Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1. Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Скачать 6.39 Mb.
|
1. Справавыя лісты: моўнае афармленнеПа функцыянальным прызначэнні справавыя лісты (службовыя пісьмы) можна падзяліць на дзве групы:
Заданне 1. Размяркуйце ніжэй пералічаныя пісьмы па гэтых дзвюх групах. Пісьмо-запыт (анне), пісьмы-напаміны, пісьмы-паведамленні, пісьмы-прапановы, суправаджальныя пісьмы, пісьмы-пацверджанні, пісьмы-звароты, пісьмы-запросіны, інфармацыйныя пісьмы, гарантыйныя пісьмы. Кожны від афіцыйнага пісьма мае сваю моўную формулу. Моўная формула – гэта ўстойлівы зварот, словазлучэнне, якое выражае від, характар той ці іншай упраўленчай, вытворчай ці проста прафесійнай функцыі. Так, моўнай формулай пісьма-пацверджання з'яўляецца выраз: «Пацвярджаем атрыманне…», моўнай формулай гарантыйнага пісьма – выраз: «Гарантуем, (што)…». Сама назва пісьма абумоўлена моўнай формулай пісьма. Заданне 2. У наступных пісьмах знайдзіце моўную формулу і па ёй вызначце разнавіднасць пісьма. Пісьмо – …? Згодна загаду №13 ад 13.01.04 г. у нашу ўстанову была ўзята на працу Халімонава П.І. За дзень да пачатку адзначанай працы – 13.01.04 г. падчас прагулкі з малалетнім сынам у парку культуры і адпачынку г. Барысава сп. Халімонаву П.І. збіў веласіпедыст, і яна атрымала траўму чэрапа з патрасеннем мазгоў і пераломам трох рабрын, з-за чаго яна была на лячэнні ў бальніцы да 13.05.04 г., пасля чаго падала нам для аплаты лісток непрацаздольнасці па хваробе № 134173 ад 13.05.04 г. Таму што Халімонава П.І. да атрымання названай траўмы два тыдні нідзе не працавала і ў нас таксама не мела ніякага заробку, просім растлумачыць:
Дырэктар Старшыня прафкама Пісьмо – …? Шаноўны Язэп Восіпавіч! 16 сакавіга г.г. а 12 гадзіне ў канферэнц-зале нашага універсітэта адбудзецца абмеркаванне праекта новай лініі тэлеперадачы. Улічваючы Ваш вялікі ўклад у развіццё тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, накіроўваю Вам праект і запрашаю ўзяць удзел у ягоным абмеркаванні. Калі Вы не зможаце ўдзельнічаць у абмеркаванні, калі ласка, дашліце Вашыя заўвагі і прапановы на адрас: 200000, Мінск, пр. Ф.Скарыны, 65; Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Старшыня Вучонага савета універсітэта І.Я. Кулік Пісьмо – …? У адказ на Вашу просьбу высылаем каталогі набораў мэблі, якія Вас зацікавілі. Дадатак: 5 каталогаў набораў мэблі ў 1 экз. Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову пісьмовыя штампы, якія ўжываюцца У пачатку пісьма Уважаемые господа, мы получили Ваше письмо от … Благодарим за письмо от… Ваше письмо с приложением (с указанием, просьбой о …)… В ответ на Ваше письмо от … В подтверждение нашего (их) телефонного разговора (переговоров, состоявшихся в …) сообщаем, что… Ссылаясь на наше письмо от …, сообщаем, что … Рады сообщить Вам, что… К сожалению, вынуждены напомнить Вам, что … Из Вашего письма мы узнали, что… Приносим извинения за некоторую задержку с ответом на Ваше письмо. Пожалуйста, примите наши извинения за … К сожалению, мы не можем удовлетворить Вашу просьбу о … В дополнение к нашему письму от … Мы вынуждены напомнить Вам, что … Прачытайце сказы. Якія адносіны ў іх выражаны? Перадайце тую ж інфармацыю з дапамогай складаназалежнага сказа.
