Семянькова. Стылістыка і КБМ. А. М. Багамолава, Г. К. Семянькова
Скачать 1.76 Mb.
|
Змякчальны мяккі знак пішацца пасля З, Л, Н, С, Ц, ДЗ, калі яны абазначаюць мяккія гукі:
Змякчальны мяккі знак не пішацца:
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля З, С, ДЗ, Ц, Л, Н перад Е, Ё, Ю, Я, І:
Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:
Апостраф не пішацца:
Скарочаныя часткі ў абрэвіятурах пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (параўн.гарадскі савет), прафкам (прафсаюзны камітэт), заапарк (заалагічны парк), член-кар. (член-карэспандэнт), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), а таксама рыбгас, лясгас, галоўурач, вучгас і інш. Літарныя, гукавыя і змешаныя абрэвіятуры звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак: ВНУ, НАН Беларусі, ААН. Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-82. Пры скланенні абрэвіятур канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу, артыкул у ЛіМе. Малыя літары могуць самі ўваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры (напрыклад, БелТА, ЛіМ, БелНДВІ). Напісанне запазычаных абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх слоў, а не расшыфроўвае іх: палітрук (палітычны кіраўнік), заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), бомж (без пэўнага месца жыхарства), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры). У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць іх вымаўленне: ТЮГ [цюх], РІВШ [рыўш]. Пры афармленні абрэвіятур і ініцыялаў трэба памятаць пра адпаведнасць літары Д дыграфу Дз: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – БДУ, Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў – Д.Я. Бугаёў. Правапісу вялікай і малой літар у Правілах-2008 прысвечана адпаведная глава. Так, з вялікай літары пішуцца:
З малой літары пішуцца:
У найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях з вялікай літары пішуцца:
Правільнасць маўлення: словаўтваральныя нормы Веданне законаў словаўтварэння, якія дэманструюць адметнасць той ці іншай мовы, забяспечвае правільнасць маўлення. Словы ў беларускай мове ствараюцца па пэўных мадэлях. У сваю чаргу запазычаныя словы, адаптуючыся, таксама падпарадкоўваюцца словаўтваральным нормам беларускай мовы. Так, у Правілах-2008 звяртаецца ўвага на ўжыванне дзеяслоўнага суфікса -ірава-/-ырава-, выкарыстанне якога мае абмежаваны характар. Гэты фармант можа быць ужыты: 1) калі без яго ўзнікае аманімія адпаведных дзеясловаў з дзеясловамі з фармантам -ава-/-ява-: буксіраваць – буксаваць, газіраваць – газаваць, парыраваць – параваць, паніраваць – панаваць, камандзіраваць – камандаваць і інш.; 2) калі дзеяслоў без -ір-/-ыр- губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: лавіраваць, курыраваць, гарманіра-ваць, фантазіраваць, сервіраваць і інш.; 3) калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: зандзіраваць, манціраваць, юсціраваць, дэкаціраваць і інш. У некаторых выпадках магчыма выкарыстанне паралельна дзвюх формаў: калькіраваць – калькаваць, акупіраваць – акупаваць, базіраваць – базаваць. Відавочна, што сістэматызацыя моўных фактаў у межах прыведзенай словаўтваральнай мадэлі забяспечвае культуру маўлення, у прыватнасці яе дакладнасць, чысціню, мілагучнасць. Патрабуе каментарыяў ужыванне дзеяслоўнага суфікса -ава-/-ява-: ён пішацца ў інфінітыве і ў формах прошлага часу тады, калі ў першай асобе адзіночнага ліку дзеясловы страчваюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую/-юю: даследую – даследаваць, камандую – камандаваць, пакутую – пакутаваць, рэкамендую – рэкамендаваць і г.д. Калі ў першай асобе адзіночнага ліку дзеясловы заканчваюцца на -ваю, то ў інфінітыве і ў прошлым часе пішацца суфікс -ва: загадваю – загадваць, расказваю – расказваў. Галосная я перад суфіксам -н- пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на -яць: засеяць – засеяны, развеяць – развеяны, аблаяць – аблаяны. Прыстаўкі су- і са- таксама часам ужываюцца без уліку значэння слоў, магчыма, пагэтаму новыя правілы якраз і акрэсліваюць шэраг патрабаванняў, якія трэба ўлічваць пры выбары гэтых марфем. Так, прыстаўка су- пішацца: 1) у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: супынак, сувязь, сусед; 2) у новых утварэннях (прыстаўка мае значэнне сумеснасці), калі ёсць слова і без су-: сукіраўнік, суапякун, сувыканаўца, суродзіч, сунаймальнік; 3) у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сугучча, сумежжа, суладдзе. Прыстаўка са- пішацца: 1) у тых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гістарычна: сабор, савет; 2)у запазычаных словах і кальках (пераважна з рускай мовы) на месцы о: саіскальнік, сакурснік, сатрапезнік; 3) у тых дзеясловах, у якіх са- з’яўляецца варыянтам с- (з-) (перад збегам зычных): сажмурыць, сасватаць, састыкавацца. Беларуская мова мае шэраг слова- і формаўтваральных афіксаў, якія дэманструюць яе адметнасць, на што і звяртае ўвагу П.