21 лютага 2001 г., рашэнне №23/17, прашу выдаць дазвол на адкрыццё разліковага рахунку ва ўстанове філіяла «Веста» для малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”.

    Кіраўнік Ж.С. Пяцько
    Тэкст 4

    ВЫПІСКА З ПРАТАКОЛА № 3


    паседжання праўлення калгаса «Маяк» ад 12 лютага 1993 г.

    СЛУХАЛІ:

    I. Інфармацыю старшыні рэвізійнай камісіі калгаса В.I. Прохарчыка пра вынікі праверкі стану захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе № 2.

    ПАСТАНАВІЛІ:

    1. За дапушчаныя парушэнні правілаў захоўвання матэрыяльных каштоўнасняў на складзе № 2 загадчыка склада М.I. Баброўку папярэдзіць.

    2. Абавязаць М.I. Баброўку ў трохдзённы тэрмін (да 16.02.93) ліквідаваць выяўленыя рэвізійнай камісіяй недахопы на складзе і забяспечыць належны парадак у захоўванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.
    Арыгінал падпісалі:

    Старшыня праўлення У. Хацяновіч

    Сакратар Н. Рудая

    Выпіска дакладная:

    Сакратар (подпіс) Н. Рудая
    Тэкст 5

    РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ

    Міністэрства адукацыі


    Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка

    9 лютага 2003 г.

    №17

    ДАВЕДКА



    Багуцкі Уладзімір Вікенцьевіч з’яўляецца студэнтам дзённага аддзялення другога курса факультэта беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.
    Даведка выдадзена для падачы ў Першамайскі райваенкамат горада Мінска.
    Дэкан факультэта ___________

    (подпіс)


    Тэкст 6
    ЗАЦВЯРДЖАЮ

    Прарэктар па навуковай працы

    Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.

    праф. А.М. Ціхановіч

    24 сакавіка 2003 года :

    г. Мінск

    АКТ



    22 сакавіка 2003 г.
    Мы, ніжэйпадпісаныя загадчык кафедры беларуской мовы П.А. Гулевіч, дацэнт кафедры У.А. Міхалюк, загадчык лабараторыі размнажальнай тэхнікі Я.Ф. Загорская, загадчык бібліятэкі А.Б. Злотнік, галоўны бухгалтар Л.К. Петрушэня склалі гэты акт аб наступным.
    Прачытайце тэкст. Сказы, у якіх выказаны ўступныя адносіны, замяніце сінанімічнымі. Назавіце варыянты (лішнюю інфармацыю, выдзеленую ў тэксце курсівам, можна выключыць).

    Вядома, што стваральнікі тэорыі адноснасці і квантавай механікі Эйнштэйн і Бор разыходзіліся паміж сабой у разуменні некаторых асаблівасцей атамнай фізікі і канкрэтных перспектыў яе развіцця, пра што сведчаць неаднаразовыя дыскусіі паміж імі па шэрагу тэарэтыка – пазнавальных праблем. Тым не менш сінтэз квантавай механікі і тэорыі адноснасці, нягледзячы на ўсю сваю незавершанасць, аказаўся вельмі плённым. Ён прывёў да стварэння і развіцця тэорыі поля, якая выявіла адноснасць паняццяў часцічкі і поля, іх узаемасувязь, выражаную ў адзіным паняцці квантавага поля.
    На ратапрынце Інстытута надрукаваны зборнік навуковых артыкулаў «Слова і фразеалагізм у кантэксце». Тыраж 150 экз. па цане 2000 руб. на агульную суму 300 (трыста) тыс. рублёў.

    Вышэйназванае выданне рэалізавана наступным чынам: 45 экз. на суму 90000 (дзевяноста) тыс. рублёў складаюць рассылку кантрольных экземпляраў па рэестры і належаць спісанню; 60 экз. на суму 120000 (сто дваццаць) тыс. рублёў перададзены ў бібліятэку універсітэта для ажыццяўлення навучальнага працэсу і падлягаюць запісу па сшытку брашур часовага карыстання; 45 экз. на суму 90000 (дзевяноста) тыс. рублёў рэалізаваны сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Грошы ў суме 90000 (дзевяноста) тыс. рублёў здадзены ў касу бухгалтэрыі універсітэта, квіток № 277 за 18.03.03.