Вам, несомненно, известно, что… Прилагаем копию письма фирмы в связи с … Просим принять во внимание, что… Для сувязі элементаў пісьма Мы выражаем уверенность в том, что … Одновременно хотели бы Вам напомнить, что… Считаем необходимым (важным, целесообразным) отметить… Помимо вышеуказанного … В дополнение к вышесказанному… Пользуясь возможностью напомнить, что … Обращаем Ваше внимание на тот факт, что … Ввиду выше изложенного… Что касается Вашей просьбы (Вашего заказа, Вашей претензии)… В связи с Вашей просьбой… Дело в том, что … В сложившихся обстоятельствах… По нашему мнению, … З двух сказаў складзіце складаназалежны сказ са злучальным словам які; другі сказ скарыстайце для азначэння паняцця, выдзеленага ў першым сказе.
В соответствии с Вашей просьбой… Мы не испытываем никаких затруднений с … Необходимо признать, что… До сих пор мы не получили ответа … Мы не согласны с Вашей точкой зрения… Во избежание задержки в … В соответствии с прилагаемым контрактом… В Вашем письме Вы заявляете, что… У канцы пісьма Мы будем признательны за быстрый ответ. Просим обращаться к нам, если Вам потребуется помощь. Надеемся получить Ваш ответ в ближайшем будущем. Просим сообщить нам как можно скорее… По получении письма просим телеграфировать (сообщить телексом) подтверждение (согласие)… Мы хотели бы заверить Вас… Надеемся поддерживать сотрудничество с Вами. Будем признательны за быстрое выполнение нашего заказа. Ждем приезда Ваших представителей для дальнейших переговоров. Ожидаем Вашего согласия (одобрения, подтверждения). Існуюць пэўныя лексічныя сродкі (сінтаксічныя канструкцыі), якія дапамагаюць сфармуляваць сваю думку адрасанту (адпраўніку). Заданне 4. Карыстаючыся дадзенымі мадэлямі сінтаксічнай канструкцыі і варыянтамі яе рэалізацыі, напішыце Пісьмо-просьбу
Суправаджальнае пісьмо
Пісьмо-пацверджанне
У адрозненне ад большасці афіцыйных лістоў, гарантыйны ліст можа пачынацца за звароту па імю і імю па бацьку да асобы, якой ён адрасуецца. Слова «гарантыя» можа ўвогуле адсутнічаць у тэксце ліста, а сам дакумент застацца гарантыйным. Прыклад: Паважаны Мікалай Васільевіч! МАЗ згодны прыняць Вас на працу на пасаду нам. галоўнага тэхнолага па аснастцы і інструменту. Ваша жонка можа разлічваць на працу па спецыяльнасці ў нашым горадзе. Заданне 5. Напішыце гарантыйнае пісьмо, карыстаючыся наступнымі словазлучэннямі: рабочыя чарцяжы помпавай станцыі, зараз вядзецца мантаж, завод “Гомсельмаш”, просім вас адказаць, гэтая праца, тэхнічнае садзеянне па распрацоўцы, што, непасрэдна на пляцоўцы; са, самыя сціслыя тэрміны, а, аплата іх кошту, калі ласка, заключыць з намі дамоўленасць, праектныя работы, завод гарантуе, вызначыць каштарыс, і, пачаць не адкладваючы, свой рахунак, у, праектныя работы, тэрмінова. Заданне 6. Прачытайце гумарыстычнае апавяданне А.Наважылава і ахарактарызуйце парушэнні патрабаванняў да афіцыйна-справавого стылю ў першым пісьме і ў другім. Вызначце лінгвістычную аснову камічнага эфекту. Не Чехов Директор механического завода делал третью попытку прочесть официальное письмо, подготовленное его заместителем. «На Ваш № 475/16 от 6.12.77 г. в настоящем сообщаем, что в силу того, что фактическое наличие запрашиваемых сведений в части частей к редуктору РМ-250 подтвердилось частично, обращаемся с просьбой разрешить пролонгировать с целью увеличения наличия существующего сог…» - директор сломал карандаш, швырнул обломки и поднял телефонную трубку.