У. Сцяцко [49]: 1) рускім назоўнікам на -тель адпавядаюць лексемы з суфіксамі -льнік, -нік, -ец (-ца), -овец (-аўца), -чык, -шчык, -ун, -іт, -ар, -аль, -ач, -к-, -ыр: прадпрымальнік, уладальнік, пакупнік, усынаўляльнік, вынаходнік, вандроўнік, жылец, даследчык, вяшчун, жыхар, лекар, цясляр, уцякач, глядач, чытач; 2) пры ўтварэнні назваў асоб замест субстантываваных дзеепрыметнікаў на -ач- / -яч-, -уч- / -юч-, -ущ- / -ющ-, -уш- тыпу гаворачы, вядучы, пацярпеўшы і да т.п. мэтазгодна выкарыстоўваць уласцівыя беларускай мове суфіксы: апавядальнік, вядоўца, выканаўца, пацярпелы; 3) найбольш прадуктыўным памяншальна-ласкальным фармантам назоўнікаў з’яўляецца суфікс -ечк-/-ачк- (параўн.: бел. дочачка – рус. доченька, бел. дзядзечка – рус. дяденька, бел. галовачка – рус. головушка і інш.); 4) суфікс -ян- / -ан- утварае назоўнікі – назвы маладых істот (параўн.: бел. зубраня – рус. зубрёнок, бел. кураня – рус. цыплёнок, бел. бусляня – рус. аистёнок, бел. сланяня – рус. слонёнок і інш.); 5) пры ўтварэнні адносных прыметнікаў варта выкарыстоўваць суфіксы -ав- / -ёв- / -ов- / -ев-, -ін-: веснавы / вясновы, зімовы замест вясенні, зімні; 6) на месцы рускага суфікса -онн- ужываецца суфікс -н-: арганізацыйны, сенсацыйны, аперацыйны, рэгістрацыйны, рэстаўрацыйны; 7) рускаму фарманту -чат- у беларускай мове адпавядае шэраг фармантаў, найбольш ужывальныя з іх – -ав-, -ават-, -іст-, -аст-: бел. рассыпісты – рус. рассыпчатый, бел. сеткавы – рус. сетчатый, бел. складкавы – рус. складчатый, бел. ігалкаваты – рус. игольчатый і г.д.; 8) замест суфікса -цельн- / -іцельн-, -чн- трэба выкарыстоўваць фарманты -льн-, -н-, -ч-, -лів-: глядзельны, адукацыйны, недаверлівы, помслівы, грыміравальны, трэніравальны. Адносна суфікса -льн- А.А. Каўрус піша таксама, што з яго дапамогай утвараюцца прыметнікі са значэннем ‘прызначаны для выкарыстання пэўнага дзеяння, здольны выконваць пэўнае дзеянне’ і могуць ужывацца як адпаведнікі рускіх прыметнікаў (паводле паходжання – дзеепрыметнікаў) з суфіксамі -ущ, -ющ, -ащ, -ящ: рус. ласкающий – бел. ласкальны, рус. утомляющий – бел. стамляльны, рус. угасающий – бел. згасальны [13, с. 140-141]. 9) зборныя лічэбнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ой-, -ер- / -ёр-, але толькі ад лічэбнікаў два – дванаццаць уключна такія дэрываты могуць ужывацца ва ўсіх стылях (двóе, чацвё'ра, дзявя'цера, дванáццацера), іншыя ўтварэнні (васямнáццацера, дваццáцера) маюць размоўную афарбоўку; 10) функцыю дзеяслоўнай прыстаўкі у- выконвае шэраг прыставак (параўн.: бел. выдаляць – рус. удалять, бел. адбыць, выбыць – рус. убыть, бел. паважаць – рус. уважать, бел. заплаціць – рус. уплатить, бел. збегчы – рус. убежать. Асобна трэба спыніцца на ўтварэнні прыметнікаў ад геаграфічных назваў і ад прозвішчаў. Як азначае І.Я. Лепешаў, прыметнікі на -інскі / -ынскі ўтвараюцца ад назваў на -ін / -ын: Шамякін – шамякінскі, Вялюгін – вялюгінскі, Шчучын – шчучынскі, Валожын – валожынскі; прыметнікі на -оўскі ўтвараюцца ад назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты – мастоўскі, Літва – літоўскі, Крапіва – крапівоўскі, Стаўбцы – стаўбцоўскі. Націск у такіх прыметніках захоўваецца, як правіла, на тым складзе, на якім ён быў у адпаведным назоўніку: Купáла – купáлаўскі, Кóлас – кóласаўскі, Шагáл – шагáлаўскі, Шаўчэ'нка – шаўчэ'нкаўскі, Леў Талстóй – леў-талстóўскі, Ясéнін – ясéнінскі, Тáнк – тáнкаўскі, алеБры'ль – брылё'ўскі. У адносных прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, націск бывае рухомы і нерухомы: ён можа захоўвацца на той самай марфеме (Талачы'н – талачы'нскі, Маладзéчна – маладзéчанскі), сыходзіць з кораня на інтэрфікс (Лё'тцы – лятчáнскі, Óрша – аршáнскі, Слу'ч – случáнскі), з канчатка на корань (Акá – óкскі), перамяшчацца ў межах кораня з аднаго склада на другі (Еўпатóрыя – еўпатары'йскі, Беразінó – беразі'нскі, Барадзінó – барадзі'нскі). У беларускай мове пашыраны канструкцыі з прыналежным прыметнікам, напрыклад: рус. дневник Алеси – бел. Алесін дзённік. Пры ўтварэнні такіх прыметнікаў трэба памятаць, што ў беларускай мове, у адрозненне ад рускай, суфіксы -оў, -аў, -еў, -ёў далучаюцца да асноў назоўнікаў мужчынскага роду асноў назоўнікаў (Пецеў, Колеў, Васеў, Валодзеў, бацькаў, дзядулеў, сынаў), а суфіксы -ін, -ын – да асноў назоўнікаў жаночага роду (даччын, жончын, Валін, Наташын, сяброўчын). Вынікам няведання гэтага правіла з’яўляюцца інтэрферэнтныя памылкі тыпу Пецін, Мішын, Васін, Толін і г.д. Няправільнымі з’яўляюцца таксама формы з суфіксам -яў тыпу Пецяў, дзядуляў. |