    Акт складзены ў 5 экз.
    Гэты акт падпісалі:

    Загадчык кафедры П.А. Гулевіч

    Дацэнт кафедры У.А. Міхалюк
    Загадчык лабараторыі Я.Ф. Загорская

    размнажальнай тэхнікі

    Загадчык бібліятэкі А.Б. Злотнік

    Галоўны бухгалтар Л.К. Петрушэня
    Тэкст 7
    НАКІРАВАННЕ

    на падрыхтоўчае аддзяленне
    Рэктару Беларускага нацыянальнага

    тэхнічнага універсітэта

    Трыфанаў Ягор Аляксандравіч у адпаведнасці з рашэннем сходу працоўнага калектыву ОАТ “Аўтамагістраль” ад 24 мая, пратакол №7, накіроўваецца на навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні пры БНТУ.
    М.П. Дырэктар Д.М. Ковач

    __________

    (подпіс)
    Тэкст 8
    Дырэктару Інстытута гісторыі НАН

    Беларусі члену-карэспандэнту

    Ярмолаву М.I

    старшага навуковага супрацоўніка

    аддзела археалогіі

    Чарэнкі Уладзіміра Пятровіча

    ЗАЯВА



    Прашу дазволіць мне чарговы адпачынак з 5 ліпеня 2003 года.
    28 чэрвеня 2003 г. Чарэнка
    Тэкст 9

    ЗАГАД


    Прыняць Сакольчыка Івана Сцяпанавіча з 23.04.03 на пасаду старшага інспектара ў аддзел кадраў з акладам 250 000 руб. у месяц.

    Падстава: заява Сакольчыка I.С. ад 16.04.03.

    З загадам азнаёмлены
    22.04.03 ____________

    (подпіс)

    Тэкст 10

    ЗАГАД



    Міністра абароны Рэспублікі Беларусь

    “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку – снежні 1992 года”

    У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 1992 года № 601 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, і аб чарговым прызыве грамадзян на ваенную службу ў кастрычніку – снежні 1992 года”
    ЗАГАДВАЮ:

    1. Звольніць у кастрычніку–снежні 1992 года з радоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у запас ваеннаслужачых тэрміновай службы і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя терміны ваеннай службы.

    2. Прызваць у кастрычніку–снежні 1992 года на тэрміновую ваенную службу і накіраваць ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, пагранічныя, унутраныя, чыгуначныя войскі і іншыя воінскія фарміраванні рэспублікі грамадзян мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву.

    3. Загад аб’явіць ва ўсіх ротах, батарэях і эскадрыллях.

    Міністр абароны Рэспублікі Беларусь

    генерал–палкоўнік

    П. КАЗЛОЎСКІ

    2 кастрычніка 1992 г.

    г. Мінск

    Тэкст 11

    ДАРУЧЭННЕ


    Я, Міхаленя Рыгор Васілевіч, старшы рэдактар выдавецтва «Народная асвета», даручаю Падгурскай Рэгіне Станіславаўне атрымаць у бухгалтэрыі выдавецтва налічаную мне зарплату за студзень 2003 года.

    Даручэнне сапраўднае да 2 сакавіка 2003 г.

    3 лютага 2003 г. Р.В. Міхаленя

    Подпіс старшага рэдактара Міхалені Р.В. сведчу:

    Старшы інспектар

    па кадрах выдавецтва ___________

    «Народная асвета» (подпіс)

    Заданне 2. Напішыце аўтабіяграфію.

    Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека. Вядома, у аўтабіяграфіі, як дакуменце, не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя
    Прачытайце словазлучэнні; устанавіце залежнасць паміж дадзенымі параметрамі, з’явамі, субстанцыямі; складзіце сказы, дзе “новым” з’яўляецца інфармацыя: а) аб вывадзе; б) аб прычыне.
    Узор: Хуткасць рэакцыі – тэмпература рэчыва. а) Тэмпература рэчыва ўплывае на хуткасць рэакцыі; б) Хуткасць рэакцыі залежыць ад тэмпературы рэчыва. На хуткасць рэакцыі робіць уплыў (уплывае) тэмпература рэчыва.
    1. Актыўнае выпраменьванне Сонца – высокія пласты атмасферы. 2. Хуткасць электродных працэсаў – велічыня палярызацыі. 3. Растваральнасць большасці рэчываў – тэмпература. 4. Каразійная стойкасць металаў – умовы, у якіх яны знаходзяцца.

    бакі ўласнага асабістага жыцця, накшталт: у мяне вельмі добры сын, люблю хадзіць у кіно, не ўмею дагаджаць начальству і г.д.
    Заданне 3. Напішыце даверанасць на ўладанне аўтамабілем.
    Заданне 4. Падрыхтуйце і правядзіце сход групы па выбарах на альтэрнатыўнай аснове кіраўніка грамадскай арганізацыі (намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце); аформіце пратакол сходу.
    Узор пратакола сходу:
    Дата № пратакола

    Прысутнічалі: (пералік прысутных у алфавітным парадку)

    Старшыня – (прозвішча, ініцыялы)

    Сакратар – (прозвішча, ініцыялы)
    Парадак дня:

    1. …………………………..

    2. …………………………..

    3. …………………………..


    Слухалі:

    (Прозвішча і ініцыялы) – тэкст выступлення даецца дакладна

    Пытанне:

    (Прозвішча і ініцыялы) – запіс пытання

    Адказ: Запіс адказу

    Выступілі:

    (Прозвішча і ініцыялы) – кароткі запіс сутнасці выступлення

    Пастанавілі: Запіс пастановы
    Старшыня сходу Подпіс Прозвішча

    Сакратар Подпіс Прозвішча
    1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22


    написать администратору сайта