Через минуту заместитель появился в кабинете.
Заместитель сокрушенно молчал. Директор посмотрел на него и смягчился.
Через пять дней, в разгар совещания, заместитель министра прочел «для разрядки» официальное письмо, адресованное ему механическим заводом. На Ваш № 475/16 от 16.12.77г. Здравствуйте! В первых строках моего письма спешу сообщить, что письмо Ваше мы получили, за что большое спасибо. Все живы - здоровы, чего и Вам желаем. Погода у нас стоит хорошая, правда, вчера выпал снег, но он растаял. Насчет дела, о котором Вы спрашивали, могу сообщить, что эти вахлаки с завода запчастей совсем перестали посылать шестереночки, а когда если и пришлют, то у них зубешки не сходятся. Так что из запасов, которые были, скоро останется шиш с маслом. Очень прошу, рявкните на них между делом, а то никакой нет управы и возможностей в смысле обуздания с нашей стороны. До свидания. Ждем ответа, как соловей лета. Заместитель директора механического завода А.П.Чечкин.
Заданне 7. Напішыце пісьмо-просьбу аб аказанні фінансавай дапамогі калектыву універсітэцкага танцавальнага гуртка: 1) на адрас рэктара БНТУ; 2) на адрас плануемага спонсара. У тэкстах афіцыйна-справавога стылю шырока ўжываюцца састаўныя ўласныя назвы. Заданне 8. Растлумачце ўжыванне вялікай літары. Мірскі замак, купалаўскія радкі, Паўночны Ледавіты акіян, чэшскі крышталь, весткі з Гродзеншчыны, Вялікая Айчынная вайна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскі замак, Акадэмія навук, Дзень друку, Багдановічаў стыль, Заслаўскае вадасховішча, Таварыства беларускай мовы, Дзень навукі, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, сустрэча Новага года, Браслаўскія азёры, папярэдзіць новыя Хірасімы, вёска Чырвоная Слабада, Белавежская пушча, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, Лагойскі тракт, Навукова - асветны цэнтр імя Францішка Скарыны, Дом друку, Баркулабаўскі летапіс, Беларуская філармонія, аўтазаправачная станцыя, ганаровы грамадзянін Мінска, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Заданне 9. Пры спісванні напішыце патрэбную малую або вялікую літару. Растлумачце правілы яе напісання. (С,с)адружнасць (Н,н)езалежных (Д,д)зяржаў, (Б,б)еларускі (Н,н)ацыянальны (Т,т)эхнічны (У,у)ніверсітэт, (Д,д)зень (П,п)ерамогі, (Д,д)зень (Н,н)астаўніка, (М,м)інскі (Т,т)рактарны (З,з)авод, (Д,д)зень (Р,р)адыё, (С,с)усветная (А,а)самблея (М,м)оладзі, (П,п)алац (С,с)порту, (З,з)аслужаны (Д,д)зеяч (К,к)ультуры, (М,м)ележаўскія (Р,р)аманы, (Б,б)еларуская (С,с)авецкая (Э,э)нцыклапедыя, (В,в)аршаўскі (У,у)ніверсітэт, (Р,р)эч (П,п)аспалітая, (П,п)анчанкава паэтычная спадчына, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае, (З,з)аслужаны (Д,д)зеяч (Н,н)авукі, (П,п)апа (Р,р)ымскі Ян Павел ІІ, (П,п)ершая (С,с)усветная (В,в)айна, (Н,н)ацыянальны (Б,б)анк (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Д,д)ом (У,у)рада, (А,а)лімпійскія (Г,г)ульні, (М,м)іністэрства (С,с)ацыяльнага забеспячэння, (Б,б)арысаглебская царква ў Навагрудку, (Д,д)зень (Н,н)езалежнасці, (П,п)алац (М,м)астацтваў. Цяжка ўявіць афіцыйна-дзелавую пісьмовую мову без скарачэнняў слоў і словазлучэнняў. Іх пранікненне ў дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эканоміі месца, высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў і жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, неабходна помніць, што дзелавыя пісьмы не павінны быць большымі за дзве-тры старонкі машынапіснага тэксту. Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спіса скарочаных напісанняў. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме: а) пры абазначэнні лічбамі гадоў і стагоддзяў: г.- год, гг.- гады, ст.-стагоддзе; б) пасля пералічэння: і г.д. – і гэтак далей, і інш. – і іншае, і пад. – і падобнае, г.зн. – гэта значыць; в) пры спасылках: гл. – глядзі, напр. – напрыклад; г) іншыя скарачэнні: акад. – акадэмік, б. – былы, зб. – зборнік, р-н – раён. Ёсць пэўныя патрабаванні пры графічным скарачэнні:
Заданне 10. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні. Акліматызацыя, актыўнасць, паўднёва-заходні, гаспадарчая частка, акцыянеры, амінакіслотны, і да таго падобнае, старонка, гэта значыць, характарыстыка, мастак, ніжняя крытычная тэмпература, нармальны каламельны электрод, паштовы адрас, навукова-даследчы, металургія, мільённыя долі, месяц, бальніца, большая частка, бюджэтны, стагоддзі, рэчыва, вадасховішча, ваенна-марскі, мікрагенры, міліграм, добраахвотнае таварыства, дэцылітр, дзіцячы дом, доктар гістарычных навук, у тым ліку, дэкада, снежань, прафесар Адамовіч, таварыства, беларуская мова, так званы, зборнік, намеснік, стары стыль, сельскі савет, рака, загадчык кафедры, заслужаны артыст, хто-небудзь, спецыяльны тэрмін, пераноснае значэнне, устарэлае слова, акадэмік Карскі, гістарызм. Складанаскарочаныя словы бываюць рознага тыпу. Яны могуць утварацца: 1) з частак слоў ці частак слова і другога поўнага слова: насценгазета, Будбанк, фінаддзел; 2) з пачатковых гукаў поўных слоў (гукавыя абрэвіятуры): ВЭТ – вырабы электроннай тэхнікі, КЭД – квантавая электрадынаміка; 3) з пачатковых літар поўных слоў (літарныя абрэвіятуры): СВД – святловыпраменьваючы дыёд, ЭВМ – электронная вылічальная машына; 4) з часткі першага слова і пачатковых гукаў першых слоў: БелСЭ –Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, БелАЗ – Беларускі аўтамабільны завод; 5) з пачатковых гукаў першых слоў і часткі наступнага слова: ЭЛіМБел – Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Заданне 11. Замяніце словазлучэнні складанаскарочанымі словамі (абрэвіятурамі). Аўтаматызаваная дыялогавая сістэма, алгарытмічнае забеспячэнне, Беларуская дзяржаўная філармонія, Водны кодэкс, Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў, Галоўнае ўпраўленне па вырабу дзяржаўных знакаў, Таварыства выратавання на водах, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Еўрапейская эканамічная супольнасць; Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі; Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе. Пры ўжыванні колькасных лічэбнікаў у дзелавых пісьмах, а таксама ў канкурэнтах пісьма – тэлефонных перамовах, пры чытанні дзелавых тэкстаў у афіцыйных абставінах – неабходна помніць, што ўсе колькасныя лічэбнікі скланяюцца; пры гэтым змяняюцца ўсе часткі складаных і састаўных лічэбнікаў: да шасцісот шасцідзесяці рублёў, шасцюстамі шасцюдзесяццю рублямі. Заданне 12. Прачытайце лічбы і колькасна-іменныя спалучэнні. А 0,5 6 17/85 1,5 0,5 5,0372 11/3 0,1 150 1,1 12,01 13/4 0,01 1500 2,47 3,12017 |